Научная статья на тему 'Развіццё рамяства і рамеснай вытворчасці на заходнебеларускіх землях у 1921 - 1939 гадах'

Развіццё рамяства і рамеснай вытворчасці на заходнебеларускіх землях у 1921 - 1939 гадах Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
33
9
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
РЕМЕСЛЕННИКИ / РЕМЕСЛЕННАЯ ДЕЯТЕЛЬНОСТЬ / РЕМЕСЛЕННОЕ ПРОИЗВОДСТВО / РЕМЕСЛА / ЗАКОНОДАТЕЛЬНЫЕ АКТЫ

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Лаўрэенка Л.В.

Характеризуются западнобелорусские ремесла и ремесленное производство. Анализируется законодательная база и другие условия для ведения ремесла в указанный период.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

THE DEVELOPMENT OF HANDICRAFT AND CRAFT INDUSTRY IN WESTERN BELARUS IN 1921 - 1939

The article is devoted to the development of handicraft and craft industry in Western Belarus in 1921 - 1939. The research is built on numerous historic and archival documents. The author analyzes handicraft legislature of 1920 - 1930, particularly handicraft acts that regulated the main aspects of handicraft and craft industry in Western Belarus in 1921 - 1939, gives a detailed description of handicraft and craft industry conditions in Western Belarus in 1921 - 1939, characterizes the most developed handicrafts in Western Belarus. It’s stated that handicraft in Western Belarus in 1921 - 1939 had transitional form (between cottage craft and factory industry) and was poorly developed. The majority of manufactured goods were aimed at local market.

Текст научной работы на тему «Развіццё рамяства і рамеснай вытворчасці на заходнебеларускіх землях у 1921 - 1939 гадах»

УДК 94(476)

РАЗВЩЦЁ РАМЯСТВА I РАМЕСНАЙ ВЫТВОРЧАСЩ НА ЗАХОДНЕБЕЛАРУСК1Х ЗЕМЛЯХ У 1921 - 1939 ГАДАХ

Л.В. ЛАУРЭЕНКА (Брэсцк дзяржауны утвератэт мя А.С. Пушкта)

На аснове розных гiстарычных крынщ даецца характарыстыка заходнебеларускаму рамяству i рамеснай вытворчасцi у 1921 - 1939 гадах. Робщца аналiз заканадаучай базы 1920 - 1930-х гадоу у сферы рамяства. Разглядаюцца заканадаучыя акты, ятя адлюстроуваюць асноуныя аспекты дзейнасцi ра-мяства i рамеснай вытворчасцi на заходнебеларусшх землях. Падрабязна аniсваюцца умовы для вядзення рамяства i рамеснай вытворчасцi у Заходняй Беларуа у 1921 - 1939 гадах. Характарызуюцца найбольш развтыя на тэрыторьп Заходняй Беларус рамеснщтя сnецыяльнасцi. Адзначаецца, што у даследуемы перыяд рамяство на тэрыторыи Заходняй Беларуа развiвалася даволi слаба, а большасць рамесных вы-рабау imMi пераважна на мясцовы рынак.

Уводзшы. Псторыя эканамiчнага развщця Заходняй Беларуа у 1921 - 1939 гады у наш час па-трабуе аб'ектыунага навуковага вывучэння i асэнсавання сучаснымi айчынныш навукоуцамг 1снуючая навуковая лггаратура, якая закранала тыя цi шшыя аспекты эканамiчнай гiсторыi заходнебеларускiх зем-ляу, прадстаулена галоуным чынам экaнaмiчнымi i пстарычныЕШ aртыкулaмi у навуковых перыядычных выданнях i матэрыялах навуковых канферэнцый. Аднак комплексных прац па эканамiчным развiццi Заходняй Беларусi у перыяд яе уваходжання у склад Польскай дзяржавы няма. У сувязi з гэтым вывучэнне рамеснай вытворчасщ як састауной часткi эканамiчнага развщця заходнебеларусшх земляу з'яуляецца актуальным для сучаснай пстарычнай навукi.

Сярод айчынных даследаванняу, як1я прысвечаны вывучэнню асобных аспектау развiцця рамяства i рамеснай вытворчасцi, неабходна адзначыць працу В. А. Лабачэускай [1], у якой асобны раздзел прысвечаны народным промыслам Заходняй Беларуа у 1921 - 1939 гадах. У манаграфп на аснове шматшх польсшх крынщ i армуных матэрыялау даецца характарыстыка агульнага стану заходнебеларуск1х народных промыслау i рамёствау. Асобныя звестш аб рамястве i рамеснай вытворчасщ на заходнебеларусшх землях змяшчаюцца у артыкуле Г. Каспяровiча i В. Каспяровiч [2]. Польскiя аутары пачалi вывучэнне пра-блем развiцця народных промыслау i рамёствау на тэрыторьп Заходняй Беларуа яшчэ у 1930-я гады. Пер-шай сярод iх была Я. Арынжына [3 - 5], якая у перыяд з 1920 па 1939 год з'яулялася супрацоушкам аддзела народных мастацкiх промыслау Мшютэрства прамысловасцi i гандлю Польшчы. У сва1х працах аутар ашсвала асноуныя вiды народных промыслау заходнебеларусшх зямель, прыводзша статыстычныя дадзеныя па паветах. Асобнаму вiду рамяства - кавальству - прысвечана манаграфiя Я. Карыбуцяка [6]. У ёй разглядаецца псторыя развщця кавальскага рамяства, асартымент яго вырабау на тэрыторыi Вшен-скага ваяводства. Змены, якiя адбывалюя у сельскiх народных промыслах i рамёствах, пачынаючы з другой паловы XIX стагоддзя, апiсаны у працы Л. Туркоускага [7]. Частка падрыхтаваных iм у 1930-я гады прац пра рамёствы i промыслы Заходняй Беларуа выйшла толькi у пасляваенны час [8; 9]. Даследаванне I. Барнштэйна [10] прысвечана псторыи развiцця яурэйскага рамяства на тэрыторш Польшчы пачынаючы з 1914 года. Звестш аб розных вщах рамёствау змяшчаюцца i у працах В. Дыноускага, Х. Тшэбшскай-Бадзшскай i С. Галасiевiча [11 - 13].

Улiчваючы слабую распрацаванасць тэмы развiцця рамяства i рамеснай вытворчасщ на заходнебеларусшх землях у 1921 - 1939 гадах, была пастаулена наступная мэта - даследаваць стан рамяства i яго развщцё на тэрыторыi Заходняй Беларусi у 1921 - 1939 гадах. Для дасягнення пастауленай мэты былi вылучаны наступныя задачы: 1) даць характарыстыку заканадаучай базы, якая рэгулявала дзейнасць рамяства на тэрыторыi Заходняй Беларуа i Польшчы у цэлым; 2) прaвесцi аналiз развiцця рамяства i рамеснай вытворчaсцi на заходнебеларусшх землях. Для раскрыцця пастауленай мэты выкарыстоувалюя шмaтлiкiя польская крынщы, а таксама матэрыялы Дзяржаунага aрхiвa Брэсцкай воблaсцi.

Асноуная частка

Прававыя асновы рамяства i рамеснай вытворчасщ на тэрыторьп Заходняй Беларусь У 1920 -1930-я гады Польшча была адзшай еурапейскай дзяржавай, якая мела досыць распрацаваную заканадау-чую базу, нaкiрaвaную на рэгуляванне рамяства i рамеснай вытворчaсцi. Асноуным дакументам, якi вы-значау прававое палажэнне рамёствау у Польшчы i Заходняй Беларуа, было «Прамысловае правам» ад 16 снежня 1927 года, выдадзенае на аснове Распараджэння Прэзвдэнта Польшчы «Аб прамысловым праве» ад 7 чэрвеня 1927 года [14]. Гэта першы нарматыуны акт, якi рэгулявау пытaннi дзейнaсцi рамяства у Польшчы пасля здабыцця ёю незалежнасщ. Да гэтага часу на тэрыторыi Польшчы, у першую чаргу на тэрыторыях, як1я знaходзiлiся у складзе Рaсiйскaй iмперыi, Аустрa-Венгрыi i Прусп, iснaвaлi розныя прававыя астэмы, у тым лшу i у сферы рамяства, што ускладняла ажыццяуленне шраунщтва дзей-

насцю рамесшкау i кантроль над рамеснай вытворчасцю. Закон аб прамысловым праве на заканадаучым узроуш рэгулявау адносiны польскай дзяржавы да рамяства i рамеснай вытворчасцi у цэлым. Закон вызначау рамеснщшя спецыяльнасцi, якiя падпадалi пад яго юрысдыкцыю. Дзякуючы закону на дзяржау-ным узроуш была наладжана аргашзацыя навучання практычна па уах вщах рамяства, якое заканчвалася абавязковай здачай квалiфiкацыйнага iспыту. Законам былi закладзены i прававыя асновы для разгорт-вання дзейнасцi рамесных цэхау, адной з асноуных задач якiх з'яулялася падтрымка тэхнiчнага i экана-мiчнага развiцця рамяства, а таксама абарона штарэсау самiх рамесшкау. Закон аб прамысловым праве прадугледжвау i стварэнне г. зв. шстытута «эканамiчнага самаупраулення» - рамеснiцкiх палат, асноунай мэтай якiх было прадстауленне прафесiйных штарэсау рамяства (арт. 168 прамысловага права). У цэлым па Польшчы у той час налiчвалася 17 рамеснщшх палат, а на тэрыторыi Заходняй Беларуа былi утвора-ны 4: Вшенская, Навагрудская, Брэсцкая i Беластоцкая [15, с. 40, 42]. Тэрыторьп, на яюя распаусю-джвалася сфера iх уплыву, супадалi з адмiнiстрацыйнымi межамi ваяводствау. АсноуныЕШ задачамi рамес-нiцкiх палат былi узаемадзеянне з дзяржаунай уладай па падтрымцы рамяства праз прадстауленне шфар-мацыi i водгукау; прадстауленне уладам пажаданняу i прапаноу, яия датычылкя iнтарэсау рамяства, а таксама штогадовай справаздачы аб стане рамяства на падуладнай ей тэрыторыi; рэгуляванне спрау на -вучання рамяству; стварэнне экзаменацыйных кашсш i iнш. [14, с. 716]. Дзейнасць палат рэгулявалася мiнiстрам прамысловасщ i гандлю. Для кожнай з палат выдавауся асобны статут. 10 сакашка 1934 года у Распараджэнне прэзiдэнта Польшчы ад 7 чэрвеня 1927 года «Аб прамысловым праве» былi унесены зме-ны, яшя закраналi розначытаннi некаторых артыкулау [16].

Распараджэннем мiнiстра прамысловасцi i гандлю «Аб дапауненш спiса рамествау, яшя змяшча-юцца у прамысловым праве» ад 21 сакавжа 1933 года [17] i Распараджэннем «Аб дапауненш стса рамествау» ад 23 чэрвеня 1936 года [18] быу пашыраны пералiк рамествау, як1я падпадалi пад юрысдык-цыю Закона «Аб прамысловым праве». Зменена тэрмшалопя у адносiнах да асобных рамествау.

20 лютага 1936 года выйшла Распараджэнне мшстра прамысловасцi i гандлю «Аб рамесных цэ-хах» [19], якое ютотна дапоУнiла артыкулы 69 - 99, 160 - 167 Закона «Аб прамысловым праве». Дадзенае распараджэнне даволi падрабязна вызначала задачы, функцып i кiрункi працы цэхау, к органы кiравання, а таксама пратсвала склад i функцыi цэхау.

27 кастрычшка 1933 года быу выдадзены Закон «Аб рамеснiцкiх палатах i iх аб'яднаннях» [20]. Дадзены закон вызначау рамеснiцкую палату як пастаяннага прадстаушка эканамiчных i прафесiйных ш-тарэсау рамяства, як установу эканамiчнага самакiравання i суб'ект публiчнага права. У iм вызначалiся мэты, задачы, склад палаты i выбары у яе. Закон вызначау стварэнне аргашзацып пад назвай «Аб'яднанне рамеснiцкiх палат Польшчы» з цэнтрам у Варшаве. Згодна з законам дадзенае аб'яднанне з'яулялася юры-дычнай асобай, мела публiчнае права, магло набываць i прадаваць рухомую i нерухомую маемасць i г.д. У дакуменце быт адзначаны таксама асноуныя задачы дадзенага аб'яднання, выбары у склад яго шраунщтва

Яшчэ адным прававым актам, што рэгулявау дзейнасць рамеснщшх палат, было Распараджэнне мшстра прамысловасцi i гандлю «Аб становiшчы аб выбарах у рамеснiцкiя палаты» ад 16 лютага 1934 года [21], якое пашырыла палажэнш артыкулау 5 - 12 Закона «Аб рамеснщшх палатах i iх аб'яднаннях» ад 27 кастрычшка 1933 года i артыкулау 174 - 181 Закона «Аб прамысловым праве».

Рамяство i рамесшцкая вытворчасць на заходнебеларусшх землях. На тэрыторыi Заходняй Беларуа рамяство было прадстаулена невялiкiмi рамесныш майстэрнямi, а рамеснiкi складалi нешматкую частку насельнiцтва заходнебеларускiх зямель. Усе рамеснщшя спецыяльнасщ былi аб'яднаны у 7 груп -будаунiцтва, апрацоука дрэва, тэкстыльная, апрацоука металу, спажывецкая, апрацоука скуры, сфера па-слуг. Найбольш распаусюджанымi рамеснiцкiмi спецыяльнасцямi на тэрыторш Заходняй Беларусi былi муляры, маляры, шкляры, печнiкi, каменяцесы, сталяры, цесляры, стэльмахi, токары, бондары, крауцы, майстры па вырабу шапак, кушнеры, майстры па вырабу капелюшоу, майстры па вырабу вяроУкi, кавалi, слесары, бляхары, гадзшшкавыя майстры, мяснiкi, пекары, каубаснiкi, кандытары, шауцы, нарыхтоу-шчыш (шауцы), шорнiкi, гарбары, пераплётчык1, цырульнш, фатографы.

Згодна з артыкулам 144 прамысловага права: «хто пачынае самастойнае правядзенне рамяства, павшен адначасова з заявай паказаць прамысловай уладзе 1 шстанцыи, што мае прафесшныя здольнасщ для правядзення дадзенага рамяства» [14, с. 713]. Гэты артыкул у дапауненш да распараджэння прэзiдэнта Польшчы 1934 года атрымау некаторыя змены: «Ажыццяуляць рамесную вытворчасць можна только пасля атрымання ад прамысловай улады 1 iнстанцыi рамеснай карты, выдадзенай пасля доказу перад гэ-тай уладай валодання прафесiйнымi здольнасцямi для правядзення дадзенага рамяства» [16, с. 690]. Таим чынам, для самастойнага вядзення рамяства неабходна было атрымаць рамесную карту. Акрамя атрымання рамеснай карты, яшчэ адной умовай для вядзення рамяства было пацвярджэнне прафесшных здольнасцей. Рамеснiк, яш не мог даказаць прафесiйныя здольнасщ, неабходныя для вядзення таго щ ш-шага рамяства, але пры гэтым займауся рамяством, з'яуляуся «нелегальным», щ г. зв. партачом, з яюм вялi барацьбу улады i арганiзацыi цэхавых рамеснiцкiх майстроу.

Прадстауленне доказу наяунасщ неабходных прафесiйных здольнасцей патрабавалася не толькi ад новых кандыдатау у рамеснiкi, але i ад тых, хто займауся рамяством шмат гадоу. Паводле артыкула 198

Закона аб прамысловым праве фармальна доказам валодання такiмi здольнасцямi i уменнямi магло л> чыцца пасведчанне магiстрата або гмiнннага праулення, якое пацвярджала, што дадзеная асоба непасрэд-на перад абвяшчэннем закона працавала на працягу 5 гадоу у рамесшка, якi самастойна займауся рамя -ством. Такая практыка пацвярджэння здольнасцей была характэрнай i для уах заходнебеларускiх ваявод-ствау [14, с. 719 - 720]. Калi заявщелем былi прадстаулены усе неабходныя доказы, прадугледжаныя артыкулам 145, прамысловая улада першай iнстанцыi павiнна была на працягу 30 дзен з моманту падачы заявы выдаць рамесную карту (арт. 147).

Паводле дадзеных справаздачы Беластоцкай рамеснiцкай палаты за 1930 год на тэрыторыi Бела-стоцкага ваяводства налiчвалася 17459 рамесных майстэрань, з якiх 1307 прыходзшася на спецыяльнасщ будаунiчай групы, 2237 - апрацоуш дрэва, 3977 - тэкстыльных, 2596 - апрацоУкi металу, 2775 - спажы-вецкiх, 3829 - апрацоуш скуры, 738 - сферы паслуг [22, с. 24 - 25]. На тэрыторыi Палескага ваяводства у 1933 годзе колькасць рамесных майстэрань дасягнула 9962 [15, с. 35; 23, арк. 6зв.], на будаушчую групу з iх прыходзiлася 655 майстэрань, апрацоую дрэва - 2078, тэкстыльную - 1835, апрацоуш металу - 1646, спажывецкую - 1375, апрацоую скуры - 2057, сферы паслуг - 316 [23, арк. 6зв.]. У Навагрудсшм ваявод-стве налiчвалася 7926 майстэрань i адпаведна на будаунiчую групу прыходзшася 547 майстэрань, апра-цоуш дрэва - 828, тэкстыльную - 1930, апрацоуш металу - 1414, спажывецкую - 1135, апрацоуш скуры -1798, сферы паслуг - 274 [15, с. 35]. У Вшенсшм ваяводстве размяшчалася 12930 рамесных майстэрань, з яшх 1121 прыходзшася на спецыяльнасщ будаушчай групы, 1202 - апрацоуш дрэва, 2931 - тэкстыльных, 2069 - апрацоуш металу, 2091 - спажывецшх, 2944 - апрацоуш скуры, 572 - сферы паслуг [15, с. 35]. Прыведзеныя дадзеныя сведчаць, што найбольшая колькасць майстэрняу знаходзiлася на тэрыторыi Бела-стоцкага ваяводства, а найменшая - на тэрыторыi Навагрудскага. Аднак названыя звесткi нельга лiчыць дакладнымi з-за цяжкасцей вызначэння колькаснага стану рамяства у Заходняй Беларусi i у Польшчы у цэлым. Напрыклад, недахоп выразнай мяжы памiж рамяством i прамысловасцю паказвае, што гэтая галь на эканамiчнага жыцця не магла быць ахоплена у сукупнасцi афщыйнай статыстыкай. А недакладнасць i вялжая разбежка памiж аф^шныш статыстычныш звесткамi i фактычным станам перш за усе звязана з тым, што у аф^шныя дадзеныя уключалi только тых рамесшкау, яюя мелi рамесныя карты. Акрамя таго, колькасць знятых з рэестра рамесных карт не адпавядала фактычнай колькасцi лiквiдаваных прадпрыем-ствау. Прычына гэтага заключалася у тым, што не усе уладальнш карт вярталi яе пасля спынення са-мастойнага вядзення рамяства. Так, напрыклад, у Столшсшм павеце Палескага ваяводства у 1929 годзе было зарэпстравана 1160 рамеснiкау, якiя мелi рамесныя карты [24, арк. арк. 9 - 9зв.] i 117 рамесшкау, якiя не мелi карт у 1930 годзе [25, арк. 8зв., 9, 11зв.], у Луншецшм - 474 i 224 адпаведна [24, арк. 10, 11; 25, арк. 2зв., 3, 3зв., 4, 4зв.] i Камень-Кашырсшм - 167 i 145 [24, арк. 8, 8зв.; 25, арк. 2, 2зв., 10].

Атрыманне рамеснай карты было вельмi маруднай справай, якая патрабавала шмат часу для збору уах неабходных дакументау i вялiкiх фшансавых затрат. Каб атрымаць карту, неабходна было мець поль-скае грамадзянства, дыплом аб здачы экзамена па адпаведнай спецыяльнасцi, а таксама аплацщь рамесную карту. Сама працэдура атрымання рамеснай карты была наступнай: рамеснiк звяртауся да павято-вага старасты з прашэннем аб дазволе атрымаць карту i прадстауляу усе неабходныя дакументы. Потым павятовы стараста нашроувау дакументы у рамеснiцкую палату, якая на аснове прадстауленых матэры-ялау вырашала пытанне аб выдачы рамеснай карты.

Часцей за усе рамесшш не маглi прадставiць неабходныя дакументы на вядзенне рамяства, таму вымушаны был звяртацца з просьбамi да павятовых стараст. Так, напрыклад, жыхар Косiцкай гмiны Брэсцкага павета Зыгмунт Котшыцкi у 1934 годзе звяртауся з паданнем да палескага ваяводы. У iм гава-рылася аб тым, што рамяством муляра ен займауся дауно. Да першай сусветнай вайны працавау у бацьш спачатку у якасцi вучня, а потым i чаляднiка. Аднак падчас вайны бацька загiнуу i не пашнуу нiводнага дакумента, як1 мог бы пацвердзщь яго прафесшныя здольнасщ у дадзеным рамястве. Таму ен звяртауся да ваяводы з просьбай дазволiць яму вытрымаць неабходны юпыт пры рамеснiцкай палаце. Да свайго пра-шэння ен пр^1клау сведчанш iнж^Iнера I. Масталанскага i архггэктара В. Новака, у якiх яны пацвярджалi яго прафесiйныя здольнасцi. На аснове артыкула 146 прамысловага права Брэсцкая рамеснщкая палата вызвалiла Зыгмунта Котшыцкага ад неабходнасцi iспыту [26, арк. 12, 16]. Аднак ташя выпади быт адзiнкавыя. Вельмi часта рамесшш звярталiся з прашэннямi вызвал^ 1х ад квалiфiкацыйн^Iх iспытау. АсноУнымi прычынамi называлiся непiсьменнасць i цяжкае матэрыяльнае становiшча: не усе рамеснЫ маглi заплацiць за экзамен пошлшу у памеры 40 злотых [26, арк. 106; 27, арк. 114; 28, арк. 42, 42зв., 61]. Былi выпади, калi рамеснiкам адмаулялi у выдачы рамеснай карты па прычыне iх маладога узросту: напрыклад, у рамеснай карце было адмоулена крауцам Гершону Векслеру i Абраму Владаускаму, ж^1харам Брэста [27, арк. 10зв., 74зв.], шауцу Боруху Юлевiчу, ж^1хару в. Лахва Луншецкага павета [28, арк. 33].

Асобнае месца у заходнебеларускiм рамястве займалi яурэi, як1я складалi 73 % ад агульнай коль-касцi рамесшкау ва усей Польшчы [10, с. 47]. Аб гэтым сведчаць дадзеныя па паветах Палескага ваяводства за 1929 год: у Косаусюм павеце у рамесншау-хрысщян налiчвалася 95 майстэрняу, а у рамеснiкау-яурэяу - 272, у Пружанскiм - адпаведна 10 i 227, Пшсшм - 193 i 245, Драпчынсшм - 39 i 256, Коб-рынскiм - 76 i 543, Камень--Кашырсюм - 29 i 138, Столiнскiм - 211 i 949, Лунiнецкiм - 40 i 434, Сар-

ненсшм - 74 i 464, Брэсцым - 143 i 1027 [24, арк. 1 - 13зв.]. Рамеснiкамi-яyрэямi былi манапалiзаваны найбольш прыбытковыя спецыяльнасщ. Яyрэi складалi большасць у Палескiм ваяводстве сярод цесля-роу, стэльмахау, мясшкоу (80 %), пекарау (90 %), маляроу (96 %), сталяроу (5/6 ад агульнай колькасцi) i муляроу (112 з 163 рамесных майстэрань). У Навагрудсшм ваяводстве налiчвалася больш за 3/4 сталяроу-яурэяу, стэльмахау, пекарау (93 %), мясншоу (74 %), 47 з 74 мулярсшх рамесных майстэрань таксама належала яурэям. У Беластоцшм ваяводстве з 27 токарау 26 - яурэ^ у Вiленскiм на 13 - 11 яурэяу i Па-леск1м - адпаведна з 17 - 16. У 1936 годзе у Навагрудсшм, Вiленскiм i Палескiм ваяводствах на 100 майстроу-яурэяу па вырабу шапак прыходзiyся 1 рамеснiк неяурэйскай этнiчнай прыналежнасщ. Кавалi-яyрэi кан-цэнтравалiся галоуным чынам у Палескiм (21 %), Беластоцшм i Навагрудскiм (17 %) ваяводствах, у яшх яны складалi вышэй за 2/3 ад агульнай колькасщ рамесшкау дадзенай спецыяльнасщ. Пераважную большасць у шавецшм рамястве яyрэi займалi у Палесшм (86 %) i Беластоцюм (75 %) ваяводствах [10, с. 49 - 55]. Прыведзеныя дадзеныя яскрава сведчаць аб тым, што заходнебеларускае рамяство у большай сваей част-цы канцэнтравалася у руках яурэяу.

Рамесныя вырабы, за невялiкiм выключэннем, рэалiзоyвалiся у крайне, на мясцовых рынках. Прак-тычна усе заходнебеларускiя ганчарныя вырабы збывалюя таксама на мясцовым рынку. Тольш вырабы мастацкай керамiкi iшлi на продаж у шшыя рэпёны Польшчы, часам за мяжу. Найбольш вядомым цэнт-рам ганчарства на тэрыторьп Заходняй Беларусi у 1921 - 1939 гадах было мястэчка Гарадная Столшскага павета. Гарадная з'яулялася адзшым цэнтрам вытворчасцi белаглiнянай керамЫ у Палескiм ваяводстве [29, с. 97 - 98]. У мястэчку пражывала 219 сямей, яшя займалюя ганчарствам [30, арк. 23]. Найбольш распаусюджаным там быу выраб гаршкоу, мiсак, ваз, як звычайных, так i эмалiраваных (глазураваных пры дапамозе палiвы). Эмалiраваныя вырабы былi больш якасныгш, аднак спосаб апрацоуш керамiчных вырабау палiвай быу не вельмi распаусюджаны сярод гараднянскiх ганчароу. У мястэчку iм займалiся толькi 18 сямей. Галоуная прычына гэтага - дарагаизна матэрыялу, якi ужывауся пры вырабе палiвы. Кошт такога матэрыялу, неабходнага для палiвы аднаго воза (300 - 400 штук) гаршкоу, даходзiy да 15 злотых, пры тым што тавар аб'ёмам у адзш воз каштавау 20 - 40 злотых у залежнасщ ад яго якасщ i колькасщ. Таму не кожны сельсш ганчар быу у стане набыць матэрыял для выраба пал1вы. Тым больш што гатовыя гаршкi абменьвалi у асноуным на збожжа (у сярэдшм атрымлiвалася 200 кг за воз), якое шло на задавальненне патрэб ганчара i яго сямЧ [30, арк. 15, 23]. Калi браць да увал, што уся сям'я працавала 6 тыдняу, каб выраб^ дадзены тавар, а потым столькi ж, каб яго прадаць, то можна уявщь, колькi гро-шай за гэты час зарабляла сям'я ганчара.

Рамеснщшя спецыяльнасщ будаушчай групы залежалi ад будаушчага руху. Працауладкаванне на дадзеных спецыяльнасцях было высошм да канца 1928 года i было выклiкана неабходнасцю аднаулення знiшчаных вайной мастоу, будынкау, двароу i г.д. Пасля 1928 года назiралася моцнае зн1жэнне будаушчага руху. Будаyнiчы крызiс асаблiва адбiyся на рамястве печнiка. Печнiкi мат знайсцi заробак только пры будаунщтве невялiкiх прыватных дамоу, а таксама пры рамонтных працах. Тое ж назiралася i у рамястве маляра. Больш за усё працы маляр знаходзiy пры будаyнiцтве i рамонце храмау, дзяржауных, камунальных i ваенных будынкау [22, с. 14; 31, с. 15].

Да самых шматлтх спецыяльнасцей дрэваапрацоучай групы адносшся сталяры, цесляры i стэль-махг Найбольш развiта з вышэйзгаданых рамёствау на тэрыторыi Беластоцкага ваяводства была мэбле-вая вытворчасць. У сувязi са зн1жэннем коштау у 1930 годзе на дуб i ясень зменшылюя кошты на мэблю i сталярск1я вырабы ад 15 да 20 %. Аднак найбольш вялшае зтжэнне коштау назiралася на хваёвую мэблю. Рамяство стэльмаха на тэрыторыi Заходняй Беларус з кожным годам памяншалася i у адносiнах да усё больш набiраючай моц мехатзацып на транспарце не мела спрыяльных умоу для свайго развщця [22, с. 15; 31, с. 15]. У прафесп бондара колькасць выпускаемай прадукцып не намнога паменшылася (Беластоцкае ваяводства). Асноуная прычына - малаважная рознiца у коштах на фабрычныя i самаробныя бочкi, а таксама высокая якасць самаробных бочак у адрозненне ад машыннага браку. Дзякуючы развiццю дрэваапрацоучай прамысловасщ рамяство токара да сярэдзiны 1930 года узмацнша свае пазiцыi. Змяншася i становiшча скульптарау, якiя знаходзш працу пры замовах на выкананне алтароу у адбудаваных касцё-лах (Беластоцкае ваяводства). АсноУнымi вырабамi майстра музычных iнструментаy былi пiянiна, птары, балалайкi, мандалiны i т.п. Галоуным цэнтрам вытворчасцi музычных iнструментаy з'яулялася Вшенскае ваяводства, там знаходзiлася 7 прадпрыемствау па вырабу музычных шструментау: 1 - у Дзiсненскiм па-веце; 4 - у Вшейсшм, 2 - у самой Вшьш. На тэрыторыi Беластоцкага ваяводства знаходзшася невялiкая колькасць майстэрняу па вытворчасщ духавых iнструментаy, а таксама шятн (Беласток) i арганау (Ломжа) [22, с. 15; 31, с. 15].

У тэкстыльнай групе найбольш развггыш быт кравецкае i шавецкае рамяство. Астатшя рамеснщ-кiя спецыяльнасщ был нешматлiкiмi i не мелi вялжага гаспадарчага значэння у дадзенай групе. У кравец-кай вытворчасцi у 1930 годзе назiраyся невялiкi спад. Гэта было выклжана, па-першае, зшжэннем пакупной здольнасцi як сельскага, так i гарадскога насельнiцтва; па-другое, вялжай канкурэнцыяй з боку фабрычнай вытворчасщ, якая пастауляла на мясцовыя рынш вялiкую колькасць нiзкаякаснай прадукцыi. Канкурэнцыю крауцам складалi i «надомшчыш», яшя працавалi ва yладальнiкаy буйных крамау вопраткi.

Самая высокая дзённая аплата у дадзеным рамястве складала 8 злотых. Аднак вельмi часта менты пла-цiлi у растэрмшоуку. Атэлье па пашыву моднага адзення, якiя карысталюя зaмежнымi матэрыялаш, на заходнебеларускiх землях у 1930-х гадах прыйшлi у заняпад, бо з-за хутка зменлiвай моды не паспявалi выкарыстоуваць набытыя тканiны. Вялiкую канкурэнцыю 1м складалi мадысткi, якiя працавалi нелегальна у прыватных дамах. У шавецюм рамястве быу попыт толькi на гатовыя вырабы [22, с. 15 - 17; 31, с. 15].

У рамястве бляхароу аб'ём працы з кожным годам звужауся. Бляхары маглi знайсцi сабе працу тольш у будаунщтве. А у вышку застою у будаушчым руху расло беспрацоуе, якое у 1930 годзе вагалася у межах ад 60 да 80 %. Працауладкавацца бляхарам на будаунщтве можна было тольш у летнi перыяд, узiмку рамесшш гэтай прафесп займалiся вытворчасцю уласнай прадукцыi. Канкурэнцыю iм складала фабрычная прамысловасць. Цана на прадукцыю бляхароу у 1930 годзе зшзшася на 70 %. Гравёры, юве-лiры, залатых i бронзавых спрау майстры i майстры, як1я вырaблялi упрыгожванш з залатых i срэбных дро-цiкау, не былi шырока распаусюджаны на тэрыторыi Заходняй Беларусi. Рамеснщюя спецыяльнасцi, яюя выраблялi прадметы раскошы, былi абмежаваны па колькасцi выпускаемай прадукцып. Колькасць прадук-цш у ювелiрнай прамысловасщ звалiлася у 1930 годзе ад 50 да 70 % пры адначасовым спадзе кошту на срэ-бра. Збыт вырабау з залатых i срэбных дрощкау паменшыуся ад 30 да 35 %. На тэрыторьп Беластока адчу-валася моцная канкурэнцыя з боку аналапчных вырабау, якiя прывозiлiся з Варшавы [22, с. 16 - 18; 31, с. 16].

Больш усяго было развгга гарбарнае рамяство, якое перапрацоувала тольк1 на тэрыторыi Вшенскага ваяводства 16,9 % мясцовай скуры i 83,1 % 1мпартуемай. Заходнебеларуская скура экспартавалася у Галандыю, Германiю, Чэхiю i Югаславiю.

Заключэнне. У даследуемы перыяд у Польшчы была распрацавана даволi грунтоуная заканадау-чая база, якая была наюравана на рэгуляванне усiх сфер дзейнасщ рамяства i рамеснай вытворчасцi. За-канадаучыя акты падрабязна адлюстроУвалi пытанш дзейнасцi рамеснiцкiх арганiзацый i аб'яднанняу. Па прынятых законах ажыцяулялася шраунщтва дзейнасцю рамеснiкау i кантроль за рамеснай вытворчасцю. На заканадаучым узроуш былi унармаваны адносiны дзяржауных органау кiравання да рамяства i рамеснай вытворчасцi. Дзякуючы прынятым законам была наладжана аргашзацыя прафесiйнага навучан-ня практычна па усiх вщах рамяства.

На тэрыторыi Заходняй Беларуа рамяство развiвалася даволi слаба. На такое становшча пауплы-вала шмат фактарау: складаная працэдура атрымання рамеснай карты - галоунай умовы легальнага вя-дзення рамяства, таму на тэрыторыi Заходняй Беларусi налiчвалася вялжая колькасць рамеснiкау, якiя вялi сваё рамяство без дазволу (толькi у 1929 - 1930 гадах на 4 павета Палескага ваяводства даводзшася 2096 рамеснiкау, якiя мелi рамесныя карты i 611, якiя займалюя рамяством без рамесных карт); слабае тэхшчнае абсталяванне рамесных майстэрань; ручны спосаб вытворчасцi; павелiчэнне кошту працы; шзш тэхнiчны узровень прадукцыi; слабая аргашзацыя гандлёвага збыту; цяжкасщ, часта заснаваныя на не-магчымасцi адсочвання зменлiвых фактарау эканамiчнай кан'юнктуры; абмежаваная палиыка польскай улады у дачыненш да рамяства. Найбольш распаусюджаныш рамеснiцкiмi спецыяльнaсцямi на заходне-беларуск1х землях быт спецыяльнасщ, звязаныя у асноуным з выкарыстаннем таннай мясцовай сыравь ны. Гэта спецыяльнасцi групы апрацоуш скуры, металу, дрэва, тэкстыльнай i сферы паслуг. Сярод iх бы-лi сталяры, цесляры, слесары, бондары, токары, крауцы, шауцы, кавалi, гарбары. Рамесная вытворчасць Заходняй Беларусi у 1921 - 1939 гадах была у асноуным накiравана на задавальненне патрэб мясцовага насельнiцтва, i у першую чаргу сельскага, толькi нязначная частка рамесных вырабау iшла на продаж за мяжу. У сувязi з тым, што плацёжаздольнасць сельскага насельнщтва была нiзкай, рамеснiкi атрымлiвалi невялiкi даход. Такое даволi цяжкае становiшча заходнебеларускiх рамеснiкау i рамеснай вытворчасщ пагаршалi i такiя неспрыяльныя умовы, як канкурэнцыя з боку фабрычна-завадской прамысловасцi, застой будаушчага руху, павелiчэнне колькасцi прадукцыi, вырабляемай батракамi.

Л1ТАРАТУРА

1. Лабачэуская, В.А. Зберагаючы самабытнасць: з гiсторыi народнага мастацтва i промыслау Беларусi / В.А. Лабачэуская. - Мшск: Беларус. навука, 1998. - 375 с.

2. Каспяровiч, Г.1. Промыслы i рамёствы беларусау у XX ст. / Г.1. Каспяровiч, В.А. Каспяровiч // Весцi Акадэмп навук Беларуа (серыя гумaнiтaрных навук). - 1995. - № 3. - С. 105 - 113.

3. Orynzyna, J. Przemysl ludowy w wojewodztwach: wilenskim, nowogrodzkim, poleskim, wolynskim / J. Orynzyna. - Warszawa, 1927. - 46 s.

4. Orynzyna, J. Przemysl ludowy w Polsce / J. Orynzyna. - Warszawa, 1937. - 323 s.

5. Orynzyna, J. Przemysl ludowy w wojewodztwach wschodnich / J. Orynzyna // Rocznik Ziem Wschodnich. Kalendarz za rok 1937. - Warszawa, 1936. - S. 66 - 84.

6. Korybutiak, Z. Kawalstwa ludowe w wojewodztwe Wilenskiem / Z. Korybutiak. - Wilno, 1936. - 39 s.

7. Turkowski, L. Ludowa wytworczosc rzemieslnicza w [wojewodztwach] Wilenskiem i Nowogrodzkiem / L. Turkowski. - Wilno, 1935. - 32 s.

8. Turkowski, L. Zrodlo oddzialywan na tkactwo ludowe w Wilenskiem i Nowogrodzkiem / L. Turkowski. -Londyn, 1977. - 35 s.

9. Turkowski, L. Tkactwo ludowe a rzemioslo tkackie w Wilenskiem i Nowogrodzkiem / L. Turkowski // Rocznik Muzeum Narodowe Rolnictwa w Szreniawie. T. 14. - Poznan, 1984. - 151 s.

10. Bornstein, I. Rzemioslo zydowskie w Polsce / I. Bornstein. - Warszawa: Nakladem Instytutu Badan Spraw Norodosciowych, 1936. - 189 s.

11. Dynowski, W. Sztuka ludowa Wilenszczyzny i Nowogrodczyzny / W. Dynowski. - Wilno, 1935. - 40 s.

12. Trzebinska-Bodzinska, H. Sztuka ludowa Wilenszczyzny i Nowogrodczyzny a szkola / H. Trzebinska-Bodzinska. - Wilno, 1937. - 36 s.

13. Galasiewicz, S. Ziemia Nowogrodska. Najpilniejsze gospodarcze i kulturalne potrzeby / S. Galasiewicz. -Nowogrodek, 1936. - 73 s.

14. Rozporz^dzenie Prezydenta Rzeczypospolitej z dnia 7 czerwca 1927 r. «O prawie przemyslowem» // Dziennik Ustaw Rzeczypospolitej. - № 53. - Poz. 468. - S. 697 - 720.

15. Ziemie polnocno-wschodnie Rzeczypospolitej / red. Jozef Swiecicki. - Wilno, 1933. - 68 s.

16. Ustawa z dnia 10 marca 1934 r. «O zmianie rosporz^dzenia Prezydenta Rzeczypospolitej z dnia 7 czerwca 1927 r. o prawie przemyslowem» // Dziennik Ustaw Rzeczypospolitej. - № 40. - Poz. 350. - S. 686 - 694.

17. Rozporz^dzenie Ministra przemyslu i handlu z dnia 21 marca 1933 r. «O uzupelnieniu listy rzemiosl, zawartej w prawie przemyslowem» // Dziennik Ustaw Rzeczypospolitej. - № 26. - Poz. 222. - S. 571 - 572.

18. Rozporz^dzenie Ministra przemyslu i handlu z dnia 23 czerwca 1936 r. «O uzupelnieniu listy rzemiosl» // Dziennik Ustaw Rzeczypospolitej. - № 49. - Poz. 356. - S. 808.

19. Rozporz^dzenie Ministra przemyslu i handlu z dnia 20 lutego 1936 r. «O cechach rzemieslniczych» // Dziennik Ustaw Rzeczypospolitej. - № 16. - Poz. 147. - S. 294 - 297.

20. Rozporz^dzenie Prezydenta Rzeczypospolitej z dnia 27 pazdziernika 1933 r. «O Izbach rzemieslniczych i ich zwi^zku» // Dziennik Ustaw Rzeczypospolitej. - № 85. - Poz. 638. - S. 1627 - 1631.

21. Rozporz^dzenie Ministra przemyslu i handlu z dnia 16 lutego 1934 r. «O ordynacji wyborczej do Izb rzemieslniczych» // Dziennik Ustaw Rzeczypospolitej. - № 19. - Poz. 157. - S. 311 - 317.

22. Sprawozdanie Izby rzemieslniczej w Bialymstoku o stanie gospodarczym rzemiosla w roku 1930-ym -Bialystok, 1931. - 44 s.

23. Государственный архив Брестской области (ГАБО) - Фонд 1. - Оп. 1. - Д. 761. Сведения о состоянии кустарных ремёсел и промышленности на территории Полесского воеводства за 1933 г.

24. ГАБО - Фонд 1. - Оп. 1. - Д. 760. Сведения о количестве ремесленников по поветам за 1929 г.

25. ГАБО. - Фонд 1. - Оп. 1. - Д. 811. Списки кустарей Полесского воеводства.

26. ГАБО. - Фонд 1 - Оп. 2. - Д. 3570. Pешения полесского воеводы, заявления, переписка с поветовыми староствами и др. о выдаче патентов на занятие ремеслами.

27. ГАБО. - Фонд 1 - Оп. 2. - Д. 3573. Pешения полесского воеводы, заявления граждан и переписка с поветовыми староствами и др. о выдаче патентов на занятие ремеслами.

28. ГАБО. - Фонд 1. - Оп. 2. - Д. 3574. Pешения полесского воеводы, заявления граждан и переписка с поветовыми староствами и др. о выдаче патентов гражданам на занятие ремеслами.

29. Marczak, M. Pzewodnik po Polesiu / M. Marzak. - Brzesc, 1935. - 156 с.

30. ГАБО. - Фонд 1. - Оп. 1. - Д. 443. Переписка со Столинским поветовым староством, Брестской ремесленной палатой об организации и ведении ремёсел: гончарного и кирпичного в Городной, сапожного в Давид-Городке.

31. Wilno i wojewodztwo Wilenskie. Informator spoleczno-gospodarczy i ksi^ga adresowa m. Wilna i wojewodztwa Wilenskiego / pod. red. P. Krasnopolskiego. - Wilno, 1937. - 82 s.

Пастушу 06.08.2012

THE DEVELOPMENT OF HANDICRAFT AND CRAFT INDUSTRY IN WESTERN BELARUS IN 1921 - 1939

L. LAVREENKO

The article is devoted to the development of handicraft and craft industry in Western Belarus in 1921 -1939. The research is built on numerous historic and archival documents. The author analyzes handicraft legislature of1920 - 1930, particularly handicraft acts that regulated the main aspects of handicraft and craft industry in Western Belarus in 1921 - 1939, gives a detailed description of handicraft and craft industry conditions in Western Belarus in 1921 - 1939, characterizes the most developed handicrafts in Western Belarus. It's stated that handicraft in Western Belarus in 1921 - 1939 had transitional form (between cottage craft and factory industry) and was poorly developed. The majority of manufactured goods were aimed at local market.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.