Научная статья на тему 'Канфесійная трансфармацыя грамадства Вялікага княства Літоўскага ў святле штодзённасці першай паловы XVII стагоддзя'

Канфесійная трансфармацыя грамадства Вялікага княства Літоўскага ў святле штодзённасці першай паловы XVII стагоддзя Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
9
2
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
КОНФЕССИОНАЛЬНОЕ СОЗНАНИЕ / ПОВСЕДНЕВНОСТЬ / ПОВСЕДНЕВНАЯ ЖИЗНЬ / КОНФЕССИОНАЛЬНАЯ ИСТОРИЯ

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Петраускас М.А.

Раскрывается связь между набожностью людей и их ежедневными делами и переживаниями. Обосновывается зависимость конфессионального мышления от отношения людей к гражданским обязанностям, религиозным ритуалам, материальным ценностям.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

CONFESSIONAL TRANSFORMATION OF THE SOCIETY IN THE GRAND DUCHY OF LITHUANIA IN THE LIGHT OF DAILY LIFE IN THE FIRST HALF OF THE 17 TH CENTURY

The author viewed the possibilities of the study of the GDL confessional history through the prism of the 17 th century daily life. It is showed that confessional feelings were largely dependent from the New Age people’s attitude towards the civic duty, religious rituals, material values. In the spotlight of the author there are the do-cuments of the mass record-keeping of the first part of the 17 th century, where the connection between the piety of the people and their daily routine and experiences are disclosed. The author claimed that some things and objects could gain the role of the submission of people to the supreme authority. Also in the confessional daily li-fe characteristics the researcher viewed the process of “servants’ society” formation.

Текст научной работы на тему «Канфесійная трансфармацыя грамадства Вялікага княства Літоўскага ў святле штодзённасці першай паловы XVII стагоддзя»

УДК 2-9(476) (XVII)

КАНФЕСШНАЯ ТРАНСФАРМАЦЫЯ ГРАМАДСТВА ВЯЛ1КАГА КНЯСТВА Л1ТОУСКАГА У СВЯТЛЕ ШТОДЗЁННАСЦ1 ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ XVII СТАГОДДЗЯ

М.А. ПЕТРАУСКАС (Гродзенск дзяржауны ушвератэт М. Я. Купалы)

Разглядаюцца магчымасц1 вывучэння канфесшнай г1сторы1 Вялжага княства Лтоускага праз прыз-му штодзённасцI жыхароу XVII века. Паказана, што канфестнае разуменне шмат у чым залежыла ад адност абывацеляу Новага часу да грамадзянскага абавязку, рэлтйнага рытуалу, матэрыяльных ка-штоунасцей. У цэнтры уваг1 аутара знаходзяцца дакументы масавага справаводства першай паловы XVII века, у якгх раскрываецца сувязь пам1ж набожнасцю людзей I 1х штодзённым1 практыкамг I пера-жыванням1. У артыкуле сцвярджаецца, што некаторыя рэчы I прадметы магл1 набываць ролю сгмвалау падначалення людзей вышэйшай уладзе I "агульнаму дабру ". Такое падпарадкаванне пры дапамозе цар-коуных I свецтх мехатзмау адбывалася нарауне з Iснаваннем прававой традыцьп рэлтйнай вольнасцг. Ухарактарыстыках канфесшнай штодзённасцIразгледжан працэс фарм1равання "грамадства падданых".

Уводзшы. Нягледзячы на вялшую колькасць тэарэтычных прац i практычных эксперыментау па псторьй штодзённасщ, яе мэты, прадмет i метадалопя кожным даследчыкам фармiруюцца па-свойму. Такая акатачнасць ускладняе вылучэнне парадыгмальнай рэвалюцыи у вывучэнш канфесшнай псторыи. У навуцы юнуюць як мшмум два разуменш псторыи штодзённасщ: як прыёмы м^апсторыи щ "псторыи малых светау", ямя аб'ядноуваюць сферы щкаунасщ псторыкау i этнографау, i як рэканструкцыя ментальных, пахалапчных кантэкстау мiнулых падзей, якая уяуляецца часткай макрагiсторыi. У адпавед-насцi з гэтым дзяленнем па-рознаму бачацца мэты вывучэння канфесшнай штодзённасщ.

Магчымасщ метадалогп гiсторыi штодзённасщ у вывучэннi канфесшных працэсау. Псторыя рэлiгiйных рухау, канфесiй, царкоунай улады, культавых пабудоу i сакральных амвалау утрымлiвае не транслiраваную афiцыйна штодзённасць iснавання "маленькай асобы", яе побыт i прыватнае жыццё у вь хуры значных падзей. На думку беларускага псторыка С. Ходзiна, з факталапчнага пункту гледжання вывучэнне быту у беларускай навуцы не перапынялася нiколi, але дамiнавалi у гэтым этнаграфiчныя да-следаваннi [1, с. 5]. У той жа час культура утрымлiвае "шшую рэальнасць": ментальныя уяуленнi, стэрэ-атыпы, звычаi i каштоУнасцi, у якiх успрымалася i перадавалася людзьмi сучаснае iм жыццё. Таму вывучэнне побыту у этнаграфiчным сэнсе не тоесна вывучэнню штодзённасцi. У апошнiм выпадку маецца на увазе не проста даследаванне жыцця па-за iерархiчнымi рамкамi афщыйна транслюемай гiсторыi, але i захоу-ванне каштоунаснага арыенцiра разглядаемых з'яу. Па словах расiйскага прафесара Н. Пушкаровай, прын-цыповае адрозненне штодзённасщ ад этнаграфiчнага вывучэння быту - у разуменш значнасщ гiсторыi падзей, гэта значыць гiсторыя штодзённасцi не разглядае дробязi, а вывучае у падрабязнасцях [2].

Калi арыентавацца на сам факт штодзённасщ, то семантычная сфера яе як супрацьвага афщыйна-му i iерархiчнаму афармляецца значна раней навуковага наюрунку даследаванняу [3]. Узшкненне апош-няга у галше гiстарычных ведау звязваюць з крушэннем "вялiкiх тлумачальных схем мiнулага". Прыга-данаму крушэнню вельмi часта прышсваюць характар рэвалюцыйнай з'явы у даследаванш сацыяльных працэсау, што само па сабе не з'яуляецца новым у развщщ гiстарыяграфiчнай традыцыi. На думку вы-датнага французскага фiлосафа i гiсторыка Мiшэля дэ Серто, гiстарыяграфiя заусёды аддзяляе уласную сучаснасць ад мшулага, пасля чаго у гэтым мшулым яна выбiрае тое, што можна "зразумець" з масы таго, што трэба забыць [4].

Гаворачы пра неаднаразовасць i заканамернасць крызюау наратыву у еурапейскай культурнай тра-дыцыi, С. Ходзiн адзначае, што "пасля глабальных канфлiктау XVI - XVII стагоддзяу патрыятычны па-фас леташсання i гiсторыка-мемуарнага апавядання змяшуся глабальным расчараваннем", таму мему-арыстыка XVIII стагоддзя хутчэй з'яуляецца матэрыялам для мiкра- i псiхагiсторыi [1, с. 4]. Вывучаць гiсторыю "малых светау", якая уяуляецца па-за афщыйна транслюемай iерархiяй каштоунасцей, прасцей па крынщах перыяду крызiсу iдэалогiй i светапогляду, калi вынiкi сацыяльных катактазмау пэуным чы-нам ужо пауплывалi на жыццё грамадства i асобы.

Пры вывучэнш штодзённасщ у разнастайных iнтэрпрэтацыях эмоцый, ментальнасцi, побыту абывацеляу мшулых эпох раней щ пазней даследчык сутыкаецца з крызюам разумення паняцця "новае". Цi павшна рэканструяваная штодзённасць мiнулай эпохi уяуляць сабою новыя веды i новую шфармацыю для навукоуца? Цi не стане гэта "новае" доказам, што у рэальнасщ, напрыклад, у XVII стагоддзi "вада таксама была вадкай"? Пазбегнуць сэнсавага тоеслоуя у пазнанш мiнулага дазваляе уключэнне мэтау да-следавання штодзённасцi у макракантэкст мшулага. Важным уяуляецца захаванне прынцыпу навуковай аб'ектыунасщ перад пагрозай неаргументаванай мадэршзацыи гiсторыi. Асаблiвую увагу на гэтым зася-

роджвае С. Ходзш: "Перанясенне вопыту клiнiчнай псiхалогii Х1Х - ХХ стагоддзяу на эпохi XV - XVI стагоддзяу нiчым не адрозшваецца ад таго, як прадстаунш марксiсцкай школы вызначалi класы у антыч-ным грамадстве" [5, с. 44].

Вывучэнне штодзённасцi прадугледжвае пошук фундаментальных структур у гiсторыi, яюя зада-валi i задаюць парадак чалавечых дзеянняу [6, с. 5 - 7]. Бясконцая фрагментацыя тэматычнай прасторы гiсторыка-антрапалагiчнага дыскурсу падштурхнула даследчыкау гiсторыi Еуропы Новага часу да выву-чэння культуры смеха, вобраза свету жабракоу, традыцыi народнага ганьбавання i пакарання [7, с. 9]. У канфесшнай гiсторыi Вялiкага княства Лиоускага XVI - XVII стагоддзяу можна вылучыць мноства па-добных тэм для вывучэння скрозь прызму штодзённасцi: а) у ракурсе ментальнасщ i уяуленняу: роля клятвы перад судом i Богам, страх перад замагшьным жыццём, значэнне граху i адкуплення, чарадзей-ства як уяуляемае у рэальнасцi дзеянне; б) у сферы матэрыяльнай культуры i звычаяу: апiсанне "пстерыи" свечкi як амвала рытуалу i канфесiйнага абавязку, пазарытуальны дагляд алтара храма, рэлiгiйныя святы як арыенщр у шэраговых падзеях штодзённага жыцця, адносiны да "новага" i "старога" календароу i шш.

Набожнасць i штодзённасць. У XVII стагоддзi аутарытэт дзяржавы i свецкага права умацоувауся у вялiкай ступеш праз царкоуныя iнструменты дысцыплiнацыi (сацыяльная дысцыплшацыя - працэс пад-парадкавання дзяржавай штарэсау людзей i груп "агульнаму дабру" [8, с. 62]). Паступова "святочнае-канфесiйнае" праз уключэнне у юрыдычныя акты i прававы тэкст пачынала усведамляцца як "тыповае". Матэрыялы завяшчанняу абывацеляу XVII стагоддзя сведчаць пра гэтыя змены. Ямя штодзённыя вобра-зы захоУвалiся у тэстаментах? З узнiкненнем i удасканаленнем судовых устаноу ВКЛ, у кампетэнцьи якiх знаходзiлася фiксаванне волi нябожчыка, завяшчаннi становяцца больш уключанымi у сiстэму афщый-нага справаводства, што патрабавала унiфiкацыi iх формы i зместу. На думку украшскай даследчыцы Н. Бiлоус, тэстаменты жыхароу другой паловы XVI - першай паловы XVII стагоддзя можна назваць ма-савай канцылярскай прадукцыяй [9, с. 23]. У сувязi з гэтым страчвауся "аутарскi" кампанент такiх даку-ментау, без якога вывучэнне штодзённасщ амаль немагчымае. Аднак "застылая" знешняя форма не магла заглушыць шдыв^альнасць, хоць у большасцi выпадкау пачатковы i канцавы пратакол афармляуся урад-нiкамi згодна з iснуючымi нормам [9, с. 24]. "Аутарскi" кампанент захоувауся не только у надзённых маёмас-ных пытаннях, але i у выражэннi абывацелем пажаданняу наконт традыцыи, месца i умоу пахавання.

Шматлшя тэстаменты жыхароу ВКЛ ранненавачаснай эпохi утрымлiваюць такiя шаблоны выра-жэння волi чалавека пра сваё пахаванне: "cialu swemu grzesznemu w ... (месца пахавання)" щ "cíalo grzeszne ziemi ktore ma bydz pochowane (якiм спосабам)" [10; 11, с. 28]. Падобнае узгадванне "грэшнасщ" цела можна знайсцi у завяшчаннях жыхароу Полацка, Гродна, Вiльнi i мнопх iншых мясцовасцей ВКЛ. Гэты выраз вылучаецца сваёй пауторнасцю у дакументах. Нябожчык мог указаць спосаб, месца свайго пахавання, дадаць вялшую уступную частку пра непазбежнасць смерщ i Божай кары.

Матэрыяльны стан чалавека вызначауся не толью пералiчэннем таго, што завяшчаецца, але i ма-гчымасцю быць пахаваным пры фарным касцёле цi пры кляштары. Падобнага роду тэстаменты пакiдалi людзi з даволi значным сацыяльным статусам: райцы, падкаморыi, лаунiкi. Магчыма, матэрыяльны стан вылучае завяшчанне 1вана Бурака, перададзенае без пышных уступау i яркiх эпiтэтау. Гэты небагаты гро-дзенскi абывацель у 1642 годзе распарадзiуся толькi пра "pogrzeb ... na mogilkach", пасля чаго "mai^tnosc swoi^ ubog^" завяшчау нашчадкам [10, а. 180].

Нашмат больш насычанае уяуленне пра пахаванне можна знайсщ, напрыклад, годам пазней у нат-саным тэстаменце брэсцкай жыхарм Ульяны Хамiчовай: "Naprzód dusz^ moi§ gdy z tego mizernego ciala, za powolaniem Bozskim wynidzie, w r§ce milosierdzia pana Boga wszechmog^cego oddai^, a cialo ku pogrze-bowi, które pochowane bydz ma..." [12, с. 416]. Шчодрыя дараванш цэрквам, епiскапу i родным сведчылi пра добры маёмасны стан брэсцкай мяшчанм.

У тэстаментах звычайным было прыгадванне, якую рэч нябожчык завяшчае на пахаванне ("na pogrzeb ciala"). Юльяна Хамiчова перадавала вiнакурны кацёл, на грошы ад продажу якога брэс-цкая капiтула павiнна была правесщ усе неабходныя цырымонй. Такая рэч у XVII стагоддзi мела знач-ны кошт i, верагодна, магла выкарыстоувацца для атрымання папулярных харчовых прадуктау. Аднак у тэстаменце гаворыцца толькi пра магчымасць продажу катла. Падобным чынам сваё пахаванне забяспе-чыла жонка гродзенскага лаушка Ганна Талочка, ахвяруючы "на пахаванне" срэбны пояс [10, а. 276 аб.]. Пiнскi шляхцiц Грыгорый Фурса у 1647 годзе менш спасылаецца на "грэшнасць" i завяшчае, каб цела "iako ziemia ziemi oddana bye ma", наказваючы сваёй жонцы выканаць астатнюю сваю волю "nie waz^c wielkiego kosztu"[13, с. 364]. Пан даручае сваю душу усемагутнаму Богу у мiласэрныя Яго рум. Ковен-скi суддзя Ян Мшгайла, тэстамент якога займае некалькi вялтх аркушау, распарадзiуся перадаць на уласнае пахаванне не толькi грошы, але перадсм дыван i срэбны кубак. Гэтых сродкау магло хапiць на пабудову асобнай каплiчкi [14].

«Паутараемае» у тэстаментах i iншых эга-дакументах дапамагае разуменню культуралагiчнага кан-тэксту штодзённасщ. У гэтых крынщах часам утрымлiваецца iнфармацыя, якая датычыць вобраза жыцця

абывацеляу у м^лым i iх разумення каштоунасцей. Незвычайным прыкладам з'яуляецца духоунае завя-шчанне берасцейскага райцы Гурына Федаровiча i яго жонм. У гэтым завяшчанш зауважаны дзве акалiч-насцi. Першая датычыць перадачы нябожчыкам на iмя зяця i дачкi крамнiцы з заувагай "въ которой я не торгую" [12, с. 243]. Такое удакладненне можа сведчыць пра адмауленне ад гандлёвай дзейнасщ, што вы-значала маёмасны стан нябожчыка, цi пра пэуныя адносiны набожнага хрысцiянiна, райцы, да гандлю увогуле. Другая асаблiвасць тэстаменту у тым, што Гурын Федаровiч завяшчау шматлiкiя асобнiкi цар-коуных i свецкiх кнiг. На "штталь Рускi" райца ахвяравау напрастольнае Евангелле, на сваё пахаванне -Астрожсю трэбшк, розным цэрквам i асобам было перададзена Евангелле Вучыцельнае, Псалтыр "друку Скоринина", Маргарыт (зборшк Слоу 1аана Златавуста), кнiга "Пчала" (павучальныя расказы i афарызмы) i "вси польсюе книжки", некалькi малиоушкау, Апостал "друку Скоринина", ЧасоУнiк i Трэбнiк. Побач з гэтым пералiчэннем размеркаванне сенажацей, грошай i шшай маёмасцi выглядала другасным. Якую каш-тоунасць бачыу нябожчык у кшгах: яны перадавалiся як духоуны скарб щ у першую чаргу на увазе меуся iх кошт? Завяшчаючы другi Трэбнiк, Гурын даручыу свайму зяцю вырашыць, "до якое церкви отдать". Пра грашовы эквiвалент шчога не гаворыцца нават у вызначэнш платы за пахаванне, хоць у мнопх тэста-ментах таго часу было звычайным вызначаць продажны кошт завешчанай рэчы. Заканчваецца тэстамент подтсам "пiсьма рускага": "Многогръшный Гурин Федоровичъ и я Соломея Гуриновая" [12, с. 243].

Для аплаты пахавання нябожчык мог вызначыць рэчы, яюя меркавалася прадаць (вiнакурны ка-цёл, частка зямл^, цi рэчы, яюя самi у сабе мелi сiмвалiчны змест (срэбны пояс, кнiга). Гэта магло сведчыць пра юнаванне пэунай iерархii рэчау у сктэме каштоунасцей абывацеляу ранненавачаснай эпохi, умоуна незалежнай ад грашовага эквiваленту.

Каляндарная традыцыя. Вялшую ролю у штодзённым жыццi абывацеляу ВКЛ адыгрывала к-наванне двух календароу, iх выкарыстанне у побыце i грамадскай практыцы. Уведзены у часы кiравання Стэфана Баторыя, грыгарыянскi стыль усведамляуся многiмi як складнiк традыцыi заходняга хрысщянс-тва. Найбольшы уздым пратэстанцкага супращву рэформе летазлiчэння адбыуся падчас беспарадкау у Рызе 1584 - 1589 гадах. Рэч Паспалггая прыняла новы каляндар адначасова з магутнымi каталiцкiмi кра-iнамi Еуропы.

Практыка указання на рэлiгiйныя святы у справаводстве ВКЛ была распаусюджанай. У складанш судовых пастаноу гэта залежыла ад таго, на як перыяд года прыпадалi рокi цi рочкi (сесп суда). Патока-выя запiсы пачыналюя са згадкi пра праваслаунае, каталщкае цi агульнае для абедзвюх традыцый свята. Сутнасць i разуменне падобнай практыю змянiлася з прыняццем грыгарыянскага календара. Напрыклад, калi да 1582 года свята Трох Каралёу i Хрышчэнне Госпада вернiкi абедзвюх традыцый святкавалi у адзiн дзень, то пазней фармулёука "о трехъ кроляхъ святъ римском прыпалых" ва уступе да дакумента пэуным чынам парушала умовы замацаванага законам раунапрауя рэлшй [15, с. 3]. Кастрычнiцкiя рочю спалу-чалiся з некалi агульным для католiкаУ i праваслауных днём св. Мiхаiла, майскiя - "о Светой Троицы, святъ Римскомъ, припалых" i да т.п. [15, с. 48]. З 1582 года згадка пра "рымскае свята" падкрэ^вала новую каляндарную традыцыю, што магло закранаць пачуцщ вернiкау грэцкай царквы. Яшчэ напярэдаднi Брэсцкай унii праваслауны вiленскi святар айцец Дземянцян Добрынсю скардзiуся на тых, хто "за рас-пространеньем слуху въ народе хриспянскомъ о отщепенствъ митрополита и владыкъ закону греческого подъ благословенство папежа Римского и подъ календарь, отъ него новозмышленный поддалися" [16, с. 20].

Паводле клаафшацьи вядучага прадстаунiка гiстарычнай сацыялогii Норберта Элiяса, "святочнае" не з'яуляецца часткай штодзённасщ, аднак справаводцы ранненавачаснай эпохi, прыгадваючы рэлiгiйнае свята ва уступе (туосайо), гэтым не падкрэслiвалi выключныя абставшы падзей. Аналiз судовых запiсау розных перыядау упэунiвае, што згадванне свята не залежыла ад таго, справы яшх ф^рантау - духоуных щ свецкiх - разглядалiся. Магчымасць сустрэць справы на роках 'Чако wyszey", гэта значыць з пропускам стандартных выразау, характарызуюць спасылку на свята у 1иуосайо выключна як справаводчую форму, не залежную ад пахалапчных, ментальных i iншых кантэкстау [11, с. 81].

1ншы выпадак сувязi з рэлiгiйнымi святамi датычыць удакладнення часу разглядаемых падзей, дзе акрамя "рымскай" прыгадвалася "руская" традыцыя. Калi полацкiя шауцы у 1640 годзе падалi скаргу на крамшкау за тое, што тыя гандлююць абуткам, парушаючы правы цэха, суд у сваiм рашэннi вызнач^1у дзве даты: "ку Тълу Божому, святу хвалебному католицкому Римскому" i "до Радуницы Руское" [17, с. 311]. У полшанфесшных рэалiях ВКЛ такое удакладненне выглядае зразумелым.

На сумежжы заходняга i усходняга хрысцiянства згадка каляндарнай традыцыi магла сведчыць пра пэуныя канфесшныя сiмпатыi асобы щ групы. Многiя дакументы першай паловы XVII стагоддзя узгад-ваюць "рускую традыцыю", калi фiгурантамi справы щ Удзельнiкамi падзеi выступалi вернiкi грэцкай традыцыi. У пратэсце вiленскага Свята-Духава брацтва супраць мпрапалиа Iпацiя Пацея адзначауся час "въ року теперь идучомъ тысеча шесть сотъ первымъ, 1юля двадцатого дня, водлугъ старого календаря, на день свята светого пророка Ильи..." [16, с. 41]. Нягледзячы на прыняцце грыгарыянскага стылю у афiцыйны дыскурс дзяржавы, "русюя" святы не знiклi з дакументальнага тэкста першай паловы XVII ста-

годдзя. У 1649 годзе у пастанове гродзенскага земскага суда згадвауся тэрмiн "въ день светое Тройцы, в день светого Петра и Павла апостоловъ и въ день Нароженя наисветшое Панны, водлугъ старого ка-лендара" [11, с. 82].

Омвалы дысцым. iiiiaiii>ii. У вывучэннi канфесшнай трансфармацыi цiкавымi з'яуляюцца прад-меты, якiя набывалi асаблiвы сэнс у працэсах сацыяльнай дысцыплiнацыi. Побытавай рэччу была свечка, якая выкарыстоувалася штодзённа ранненавачаснымi абывацелямi. Воск, з якога рабшся свечкi, быу до-сыць каштоуным матэрыялам. За распаусюджванне цэхавых таямнiц статут вiленскага цэха збройшкау прадугледжау кару у 1 камень воска. Праз 60 год у цэху бляхароу за няякасную працу рамеснiк карауся чвэрцю "kamienia wosku na oltarz" [18, с. 21, 35 ]. Для гарбароу, шауцоу, кушняроу воск не быу галоуным матэрыялам вытворчасцi, аднак з'яуляуся вельмi запатрабаваным у штодзённым жыццi цэха. Воск мог быць адначасова мерай кары, заахвочвання i абавязку (перад царквой, дзяржавай, грамадствам).

У шшым разуменнi свечка - неабходны атрыбут рэлiгiйнага культу. Падчас яна сведчыла пра пэу-ную падпарадкаванасць чалавека щ групы агульнапрынятым нормам паводзш. Свечка звязвала чалаве-чую супольнасць з сацыяльнымi абавязкамi, з'яулялася сiмвалiчным падцвярджэннем iх выканання. У гэ-тым сэнсе васкавая свечка - адзш з атрыбутау працэсу дысцыплшацыи ранненавачаснага грамадства.

У канцы 30-х гадоу XVII стагоддзя разгарнулася вострая барацьба за юрысдыкцыю памiж брэсц-кiмi унiятамi i луцкiм праваслауным епiскапам Пузынай. Як сведчаць дакументы, многiя мяшчане пера-ходзiлi у прыход царквы св. Сiмяона пад паслушэнства неунiяцкага пастыра. У адказ ушяцюя святары на чале з пратапопам Рагазнщюм склалi цэлы шэраг скаргау на рамесныя цэхi. Парадак падпарадкавання дыяцэзiям быу не таим важкiм аргументам у справе з мяшчанам^ таму унiяты настойвалi на абавязках, яюя ускладвалiся на рамесныя цэхi прывiлеямi караля, - несщ павiннасцi на карысць кафедральнай царквы св. Мшалая, як "спрадвеку прадзеды i бацьш iх рабш". Напрыклад, ад кушняроу патрабавалася удзель-нiчаць у працэсiях у Вял^ю пятнiцу i на Вялiкдзень з брацкiмi свечкамi i даваць свечы для аднаго з лiхтароУ у храме [12, с. 323]. У адказ рамеснш спасылалкя на рэлшшныя свабоды, гарантаваныя кара-леускiмi прывшеям^ у тым лiку падчас элекцыи Уладзiслава IV, i адмаулялiся выконваць павiннасцi на карысць унiяцкага храма. Пры гэтым брацтва кушняроу абавязвалася даваць па дзве свечи i "po polkamieniu" воска царкве св. Мшалая. Сваё рашэнне рамеснiкi тлумачылi тым, што сярод iх былi i браты-унiяты. Такiм чынам падкрэ^валася прыхiльнасць брацтвау традыцыi канфесiйнай талерантнасщ [12, с. 339]. Брэсцкiя рамеснш не прынялi ролю дысцыпл^ючага амвала, якую свечцы надавау унiяцкi ктр. Абавязак жа выконваць павшнасщ на карысць "свайго" прыхода акцэнтавана успрымауся як рэлiгiйнае дзеянне. У далей-шым пад цiскамi ушятау i каталiцкай супольнасцi кароль у сваiм прывiлеi брэсцкiм кушнярам удакладшу, што вернiкi грэцкай рэлiгii нясуць павшнасщ на карысць царквы св. Мшалая, "a nie gdze indzeiy" [12, с. 356].

Ранненавачасная дзяржава падпарадкоувала грамадства праз абавязак, яю адначасова з'яуляуся часткай царкоунай абраднасщ. У прывiлеях i статутах рамесным цэхам ВКЛ абавязак ставiць свечку у вызначаны па волi караля каталщю i грэка-унiяцкi храм выступае як свецкая форма дысцыплiнацыi. Па-добнае месца у сiстэме каштоунасцей абывацеляу Новага часу займалi алтары буйных гарадскiх i вяско-вых храмау. Падпарадкаванне грамадства праз дзяржауныя i царкоуныя iнструменты адбывавалася побач з юнаваннем традыцыi рэлiгiйных свабод, замацаванай у галоуным заканадаучым акце крашы - Статуце ВКЛ 1588 года, i як сведчаць крынщы, усведамляемай на УзроУнi штодзённага сукнавання людзей.

Заключэмме. Гiсторыя штодзённасцi з'яуляецца неад'емнай часткай даследавання канфесiйных працэсау у грамадстве ВКЛ Новага часу. Спецыфша крынiц, iх захаванасць, шфармацыйная разнастай-насць абумовiлi дамiнаванне культуралапчнага падыходу у вывучэннi штодзённасцi першай паловы XVII стагоддзя. Канфесiйная свядомасць у многiм вызначала адносiны абывацеляу да грамадскага абавязку i царкоуных рытуалау. Спалучэнне набожнасцi чалавека з яго надзённымi практыкамi i перажыван-нямi зафiксавана у тэкстах завяшчанняу, судовых пастановах, правiлах калектыунага суiснавання. Тран-сфармацыя рэлiгiйнага светапогляду i канфесiйнай свядомасцi абывацеляу першай паловы XVII стагоддзя адбывалася пад уплывам працэсау падпарадкавання вдывщуума i грамадства "агульнаму дабру" i вяр-хоунай уладзе. У сувязi з гэтым некаторыя прадметы i рэчы набывалi значэнне сiмвалау дысцыплшацыи.

Л1ТАРАТУРА

1. Ходзiн, С. Пстарычная навука у ХХ1 ст.: праблемы для асэнсавання / С. Ходзш // Працы гiстарыч-нага факультэта: навук. зб.; рэдкал.: У. Коршук (адк. рэд.) [i iнш.]. - Мшск: БДУ, 2006. - Вып. 1. -С. 3 - 8.

2. Пушкарева, Н. Предмет и методы изучения истории повседневности / Н. Пушкарева // Материалы Тамбовского центра гендерных исследований [Электронный ресурс]. - Режим доступа: http //www.tam-bovdem.ru/thesises.php?id=gender1.pushkareva. - Дата доступа: 22.09.2011.

3. Дубин, Б. Быт, бытовщина, обыденность: идея и история повседневности в России / Б. Дубин // Демоскоп. Электронная версия бюл. «Население и общество» [Электронный ресурс]. - Режим доступа: http://demoscope.ru/weekly/knigi/konfer/konfer_020.html. - Дата доступа: 27.02.2012.

4. Дэ Серто, М. Разновидности письма, разновидности истории / М. Де Серто; пер. Б. Дубина [Электронный ресурс]. - Режим доступа: http://www.ruthenia.ru/logos/number/2001_4/02.htm#_ftn6. - Дата доступа: 20.09.2011.

5. Ходзш, С. Пстарычная навука i пстарычная адукацыя у ХХ1 ст.: парадоксы развщця / С. Ходзш // ХХ1 век: актуальные проблемы исторической науки: материалы междунар. науч. конф., посв. 70-летию ист. фак. БГУ, Минск, 15 - 16 апр. 2004 г.; редкол.: В. Сидорцов (отв. ред.) [и др.]. - Минск: БГУ, 2004. - С. 42 - 44.

6. Вамбольдт, Н. Повседневность в истории / Н. Вамбольдт, М. Шубина // Электронный научный журнал «Вестник Омского государственного педагогического университета». - Выпуск 2006 [Электронный ресурс]. - Режим доступа: http://www.omsk.edu. - Дата доступа: 01.04.2011.

7. Ким, С. Историческая наука Германии на перекрестках «новой гуманитарности» / С. Ким // Вестн. Томского государственного университета. - 2003. - № 276. - С. 5 - 12.

8. Schilling, H. Konfessjonalizacja. Kosciol i panstwo w Europie doby przednowoczesnej. - Poznan: Wyd-wo Poznanskie, 2010. - 640 s.

9. Бшоус, Н. Тестаменти киян середини XVI - першоi половш XVII столитя / Н. Бшоус. - Кшв: Видавничий Дiм «Проспр», 2011 - 200 с.

10. Гродзенсю мапстрат. Актавая кшга пратаколау гарадскога самаюравання. 1638 - 1810 гг. // Нацыя-нальны пстарычны архiу Беларуси - Фонд 1761. - Воп. 1. - Спр. 1.

11. Акты Виленской археографической комиссии (АВАК). Т. I. Акты Гродненского земского суда. -Вильна: Тип. А.К. Киркора, 1865. - 377 с.

12. АВАК. Т. VI. Акты Брестского гродского суда. Акты Брестского подкоморского суда. Акты Брестской магдебургии. Акты Кобринской магдебургии. Акты Каменецкой магдебургии. - Вильно: Тип. Губернского правления, 1872. - 593 с.

13. АВАК. Т. ХХХШ. Акты, относящиеся к истории Западно-русской церкви. - Вильно: «Русский почин», 1908. - 568 с.

14. Lietuvos mokslu akademijos biblioteka (LMAB). F. 20. - TA-637. Завещание Я. Мингайлы. 1655. - А. 1.

15. АВАК. Т. II. Акты Брестского земского суда. - Вильно: Тип. Губернского правления, 1867. - 361 с.

16. АВАК. Т. VIII. Акты Виленского гродского суда. - Вильна: Тип. А. Г. Сыркина, 1875. - 652 с.

17. Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. I. - Вильно: Тип. Губернского правления, 1867. - 410 с.

18. АВАК. Т. Х. Акты Виленского магистрата и магдебургии. - Вильно: Тип. А. Сыркина, 1879. - 592 с.

Пастуту 04.06.2012

CONFESSIONAL TRANSFORMATION OF THE SOCIETY IN THE GRAND DUCHY OF LITHUANIA IN THE LIGHT OF DAILY LIFE IN THE FIRST HALF OF THE 17th CENTURY

M. PIATRAUSKAS

The author viewed the possibilities of the study of the GDL confessional history through the prism of the 17th century daily life. It is showed that confessional feelings were largely dependent from the New Age people's attitude towards the civic duty, religious rituals, material values. In the spotlight of the author there are the documents of the mass record-keeping of the first part of the 17th century, where the connection between the piety of the people and their daily routine and experiences are disclosed. The author claimed that some things and objects could gain the role of the submission ofpeople to the supreme authority. Also in the confessional daily life characteristics the researcher viewed the process of "servants' society " formation.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.