Научная статья на тему 'Арганізацыя працуючай моладзі і барацьба з маладзёжным беспрацоўем на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд'

Арганізацыя працуючай моладзі і барацьба з маладзёжным беспрацоўем на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
18
3
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
МОЛОДЕЖНЫЕ ОРГАНИЗАЦИИ / МОЛОДЕЖЬ / МОЛОДЕЖНЫЕ ОБЪЕДИНЕНИЯ / МОЛОДЕЖНАЯ ПОЛИТИКА / БЕЗРАБОТИЦА / МЕЖВОЕННЫЙ ПЕРИОД

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Крывуць В.І.

Впервые в отечественной историографии освещается история создания и деятельности Организации рабочей молодежи. Дается характеристика идеологии, программы, организационной структуры данного молодежного объединения. Также рассматривается участие Организации работающей молодежи в реализации официальной молодежной политики на территории Западной Беларуси в межвоенный период, в первую очередь в борьбе с молодежной безработицей и последствиями экономического кризиса среди молодого поколения.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

THE ORGANIZATION OF WORKING YOUTH AND THE FIGHT AGAINST YOUTH UNEMPLOYMENT IN WESTERN BELARUS IN THE INTERWAR PERIOD

In the first article in the national historiography highlights the history of creation and activities of the Organization of working youth. The characteristic of the ideology, programs, organizational structure of the youth association, and the specific conditions of its activities in the western provinces of interwar Polish state. Also considered the involvement of the young workers in the formal implementation of youth policy in Western Belarus in the interwar period, especially in the fight against youth unemployment and the economic crisis among the young generation.

Текст научной работы на тему «Арганізацыя працуючай моладзі і барацьба з маладзёжным беспрацоўем на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд»

УДК 94(476-15)+94(438)

АРГАШЗАЦЫЯ ПРАЦУЮЧАЙ МОЛАДЗ1 I БАРАЦЬБА З МАЛАДЗЁЖНЫМ БЕСПРАЦОУЕМ НА ТЭРЫТОРЫ1 ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУС1 У М1ЖВАЕННЫ ПЕРЫЯД

канд. г^т. навук, дац. В.1. КРЫВУЦЬ (Баранаи'щш дзяржауныушверсШэт)

Упершыню у айчыннай гiстарыяграфii асвятляецца гкторыя стварэння i дзейнасц Аргатзацьп працоунай моладзi. Даецца характарыстыка iдэалогii, праграмы, арган1зацыйнай структуры дадзенага маладзёжнага аб 'яднання i спецыфiчных умоу яго дзейнасцi на тэрыторып заходнебеларусюх ваявод-ствау мiжваеннай польскай дзяржавы. Таксама разглядаецца удзел Аргамзацып працуючай моладзi у рэ-алгзацыи афщыйнай маладзёжнай nалiтыкi на тэрыторып Заходняй Белару& у мiжваенны перыяд, у першую чаргу у барацьбе з маладзёжным беспрацоуем i наступствамi эканамiчнага крызiсу сярод маладога пакалення.

Уводзшы. У мiжваенны перыяд на тэрыторьй Заходняй Беларуа, якая у той час знаходзшася у складзе Польшчы, дзейнiчалi шматлшя маладзёжныя арганiзацыi i аб'яднаннi, звязаныя з палiтычнымi групоукам^ iснаваушымi на той момант у польскай дзяржаве. Адным з найбольш актыуных была праура-давая плынь. Яна уключала цэлы шэраг саюзау, якiя знаходзшся пад iдэйна-палiтычным уплывам "сана-цыйнага" рэжыму i карысталiся усебаковай падтрымкай з боку улад. Менавiта гэтыя арганiзацыi з'яуля-лiся адным з галоуных шструментау ажыццяулення афiцыйнай маладзёжнай палиыю.

У айчыннай пстарыяграфп праблема развiцця i дзейнасцi дадзенага нашрунку маладзёжнага руху не знайшла належнага асвятлення. У савецкi перыяд праурадавыя маладзёжныя арганiзацыi разглядалiся толь-ю у кантэксце той барацьбы, якую вёу з iмi Камунiстычны саюз моладзi Заходняй Беларусi (КСМЗБ) [1; 2]. У апошш час выйшау шэраг артукулау, прысвечаных польскiм маладзёжным саюзам, у тым лiку i звязаным з лагерам маршала Ю. Пiлсудскага [3-5]. Аднак у дадзеных публiкацыях "санацыйныя" арганiзацыi раз-глядаюцца разам з клерыкальнымi i апазiцыйнымi аб'яднаннямi. Акрамя гэтага, галоуная увага надаецца найбольш вядомым праурадавым аб'яднанням - Стралецкаму саюзу, Саюзу вясковай моладзi i Легiёну маладых. Але "санацыйны" сегмент маладзёжнага руху на тэрыторыi Заходняй Беларусi не абмяжоу-вауся толькi iмi. Напрыклад, у яго склад уваходзша i Аргашзацыя працуючай моладзi (АПМ; 0гдаш7ас|а МЬ^егу Ргасищсе.)). Iдэалогiя, праграма, задачы дзейнасщ АПМ i яе удзел у ажыццяуленш афiцыйнай маладзёжнай палиыю працягваюць заставацца маладаследаванымi. Неабходна прызнаць, што некаторыя польскiя даследчыкi даюць характарыстыку гэтай арганiзацыi [6; 7]. Але яна з'яуляецца вельмi сщслай i практычна не закранае праблематыю, звязанай з дзейнасцю АПМ на тэрыторыi заходнебеларусшх ваявод-ствау мiжваеннай польскай дзяржавы.

Мэта дадзенай працы - лiквiдаваць гэты прабел, абатраючыся на аналiз архiуных матэрыялау, пра-грамных дакументау АПМ i публшацый тагачаснай заходнебеларускай прэсы. Гэта дазволщь не толькi скласцi аб'ектыуную карщну актыунасцi афiцыйных колау у маладзёжным асяроддзi заходнебеларускага рэгiёна, але i будзе садзейнiчаць фармiраванню больш цэласнага уяулення аб грамадска-палпычным жыц-щ Заходняй Беларусi у мiжваенны перыяд.

Асноуная частка. Польскiя "санацыйныя" улады iмкнулiся прыцягнуць на свой бок маладое пака-ленне i стварылi даволi разгалiнаваную сетку праурадавых аргашзацый, якiя дзейнiчалi у розных сегментах маладзёжнага асяроддзя. За уплыу на студэнтау змагалiся Легiён маладых i Саюз польскай дэмакра-тычнай моладзi. Са школьнай моладдзю працавау Саюз польскага харцарства. Саюз вясковай молазi "Сеу" -Саюз маладой вёсю, як вынiкае з назвы, канцэнтравау сваю увагу на працы з маладымi жыхарамi вясковай мясцовасщ. Найбольш вядомая праурадавая аргашзацыя, Стралецм саюз "Стралец", дзейнiчала i у гарадах, i на вёсцы. Аднак гэтая дзейнасць насiла спецы^чны характар i абмяжоувалася у асноуным ва-еннай падрыхтоукай моладзi.

Таюм чынам, гарадская рабочая моладзь доуп час не мела "сваёй" праурадавай арганiзацыi. Тым не менш гарадская моладзь складала значную частку мiжваеннай польскай дзяржавы, так званай II Рэчы Паспалiтай. Згодна з ператсам насельнiцтва 1931 года, у гарадах пражывала больш з 1 млн. 832 тыс. ча-лавек ва узросце ад 15 да 24 гадоу. З iх у гарадах Заходняй Беларус жыло каля 160 тыс. чалавек. Калi браць працэнтныя суадносiны, то у гарадах II Рэчы Паспалиай пражывала у цэлым 28,4 % усей моладзi крашы, а на тэрыторыi усходнiх ваяводствау - толькi 14,3 % мясцовай моладзi [8, с. 17-18]. Пры гэтым неабходна адзначыць, што адносна нешматлiкая заходнебеларуская гарадская моладзь знаходзшася у спецы-фiчных умовах. Справа у тым, што у 1931 годзе толью 8 заходнебеларускiх гарадоу мелi насельнiцтва больш 20 тыс. чалавек. СамыЕШ вялiкiмi былi Вшьня (196 тыс.), Беласток (91 тыс.), Брэст (51 тыс.), Гродна (50 тыс.). У Пшску жыло 32 тыс. чалавек, Ломжы - 25 тыс., Баранавiчах - 23 тыс., Сувалках - 22 тыс. [9, с. 98]. У сувязi з гэтым трэба прызнаць, што стварыць масавую базу для аргашзацын праурадавага саюза рабо-чай моладзi было дастаткова цяжка.

Важнай перашкодай у гэтым плане быу i нацыянальны склад гарадскога насельнiцтва Заходняй Беларусi. Вядома, што значную частку гараджан, а значыць i моладзi, складалi яурэь Яурэйская моладзь Заходняй Беларусi, як i усёй II Рэчы Паспалiтай, актыуна працавала у "сваiх", бундаусюх щ сiянiсцкiх, маладзёжных аб'яднаннях. Таксама у гэтым асяроддзi традыцыйна моцным быу уплыу КСМЗБ.

Сярод польскiх маладых рамесшкау i рабочых Заходняй Беларуа вяла працу Маладзёжная аргашза-цыя Таварыства рабочага ушвератэта (МА ТУР), арыентаваная на Польскую сацыялктычную партыю. Вядома, што ячэйш МА ТУР iснавалi у Вiльнi, Гродна, Вшейцы, Беластоку, Брэсце, Лунiнцы i Лiдзе [5, с. 40].

Уплыу i актыунасць усiх вышэйпералiчаных аргашзацый, якiя у той цi шшай меры знаходзiлiся на даволi радыкальных i апазiцыйных у адносiнах да "санацьи" пазiцыях, шмат у чым тлумачылiся цяжкiм эканамiчным становiшчам гарадской моладз^ выклiканымi эканамiчным крызiсам i яго наступствамi.

Так, менавiта маладыя малаквалiфiкаваныя рабочыя станавiлiся першымi кандыдатамi на звальнен-не ва умовах так званай "Вялiкай дэпрэсii". У адпаведнасщ са статыстыкай, якую прыводзша у сваiх да-кументах III 1С, у перыяд крызiсу па усёй Польшчы назiралася нязменнае скарачэнне колькасщ маладых рабочых. Напрыклад, калi у 1931 годзе на кожных 100 працуючых у прамысловасцi прыпадала 4,4 маладых рабочых, то у 1932 годзе гэтая лiчба зменшылася да 3,6, а у 1936 годзе - нават да 2,7 [10]. Пры гэтым на бiржах працы было зарэгiстравана только некалькi тысяч маладых беспрацоуных. Але вядома, што мно-гiя маладыя гараджане нават не мелi магчымасщ пачаць працоуную кар'еру. У сувязi з гэтым iх проста не рэгiстравалi на бiржах, паколькi на дзяржауны улiк ставiлiся толькi тыя, хто меу працоуны стаж [11, с. 215].

Улады згаджалiся з наяунасцю сур'ёзных праблем. Яны прызнавал^ што у некаторых прамысловых цэнтрах да 80 % гарадской моладзi з'яуляюцца беспрацоУнымi i не маюць сродкау для нармальнага раз-вщця i iснавання. Прызнавалася i тое, што праблема аргашзацый гэтай моладзi i апека над ёю з'яуляюцца важным пытаннем не толькi для грамадства, але i для дзяржавы. Па меркаваннi афiцыйных структур, важнасць дадзенай праблемы была звязана з тым, што гарадская рамеснiцкая i пралетарская моладзь у сувя-зi са спецыфiчнымi умовамi, у ямх яна жыве, схiльная падпадаць пад агiтацыю падрыуных дзеячоу, варо-жа настроеных у адносiнах да польскай дзяржавы. Велыш часта, насуперак уласным перакананням, яна ста-новiцца крынщай хваляванняу i прыладай палиычнай барацьбы для дэструктыуных элементау [12, с. 3-4].

Адначасова адзначалася, што кнаваушыя да 1933 года (год стварэння АПМ) аргашзацый працоу-най моладзi не мелi вялiкага уплыву на яе, паколью абмяжоУвалiся дзейнасцю толью сярод працуючай моладзi, пашдаючы асноуную масу беспрацоуных без свайго юраунщтва. 1ншыя ж арганiзацыi, часта вель-мi масавыя, спецыялiзавалiся толькi у некаторых спецыфiчных сферах грамадскага жыцця. Такiм чынам, арганiзацыi, якая б была дапасавана да патрэб сучаснага жыцця i мела магчымасць масава ахатць гарад-скую моладзь, не было [12, с. 4]. Выправщь спуацыю у сферы працы з маладым пакаленнем горада i па-вiнна была Арганiзацыя працуючай моладзг

Як ужо адзначалася, АПМ была створана у 1933 годзе. Фактычна яна узнiкла у вынiку аб'яднання шэрага блiзкiх рэгiянальных саюзау, яюя спрабавалi весцi працу сярод маладых рабочых i рамеснiкау. Адным з таюх саюзау было i Аб'яднанне рамеснiцкай i прамысловай моладзi Вшенскага ваяводства, якое у 1933 годзе налiчвала толькi у Вiльнi каля 900 членау [13, арк. 243].

Галоунай мэтай сваёй дзейнасцi АПМ аб'явша выхаванне новага тыпу грамадзянша-працаушка. Гэтую мэту планавалася дасягнуць праз абуджэнне творчых сiл, накiраваных на павышэнне культурнага узроуню жыцця, прывщцё гонару за прыналежнасць да свету працы i усталяванне сувязi з польскай дзяр-жавай [12, с. 7].

1дэалопя арганiзацыi, як i у выпадку з iншымi "санацыйнымГ маладзёжнымi саюзамi, мела дэкла-ратыуна беспартыйны i дзяржаунiцкi характар. Адным з галоуных абвешчаных пастулатау быу: "Гонар Польшчы i яе моц з'яуляюцца нашым уласным гонарам. Служба для Айчыны з'яуляецца нашым наказам, якому мы падпарадкоуваем усе сшы" У адпаведнасцi з гэтым грамадзянш-працаушк павiнен быу разгля-даць дзяржаву як самую вялшую каштоунасць, усведамляць свае абавязю у адносiнах да яе i быць гато-вым да бескарыслiвай службы у яе штарэсах. Адначасова праца прызнавалася крынщай i мерай усiх даб-рот. Сапраудным творчым фактарам магла з'яуляцца толькi праца вольных людзей. Толью калi чалавек працы адчуе гонар за прыналежнасць да свету працы i асэнсуе сваю ролю стваральшка уах даброт, на якiх абатраецца фундамент дзяржавы, у iм узшкне адказнасць за лёс гэтай дзяржавы [12, с. 7-9].

Як i шшыя "санацыйныя" арганiзацыi, АПМ не магла не закрануць у сваiх статутных дакументах i праблему нацыянальных меншасцей II Рэчы Паспалiтай. Пазщыя арганiзацыi па гэтым пытаннi была блiзкай да пазiцыi, якую дэкларавалi iншыя праурадав^1я саюзы. У "1дэйных дырэктывах АПМ" было заяулена, што на польсюх землях нацыянальным меншасцям, яюя дэманструюць добрую волю да сумес-нага дзяржаунага будаунiцтва, польская нацыя забяспечыць талерантнасць i поуныя грамадзянскiя правы. Таксама падкрэ^валася, што адной з умоу поунага развiцця польскай нацыi з'яуляецца вырашэнне яурэйскай праблемы. Пр^гчым вырашэнне гэтай праблемы павшна адбыцца сродкамi, яшя выключаюць ме-тады тэрору i гвалту i вядуць да "змены ненармальных колькасных суадносiн яурэяу i лiквiдуюць iх шкод-ны уплыу на грамадска-эканам1чную структуру польскай дзяржавы" [14, с. 5]. Фактычна за гэтымi слова-мi хавауся курс на палашзацыю славянских меншасцей II Рэчы Паспалггай i выцiсканне яурэяу з Польшчы праз падтрымку яурэйскай эм^ацыи у Палестыну.

У адпаведнасщ са сваiмi шструкцыям1 АПМ вяла працу на тэрыторыi гарадоу, дзе пражывала больш 5 тыс. жыхароу, цi рабочых пасёлкау з насельнiцтвам больш за 2 тыс. чалавек. Членамi арганiзацыi стана-вiлася моладзь ва узросце ад 14 да 26 гадоу. Яна дзялшася на тры узроставыя катэгорыи: 1-я катэгорыя -ад 14 да 18 гадоу; 2-я - ад 18 да 21 года; 3-я - ад 21 да 24 гадоу. Прадугледжвалася, што АПМ будзе ахоплiваць як беспрацоуную моладзь, так i працуючых маладых рабочых i рамеснiкау.

Асноунай арганiзацыйнай адзшкай саюза з'яуляуся "ачаг" ("огнiско"), яю аб'ядноувау у сярэднiм 100 удзельшкау, што дзялiлiся на калектывы па 6-15 чалавек. На чале кожнага калектыву стаяу "перадавiк", якi адказвау за дысцыплiну i выкананне абавязкау сваiх падначаленых. Асновай працы у калектыве лiчы-лася "самаадукацыя, наюраваная на фармiраванне якасцей чалавека, працаушка i грамадзянiна дзяржавы"

Арганiзаваная у калектывы моладзь стварала у "ачагах" так званыя гурткi рэалiзацыйнай працы, яюя займалiся навучаннем моладзi у самых розных сферах. Такiм чынам, грамадска-выхаваучая праца вялася у калектывах, а навучанне - у гуртках.

Юраунщтва "ачагом" ажыццяулялася яго самаюраваннем, у склад якога Уваходзiлi перадавш калек-тывау i гурткоу, а таксама юраушк "ачага", якi адказвау за яго працу.

"Ачап" на тэрыторып аднаго горада аб'ядноУвалiся у аддзяленнi, якiя мелi правы юрыдычных асоб. Яны кiравалiся абранымi прауленнямi i кантралявалiся рэвiзiйнымi камiсiямi. Галоунай задачай аддзя-ленняу было адмшстраванне " ачагоу" i кантроль за iмi, а таксама аказанне матэрыяльнай дапамоп, арга-нiзацыя акцыi барацьбы з беспрацоуем i прапаганда дзейнасцi АПМ.

Аддзяленш АПМ на тэрыторыi вялкага горада цi ваяводства складалi акруп. Акругай шравала прау-ленне на чале з начальшкам. Характэрна, што начальнш акруг не абiралiся, а прызначалкя па рашэннi цэнтральных улад АПМ. Кантроль за дзейнасцю акруг ажыццяулялi акруговыя рэвiзiйныя камiсii i ваявод-скiя iнспектары (дэлегаты Галоунага праулення АПМ).

Вярхоунай уладай АПМ лiчыуся Вярхоуны савет, члены якога абiралiся на ваяводскiх з'ездах. У сваю чаргу Вярхоуны савет АПМ абiрау цэнтральны выканаучы орган - Галоунае прауленне, у складзе якога дзейшчала Бюро АПМ на чале з юраушком, адказным перад Галоуным прауленнем. Кантралю-ючыя функцыi выконвала Галоуная рэвiзiйная камiсiя.

"Санацыйныя" улады з самага пачатку не збiралiся надаваць АПМ шырокую самастойнасць. Таму для "сталага кантроля i супрацоунщтва са старэйшым грамадствам" iснвау Галоуны выхаваучы камiтэт. Ён складауся з "кампетэнтных у сферы выхавання прадстаушкоу навукi, iнстытутау i арганiзацый" i су-працоУнiчаУ непасрэдна з Галоуным прауленнем АПМ. На тэрыторыi ваяводствау iснавалi аналагiчныя акруговыя выхаваучыя саветы. З прауленнямi аддзяленняу АПМ супрацоУнiчалi гурткi сяброу моладзi [12, с. 10-12].

Аб'яуляючы сябе выхаваучай аргашзацыяй, кiраунiцтва АПМ выдзялала тры асноуныя накiрункi сваёй дзейнасцi:

1) выхаванне чалавека - выпрацоука этычных i маральных якасцей, фармiраванне характара, волi i пачуццяу;

2) выхаванне працаушка - прафесшная падрыхтоука i перападрыхтоука, фармiраванне культуры працы i г. д.;

3) выхаванне грамадзянша - абуджэнне грамадзянскай самасвядомасцi, патрыятызму, адказнасцi, ахвярнасщ у iмя дзяржавы [12, с. 14].

1нструкцыя АПМ прадугледжвала наступныя сродкi выхаваучай працы:

1) клубная праца (тэхшчнае абсталяванне клуба, бiблiятэкi, чытанне прац, вечарыны, спевы, прад-стауленнi, краязнауч^1я экскурсii, гутаркi, самаадукацыя);

2) фiзiчнае выхаванне;

3) абсталяванне "ачага" i арганiзацыя майстэрняу у iм;

4) узаемадапамога, забеспячэнне магчымасщ атрымання працы, стварэнне бюро працы, аказанне матэрыяльнай дапамоп бедным, прапаганда ашчаднасщ i стварэнне кас узаемадапамоп [15, арк. 5].

Менавiта апошш накiрунак дзейнасцi АПМ - дапамога у працауладкаваннi i матэрыяльная пад-трымка - рабiу яе прыцягальнай для беспрацоунай гарадской моладзi, забяспечвау колькасны рост чле-нау i уплыу сярод маладога пакалення. Як адзначалася у афiцыйных дакументах аргашзацыи, ад 60 да 90 % яе членау складалi менавiта маладыя беспрацоуныя [12, с. 44].

Стварэнне структур АПМ на тэрыторыi Заходняй Беларуа, як i ва усёй II Рэчы Паспалiтай, па-чалося восенню 1933 года. Найбольш дынамiчна гэты працэс адбывауся у Вшьш i Вiленскiм ваяводстве. У сталщы ваяводства iнаУгурац^Iя працы Арганiзацыi працуючай моладзi прайшла 22 кастр^Iчнiка 1933 года [16, с. 3]. Ужо праз месяц, 22 лктапада, прайшоу сход аргашзацыйнага камiтэта АПМ у Вшейцы, апошнiм к таму часу павятовым цэнтры, не ахопленым яшчэ дзейнасцю новага "санацыйнага" аб'яднан-ня [17, с. 3]. Вядома, што ужо на канец 1933 года юнавала 5 "ачагоу" у самой Вшьш i 9 "ачагоу" на тэ-рыторыi паветау. Афщыйная прэса паведамляла, што у ячэйках АПМ вядзецца актыуная праца па гра-мадзянскаму i фiзiчнаму выхаванш. Акрамя гутарак i рэфератау штотыднёва арганiзоУвалiся мастацка-лiтаратурныя вечарыны i дыскусiйна-iнфармацыйныя сходы. Дзякуючы дапамозе Галоунага праулення

"ачап" былi забяспечаны часопiсамi, настольнымi гульнямi i бiблiятэкамi. Адзначалася, што назiраецца не толью значны наплыу рабочай моладзi у АПМ, але i защкауленасць працай дадзенага аб'яднання з боку старэйшага пакалення [18, с. 3].

На тэрыторыi Беластоцкага ваяводства першы "ачаг" АПМ быу створаны у канцы кастрычнiка 1933 года у Беластоку. На працягу 1934 года узшки "ачагi" АПМ у Лапах, Сакулке, Ваукавыску i Друс-кенiках. У 1935 годзе ячэйка арганiзацыi была створана у Сувалках [19, с. 55-56].

Структуры АПМ стваралюя i на тэрыторыi шшых рэгiёнау Заходняй Беларусi. Так, у лютым 1934 года адбыуся аргашзацыйны сход Навагрудскай акругi АПМ. На iм было заяулена, што за некалью месяцау ар-ганiзацыя здолела аб'яднаць у сваiх шэрагах сотш юнакоу i дзяучат з лшу рамеснiцкай моладзi Навагруд-чыны. Паказальна, што актыуны удзел у стварэнш структур АПМ i наступным мраунщтве iмi прынялi удзел прадстаунiкi дзяржаунай адмiнiстрацыi i сiстэмы адукацыi. Напрыклад, у тым жа Навагрудку у склад праулення акругi увайшлi мясцовыя вiцэ-ваявода, пасол Сейма, кiраунiкi школ. Адначасова аргашзацыйны сход выказау "сярдэчную удзячнасць за аказаную АПМ дапамогу" навагрудскаму ваяводзе С. Свщэр-скаму [20, с. 9].

На дадзены момант амаль нiчога не вядома пра дзейнасць АПМ на тэрыторыi Палескага ваяводства. Хутчэй за усё дадзеная арганiзацыя не знайшла тут неабходнай базы для колькаснага росту па прычыне перавап у мясцовых гарадах яурэйскага насельнщтва, маладыя прадстаунiкi якога былi ахоп-лены дзейнасцю бундаускiх цi аяшсцюх маладзёжных арганiзацый. Акрамя таго, щэалапчныя пастула-ты АПМ у сферы нацыянальнага пытання не маглi садзейшчаць прыцягванню яурэяу у шэрагi дадзенага саюза. Аднак праблема стварэння i дзейнасщ АПМ на тэрыторыi заходнебеларускага Палесся яшчэ па-трабуе далейшага вывучэння.

Што тычыцца непасрэднай дзейнасщ "ачагоу" АПМ, то шмат у чым яна была падобна на працу iншых праурадавых аб'яднанняу i саюзау. Праводзiлiся актыуныя мерапрыемствы па выхаванш i асвеце маладога пакалення, аргашзоувауся яго вольны час. Натуральна, што уся гэтая праца вялася у адпавед-ным накiрунку i мела сваёй мэтай прыцягнуць моладзь на бок "санацыи". Неабходна адзначыць, што у сярэдзiне 1930-х гадоу афiцыйная прэса называла АПМ адной з найбольш актыуных грамадска-асветнiцкiх аргашзацый на тэрыторыi Вiльнi. Гэта пры тым, што у горадзе, калi верыць афiцыйным дадзеным, на той час было зарэпстравана цэлых 518 польсюх арганiзацый [21, с. 8].

Аднак галоунай сваёй мэтай АПМ, як ужо адзначалася вышэй, лiчыла барацьбу з маладзёжным беспрацоуем i змягчэнне наступствау эканамiчнага крызiсу для маладых рамеснiкау i рабочых.

Аргашзацыя працуючай моладзi актыуна Удзельнiчала у прапагандзе i працы так званых цэнтрау працы, створаных па шщыятыве улад для працауладкавання гарадской моладзг Адзiн з такiх зiмовых цэнтрау працы, "Юнацм пасёлак № 11", юнавау у Гродна. Першапачаткова, у лютападзе 1934 года, тут была створана сталярная майстэрня, потым - слесарская. Юнам, яюя вучылiся i працавалi у гэтых майстэрнях, жылi у пабудаваных тут казармах. Таксама пры цэнтры iснавалi клуб i сталовая, згодна з афiцыйнымi дадзенымi у гродненскiм цэнтры было занята каля 500 юнакоу, мнопя з ямх былi наюраваны сюды ме-навiта АПМ [22, с. 2].

Iснавалi i шшыя падобныя установы. Так, у лютым 1935 года у Вiлейцы АПМ пры падтрымцы га-радскiх i павятовых улад арганiзавала майстэрню, дзе мясцовая беспрацоуная моладзь навучалася пля-ценню кошыкау. Для майстэрнi было выдзелена памяшканне на тэрыторыi вайсковых казармау. Таксама там знаходзiуся i iнтэрнат, дзе маглi пражываць 50 юнакоу. Планавалася, што моладзь, якая пройдзе на-вучанне у дадзеным цэнтры, у далейшым створыць свой кааператыу. Як адзначала тагачасная афщыйная прэса, вiлейская майстэрня па пляценш кошыкау стала першай такой установай не толью у Заходняй Беларуа, але i ва усёй II Рэчы Паспалiтай [23, с. 7].

Летам 1935 года у цэнтры Маладзечна пачау будавацца "Рамеснiцкi дом АПМ iмя маршала Ю. Пш-судскага". Кошт будаунiцтва ацэньвауся у 50 тысяч злотых. Неабходныя сродю былi атрыманы ад цэнт-ральнага i акруговага кiраунiцтва АПМ, а таксама ад гарадсюх улад. Згодна з планам у двухпавярховым мураваным будынку павiнны былi знаходзiцца: вячэрняя i рамеснiцкая школы, кааператыуная рамеснщ-кая каса, iнтэрнат, тэатральная i гiмнастычная залы, бiблiятэка, канцэлярскiя памяшканш для АПМ [24, с. 8].

Найбольш значнай акцыяй АПМ стау удзел у арганiзацыi i правядзенш лагерау працы для маладых беспрацоуных. Першая iнiцыятыва стварэння такога лагера была высунута на вышэйзгаданым арга-нiзацыйным з'ездзе АПМ у Навагрудку. У вышку быу створаны працоуны лагер iмя сенатара С. Свщэр-скага у Наваельнi - прамыслова-аграрная гаспадарка на васьмi гектарах, якая заслужыла пахвалы на агульнапольсюм з'ездзе АПМ [25, арк. 63].

Лагеры працы пачалi арганiзоУвацца на тэрыторып усёй II Рэчы Паспалиай, у тым лiку у Беластоку, Вшьш, на Палессi i Гродзеншчыне. У iх юнакi 6 гадзш займалiся грамадскiмi працамi, 2 гадзшы пры-свячалiся навучанню, практычным курсам i ваеннай падрыхтоуцы. Улады лiчылi, што "галоуным пры правядзеннi акцыи павiнна стаць выхаванне i прафесшная падрыхтоука" [11, с. 226].

Першапачаткова усёй акцыяй юравала спецыяльнае бюро занятасщ пры Фондзе працы, якое актыуна прыцягвала да супрацоунщтва i АПМ. У 1935 годзе мшстр сацыяльнай апекi В. Губщю заявiу, што лагерамi працы ахоплена 20 тыс. чалавек - да 80 % беспрацоунай моладзг Пры гэтым мiнiстр адзна-

чау "зшжэнне узроуню моладзГ', яе "сапсаванасць". Менавиа з гэтым ён звязвау факты парушэння дыс-цыплшы у лагерах i нават выпади нападау моладзi на мраушкоу [25, арк. 246-247].

Сапрауды, становшча у лагерах працы было дастаткова напружаным. Акрамя усяго iншага, вель-Mi частымi былi i канфлшты удзельшкау лагерау працы з мясцовым насельнiцтвам. Так, летам 1936 года пад Шаркаушчынай быу створаны лагер, дзе працавалi маладыя беспрацоуныя з этшчных польскiх зя-мель. Спачатку тут было занята 87 юнакоу, але вельмi хутка ix колькасць скарацшася да 55. Астатнiя проста уцякл з лагера, незадаволеныя, напрыклад, тым, што у Шаркаушчыне не было кшо цi у рацыёне адсутнiчау белы хлеб. Адносiны з мясцовым насельнщтвам таксама складвалiся не самым лепшым чы-нам. У рэшце рэшт здарылася забойства юнака з лагера працы, калi той паспрабавау абакрасцi мясцовага селянiна. Нават вшенская памешчыцкая газета "Слова" называла гэты лагер працы не шачай як бандай злодзеяу i папярэджвала, што мясцовыя сяляне могуць спалщь яго [26, с. 1].

Тым не менш лагеры працы былi захаваны польскiмi уладамi. Але для навядзення парадку i усталявання дысцыплшы у вераснi 1936 года ix перадалi пад кiраунiцтва ваеннага мшстэрства. Для кь раунiцтва лагерамi працы на тэрыторьи Заходняй Беларусi у Брэсце была створана акруговая каменда-тура юнацкix лагерау працы, якой падпарадкоувалкя ваенныя акругi № 2 "Люблш", № 3 "Брэст" i № 9 "Гродна" [27, арк. 2]. Грамадсюя арганiзацыi, у тым л^ i АПМ, былi адхшены ад непасрэднага удзелу у правядзенш акцыi. Аднак пры вярбоуцы у лагеры працы вайсковыя улады надавалi перавагу ме-навiта членам "санацыйных" маладзёжных аб'яднанняу.

У другой палове 1930-х гадоу уплыу i актыунасць АПМ пачалi змяншацца. Лiчыцца, што галоунай прычынай гэтага быу паступовы выхад II Рэчы Паспалiтай з эканамiчнага крызiсу i паляпшэнне ста-новiшча гарадской моладзi. Многiя "ачап" нават спынiлi сваё iснаванне. Так, у Беластоцмм ваяводстве к 1939 году працавала толью адна ячэйка саюза у Беластоку [19, с. 56]. Больш паспяхова дзейнiчалi структуры АПМ на Вшеншчыне - на канец 1930-х гадоу на тэрыторыi Вшенскага ваяводства працавала 16 "ачагоу", якiя працягвалi надаваць значную увагу барацьбе з маладзёжным беспрацоуем [28, с. 7].

Менавиа на аснове барацьбы за эканамiчныя правы маладога пакалення паспрабавау наладзщь су-працоунщтва з АПМ заxоднебеларускi камсамол. Аднак гэтыя спробы не прынеслi станоучых вынiкау. Так, у маi 1935 года у Вiльнi мясцовыя камсамольцы звярнулiся да Арганiзацыi працуючай моладзi з пра-пановай стварыць адзшы фронт. Але у час вiзiту у "ачаг" члены КСМЗБ пачалi высмейваць вiсеушыя там партрэты Ю. Пiлсудскага, культ асобы якога квинеу сярод "санацыйнай" моладзi. У вышку спроба наладзщь кантакты зкончылася звычайнай бойкай i выгнаннем камсамольцау [29, арк. 22].

Пiльны кантроль з боку "старэйшага" грамадства дазволiу АПМ пазбегнуць радыкалiзацыi, харак-тэрнай для мнопх iншыx праурадавых маладзёжных саюзау. У 1938 годзе аргашзацыя увайшла у склад Службы маладых (СМ) Лагера нацыянальнага аб'яднання, яю з'яуляуся правай "санацыйнай" групоукай, згуртаванай вакол маршала Э. Рыдз-Смiглага. Адной з задач СМ была абвешчана "прафесшная падры-хтоука маладога пакалення на уах яго грамадска-культурных i гаспадарчых узроунях да вялiкага рыука ва усix сферах гаспадарчага i прафесiйнага жыцця" [30, с. 2]. У цэлым гэта пэуным чынам супадала з ранейшымi задачамi АПМ. Аднак пачатак Другой сусветнай вайны не дазволiу далейшую ix рэалiзацыю.

Абагульняючы вынiкi праведзенага даследавання, магчыма зрабiць наступн^1я высновы. Арганiзацыя працуючай моладзi з'яулялася адным з праурадавых маладзёжных саюзау, !мкнуушыхся прыцягнуць на бок "санацыГ маладое пакаленне, у тым л^ i на тэрыторып Заходняй Беларусi. Галоуным аб'ектам яе дзейнасщ сталi малад^гя рабоч^1я i рамеснiкi, якiя у мiжваенны перыяд перажывалi цяжкiя наступствы эканамiчнага крызюу. Менавiта таму у сваёй практычнай дзейнасцi у рамках рэалiзацыi афщыйнай маладзёжнай палiты-кi АПМ надавала шмат увап барацьбе з маладзёжным беспрацоуем, а таксама правядзенню прафесшнага навучання. Яна змагла дасягнуць пэуных поспехау у дадзенай сферы, у першую чаргу на тэрыторыi Вшенскага ваяводства. Гэтыя дасягненш былi вынiкам не толькi актыунасцi самой аргашзацыи, але i усебаковай падтрымю польскix улад, якiя заxоУвалi поуны кантроль над АПМ на працягу усяго яе iснавання. Таксама неабходна адзначыць, што па меры стабшзацып эканамiчнай сiтуацыi актыунасць арганiзацыi паступова змяншалася, у вышку чаго яна не здолела ператварыцца у сапрауды масавы i уплывовы маладзёжны саюз.

Л1ТАРАТУРА

1. Анiсау, С. Крутымi шляxамi. Запiскi камсамольскага работнiка-падпольшчыка / С. Ашсау. - Мiнск, 1960. - 186 с.

2. Революционный путь Компартии Западной Белоруссии 1921-1939 гг.) / А.Н. Мацко [и др.]; под ред. А.Н. Мацко и В.Е. Самутина. - Минск, 1966. - 401 с.

3. Вабiшчэвiч, А.М. Польсюя грамадсюя аргашзацыи на тэрыторыi Заходняй Беларуа у 1920-1930-я гады / А.М. Вабiшчэвiч // Весщ Нац. акад. навук Беларуси Серыя гуманiтарн^Ix навук. - 2008. - № 3. - С. 72-78.

4. Кузьмич, В.И. Деятельность молодежных организаций польских политических партий и объединений в Западной Беларуси в 1918-1926 гг. / В.И. Кузьмич // Шлях у навуку: да 55-годдзя студэнцкага навукова-даследчага псторыка-краязнаучага гуртка "НЖа": зб. навук. арт.; рэдкал. Н.А. 1вашчанка, С.В. Марозава, 1.В. Сарокш. - Гродна: ГрДУ, 2011. - С. 135-139.

5. Гецевич, А.К. Польские молодежные организации в Новогрудском воеводстве (конец 20-х - начало 30-х гг. ХХ в.) / А.К. Гецевич, В.И. Кузьмич // Науч. тр. Республ. ин-та высш. школы. Исторические и психолого-педагогические науки. - 2012. - Вып. 12, ч. I. - С. 33-42.

6. Slownik organizacji mlodziezowych w Polsce 1918-1970 / Cz. Kozlowski [i in.]; pod red. Cz. Kozlowskiego. -Warszawa: Iskry, 1971. - 191 s.

7. Hillebrandt, B. Polskie organizacje mlodziezowe XIX i XX wieku: zarys historii / B. Hillebrandt. - Warszawa, 1986. - 479 s.

8. Mlodziez siçga po pracç. Zalacznik, tablice / Kom. red.: H. Kolodziejski, K. Kornilowicz, L. Landau, E. Strzelecki. - Warszawa, 1938. - 88 s.

9. Kalendarz Ziem Wschodnich na rok 1936. - Warszawa, 1935. - 382 s.

10. PPS. Mlodziez pod obuchem bezrobocia // Lewicowo. pl [Электронный ресурс]. - 2012. - Режим доступа: http://lewicowo.pl/mlodziez-pod-obuchem-bezrobocia. - Загал. с экрана. - Дата доступа: 14.03.2012.

11. Drozdowski, M. Bezrobocie w Polsce w latach 1925-1936 / M. Drozdowski // Najnowsze dzieje Polski. Materialy i studia z okresu 1914-1939. - 1961. - T. IV. - S. 211-238.

12. Organizacja Mlodziezy Pracuj^cej. Zadania i metody pracy. - Warszawa, 1934. - 46 s.

13. Нацыянальны арх^ Республш Беларусь (НАРБ). - Фонд 242 п. Прадстаунщтва ЦК КПЗБ. - Воп. 1. -Спр. 465.

14. Wytyczne ideowe O.M.P. // Jutro mlodych. Jednodniowka zjazdowa Okrçgu Stolecznego Organizacji Mlodziezy Pracuj^cej. - Warszawa, 1938. - S. 5.

15. Дзяржауны архiу Брэсцкай вобласщ (ДАБВ). - Фонд 67 сч. Камандаванне акруп корпуса № 9. -Оп. 2. - Д. 1668.

16. O. M. P. // Kurjer Wilenski. - 1933. - № 288. - 24 pazdziernika. - S. 3.

17. Wilejka. О. M. P. // Kurjer Wilenski. - 1933. - № 322. - 30 listopada. - S. 3.

18. O. M. P. // Kurjer Wilenski. - 1933. - № 343. - 22 grudnia. - S. 3.

19. Majecki, H. Organizacja Mlodziezy Pracuj^cej na Bialostocczyznie (1933-1939) / H. Majecki // Bialostocczyzna. -1992. - № 3. - S. 55-56.

20. Organizacyjne zebranie okrçgu Organizacji Mlodziezy Pracuj^cej // Rolnik Nowogrodzki. - 1934. - № 7. -18 lutego. - S. 9.

21. Jeszcze o organizaciach spolecznych w Wilnie // Kurjer Wilenski. - 1935. - № 259. - 21 wrzesnia. - S. 8.

22. Na lezach zimowych junakow // Kurjer Wilenski. - 1935. - № 6. - 7 stycznia. - S. 2.

23. Osrodek koszykarski O.M.P-u w Wilejce. Nowy warsztat pracy bezrobotnej mlodziezy // Kurjer Wilenski. -1935. - № 43. - 13 lutego. - S. 7.

24. Budowa Domu rzemieslniczo omipiackiego w Molodecznie // Kurjer Wilenski. - 1935. - № 173. -27 czerwca. - S. 8.

25. НАРБ. - Фонд 242 п. Прадстаунщтва ЦК КПЗБ. - Воп. 1. - Спр. 483.

26. Zamiast programu, banda zlodziei // Slowo. - 1936. - № 223. - 15 sierpnia. - S. 1.

27. ДАБВ. - Фонд 67 сч. Камандаванне акруп корпуса № 9. - Воп. 2. - Спр. 697.

28. V walny zjazd delegatow Ognisk OMP-u w Wilnie // Kurjer Wilenski, Nowogrodzki, Grodzienski, Suwalski, Poleski i Wolynski. - 1938. - № 169. - 22 czerwca. - S. 7.

29. НАРБ. - Фонд 242 п. Прадстаунщтва ЦК КПЗБ. - Воп. 1. - Спр. 484.

30. Wspolna uchwala organizacyj Sluzby Mlodych // Kurjer Wilenski, Nowogrodzki, Grodzienski, Suwalski, Poleski i Wolynski. - 1938. - № 112. - 25 kwietnia. - S. 2.

Пастуту 25.11.2014

THE ORGANIZATION OF WORKING YOUTH AND THE FIGHT AGAINST YOUTH UNEMPLOYMENT IN WESTERN BELARUS IN THE INTERWAR PERIOD

V. KRIVUT

In the first article in the national historiography highlights the history of creation and activities of the

Organization of working youth. The characteristic of the ideology, programs, organizational structure of the

youth association, and the specific conditions of its activities in the western provinces of interwar Polish state.

Also considered the involvement of the young workers in the formal implementation of youth policy in Western

Belarus in the interwar period, especially in the fight against youth unemployment and the economic crisis

among the young generation.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.