Научная статья на тему 'САЦЫЯЛЬНЫ ПАРТРЭТ І СТАНОВІШЧА РАБОЧЫХ ВОТЧЫННЫХ МАНУФАКТУР НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ Ў ХVІІІ СТ.'

САЦЫЯЛЬНЫ ПАРТРЭТ І СТАНОВІШЧА РАБОЧЫХ ВОТЧЫННЫХ МАНУФАКТУР НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ Ў ХVІІІ СТ. Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
0
0
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
вотчынныя мануфактуры / працоўныя / прыгонныя рабочыя / наёмныя працоўныя / Налібоцкая шкляная мануфактура / Нясвіжская тэкстыльныя мануфактура / patrimonial manufactories / workers / serf workers / hired workers / glass manufactory in Nalibaki / Nesvizh textile manufactory

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Я.У. Макоўская

Артыкул закранае пытанне працоўнай сілы на прадпрыемствах мануфактурнага тыпу, якія ўзніклі на беларускіх землях у ХVІІІ стагоддзі. Аўтар імкнецца намаляваць падрабязны партрэт рабочага вотчынных мануфактур праз аналіз полавага, колькаснага, нацыянальнага складу працаўнікоў прадпрыемстваў. Адной з асаблівасцей мануфактур на тэрыторыі Беларусі было выкарыстанне працы прыгонных сялян, таму праблема сацыяльнага складу рабочых займае асобнае месца ў артыкуле. Падчас усебаковага разгляду партрэта працоўнага немалаважным з’яўляецца і пытанне нацыянальнасці. У артыкуле не толькі пералічваюцца нацыянальнасці працоўных, але і робіцца выснова аб прычынах хуткай замены замежных майстроў мясцовымі спецыялістамі. Асаблівая ўвага надаецца апісанню і ацэнцы умоў, у якіх працавалі рабочыя.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

SOCIAL PORTRAIT AND POSITION OF WORKERS OF PATRIMONIAL MANUFACTORIES IN THE TERRITORY OF BELARUS IN THE 18TH CENTURY

The article is devoted to the problem of working force in manufacturing-type enterprises that arrived on Belarusian lands in the 18th century. The author strives to paint a detailed portrait of the worker in patrimonial manufactories through an analysis of the gender, quantitative, and national composition of workers in enterprises. One of the features of manufactories on the territory of Belarus was the use of the labor of serfs, therefore the problem of the social composition of workers occupies a special place in the article. During a comprehensive examination of the portrait of a worker, the issue of nationality is important. The article not only lists the nationalities of the workers, but also makes a conclusion about the reasons for the rapid replacement of foreign craftsmen by local specialists. Particular attention is paid to the description and assessment of the conditions in which the workers worked.

Текст научной работы на тему «САЦЫЯЛЬНЫ ПАРТРЭТ І СТАНОВІШЧА РАБОЧЫХ ВОТЧЫННЫХ МАНУФАКТУР НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ Ў ХVІІІ СТ.»

УДК 338.45-057.2(476)(091)"17" Б01 10.52928/2070-1608-2024-71-3-36-40

САЦЫЯЛЬНЫ ПАРТРЭТ I СТАНОВ1ШЧА РАБОЧЫХ ВОТЧЫННЫХ МАНУФАКТУР НА ТЭРЫТОРЫ1 БЕЛАРУС1 У XVIII СТ.

Я.У. МАКОУСКАЯ (Беларуск дзяржауны ушвератэт, Мтск) ORCID: https://orcid.org/0009-0004-9476-2520

Артыкул закранае пытанне працоунай алы на прадпрыемствах мануфактурнага тыпу, ятя узт^ на беларусшх землях у XVIII стагоддзi. Аутар iмкнецца намаляваць падрабязны партрэт рабочага вотчынных мануфактур праз анализ полавага, колькаснага, нацыянальнага складу працаункоу прадпрыемствау. Адной з асаблiвасцей мануфактур на тэрыторьп Беларус было выкарыстанне працы прыгонных сялян, таму праблема сацыяльнага складу рабочых займае асобнае месца у артыкуле. Падчас усебаковага разгляду партрэта працоу-нага немалаважным з 'яуляецца i пытанне нацыянальнасцi. У артыкуле не тольк пералiчваюцца нацыянальнасцi працоуных, але i робщца выснова аб прычынах хуткай замены замежных майстроу мясцовымi спецыялiстамi. Асаблiвая увага надаецца апiсанню i ацэнцы умоу, у яюх працавалi рабочыя.

Ключавыя словы: вотчынныя мануфактуры, працоуныя, прыгонныя рабочыя, наёмныя працоуныя, Налiбоцкая шкляная мануфактура, Нясвiжская тэкстыльныя мануфактура.

Уводзшы. У сярэдзше XVIII ст. на беларусшх землях узшкаюць новыя прадпрыемствы, aсaблiвaсцю яшх стала актыунае выкарыстанне падзелу працы. Мануфактуры былi вядомы у Еуропе яшчэ з XIV ст., але на тэрыторьп Беларуа яны з'явшся значна пазней i мелi шэраг рэпянальных асаблiвасцей. Артыкул прысвечаны выяуленню асноуных характарыстык працоунай алы на вотчынных мануфактурах у XVIII ст. Мэтай артыкула з'яуляецца стварэнне усебаковага патрэта рабочага вотчынных мануфактур, для чаго даецца характарыстыка колькаснага, полавага, нацыянальнага i сацыяльнага складу працоуных. Пытанне супрацоушкау фабрык i заводау у беларускай пстарычнай навуцы распрацавана добра, а вось шфармацыя аб iх папярэднiках - рабочых мануфактур -прадстаулена довалi сцiпла. Найбольш шфармацыйнай па гэтым пытанш з'яуляецца манаграфiя М.Т. Раманоу-скага "Развщцё мануфактурнай вытворчасцi у Беларуа" [1], у якой усебакова разглядаецца дзейнасць мануфактур, не магчымая без аналiзу працоунага складу прадпрыемствау. Шэраг звестак аб складзе i стане працоуных утрымл1ваюць працы М. Янщкай, В. Школьнай, В. Кулi [2-4], прысвечаныя дакладным мануфактурам. Дапоунщь кар-щну можна з дапамогай армуных крынщ з Нацыянальнага пстарычнага архiва Беларуа i зборнiкaУ дакументау [5-9].

Асноуная частка. Вотчынныя мануфактуры для сучаснага прaдпрымaльнiкa не вылучаюцца значнасцю памерау, але у XVIII ст. яны уяулялi сабой сапраудную экaнaмiчную адзшку. У сярэднiм, склад прaцaУнiкоУ вот-чыннай мануфактуры на тэрыторш Вялжага Княства ЛiтоУскaгa складауся з 40-50 чалавек. Менaвiтa такой была шкляная мануфактура у Нaлiбaкaх - першае прадпрыемства мануфактурнага тыпу на беларусшх землях. У часы росквпу (1760 - 1790-я гг.) тут нaлiчвaлaся каля 48 пастаянных працоуных. Справаздача аб стане шкляной мануфактуры за 1765 г. дае магчымасць гэта праверыць. Так, на прадпрыемстве у азначаны год прaцaвaлi штэндант,

2 пiсaры, 7 мaйстроу-гутнiкaУ, 1 майстр па вырабу лiстоУ, 8 iх вучняу, 5 шлiфоУшчыкaУ, 8 рысоушкау, 2 слесары,

3 сталяры, 2 пaтaшнiкi, 2 кaвaлi i 2 iх вучнi, 1 ганчар, 2 токары, 4 апальшчык1 i 2 дапаможныя рабочыя - усяго 52 рабочых [10, с. 103; 7, с. 26-266].

Сустракалюя i значна больш сцшлыя мануфактуры. Прыкладам прадпрыемства, невялiкaгa па колькaсцi працоуных, можа быць фаянсавая мануфактура у Свержaнi. Агульная колькасць яе рабочых складала каля 20-25 чалавек. I гэта улiчвaючы той факт, што прадпрыемства такога тыпу у галше вырабу посуду прадугледжвае наяу-насць вялжай колькaсцi розных спецыялютау - ганчара, цясляра, мастака, кaфельнiкa i iнш. [3, с. 57].

Вельмi рэдкай з'явай былi буйныя вотчынныя мануфактуры. Да лшу так1х прадпрыемствау можна аднесщ шкляную мануфактуру князёу Рaдзiвiлaу у населенным пункце Урэчча. Асартымент мануфактуры быу вельмi шырош. Тут выраблял не только шкляны посуд, але i люстэркавае шкло, якое давала магчымасць ствараць мэблю з люстэркaмi, асвятляльныя прыборы i шшыя прадметы раскошы, што непасрэдна уплывала на колькасць перса-нала. Нягледзячы на той факт, што колькасць майстроу на Урэцшм "заводзе" у розныя часы вагалася, яна заусёды складала больш за 40 працоуных, а у часы росквиу перавышала 60 рабочых [1, с. 51; 8, с. 22-32].

Дaволi складаным у вывучэннi з'яуляецца полавы склад вотчынных мануфактур. У крынщах жаночыя iмёны i прозвiшчы не сустракаюцца, але гэта не дае магчымасщ сцвярджаць, што вотчынныя мануфактуры абслу-гоУвaлiся толькi мужчынскай працай. Дакладна вядома, што на Нясвiжскaй тэкстыльнай мануфактуры на працу па вытворчасщ нiтaк (прaдзiльшчыцaмi) нaбiрaлiся мясцовыя маладыя жанчыны. Ва усiх крынщах гэтая катэго-рыя прaцaУнiкоУ ф^руе пад назвай "дзяучаты". З квот на колькасць работнщ, выпрацаваных для суседшх насе-леных пунктау, можна па^чыць колькасць прaдзiльшчыц на прадпрыемстве - 37 чалавек [4, с. 53-54]. Кaлi узгадаць агульную колькасць працаушкоу на момант пачатку працы Нясвiжскaй мануфактуры, якая была каля 60 чалавек, то вызначым, што жанчыны на тэкстыльным прадпрыемстве склaдaлi не менш за 61% ад агульнай колькaсцi працоуных. У шшай папулярнай гaлiне для вотчынных мануфактур XVIII ст. - шкларобнай - жанчын-

працаунщ аутарам не выяулена. Гэта дае падставу выказаць меркаванне аб выкарыстанш жаночай працы у тых галiнах вытворчасцi, дзе яна была запатрабавана: у большасцi сваёй, на тэкстыльных прадпрыемствах.

Нацыянальны склад першых вотчынных прадпрыемствау быу вельмi стракаты. Заснавальнiкi першых вот-чынных мануфактур мелi даволi абмежаваныя веды наконт асаблiвасцей арганiзацыi вытворчасцi i таму iмкну-лiся адшукаць спецыялктау, яшя дапамогуць наладзiць i запусцiць працэс. I на Налiбоцкай, i на Урэцкай нова-утвораных мануфактурах першым майстрамi сталi запрошаныя з-за мяжы спецыялюты. Так, на Налiбоцкай мануфактуры працавалi Вольфганг Ландграф з Баварып, Ёган Рэпц, Георг Хайнц, Крыстоф Дрэер i Георг Унгер з Саксонп. Кожны з iх быу сапраудным прафесiяналам у шкларобнай справе: Георг Хайнц быу знауцам хрусталю, Крыстаф Дрэер адказвау за ростс вырабау, а Георг Унгер - за шлiфаванне. Юраушком новаутворанага прадпры-емства быу прызначаны француз Канстанцш Францiшак Фрэмель, на плечы якога i была ускладзена задача арга-нiзацыi працы прадпрыемства [11, с. 64].

З цягам часу замежных майстроу замянялi мясцовыя. Даследчык1 бачаць прычыну гэтага у эканамiчных выгодах. Заробш, выплочваемые замежным спецыялютам, был у некальк1 разоу вышэйшыя за грошы, як1я атры^вал мясцовыя прафеаяналы. Напрыклад, у дакуменце "Табеля, реестры натуральной и денежной платы..." фцуруе агульная сума заробка iншаземных майстроу на Урэцкай мануфактуры у 1740-я гг.: за год працы яна склала 25,360 злотых [5]. Пазнейшы дакумент "Ведомости о состоянии стеклянной Урецкой фабрики." ашсвае працу гэтага ж прадпрыемства, але за 1802 г., калi замежных майстроу на прадпрыемстве ужо не было. На выплату заробкау усiм працоуным было выдаткавана 1.810 руб. 10 коп. [8, с. 32]. Акрамя таго пражыванне замежных майстроу, а часам i харчаванне, арганiзоувалася наймальнiкам.

Да 50-х гг. XVIII ст. амаль усiх замежных працаУнiкоУ замянiлi мясцовыя спецыялюты. Вышэйзгаданая справаздача аб стане Налiбоцкай мануфактуры утрымлiвае выключна мясцовыя прозвшчы працоуных. Так, на шкляной мануфактуры у 1765 г. iym^^i працавалi Марцiн Мiшук, Мiкалай Собаль i iнш., пасаду рысоушкау займалi Iгнацiй Дубiцкi, Рыгор Клiмовiч, Адам Навщш i iнш. Юруючыя пасады прадпрыемства таксама займаюць прадстаунiкi мясцовай шляхты: суперiнтэндантам прадпрыемства на момант справаздачы з'яуляуся пан Чачот, а функцып пiсара выконвалi Сямён Федаркевiч i 1гнацый Бояжынцэвiч. Мясцовае паходжанне працаУнiкоУ, акрамя iх iмёнау i прозвiшчаУ, можа пацвердзiць шфармацыя аб родным населеным пункце майстра. У справаздачы усе працаунш, як1я маюць шфармацыю аб населеным пункце, родам напасрэдна з Налiбакау цi суседшх вёсак - Пруды, Янкавiчы, Агародшш, Несцяровiчы i iнш. [7, с. 265-266]. Шэраг прозвiшчаУ сустракаецца у крынiцах цягам шмат-лiкiх гадоу, што дае магчымасць сцвярджаць аб працы на вотчыных прадпрыемствах цэлых сем'яу, прадстаунiкi як1х быт патомныЕШ ткачамi, гравёрамi, мастакамi i г.д. Самыгш вядомымi сем'ямi былi Дубщшя, Малевiчы, Маджарск1я, Сiльвестровiчы, Рымашэусшя i шшыя [2, c. 41]. Перавага мясцовага элемента у нацыянальным складзе вотчынных прадпрыемствау захаваецца да моманту закрыцця мануфактур. "Ведомость расчётов с рабо -чими и служащими стекольного завода в Уречье..." за 1802-1803 гг. узгадвае такя iмёны майстроу як Казiмiр Дашкевiч, Мшалай Рымашэусш, Бенедыкт Дубiцкi, Казiмiр Сiльвестровiч, Кжыстоф Александровiч, Рыгор Пет-ровiч, Фiлiп Урбановiч i шмат шш. [6, арк. 6-32].

Характэрнай рысай вотчынных мануфактур на беларуск1х землях у XVIII ст. з'яуляецца актыунае выкарыстанне працы прыгонных, якая фактычна была бясплатнай, што аутаматычна рабша утрыманне прадпрыемства справай больш чым выгаднай. Выкарыстанне працы прыгонных сялян на мануфактурах - дакументальна пацверджаны факт. У А.М. Карпачова чытаем: «По данным инвентарей этих деревень 1789 г., крестьяне Нивок обязаны были отработать в течении года в порядке обслуживания гуты 1,454 дня "пеших", крестьяне Налибок -1,872 дня "упряжных" » [10, с. 110]. Для Урэцкага прадпрыемства сяляне "набiралiся" з вёсак Дарасш, Урэчча, Языль i шшых суседшх. Квота на 5 вёсак у 1775 г. складала 21,696 дзён [1, с. 52]. Часцей за усё прыгонным сялянам даручалася работа, дзе не вельмi патрэбныя нейк1я спецы^чныя навыкi i уменш, напрыклад, нарыхтоука дроу, падвоз сыравшы i харчу, дагляд за каням^ ахова прадпрыемства, рамонт абсталявання, будаушчыя працы i шшыя занятк1. Выконваць даручаную працу было iх абавязкам (спецы^чны вiд баршчыны), узнагароду за яш яны не атрымлiвалi. Прыблiзныя лiчбы па колькасцi прыгонных нам дае Нясв1жскае тэкстыльнае прадпрыемства, дзе праца дзяучат-прадзiльшчыц была прымусовай. Загад княжацкай канцылярыi за верасень 1752 г. накладвау спецыфiчны абавязак па наборы ташх працаунiц на Мiрскага, Карэлiцкага i Нясв1жскага адмiнiстратарау. У iм жа былi усталяваныя квоты: Карэлiчы павiнны былi пастауляць 20 дзяучат, Олталеж (сучасны беларуск1 э^валент невядомы) - 7 (трошкi пазней - па 5), астатнiя 12 набiралiся с Нясвiжа i бл1жэйшых вёсак. Усяго 39, пазней 37 чалавек. Дзяучаты павiнны былi адпрацаваць адзiн квартал (3 месяцы), пасля чаго iх змянялi iншыя. Калi хто-небудзь з работнiц збягау, населены пункт быу абавязаны замянщь яе [4, с. 53-54]. Ташм чынам, калi не улiчваць дадатковых працоуных (3-4 чалавекi), як1я таксама мага прызначацца з лiку прыгонных, то атрымаецца, што на Нясвiжскай вотчыннай мануфактуры з 60 работшкау, як мiнiмум, 37 былi прыгоннывш дзяучатамi, што складае 61% ад агульнай колькасцi. Трэба улiчваць, што гэта спецы^чная сггуацыя, характэрная для тэкстыльных прадпрыемствау, яшя маглi сабе дазволщь актыуна выкарыстоуваць нiзкаквалiфiкаваную працоуную сiлу, чаго нельга сказаць пра таксама папулярную у той час вытворчасць шкла цi фаянсу.

Побач з прыгонныЕШ сустракалiся i людзi вольныя, шфармацып аб iх у дакументах захавалася шмат. Галоуны маркер незалежнасцi майстра ад уладальшка прадпрыемства - рэгулярна выплачваемы фшсаваны заробак грашыма. У першую чаргу у катэгорыю наёмных працоуных трапляюць усе замежныя спецыялюты, аб яюх размова вялася

вышэй. З цягам часу iх замянш майстры, як1х набiралi з лiку мясцовых рамесшкау щ асобы, як1х самастойна рыхта-валi на самой мануфактуры. Часцей за усё, мясцовыя майстры был прадстаулены збяднелыш шляхцiцамi i мяшчанамi суседшх населеных пунктау (Нясв1ж, Свержань, Налiбокi, Янкавiчы, Урэчча i iнш.) [2, с. 41].

Людзi вольныя, як правша, мелi мiнiмальную адукацыю, а таксама магчымасць i жаданне навучацца далей. Такая катэгорыя як "вучш" фiгуруе ва уах справаводчых дакументах вотчынных мануфактур. Прапановы аб iх вольным статусе небеспадстауныя: у адным з рапартау да князя Радзiвiла шраушк Нясвiжскай тэкстыльнай мануфактуры Язэп Весел шша, што безвышкова шукае хлопцау на працу, таим чынам, яны не прызначаюцца прыму-сова. Яшчэ адзiн дакумент, як датычыцца Свержанскай мануфактуры, кажа аб уцёках аднаго з хлопцау-вучняу дамоу у лiпенi 1749 г. з-за збщця на працоуным месцы. Па справе было праведзена цэлае расследаванне, па вышках якога быу складзены рапарт. Гэтая падзея не была пашнута без увагi, вучнi ввдавочна мелi больш высок! статус, чым !х прыгонныя калегi. Некаторыя даследчыш лiчаць, што пазщыя вучняу была самай удалай, бо да !х адносiлiся як да добрага укладання у будучыню мануфактуры, ад якога у далейшым будзе залежыць яе прыбытак. Адносшы да !х был уважтвыя i клапатл!выя, што фжсуецца у дакументах з рэкамендацыям! i наказамi наконт дзейнасцi прадпрыемства, нашраваных ад уладальнiка мануфактуры да яе шраушка. У шструкцыях, дадзеных !нтэнданту нясв1жскай тэкстыльнай мануфактуры, спадару Веслу, рэкамендавалася паводзiць сябе з працаушкам! "як мага сцiпла, каб заахвочваць !х да работы" [4, с. 51-52].

Плюсы выкарыстання працы наёмных працоуных - прафесiянальных рабочых, защкауленых у вынiках сваёй працы, - ираунш мануфактур зауважыт амаль адразу. Ужо у XVIII ст. на некаторых вотчынных прадпры-емствах !мкнулюя адыходзiць ад выкарыстання прыгонных працоуных i пераходзiць на добраахвотную працу вольных рабочых. Вядома, што падчас юраунщтва нясв1жскай тэкстыльнай мануфактурай Пётр Тапалеусш выказвау настойлiвае жаданне адмовщца ад чарговай штоквартальнай працы дзяучын-прадзшьшчыц i перайсцi да пастаяннай працоунай занятасцi, што павiнна было павысщь майстэрства дзяучын, i, адпаведна, прывесщ да павышэння якасцi i колькасщ вырабляемай прадукцыi [4, с. 65].

Прывелiяванае становiшча вольных майстроу падкрэ^валася рэгулярным заробкам. Аплата працы залежала ад шмагашх фактарау: вща працы, квалiфiкацыi i таленавiтасцi майстра, колькасцi вырабленай прадукцш, сямейнага становiшча майстра i шшых момантау. На уах вотчынных мануфактурах был катэгорып працаушкоу, як1я атрымлiвалi фiксаваны заробак. Вядома, да так1х адносiлiся шраушк, пiсары, вучш, усе дапаможныя працоу-ныя (кавалi, ганчары, столяры i г.д.). Самымi заможнымi працаушкам! з пералiчаных, безумоуна, з'яулялюя крау-нш мануфактур, !х гадавы заробак перавышау 300 злотых. Спадар Чачот (штэндант Налiбоцкай мануфактуры) атрымл!вау 400 злотых у год. Шсары на прадпрыемствах таксама зараблялi добрыя грошы. Так, на Налiбоцкай мануфактуры у 1765 г. аклад пiсара складау 288 злотых у год (24 злотых у месяц). Заробак дадатковых працаушкоу залежау ад складанасцi выконваемай работы i розшуся ад 144 злотых (мог атрымл!ваць слесар) да 16 злотых штогадова (атрымл!вау апальшчык). Вучш таксама атрымлiвалi грошы незалежна ад аб'ёма выкананай працы, але у залежнасцi ад сваёй спецыялiзацыi. Вучш-гутнЫ у сярэдшм атрымлiвалi каля 8 злотых у месяц (96 злотых у год) [7, с. 265-266]. Калi ул!чваць, што пуд (трох1 больш за 16 кг) самага таннага жыта у Гданьску у 1760 г. можна было набыць за 21 грош, то заробю працаУнiкоУ мануфактурных прадпрыемствау не падаюцца вельмi шзшм! [9, с. 60].

Асноуная маса працаушкоу (гутнш, ткачы, рысоунш, гравёры i г.д.), працу яюх лёгка было палчыць i ацанщь, атрымлiвала заробак у залежнасщ ад аб'ёму выкананай працы. На шкляных прадпрыемствах была усталявана фiксаваная аплата 1 капы (60 шт.), якая складала 20 грошау. Найбольш вопытныя i квал!фжаваныя майстры мага разлiчваць на 25 грошау за капу. Асаблiва каштоуныя майстры (шл!фоушчык1 i рысоунш) атрымлiвалi 1/3 ад кошта кожнага выраба [7, с. 265-266]. Заробш квалiфiкаваных майстроу за год был! прыблiзна наступныя: замежныя майстры - ад 400 да 1360 злотых у год, каваль - 156 злотых, гутнЫ, шл!фоушчык1 - ад 76 да 45 злотых, палiроУшчыкi - ад 60 да 45 злотых [10, с. 111-112].

Лепш зразумець, яшм коштам даставалюя рабочым гэтыя грошы, можна разгледзеушы умовы !х працы. Справаводчыя дакументы, як1я захавалiся на сённяшнi дзень, даюць небагатае апiсанне працоунага асяроддзя на вотчынных прадпремствах. Вядома, што у абсалютнай большасцi устаноу працоуны дзень перавышау 10 гадзш. З улжам светлавога дня !мкнулюя пачаць працу як мага раней, з 4 гадзш ранщы i заканчвалi каля 7 гадзш увечары. Нават з перапынкам на абед працоуныя праводзш за працай каля 13-14 гадзш шэсць дзён у тыдзень [1, с. 52]. I гэта yлiчваючы, што амаль уся праца патрабавала фiзiчнай алы i трываласцi. Дарэчы, вельмi часта так1 доуп працоуны дзень не вызывау нараканняу у працаушкоу. Гэта звязана з аплатай працы вольных майстроу, як1я атрымлiвалi заробак у залежнасцi ад аб'ёму выкананай працы. Вядома, што разлж з майстрамi Слуцкай персiярнi ажыцяуляуся у суботу, калi кожнаму майстру аплочвалi той кавалак працы, яш ён здолеу зрабiць за тыдзень [12]. Таим чынам, у шгарэсах самiх майстроу было вырабщь як мага большы кавалак працы.

Большасць прадпрыемствау характаразавалася жорсткай дысцыплiнай. Так, спазненне на працу щ раней-шы зыход з яе каралюя у залежнасцi ад статуса парушальшка на прадпрыемстве. Напрыклад, неквалiфiкаваных працаушкоу мага збщь палкамi щ пакараць турэмным зняволеннем, для майстроу жа быт прадугледжаны штрафы (напрыклад, памер штрафа на Нал!боцкай мануфактуры складау 20 грошай за кожную гадз!ну спазнення). Падчас працы нельга было рабщь перапынк1, хадзщь па цэху, спяваць ! шумець [1, с. 44-63]. Аб неспрыяльных умовах працы кажуць зафжсаваныя у дакументах скарп ! нават уцёк1 з працы. Таксама вядома, што у неспакойны

час другой паловы XVIII - пачатку XIX ст. у Нaлiбaкaх стаяу вайсковы гaрнiзон. Цi то каб абараняць мануфактуру ад бандытау, цi то каб пiльнaвaць працаушкоу [11, c. 67].

Заключэнне. Больш-менш поуны разгляд пытання працоунай алы вотчынных мануфактур прадугледжвае aнaлiз нацыянальнага, полавага, колькаснага, сацыяльнага складу працаушкоу прадпрыемствау.

У другой палове XVIII ст. на беларусюх землях па колькасщ працоуных мануфактуры был дробныя (мелi 20-25 працоуных), сярэднiя (абслугоувалюя 40-50 чaлaвекaмi) i буйныя (выкaрыстоувaлi працу больш за 50 рабочых). У полавым складзе на прадпрыемствах перaвaжaлi мужчыны, але был гaлiны вытворчaсцi (напр., тэкстыль-ная), дзе адсотак жанчын-працаунщ быу дaволi высок1. Кaлi aнaлiзaвaць нацыяльны склад працаушкоу мануфактур на беларусюх землях, то уах спецыялютау умоуна можна пaдзялiць на замежных i мясцовых. У першыя гады iснaвaння мануфактур на iх пераважау iншaземны элемент, але ужо к сярэдзше XVIII ст. яго выцеснш мясцовыя працоуныя кадры, праца як1х была не такой таннай, але не менш якаснай. Такая спуацыя замацуецца i будзе заха-вана увесь час дзейнасщ вотчынных прадпрыемствау. На мануфактурах прaцaвaлi як прыгонныя, так i свабодныя спецыялюты, прычым не заусёды прыгонных было больш. Колькасць вольных рабочых залежала ад склaдaнaсцi вытворчасщ. Чым больш ведау i адукацып патрабавалася для працы, тым большы адсотак свабодных спецыялютау нaбiрaуся у штат. Такая спуацыя была характэрна для шкляной вытворчaсцi. Кiрaунiцтвa мануфактур дaволi хутка убачыла так1я выгоды ад наёмных рабочых, як адукаванасць, прaфесiянaлiзм, зaцiкaуленнaсць у колькaсцi i якaсцi вырабленага. Ад працы прыгонных не адмаулялюя, але у большасщ сваёй яе выкaрыстоУвaлi для выканання неква-лiфiкaвaнaй працы. Умовы працы работшкау мануфактур былi цяжкiмi: працяглы працоуны дзень, штрафы i пака-рaннi, не заусёды здавальняючы стан працоуных памяшканняу, адсутнасць дaпaмогi падчас хваробы цi стaрaсцi. Больш-менш добра сябе мата адчуваць только вольныя прафетналы. Нягледзячы на шмaтлiкiя цяжкасщ, працоу-ным вотчынных мануфактур удавалася ствараць уткальныя вырабы неверагоднай прыгажосщ, узбагащушыя дэка-ратыуна-прыкладное мастацтва Беларуси

ЛIТАРАТУРА

1. Романовский Н.Т. Развитие мануфактурной промышленности в Белоруссии (вторая половина XVIII - первая половина XIX ст.). - Минск: Ротапринт НИ при Госплане БССР, 1966. - 431 с.

2. Янщкая М.М. Беларускае мастацкае шкло (XVI - XVII стст.). - Мшск: Навука i тэхшка, 1977. - 87 с.

3. Школьна О.В. Великосвггсью мануфактури княз1в Радзившл1в XVШ-XIX сголiгь на теренах Сходно! Свропи. - Кшв: Шра-К, 2018. - 191 с.

4. Ки^ W. Szkice o manufakturach w Polsce XVIII wieku. Cz. 1 - 2: 1720 - 1780. - Warszawa: Panstwowe Wydawnictwo Naukowe, 1956. - 448 s.

5. Табеля, реестры натуральной и денежной платы, тарифы месячного, квартального, годового жалованья администрации и рабочим зеркальной фабрики имения // Национальный исторический архив Беларуси. - Ф. 694. Оп. 2. Д. 9004.

6. Ведомости расчётов с рабочими и служащими стекольного завода в Уречье с указанием выроботанных изделий // Национальный исторический архив Беларуси. - Ф. 694. Оп. 2. Д. 9028.

7. Из отчета о состоянии стекольной мануфактуры кн. Радзивиллов в с. Налибоки // Сборник документов и материалов Белоруссия в эпоху феодализма: у 3 т./ рэдкал.: А. И. Азаров, А. М. Карпачев [и др.]. - Минск: Академия наук БССР, 1960. -Т. 2: Белоруссия в эпоху феодализма с середины XVII до концaXVШ века, до воссоединения с Россией. - С. 264 - 266.

8. Матэрыялы да псторып мануфактуры Беларуа у часы распаду феaдaлiзму / Беларуская акадэмш навук, йстытут псторып iмя М.Н. Пакроускага. - Мшск: Выдавецтва Беларускай акадэмл навук, 1934. - № 1: [1796-1840]. - С. 22-32.

9. Рост цэн на збожжа // Дакументы i матэрыялы па псторып Беларуси у 4 т. / рэдкал.: Н.М. Нжольсю ^ шт.]. - Мшск: Выдавецтва Акадэмл навук БССР, 1940. - Т. 2 (1772-1903 гг.). - С. 60.

10. Карпачев А.М. О социально-экономической сущности вотчинной мануфактуры // Вопросы истории. - 1957. - № 8. - С. 101-117.

11. Галоука С. Шкляныя цуды з Нaлiбaкaу // Беларуская думка. - 2016. - № 10. - С. 60-67.

12. "Я карандашом не нарисую то, что получалось, когда они нажимали на педаль": как ткали слуцкие пояса в 18 веке и что изменилось сейчас [Электронный ресурс] // СТВ. ЗАО "Столичное телевидение". - 22.05.2018. - ЦЯЬ: http://www.ctv.by/ya-karandashom-ne-narisuyu-to-chto-poluchalos-kogda-oni-nazhimali-na-pedal-kak-tkali-sluckie-poyasa (дата обращения 10.01.2024).

Пастушу 12.02.2024

СОЦИАЛЬНЫЙ ПОРТРЕТ И ПОЛОЖЕНИЕ РАБОЧИХ ЧАСТНОВЛАДЕЛЬЧЕСКИХ МАНУФАКТУР

НА ТЕРРИТОРИИ БЕЛАРУСИ В XVIII В.

Я.В. МАКОВСКАЯ (Белорусский государственный университет, Минск)

Статья затрагивает вопрос рабочей силы на предприятиях мануфактурного типа, которые возникли на белорусских землях в XVIII веке. Автор стремится нарисовать подробный портрет рабочего частновладельческих мануфактур через анализ полового, количественного, национального состава рабочих предприятий. Одной

из особенностей мануфактур на территории Беларуси было использование труда крепостных крестьян, поэтому проблема социального состава рабочих занимает особое место в статье. Во время всестороннего рассмотрения портрета рабочего немаловажным является вопрос национальности. В статье не только перечислены национальности рабочих, но и делается вывод о причинах быстрой замены иностранных мастеров местными специалистами. Особое внимание уделяется описанию и оценке условий, в которых трудились рабочие.

Ключевые слова: частновладельческие мануфактуры, рабочие, крепостные рабочие, наёмные рабочие, Налибокская стеклянная мануфактура, Несвижская текстильная мануфактура.

SOCIAL PORTRAIT AND POSITION OF WORKERS OF PATRIMONIAL MANUFACTORIES IN THE TERRITORY OF BELARUS IN THE 18TH CENTURY

Y. MAKOUSKAYA (Belarusian State University, Minsk)

The article is devoted to the problem of working force in manufacturing-type enterprises that arrived on Belarusian lands in the 18th century. The author strives to paint a detailed portrait of the worker in patrimonial manufactories through an analysis of the gender, quantitative, and national composition of workers in enterprises. One of the features of manufactories on the territory of Belarus was the use of the labor of serfs, therefore the problem of the social composition of workers occupies a special place in the article. During a comprehensive examination of the portrait of a worker, the issue of nationality is important. The article not only lists the nationalities of the workers, but also makes a conclusion about the reasons for the rapid replacement of foreign craftsmen by local specialists. Particular attention is paid to the description and assessment of the conditions in which the workers worked.

Keywords: patrimonial manufactories, workers, serf workers, hired workers, glass manufactory in Nalibaki, Nesvizh textile manufactory.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.