ПЕДАГОГИКА
УДК 378.4
ТЭАРЭТЫКА-МЕТАДАЛАГ1ЧНЫЯ АСНОВЫ ФАРМ1РАВАННЯ АСОБАСНЫХ КАМПЕТЭНЦЫЙ
БУДУЧЫХ ПЕДАГОГАУ СРОДКАМ1 АДУКАЦЫЙНАЙ ДЗЕЙНАСЦ1 МУЗЕЯ
С Д. ГРЫНЬКО (Гродзенск дзяржауны утверсгтэт Мя Янк Купалы)
Асвятляецца праблема падрыхтоут высокаквалiфiкаваных педагагiчных кадрау. У якасц аднаго са шляхоу яе вырашэння прыводзщца выкарыстанне адукацыйнай дзейнасцi музея у прафесшнай падрыхтоуцы будучых педагогау, што забяспечвае фармiраванне ix асобасных кампетэнцый (каштоунасна-сэнсавых, гра-мадзянска-патрыятычных, культуралагiчныx, здароуезберагальных, асобасна-развщцёвых), ятя складаюць аснову грамадзянскасщ, патрыятызму, гуматстычнай накiраванасцi, а таксама здольнасц да самаадукацъй i самаразвщця, запатрабаваных у сучасным грамадстве. Выяуляюцца метадалагiчныя асновы выкарыстання сродкау музея у выхаванш i навучант студэнтау педагагiчныx спецыяльнасцей: падыходы (аксiялагiчны, куль-туралагiчны, асобасна арыентаваны, астэмны, кампетэнтнасны) i прынцыпы ixрэалiзацыi.
Ключавыя словы: будучыя педагогi, адукацыйная дзейнасць музея, асобасныя кампетэнцый, метадалагiч-ныя падыходы, прынцыпы рэалiзацыi.
Уводзшы. Фармiраванне ташх асобасных якасцей у студэнтау, як дабрыня i спагадлiвасць, гуманнасць i мшасэрнасць, а таксама актыуная жыццёвая i грамадзянская пазщыя з'яуляецца першаступеннай задачай пры падрыхтоуцы педагапчных кадрау, яшя самым непасрэдным чынам задзейнiчаны у выхаванш пакалення новай фар-мацьп. Аналiз сучасных псiхолага-педагагiчных даследаванняу (А.1. Жук, В.Л. Жук, I.I. Казiмiрская i iнш.) у галiне падрыхтоую педагагiчных кадрау i адукацыйнай практыю у Беларусi указвае на наяунасць шэрагу праблем, звязаных з узрастаннем патрабаванняу да выканання службовых абавязкау педагогамi, абумоуленых як сацыяльнай значымасцю прафесii, так i iнфарматызацыяй адукацыйнай сферы. Называюцца наступныя недахопы у падрыхтоуцы сучасных настаунiкау: вузкая прафесшная нашраванасць, адсутнасць гiстарычнай i культурнай сувязi з гра-мадствам i яго знакамiтымi прадстаунiкамi, звязаная з выкладаннем прадмета, не акрэслены крытычны i крэатыуны падыходы да вырашэння праблем, недахоп камушкатыуных i творчых здольнасцей, нiзкая матывацыя на дасяг-ненне высоких вынiкау у педагапчнай дзейнасцi. Усё гэта перашкаджае маладым спецыялютам у iх рэалiзацыi у прафесii.
Сярод айчынных i замежных тэндэнцый у падрыхтоуцы кадрау, у тым лiку i педагапчных, вылучаюцца: фармiраванне грамадзянскай пазiцыi, агульнай культуры паводзiн, гуманютычных адносiн i арыентацыi на агуль-началавечыя каштоунасщ; развiццё iндывiдуальнасцi, здольнасцi да крытый i самакрытыкi, самаадукацыi, неабход-ныя для рэалiзацыi у прафесiйнай дзейнасщ ва умовах сучаснага соцыуму (Т. Лукас, А.К. Маркава, Л.М. Мщша i iнш.). Асаблiвая увага у даследаваннях надаецца сацыялiзацыi маладых спецыялютау у галiне адукацыi, iх культурнай дасведчанасщ у розных сферах жыццядзейнасщ, сфармiраванасцi светапогляду, развiццi iх творчых здольнасцей, усяго, што характарызуе працаунiка найперш як асобу з актыунай грамадзянскай пазщыяй.
Менавгга таму у адукацыйнай практыцы мнопх краiн свету, у тым л^ у Беларусi, рэгламентаваныя спосабы аргашзацыи педагагiчнага працэсу замяняюцца творчымi, развщцёвым^ накiраванымi на уключэнне студэнта у практычную дзейнасць. Гэтаму садзейнiчае укараненне кампетэнтнаснага падыходу.
Шэрагам расiйскiх навукоуцау (А.Ю. Дзесятава, М.У. Кармiльцава, А.М. Сартакова i iнш.) зроблены падра-бязны аналiз сацыяльна-асобасных i асобасных кампетэнцый, яюя iстотным чынам уплываюць на паспяховасць выканання прафесiйнай дзейнасщ, выдзелены iх складнiкi i атсана структура. У гэтай групе кампетэнцый адлюстраваны iнтэгральныя уласцiвасцi чалавека, звязаныя з тым, як ён будуе адносiны з iншымi людзьмi, як вы-рашае задачы i карыстаецца iнфармацыяй, i яш узровень самарэгуляцыи яму даступны.
Аб важнасцi асобаснай кампетэнцый у прафесiйнай дзейнасцi выказваецца Я.М. Ядчанка, якi вызначае названую кампетэнцыю як «комплекс навыкау успрымання, меркавання i паводзiн асобы, што павiнны забяспечыць яе эфектыуную iнтэграцыю у рэчаiснасць i выступаюць асновай для працэсу самавызначэння i самарэалiзацыi». Вучоны выдзяляе наступныя складнш гэтага паняцця: каштоунасна-сэнсавыя кампетэнцыi (здольнасць вы^раць мэтавыя i сэнсавыя устаноуш для сваiх дзеянняу i учынкау); грамадзянска-патрыятычныя кампетэнцыi (веданне i выкананне правоу грамадзянiна, грамадзянскi абавязак, свабода i адказнасць, упэуненасць у сабе); культуралапч-ныя кампетэнцыi (пазнанне каштоунасцей культуры i асноу сямейных з'яу i традыцый); здароуезберагальныя кампетэнцыi (веданне i захаванне нормау здаровага ладу жыцця); асобасна-развiццёвыя кампетэнцыi (засваенне
спосабау фiзiчнага, духоунага i штэлектуальнага самаразвiцця, самарэгулявання, самаудасканалення асобаснай i прадметнай рэфлексii)1 [1, с. 37-39].
У стандартах 2013 г. па педагапчных спецыяльнасцях у пералiк сацыяльна-асобасных кампетэнцый ува-ходзяць наступныя: валодаць якасцямi грамадзянскасцi; быць здольным да сацыяльных кантактау; валодаць здоль-насцю да мiжасобасных камунiкацый; валодаць навыкамi захавання здароуя; быць здольным да крытый i самакрытыш; умець працаваць у калектыве; лагiчна, аргументавана i ясна выказвацца вусна i тсьмова, выкары-стоуваць навыкi публiчнага маулення, вядзення дыскусii i палемiкi. Як бачна з прыведзенага пералiку, вялшае значэнне для фармiравання асобы педагога мае здольнасць да сацыяльнага узаемадзеяння, вядзення дыялогу i кры-тычнага аналiзу уласных учынкау i паводзш iншых людзей. Веданне культурнай спадчыны, грамадзянскасць, упэуненасць у сабе i здольнасць да самаудасканалення (якое можа быць не звязана з прафесшнай дзейнасцю) заста-ецца па-за увагай. Аднак усе гэтыя асобасныя характарыстыю з'яуляюцца важнымi для педагога як для выкладання прадмета, так i для уплыву на навучэнца, для рэалiзацыi выхаваучага уздзеяння, якое мае выключнае значэнне у адукацыйным працэсе. Сведчаннем гэтаму з'яуляецца i народная мудрасць, у якой гаворыцца, што выхаваць «кры-латага» могуць толью «крылатыя» педагогi i бацьш, выхаваць шча^вага можа толькi шча^вы, а сучаснага -толью сучасны чалавек.
Сфармiраваныя асобасныя кампетэнцыi iстотна уплываюць на працэс сацыялiзацыi i самаактуалiзацыi ак-тыунага грамадзянiна (якiм павшен быць педагог) i дазваляюць студэнту: лепш разумець сябе, усведамляць свае матывы; паляпшаць уяуленш аб сабе, адчуваць упэуненасць у сваiх сшах; знаходзiць раунавагу памiж асабiстымi мэтамi i практычнай дзейнасцю у iх рэалiзацыi; пазбауляцца ад унутраных канфлктау, умела кантраляваць эмоцыi i паводзшы; пераадольваць шаблоны i стэрэатыпы мыслення; бачыць больш выбару у розных сггуацыях.
Асноуная частка. Працэс набыцця студэнтамi педагагiчных спецыяльнасцей асобасных кампетэнцый павшен засноувацца на пашырэннi адукацыйнай прасторы, далучэннi да найлепшых набыткау сусветнай i нацыянальнай культуры, што актыуна садзейнiчаюць фармiраванню светапогляду будучага педагога, яго гра-мадзянскай пазщыи, каштоунасных адносiн да гiсторыi грамадства i свайго уласнага жыцця. Уключэнне сродкау музея (музейны прадмет, шфармацыя, экспазiцыя, асяроддзе) у арганiзацыю працэсу выхавання i навучання адпавядае гэтай умове, таму што студэнты маюць магчымасць пашырыць свой кругагляд, атрымаць станоучыя эмоцыi i эстэтычнае задавальненне ад успрымання прадметау мастацтва.
Музей (ад грэч. ^ошеюу - храм музау) як установа культуры у сучасным соцыуме актыуна развiваецца i паспяхова рэалiзуе свае функцыi па збiраннi, вывучэннi, захоУваннi i папулярызацын грамадскiх i прыродных каш-тоунасцей, выкарыстоуваючы актыуныя формы працы з наведвальшкам^ разнастайныя мультымедыйныя i шфармацыйныя тэхналогii.
Адукацыйная дзейнасць музея як адна з функцый гэтай установы звязваецца у першую чаргу з пашырэннем яе дзейнасщ на педагагiчны працэс. Яшчэ у Х1Х ст., у перыяд буйнога росквиу музейнай справы, у Пауднёва-Кенсшгтонсюм музеi (ЗША) было наладжана узаемадзеянне з настаунiкамi сярэднiх школ, мэтай якога было забеспячэнне сумеснай работы па навукова-тэхшчным i мастацкiм выхаванш i навучаннi. У пачатку ХХ ст. тэарэтызацыя адукацыйнай функцыi музея адным з першых была зроблена амерыкансшм даследчыкам Д. Гудам, яю мэту дзейнасцi гэтай установы разглядау як «навучанне iдэям праз прадметы». У вынiку пашырэння iдэй музейнай адукацын былi распрацаваны тыпы праграм для розных катэгорый наведвальнiкау (Д. Хайд): адпачы-нак i забавы; павышэнне узроуню ведау (у тым лiку i студэнтау-мастацтвазнауцау i мастакоу); у дапамогу знауцам; для карысщ дзецям. Прынцыповае адрозненне адукацыйнага працэсу у музеi i у школе заключалася у прыярытэце непасрэднага знаёмства з музейным прадметам перад выкарыстаннем яго у якасцi сродку навучання па тым щ iншым прадмеце. У выпадку, калi справа датычылася помнiка мастацтва, то педагог у музеi только сты-мулявау назiранне за прадметам.
Зараджэнне музейнай педагогш як галiны навуковых ведау, што займаецца даследаваннем мэт i задач, прын-цыпау, зместу, метадау i форм рэалiзацыi адукацыйнай дзейнасцi музея, арыентаванай на перадачу культурнага вопыту (С.Л. Траянская), звязваецца з iмёнамi нямецкiх даследчыкау (Г. Керштэнштэйнэр, А. Лiхтварк, Г. Фрай-дэнталь i iнш.), якiмi у 20-30-я гг. ХХ ст. былi распрацаваны прынцыпы адукацыйнай дзейнасцi музея, патрабаваннi да правядзення заняткау у гэтай установе, уведзены паняцце «музейныя дыялоп» i «музейная педагогiка».
У сучасных расшсюх навуковых даследаваннях (Б. А. Сталяроу) адукацыйная дзейнасць музея разглядаецца у трох аспектах: пазнавальным, творчым i сацыяльным [1, с. 40]. Першы з iх звязаны з засваеннем ведау, ятя носяць як тэарэтычны, так i практычны характар i з'яуляюцца вышкам пазнання рэальнасцi. Гэтыя два тыпы ведау высту-паюць у якасщ сэнсау, што чалавек уносщь у сваё жыццё. Аднак, апрача тэарэтычнага i практычнага боку пазнавальнага працэсу, iснуе яшчэ каштоунасны, калi асоба ацэньвае веды з пазщыи затрачанай працы на iх засваенне i магчымасцi выкарыстання у працэсе жыццядзейнасщ. Менавiта у музеi адукацыя ажыццяуляецца праз каштоунасныя адносiны асобы да помшка культуры i пашырэнне пачуццёвага вопыту у працэсе камушкацыи з iм.
1 Ядченко, Е.М. Формирование личностных компетенций студентов в процессе реализации воспитательной системы технического ССУЗ : дис. ... канд. пед. наук : 13.00.08 / Е.М. Ядченко. - Томск, 2009. - 184 л.
Працэс пазнання у гэтай установе цесным чынам звязаны са спасцiжэннем вышкау творчай дзейнасщ чалавека, таму што менавiта у працэсе творчасцi асоба самавыражаецца, раскрывае свой прыродны патэнцыял да пераутварэння i пераувасаблення навакольных рэалiй. У музеi ствараюцца асаблiвыя умовы для творчага працэсу за кошт «пагружэння» наведвальнiка у сiстэму найлепшых узорау, традыцый, прыкладау культуры мiнулага.
Разам з гэтым любая музейная установа з'яуляецца крынiцай сацьщтзацьп для наведвальшка. За кошт ш-фармацыйнага, зрокавага успрымання i эмацыянальнага перажывання у асобы пашыраецца светабачанне, фармiруецца светапогляд. На аснове далучэння студэнтау педагапчных спецыяльнасцей да культурных набыткау соцыуму, пры засваеннi традыцый i нацыянальных каштоунасцей фармiруецца актыуная пазщыя у дачыненнi да грамадскай дзейнасцi.
Аналiз аспектау адукацыйнай дзейнасцi «храма музау» i яго ролi у выхаванш i развiццi асобы дазваляе зрабщь выснову аб актуальнасцi i неабходнасщ выкарыстання сродкау музея у падрыхтоуцы будучых педагогау, у фармiраваннi iх асобасных кампетэнцый (малюнак).
Малюнак. - Роля адукацыйнай дзейнасщ музея у фармправашп асобасных кампетэнцый будучых педагогау
Як бачым на малюнку, адукацыйная дзейнасць музея за кошт рэалiзацыi пазнавальнага, творчага i сацыяльнага аспекту аказвае комплекснае уздзеянне на асобу будучага педагога (шфармацыйнае, эма-цыянальнае, эстэтычнае), якое закранае яго сферу штарэсау i каштоунасцей i садзейшчае фармiраванню асо-басных кампетэнцый.
Нягледзячы на тое, што на сучасным этапе функцыянавання i развiцця сiстэмы адукацыi у Беларусi выкары-станне сродкау музейнай педагогш з'яуляецца прыярытэтным напрамкам у выхаванш грамадзянскасщ i патрыятызму у навучэнцау, вызначаны формы такой працы у «Праграме неперарыунага выхавання дзяцей i навучэнскай моладзi» (тэматычныя выставы, урокi мужнасцi, лекцыi, семiнары, адукацыйныя праекты i iнш.), аднак сютэмнага падыходу да выкарыстання адукацыйнай дзейнасщ музея у падрыхтоуцы педагагiчных кадрау, яшя павiнны выкарыстоуваць сродкi музея у выхаваннi моладзi, не назiраецца.
На сучасным этапе развiццё музейнай педагогш як навуковай дысцыплшы, напрыклад, у Расiйскай Федэра-цыi сюравана у першую чаргу на рашэнне задач актывiзацыi творчых здольнасцей асобы. З гэтай мэтай распрацоуваюцца разнастайныя метады i формы работы з наведвальшкам^ яшя мяняюць iх ролю i пазiцыю
у музейна-педагапчным працэсе. Асноуная увага методыш педагапчнага супрацоУнiцтва музея i навучальных уста-ноу па-ранейшаму сканцэнтравана на дзщячай i юнацкай аУдыторыi. Вядучай тэндэнцыяй у гэтай сферы дзейнасцi становщца пераход ад адзiнкавых i эшзадычных кантактау з наведвальнiкамi да стварэння шматступеннай сiстэмы музейнай адукацыi, далучэння навучэнцау да грамадскiх каштоунасцей, таксама фармiраванне музейнай культуры.
Многiя сучасныя расiйскiя даследчыш у галiне музейнай педагогш (М.В. Нагорсш, Б.А. Сталяроу, М.Ю. Юхневiч i iнш.) выкарыстоуваюць вопыт сваiх папярэднiкау (А.В. Бакушынсю, М.В. Наварускi, Б.Я. Райкоу i iнш.) i напрацоУкi нямецкiх калег у гэтай справе. У 1984 г. пры Навукова-даследчым iнстытуце культуры створаны Усерасiйскi семiнар «Музей i пакаленне, якое падрастае». На пасяджэннях музейных педагогау закранаюцца праб-лемы узаемасувязi музея i устаноу адукацын, метады iх працы, вядзецца дзейнасць па стварэнш сiстэмы заняткау, яшя уключаюць новыя методыш, прыёмы, што актышзуюць творчы патэнцыял наведвальнiкау, фармiруюць сiстэму iх каштоунасцей. 1снуе таксама вопыт стварэння творчых лабараторый, а таксама буйных музейна-педагагапчных цэнтрау, адзш з яшх знаходзiцца у Пецярбургу (кiраунiк - Б. А. Сталяроу).
Некаторыя даследчыкi кажуць аб неабходнасцi раздзялення культурна-асветнiцкай функцыi музея i педагапчнай (М.Ю. Юхневiч), якая арыентавана непасрэдна на наведвальшка i звязана са зменай парадыгмы аду-кацыi. Разам з тым паняцце адукацыi трактуецца вельмi шырока i звязана з развщцём асобы, фармiраваннем яе штэлекту i каштоунаснай сферы, працэсам знаходжання чалавекам свайго уласнага «я».
Беларусюя вучоныя у сваiх даследаваннях звяртаюцца да выкарыстання сродкау музея у выхаваннi школь-нiкау, да метадычнай арганiзацыi заняткау на базе гэтай установы (В.М. Варановiч, 1.Г. Лупашка, В.У. Мiрончык i iнш.). Пры гэтым акцэнт у большасцi даследаванняу ставiцца на рэалiзацыю асветнiцкай функцыи музеяу, распрацоуку новых форм працы са школьшкам^ раскрываецца роля «храма музау» у справе патрыятычнага выхавання моладзi. Нягледзячы на тое, што пасада музейнага педагога не уведзена у гэтых установах культуры у Рэспублщы Беларусь, музейна-педагагiчная дзейнасць ажыццяуляецца у кожнай з iх у межах супра-цоУнiцтва са школамi або з дашкольнымi установамi адукацыi. Практыка узаемадзеяння з установамi вышэй-шай адукацыi часцей за усё абмяжоуваецца правядзеннем аглядных або тэматычных экскурсiй, якiя выка-рыстоуваюцца для рэалiзацыi выхаваучых задач i часта не адаптаваны да наведвальшкау, якiя атрымлiваюць пэуную прафесiю, у тым лшу i педагагiчную.
Таму, на наш погляд, мэтавае выкарыстанне адукацыйнай дзейнасцi музея у прафесшнай падрыхтоуцы бу-дучага педагога з'яуляецца надзвычай актуальным, бо у мнопм ад яго асобасных характарыстык залежыць эфек-тыунасць выхаваучага уздзеяння на новае пакаленне, ад стваральнай дзейнасщ якога залежыць развiццё грамадства.
Тэарэтычныя асновы фармiравання асобасных кампетэнцый будучых педагогау сродкамi адукацыйнай дзей-насщ музеяу прадстаулены метадалагiчнымi падыходамi (акаялапчным, культуралагiчным, асобасна арыентава-ным, сютэмным, кампетэнтнасным), як1я забяспечваюць стратэг1чную наюраванасць працэсу выхавання i наву-чання у структурным, функц^1янальным, iнфармацыйным аспекце з апорай на уласщвае для iх канкрэтна-навуковае i фiласофскае пазнанне.
У нашым выпадку метадалогiя даследавання выяуляецца з пазiцыi полiпарадыгмальнасцi, якая заключаецца у несупярэчлiвасцi узаемадзеяння i узаемадапауненнi iдэй аксiялагiчнага, культуралагiчнага, асобасна арыентава-нага, сiстэмнага, кампетэнтнаснага падыходау, дзе дамiнантай з'яуляецца арыентацыя на асобу як суб'екта дзейнасщ у адукацыйным працэсе. Менавгга у суб'ектывацыi пазiцыi навучэнца пры ажыццяуленш iм пазнавальнай дзейнасцi i заключаецца сутнасць гумашзацып як адной з асноуных тэндэнцый развiцця сiстэмы адукацып у свеце.
У сувязi з тым, што асноунай мэтай грамадскага развiцця становiцца чалавек, яго здольнасщ i творчая рэалiзацыя, асаблiвую важнасць у падрыхтоуцы педагогау набывае акаялапчны падыход, накiраваны на фармiра-ванне каштоунасцей, яюя з'яуляюцца часткай светапогляду асобы.
Каштоунасць як катэгорыя абумоУлiвае прыняцце рашэння асобай, звязанае з яе патрэбамi i iндывiдуальнымi прыярытэтамь Да асноуных прынцыпау аксiялагiчнага падыходу адносяцца: раунапрауе усiх фiласофскiх поглядау у межах адной гуманiстычнай сютэмы каштоунасцей (пры захаваннi разнастайнасцi культурных i этнiчн^Iх асаблiвасцей); рауназначнасць традыцый i творчасцi, прызнанне неабходнасщ вывучэння i выкарыстання навуковых ведау мiнулага i магчымасцей адкрыцця у сучаснасцi i будучым; роунасць людзей, праг-матызм замест спрэчак пра асноуныя каштоУнасцi; д^гялог замест абыякавасщ або адмаулення адзiн другога. Гэтыя палажэннi акрэслiваюць важнасць суб'ектнасцi навучэнца, рэалiзацыi яго творчага патэнцыялу, апоры на культурны сацыяльны вопыт, дыялапчнасщ у арганiзацыi адукацыйнага працэсу. Некаторыя даследчыю (Я.У. Якаулева, Н. А. Якаулева) адзначаюць, што iерархiя каштоунасцей асобы вызначае прыярытэты у яе дзейнасщ, што праяуляецца у щэалах, перакананнях, устаноуках [2, с. 87-90].
Спалучэнне прынцыпау аксiялагiчнага i культуралапчнага падыходау (культураадпаведнасць, прадук-т^1унасць, мульщкультурнасць, гарманiзацыя рацыянальнага i эмацыйнага фактарау) з'яуляецца, на наш погляд, вщавочным, бо у iх аснове ляжыць стауленне да чалавека як суб'екта культуры, а розныя аспекты яго быцця (свядо-масць, творчасць, духоунасць) разглядаюцца у iерархiчнай залежнасцi, як неад'емныя атрыбуты цэласнасцi асобы. I тут ужо заканамерная сувязь з асобасна арыентаваным падыходам, у межах якога асаблiвая увага надаецца шдывщуальнасщ навучэнца (яго непаУторнасцi i ушкальнасщ), пры тым што асобай можна назваць толью таго чалавека, яю уключаны у сiстэму грамадскiх адносш, становiцца арганiчнай часткай соц^1уму [3, с. 66]. Адсюль
i прыярытэтныя прынцыпы выхавання i навучання: суб'ектнасць, усвядомлены выбар i самарэалiзацыя асобы у грамадстве, яюя звязаны з названымi вышэй прынцыпамi аксiялагiчнага i культуралагiчнага падыходау.
Сютэмны падыход (вядучыя прынцыпы: структурнасць, цэласнасць, iерархiчнасць, узаемазалежнасць знешнiх i унутраных фактарау) аб'ядноувае вышэй акрэсленыя метадалапчныя iдэi (палажэннi) на агульнанавуко-вым узроУнi, актуалiзуючы важнасць iндывiдуальнай адукацыйнай траекторыi навучэнца для яго паспяховай сацыял1зацьп.
Кампетэнтнасны падыход з яго прынцыпамi рэалiзацыi (развiццё творчага патэнцыялу асобы, прафесiйная мабiльнасць i наираванасць, модульнасць, мадэляванне прафесiйнай дзейнасцi), яю на сучасным этапе развiцця сусветнай сютэмы адукацыi з'яуляецца вядучым, не супярэчыць логiцы прыведзенай парыдагмальнасцi навуковага даследавання, што абумоулена як укараненнем сучасных iнавацыйных педагагiчных практык, так i неабходнасцю захавання традыцый у структуры i функцыях сiстэмы адукацыи.
1.А. Зiмняя указвае наступныя сутнасныя характарыстыш кампетэнтнасцi, якiя раскрываюць перавап гэтай метадалагiчнай асновы у параунанш з традыцыйным (ведавым) падыходам: кампетэнтнасць шырэй за веды i уменш; кампетэнтнасць уключае эмацыйна-валявую рэгуляцыю паводзшавых праяуленняу; валоданне ёю мае значэнне для суб'екта; з'яуляецца актыунай праявай чалавека у яго дзейнасцi i паводзiнах i характарызуецца мабiлiзацыйнай гатоунасцю да яе рэалiзацыi у любой спуацып [4, с. 15].
Гэты ж даследчык, акцэнтуючы увагу на штэгральнасщ прыроды кампетэнцый як пахалапчнага новаутварэння (веды, уяyленнi, алгарытмы дзеянняу, сiстэмы каштоунасцей i адносiн), выдзяляе у асобную групу тыя, ятя адносяцца да самога чалавека як асобы, суб'екта дзейнасщ, зносiн (адначасова з кампетэнцыям1 асобы у сферы сацыяльнага узаемадзеяння i дзейнасцi). Гэта кампетэнцый здароуязберажэння, каштоунасна-сэнсавай арыентацыi у Свеце, iнтэграцыi, грамадзянскасцi i самаудасканалення, самарэгулявання, самаразвiцця, асобаснай i прадметнай рэфлексп [5, с. 15].
Пастаноука асобы у цэнтр адукацыйнага працэсу, як ажыццяуляецца у музеi, i пагружэнне навучэнца у свет культурных каштоунасцей за кошт цэласнага (трохаспектнага) музейнага уздзеяння з'яуляецца важным кро-кам на шляху да мадэршзацыи прафесiйнай падрыхтоУкi педагогау, паколькi дазваляе эфектыуна рэалiзоУваць прын-цып полшарадыгмальнасщ (спалучэнне розных метадалагiчных падыходау). М.В. Нагорсш сцвярджае, што у працэсе музейна-педагапчнай дзейнасцi вектар уздзеяння на асобу прынцыпова iншы, «ён щзе не ад грамадства, як у працэсе сацыялiзацыi, не ад прафесп, воiнскiх функцый або патрабаванняу пэунага вiду спорту, а ад асобы, яе штарэсау i патрэб, здольнасцей i талентау» [6].
СупрацоУнiк музея, аргашзуючы сустрэчу навучэнцау з помнiкамi культуры, ажыццяуляе «мастацка-педагагiчны» акт, пры якiм улiчваецца як матывацыя наведвальнiкаy на засваенне зместу, так i апора на уласны жыццёвы вопыт i яго пашырэнне. Выхаваучы патэнцыял музейнага асяроддзя, якое з'яуляецца адлюстраваннем культуры грамадства, характарызуецца наступнымi прыкметамк iнфармацыйнай i знакава-сiмвалiчнай насычанасцю, эмацыйна-каштоунаснай узбагачанасцю, прадметна-творчай прасторай для развщця асобы. Важнымi прынцыпамi эфектыунай музейна-педагагiчнай дзейнасцi у сучасных умовах (А.М. Краснова) з'яуляюцца: штэграцыя адукацыйнага i музейнага кантэкстау, дыялогавасць, крэатыунасць, iндывiдуальна-асобасная накiраванасць у змесце работы.
Заключэнне. Так1м чынам, адукацыйная дзейнасць музея з яе трохаспектным уздзеяннем на асобу навед-вальшка уплывае на працэс прафесiйнай падрыхтоую студэнтау педагагiчных спецыяльнасцей: веды набываюць практ^гчную ск^раванасць, дзякуючы гiстар^Iчнай аснове i вiзуалiзацыi, ажыццяуляецца сацыялiзац^Iя асобы i ствараюцца умовы для творчасщ. Фармiраванне асобасн^1х кампетэнцый будучых педагогау (каштоунасна-сэнса-вых, грамадзянска-патр^1ятычных, культуралагiчных, здароуезберагальных, асобасна-развiццёвых) сродкамi музея ажыццяуляецца на аснове акаялапчнага, культуралагiчнага, асобасна арыентаванага, сiстэмнага i кампетэнтнаснага пад^1ходау. Авалоданне будучыпш спецыялiстамi у галiне адукацып асобаснымi кампетэнцыямi забяспечвае iх гу-манiст^Iчную накiраванасць пры камунiкацыi i yзаемаадносiнах з iншымi людзьмi, пры пабудове сваёй асабютай жыццёвай i адукацыйнай траекторыi, самаактуалiзацыi у грамадстве, абумоУлiвае паважлiвае стауленне да традыцый i культуры свайго народа, уплывае на агульную культуру у паводзiнах i зносiнах.
Л1ТАРАТУРА
1. Столяров, Б.А. Музейная педагогика. История, теория, практика : учеб. пособие / Б.А. Столяров. - М. : Высш. шк., 2004. - 216 с.
2. Яковлев, Е.В. Аксиологический подход в педагогическом исследовании: сущность, значение, проблемы реализации [Электронный ресурс] / Е.В. Яковлев, Н.О. Яковлева // Соврем. высш. шк.: инновац. аспект. - 2010. - № 3. - С. 85-92. -Режим доступа: https://www.elibrarv.ru/download/elibrarv 15628981 40199715.pdf. - Дата доступа: 31.01.2021.
3. Смирнов, С.Д. Педагогика и психология высшего образования: от деятельности к личности : учеб. пособие / С.Д. Смирнов. - М. : Академия, 2001. - 304 с.
4. Зимняя, И.А. Общая культура и социально-профессиональная компетентность человека / И.А. Зимняя // Высш. образование сегодня. - 2005. - № 11. - С. 14-20.
5. Зимняя, И.А. Ключевые компетентности как результативно-целевая основа компетентностного подхода в образовании / И.А. Зимняя. - М. : ИЦПКПС, 2004. - 42 с.
6. Нагорский, Н.В. Музейная педагогика и музейно-педагогическое пространство [Электронный ресурс] / Н.В. Нагорский // LIBRARY.BY. - Режим доступа: https://library.by/portalus/modules/shkola/readme.php?subaction=showfull&id= 1193749079&archive=1194448667&start from=&ucat=&. - Дата доступа: 17.10.2019.
REFERENCES
1. Stoliarov, B.A. (2004). Muzeinaia pedagogika. Istoriia, teoriia, praktika [Museum pedagogy. History, theory, practice]. Moskow: Higher school. (In Russ.).
2. Iakovlev, E.V. & Yakovleva, N.O. (2010). Aksiologicheskii podkhod v pedagogicheskom issledovanii: sushchnost', znachenie, problemy realizatsii [Axiological approach in pedagogical research: essence, meaning, problems of implementation]. Sovremennaia vysshaia shkola: innovatsionnyi aspekt [Modern higher school: an innovative aspect], (3), 85-92. (In Russ.). https://www.elibrary.ru/download/elibrary 15628981 40199715.pdf
3. Smirnov, S.D. (2004). Pedagogika i psikhologiia vysshego obrazovaniia: ot deiatel'nosti k lichnosti [Pedagogy and Psychology of higher education: from activity to personality]. Moscow: Akademiya. (In Russ.).
4. Zimniaia, I.A. (2005). Obshchaia kul'tura i sotsial'no-professional'naia kompetentnost' cheloveka [General culture and socio-professional competence of a person]. Vysshee obrazovanie segodnia [Higher education today], (11), 14-20. (In Russ.).
5. Zimniaia, I.A. (2004). Kliuchevye kompetentnosti kak rezul'tativno-tselevaia osnova kompetentnostnogo podkhoda v obrazovanii [Key competencies as a result-target basis of the competency-based approach in education]. Moscow: ICCPCC. (In Russ.).
6. Nagorskii, N.V. Muzeinaia pedagogika i muzeino-pedagogicheskoe prostranstvo [Museum Pedagogy and Museum-Pedagogical Space]. (In Russ.). https://library.by/portalus/modules/shkola/readme.php?subaction=showfull&id=1193749079&archive= 1194448667&start from=&ucat=&
Пастуту 12.05.2022
THEORETICAL AND METHODOLOGICAL FUNDAMENTALS OF FORMATION OF PERSONAL COMPETENCES OF FUTURE TEACHERS BY FUNDS OF EDUCATIONAL ACTIVITIES OF THE MUSEUM
S. GRINKO
The article covers the problem of training highly qualified teachers. One of the ways to solve it is to use the museum's educational activities in the training of future teachers, which ensures the formation of their personal competencies (values, values, civic and patriotic, cultural, health, personal and developmental), which are the basis of citizenship, patriotism orientation, as well as the ability to self-education and self-development required in modern society. The methodological bases of using the museum's funds in the education and training of students of pedagogical specialties are revealed: approaches (axiological, cultural, personality-oriented, systemic, competence) and principles of their implementation.
Keywords: future teachers, educational activities of the museum, personal competencies, methodological approaches, principles of implementation.