Научная статья на тему 'ШКЛЯНЫЯ БРАНЗАЛЕТЫ З ТЭРЫТОРЫІ СТАРАЖЫТНАГА ТУРАВА: МАРФАЛОГІЯ І ТЭХНАЛОГІЯ ВЫТВОРЧАСЦІ'

ШКЛЯНЫЯ БРАНЗАЛЕТЫ З ТЭРЫТОРЫІ СТАРАЖЫТНАГА ТУРАВА: МАРФАЛОГІЯ І ТЭХНАЛОГІЯ ВЫТВОРЧАСЦІ Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
7
1
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
археалогія / Сярэднявечча / старажытнарускі горад / матэрыяльная культура / шкляныя ўпрыгажэнні / шкляныя бранзалеты / archeology / Middle Ages / ancient Russian city / material culture / glass jewelry / glass bracelets

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — К.А. Кухарава

Артыкул грунтуецца на аналізе 715 экзэмпляраў шкляных бранзалетаў (матэрыялы даследаванняў П.Ф. Лысенкі 1968 і 1992 гг.) з тэрыторыі дзядзінца і вакольнага горада старажытнага Турава. Вызначыны ўнутраны дыяметр бранзалетаў, форма, колеравая гама і дэкор. Дыяметр большасці бранзалетаў упісваецца ў межы 5–6 см (82,1%), вырабы большага дыяметру – каля 7–8 см – складаюць 9,1%, экзэмпляры меншага дыяметра – каля 4–4,5 см – 8,2%. Адносна формы пераважаюць вырабы гладкія акруглага сячэння (56,8%) і кручаныя (38,2%), значна менш экзэмпляраў падтрохвугольнага сячэння, плоска-выпуклых, рыфлёных і вітых. Колеравая гама вылучаецца дамінаваннем адценняў зялёнага, бірузовага і карычневага, у меншай ступені прадстаўлены вырабы сінія, фіялетавыя і жоўтыя, у адзінкавых экзэмплярах – з чырвонага заглушанага шкла. Дэкор маюць 13,3% вырабаў, самы распаўсюджаны спосаб – перавіццё жоўтай непразрыстай ніццю. Вылучана група вырабаў са спецыфічнай тэхналагічнай характарыстыкай – наяўнасцю металічнага дроту ўнутры шклянога абруча.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

GLASS BRACELETS FROM THE TERRITORY OF ANCIENT TUROV: MORPHOLOGY AND PRODUCTION TECHNOLOGY

The article is based on the analysis of 715 copies of glass bracelets (materials of P. F. Lysenko research in 1968 and 1992) from the territory of detinets and the roundabout city of ancient Turov. The inner diameter of the bracelets, shape, color scheme and decor are determined. The diameter of most bracelets fits within the limits of 5-6 cm (82.1%), products of a larger diameter – about 7-8 cm – make up 9.1%, specimens of a smaller diameter – about 4-4. 5 cm – 8.2%. With respect to the shape, smooth products of rounded cross-section (56.8%) and twisted (38.2%) predominate, there are significantly fewer instances of sub-triangular cross-section, flat-convex, grooved and twisted. The color scheme is distinguished by the dominance of shades of green, turquoise and brown, blue, purple and yellow products are presented to a lesser extent, in single copies – from red muffled glass. Decor has 13.3% of products, the most common way is to twist the hoop with a yellow opaque thread. A group of products with a specific technological characteristic is identified – the presence of metal wire inside a glass hoop.

Текст научной работы на тему «ШКЛЯНЫЯ БРАНЗАЛЕТЫ З ТЭРЫТОРЫІ СТАРАЖЫТНАГА ТУРАВА: МАРФАЛОГІЯ І ТЭХНАЛОГІЯ ВЫТВОРЧАСЦІ»

УДК 903.25-033.5"653"(476.2-21) DOI 10.52928/2070-1608-2024-69-1-11-17

ШКЛЯНЫЯ БРАНЗАЛЕТЫ З ТЭРЫТОРЬП СТАРАЖЫТНАГА ТУРАВА: МАРФАЛОГ1Я I ТЭХНАЛОГ1Я ВЫТВОРЧАСЦ1

К.А. КУХАРАВА (1нстытут eicmopbii НАН Беларусь, Мтск) e-mail: kukharava.katsiaryna@gmail.com

Артикул грунтуецца на анал1зе 715 экзэмплярау шкляных бранзалетау (матэрыялы даследаванняу П. Ф. Лы-сенк1 1968 i 1992 гг.) з тэрыторып дзядзтца i вакольнага горада старажытнага Турава. Вызначыны унутраны дыяметр бранзалетау, форма, колеравая гама i дэкор. Дыяметр большасщ бранзалетау утсваецца у межы 5-6 см (82,1%), вырабы большага дыяметру - каля 7-8 см - складаюць 9,1%, экзэмпляры меншага дыяметра - каля 44,5 см - 8,2%. Адносна формы пераважаюць вырабы гладюя акруглага сячэння (56,8%) i кручаныя (38,2%), значна менш экзэмплярау падтрохвугольнага сячэння, плоска-выпуклых, рыфлёных i втых. Колеравая гама вылучаецца дамтаваннем адценняу зялёнага, бiрузовага i карычневага, у меншай ступенi прадстаулены вырабы сШя, фiяле-тавыя i жоутыя, у адзiнкавых экзэмплярах - з чырвонага заглушанага шкла. Дэкор маюць 13,3% вырабау, самы распаусюджаны спосаб - перавщцё жоутай непразрыстай тццю. Вылучана група вырабау са спецы^чнай тэхналагiчнай характарыстыкай - наяунасцю металiчнага дроту унутры шклянога абруча.

Ключавыя словы: археалогiя, Сярэднявечча, старажытнаруск горад, матэрыяльная культура, шкляныя упрыгажэнт, шкляныя бранзалеты.

Уводзшы. Старажытны Турау (сёння г. п. Турау Жыткавiцкаra раёна) размешчаны на прыродным узвыш-шы у месцы упадзення у р. Прыпяць яе прытока р. Язды. Помшк складаецца з дзвюх частак, падзеленых ровам: дзядзшца (пауночна-заходняя мысавая частка плошчай каля 7500 м2) i вакольнага горада (пауднёва-усходняя частка плошчай каля 15000 м2) [1, с. 51]. Сёння на адзначанай тэрыторьп размяшчаецца музей, а таксама жылая i гаспадарчая забудова горада.

Пачатак археалапчнага вывучэння старажытнага Турава адносщца да 1927 г., калi у межах разведак края-знаучага таварыства Белдзяржунiверсiтэта А.Д. Каваленем i С.С. Шутавым было абследавана i апiсана гарадя-шча, зняты план мясцовасцi. Закладзеныя даследчыкамi шурфы выявш магутны культурны слой (звыш 2 м на дзядзшцы i 2,5 м на вакольным горадзе) з наяунасцю старажытнарусшх матэрыялау [2, с. 373-374]. Першыя паунамаштабныя раскопш былi праведзены на тэрыторыi дзядзiнца у 1961 г. М.Д. Полубаярынавай у межах экс-педыцын атрада 1нстытута археалогй АН СССР. З 1962 г. даследаванне працягнуу П.Ф. Лысенка. Экспедыцыi працягвалюя у 1963, 1968 i 2004 гг. У вышку даследаваная плошча склала каля 840 м2 [1; 3; 4; 5].

Вывучэнне тэрыторыi вакольнага горада было звязана з выяуленыЕШ у 1961 г. М.Д. Полубаярынавай i П.А. Раппапортам рэшткамi мураванага збудавання [1, с. 71]. У 1962 г. М.К. Каргерам была устаноулена яго лакалiзацыя, даследчык штэрпрэтавау помнiк як храм сярэдзiны - другой паловы XII ст. У 1963 г. у межах Галщка-Валынскай архпэктурна-археалалчнай экспедыцын Ленiнградскага унiверсiтэта М.К. Каргерам была ускрыта уся плошча храма (каля 490 м2) [6]. У 1992-1993 гг. помшк даследавау П.Ф. Лысенка з мэтай музеефжа-цыi парэшткау i пабудовы новага храма на гэтым месцы. Раскопы агульнай плошчай 432 м2 ахоплiвалi тэрыто-рыю на поудзень ад развалау храма [7; 8].

Ташм чынам, у вынiку археалагiчнага вывучэння гарадлшча старажытнага Турава напрацягу XX - пачатку XXI ст. была даследавана плошча каля 1760 м2, якая уключала рэштш жылой, гаспадарчай i культавай забудовы. Накоплена калекцыя вырабау са шкла колькасцю каля 3000 прадметау, сярод як1х фрагменты посуду, ваконнага шкла, пацерк1, пярсцёнш, а таксама магчымыя адыходы шкларобнай вытворчасцi1. Аднак найбольш колькасную групу вырабау складаюць шкляныя бранзалеты, прадстауленыя прыкладна 2300 экзэмплярамi, у тым лiку 2 цэлы-мi бранзалетамi (дзядзiнец - 1600 адзiнак, вакольны горад - 750)2.

Нягледзячы на масавасць, у навуковы абарот адзначаная катэгорыя шкляных упрыгажэнняу уведзена толькi часткова. Ю.Л. Шчапавай прааналiзавана калекцыя 1962 г. (529 фрагментау). На аснове колеравай гамы i вынiкау хiмiчнага аналiза невялiкай частк1 бранзалетау даследчыца аднесла тураусшя бранзалеты да шеускай вытворчасш [9, с. 157-158]. У манаграфп П.Ф. Лысенкi, якая абагульняе вынш даследаванняу старажытнага Турава, дадзена тольк1 статыстычная выкладка бранзалетау па форме, колеру i стратыграфiчных слаях. Аднак вы-ведзена яна не з агульнай колькасш наяунага матэрыялу, якую адзначае аутар (2300 экзэмплярау), а тольш на аснове 267 фрагментау, яшя адносяцца, верагодна3, да калекцып 1992 г. [10, с. 64-65]. Тамм чынам, шкляныя бранзалеты з тэрыторыi старажытнага Турава так i не былi комплексна прааналiзаваны.

1 Шкляныя шлаю, кавалю аплауленай шкламасы.

2 Калекцып захоуваюцца у фондах Тураускага краязнаучага музея, 1нстытута гiсгорыi НАН Беларуи, Нацыянальнага пстарыч-нага музея Рэспублiкi Беларусь.

3 Вышк зроблены, зыхо дзячы з колькасцi бранзалетау, указаных у статыстычнай выкладцы.

Асноуная частка. Падчас даследавання шкляных вырабау марфалапчныя i тэхналапчныя прыкметы часта разглядаюцца у сукупнасщ, што абумоулена iх узаемасувяззю. Гэты падыход сфармiраваны яшчэ у 1960-х гг. М.Д. Полубаярынавай, якая пры апрацоуцы шкляных бранзалетау са старажытнага Ноугарада распрацавала кла-афшацыйную схему, пабудаваную на аснове марфалоги прадмета, колеру i тэхналапчных прыкмет вытворочасщ [11]. У далейшым Ю.Л. Шчапавай была распрацавана ушфжаваная схема характарыстык знешнiх уласцiвасцей шкляных бранзалетау, таксама заснаваная на марфалагiчных i часткова тэхналагiчных прыкметах [12]. У якасщ асноу-ных характарыстык выступаюць унутраны дыяметр бранзалета, форма сячэння абруча, колер шкла, наяунасць i асаблiвасцi дэкору. Унутраны дыяметр бранзалета указвае на памер вырабу i можа сведчыць аб спосабе нашэння упрыгажэння. Форма сячэння шклянога абруча адлюствоувае тэхналогiю вытворчасцi. Паводле гэтай характарыстыш традыцыйна вылучаюцца наступныя групы бранзалетау: гладшя акруглага сячэння, кручаныя, виыя, плоска-выпуклыя (або сегментападобнага сячэння), рыфлёныя, падтрохвугольнага сячэння, плоская. Колер шкла залежыць ад складу шыхты, можа указваць на асаблiвасцi выкарыстанай сыравшы i тэхналапчныя дадатш, у тым лiку фарбавальнiк. Дэкор адсылае да тэхналогii вытворчасцi i мастацкай вартасцi упрыгажэння. Ташм чынам, вывучэнне марфалагiчных i тэхналагiчных прыкмет шкляных бранзалетау дазваляе устанавщь усе магчымыя ва-рыянты вырабау i вылучыць дам!нуючыя сярод iх, на аснове чаго можна меркаваць аб спосабах нашэння гэтых упрыгажэнняу, модных тэндэнцыях пэунага перыяду цi мясцовасщ, а таксама сфармiраваць падмурак для выву-чэння тэхналогii вытворчасцi.

У аснову дадзенай публiкацыi лёг аналiз выбаркi з 715 экзэмлярау шкляных бранзалетау (713 фрагментау i 2 цэлыя вырабы), даступных для апрацоуш на момант правядзення даследавання. Матэрыялы з дзядзiнца прад-стаулены 302 фрагментам! шкляных бранзалетау, яшя паходзяць з раскопак П.Ф. Лысенко 1968 г. Матэрыялы з тэрыторьн вакольнага горада прадстаулены калекцыяй бранзалетау з раскопак П.Ф. Лысенко 1992 г. колькасцю 266 фрагментау. 147 фрагментау бранзалетау з апрацаванай выбарш дэпашпартызаваны4. Прааналiзаваны такiя характарыстык!, як дыяметр i дыяметр сячэння бранзалета, форма сячэння шклянога абруча, колер шкла, наяунасць i асабл!васц! дэкору.

Шкляныя бранзалеты у культурным сло! старажытнага Турава у масавай колькасщ фжсуюцца з верхняга гарызонта V стратыграф!чнага слоя, як! датуецца пачаткам XI ст., да тжняга гарызонта III стратыграф!чнага слоя, як! прыпадае на другую палову XIII ст. Шк распаусюджвання дадзеных упрыгажэнняу, згодна са справаздачам!, прыпадае на IV стратыграф!чны слой, як! датуецца П.Ф. Лысенкам XII - першай паловай XIII ст. У III сло!, як! прыпадае на другую палову XIII - XVI стст., колькасць бранзалетау зшжаецца, аднак яны працягваюць давол! масава фжсавацца у шжшм гарызонце адзначанага слоя, датуемага другой паловай XIII ст. [4; 8; 10, с. 31-36].

Аб'ектыуна параунаць распаусюджанне шкляных бранзалетау на тэр^ггоры! дзядзшца ! вакольнага горада старажытнага Турава на дадзеным этапе даследавання складана з-за рознага памеру даследаванай плошчы, а так-сама рознага характару выяуленай забудовы. На вакольным горадзе даследавалкя рушы храма ! тэрыторыя, пры-леглая да !х. Шкляных бранзалетау там сустрэта значна менш, чым на тэрыторы! гаспадарчай ! жылой забудовы дзядзшца, таму калекцыя разглядалася у сукупнасщ.

Дыяметр большасщ бранзалетау, для яшх было магчыма вызначыць дадзеную характарыстыку (75% ад агульнай колькасщ вырабау), утсваецца у межы 5-6 см (82,1%), пры пераважаючых значэннях каля 6 см (61%). Вырабы большага дыяметру - каля 7-8 см - складаюць 9,1% верагодна, насшся не на запясщ, як бранзалеты стандартнага памеру, а вышэй за локаць [13, с. 278]. Экзэмпляры меншага дыяметра - каля 4-4,5 см (8,2%), мо-гуць адносщца да дзщячых упрыгажэнняу, што пацвярджаецца знаходкай з пахавання некропаля Богаяуленскага манастыра Масквы [14, с. 46-47]. Адзш экзэмпляр з апрацаванай выбарш мае дыяметр 3 см. Падобныя вырабы мага выконваць функцыю не бранзалетау, а шкляных колцау, яшя уплятал!ся у валасы або нашывалюя на дэтал! касцюма [15, р. 238]. А.У. Касцюкев!ч прапаноувае варыянт нашэння !х у складзе караляу [16, с. 419]. М.М. Янщ-кая разглядае ташя вырабы у якасщ шкляных скроневых колцау [17, с. 54].

Дыяметр бранзалета карэлюе з дыяметрам сячэння шклянога абруча: для бранзалетау малага дыяметру (34,5 см) характэрны дыяметр сячэння 0,3 - 0,5 см, дыяметр 5-7 см - дыяметр сячэння 0,4 - 0,8 см, дыяметр 7,58 см - дыяметр сячэння 0,6 - 1,1 см.

Колеравая гама шкляных бранзалетау (табл!ца) з тэрыторы! старажытнага Турава характарызуецца дамшаваннем адценняу зялёнага (31,6%), б!рузовага (24,9%) ! карычневага (15,6%), радзей сустракаюцца вырабы ашя (9,1%), ф!ялетавыя (8,7%) ! жоутыя (5,2%), у адзшкавых экзэмплярах - бранзалеты з чырвонага заглушанага шкла (0,6%). У 4,3% экзэмплярау колер выявщь не удалося. Дадзеная статыстыка не супярэчыць апублжаваным Ю.Л. Шчапавай даным паводле калекцып 1962 г. ! шфармацып з вотсу матэрыялау з раскопак П.Ф. Лысенк на тэрыторы! вакольнага горада у 1993 г. [9, с. 157; 8, с. 46-52].

Паводле формы сячэння шклянога абруча пераважаюць вырабы гладшя акруглыя у сячэнш (56,8%), вы-рабленыя шляхам свабоднага выцягвання шкляной палачк! з далейшым злучэннем канцоу праз зварку ! праса-ванне на плоскасць (малюнак 1, №№ 1-5, 7). Для дадзенай групы вырабау уласщвы невялЫ дыяметр сячэння -0,3 - 0,6 см, пры пераважаючым унутраным дыяметры бранзалету да 6 см. Суадносшы колерау унутры групы (гл. табл!цу) адрозшваюцца ад агульнай статыстыш большым адсоткам карычневых бранзалетау (23,7%)

4 Матэрыялы з фондау ! эктазии Тураускага краязнаучага музея.

! жоутых (6,9%) ! меншым - ашх (2,6%). Пры гэтым зялёныя (28%), б!рузовыя (23,4%) ! ф!ялетавыя (9%) вырабы захоуваюць сваю колькасць. Адзначым, што да дадзенай групы адносщца 85% ад уах экзэмплярау карычневага колеру ! 74% ад агульнай колькасщ жоутых вырабау. Адзш экзэмпляр гладкага круглага бранзалета жоутага колеру быу выяулены у цэлай форме, аднак на сённяшш момант, на жаль, фрагментаваны. Тым не менш можна адзначыць яго дыяметр - 5 см.

Табл!ца. - Колеравая гама бранзалетау

Колер\форма Гладюя акруглага сячэння Кручаныя Впыя Трохвугольнага сячэння Плоска-выпуклыя Рыфлёныя Не вызначана Усяго

зялёны 117 96 3 5 - 1 4 226

б!рузовы 97 78 - 1 1 1 2 180

карычневы 97 14 1 - - - - 112

ф1ялетавы 37 26 - - 1 - 1 65

от 10 36 1 4 2 5 3 61

жоуты 27 10 - - - - - 37

чырвоны - 2 - - - - - 2

чорны 1 - - - - - - 1

не вызначана 16 12 - - - - 3 31

Усяго 402 274 5 10 4 7 13 715

Другая група - кручаныя бранзалеты (38,2%), вырабленыя шляхам перакручвання выцягнутай праз форму або свабодна шкляной палачш з далейшым злучэннем канцоу праз зварку ! прасаванне на плоскасць (малюнак 1, №№ 6, 8-13, 16, 25). Xарактарызуюцца большым дыяметрам сячэння - 0,5 - 0,8 см, пры дыяметры шклянога абруча каля 6 см. Да адзначанай групы належаць усе вырабы з чырвонага (пячоначнага) заглушанага шкла (4 фрагменты, 1,4% ад уах кручаных бранзалетау) ! больш за палову (57%) бранзалетау аняга колеру. Дам!нуюць экзэмпляры адценняу зялёнага (34%) ! б!рузовага (28%), пры значнай колькасщ ашх (13,7%) ! ф!ялетавых (9,1%). Значна менш вырабау карычневых (4,9%) ! жоутых (3,5%).

Трэцяя група - бранзалеты падтрохвугольнага сячэння (1,4%), выраблялюя нав!укай шкляной масы на бал-ванку, у вышку чаго атрымл!вауся суцэльны бранзалет без слядоу злучэння (малюнак 1, №№ 17, 20). Падтрохву-гольная форма, верагодна, надавалася шчыпцам! або нанясеннем барозд, аб чым сведчаць вылучанае цэнтральнае рабро ! экзэмпляры з невыразнай рабрыстасцю усяго бранзалета. Дыяметр шклянога абруча вырабау адзначанага тыпу складае 6-8 см. Колеравая гама прадстаулена адценням! зялёнага (5 экзэмплярау), сшяга (4 экзэмпляры) ! б!рузовым (1 экзэмпляр).

Рыфлёныя бранзалеты - чацвёртая група (1%), атрыманыя шляхам выцягвання шкляной палачш праз форму або нанясеннем барозд на свабодна выцягнутую шкляную палачку з далейшым злучэннем канцоу (малюнак 1, № 14). Два з выяуленых экзэмплярау маюць рыфленне только з унутранага боку. Сярод колеравай гамы дамшуе сш (5 фрагментау), сустракаецца зялёны ! б!рузовы (па 1 фрагменце). Xарактэрны давол вялш дыяметр сячэння шклянога абруча (0,6 - 1 см), чаму адпавядае дыяметр бранзалета (6-7 см).

Бранзалеты плоска-выпуклыя (сегментападобнага сячэння) (5 экзэмплярау, што складае 0,6% ад агульнай колькасщ) - пятая група - вырабленыя нав!укай шкляной масы на балванку або выцягваннем на плоскасць ! злучэннем канцоу (малюнак 1, №№ 18, 19). Пераважаюць вырабы сшяга колеру (3 экзэмпляры), па адным фрагменце прадстаулены ф!ялетавы ! б!рузовы. Дыяметр абруча 6-7 см.

Адзш з ашх бранзалетау сегментападобнага сячэння захавауся у поунай форме (малюнак 1, № 19). Ён выраблены, верагодна, шляхам нав!уш, аб чым сведчыць адсутнасць злучальнага шва. Паверхня бранзалета, маг-чыма, падвяргалася вогненнай пал!роуцы. З унутранага боку бранзалет пакрыты неглыбошм! рыскам^расчосам!, што можа указваць на шшы спосаб вытворцасщ: расцягванне кавалку шкла з дапамогай спецыяльных прутоу. Бранзалет мае падавальную форму, з дыяметрам каля 4,5-5 см. Адносщца да матэрыялау даследаванняу 1993 г. на тэрыторы! вакольнага горада, паходзщь з пабудовы, якая выяулена у 14 раскопачным пласце ! датуецца П.Ф. Лысенкам 80-м! гг. XI - пачаткам XII ст. [8, с. 33-36; 10, с. 49-50].

Шостая група - в!тыя бранзалеты (0,7%), вырабленыя шляхам перав!цця дзвюх (2 экзэмпляры) або чатырох (3 экзэмпляры) шкляных палачак з далейшым змацаваннем канцоу (малюнак 1, № 15). Унутраны дыяметр бранзалетау дадзенага тыпу складае 4,5 або 6 см. Колеравая гама прадстаулена зялёным, ашм ! карычневым (гл. таблщу).

Дэкор маюць бранзалеты гладк!я акруглага сячэння, кручаныя ! рыфлёныя. Найбольш распаусюджаны спосаб дэкаравання - накладанне адной або некальк!х шкляных н!цей з паупразрыстага або непразрыстага шкла, часцей за усё жоутага, рэдка - чырвонага колеру. Сустракаюцца вырабы, перавиыя адначасова некальшм! шцям! аднаго або розных колерау. Перавщцё можа быць выпуклым (малюнак 1, № 7), аднак часцей шчыльна уваходзщь у паверхню абруча (малюнак 1, №№ 2, 5, 16). Перавщцём дэкарыравана 9% гладюх бранзалетау круглага сячэння карычневага, б!рузовага, зялёнага ! жоутага колерау ! 17,2% кручаных бранзалетау у асноуным зялёнага ! б!рузо-вага колерау, у адзшкавых выпадках - аняга ! карычневага. Адначасова нщям! жоутага ! чырвонага колеру дэкара-ваны тольк! зялёныя бранзалеты ал!укавага адцення (малюнак 1, № 16).

1-5, 7 - гладюя круглага сячэння; 6, 8-13, 16, 25 - кручаныя; 14 - рыфлёны; 15 - в1ты; 17, 20 - падтрохвугольнага сячэння; 18-19 - плоска-выпуклыя; 21 - фШгранны; 22-23, 26 - гладюя акруглага сячэння з дротам; 28 - кручаны з дротам; 24 - гладю акруглага сячэння са скразной дз1рачкай; 27 - кручаны са скразной дз1рачкай

Малюнак 1. - Шкляныя бранзалеты з тэрыторьп старажытнага Турава. Фотаздымю аутара

Друп варыянт дэкору - уздоуж накладзеная паласа (малюнак 1, № 3) жоутага або светлага/бежавага заглу-шанага шкла (6 экзэмплярау). Таим спосабам упрыгожаны бранзалеты гладкая круглыя у сячэннi i адзiн рыфлёны. Магчыма, падобныя вырабы можна разглядаць як незавершанае перавiццё. Пасля нанясення нiцi шкля-ная палачка павшна была перакручвацца, аднак майстар прапусщу гэты этап i атрымауся уздоужны дэкор.

Тры фрагменты бранзалетау маюць унутры перакручаную нiць шкла кантраснага колеру або бясколерную. Т.С. Скрыпчанка прапанавала называць так1я вырабы "фшграннымГ па аналогii з венецыянсшм шклом [18, с. 96-98]. Два бранзалеты (жоуты з чырвоныгш нiцямi унутры i зялёны з бясколернымi нщям^ адносяцца, паводле Т.С. Скрыпчанка, да складаных фiлiгранных бранзалетау простай формы (глади круглага сячэння бранзалет, унутры якога па цэнтру размяшчаюцца перакручаныя снапк1 шцяу). Так1я упрыгажэнш маглi вырабляцца шляхам накладання шкляных шцяу на першасны стрыжань, яго кручэння i нанясення другога слоя. У нашым выпадку дэкор дапоунены зверху перавiццём жоутай нщцю. Трэцi бранзалет - жоуты кручаны са снапком перакручаных чырвоных нiцяу унутры - складаны ускладненай формы, паводле Т.С. Скрыпчанка (малюнак 1, № 21). У дадзе-ным выпадку тэхналопя вытворчасцi дапаунялася кручэннем стрыжня пасля нанясення другога слоя шкла.

У 32 артэфактау з апрацаванай выбарш (4,5% ад агульнай колькасцi) адзначана спецыфiчная тэхналагiчная характарыстыка: наяунасць металiчнага дрота унутры шклянога абруча (малюнак 1, №№ 22-24, 26-28). Прысут-нiчае яна у двух тыпау бранзалетау: гладких круглага сячэння (24 фрагменты) i кручаных (8 фаргментау). Дыяметр бранзалета i дыяметр сячэння шклянога абруча не вылучаюцца з агульнай характарыстыш вырабау адзначаных тыпау. Колеравая гама прадстаулена адценнямi бiрузовага (20 фрагментау), зялёнага (8 фрагментау), сiняга (1 фрагмент), карычневага (2 фрагменты) i фiялетавага (1 фрагмент). Сустракаюцца адзначаныя вырабы як на тэрыторьн дзядзiнца, так i вакольнага горада, паходзяць з розных частак даследаванай плошчы, не прывязаны да жытлау, печау цi шшых аб'ектау. Большасць фрагментау (21 адз.) адносщца да пластоу, як1я датуюцца XII - XIII стст., частка (3 фрагменты) - з пераадкладзенага слоя, частка (8 фрагментау) - дэпашпартызавана.

Варта адзначыць складанасць выяулення дроту у бранзалетах, асаблiва са шкла цёмнага адцення або за-глушанага. У абсалютнай большасцi зафiксаваных выпадкау шкло празрыстае або паупразрыстае, што дало магчымасць зафiксаваць наяунасць спецы^чнай характарыстык1 выраба. У частцы артэфактау наяунасць дроту пацверджана тольк1 на прасвет або па зломе.

Дрот сустракаецца двух вiдау:

1) каля 0,3 - 0,5 мм шэрага або чырвонага колеру (малюнак 1, №№ 22-23, 26), яш праходзщь прыкладна па цэнтры шклянога абруча (найчасцей гэта бранзалеты гладк1я акруглага сячэння зялёнага цi бiрузовага колеру (19 фрагментау), кручаныя вырабы прадстаулены выключна бiрузовым (4 фрагменты); вылучаецца адзшы фрагмент гладкага бранзалета карычневага колеру;

2) каля 0,1 - 0,2 мм шэрага колеру (малюнак 1, № 28), яш праходзщь у знешняй або цэнральнай частцы шклянога абруча (сустракаецца у кручаных (3 фрагменты) i гладшх акруглага сячэння (3 фрагменты) экзэмплярах бiрузовага колеру).

У першым выпадку шкляны абруч пранiзваюць адна або дзве (большага i меншага дыяметру) драцiнкi, у другiм - дзве i больш. Дрот часта размешчаны унутры шкла няроуна: можа перарывацца, iсцi па цэнтры, затым прыблiжацца да знешняй або унутранай части бранзалета. Ьмаверна, у шкляную масу дрот быу уведзены на ад -ным з першых этапау фармавання выраба, так як у артэфактах, яшя адносяцца да тыпу кручаных, ён паутарае вiткi бранзалета. Аднак мэта i спосаб увядзення металiчнага дроту у шкляны бранзалет застаюцца нераскрытымi. Трываласцi вырабу дрот не дадае, так як з'яуляецца занадта тонк1м i з лёгкасцю можа зламацца падчас раскол-вання шкла. Эстэтычная функцыя, як у выпадку з фшгранныгш бранзалетамi, таксама малаверагодная. Магчыма, дрот быу неабходны на этапе выцягвання з расплауленай шкламасы шкляной палачк1 або надання ёй неабходнай формы цi змацавання канцоу. Аднак, на дадзены момант не зусiм зразумела, як1м чынам гэта магло адбывацца.

Таксама адзначым наяунасць у калекцыi фрагментау вырабау са скразной дзiрачкай каля 0,7 - 1 мм ды-яметрам, якая праходзiць прыкладна па цэнтры абруча. Сустракаецца дадзеная характарыстыка у 2 бранзалетау: гладкага акруглага сячэння фiялетавага колеру i кручанага сшяга колеру. Пры гэтым у выпадку кручанага бран-залету дзiрачка, як i драцiнка, паутарае вiткi шкла (малюнак 1, №№ 24, 27) Магчыма, дадзеныя бранзалеты вы-раблялюя па схеме, падобнай да вырабу бранзалетау з дротам.

Заключэнне. Праведзены аналiз марфалагiчных i тэхналапчных прыкмет шкляных бранзалетау старажыт-нага Турава паказау, што на тэрыторыi помшку пераважаюць вырабы гладкая акруглага сячэння (56,8%) i кручаныя (38,2%), пры невялЫм адсотку экзэмплярау падтрохвугольнага сячэння, плоска-выпуклых, рыфлёных i вггых. Дыяметр большасцi бранзалетау упiсваецца у межы 5-6 см (82,1%), пры пераважаючых значэннях каля 6 см (61%), што сведчыць на карысць нашэння дадзеных упрыгажэнняу на запясщ. Колеравая гама вылучаецца дамiнаваннем адценняу зялёнага (31,6%), бiрузовага (24,9%) i карычневага (15,6%) шкла. У меншай ступеш прадстаулены вырабы сiнiя (9,1%), фiялетавыя (8,7%) i жоутыя (5,2%), у адзшкавых экзэмплярах - з чырвонага заглушанага шкла (0,6%). 13,3% вырабау маюць дэкор; самы распаусюджаны спосаб - перавiццё абруча жоутай непразрыстай нiццю. Пры гэтым накладаннем нiцi часцей дэкараваны вырабы кручаныя. Сустракаецца i больш складаная тэхшка: размяшчэнне дэкору унутры шклянога абруча (фшгранныя бранзалеты паводле Т.С. Скрыпчанка). З тэрыторыi Турава паходзщь тры фрагменты, упрыгожаныя адзначаным спосабам. Падобныя бранзалеты таксама выяулены на тэрыторш Беларусi у Рагачове, Копыа, Свiслачы, Мазыры, Маскавiчах, Вiшчыне [18,

с. 96-98]. К.К. Сталярова адзначае характэрнасць дадзеных знаходак для Заходняй Pyci. Аднак сустракаюцца яны i у калекцыях Масквы i Яраслауля [13, с. 277-278]. Як правша, прадстаулены адзiнкавымi знаходкамг

Важнай аcаблiваcцю прааналiзаванай калекцьп з'яуляецца наяунасць вырабау са cпецыфiчнай тэхналапч-най характарыстыкай - металiчным дротам унутры шклянога абруча. Колькасць артэфактау з дадзенай прыкме-тай складае 4,5%. Аналогiй сярод апyблiкаваных калекцый дадзеным вырабам пакуль выявщь не удалося. Аднак аутарам зафiкcавана наяунасць шкляных бранзалетау з металiчным дротам унутры шкляной масы у калекцыях з тэрыторыi Клецка i Пшска (падчас працы з калекцыямГ). Гэта паказвае неабходнасць больш дасканалага агляду шкляных вырабау падчас даследавання, у тым лiкy прасвечвання, мiкраcкапii, пры неабходнаcцi - вывучэння сколу. Дадзенае пытанне патрабуе асобнага даследавання тэхналапчнага аспекту увядзення дроту у шкламасу, а таксама перагляду калекцый з мэтай вызначэння межау распаусюджвання шкляных вырабау з дротам, iх асабль васцей i паходжання.

Л1ТАРАТУРА

1. Седов В.В., Полубояринова М.Д. Отчёт о полевых археологических работах на территории Белорусской ССР в 1961 г. // ЦНА НАН Беларyci. ФАНД. - Воп. 1. - Арх. № 115. - 138 с.

2. Каваленя А.Дз., Шутау С.С. Матэрыялы з дагicторыi Тураушчыны // Затсю аддзела гуманггарных навук БАН. - Кн. 11. Працы археалапчнай камicii. - Т. 2. - Мшск, 1930. - С. 339-379.

3. Лысенко П.Ф. Текстовый отчет о полевой работе Туровского отряда археологической экспедиции Института истории АН БССР за 1962 год // ЦНА НАН Беларуа. ФАНД. - Воп. 1. - Арх. № 177. - 56 с.

4. Лысенко П.Ф. Отчет о полевой работе Туровского отряда археологической экспедиции Института истории АН БССР в 1968 г. // ЦНА НАН Беларуа. ФАНД. - Воп. 1. - Арх. №№ 330, 330а. - 24 с.

5. Лысенко П.Ф. Отчет о полевых исследованиях Туровской группы Днепровского отряда археологической экспедиции Института истории НАН Беларуси в 2004 г. // ЦНА НАН Беларуси ФАНД. - Воп. 1. - Арх. № 2190. - 43 с.

6. Каргер М.К. Отчет о раскопках руин древнего храма XII в. в Турове в 1963 г. // ЦНА НАН Беларуси ФАНД. Воп. 1. - Арх. № 229. - 23 с.

7. Лысенко П.Ф. Отчет за 1992 г. Храм XII века в г. п. Туров Житковичского района Гомельской области. // ЦНА НАН Беларуси ФАНД. - Воп. 1. - Арх. № 1408. - 138 с.

8. Лысенко П.Ф. Отчет о полевых исследованиях Туровского археологического отряда за 1993 г. (раскопки древнего Турова) // ЦНА НАН Беларуа. ФАНД. - Воп. 1. - Арх. № 1584. - 152 с.

9. Щапова Ю.Л. Стекло Киевской Руси. - М.: Изд-во МГУ, 1972. - 215 с.

10. Лысенко П.Ф Древний Туров. - Минск: Белар. навука, 2004. - 180 с.

11. Полубояринова М.Д. Стеклянные браслеты древнего Новгорода // Материалы и исследования по археологии СССР. -М., 1963. - Т. 3, № 117. - С. 164-199.

12. Щапова Ю.Л. Древнее стекло. Морфология, технология, химический состав. - М.: Изд-во МГУ, 1989. - 119 с.

13. Столярова Е.К. Стеклянные браслеты городов северо-востока Руси // Балканы, Подунавье и Восточная Европа в римское время и эпоху Средневековья: Материалы II российско-сербской археологической конф. «Славяне в мире Балкан и Восточной Европы: историко-археологическая панорама». - М.: ИА РАН, Музей Воеводины, 2022. - С. 273-286.

14. Столярова Е.К Стекло средневековой Москвы: XII—XIV века. - М.: РГГУ, 2016. - 692 с.

15. Steiner M.L. An Analysis of the Islamic Glass Bracelets Found at Tell abu Sarbut // Sacred and Sweet. Studies on the Material Culture of Tell Deit 'Alla and Tell Abu Sarbut / Eds. M.L. Sterner, E.J. van der Steen. Leuven, Paris, Dudley, MA, 2008. - P. 231-239.

16. Костюкевич А.В. Стеклянные украшения // Друцк / науч. ред. О.Н. Левко. - Минск: Белар. навука, 2014. - С. 410-431.

17. Яншкая М.М. Вытою шкларобства Беларуа. - Мшск: Навука i тэхшка, 1980. - 160 с.

18. Скрипченко Т.С. О производстве двухслойных и филигранных стеклянных браслетов // Древнерусское государство и славяне. - Минск: Наука и техника, 1983. - С. 96-98.

Пастуту 11.04.2023

СТЕКЛЯННЫЕ БРАСЛЕТЫ С ТЕРРИТОРИИ ДРЕВНЕГО ТУРОВА: МОРФОЛОГИЯ И ТЕХНОЛОГИЯ ПРОИЗВОДСТВА

Е.А. КУХАРЕВА (Институт истории НАН Беларуси, Минск)

Статья основывается на анализе 715 экземпляров стеклянных браслетов (материалы исследований П. Ф. Лысенко 1968 и 1992 гг.) с территории детинца и окольного города древнего Турова. Определён внутренний диаметр браслетов, форма, цветовая гамма и декор. Диаметр большинства браслетов вписывается в пределы 5-6 см (82,1%), изделия большего диаметра - около 7-8 см - составляют 9,1%, экземпляры меньшего диаметра - около 4-4,5 см - 8,2%. Относительно формы преобладают изделия гладкие округлого сечения (56,8%) и крученые (38,2%), значительно меньше экземпляров подтреугольного сечения, плоско-выпуклых, рифленых и витых. Цветовая гамма выделяется доминированием оттенков зеленого, бирюзового и коричневого, в меньшей

степени представлены изделия синие, фиолетовые и желтые, в единичных экземплярах - из красного заглушённого стекла. Декор имеют 13,3% изделий, самый распространенный способ - перевитие обруча желтой непрозрачной нитью. Выделена группа изделий со специфической технологической характеристикой - наличием металлической проволоки внутри стеклянного обруча.

Ключевые слова: археология, средневековье, древнерусский город, материальная культура, стеклянные украшения, стеклянные браслеты.

GLASS BRACELETS FROM THE TERRITORY OF ANCIENT TUROV: MORPHOLOGY AND PRODUCTION TECHNOLOGY

K. KUKHARAVA

(Institute of History of the National Academy of Sciences of Belarus, Minsk)

The article is based on the analysis of 715 copies of glass bracelets (materials of P. F. Lysenko research in 1968 and 1992) from the territory of detinets and the roundabout city of ancient Turov. The inner diameter of the bracelets, shape, color scheme and decor are determined. The diameter of most bracelets fits within the limits of 5-6 cm (82.1%), products of a larger diameter - about 7-8 cm - make up 9.1%, specimens of a smaller diameter - about 4-4. 5 cm - 8.2%. With respect to the shape, smooth products of rounded cross-section (56.8%) and twisted (38.2%) predominate, there are significantly fewer instances of sub-triangular cross-section, flat-convex, grooved and twisted. The color scheme is distinguished by the dominance of shades of green, turquoise and brown, blue, purple and yellow products are presented to a lesser extent, in single copies - from red muffled glass. Decor has 13.3% of products, the most common way is to twist the hoop with a yellow opaque thread. A group of products with a specific technological characteristic is identified -the presence of metal wire inside a glass hoop.

Keywords: archeology, Middle Ages, ancient Russian city, material culture, glass jewelry, glass bracelets.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.