Научная статья на тему 'АГРАРНЫ РУХ У БЕЛАРУСІ Ў ПЕРСПЕКТЫВЕ ВЫРАШЭННЯ ЗЯМЕЛЬНАГА ПЫТАННЯ (ЧЭРВЕНЬ - ЖНіВЕНЬ 1917 Г.)'

АГРАРНЫ РУХ У БЕЛАРУСІ Ў ПЕРСПЕКТЫВЕ ВЫРАШЭННЯ ЗЯМЕЛЬНАГА ПЫТАННЯ (ЧЭРВЕНЬ - ЖНіВЕНЬ 1917 Г.) Текст научной статьи по специальности «СМИ (медиа) и массовые коммуникации»

CC BY
27
6
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
РЭВАЛЮЦЫЯ / ЗАХОП ЗЯМЛі / АГРАРНАЕ ПЫТАННЕ / «РЭВАЛЮЦЫЙНАЯ ДЭМАКРАТЫЯ» / REVOLUTION / THE SEIZURE OF LAND / THE AGRARIAN QUESTION / THE «REVOLUTIONARY DEMOCRACY»

Аннотация научной статьи по СМИ (медиа) и массовым коммуникациям, автор научной работы — Рыжанкоў Ігар Міхайлавіч

У артыкуле асвятляецца аграрны рух у беларускіх губернях на этапе разгортвання рэвалюцыйных падзей, якія ахапілі Расію летам 1917 г. Аўтар адзначае, што з чэрвеня па жнівень харчовыя, зямельныя і валасны камітэты разгортваюць працу па шэрагу накірункаў. Зямельныя камітэты засяродзілі сваю дзейнасць не столькі на падрыхтоўцы аграрнай рэформы, колькі на задавальненні за кошт памешчыцкай і казённай уласнасці патрэб вясковага (абшчыннага) сялянства ў сенакосах, пашы, лесе і паліве. Канфлікты, якія ўзнікалі ў выніку іх дзейнасці паміж зацікаўленымі бакамі, як правіла, завяршаліся на карысць мясцовых сялянскіх грамадстваў. Летам 1917 г. урадавымі і грамадскімі сіламі ўдалося стрымаць захопніцкі рух. Дзякуючы тлумачальнай і асветніцкай працы, далучэнню сялян да кіраўніцтва, аграрныя парушэнні не набылі масавы характар. Са жніўня вяскоўцы пачынаюць ухіляцца ад выканання хлебнай манаполіі і іншых урадавых праграм.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «АГРАРНЫ РУХ У БЕЛАРУСІ Ў ПЕРСПЕКТЫВЕ ВЫРАШЭННЯ ЗЯМЕЛЬНАГА ПЫТАННЯ (ЧЭРВЕНЬ - ЖНіВЕНЬ 1917 Г.)»

Труды БГТУ, 2020, серия 6, № 1, с. 27-31

27

УДК 947.6.«1917»

I. М. Рыжанкоу

Беларуси дзяржауны тэхналапчны ушверсгот

АГРАРНЫ РУХ У БЕЛАРУС1 У ПЕРСПЕКТЫВЕ ВЫРАШЭННЯ ЗЯМЕЛЬНАГА ПЫТАННЯ (чэрвень - жшвень 1917 г.)

У артыкуле асвятляецца аграрны рух у беларусшх губернях на этапе разгортвання рэва-люцыйных падзей, як1я ахапш Расш летам 1917 г. Аутар адзначае, што з чэрвеня па жшвень харчовыя, зямельныя i валасны каштэты разгортваюць працу па шэрагу нашрункау. Зямельныя каштэты засяродзiлi сваю дзейнасць не стольш на падрыхтоуцы аграрнай рэформы, колькi на задавальненнi за кошт памешчыцкай i казённай уласнасцi патрэб вясковага (абшчыннага) сялянства у сенакосах, пашы, лесе i палiве. Канфлты, як1я yзнiкалi у вынiку iх дзейнасцi памiж защкауленыЕШ бакамi, як правша, завяршалюя на карысць мясцовых сялянск1х грамадствау. Летам 1917 г. урадавьЕШ i грамадскiмi сiламi удалося стрымаць захопнiцкi рух. Дзякуючы тлумачальнай i асветнiцкай працы, далучэнню сялян да шраунщтва, аграрныя парушэннi не на-былi масавы характар. Са жшуня вяскоуцы пачынаюць ухiляцца ад выканання хлебнай мана-полii i iншых урадавых праграм.

Ключавыя словы: рэвалюцыя, захоп зямлi, аграрнае пытанне, «рэвалюцыйная дэмакратыя».

I. M. Ryzhankou

Belarusian State Technological University

AGRARIAN MOVEMENT IN BELARUS IN THE FUTURE SOLVING THE LAND ISSUE (June - August 1917)

The article reveals the agrarian movement in the Belarusian provinces at the stage of deployment of the revolutionary events that swept Russia in the summer of 1917. the Author notes that in June -August, food, land and parish committees are working in a number of directions. The land committees focused their activities not so much on the preparation of agrarian reform, but on meeting the needs of the rural (communal) peasantry in haymaking, pastures, forests, and fuel at the expense of landowners and state property. Conflicts that arose as a result of their activities between interested parties usually ended in favor of local peasant societies. In the summer of 1917, government and public forces managed to contain the invading movement. Thanks to the explanatory and educational work, the joining of peasants to the work of the committees, agricultural violations did not become widespread. Since August, the villagers are beginning to evade the implementation of the grain monopoly and other government programs.

Key words: revolution, the seizure of land, the agrarian question, the «revolutionary democracy».

Уводзшы. Галоуным клопатам урадавых структур у Расшскай дзяржаве летам 1917 г. з'яулалася забеспячэнне франтавшоу харчаван-нем, падтрыманне законнасщ, грамадскага парадку у гарадах i вёсках, недапушчэнне гвал-тоуных захопау прыватнауласцшкай зямл1 [1]. Вял1кую ролю у гэтым працэсе надавал дэма-кратычна абраным органам - камюарыятам, валасным, харчовым i зямельным камготам. Задачай апошшх з'яулялася падрыхтоука да аграрнай рэформы, збор необходнай шфарма-цыи да скшкання Устаноучага сходу i канчатковае вырашэнне наспелага патыння аб зямл1 [2]. Неузабаве таму аграрнае пытанне гучала цэтральнай тэмай у парадку дня i рэзалюцыях грамадска-пал1тычных структур - Саветау дэ-путатау, партыйных аргашзацый. Саветы пага-дз1л1ся пачакаць правядзення рэформы закон-

ным чынам абранн1кам1 народа ва Устаноучым сходзе.

Асноуная частка. Значную ц1кавасць гра-мадства выкл1кал1 вын1к1 працы Усерасшскага сялянскага з'езду. Змест «Пастановы па зямельным пытанш» ад 25 мая 1917 г. мус1у, акрамя шшага, пераканаць сялянства у тым, «што з гэтага часу не толью канчатковае вырашэнне зямельнага пытання ва Устаноучым сходзе, але i уся справа падрыхтоук1 гэтага вырашэння у цэнтры i на месцах работам1 мясцовых i Га-лоунага зямельных кам1тэтау пераходз1ць у рую самога працоунага насельн1цтва». Паказальна i тое, што да выдання адмысловай пастановы усе зямельныя здзелк1, здзейсненыя пасля 1 са-кав1ка, л1чылюя несапраудным1.

Важнейшыя палажэнн1 пастановы атрымат адб1так у рэзалюцыях чэрвеньск1х сялянсюх

28

Аграрны рух у Беларус1 у перспектыве вырашэння зямельнага пытання

з'ездау Вiцебскай i Ковенска-Вiленскай губерняу. Як i у выпадку з рэзалюцыяй сялянскага з'езду Мiнскай губерш «Па зямельным пы-танш», у шэрагу месцау яна успрымалася як закон. У прыватнасщ, як паведамляла «Народное слово» ад 20 чэрвеня 1917 г., у Рагачоусюм павеце пад уздзеяннем аптацьп дэлегатау Усе-расiйскага з'езду «сяляне сякуць лясы, дзеляць луп, здымаюць рабочых i устараняюць адмш-страцыю з маёнткау» i г. д.

Прынятыя 15-17 чэрвеня на пасяджэннi Ма-гшёускага губернскага зямельнага камiтэта ра-шэннi аб пераглядзе усiх дагаворау, памерау арэнднай платы i шшыя паскорылi перадачу сялянам у карыстанне уласнiцкiх выганау i сенакосау. Як паведамлялася у справаздачы Быхаус-кага зямельнага камiтэта, «гаспадарам пакшуты лугi па спажывецкай норме iх жывёлы, зразу-мела, не паусюдна дакладна i справядлiва, [але] памешчыцкай жывёле пагiбель не пагражае» [3].

Газета «Народное слово» ад 21 верасня паведамляла аб парушэннях у маёнтку «Дрыгучы» Дзiсненскага павета Вшенскай губернi, дзе перадача камiтэтамi у распараджэнне сялян сенакосау вымусша уладальнiка лiквiдаваць малочную гаспадарку.

Перспектыва поунай лшвщацып царкоунага землеуладання усведамлялася самiмi iерархамi. У «Новом Варшавском утре» ад 7 чэрвеня адзна-чалася, «Прызнаючы, што зямля павiнна быць аддадзена працоунаму народу, - гаварылася у рэзалюцыи дэлегатау Мiнскай епархii, - з'езд лiчыць, что царкоуныя землi адчужаюцца з ве-дама прыходскiх саветау». Але гэта i падобныя на яе пастановы не стрымлiвалi сялянскага за-хопнага руху. Так, 18 чэрвеня Лубянецкае грамадства Быхаускага павета «60 дзесящн царкоунай зямлi падзялша памiж усiмi грама-дзянамi па роунай частцы у часовае карыстанне». А напачатку лшеня сяляне навакольных вёсак самавольна скасiлi 25 дзесящн сенакосу, выдзеленага харчовай управай Буйнiцкаму жаночаму манастыру [4].

Паводле звестак Дрысенскай харчовай управы, «па скаргах на самавольныя дзеяннi на-сельнiцтва супраць зямельных уласнiкау», якiя адбылiся у павеце з 5 лшеня па 2 жшуня, з агульнай лiчбы 25 - 11 выпадкау уяулялi сабой «захоп i падзел царкоуных сенакосау» [5]. Таюм чынам, нават рэлшшныя пачуццi сялянс-тва не стрымлiвалi яго захопнiцкiх настрояу.

Напрыканцы чэрвеня - напачатку лшеня у шэрагу мясщн беларускiх губерняу адзначалася паслабленне аграрнага руху. Так, на старонках газеты «Витебский листок» ад 27 чэрвеня паведамлялася, што 25 чэрвеня на пасяджэнш Вь цебскага губернскага зямельнага камггэта адзначалася, што «у губерш спакойна... Памешчыю

щуць насустрач сялянам у iх патрэбах, дзя-куючы чаму узаемаадносшы не абвастраюцца». Па словах прадстаушкоу зямельных камiтэтау, у Велiжскiм, Дзвшсюм, Дрысенскiм, Полацкiм, Рэжыцюм, Себежскiм паветах аграрных пару-шэнняу не назiралася. Пэуныя прэтэнзii былi выказаны на адрас улад Люцынскага (самавольныя парубю лесу i пасьба жывёлы), Гара-доцкага (здача сялянам у арэнду па <^зэрных цэнах»), Невельскага (адхшенне ад работ ваен-напалонных) паветау [6].

Адносна спакойнае становшча назiралася на Мiншчыне. Паведамляла «Крестьянская газета» ад 5 лшеня, што на нарадзе выканкама Савета сялянсюх дэпутатау Мiнскай i Вшенскай губерняу з выступлення прадстаушка Баб-руйскага павета Богдана вышкала, што паме-шчыкi яшчэ былi гаспадарамi сваёй уласнасцi, i толью усталяваныя iмi «вялiкiя грошы за арэнду зямель [выкткал^ маленькiя непара-зуменнi». А дэпутат Кавалёу з Барысаускага павета казау, што iх зямельныя камiтэты «iмкнуцца палепшыць быт сялян i не пакрыудзщь усё ж памешчыкау».

Да сярэдзiны лета сялянсю рух пайшоу на уздым, але, можна меркаваць, не па вше зямельных камготау. Пра узросшыя замахi ся-лянства на чужую уласнасць, у прыватнасцi, сведчыць зварот таварыша мiнiстра харчавання ад 14 лшеня у Мiнскую губернскую харчовую управу. «...Па пастановах валасных выканаучых камiтэтау Мiнскай губернi, - гаварылася у тэле-граме, - усе маёнтю раздаюцца сялянам у арэнду. Прычым сяляне не дапускаюць ставiць на пашу памешчыцкiх лугоу казённую гурта-вую жывёлу, перашкаджаючы арэндзе лугоу iнтэнданцтвам. Маючы на увазе, што [на] Захфронце з прычыны крайне недастатковага падвозу жывёлы i мяса з краiны [у] цяперашш час адбываецца рэквiзiцыя жывёлы, апаса[емся], што прынятая па рэ^зщыи жывёла застанецца без корму, таму, звяртаючыся да вас за садзеян-нем, прашу растлумачыць насельнiцтву шкоду, якая наносiцца справе забеспячэння арми, сама-чынных захопау прыватнауласнiцкiх лугоу...» [7].

Аналагiчная сггуацыя складвалася i у шэрагу месцау Вщебшчыны. Пасля разбору скаргi паме-шчыка Данiлава аб захопе пакосау ад 19 лiпеня высветлiлася, што, сапрауды, у беспарадках быу вшаваты Ляскавiцкi зямельны камiтэт. Падобныя выпадю мелi месца у Лепельсюм, Поладим, Гарадоцюм паветах, па вiне «старшынь валасных зямельных камiтэтау, заражаных щэяй бальша-вiзму», пад уплывам незадаволенай кучкi людзей, яюя праводзяць у жыццё iдэi бытавога баль-шавiзму» [8].

Як вынiкала са звестак, адпрауленых у Вiцебск Дрысенскай харчовай управай, з 25 аграрных пра-

I. M. Рыжанкоу

29

вaпapyшэнняy, яюя адбылюя y павеце за лiпeнь мecяц, вiнa y 5 выпaдкax ycклaдaлacя на ва-лacныя зямельныя i 3 - на xapчoвыя кампэты [9].

Вapтa адзначыць, штo летам названыя ка-мiтэты кapыcтaлicя мoцным ayтapытэтaм y нaceльнiцтвa i, як ^авша, не aдчyвaлi пaтpэбы y выкapыcтaннi cyдoвыx caнкцый cyпpaць за-xoпнiкaУ чyжoй мaëмacцi. У выпаду нeaбxoд-нacцi выкapыcтoyвaлicя зaxaды мapaльнaгa Уздзeяння. Так, 1 лiпeня PaгaчoУcкaя зямельная Упpaвa пад cтpaxaм тypэмнaгa знявoлeння запа-тpaбaвaлa ад Лyкaycкaгa кaмiтэтa неадкладнага cпынeння cялянaмi в. Зaдpyцця звoзy жыта з пaлëy фaльвapкa «Mapycrn», якi нaлeжay «apa^ дaтapшы» Б. Бяpкoвiч [10]. 21 лшеня Вiцeбcкaя гyбepнcкaя xapчoвaя yпpaвa выдала пacтaнoвy аб пpыцягнeннi да ^ьштальнай aдкaзнacцi зaxoпнiкaУ «чyжыx пaлëy i лугоу». Пpычым y выпаду нeaбxoднacцi пaвятoвым зямельным кaмiтэтaм пpaпaнoУвaлacя звяpнyццa да ваеннай ciлы. 18 жшуня быxaycкi кaмicap пpaпaнaвay зямельнай yпpaвe Узбpoeнyю ciлy для вяpтaння ceнa, cкoшaнaгa cялянaмi з «apaндaвaнaгa Упpayлeннeм Пaлявoгa будаунщтва луга» [11]. У цэлым, y aдpoзнeннe ад ашбнык paëнay Pacii [12], на Бeлapyci выкapыcтaння yзбpoeнaй ciлы cy^a^ cялян не cпaтpэбiлacя. Штo датычыць мiлiцыi, тo яе дзeйнacць cкipoУвaлacя гaлoУным чынам на пaдтpымaннe грамадотага пapaдкy, бapaцьбy з caмaгoнaвapэннeм i г. д., але нiякiм чынам не cy^a^ aгpapнaгa pyxy.

Не менш важнай задачай з'яyлялacя ^аду-xiлeннe aгpapныx пpaвaпapyшэнняy. На гэта, як aдзнaчaлacя вышэй, cкipoyвaлacя дзейнаодь xapчoвыx i зямeльныx кампэтау. !ншая cпpaвa, штo ix фyнкцыi не былi выpaзнa aкpэcлeнымi i часта пepacякaлicя. Aкpaмя тaгo, члены тэтык кампэтау, як пpaвiлa, мeлi poзныя уяуленш аб ix пpызнaчэннi i нaoгyл кaмпeтэнцыi.

Вapтa адзначыць, што зeмлeyлacнiкi i apa^ дaтapы, як ^авша, звяpтaлicя y xapчoвыя кампэты як бoльш ayтapытэтныя, на ix думку, oprami. 9 лiпeня Pyднянcкi ляcнiчы rnœap-дзiycя на Top^ycra, Дyбiнiнcкi, Pyднянcкi i Cтapынcкi вала^ым зямельныя кaмiтэты, якiя пaдзялiлi надзелы ляcнoй aдмiнicтpaцыi i cвa-бoдныя ceнaкocы «па вeльмi нiзкix ^rnx», а гpoшы пacтaнaвiлi yнecцi y cвae кaмiтэты» [13]. Нeвыпaдкoвa А. А. Вaлкoвiч пepaдay cкapгy на paзгляд не зямельнай, а xapчoвaй yпpaвe. Пacля умяшальнщтва Kaзьянcкaй yпpaвы cялянe в. Га-pay^i выpaшылi aдмoвiццa ад кacьбы ceнaжaцi y фaльвapкy «Лужыцы», якую iм aдмepay зя-мельны кaмiтэт [14].

Па мepы фapмaвaння кaмicapыятay, дэма-^а^зацы гapaдcкix i зeмcкix caмaкipaвaнняy, xapчoвыx i зямeльныx кaмiтэтay cтвapaлacя магчымаедь ix узаемадзеяння y жыццëвa важ-

ныx cфepax, у тым лшу y aгpapным пытaннi. У шэpaгy мяcцiн вaлacныя зямельныя i xapчo-выя кaмiтэты кaлeгiяльнa aбмяpкoУвaлi агуль-ныя пpaблeмы.

Вядoмa, штo ^ы^тая пacтaнoвы не зaycë-ды зaдaвaльнялi зaцiкayлeныx aco6, acaблiвa cялян, яюя iмкнyлicя выкapыcтaць icнaвayшыя нeдaклaднacцi y нoвым пapaдкy зeмлeкapыc-тання y cвaix мэтax. Так, у чэpвeнi вяcкoУцы Kaxaнoвiцкaй вoлacцi звяpнyлicя да зямельнага камгота (у aбxoд xapчoвaгa) з пpocьбaй аб дaдaткoвым выдзяленш ceнaкocy. Хapaктэpнa, штo зямельны камгот не aдмoвiy iм у тым, але rnpaiy «aдвoдзiць cвaбoдныя надзелы raracay тoлькi тым гpaмaдзянaм, яюя yжo yбpaлi cвae пaкocы i яшчэ адчуваюць пaтpэбy y ix» [15].

Таюм чынам, cклaдвaлacя сташвшча, кaлi y дзeйнacцi нaйбoльш шмaтлiкix вaлacныx вы-кaнayчыx, xapчoвыx i зямельнык кaмiтэтay не нaзipaлacя cкaapдынaвaнacцi, нeaбxoднaй для pэaлiзaцыi злaбaдзëнныx дзяpжayныx пpaблeм. Пэуныя cпaдзявaннi на Уpэгyлявaннe юнавау-шыx apгaнiзaцыйнa-пpaктычныx cyпяpэчнacцeй у a^ap^rn пытaннi ycклaдaлicя на чapгoвyю пacтaнoвy Мiнicтэpcтвa зeмляpoбcтвa ад 16 л> пеня. Так, пaвoдлe aдмыcлoвaй iнcтpyкцыi, зямельным кaмiтэтaм у cyпpaцoyнiцтвe з xapчo-вымi нaдaвaлacя ^ава нагляду за экотлуа-тацыяй ycix ляcoУ i вoдпycкaм ягo мяcцoвaмy нaceльнiцтвy, а тaкcaмa пepaдaчы cялянaм у ка-pыcтaннe нeзaпaтpaбaвaнaй пpывaтнayлacнiц-кай paбoчaй жывëлы i imemapy [16].

У aдпaвeднacцi з цыpкyляpaм Мiнicтpa Унyтpaныx cпpay Цэpэтэлi I. ^ава pacmpa-джэння нeзaпaтpaбaвaнaй землеуладальнщкай i iншaй мaëмacцю належала не зямельным, а выключна xapчoвым камготам. Мoжнa мepкa-ваць, штo ажыццяуленне iнcтpyкцыi i цыpкyляpa мела cyпяpэчлiвыя нacтyпcтвы. Так, на Вщеб-шчыне нeкaлькi пaлeпшылacя ciтyaцыя з неза-кoннымi дзeяннямi зямeльныx кaмiтэтay. У шэ-paгy мecцay xapчoвыя камготы aднaвiлi cвaю кампетэнцыю па pacпapaджэннi нeзaпaтpaбa-ванай мaëмacцю. Да ^ыкладу, 25 лiпeня Ce-лiшчыцкaя валаетая xapчoвaя yпpaвa зaбpaлa ад зямельнага камгота кaзëнны луг ва ypoчышчы Пятpoyкa пaмepaм 2 дзecяцiны i пepaдaлa ягo жыxapaм вëcкi Аотата за 26 py6. 50 кап. [17].

1 жшуня на пacяджэннi Гapaдoцкaгa павято-вага xapчoвaгa камгота aдзнaчaлacя, штo y Ceлiшчыцкaй, Улaдзiмipcкaй i Тacнянcкaй ва-лacцяx нaзipaлicя нязначныя зaxoпы, але «яны не ^ымат cyp'ëзнaгa xapaктapy, дзякуючы cвoe-чacoвa пpынятым зaxaдaм». Пaвoдлe raoy crap-шынi кaмiтэтa ПaкpoУcкaгa C., «агульная тэн-дэнцыя такая, што xapчoвым opгaнaм дaвoдзiццa зapaз apгaнiзoyвaць тoe, штo дэзapгaнiзaвaлi зямельныя камготы» [18].

30

Аграрны pyx у БеларуС у перспектыве вырашэння зямельнага пытання

Летам з пачаткам збору ураджаю земле-уладальнш Магшёускай губерш часта скар-дзiлiся на зямельныя камготы, прычым, нават на адрас урада. Але мясцовыя юраунш адхiлялi абвiнавачаннi у прадузятым стауленш да па-мешчыкау. Так, газета «Могилевская жизнь» паведамляла, што падчас пасяджэння прад-стаушкоу гyбернскiх улад i савецкiх устаноу Магшёушчыны адзначалася, што «зямельныя кампэты робяць спробы знайсцi лiнiю пагад-нення для абодвух бакоу». Савецюя дзеячы заяулял^ што «захопау шяюх не назiралася, а усё размяркоувалася зямельнымi камiтэтамi». Адзначаючы вялiкyю аргашзацыйную ролю камггэтау, газета «Молот» ад 22 лшеня, у пры-ватнасщ, акцэнтавала увагу на класавым скла-дзе «гэтых ячэек працоунага сялянства» i у той самы час на iх агульнадзяржауным прызначэннi як абаронцау «рускай зямлi ад хвалi анархii».

Усё ж, на думку мшскага губернскага кам> сарыята, вялiкая доля вiны за аграрныя парyшэннi ускладалася на зямельныя камготы. Так, 28 жнiyня у яго звароце у МУС паведам-лялася, што сяляне у вышку падбухторвання салдат i «неправiльных дзеянняу» зямельных камiтэтаy «самавольна захоплiвалi сенакосы, сады i землi пад азiмыя пасевы» [19].

Заключэнне. Такiм чынам, зямельныя камь тэты Беларyсi, асаблiва валаснога узроуню, з моманту свайго узшкнення у маi - жшуш за-

сяродзiлi сваю дзейнасць не столью на падрых-тоуцы аграрнай рэформы, колькi на задаваль-ненш за кошт памешчыцкай i казённай улас-насцi патрэб вясковага (абшчыннага) сялянства у сенакосах, пашы, лесе i палiве. Тыя канфлш-ты, якiя yзнiкалi у вынiкy iх дзейнасцi памiж зацiкаyленымi бакамi, як правша, завяршалюя на карысць мясцовых сялянскiх грамадствау. Летам 1917 г. урадавым i грамадскiм сiламi удалося стрымаць захопнiцкi рух. Дзякуючы тлумачальнай i асветнiцкай працы, далучэнню сялян да юраунщтва, аграрныя парyшэннi не набылi масавы i гвалтоуны характар. У той са-мы час, са жшуня вяскоуцы пачынаюць ухь ляцца ад выканання хлебнай манаполп, з пада-зрэннем ставiцца да новых урадавых праграм.

Як вышкае з лiста А. С. Посшкава на адрас Часовага урада ад 23 жшуня, захопны рух сялянства у найбольшай стyпенi выявiy сябе не у Беларyсi, а у Пензенскай, Казанскай i Курскай губернях [20].

З пачаткам восеш, калi збор ураджаю i рых-тоука фуражу сталi надыходзiць у завяршаль-ную стадыю, калi пры неабходнасцi правядзення пасеву азiмых у земляробау не дадалося упэу-ненасщ адносна Устаноучага сходу i лёсу аграр-нага п^1тання, калi стала узрастаць патрэба у палi-ве на зiмy i г. д., гаспадарчая актыунасць вясковага насельнщтва, у т^1м лiкy яе захопныя праявы, набылi далейшае развiццё i новыя асаблiвасцi.

Лiтаратура

1. Сяменчык М. Я. Вырашэнне харчовай праблемы у Беларyсi у канцы 1916 - пачатку 1917 г. // Труды БГТУ. Сер. 6, История, философия. 2019. № 1 (221). С. 32-37.

2. Рыжанкоу I. М. Аграрны рух у Беларуа у перспектыве вырашэння зямельнага пытання (сакавш -май 1917 г.) // Труды БГТУ. Сер. 6, История, философия. 2019. № 1 (221). С. 38-42.

3. Нацыянальны пстарычны арх1у Рэспублт Беларусь (НГАРБ). Ф. 2679. Воп. 1. Спр. 1. Л. 61.

4. НГАРБ. Ф. 2679. Воп. 1. Спр. 1. Л. 34.

5. Нацыянальны архiy Рэспублш Беларусь (НАРБ). Ф. 624. Воп. 1. Спр. 4. Л. 307-310.

6. НАРБ. Ф. 60. Воп. 3. Спр. 242. Л. 253.

7. НАРБ. Ф. 640. Воп. 2. Спр. 10. Л. 107.

8. НАРБ. Ф. 628. Воп. 1. Спр. 3. Л. 16.

9. НАРБ. Ф. 624. Воп. 1. Спр. 4. Л. 307-310.

10. НГАБ. Ф. 2090. Воп. 1. Спр. 3. Л. 7.

11. НГАБ. Ф. 2679. Воп. 1. Спр. 1. Л. 76.

12. Волобуев П. В. Экономическая политика Временного правительства. М.: Изд. Академия наук СССР, 1962. С. 455.

13. НАРБ. Ф. 624. Воп. 1. Спр. 7. Л. 264.

14. НАРБ. Ф. 624. Воп. 1. Спр. 7. Л. 154.

15. НАРБ. Ф. 751. Воп. 1. Спр. 1. Л. 14, 17.

16. Дзяржауны архiy Расшскай федэрацьп (ДАРФ). Ф. 1778. Воп. 1. Спр. 297. Л. 135.

17. НАРБ. Ф. 624. Воп. 1. Спр. 7. Л. 204.

18. НАРБ. Ф. 624. Воп. 1. Спр 7. Л. 98.

19. ДАРФ. Ф. 1796. Воп. 1. Спр. 74. Л. 26.

20. ДАРФ. Ф. 1779. Воп. 1. Спр. 1110. Л. 3.

References

1. Syamenchyk M. Ya. Solving the food problem in Belarus in late 1916-early 1917. Trudy BGTU [Proceeding of BSTU], series 6, History, Philosophy, 2019, no. 1 (221), pp. 32-37 (In Russian).

I. M. PbixaHKoy

31

2. Ryzhankou I. M. Agrarian movement in Belarus in the perspective of solving the land issue (March -Mai 1917). Trudy BGTU [Proceeding of BSTU], series 6, History, Philosophy, 2019, no. 1 (221), pp. 3842 (In Russian).

3. National historic archive of Belarus (NHARB). Fund 2679. I. 1. F. 1. P. 61.

4. NHARB. Fund 2679. I. 1. F. 1. P. 34.

5. National Archives of the Republic of Belarus (NARB). Fund 624. I. 1. F. 4. L. 307-310.

6. NARB. Fund 60. I. 3. F. 242. P. 253.

7. NARB. Fund 640. I. 2. F. 10. P. 107.

8. NARB. Fund 628. I. 1. F. 3. P. 16.

9. NARB. Fund 624. I. 1. F. 4. P. 307-310.

10. NHARB. Fund 2090. I. 1. F. 3. P. 7.

11. NHARB. Fund 2679. I. 1. F. 1. P. 76.

12. Volobuev P. V. Ekonomicheskaya politika Vremennogo pravitel'stva [Economic policy of the Provisional government]. Moscow, Akademiya nauk SSSR Publ., 1962. P. 455.

13. NARB. Fund 624. I. 1. F. 7. P. 264.

14. NARB. Fund 624. I. 1. F. 7. P. 154.

15. NARB. Fund 751. I. 1. F. 1. P. 14, 17.

16. State archive of the Russian Federation (SARF). Fund 1778. I. 1. F. 297. P. 135.

17. NARB. Fund 624. I. 1. F. 7. P. 204.

18. NARB. Fund 624. I. 1. F 7. P. 98.

19. SARF. Fund 1796. I. 1. F. 74. P. 26.

20. SARF. Fund 1779. I. 1. F. 1110. P. 3.

¡Hilapviaubm npa ayTapa

PbmaHKoy Irap MixaH-naBin — KaHgbigar ricTapmhhmx HaByK, ga^HT, ga^HT Ka^egpbi rictopbii Eenapyci i naniTanorii. EenapycK g3ap^ayHbi тэхнanariннbI ymBepcrreT (220006, r. MiHCK, Byn. CBap-gnoBa, 13a, Рэcny6пiкa Eenapycb). E-mail: im@belstu.by

Information about the author

Ryzhankou Ihar Mikhaylavich - PhD (History), Associate Professor, Assistant Professor, the Department of History of Belarus and Political Science. Belarusian State Technological University (13a, Sverdlova str., 220006, Minsk, Republic of Belarus). E-mail: im@belstu.by

nacmyniy 23.03.2020

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.