Научная статья на тему 'Антыклерыкальныя настроі шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў першай палове XVII стагоддзя'

Антыклерыкальныя настроі шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў першай палове XVII стагоддзя Текст научной статьи по специальности «Политологические науки»

CC BY
10
3
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
ШЛЯХТА / ЦЕРКОВЬ / КАТОЛИЧЕСКАЯ ШЛЯХТА / КОНФЕССИОНАЛЬНЫЕ ОБЯЗАННОСТИ / ЭКОНОМИЧЕСКИЕ КОНФЛИКТЫ / СЕКУЛЯРИЗАЦИЯ / НОВОЕ ВРЕМЯ / АНТИКЛЕРИКАЛИЗМ

Аннотация научной статьи по политологическим наукам, автор научной работы — Петраускас М.А.

На примере имущественных конфликтов исследуется отношение католической шляхты Великого княжества Литовского к авторитету церкви в первой половине 17 века. Судебные разбирательства землевладельцев с представителями духовенства отражают процесс легитимности церковной власти в правовой системе Великого княжества Литовского Нового времени. Приведены примеры конфронтации и компромиссов между шляхтой и официальной церковью.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

ANTICLERICAL SENTIMENT OF THE ARISTOCRACY OF THE GRAND DUCHY OF LITHUANIA IN THE 1 ST PART OF THE 17 TH CENTURY

On the example of property conflicts explores the attitude of the Catholic gentry to the authority of the church in the first half of the XVII century. The litigation between landowners and clergymen illustrates the process of legitimizing the ecclesiastical authority in the legal system of the GDL of the Modern times. There are the examples of confrontation and compromise between the nobility and the official church. Strengthening the position of the clergy in the governance structures caused protest of the privileged strata of society. The influence of the Reformation, the economic self-interest, the role of the civil law in all spheres of life, the ideology of szlachta democracy are named as the sources of authority desacralization of the church. These examples suggest the ideas of the secularism in the attitude of XVII century inhabitants to the confessional d uty. The support of the church by the supreme power gradually limited the opportunities of the gentry and magnates to ignore the interests of the clergy.

Текст научной работы на тему «Антыклерыкальныя настроі шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў першай палове XVII стагоддзя»

УДК 2-9(476) (XVII)

АНТЫКЛЕРЫКАЛЬНЫЯ НАСТРО1 ШЛЯХТЫ ВЯЛ1КАГА КНЯСТВА ЛГГОУСКАГА У ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XVII СТАГОДДЗЯ

М.А. ПЕТРАУСКАС (Гродзенсш дзяржауны ушвератэт мя Я. Купалы)

На прыкладзе маёмасных канфлiктау даследуецца дачыненне каталщкай шляхты Вялжага Княс-тва Лтоускага да аутарытэту царквы у першай палове XVII стагоддзя. Судовыя цяжбы землеулас-нжау з nрадстаунiкамi духавенства шюструюць працэс легiтымацыi царкоунай улады у прававой астэ-ме Вялiкага Княства Новага часу. Прыведзены прыклады канфрантацыи i камnрамiсау памiж шляхтай i афщыйнай царквой. Узмацненне пазщый духавенства у структурах дзяржаунай улады выклжала пра-тэст прывшеяваных пластоу грамадства. Уплыу Рэфармацып, эканамiчны эгагзм, узмацненне ролi свец-кага права ва уах сферах жыцця, iдэалогiя шляхецкай дэмакратыи разглядаюцца як крынщы дэсакралi-зацып аутарытэту царквы. Прыведзеныя прыклады дазваляюць гаварыць аб секулярызацып уяуленнняу абывацеляу XVII стагоддзя пра канфесшны абавязак. Падтрымка царквы з боку вярхоунай улады па-ступова абмяжоувала магчымасцi шляхты i магнатау ieнараваць ттарэсы духавенства.

Уводзшы. Пашырэнне у XVI - першай палове XVII стагоддзя щдывщуал^ычнага мыслення, якое характарызавалася прыярытэтам асабктых штарэсау над грамадсшм абавязкам, пауплывала на канфесш-ныя узаемаадносшы i канчаткова аслабша асновы сярэднявечнага калектышзму, яш, па выразу расшскага фiлосафа А. 1вша, "тольш часткова аб'ядноувау думш сва1х iндывiдау, навязваючы iм рэлтйную iдэ -алопю" [1, с. 277]. 1мкненне шляхты Вялiкага Княства Лггоускага (ВКЛ) да аутаномп i эканамiчнай сама-дастатковасцi спалучалася з жаданнем зменшыць залежнасць не тольш ад вярхоунай свецкай улады, але i ад царквы - найбольш аутарытэтнага iнстытута, якi вызначау умовы i формы падпарадкавання асобы агульнаму грамадскаму дабру.

Мэтай працы з'яуляецца вывучэнне дэсакралiзадыi (пазбаулення "святасщ") адносш прадстауш-коу шляхецкага саслоуя да царкоуных iнстытутау на землях ВКЛ у ранш Новы час i выяуленне сувязi памiж пратэстнымi настроя]ш каталiцкай шляхты i зменам уяуленняу пра канфесшны абавязак.

Крынiцы осакрамзацым. Канфлшты з царкоуныш iнстытутамi на глебе маёмасных, фiнансавых, побытавых пытанняу сведчылi пра узрастанне свецкiх прынцыпау рэгулявання узаемаадносiн людзей. У пстарыяграфп iндывiдуалiзм i праявы эгаiзму свабодалюбiвай асобы у XVI - пачатку XVII стагоддзя часта атаясамлiваюцца з уплывам пратэстантызму. У беларускай навуцы гэтую думку адным з першых выказау У. П1чэта, якi адзначау, што "рэфармацыйны рух садзейнiчау развщцю iндывiдуалiзму сярод ль тоускай знащ i вызваленню яе ад уплыву каталщкай царквы" [2, с. 681].

Асновы секулярызацып адносiн "шляхецкага народу" да царквы на землях ВКЛ былi закладзены у "залатых вольнасцях", пад якiмi разумелася i свабода веравызнання, замацаваная актам Варшаускай канфе-дэрадыi 1573 года i Статутам ВКЛ 1588 года. Супращуленне першанству дзяржавы у канфесiйных пы-таннях цесна звязвалася з абаронай шляхецшх прау. Прырода алошнiх па-рознаму растлумачана у пстарыяграфп. Украшская даследчыца Н. Якавенка адзначала, што у XVI-XVII стагоддзях "нарматыуны па-радак, якi быу надзелены агульнапрынятай лептымнасцю, i тып сацыяльных паводзiн шэраговага iнды -вiда былi шчыльна звязаны з ушанаваннямi права не у яго палiтычным цi юрыдычным вымярэннi, а у сэнсе светауспрымання увогуле, як велiчынi вечна справядтвай, трансцэндэнтнай [3, с. 81]. "Залатыя воль-насцi" у пачатку Новага часу былi асновай ментальнага вобраза (думак, паводзiн, кругагляду, светауспры-мання) шляхты ВКЛ.

Цесная сувязь рэлтйнай, працоунай, палiтычнай, штодзённай сфер дзейнасцi, якой характарызавалася жыццё абывацеляу у Сярэднявеччы i у пачатку Новага часу, дазваляе разглядаць шляхецкую апа-з^1ю уладзе царквы не тольк1 як з'яву секулярызацып. Напружаная соймавая барацьба за захаванне прынцыпау рэлiгiйнага плюралiзму у першай палове XVII стагоддзя тлумачылася цеснай сувяззю памiж кан-фесiйнай свядомасцю i iдэаламi навачаснай дэмакратыi. Праявы гэтай свядомасцi у розных сферах пуб-лiчнага жыцця сведчылi пра набожнасць чалавека i уплывалi на яго рэпутацыю. Псторык, ксёндз i гра-мадскi дзеяч Сташслау АржэхоУскi (Orzechowski) у сярэдзше XVI стагоддзя сцвярджау, што шляхецшя вольнасцi паходзяць ад касцёла i з'яуляюцца прамым вынiкам дзейнасцi духавенства, таму тыя, хто вы-рашыу адступiць ад каталiцкай веры, павшны клаладiцца пра сваю свабоду [4, s. 35]. Рэлтйныя пад-мурш дзяржаунасцi Рэчы Паспалiтай у Новы час выклжаюць цiкавасць у навукоуцау. Сучасная беларус-

кая даследчыца Н. Поляк выказала думку пра непадзельнасць залатых вольнасцей i каталщкай веры у парламенцка-анархiчным укладзе кра1ны [5, с. 26].

Са свайго боку, вярхоуная улада стварала i ахоувала умовы выканання грамадскага абавязку, част-кай якога была канфесшная дысцыплiна. Паводле тэорьи канфесiяналiзацыi нямецкага гiсторыка Х. Шы-лiнга, узмацненне дзяржавы у ранш Новы час, фармiраванне свецкiх шруючых сiл i легiтымiзацыя iх улады паступова адсоувалi царкву на друп план [6, с. 214]. Гэты пастулат дастасавальны да гiсторыi ВКЛ i Рэчы Паспалiтай XVII стагоддзя з улшам асаблiва важнай ролi закона i свецкага права. Узмацненне iнды-вiдуалiзму у рэлiгiйных пытаннях спалучалася з абаронай свабод i вольнасцей, замацаваных соймавымi канстытуцыям^ Мiжканфесiйныя стасункi сiстэмна рэгулявалiся iнструментамi свецкага права.

Складанасць сiмбiëзу дзяржавы i царквы на землях ВКЛ праявшася ва увядзенш суду Трыбуналу compositi iudicii (як1 меу змешаны склад - свецшя дэпутаты i рымска-каталщюя прадстаушш) для выра-шэння спрэчных спрау з удзелам вершкау грэцкай рэлiгii [7, s. 225]. Дзякуючы такому складу суддзяу рашэннi не на карысць каталiцкага клiру былi асуджаныя на правал. 1снаванне compositi iudicii усклад-няла адносiны пашж абывацелямi, дзяржавай i царквой. Адбывалася гэта не толькi у супрацьстаянш пра-васлауных i пратэстанцкiх сш з уладай i каталiцка-унiяцкай супольнасцю. Трансфармацыя падпарадка-вання аутарытэту царквы у падпарадкаванне закону выклшала пратэстныя настроi сярод "шляхецкага люду" незалежна ад канфесiйных прыхiльнасцей.

Спрэчкi вакол дзесящны. Суадносiны iдэалау шляхецкай дэмакратыi у ВКЛ у Новы час з узроу-нем падпарадкавання чалавека царкоунай уладзе iлюструюць судовыя справы першай паловы XVII стагоддзя аб спагнанш дзесяцiны з прыватных маёнткау каталiцкай шляхты на карысць касцёлау.

Калi упершыню успыхнуу канфлшт памiж ксяндзом гедройцкага касцёла Св. Барталамея Сымонам Шауклеускiм (Szymon Szawklewski) i уладальнiкамi маёнтка Дубаушчызна (Dubowszczyzna, старая назва Szostakowо) панам Юзафам Пяткевiчам i яго жонкай Ганнай дакладна невядома. У студзенi 1614 года скарга каталщкага святара на гэту шляхецкую сям'ю трапiла на разгляд вiленскага земскага суда. Абодва баш даручылi абарону сва1х штарэсау спецыяльным упаунаважаным, таму перад суддзёй Жыгiмонтам Гедройцам разгарнулася напружанае супрацьстаянне юрыдычна падрыхтаваных людзей.

Зацятасць i прынцыповасць канфлжту памiж плябанам Шауклеускiм i панам Пяткевiчам мелi свае прычыны. На працягу многiх дзесяцiгоддзяу гедройцкай парафп аказвалася падтрымка з боку уладароу вакольных мясцовасцей. Яшчэ у пачатку XVI стагоддзя гедройцшя князi запiсалi касцёлу Св. Барталамея даход з трох корчмау, забаранiушы iншыя тцейныя месцы на адлегласцi дзвюх мшь ад храма. Кожны чацвер i на вялiкiя святы людзi з'язджалюя з усёй акругi да тых корчмау i на торг. Мясцоваму плябану выплачвауся падатак з продажу мёда, шва i быдла. Прывiлеi часоу Жыгiмонта I замацоУвалi прэферэн-цыi гедройцкага плябана на вечныя часы, пасля чаго нават "Бату Hospodar" гэтага статусу не мог па-рушыць [8, арк. 2 адв.].

На працягу больш трыццащ год гедройцкая парафiя не мела пастаяннага святара. За гэты час змя-нiлiся многiя уладальнiкi навакольных маёнткау. Выплаты дзесяцiны касцёлу рэгулявалюя старымi пры-вiлеямi сярэдз^1 XVI стагоддзя. На iх спасылауся новы плябан i настойвау, што князi Гедройцы з даунiх часоу запiсалi дзесяцiну збожжа i мёд з Дубаушчызны на парафiяльны касцёл. "Вялжае спусташэнне у той плябанii рабшася" таму, што пан Пяткевiч адмауляуся ад усiх выплат. Прэтэнзii да уладальшка Дубаушчызны Шауклеускi неаднаразова спрабавау давесцi да суда, але яго намаганш прынеслi поспех толькi у 1614 годзе.

Марцш Жарнеускi, прадстаушк шляхцiцау, найперш паставiу пад сумненне магчымасць Шауклеу-скага быць пазоушкам у справе дзесяцiны касцёлу. Ён заявiу, што яго бок "т у якое разнагалоссе не уступае", пакуль плябан не дакажа, што з'яуляецца шляхцiцам. Згодна канстытуцыi 1607 года (а таксама ранейшых 1560 i 1588 гадоу) канонiкамi i прэлатамi (прэлат - высокая пасада у структуры рыма-каталiцкай царквы) не мат быць "плебеi i простага стану людзi, (а) толькi з бацьш i з матю народа польскага шля-хецкага, indigenis Regni et Dominiorum" (лац. "нашчадкi уладароу i уласнiкау") [9, б. 437]. На таш закон спаслауся Жарнеусш i падкрэслiу, што у гедройцкай плябанп з даунiх часоу "людзi шляхецкага народу былi" [8, арк. 8 адв.]. Пачуццё адзшства, яшм былi аб'яднаны Пяткевiч i шматлшя шляхцщы, мацней уплывала на стыль паводзiнаУ, чым аутарытэт прадстаушкоу царквы.

У адказ на дзёрзкую заяву з боку Пяткевiча абаронца плябана спаслауся на лют 1603 года "на ла-цiне", у яшм кнм Гедройцы далi згоду на прызначэнне плябанам Шауклеускага. Пад дакументам стаялi подпiсы не уах прaдстaУнiкоУ знакамiтага роду, аднак склад падтсантау уключау людзей, вядомых сваёй прыхшьнасцю кaтaлiцкaй царкве. Мельхiëр Гедройць, жaмойцкi бiскуп, прыхшьшк Контррэфар-мацыи i апякун лiтоУскaмоУнaгa пiсьменствa, яго брат Марцш, вiлькaмiрскi падсудак Юры Гедройць, Жыпмонт Гедройць, вiленскi падсудак, яш у 1614 годзе ужо у якaсцi суддзi разглядау справу Шауклеу-

скага, бацька пана Юзафа Малхер (Malcher, лiт. Merkelis) Пяткевiч i iншыя асобы дaлi сваю згоду на абранне новага плябана.

У гэтым пералжу цiкaвaй з'яуляецца постаць Пяткевiчa-стaрэйшaгa, вшенскага земскага пiсaрa i сакратара Галоунага лiтоУскaгa Трыбунала У 1598 годзе коштам Малхера у Вiльнi быу выдадзены "Polski z Litewskim katechism". Нaпiсaны на дзвюх мовах, кaтэхiзiс паутарау многiя пaлaжэннi кaльвiнскaгa ву-чэння [10]. Верагодна Кaтэхiзiс 1600 года, складзены для абывацеляу ВКЛ, быу выдадзены пры удзеле гэтага ж чалавека [11, б. 97].

Рэпутацыя яшчэ аднаго прадстаушка Пяткевiчaу (гербу Pomian) - жмудскага бюкупа Юрыя (Jerzy III, памёр у 1574 г.) - звязвалася з рэфармацыйным рухам. Па некаторых звестках, Юры Пяткевiч разам з паствай ("jego szczypie") i шмaтлiкiмi шляхетныш людзьмi "ад веры прававернай адлучыуся", а "тых часоу зараза (г. зн. Рэфармацыя - М. П.) беды у касцёле Божым стварыла" [12, б. 297]. Таму яго спад -каемца на бюкупстве, Мельхiëр Гедройць, застау у паслушэнстве толькi сем кaтaлiцкiх князёу.

На пратэстны настрой уладара Дубаушчызны i на яго iмкненне супрацьстаяць аутарытэту царквы мaглi уплываць рэфармацыйныя схшьнасщ продкау.

Невысакароднае паходжанне плябана выклжала раздражненне Юзафа Пяткевiчa, якi настойвау, што няшляхцiц не мог быць пaрaфiяльным святаром. У канстытуцыях гаварылася пра вышэйшыя пасады рымскa-кaтaлiцкaй царквы - каноншау i прэлатау. Прадстаушк Пяткевiчa настойвау, што плябан лiчыуся старэйшым сярод падначаленых яму алтарыстау i вжарыяу, а значыць, з'яуляуся прэлатам.

Правамоцнасць Шауклеускага падмацоувау лют вшенскага бюкупа Бенедыкта Войны 1604 года. У iм iерaрх пацвярджау легiтымнaсць новага гедройцкага святара, а значыць, права адстойваць iнтaрэсы парафп у судзе. Плябан зaклiкaу больш не чынiць перашкоды у вырашэнт справы i адзначыу, што кaлi "пан Пяткевiч да ксяндза плябана мае (пытанне), няхай яго да суда належнага, гэта значыць да Яго мь лaсцi ксяндза бюкупа вiленскaгa адрасуе". Пяткевiч з такой аргументацыяй прымiрыццa не пажадау i пaдкрэслiу намер захоуваць "вольны голас" у сваёй абароне, "да чаго права дарогу пакажа". Тaкiмi сло-вaмi шляхцiц пaдкрэслiу разуменне "права" вышэйшым за традыцыю цi аутарытэт царкоунай улады.

Адрозныя aдносiны да "права канстытуцый" i да "права па звычаю" стала асновай супрацьстаяння шляхцiцaу з царквой. Пяткевiч настойвау, што яго справу павшен разглядаць кaрaлеускi суд падчас на-ступнага сойму. Паводле кaнстытуцыi 1607 года, дзесяцшы з шляхецюх маёмасцей, яшя iснaвaлi "павод-ле звычаю" i не былi вызначаны фундушaмi щ судовым дэкрэтaмi, загадвалася адкладаць kompozycyi blizko przyszley" [9, б. 436].

Плябан Шауклеусш меу вопыт супрацьстаяння з непaкорнымi шляхцiцaмi, што было засведчана у трох дэкрэтах "кола духоунага" Галоунага Трыбунала. Яны вызнaчaлi дзесяцiну на карысць плябани з прыватных маёнткау i былi зацверджаны подпiсaм канцлера Льва Сапеп. У чарговы раз паз^ш ката-лiцкaгa святара aбaпiрaлaся на аутарытэт свецкай улады. Сярод тых, хто устуту у спрэчку з гедройцшм плябанам, быу Барталамей Крыжаноусш. Трыбунал "кола духоунага" (якi напалову складауся з прадстау-нiкоУ царквы) вырашыу спрэчку з iм на карысць гедройцкай плябaнii, i гэта рашэнне зaцвердзiу aсэсaрскi кaрaлеускi суд (прыдворны кaрaлеускi суд, якi меу свецш склад). У выншу шляхцiц быу вымушаны пра-даць свой маёнтак Войтэху Быхауцу, з якiм Шауклеусш знайшоу паразуменне.

На думку Пяткевiчa, пaпярэднiя шляхщцы сaступiлi Шауклеускаму з-за "нядбання i праунай не-абароны". У адрозненне ад iх, пан Юзаф падрыхтавауся адстойваць свае штарэсы, але "w zadnoy reczy nichto nizakoho terpeti у tezara ponositi ne maiet, tolko kozdy sam za sebie" [8, арк. 12 адв.].

Спрэчка вакол "застарэлай" дзесяцшы прывяла да непаразумення сярод земсшх суддзяу. Жыгi -монт Гедройць аддау перавагу праву канстытуцый, па яшх жылi "не две i не тры асобы, а уся Рэч Паспа-лiтaя", таму падобныя справы загадау нaкiроувaць да "кола вялшага свецкага (г)енеральнага", гэта значыць да соймавага суда [8, арк. 13]. Падсудак жа настойвау, каб канфлжты пам1ж царквой i свецкiмi улас-нiкaмi рaзглядaлi "^т osoby Duchownye spolne z Sweckimi". Тaкi парадак быу прaпiсaны у Статуце ВКЛ 1588 года (Арт. 32, раздзел III), па якому кaнфлiкты свецкiх асоб з людзьмi духоунага стану вырaшaлiся шасцю трыбунaльскiмi суддзямi, тры з якiх прaдстaулялi духавенства [13]. У вынiку справа нашроувала-ся на разгляд Галоунага Трыбунала [8, арк. 13].

Супращуленне Пяткевiчa i яго грэбаванне аутарытэтам царкоунай улады уяуляецца тыповым для шляхецкага асяродку ВКЛ пачатку Новага часу. Эвалюцыя права i узмацненне ролi дзяржауных шстыту-тау у рэгуляванш грaмaдскiх узaемaaдносiн i рэлшйных пытанняу уплывaлi на фaрмiрaвaнне секуляры-заванага светапогляду асобы. Для прывшеяваных груп адстойванне маёмасных прау щ кaнфесiйных шта-рэсау цесна перапляталася з абаронай свабод шляхецкага люду. Традыцыя ушанавання царквы i яе аутарытэт у пачатку Новага часу саступш месца прымату свецкага права i закону. Таму актыуныя спробы Пяткевiчa не дaпусцiць духоуных асоб да разгляду спрэчкi з гедройцшм плябанам сведчылi пра aсaблiвы

грамадсш рэзананс, яш быу выклшаны уключэннем прадстаушкоу царквы (той яе части, дзейнасць якой адпавядала цэнтралiзатарскiм памкненням вярхоунай улады) у свецшя структуры ранненавачаснай дзяр -жавы. Супращуленне гэтым тэндэнцыям праяулялася у абароне рэлiгiйных свабод i падтрымцы магутны-Mi шляхецкiмi родамi разнаверцау (праваслауных i пратэстантау).

Праз Трыбунал сompositi judycii абумоулены традыцыяй абавязак паступова замацоувауся у праве. Не тольш шляхта, але i магнаты гублялi магчымасць iгнараваць iнтарэсы царквы. У 40-я гады XVII ста-годдзя прадстаушш знакамiтага роду Радлвшау былi вымушаны шукаць кампрамiсу з плябанам крошын -скага касцёла (у мястэчку Крошын, цяпер веска у Баранавiцкiм раёне) Паулам ГрабоУскiм [14, арк. 1]. Спрэчку наконт абавязкау перад царквой распачау Жыгiмонт Кароль Радзiвiл, кавалер Мальтыйскага ор-дэна. Канфлшт абвастрауся жаданнем магната абмежаваць у сва1х уладаннях лоулю рыбы людзьмi пляба-на. Як i у Дубаушчызне, у Крошыне юнавала карчма, даход з якой належау мясцоваму касцёлу. Радзiвiл жа дамагауся пабудовы уласных шынкоу.

У хутшм часе (пасля смерцi Жыгiмонта у 1642 г.) уладальнiкам Крошына стау брат мальтыйскага рыцара, вялiкi маршалак ВКЛ Аляксандр Людвiг. У 1646 годзе за нежаданне выплацiць дзесящну суд змешанага складу пакарау магната вялтм штрафам. Аднак Радзiвiл дамогся кампрамку з касцёльнымi Уладамi. На маёнтак Крошын ён пералiчыy 5 тыс. злотых, пасля чаго з гэтай сумы на карысць плябанп штогод выплачвалася 400 злотых. Вшенсш бiскуп Аурам Война (Abraham Woyna) пагадзiyся вызвалiць радзiвiлаyскi маёнтак ад дзесяцшы. Больш рашучай была пазщыя Радзiвiла у адносiнах шшых прывшеяу касцёла. Лоулю рыбы уладар Крошына дазволiy "тольш у межах плябансшх i берагах, якiя не выходзяць за гэтыя межы". Таксама Аляксандр Людв^ пацвярджау сваё права пабудаваць уласныя ттныя устано-вы. Крошынсюм жыхарам i прышлым людзям дазвалялася "вольнае ужыванне напою" як у плябанскай, так i у радзiвiлаyскiх корчмах [14, арк. 1].

Каб уздзейшчаць на шляхту, каталiцкiя iерархi звярталiся за дапамогай да дзяржауных дзеячау. У гэтым праяуляуся сiмбiёз свецкай улады i царквы у фармiраваннi "грамадства падданых" на землях ВКЛ.

У 1647 годзе Януш Радзiвiл, якi займау пасаду щвуна у Рэтаве (лiт. Retavas), атрымау скаргу жа-мойцкага бiскупа (верагодна, Юрыя Тышкевiча) на мясцовую шляхту. Тая адмаулялася выконваць не-абходныя абавязкi перад касцёлам. У адказ Радзiвiл напiсаy грозны лiст сва1м падуладным, у якiм патра-бавау "усё аддаць, што касцёлу рэтаускаму належыць, i не iнакш" [15].

Заключэнне. Для каталiцкай шляхты Вялшага Княства ЛiтоУскага адстойванне асабiстых штарэ-сау у спрэчках з царквой уяулялася не менш важным, чым для прадстаУнiкоУ праваслаунага i пратэстан-цкага асяроддзя. У адрозненне ад апошшх, канфлiкты каталiкоУ з уладамi грунтавалiся на эканамiчным эга1зме, а не на канфесшных супярэчнасцях. Рэгуляванне Узаемаадносiн памiж царкоУнымi iнстытутамi i грамадствам праз свецыя прававыя механизмы уплывала на аутарытэт царквы сярод жыхароу ВКЛ Новага часу. 1снаванне "права па звычаю", якое рэгулявала традыцыйны абавязак перад духавенствам на аснове "састарэлых" цi непiсаных прывшеяу, было асновай канфлiктаy памiж шляхтай i святарамi. Суд compositi iudicii уплывау на Узаемаадносiны прадстаУнiкоУ розных хрысц1янсшх канфесiй. У вынiку спалучэння свецк1х i царкоуных iнструментаy падпарадкавання грамадства канфесшны абавязак у ВКЛ у першай палове XVII стагоддзя становiцца нормай грамадзянскай дысцыплiны. Падтрымка дзяржавай каталщ-кага духавенства значна абмяжоувала магчымасцi шляхты iгнараваць штарэсы царквы.

Л1ТАРАТУРА

1. Ивин, А. Философия истории: учеб. пособие / А. Ивин. - М.: Гардарики, 2000. - 528 с.

2. Пичета, В. Белоруссия и Литва XV - XVI вв. (исследования по истории социально-экономического, политического и культурного развития) / В. Пичета. - М.: Изд-во АН СССР, 1961. - 814 с.

3. Яковенко, Н. Паралельний свгг. Дослщження з юторп уявлень та щей в Укра1т XVI-XVII ст. / Н. Яковенко. - Кшв: Критика, 2002. - 416 с.

4. Baczewski, S. Szlachectwo. Studium z dzejow idei w pismiennictwie polskim: druga polowa XVI wieku -XVII wiek / S. Baczewski. - Lublin: UMCS, 2009. - 280 s.

5. Поляк, Н. Дыадэнты-пратэстанты беларусюх зямель у знешнепалиычных стасунках Прусii i Рэчы Па-спалiтай (канец XVI - пачатак XVII ст.) / Н. Поляк // Весщ БДПУ iмя М. Танка. - Серыя 2. Псторыя. Фiласофiя. Палiталогiя. Сацыялопя. Эканомiка. Культуралопя. - 2005. - № 1(43). - С. 25-29.

6. Schilling, H. Konfessjonalizacja. Kosciol i panstwo w Europie doby przednowoczesnej. - Poznan: Wydawnictwo Poznanskie, 2010. - 640 s.

7. ^mpa, T. Wobec Kontrreformacji. Protestanci i prawoslawni w obronie swobod wyznaniowych w Rzeczy-pospolitej w koncu XVI i w pierwszej polowie XVII wieku / T. Kempa. - Torun: Wyd. Adam Marszalek, 2007. - 624 s.

8. Lietuvos valstybes istirijos archyvas. F. 694. - Ap. 1. - B. 3279. Материалы имущественно-судебного характера по Гедройцкому костёлу. 1528-1779 гг.

9. Volumina Legum. Przedruk zbioru praw. T. II. - Petersburg: Nakladem i drukiem Jozafata Ohryzki, 1859. -482 s.

10. Pociute-AbukeviCiene, D. Katekizmas / D. Pociute-Abukeviciene [Электронный ресурс] Режим доступа: http://www.lle.lt/search3.htm. - Дата доступа: 20.05.2011.

11. Kuzmina, D. Katechizmy w Rzeczypospolitej XVI i pocz^tku XVII wieku / D. Kuzmina. - Warszawa: Nauka - Dydaktyka - Praktyka, 2002. - 168 s.

12. Niesiecki, K. Herbarz Polski. T. I. / K. Niesiecki. - Lipsk: Nakladem i drukiem Breitkopfa i Haertela, 1839-1846. - 582 s.

13. Статут Великого княжества Литовского 1588 года [Электронный ресурс]. - Режим доступа: http://www. grodno.by/grodno/history/statut_vkl_1588. - Дата доступа: 18.01.2011.

14. Lietuvos mokslu akademijos biblioteka (LMAB). Rankrasci4 skyrius. F. - 127. - 951. Письмо Александра Людвига Радивилла. 1646.

15. Lietuvos mokslu akademijos biblioteka (LMAB). Rankrasci4 skyrius. F. - 12. - 709. Письмо Я. Ради -вила. 1647.

Пастушу 18.04.2013

ANTICLERICAL SENTIMENT OF THE ARISTOCRACY OF THE GRAND DUCHY OF LITHUANIA

IN THE 1st PART OF THE 17th CENTURY

M. PETRAUSKAS

On the example of property conflicts explores the attitude of the Catholic gentry to the authority of the church in the first half of the XVII century. The litigation between landowners and clergymen illustrates the process of legitimizing the ecclesiastical authority in the legal system of the GDL of the Modern times. There are the examples of confrontation and compromise between the nobility and the official church. Strengthening the position of the clergy in the governance structures caused protest of the privileged strata of society. The influence of the Reformation, the economic self-interest, the role of the civil law in all spheres of life, the ideology of szlachta democracy are named as the sources of authority desacralization of the church. These examples suggest the ideas of the secularism in the attitude of XVII century inhabitants to the confessional duty. The support of the church by the supreme power gradually limited the opportunities of the gentry and magnates to ignore the interests of the clergy.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.