Научная статья на тему 'СТАТУС ФІЛАСОФІІ ЯК ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЫ Ў АДУКАЦЫЙНЫМ АСЯРОДДЗІ ПОЛАЦКАЙ ЕЗУІЦКАЙ АКАДЭМІІ'

СТАТУС ФІЛАСОФІІ ЯК ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЫ Ў АДУКАЦЫЙНЫМ АСЯРОДДЗІ ПОЛАЦКАЙ ЕЗУІЦКАЙ АКАДЭМІІ Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
13
2
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
ПОЛАЦКАЯ ЕЗУіЦКАЯ АКАДЭМіЯ / ПОЛАЦКАЯ НЕАСХАЛАСТЫКА / ТАВАРЫСТВА ЕЗУСА / АКАДЭМіЧНАЯ ФіЛАСОФіЯ / КУРС ФіЛАСОФіі

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Клімовіч Г. І.

Разглядаюцца асноўныя характарыстыкі курсаў па філасофіі, прадстаўленых у вучэбным плане Полацкай езуіцкай акадэміі. Мэта даследавання - вызначыць статус філасофіі як вучэбнай дысцыпліны ў межах адукацыйнага асяроддзя Полацкай езуіцкай акадэміі. Разглядаюцца аўтэнтычныя крыніцы педагагічнай сістэмы Таварыства Езуса, якія паўплывалі на станаўленне філасофскай традыцыі Полацкай езуіцкай акадэміі, вызначаецца спецыфіка выкладаемых курсаў яе асноўных прадстаўнікоў - Дж. Анджаліні і В. Бучыньскага. Навуковая навізна работы заключаецца ва ўвядзенні ў навуковы абарот новага матэрыялу, рэканструкцыі філасофскіх поглядаў полацкіх неасхаластаў, а таксама ў вызначэнні адзінай структурнай канцэпцыі, якая аб'ядноўвала філасофскія курсы аўтараў, выяўленні асноўных філасофскіх аўтарытэтаў, якія паўплывалі на станаўленне праграмных установак Полацкай неасхаластыкі, таксама рэканструяваны асноўныя мэты і задачы курса.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

THE STATUS OF PHILOSOPHY AS AN ACADEMIC DISCIPLINE IN THE EDUCATIONAL ENVIRONMENT OF THE POLOTSK JESUIT ACADEMY

The article examines the main characteristics of philosophy courses presented in the curriculum of the Polotsk Jesuit Academy. The purpose of the study is to determine the status of philosophy as an academic discipline within the educational environment of the Polotsk Jesuit Academy. There are considered authentic sources of the pedagogical system of the Society of Jesus, which influenced the formation of the philosophical tradition of the Polotsk Jesuit Academy, as well as the specifics of the courses taught by its main representatives - G. Angiolini and V. Buchyńsky. The scientific novelty of the work consists in the introduction of new material into the scientific circulation, the reconstruction of the philosophical views of the Polotsk Neo-Scholastic representatives, as well as the definition of a single structural concept that united the philosophical courses of the authors, the identification of the main philosophical authorities that influenced the formation of the ideas of the Polotsk authors. There are also reconstructed the main aims and objectives of the course.

Текст научной работы на тему «СТАТУС ФІЛАСОФІІ ЯК ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЫ Ў АДУКАЦЫЙНЫМ АСЯРОДДЗІ ПОЛАЦКАЙ ЕЗУІЦКАЙ АКАДЭМІІ»

УДК 101.1+378:94 (476.5-21 Полоцк)

СТАТУС Ф1ЛАСОФ11 ЯК ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛШЫ У АДУКАЦЫЙНЫМ АСЯРОДДЗ1 ПОЛАЦКАЙ ЕЗУ1ЦКАЙ АКАДЭМ11

канд. фтас. навук, дац. Г. I. КЛ1МОВ1Ч (Беларусш дзяржауны медыцынст ушверсШэт, Мтск)

Разглядаюцца асноуныя характарыстыт курсау па фшасофп, прадстауленых у вучэбным плане Полац-кай езущкай акадэмй. Мэта даследавання - вызначыць статус фшасофп як вучэбнай дысцыплты у межах адукацыйнага асяроддзя Полацкай езущкай акадэмй. Разглядаюцца аутэнтычныя крытцы nедагагiчнай сктэмы Таварыства Езуса, ятя пауплывалi на станауленне фшасофскай традыцып Полацкай езущкай акадэмй, вызначаецца спецыфжа выкладаемых курсау яе асноуных прадстауткоу - Дж. АнджалМ i В. Бучыньска-га. Навуковая навiзна работы заключаецца ва увядзент у навуковы абарот новага матэрыялу, рэканструкцып фшасофстх поглядау полацтх неасхаластау, а таксама у вызначэнт адзшай структурнай кан^пцып, якая аб'ядноувала фшасофстя курсы аутарау, выяулент асноуных фшасофстх аутарытэтау, яюя пауплывалi на станауленне праграмных установак Полацкай неасхаластыт, таксама рэканструяваны асноуныя мэты i задачы курса.

Ключавыя словы: Полацкая езущкая акадэмiя, Полацкая неасхаластыка, Таварыства Езуса, акадэмiчная фiласофiя, курс фшасофп.

Уводзшы Дадзены артыкул прысвечаны даследаванню спецыфш асэнсавання фшасофсмх праблем у межах акадэмiчнай дзейнасщ Полацкай езущкай акадэмй з мэтай ix далейшай рэканструкцып як цэласнай сктэмы. У сувязi з шэрагам пстарычных падзей канца XVIII - пачатку XIX стст. Полацкая езущкая акад-эмiя стала адным з найбольш уплывовых штэлектуальных цэнтрау першай чвэрщ XIX ст. i адначасова заха-вала асноуныя характарыстыю акадэмiчнай фшасофп, якая развiвалася у рамках схаластычнай традыцыь Таюм чынам, мэта дадзенага артыкула - вызначыць статус фшасофп як вучэбнай дысцыплшы у адукацыйным асяроддзi Полацкай езуiцкай акадэмй. Дасягненне вышэйназванай мэты ажыццяуляецца аутарам праз рэалiзацыю наступных задач: па-першае, ахарактарызаваць агульныя для схаластычнай традыцыи iнтэлектуальныя перадумовы, якiя пауплывалi на фшасофскую дактрыну Полацкай езуiцкай акадэмй; па-другое, вылучыць асноуныя xарактарыстыкi курсау фшасофп, ямя чытаюцца у рамках Полацкай езущкай акадэмп. Разглядаючы фшасофда як навучальную дысцыплiну у рамках астэмы педагогiкi Таварыства Езуса, неабходна адзначыць, што тэма педагагiчнай спадчыны таварыства Езуса даследавана дастаткова падрабязна як еурапейсмм^ так i айчынныпш гiсторыкамi педагогiкi, але статус фшасофп у дадзеным аспекце, яе мэты i задачы застаюцца па-за увагай даследчыкау. З вышэй адзначанага вышкае актуальнасць дадзенага даследавання.

Асноуная частка Першапачаткова сiстэма Св. 1гнацыя Лаёлы не была арыентавана на развщцё школьнай цi унiверсiтэцкай педагогiкi, у цэнтры яе увагi была падрыхтоука прапаведнiка, здольнага да эфектыунай мiсiянерскай дзейнасцi. Найбольш яскравым выразам падрыхтоую мiсiянера у фiласофскiм плане з'яуляюцца знакамiтыя «Духоуныя практыкаваннi» 1гнацыя Лаёлы. Аднак, як вiдавочна з ходу пстарычных падзей, потым адбылося зрушэнне акцэнтау на фармiраванне пэунай педагапчнай сiстэмы, накiраванай на навучанне асоб дзщячага i юнацкага узросту. Падставай дадзенай сiстэмы з'яулялася праграма Ratio Studiorum. I «Духоуныя практыкаванш», i Ratio Studiorum былi праграмнымi творам^ якiя аказалi уплыу на станауленне педагапчнай традыцыи Таварыства Езуса.

Фшасофсюя iдэi у «Духоуных практыкаваннях» невщавочныя, ix уплыу, а таксама пытанне ix сувязi з рэлiгiяй - адной з асноуных праблем схаластычнай традыцыи - прадстаулены ускосным чынам. Большая увага надаецца фармаванню светапогляду, а менавiта - адпаведным этычным устаноукам, якiя не губляюць для мнопх вернiкау актуальнасцi i дагэтуль. У самix «Практыкаваннях» сцвярджаецца, што ix мэта - «усялякi спосаб выпрабавання сумлення, разважаннi, сузiраннi, малггвы славеснай i разумовай, а таксама шшых духоуных дзеянняу» [1, с. 19]. Сярод этычных установак неабходна адзначыць стаiчныя iдэалы дасягнення атараксп у адносiнаx да знешнix падзей [1, с. 39], мютычнае пазнанне Абсалюту [1, с. 81], практыку трох ступеняу пакоры [1, с. 107], правшы здзяйснення здаровага i добрага выбару [1, с. 115], наяунасць смутку i унутранай пакуты [1, с. 125]. Можна зрабщь выснову, што мПрактыкаваннiм прысвечаны развщцю iндывiдуальнага патэнцыялу чалавека, у той час як Ratio Studiorum наюраваны на калектыунае.

Ratio Studiorum мае мэтай адначасовы духоуны прагрэс усёй супольнасщ на падставе xрысцiянскага светапогляду, Безумоуна, важнае месца у гэтым навучальным плане займала тэалогiя, але у той жа час вялшая увага надавалася i фiласофii, якая таксама адносщца да часткi гумаштарнага цыклу. Нельга казаць аб супрацьпастауленш або падпарадкаваным становiшчы фiласофii i тэалогй, а хутчэй аб сштэзе гуманiзму, тэалогii i фiласофii.

Яшчэ адзш агульны фактар, яК пауплывау на станауленне навуковай i педагагiчнай парадыгмы Полацкай езущкай акадэмп, - спецыфiчная канцэпцыя ушвератэта езуггау. Асноуны прынцып, якi мае падставу у Канстытуцыi ордэна езуггау i вызначаны да гэтага Арыстоцелем у Нiкамахавай этыцы, гучыць як Bonum quo universalius, eo divinius (Чым унiверсальней дабро, тым яно блiжэй знаходзiцца да Бога). У гэтых адносiнах калектыуная педагогiка у рамках унiверсiтэта знаходзiцца значна вышэй, чым шлях iндывiдуальнага удасканалення асобы. Дзейнасць у межах ушвератэтау з'яуляецца пэунай апостальскай мiсiяй ордэна, што пацвярджаецца i у самой Канстытуцып «Неабходна, каб уплыу аказвауся у шырэйшай галiне, не толькi у асобных дысцыплiнах навучальнага плана, але таксама i у людзях, яюя будуць вывучаць iх, i асаблiва таму, што яны, атрымаушы розныя акадэмiчныя доктарскiя ступенi, самi працягнуць, быць можа, у iншых месцах i у iншых краiнах выкладаць, як аутарытэты у сваёй вобласщ, таму, чаму яны навучылiся у нашых унiверсiтэтах, на славу Божую». [2, с. 178-179].

Фармальна пад паняццем фшасофп у межах схаластычнай традыцыi аб'ядноУвалiся тры дысцыплiны: лопка, натуральная фiласофiя i метафiзiка. Дадзеная структура была запазычаная у Арыстоцеля. Аднак, змя-стоуна у рамках гэтых курсау раскрываецца дастаткова багаты змест. Даследчыкi вылучаюць наступныя клаачныя пытаннi, якiя разглядалi выкладчыкi у межах пазначаных напрамкау: эпiстэмалогiя, лопка, рыторы-ка, псiхалогiя, педагогiка, маральная тэалопя, метафiзiка, палiтычная фiласофiя [3, с. 7].

Друп аспект, ям аказау уплыу у тым лшу i на станауленне усёй педагапчнай традыцыi Полацкай езуiцкай акадэмй, - гэта працэсы iнстытуалiзацыi фiласофii на беларусмх землях у якасцi педагапчнай дыс-цыплiны, якiя пачалiся ужо у XVI ст. i атрымалi далейшае развiццё на працягу перыяду Новага часу. Р. Плечкайцiс адзначае, што на гэты час прыпадае «зараджэнне i распаусюджванне прафесiйнай фшасофп, фiласофскай адукацыi свецкай моладзi, а таксама духавенства у навучальных установах». Высока ацэньвае дадзены даследчык ролю i так званай «школьнай фшасофп» (г. зн. схаластычнай), адзначаючы, што яна шфармавала аб найноушых дасягненнях у прыродазнаустве, а таксама аб новых фшасофсюх iдэях [4, с. 115].

Таим чынам, сярод перадумоу, якiя пауплывалi на статус фшасофп у Полацкай езуiцкай акадэмй, стал^ па-першае, праграмныя крынiцы, якiя сфармiравалi педагагiчную сiстэму ордэна езуiтау, па-другое, наяунасць фiласофскай традыцыi на беларусмх землях.

Фiласофская традыцыя Полацкай езущкай акадэмп з'яулялася прадаужальнiкам iдэй схаластычнай фшасофп, якая ужо мела месца на працягу дастаткова доугага пстарычнага перыяду (Полацм езуiцкi калегiум). Толью памiж 1784-1800 гг. тут працавала цэлая плеяда таленавггых выкладчыкау у галше фiласофii, гэта Я.М. Магнат, а. М. Петух, а. Джузэпе Анджалш, Пётр Естко, Ксаверый Навагк, Юзаф Каменскi i iнш. [5, с. 17].

Прынцыпы педагагiчнай дзейнасщ Полацкай езуiцкай акадэмii заставалiся злучанымi з асноУнымi iдэямi, прадстауленымi у Ratio Sudiorum, а менавiта - накiраванымi на дасягненне адной з вышэйшых каштоунасцяу сацыяльнай сiстэмы схаластычнай традыцыи - дасягненне агульнага дабра. Так Бжазоусю адзначау у адным са сваiх лiстоУ расiйскаму iмператару Аляксандру I: «Дамо магчымасць нашым канстытуцыям забяспечыць, каб у нас заусёды была вялiкая колькасць настаушкау, якiя б выхоУвалi маладых людзей, каб яны сталi грамадзянамi, вернымi свайму манарху i затым здольнымi добра выконваць абавязкi, якiя будуць давераны грамадствам» [5, с. 37].

Вывучэнне фiласофii у Полацкай езущкай акадэмп падзялялася на тры часткк логiку, дыялектыку i метафiзiку у адпаведнасцi са схаластычнай традыцыяй. Лопка разглядала паняцце разважання i яго асноуных складнiкау, правiлы разважання, крытый праудзiвасцi i iлжывасцi меркавання. У межах метафiзiкi выкладалiся класiфiкацыя тварнага i нетварнага быцця, пытаннi тэорыи натуральнага права, у адпаведнасцi з асноУнымi прынцыпамi вучэння Тамаша Аквшскага даследавалiся канцэпты душы (раслiнная, жывёльная i чалавечая) i Абсалюту, у якасщ асноватворнага вызначауся прынцып крэацыяшзму [5, с. 83]. Пасля вывучэння метафiзiкi студэнты пераходзiлi да яшчэ адной фшасофскай дысцыплiны - этыю (маральнай фiласофii), асноуная праблематыка якой закранала паняцце шчасця чалавека, яго правы i абавязкi з пункту гледжання Св. Шсання i тэорыи натуральнага права [5, с. 83].

Тэкстуальная база падручшкау па фшасофп Полацкай езущкай акадэмй прадстаулена двума фiласофскiмi курсамi: «Пачаткi фiласофii» Дж. Анджалш, выдадзенага у 1819 г. у друкарш Полацкай езуiцкай акадэмй, а таксама В. Бучыньскага пад той жа назвай, выдадзенага часткамi у Вене цягам 1843-1844 гг. Апошш курс хоць i быу надрукаваны у Аустра-Венгерскай Iмперыi, можа быць аднесены да спадчыны Полацкай езущкай акадэмп. Так, I. Пжыцю адзначае, што курс прадстаулены лекцыям^ прачытанымi В. Бучыньскiм у перыяд працы у Акадэмй.

Да гэтага часу недаследаванымi застаюцца як форма, так i змест дадзеных курсау. Такога кшталту творы былi шырока распаусюджаны у межах схаластычнай традыцыи у перыяды так званай «другой схаластыю» i «барочнай схаластыкi». Як i творы Дж. Анджалiнi i В. Бучыньскага, яны уяуляюць сабой усёабдымныя фiла-софскiя сiстэмы, дзе развщцё фiласофскай думкi iдзе па лшп узыходжання ад логiкi да метафiзiкi, а адтуль да этыю. Прадстауленая полацкiмi аутарамi схема стасуецца з еурапейскiмi падручнiкамi акадэмiчнай фшасофп розных навучальных устаноу рэлiгiйнага юрунку.

У дачыненш да формы даследчыкамi (Я. Шмутц) выдзелены тры асобныя тыпы падобных курсау. Першы - «клаачны» прадстаулены наступнымi 4acTKaMÍ: логiка, фiзiка, псiхалогiя, метафiзiка, этыка. Такая структура была характэрна для большасщ фшасофсшх курсау рэлiгiйных ордэнау, у прыватнасщ для працы вядомага камбрыйскага схаласта - Арыяп. Другi тып - «сучасны» падзяляецца на два падтыпы. Для падтыпу А характэрна наступная клаафкацыя - логiка, этыка, фiзiка, метафiзiка. Ён быу уласцiвы прадстаушкам француз-скiх рэлiгiйных ордэнау, а таксама пратэстантам. Падтып Б прадстаулены трыма часткамi - логiка, метафiзiка, этыка, распаусюджаны пасля з'яулення фшасофп Р. Дэкарта [6, с. 250]. Курсы Дж. Анджалш i В. Бучыньскага адносяцца да падтыпу Б. Я. Шмутц адзначае, што у 1талй ён распаусюджвауся праз працы фшосафа-езугга Джэнавязi [6, с. 250]. У працы Дж. Анджалш можна знайсщ спасылкi на дадзенага аутара [8, с. 91]. Такiм чынам, ён з'яуляецца, магчыма, адной з тэарэтычных крынiц станаулення фiласофскай традыцьи Полацкай езуiцкай фiласофii.

Структуры работ Дж. Анджалш i В. Бучыньскага - падобныя. Дзяленне курса фшасофп Дж. Анджалш адпавядае яго бачанню фiласофскiх ведау. Паводле Анджалiнi фiласофiя павiнна разглядацца у якасцi 5 вялшх вектарау: логiка як вучэнне i мастацтва думаць, метафiзiка як пытанш суадносiн розных вiдау быцця, фiзiка як даследаванне натуральных з'яу i iх прычын, этыка, якая вызначае правiлы паводзiн чалавека. У адпаведнасщ з гэтым дзяленнем Дж. Анджалш будуе i структуру свайго курсу, вылучаючы у ёй наступныя вялiкiя часткi 1) логiка, 2) дыялектыка, 3) метафiзiка.

Логiка i дыялектыка уяуляюць сабой два юрунм логiкi, але першая з iх разглядаецца як элементарная: прадстаулена раздзеламi «Чатыры аперацыi розуму» (паняцце, меркаванне, абгрунтаванне, метад), а таксама «Аб мэце логiкi», якой з'яуляецца лапчная iсцiна, так Дж. Анджалiнi шша: «Iсцiны логiкi бываюць двух вщау: фармальная i аб'ектыуная. Фармальная - гэта адпаведнасць ^i сабе самой, аб'ектыуная -адпаведнасць iдэi вызначанай рэчы» [7, с. 70]. Раздзел лопм пабудаваны у форме гатовых пытанняу i адказау.

Дыялектыка закранае пытаннi крытэрыяу iсцiны i агульных правiлау аргументацып, аутар адыходзiць ад формы пытанняу i адказау, ужываючы метад дыспутацыи (methodus disputationis), спачатку даецца асноуная тэза i яе тлумачэнне, затым прыводзяцца пярэчаннi, наступнымi iдуць адказы на пералiчаныя вышэй пярэчаннi.

Метафiзiка падзелена на агульную i прыватную. Першая даследуе пытаннi быцця у цэлым, апошняя -быццё цялесных аб'ектау [7, с. 148]. Агульная метафiзiка падзяляецца на анталогiю, якая разглядае быццё i яго вщы, этыялогiю, якая даследуе прычыны, вщы прычыннасцяу i аксiяматычныя сцвярджэннi, а таксама касмалогю, якая разглядае пытанш пабудовы свету, яго паходжання, дасканаласщ i законау.

Нажаль, другая частка метафiзiкi недаступная. Таксама Р. Дароусю адзначае, што была, вiдаць, частка, прысвечаная этыцы, [8, с. 232], але яна страчана.

Твор В. Бучыньскага складаецца з трох, выдадзеных асобна у розны час, частак. Першая частка, пры-свечаная праблемам логш, была апублкавана у Вене (1843 г.), мае два раздзелы, першы - чыстая цi элементарная лопка, разглядае праблемы паняцця, меркавання, высновы i метаду, структурна адпавядае курсу Дж. Анджалш. Складаецца з чатырох частак, дзе даследуюцца паняцце знака як адлюстравання щэ^ класiфiкацыi суджэнняу i сувязi памiж iмi, а такасам законы, на падставе якiх суджэннi будуюцца, таксама разглядаецца паняцце высновы, яе форм, метады аналiзу i сiнтэзу.

Прыкладная логiка прысвечана разгляду магчымых памылак у працэсе разважання, а таксама шляхах дасягнення кцшы, асобна ставщца пытанне аб магчымасцях розуму да зразумення кцшы i крытэрыях юцшы [9, с. 81-157]. Дадзеная частка таксама адпавядае структуры курса Дж. Анджалш.

Метафiзiка была апублiкавана у Вене у 1844 г. [10]. Складаецца з раздзелау, якiя разглядаюць праблемы анталогii, касмалогii, псiхалогii i тэалогп. Анталогiя даследуе паняцце быцця увогуле, пытаннi суадносiн iснага i магчымага, субстанцыi i яе модусау, а таксама розных вiдау i класау быцця. Касмалогiя прысвечана пытанням прычын i мэт iснавання свету, яго паходжання, натуральным законам яго кнавання i уплыву на натуральныя законы звышнатуральных прычын. Асобна вывучаецца пытанне дасканаласцi свету як адказ на щэю Лейбнiца аб лепшым з магчымых светау [10, с. 21-151]. Пахалопя аналiзуе паняцце душы i яе асноуныя характарыстыкi: здольнасць да валення i пазнання, суадносшы душы i цела [10, с. 152-235]. Тэалопя разглядае пытанш юнаван-ня Бога i адносшы са светам [11, с. 236-299].

Вянчае сктэму В. Бучыньскага этыка, апублшаваная у 1844 г. [11]. Гэта дастаткова рэдм узор сiстэматызацыi щэй маралi i права у рамках творчай спадчыны прадстаУнiкоУ Полацкай схаластыкь Складаецца з увядзення у этыку, якое апiсвае прыроду i межы так званай "практычнай фшасофп", каротм нарыс яе гiсторыi развщця, а таксама прадмет вывучэння этым, падзеленай на агульную i прыкладную. Першая частка разглядае пытаннi падстау чалавечага дзеяння, у тым лшу i дзеяння маральна арыентаванага, суадносш агульных i натуральных законау, а таксама асноуных прынцыпау, якiя ляжаць у падмурку натуральнага права. В. Бучыньсм надае увагу суадносiнам знешшх законау i унутранага закону чалавека. Завяршае гэтую частку пытанне суадносш заган i цнотау у чалавечым жыццi [11, с. 113-115]. Другая частка прысвечана абавязку чалавека i яго абавязкам адносна Бога, самога сябе i шшых людзей. Фундаваная канцэптамi justiria (справядлiвасцi з закону) i benevolentia (справядлiвасцi з мiласэрнасцi). Завяршаецца

этыка раздзелам, як па сутнасщ з'яуляецца пераходным ад маральнай фшасофп да фiласофii права [11, с. 116-203].

Асобную цiкавасць уяуляюць тэарэтычныя крынiцы, якiя выкарыстоувалкя аутарамi для абгрунтавання сваёй фiласофскай пазщыь Дж. Анджалiнi спасылаецца на Арыстоцеля [7, с. 24], Сенеку [7, с. 101], аутарытэт Тамаша Аквшскага i Св. Аугустына [7, с. 178, 179, 214], найбольш значнага прадстаушка Другой схаластыкi - Фр. Суарэса [7, с. 200]. Сярод сучасшкау ёсць спасылм на фшосафа Антонiа Джэнавязi, якi лiчыцца адным з заснавальшкау каталiцкай асветнiцкай публщыстым [7, с. 91], а таксама яшчэ аднаго прадстаушка Таварыства Езуса - прафесара 1нсбургскага ушверсггэта, аднаго з асноуных апанентау I. Канта - Якуба Цалшгера [7, с. 104, 105], вядомага французскага тэолага др. пал.

XVIII ст., крытыка французскай Асветы Шкаласа-Сшьвестра Берж'е [7, с. 107], малавядомага, але уплыво-вага прадстаушка рэлшшнай думкi XVIII ст. 1аана 1ванчыча [7, с. 180].

У працах В. Бучыньскага, акрамя тэндэнцыи спасылацца на прадстаушкоу сярэднявечнай традыцыi -Св. Аугустына [10, с. 44], Тамаша Аквшскага [9, с. 99], Тэртулiяна [9, с. 39], маюцца wi ужо згаданых вышэй Антонiа Джэнавязi [9, с. 36] i Якуба Цалшгера [9, с. 36]. Адметнай рысай дадзенага курса з'яуляецца таксама дастаткова вялшая колькасць спасылак на крынщы, якiя засяроджваюцца на крытыцы щэй фiласофii I. Канта (напрыклад, Петэр Мiёцi «Аб хлуснi i бязбожнасщ кантыянскай сiстэмы» [9, с. 21]). Ступень ix уплыву на фармiраванне iдэй прадстаунiкоу Полацкай неасxаластыкi патрабуе далейшага вывучэння.

Высновы. На спецыфшу выкладання фiласофii, а таксама i на само станауленне фiласофскай традыцыи Полацкай неасxаластыкi пауплывалi два асноватворныя фактары: па-першае, фiласофская традыцыя, сфармiра-ваная у межах iнтэлектуальнай спадчыны Вялiкага Княства ЛiтоУскага, па-другое, наяунасць уласнага педа-гагiчнага стандарту адукацыйнай дзейнасцi Таварыства Хрыста - Ratio Studiorum.

Ratio Studiorum мела на мэце стварэнне «щэальнага грамадства» (sotietas pefecta), заснаванага на хрыс-щянсюх цнотах, важнае значэнне для дасягнення дадзенага сацыяльнага iдэалу мела i фiласофiя, асаблiва яе апошнi элемент - этыка (маральная фiласофiя). Маральнае удасканаленне было адной з галоуных задач педа-гагiчнай сiстэмы Таварыства Езуса. Клаачнай схемай выкладання фшасофп у сценах Полацкай езуiцкай акад-эмii была па сутнасцi схаластычная, прадстауленая у рамках фiласофii чатырма дысцыплiнамi: логiка, анта-логiя, метафiзiка i маральная фiласофiя.

Змястоуная частка курсау, якiя выкладаюцца у Полацкай езущкай акадэмii, можа быць рэканструявана на падставе работ Дж. Анджалш «Пачатю фiласофii для студэнтау акадэмп» i В. Бучыньскага «Пачаткi фшасофп» у трох тамах. Структура падобных курсау, якая атрымала афармленне у перыяд Другой сxаластыкi, да пачатку

XIX стагоддзя зведала значныя змены. Курсы Дж. Анджалiнi i В. Бучыньскага адносяцца да пазнейшага так званага «сучаснага» тыпу, сфармаванага пад уплывам iтальянскага фiлосафа-езуiта А. Джэнавязь Таксама неабходна адзначыць структурнае падабенства курсау Дж. Анджалш i В. Бучыньскага.

Тэарэтычныя крынщы, ямя выкарыстоуваюцца для абгрунтавання пазiцыi полацкix схаластау, падзяляюцца на тры вялiкiя блою. У першым - аутары клаачнай антычнай i схаластычнай традыцыi: Арыстоцель, Платон, Тэртулiян, Фама Аквiнскi, Св. Аугусцш. Да другога адносяцца рэлтйныя фiлосафы перыяда Асветы, змушаныя займаць апалагетычную пазiцыю у адносiнаx да фшафсюх сiстэм гэтага часу:

H.С. Берж'е, А. Джэнавяз^ Томас Рыд. Асобна неабходна вылучыць блок, звязаны з крытычным асэнсаваннем iдэй I. Канта, - гэта праграмныя устаноую, запазычаныя з прац Я. Цалшгера, П. Мiёцi.

Такiм чынам, фiласофiя у Полацкай езуiцкай акадэмii была адным з асноуных курсау, неабходных для фармавання светапогляду студэнта. Выкладанне было арыентавана на рэалiзацыю некальюх задач: па-першае, яно выконвала ролю злучальнага звяна памiж прыродазнаУчымi навукамi i тэалогiяй, па-другое, мела таксама выхаваучую мэту: фармiраванне члена грамадства, яю кiруецца xрысцiянскiмi дабрадзейнасцямi. Каранямi традыцыi Полацкай неасxаластыкi былi як духоуныя устаноУкi Таварыства Езуса, так i фiласофская традыцыя, якая кнавала на полацкix землях задоуга да з'яулення тут Полацкай езуiцкай акадэмп. Структурна курсы фшасофп адпавядаюць тыпу акадэмiчнай фiласофii, якая iдзе ад А. Джэнавязь Што да фшасофсюх аутарытэтау, то гэта прадстаунiкi антычнай традыцыи, класiчнай сярэднявечнай сxаластыкi, крытыю iдэй Асветы, а таксама щэйныя апаненты I. Канта.

ШТАРАТУРА

I. Лойола, И. Духовные упражнения. Духовный дневник / И. Лойола. - М. : Ин-т теологии, философии и истории Святого Фомы, 2006. - 376 с.

2. The отшйМюш of the Sotiety of Jesus and their OTmplementary norms: a ramplete English translation of the offitial Latin texts. - Saint Louis, 1996. - 527 p.

3. Jesuit philosophy on the Eve of Modernity. - Leiden, Boston : Brill, 2019. - 463 p.

4. Плечкайтис, Р. Зарождение философского образования в Великом Княжестве Литовском / Р. Плечкайтис // Топос. -2004. - № 2. - С. 108-116.

5. вкусЫ, J.M.A. Materialy do Dziejow Akademii Poloddej i szkol od niej zalezny^ / J.M.A. вкусЫ. - Krakow, 1905. -288 s.

6. Oxford Handbook to Medieval Philosophy. - Oxford University Press, 2012. - 245 p.

7. Angiolini, G. Institutiones philosophicae ad usum studiosorum Academiae Polocensis / G. Angiolini. - Polock, 1819. -319 p.

8. Darowski, R. Filozofia jezuitow na ziemiach dawnej rzechypospolitej w XIX wieku / R. Darowski. - Krakow : Akademia Ignatianum, 2013. - 390 s.

9. Buczynski, V. Instutiones philosophicae, pars prima continens logicam cum praevis universam philosophiam introductione / V. Buczynski. - Viennae, 1843. - 159 p.

10. Buczynski, V. Instutiones philosophicae, pars secunda continens metaphisicam / V. Buczynski. - Viennae, 1844. - 303 p.

11. Buczynski, V. Instutiones philosophicae, pars tertia continens ethicam / V. Buczynski. - Viennae, 1844. - 206 p.

nacmyniy 28.10.2022

THE STATUS OF PHILOSOPHY AS AN ACADEMIC DISCIPLINE IN THE EDUCATIONAL ENVIRONMENT OF THE POLOTSK JESUIT ACADEMY

H. KLIMOVICH (Belarusian State Medical University, Minsk)

The article examines the main characteristics of philosophy courses presented in the curriculum of the Polotsk Jesuit Academy. The purpose of the study is to determine the status of philosophy as an academic discipline within the educational environment of the Polotsk Jesuit Academy. There are considered authentic sources of the pedagogical system of the Society of Jesus, which influenced the formation of the philosophical tradition of the Polotsk Jesuit Academy, as well as the specifics of the courses taught by its main representatives - G. Angiolini and V. Buchynsky. The scientific novelty of the work consists in the introduction of new material into the scientific circulation, the reconstruction of the philosophical views of the Polotsk Neo-Scholastic representatives, as well as the definition of a single structural concept that united the philosophical courses of the authors, the identification of the main philosophical authorities that influenced the formation of the ideas of the Polotsk authors. There are also reconstructed the main aims and objectives of the course.

Keywords: Polotsk Jesuit Academy, Polotsk Neo-Scholasticism, Society of Jesus, academic philosophy, philosophy course.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.