Научная статья на тему 'Польская гістарыяграфія аграрнага пытання ў праграмах палітычных партый ІІ Рэчы Паспалітай (1921 - 1939 гады)'

Польская гістарыяграфія аграрнага пытання ў праграмах палітычных партый ІІ Рэчы Паспалітай (1921 - 1939 гады) Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
7
2
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
АГРАРНЫЕ РЕФОРМЫ / АГРАРНЫЕ ПРОГРАММЫ / СЕЛЬСКОХОЗЯЙСТВЕННАЯ ДЕЯТЕЛЬНОСТЬ / КРЕСТЬЯНСКИЕ ПАРТИИ / ПОЛИТИЧЕСКИЕ ПАРТИИ / ПОЛИТИЧЕСКИЕ ПРОГРАММЫ / ПОЛИТИЧЕСКИЕ ОРГАНИЗАЦИИ

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Гарматны В.П.

Рассмотрены подходы польской историографии к изучению аграрного вопроса в программах политических партий II Речи Посполитой, приводится ее периодизация. Отмечена активность крестьянских партий по реализации сельскохозяйственных преобразований в стране, их участие в парламентских дискуссиях по аграрным реформам.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

POLISH HISTORIOGRAPHY OF AGRARIAN QUESTION IN THE PROGRAMMES OF II RZECZPOSPOLITA POLITICAL PARTIES IN 1921 - 1939

The approaches of polish historiography to studying of agrarian question in the programmes of the II Rzeczpospolita main political parties (1921 - 1939) are considered, its periodization is made, urgency and importance of the agrarian problem, its role on the changes of political situation in Poland in that times are shown. Attention is paid to the activity of peasant parties for the realization of agrarian changes in the country in favour of the local peasantry, their participation in parliamentary discussion on the given problem and attitude to the laws about the agrarian reform passed by the Seim of the II Rzeczpospolita.

Текст научной работы на тему «Польская гістарыяграфія аграрнага пытання ў праграмах палітычных партый ІІ Рэчы Паспалітай (1921 - 1939 гады)»

УДК 94,438 ("1921-1939")

ПОЛЬСКАЯ Г1СТАРЫЯГРАФ1Я АГРАРНАГА ПЫТАННЯ У ПРАГРАМАХ ПАЛ1ТЫЧНЫХ ПАРТЫЙ П РЭЧЫ ПАСПАЛ1ТАЙ

(1921 - 1939 гады)

В.П. ГАРМАТНЫ (Баранавщт дзяржауны унЬверсШэт)

Разглядаюцца падыходы польскай гiстарыяграфii да вывучэння аграрнага пытання у праграмах асноуных nалiтычных партый II Рэчы Паспалтай (1921 - 1939 гады), ажыццёулена яе перыядызацыя. Паказана актуальнасць i важнасць аграрнай праблемы, яе уплыу на змену палiтычнай стуацьй у Польшчы у даследуемы перыяд. Адзначаны актыуная дзейнасць сялянсюх партый па ажыццяулен-нi аграрных пераутварэнняу у краiне на карысць мясцовага сялянства, ix удзел у парламенцкай дыску-сй па разглядаемай праблеме i дачыненне да законау аб аграрнай рэформе, ятя прымалiся Соймам II Рэчы Паспалтай.

Уводзшы. На працягу усяго юнавання II Рэчы Паспалгтай (1921 - 1939) аграрнае пытанне заста-валася адным з самых злабадзённых i актуальных, ад вырашэння якога у мнопм залежыу лес Польскай дзяржавы увогуле. Па сва1м значэннi аграрнае пытанне стаяла фактычна на адным узроуш з нацыяналь-ным, цесна з iM спалучалася i узаемададаткоувала яго, бо стауленне да польскiх уладау мясцовага сялянства у многiм залежыла ад вырашэння аграрнага пытання. Патрэба аграрнай рэформы у Польшчы на пачатку 1920-х гадоу была настолькi вщавочнай i тэрмiновай, што нi адна з iснуючых палиычных партый крашы не выступала супраць яе ажыццяулення.

Асноуная частка. Польскую пстарыяграфш аграрнага пытання у праграмах палиычных партый II Рэчы Паспалiтай у 1921 - 1939 гадах у залежнасщ ад пануючых метадалагiчных падыходау i ацэнак можна падзялiць на тры асноуныя перыяды: 1) гiстарыяграфiя мiжваеннага перыяду (1921 - 1939 гг.);

2) гiстарыяграфiя перыяду Польскай Народнай Рэспублiкi (ПНР, 1952 - 1989 гг., фактычна з 1945 г.);

3) сучасная польская гiстарыяграфiя (пасля 1989 года).

Першай з польсшх навукоуцау, хто разгледзеу аграрнае пытанне у праграмах палиычных партый II Рэчы Паспалпай, стала Алщыя Бельцыкоуская [2], якая у сва1м даследаваннi сiстэматызавала прагра-мы асноуных тагачасных палiтычных партый кра1ны на 1925 год. Варта адзначыць, што у сувязi з тым, што аграрнае пытанне адыгрывала вызначальную ролю у праграмах большасцi тагачасных партый, iх месца у палпычным жыцщ кра1ны залежыла пераважна ад прапанаваных праектау вырашэння аграрнага пытання. Аутарка разглядаемай кнiгi выдзелiла правыя (Народна-Нацыянальны Саюз, Zwi^zek Ludowo-Narodowy, польсшя хрысцiянскiя дэмакраты, Chrzescijanska Demokracja i шшыя), партыi цэнтра (Polskie Stronnictwo Ludowe -"Piast", Польская Народная Партыя-"Пяст"), левыя сялянск1я (PSL-"Wyzwolenie", ПНП - "Вызваленне", Niezalezna Partia Chlopska, Незалежная Сялянская Партыя, Chlopskie Stronnictwo Radykalne, Сялянскае Радыкальнае Аб'яднанне), левыя рабочыя партьп (Polska Partja Socjalistyczna, Польская Партыя Сацыялютычная) i палиычныя арганiзацыi нацыянальных меншасцяу (Bialoruski Klub, Беларуси Пасольсш Клуб, Bialoruska Chrzescijanska Demokracja, Беларуская Хрысцiянская Дэмакратыя, Partja Bialoruskich Socialistow-Rewolucjonistow, Беларуская Партыя Сацыялктау-Рэвалюцыянерау).

Кнiга А. Бельцыкоускай з'яуляецца важкiм унёскам у вывучэнне аграрнага пытання у праграмах палiтычных партый II Рэчы Паспалпай на сярэдз^ 1920-х гадоу i да гэтага часу не страцiла сваёй наву-ковай вартасцi.

З усталяваннем у Польшчы сацыялютычнага ладу, асаблiва з утварэннем у 1952 годзе ПНР, дзейнасць польсшх псторыкау па вывучэнню нядауняга мiнулага строга кантралявалася Польскаю Аб'ядна-наю Рабочаю Партыяй (Polska Zjednoczona Partia Robotnicza), з-за чаго магчымасцi навукоуцау па аб'ек-тыунаму даследаванню дзейнасцi i праграм палiтычных партый II Рэчы Паспалпай былi iстотна абмежа-ваны. Так, напрыклад, кнiга вядомага тагачаснага вучонага, прафесара Чэслава Мадайчыка [20] прысве-чана "буржуазна-памешчыцкай аграрнай рэформе у Польшчы у 1918 - 1939 гадах". Аутар кнiгi з маркасцка-ленiнскiх пазiцый класавай барацьбы падрабязна разгледзеу заканадаучае афармленне аграрнай рэформы, яе галоуныя складовыя часткi i рэалiзацыю, а таксама падыходы асноуных тагачасных палиычных партый II Рэчы Паспалпай да вырашэння зямельнага пытання. Мадайчык адзначае вялжую ролю у палпычным жыцщ красны сялянскiх партый ПНП-"Пяст" i ПНП-"Вызваленне" i адначасова зазначае, што азначаныя партыi выступалi за перамовы з абшарнiкамi на шляху да вырашэння аграрнай праблемы i з мэтаю стрымаць рэвалюцыйны рух сялян заклiкалi iх дачакацца вырашэння зямельнага пытання у рамках закона, падкрэ^ваючы пры гэтым, што "анi грамадзянсшх, анi сялянскiх правоу не здабудзеце

рабункамi i гвалтам (чытай рэвалюцыйнай барацьбой - Ч. М.), толькi здабудзеце грамадзянскiм шляхам (праз Сейм)" [20, с. 101, 134].

Чэслау Мадайчык падкрэ^вау, што адзшай партыяй у II Рэчы Паспалпай, на яго думку, сапрау-ды выступаючай у абарону штарэсау сялянства i дзякуючы якой "неслыхана узрасла класавая свядо-масць сельскага пралетарыяту" [20, с. 222], была Камушстычная партыя Польшчы (Komunistyczna Partia Polski, КПП), якая аргашзоувала сялянскiя выступленш супраць урадавай аграрнай палiтыкi i прапа-ноувала ажыццяуленне аграрных пераутварэнняу па савецкаму прыкладу, шляхам умацавання рабоча-сялянскага саюза [20, с. 361] i далейшай калектывiзацыi сельскай гаспадаркi. Камушстычная партыя Польшчы патрабавала перадачы сялянам памешчыцкай зямлi без усялякага выкупу i лiквiдацыi паме-шчыкау як класа [20, с. 353, 360], была адной з самых уплывовых на сялянства тагачасных еурапейсшх камушстычных партый [20, с. 356].

Аутар кнiгi коратка распавядае пра дзейнасць i праграмы Незалежнай Сялянскай Партыi, Бела-рускай Сялянска-Работнщкай Грамады (Bialoruska Wlosdansko-Robotnicza Hramada) i Укра1нскага Сялянска-Работнiцкага Сацыялктычнага Адзшства (Сельроб, Шга^Ые Wlosciansko-Robotnicze Zjednoczenie Socjalistyczne), якiя выступалi у цесным саюзе з КПП, i робiць выснову, што з'яуленне азначаных партый сведчыць аб тым, што "летнсыл лозунг! у сялянскiм пытаннi былi магутным сродкам мабiлiзацыi сялян-сшх мас i што Кастрычнщкая рэвалюцыя зрабша для сялян сцяг сацыялiзму асаблiва прывабным" [20, с. 228]. Кшга Ч. Мадайчыка напiсана на падставе вялiкай колькасцi архiyных крынiц, матэрыялау перыядычнага друку i навуковых прац, але высновы у працы зроблены даволi тэндэнцыйна i аднабока, што было выкт-кана пануючымi тады у польскай пстарычнай навуцы метадалагiчнымi падыходамi класавай барацьбы.

У цэлым з польскай пстарыяграфп перыяду ПНР неабходна асаблiва адзначыць гiсторыка Анджэя Войтаса, манаграфiя якога прысвечана менавпа вывучэнню аграрнай праблематыцы у польскай грамад-скай думцы у 1918 - 1948 гадах [29]. Аутар кшп на базе шматлшх даследаванняу i крынiц, найперш за усе матэрыялау перыядычнага друку, грунтоуна прааналiзаваy стауленне да ажыццяулення аграрных пераутварэнняу палиычных партый II Рэчы Паспалпай у 1921 - 1939 гадах, але разам з тым прыйшоу да высновы аб адзша правшьным характары праграмы КПП.

Праца даследчыка Ежы Хользера [14] прысвечана палиычнаму жыццю у II Рэчы Паспалпай, у кнiзе падрабязна паказаны умовы дзейнасцi галоуных тагачасных палиычных партый, iх сацыяльная базы i праграмы, адносiны да уладау i выступленнi у Сейме. Навуковец тша, што у 1921 - 1939 гадах аграрная праблема была у дзяржаве адной з самых важных i актуальных [14, с. 69 - 70], асаблiва пытанне аб падзеле памiж сялянамi памешчыцшх зямель. Хользер адзначае, што сялянсшя партыi карысталiся у грамадстве значным уплывам, асаблiва ПНП-"Пяст" i ПНП-"Вызваленне" [14, s. 158], падкрэслiвае, што, паводле яго меркаванняу, аграрная праграма ПНП-"Пяст" адпавядала у першую чаргу iнтарэсам замож-нага сялянства i з цягам часу партыя эвалюцыянавала у правым накiрунку [14, с. 165]. Аутар кнш звяртае увагу, што найбольш радыкальнае становiшча сярод тагачасных партый займала КПП, якая была апазi -цыйнай не тольш адносна канкрэтнага дзяржаунага урада II Рэчы Паспалiтай, але i да усяго грамадска-палiтычнага i сацыяльна-эканамiчнага ладу кра1ны, выступала за перадачу малазямельным сялянам памешчыцкай зямлi без усялякага выкупа [14, с. 229].

У кшзе псторыка Мар'яна Лечыка [18] даследаваны грамадска-палiтычны лад II Рэчы Паспалiтай у 1921 - 1939 гадах, адзначаецца, што аграрнае пытанне займала важнае месца у праграмах палиычных партый. Сярод тагачасных палиычных аргашзацый па iх адносiнах да варыянтау вырашэння у крайне аграр-нага пытання можна выдзелщь некалькi галоуных нашрункау: кансерватары (ННС) выступалi за правя-дзенне парцэляцыi (падзелу памiж сялянамi) безгаспадарчых i пустуючых зямель, не закранаючы асаб-лiва памешчыцкае землеуладанне, сялянскiя партыi iмкнулiся да шырокага надзялення сялян памешчыц-кай зямлей праз выкуп, сацыялюты (III 1С) прапаноУвалi перадачу памешчыцкай зямлi сялянам i гмшна-му самакiраванню, камушсты выступалi за нацыяналiзацыю памешчыцшх зямель з перспектывай ства-рэння калектыуных гаспадарак [18, с. 126 - 146].

Пад кiраyнiцтвам прафесара Стэфана Iнглата польскiмi навукоУцамi напiсана грунтоуная трохтом-ная калектыуная праца па псторьи польскага сялянства, у трэщм томе якой [13] разглядаюцца перыяд II Рэчы Паспалiтай i час птлераускай акупацыi (1939 - 1945 гг.). Даследчыш адзначаюць цяжкае стано-вiшча сельскай гаспадаркi кра1ны на пачатку 1920-х гадоу i актыуную дзейнасць тагачасных палиычных партый па вырашэнш аграрнай праблемы. З найбольш уплывовых на сялянства партый II Рэчы Паспалпай складальнiкi называюць ПНП-"Пяст" i ПНП-"Вызваленне" [13, с. 231 - 239], сацыяльную базу яшх складалi самастойныя сяляне-гаспадары [13, с. 245], звяртаецца увага на невялжую колькасць сялян у шэ-рагах ППС, якая паз^шнавала сябе як рабочая партыя [13, с. 243]. Як падкрэсл1ваюць аутары-складальнш, па бачанш неабходных аграрных пераутварэнняу сяляне былi амаль адзiнадушнымi i патрабавалi ажыццяу-лення парцэляцш i камасацыи (хутарызацыi), лжвщацш феадальных перажыткау, найперш за усе сервь тутау, заклiкалi сялян дачакацца прыняцця закона аб аграрнай рэформе [13, с. 252], а найбольш рады-

кальныя, прыгальнш КПП i НСП, акрамя таго патрабавалi адзяржаулення лясоу i вод [13, с. 255], адзна-чалi, што зрабiць гэта можа тольш рабоча-сялянская рэвалюцыя [13, с. 259 - 261].

У калектыуным зборншу "Палиычнае жыццё Польшчы у 1918 - 1939 гг." [30] паказаны умовы дзейнасцi асноуных тагачасных палиычных партый i iх праграмы. Аyтары-складальнiкi адзначаюць, што сялянсшя партыi iгралi важную ролю у палiтычным жыцщ II Рэчы Паспалиай у азначаны перыяд, падчас выбарчых кампанiй у Сейм iшлi пад лозунгамi ажыццяулення аграрных пераутварэнняу i выступалi за перадачу сялянам памешчыцшх зямель праз выкуп [30, с. 91 - 92]. У зборшку адзначаецца, што у пра-граме ППС аграрнае пытанне адыгрывала другасную ролю у параyнаннi з рабочым, а у цэлым партыя выступала за перадачу памешчыцкай зямлi сялянам i аргашзацыю вёскi i сельскай гаспадаркi на прынцы-пах кааперацып [30, с. 84]. Што датычыць КПП, то камунiсты выступалi за перадачу дзяржаунай улады рабочым i сялянам i за ажыццяуленне у II Рэчы Паспалiтай пераутварэнняу па савецкаму прыкладу, у тым лжу i у сферы сельскай гаспадарш [30, с. 44].

Аграрнаму пытанню у праграме КПП у перыяд II Рэчы Паспалiтай прысвечаны працы Х. Маль ноускага [21] i Х. Слабека [27]. Хенрык Малшоусш у сваёй кнiзе раскрывае адносшы КПП да вырашэння аграрнага пытання у пачатковы перыяд яе юнавання (1918 - 1923 гг.), паказвае цяжкае становiшча сельскай гаспадарш кра1ны i палiтычную сиуацыю на вёсцы. Даследчык адзначае, што КПП крытыкавала высунутыя iншымi партыямi праекты аграрнай рэформы i прапаноувала ажыццяуленне пераутварэнняу у сферы сельскай гаспадарш па "ленiнскай праграме" [21, с. 254 - 255]. У сакавжу 1922 года на III Кан-ферэнцып КПП прыняты "Аграрныя тэзюы" (Tezy Agrarny), паводле якiх прадугледжвалася адзяржау-ленне маёнткау "з высокай сельскагаспадарчай культурай" i падзел памiж сялянамi iншых фальваркау [21, с. 215 - 216]. Асаблiвую ролю у выпрацоуцы адносiн Кампартыi Польшчы да аграрнага пытання адыграу яе II З'езд (9 верасня - 2 кастрычшка 1923 года), яш "прайшоу пад лозунгам "зямля - для сялян" i такiм чынам заклау падмурак рабоча-сялянскага саюза" [21, с. 318]. На з'ездзе было прынята рашэнне, што партыя будзе змагацца за перадачу сялянам памешчыцых зямель без усялякага выкупа з захаваннем адзяржауленых вялiкiх маёнткау у прамысловых рэгiёнах [21, с. 300].

У даследаванш Хенрыка Слабекi [27] разгледжана аграрная палiтыка i праграма Польскай Рабочай Партыi (Polska Partja Robocza) i яе папярэднiцы КПП у 1917 - 1948 гадах. Навуковец адзначае, што у 1921 - 1939 гадах польсшя камушсты выступалi за ажыццяуленне у II Рэчы Паспалиай аграрных пераутварэнняу па савецкаму прыкладу з калектывiзацыяй сельскай гаспадаркi, але на мяжы 1929 i 1930 гадоу як раз падчас выбарчай кампанii у Сейм II Рэчы Паспалiтай 1930 года у шэрагах польскага сялянства распаусюдзшся звесткi аб перагiбах калектытазацыи у Савецкiм Саюзе, што было на карысць сялянскiм партыям, з якiмi КПП вяла барацьбу за уплыу на сялянства [27, с. 75 - 77].

Даследчык Ежы Чэпялеусш разгледзеу у сваёй працы [7] аграрнае пытанне у праграмах палиыч-ных партый II Рэчы Паспалгтай, але вельмi фрагментарна. Аутар кнiгi паказау цяжкае становiшча сельскай гаспадарш пасля першай сусветнай вайны (1914 - 1918 гг.), прааналiзаваy заканадаучае афар-мленне аграрнай рэформы i рэалiзацыю урадавай аграрнай палиыш. Псторык адзначае iснаванне у дзяр-жаве у 1921 - 1939 гадах вялжай колькасцi сялянск1х партый рознай накiраванасцi, што аслабляла iх па-лиычны уплыу [7, с. 24, 31]. Сярод тагачасных палиычных партый у першую чаргу даследчыкам паказа-на аграрнае пытанне у праграме Кампартып Польшчы, адзначаецца станоучая нак1раванасць праграмы КПП, у той час як праграмы шшых партый ацэньваюцца як рэакцыйныя i ашуканцюя. Разам з тым Ежы Чэпя -леусш адзначае, што у 1922 - 1923 гадах КПП зрабша значныя памылкi - недаацэнша значэнне сялянства "як натуральнага саюзшка пралетарыяту у барацьбе за сацыялктычную рэвалюцыю" [7, с. 23]. Змена у адносшах камунiстаy да сялянства назiраецца з лiпеня 1924 года, калi у вышку расколу у ПНП-"Вызваленне" узншла новая партыя - Незалежная Сялянская Партыя (НСП), блiзкая па духу i праграме да КПП [7, с. 35].

Псторык Хенрык Цымек [8] разгледзеу дзейнасць легальных левых сялянсшх палiтычных партый II Рэчы Паспалиай - НСП, Беларускай Сялянска-Работнiцкай Грамады (БСРГ), Сельроб i шшыя, паказау прапанаваныя iмi праекты вырашэння аграрнага пытання, яшя у цэлым у многiм супадалi з прапанава-ным камунiстамi: перадачы сялянам памешчыцых зямель бясплатна. Аутар кнш адзначае, што даследа-ваныя партыi дзейнiчалi вельмi коратка, але дасягнулi значнага уплыву на сялянства, асаблiва ва усход-нiх ваяводствах [8, с. 113]. Щкавай з'яуляецца заувага Х. Цымека пры аналiзе сацыяльнага складу легальных левых сялянсшх партый, што паняцце найбяднейшае сялянства не заусёды азначае найрадыкаль-нае, бо значную долю у шэрагах азначаных партый i КПП складалi сяляне-серадняк1 i нават заможныя вяскоуцы [8, с. 114].

Сташслава Ярэцкая у сваёй манаграфii упершыню комплексна разгледзела праграму i дзейнасць НСП у 1924 - 1927 гадах [16], адзначыла, што па аграрнаму пытанню НСП дабiвалася перадачы паме-шчыцых зямель малазямельным i беззямельным сялянам без усялякага выкупу. Сацыяльную базу НСП складала сярэдняе i у асноуным бяднейшае сялянства. Аутар кнш падкрэслша, што праграма НСП была вельмi блiзкая да праграмы КПП, i таму яна ацэньвае яе пазiтыyна. Па сваёй праграме i сродкам дасяг-нення пастауленых мэт НСП была настроена вельмi радыкальна i стала самай левай тагачаснай партыяй

пасля КПП, што не магло застацца з боку польсшх улад незауважаным i прадвырашыла яе роспуск i забарону вясной 1925 года.

Ярэцкая адзначае, што НСП адмауляла магчымасць супрацоунщтва з iншымi сялянскiмi партыям^ што рэзка зшжала магчымасщ сумеснай палиычнай барацьбы за аграрную рэформу. Па ацэнцы псто-рыка, прадстаушш НСП былi у Сейме II Рэчы Паспалiтай самымi актыуным1, аб чым сведчаць сеймавыя стэнаграмы, у якiх зафiксаваны як мшмум штомесячныя прамовы паслоу (дэпутатау) НСП [16, с. 84]. У цэлым, як паказвае даследчыца, з боку КПП дзейнасць i праграма НСП атрымалi станоучую ацэнку, але калi для НСП падзел памешчыцкай зямлi памiж сялянам1 быу мэтай, то для КПП тольш сродкам знiшчэння памешчыкау як класа i умовай пашырэння саюза з сялянствам [16, с. 111].

Незалежнай Сялянскай партыi прысвечана таксама манаграфiя Бенона Дымека [10], якi разгледзеу яе праграму i дзейнасць больш падрабязна. Навуковец прааналiзавау праграму НСП, адзначыу, што па аграрная пытанню партыя выступала за бясплатнае надзяленне сялян канфюкаванай у памешчыкау зям-лёй i у адрозненне ад большасщ тагачасных партый НСП даволi крытычна адносiлася да парламенцкiх метадау дзейнасщ, падкрэслiвала, што даць сялянам зямлю зможа тольк1 рабоча-сялянскi урад. Разам з тым прадстаунiкi сеймавага клуба НСП вельмi актыуна выкарыстоУвалi трыбуну Сейма у барацьбе за ажыццяуленне аграрнай рэформы на карысць бяднейшага сялянства, падрыхтавалi i унеслi у парламент летам 1925 года разам з сеймавымi фракцыямi КПП i БСРГ праект закона аб аграрнай рэформе [10, с. 84], яш прадугледжвау перадачу сялянам памешчыцкай зямл^ але праект не быу падтрыманы пераважнай большасцю. 20 лiпеня 1925 года Сеймам прыняты урадавы закон аб аграрнай рэформе, яш прадугледжвау выкуп сялянамi зямлi у памешчыкау, што супярэчыла спадзяванням левых.

Палиычную дзейнасць сялянск1х партый II Рэчы Паспалггай у 1921 - 1939 гадах даследавау Ежы Бар-коУскi [3; 4]. Навуковец падкрэ^вае, што азначаныя партыi выступалi за ажыццяуленне аграрнай рэформы у рамках кнуючага у кра1не заканадауства i адмаулялi шлях рэвалюцыйнай барацьбы. Галоунай мэтай польскiх сялянсшх партый у справе аграрнай рэформы было ажыццяуленне парцэляцьп абшарнiцкiх зямель [3, с. 69], але iх падыходы рознiлiся у справе вызначэння макамума памешчыцкага землеуладан-ня i памеру выкупу сялянамi лiшкау. У 1931 годзе сялянсшя партыi II Рэчы Паспалггай здолелi аб'яд-нацца i утварыць новую арганiзацыю - "Stronmctwo Ludowe" (Народная Партыя), якая пастанавша дабь вацца правядзення парцэляцып памешчыцкiх зямель на карысць сялянства [4, с. 314].

У кшзе даследчыка Вейслава Бюргера [6] разгледжаны адносiны сялянскiх палиычных аргашза-цый да галоуных пытанняу грамадска-палиычнага ладу II Рэчы Паспалиай. Як ужо адзначалася вышэй, у 1921 - 1939 гадах у польскай дзяржаве юнавау цэлы шэраг сялянскiх партый, яшя вялi актыуную паль тычную агiтацыю сярод сялянства, выказвалi сваё стауленне да тагачасных актуальных праблем дзяр-жаунага ладу, i найперш за усё, зразумела, наконт пераутварэнняу у сферы сельскай гаспадаркi крашы. Даследчык паказвае эвалюцыю аграрнага пытання у праграмах сялянск1х палиычных партый, паказвае iх удзел у парламецшх дыскусiях па пытанню зямельнай рэформы i адносiны да прынятых Сеймам II Рэчы Паспалпай аграрных законау.

Аутар кнiгi адзначае, што галоуным патрабаваннем сялянскiх арганiзацый было ажыццяуленне парцэляцып, але у адносiнах да яе коштау i вызначэння макс1мума уладання зямлёй стауленне партый розншася [6, с. 168 - 169]. У 1931 годзе найбольш уплывовыя сялянскiя партыi (ПНП-"Пяст", ПНП-"Вызваленне", "Сялянская Партыя") змаглi дасягнуць кампрамку i аб'яднацца у "Народную Партыю", якая паставiла мэту прыняцце дзяржавай комплекснага гаспадарчага плана, якi б забяспечыу далейшае развiццё сельскай гаспадарш кра1ны, лшвщацыю "нажнiц цэн" (значнай перавагi коштау на прамысловыя тавары над сельскагаспадарчымi), арганiзацыю у дзяржаве адзшага сельскагаспадарчага рынку, выкары-станне штучных угнаенняу [6, с. 185 - 186]. Аутар кшп адзначае, што польсшя палпычныя партыi дзей-нiчалi у адзжш рэчышчы з сялянскiмi партыямi iншых еурапейскiх краш, а у цэлым iх праграмныя па-трабаваннi былi рэалiзаваны польсшм урадам толькi часткова [6, с. 414].

Зыгмунт Хеммерлiнг у сва1х працах разгледзеу сялянскi рух II Рэчы Паспалпай, Балгарыi i Чэха-славакii у 1893 - 1930 гадах [12] у барацьбе за ажыццяуленне аграрнай рэформы. Псторык падкрэ^у вызначальную ролю у польскiм сялянсшм руху ПНП-"Пяст", якую ён адноау да партый цэнтру, i ПНП-"Вызваленне", якая адносiлася да левых сш [12, с. 185]. ПНП-"Вызваленне" мела больш радыкальную аграрную праграму, але у цэлым азначаныя партый па сва1х мэтах былi блiзкiмi i выступалi за ажыццяу-ленне урадам шэрагу аграрных пераутварэнняу, мэтай яшх было стварэнне дробных сялянсшх заможных гаспадарак, на якiя магла б абаперцiся у будучым дзяржава [12, с. 186, 194]. Аутар разглядаемай кшп адзначае, што сялянсшя партый II Рэчы Паспалпай, у адрозненне ад Балгарыi i Чэхаславакii, былi щэалапч-на i арганiзацыйна разадзiночанымi, што знiжала iх уплыу у грамадстве - так, за 1921 - 1939 гады адзь ным сялянск1м палiтыкам, яю стау прэм'ер-мiнiстрам II Рэчы Паспалпай, быу лвдар ПНП-"Пяст" Вiнцэнт Впас (Wincent Witos). Вiтас займау пасаду старшынi урада тройчы, але тольш на працягу другога тэрмь ну меу час, каб ажыццявщь прапагандаваныя iдэi на практыцы [12, с. 432 - 433].

Ян Яхумек разгледзеу палиычную думку ПНП-"Вызвалення" у 1918 - 1931 гадах [15], адзначыу, што галоуным патрабаваннем партый па аграрнаму пытанню было ажыццяуленне парцэляцыi, але па ацэнцы выкупа за зямлю партыйныя дзеячы значна разыходзшся у сва1х меркаваннях [15, с. 42 - 43]. Прадстаушш "Вызвалення" падкрэслiвалi, што у сферы сельскай гаспадаркi у Польшчы у гэты час неаб-ходна было правесщ замену пераважна памешчыцкай формы вытворчасщ на больш сучасную i трыва-лую - "дробную асабктую гаспадарку". Перабудову аграрных адносiн неабходна ажыццяуляць паступо-ва, галоуную яе частку павшна была складаць парцэляцыя, дапаможную - камасацыя, мелiярацыя, лжвь дацыя сервiтутаy, а таксама шьготнае крэдытаванне i падаткаабкладанне [15, с. 56, 65]. Варта адзначыць, што меркаванш ПНП-"Вызваленне" былi пазiтыyна успрыняты польскiмi дзяржаyцамi i знайшлi сваё ад-люстраванне у прынятых законах аб аграрнай рэформе.

Аляксандр Лучак у сваiм даследаваннi [19] адзначау, што сялянсшя парты змагалiся за тое, каб ся-ляне занялi адпавядаючае iм месца у палпычным жыцщ II Рэчы Паспалiтай i найперш за усё атрымалi ва уладанне зямлю, з якой яны кормяцца i якая "з'яуляецца не толькi эканамiчнаю..., але i маральнаю, i гра-мадскаю вартасцю" [19, с. 22 - 25, 196].

Алщыя Венжыкоуская напiсала кнiгу аб дзейнасщ "Сялянскай Партыi" (Stronnictwo Chlopskie, 1926 - 1931 гг.) [28], якая, па яе ацэнках, мела антыпамешчыцш i антыкашталютычны характар, карыста-лася сярод сялянства высокай папулярнасцю; аутар паказвала сябе як абаронцу усяго сялянства, а па аграрнаму пытанню выступала за апору польскай дзяржавы на дробныя сялянск1я гаспадарш i перадачу зямлi у руш тых, хто на ёй працуе. Для гэтага неабходна была лквдацыя сервiтутаy на выгадных для сялян умовах i перадача iм без выкупа памешчыцшх зямель [28, с. 93]. Неабходна адзначыць, што пра-граме "Сялянскай партыi" гiсторык адвяла мала yвагi i у асноуным распавядала пра яе дзейнасць.

Кшга Францiшка Паствы прысвечана даследаванню аграрнага пытання у праграмах польскiх рабо-чых партый у 1878 - 1945 гадах [23]. Аутар кнш адзначае, што адной з самых уплывовых тагачасных пар-тый II Рэчы Паспалпай была ППС, якая за 1921 - 1939 годы перажыла некальш расколау i змен прагра-мы. На ХХ1У Кангрэсе партыi (1920 г.) была прынята аграрная праграма, якая прадугледжвала перадачу сялянам памешчыцкай зямлi i швентару бясплатна, падтрымку з боку урада грамадскiм i дзяржауным га-спадаркам [23, с. 51 - 52]. Даследчык падкрэслiвае, што вялiкую дыскусш у шэрагах КПП выклiкала пы-танне адносiн да селянiна-серадняка i яго месца у рэвалюцыйным руху [23, с. 65], адзначае частыя змены адносiн ЦК КПП да спрау сельскай гаспадаркi, што было абумоулена пераменамi палпычнага стано-вшча у дзяржаве, i абцяжарвала магчымасць выпрацоyкi аграрнай праграмы, дэзарганiзавала шэраговых членау партыi i змяншала уплыу камунiстаy на сялянства [23, с. 68].

У артыкуле Шымана Руднщкага [26] разглядаецца дзейнасць Нацыянальна-Хрысцiянскай Аграрнай Партый (Chrzescijansko-Narodowe Stronnictwo Rolnicze, НХАП), якая прадстауляла iнтарэсы памешчыкау. Партыя падкрэслiвала, што iнтарэсы землеyласнiкаy, у тым лiку i сялян, незалежна ад памеру уладання зямлi, аднолькавыя, i таму трэба сумесна дзейшчаць у справе iх абароны [26, с. 187]. На першым плане у праграме НХАП стаялi эканамiчныя iнтарэсы сельскай гаспадаркi [26, с. 304]. Да прынятага Сеймам Закона аб аграрнай рэформе (зацверджаны Сенатам 28 снежня 1925 года) НХАП аднеслася адмоуна i лiчыла яго здрадай з боку ННС [26, с. 191].

Больш свабоднае i усебаковае вывучэнне разглядаемага пытання у польскай пстарыяграфп стала магчымым з 1989 года, з паслабленнем щэалапчнага кантролю за дзейнасцю г1стор^1кау. Чэслау Бжоза пад-рабязна разгледзеу перыяд II Рэчы Паспалiтай i другой сусветнай вайны (1918 - 1945 гг.) [5], асаблiвую увагу аутар кшп надау палiт^Iчнай гiсторыi крашы у 1921 - 1939 гадах: правёу сiстэматызацыю тагачас-ных палиычных партый па iх праграмах, паказау iх дзейнасць у Сейме у справе заканадаучага афармлен-ня аграрнай рэформы. Даследчык адзначае, што большасць тагачаснага насельнiцтва дзяржавы складала менавгга сялянства i аграрнае пытанне займала у праграмах тагачасных палiтычных аргашзацый вельмi важнае месца. Варта падкрэслщь, што гiсторык не абмiнуy увагай партыi нацыянальн^гх меншасцяу, найперш за усё заходнебеларусшх (БХД, БСРГ, БСС) i заходнеУкраiнскiх, i дзейнасць палиычных партый II Рэчы Паспалпай.

У даведнiку "Польскiя партыi i грамадска-палiт^Iчн^Iя рухi першай паловы ХХ стагоддзя" [25] вы-кладзены звестш аб праграмах i дзейнасцi асноуных палiт^Iчных арганiзацый II Рэчы Паспалпай. Аграрнае пытанне займала значнае месца у праграмах тагачасных палиычных партый, але некаторыя з iх вы-разна пазiц^Iянавалi сябе як сялянсшя (ПНП-"Пяст", ПНП-"Вызваленне") [25, с. 113]. Адной з галоуных праблем дзяржавы заставауся зямельны голад, яш можна было выраш^гць праз надзяленне сялян паме-шчыцкаю зямлёй, але падыходы партый у гэтым пытанш вельмi рознiлiся [25, с. 29, 168].

У кшзе З. Хеммерлшга падрабязна даследавана дзейнасць ПНП-"Вызваленне" у Сейме II Рэчы Паспалiтай у 1919 - 1931 гадах [11], адзначана, што партыя звяртала вялшую увагу на становiшча сельска-гаспадарчых рабочых, а галоун^гм лозунгам партый быу "зямля для сялян, улада для сялян, асвета для сялян", з яюх самым галоуным было патрабаванне надзялення сялян зямлёй праз парцэляцыю памешчыц-кiх маёнткау [11, с. 91, 95]. Прадстаушш "Вызвалення" у ма1 1924 года выступш з тэрмiнов^Iм праектам

ажыццяулення аграрнай рэформы, у яшм прапаноyвалi перадачу зямлi на карысць дзяржавы, што з'яднае з ею грамадзян. Прапанаваны праект выклжау вялшую дыскусiю наконт кошту выкупа зямлi [11, с. 165]. Праект быу перададзены на разгляд Зямельнай камiсii (Komisji Rolnej) Сейма, i мнопя яго пастулаты yвайшлi у прыняты 28 снежня 1925 года Закон аб аграрнай рэформе.

Праца даследчыцы Крысщны Гамулкi [1], прысвечаная месцу Беларусi у канцэпцыях польсшх па-лиычных партый у 1918 - 1922 гадах, перакладзена на беларускую мову. Аутар кнiгi звяртае увагу на тое, што абсалютную большасць тагачаснага заходнебеларускага насельнiцтва складалi сяляне, таму ад вырашэння аграрнага пытання шмат у чым залежыу лес польскага панавання на новадалучаных землях. Актыуную дыскусiю польскiя партый вялi у азначаны перыяд адносна насаджэння на землях Заходняй Беларуа i Зяходняй Украины вайсковых асадткау - ветэранау Савецка-польскай вайны 1919 - 1920 гадоу, якiя атрымоУвалi зямельныя надзелы за свае баявыя заслугi.

Войцэх Мшеучык у сва1м артыкуле [22] разгледзеу аграрнае пытанне у праграмах польскiх паль тычных партый у 1918 - 1925 гадах, ажыццявiy аналiз i астэматызацыю партый па iх адносiнах да вары-янтау вырашэння у II Рэчы Паспалiтай аграрнага пытання: нацыянал-дэмакратычныя (Народна-нацыянальны Саюз), кансерватыуныя (НХАП), хрысщянска-дэмакратычныя (польскiя хрысцiянскiя дэмакраты), сялян-сшя (ПНП-"Пяст", ПНП-"Вызваленне") i сацыялiстычныя (III 1С. КПП).

У ктзе Хенрыка Щмека абмеркавана барацьба сялянск1х партый у справе межау i грамадска-палиычнага ладу Польшчы у 1914 - 1922 гадах [9], паказана iх дыскусiя па праектах зямельнай рэформы у Заканадаучым Сейме i выпрацоука ÎHi сваей палиычнай праграмы i найперш за усе аграрнага пытання.

Сярод сучасных польск1х даследчыкау неабходна асаблiва адзначыць Эвелiну Падгайну, ктга якой прысвечана "Сялянскай партый" [24]. Паводле яе меркаванняу, адназначна акрэслщь праграму партыi не-магчыма, але у цэлым партыя выступала за ажыццяуленне аграрных пераутварэнняу (найперш за усе парцэляцый i камасацыi), дзякуючы яим павiнна была паустаць "сучасная Польшча" [24, с. 179].

Артыкул Роберта Ключэка прысвечаны ацэнцы сялянскiмi партыямi ПНП-"Пяст" i ПНП-"Вызваленне" гаспадарчай палiтыкi урада Уладзiслава Грабскага (1923 - 1925 гг.) [17], яш стау адным з распрацоу-шчыкау закона аб аграрнай рэформе ад 28 снежня 1925 года.

Аутар разглядаемага артыкула адзначае, што дзейнасць урада У. Грабскага азначанымi партыямi у цэлым ацэнена станоуча, як адпавядаючая асноуным патрабаванням iх аграрнай праграмы [17, с. 94].

Заключэнне. У польскай гiстарыяграфii аграрнае пытанне у праграмах палиычных партый у перыяд юнавання II Рэчы Паспалгтай (1921 - 1939 гг.) вывучана даволi падрабязна i усебакова, раскрыты асноуныя падыходы партый да ажыццяулення пераутварэнняу у сферы сельскай гаспадарш, разам з тым застаюцца слаба вывучанымi праграмы партый нацыянальных меншасцяу, прынамсi заходнебеларускiх.

Палиычныя партый II Рэчы Паспалгтай вялi актыуную барацьбу па схiленню на свой бок ампатый сялянства, асаблiва падчас выбарчых кампанiй у Сейм, выступалi са сваiмi праектамi вырашэння аграр -нага пытання у перыядычным друку, выпускалi лiстоУкi, брашуры, адозвы. Абсалютная большасць тага-часных палиычных партый прызнавала неабходнасць надзялення сялян зямлей, але iх падыходы рознь лiся у справе вызначэння макамума уладання зямлей i кошту выкупа яе у памешчыкау.

Л1ТАРАТУРА

1. Гамулка, К. Памiж Польшчай i Рааяй: Беларусь у канцэпцыях польсшх палиычных фармiраванняy (1918 - 1922) / К. Гамулка. - Вшьня: Gryf, 2008. - 256 с.

2. Belcikowska, A. Stronnictwa i zwi^zki polityczne w Polsce: characterystyki, dane historiczne, programy, rezolucje, organizacje partyjne, prasa, przywodcy / A. Belcikowska. - Warszawa: Dom Ksi^zki Polskiej, 1925. - 1086 s.

3. Borkowski, J. Ludowcy w II Rzeczypospolitej: w 2 czçstiach / J. Borkowski. - Warszawa: Ludowa Spoldzielna Wydawnicza, 1987. - 374, 411 s.

4. Borkowski, J. Postawa polityczna chlopow polskich w latach 1930 - 1935 / J. Borkowski. - Warszawa: Ludowa Spoldzielna Wydawnicza, 1970. - 475 s.

5. Brzoza, Cz. Polska w czasach niepodleglosci i Drugiej Wojny Swiatowej (1918 - 1945) / Cz. Brzoza. -Krakow: Fogra, 2001. - 424 s.

6. Burger, W. Ruch ludowy wobec kwestii spoleczno-ustrojowych II Rzeczypospolitej / W. Burger. - Szczecin: Dzial Wydawnictw WSM, 1983. - 414 s.

7. Ciepielewski, J. Stronnictwa i partie polityczne wobec kwestii rolnej i chlopskiej w Polsce miçdzywojennej / J. Ciepielewski. - Warszawa: Centralna Szkola Partyjna przy KC PZRP, 1969. - 71 s.

8. Cimek, H. Legalne chlopskie partie rewolucyjne w Drugiej Rzeczypospolitej / H. Cimek. - Bialystok, Krajowa Agencja Wydawnicza, 1988. - 157 s.

9. Cimek, H. Walka ludowcow o Polskç, jej granice i ustroju w latach 1914 - 1922 / H. Cimek. - Rzeszow, Wydawnictwo Uniwersytetu Rzeszowskiego, 2008. - 344 s.

10. Dymek, B. Niezalezna Partia Chlopska (1924 - 1927) / B. Dymek. - Warszawa: Ksi^zka i Wiedza, 1972. -455 s.

11. Hemmerling, Z. PSL "Wyzwolenie" w parlamentach II Rzeczypospolitej, 1919 - 1931 / Z. Hemmerling. -Warszawa: Osrodek Badan Spolecznych, 1990. - 337 s.

12. Hemmerling, Z. Ruch ludowy w Polsce, Bulgarii i Czechoslowacji, 1893 - 1930 / Z. Hemmerling. -Warszawa: Ludowa Spoldzielna Wydawnicza, 1987. - 453 s.

13. Historia chlopow polskich: w 3 tomach. T. 3. Okres II Rzeczypospolitej i okupacji hitlerowskiej; pod redakj Stefana Inglota. - Warszawa: Ludowa Spoldzielna Wydawnicza, 1980. - 715 s.

14. Holzer, J. Mozaika polityczna Drugiej Rzeczypospolitej / J. Holzer. - Warszawa: Ksi^zka i Wiedza, 1974. -670 s.

15. Jachymek, J. Mysl polityczna PSL Wyzwolenie 1918 - 1931 / J. Jachymek. - Lublin: Wydawnictwo Lubelskie, 1983. - 324 s.

16. Jarecka, St. Niezalezna Partia Chlopska (1924 - 1927) / St. Jarecka. - Warszawa: Ludowa Spoldzielnia Wydawnicza, 1961. - 184 s.

17. Kluczek, R. PSL "Piast" i PSL "Wyzwolenie" wobec polityki gospodarczej rz^du Wladyslawa Grabskiego w latach 1923-1925 / R. Kluczek // Roczniki z Dziejow Ruchu Ludowego. - 1998. - № 30. - S. 77 - 94.

18. Leczyk, M. Oblicze spoleczno-polityczne Drugiej Rzeczypospolitej / M. Leczyk. - Warszawa: Ksi^zka i Wiedza, 1988. - 506 s.

19. Luczak, A. Spoleczenstwo i panstwo w mysli politycznej ruchu ludowego II Rzeczypospolitej / A. Luczak. -Warszawa: Ludowa Spoldzielnia Wydawnicza, 1982. - 272 s.

20. Madajczyk, Cz. Burzuazyjno-obszarnicza reforma rolna w Polsce (1918 - 1939) / Cz. Madajczyk. -Warszawa: Ksi^zka i Wiedza, 1956. - 465 s.

21. Malinowski, H. Program i polityka rolna KPRP (1918 - 1923) / H. Malinowski. - Warszawa: Ksi^zka i Wiedza, 1964. - 348 s.

22. Mielewczyk, W. Die Agrarfrage im Programm von Parteien und politischen Organisationen in Großpolen 1918 - 1925 / W. Mielewczyk // Studia historics-economics. - № 27. - Poznan: Wydawnictwo Poznanskie, 2009. - 332 s.

23. Pastwa, F. Przebudowa rolnictwa w koncepcjach polskich partii robotniczych (1878 - 1945) / F. Pastwa. -Zielona Gora: Wyzsza Szkola Pedagogiczna, 1987. - 100 s.

24. Podgajna, E. Stronnictwo Chlopskie (1926 - 1931). Studium z dziejow mysli politycznej / E. Podgajna. -Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Sklodowskiej, 2011. - 276 s.

25. Polskie partie i ruchy spoleczno-polityczne pierwszej polowy XX wieku / redakcja naukowa Kazimierz Przybysz. - Warszawa: Oficyna Wydawnicza ASPRA-JR, 2010. - 328 s.

26. Rudnicki, Sz. Chrzescijansko-Narodowe Stronnictwo Rolnicze / Sz. Rudnicki // Zemianstwo poskie, 1795 -1945. - Warszawa, Panstwowe Wydawnictwo Naukowe, 1985. - 312 s.

27. Slabek, H. U podstaw polityki rolnej PPR w dziedzinie przebudowy ustroju rolnego (1917 - 1948) / H. Slabek. -Warszawa: WSNS przy KC PZRP, 1964. - 292 s.

28. Wi^zikowa, A. Stronnictwo Chlopskie, 1926 - 1931 / A. Wi^zikowa. - Warszawa: Ludowa Spoldzielnia Wydawnicza, 1963. - 288 s.

29. Wojtas, A. Problematyka agrarna w polskiej mysli politycznej 1918 - 1948 / A. Wojtas. - Warszawa: Ludowa Spoldzielnia Wydawnicza, 1983. - 484 s.

30. Zycie polityczne w Polsce 1918 - 1939 / Wszechnica Polskiej Akademii Nauk; red. tomu Janusz Zarnowski. -Wroclaw: Zaklad Narodowy im. Ossolinskich, Wydawnictwo PAN, 1985. - 342 s.

nacmyniy 03.12.2012

POLISH HISTORIOGRAPHY OF AGRARIAN QUESTION IN THE PROGRAMMES OF II RZECZPOSPOLITA POLITICAL PARTIES IN 1921 - 1939

V. HARMATNY

The approaches of polish historiography to studying of agrarian question in the programmes of the II Rzeczpospolita main political parties (1921 - 1939) are considered, its periodization is made, urgency and importance of the agrarian problem, its role on the changes of political situation in Poland in that times are shown. Attention is paid to the activity ofpeasant parties for the realization of agrarian changes in the country in favour of the local peasantry, their participation in parliamentary discussion on the given problem and attitude to the laws about the agrarian reform passed by the Seim of the II Rzeczpospolita.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.