Научная статья на тему 'Актывізацыя прадпрымальніцкай ініцыятывы вяскоўцаў беларускіх губерняў на этапе разгортвання Лютаўскай рэвалюцыі'

Актывізацыя прадпрымальніцкай ініцыятывы вяскоўцаў беларускіх губерняў на этапе разгортвання Лютаўскай рэвалюцыі Текст научной статьи по специальности «СМИ (медиа) и массовые коммуникации»

CC BY
61
12
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
РЭВАЛЮЦЫЯ / "ЦВЁРДЫЯ ЦЭНЫ" / ВIНАКУРЭННЕ / АГРАРНАЕ ПЫТАННЕ / РЭКВIЗIЦЫI / ДЭФIЦЫТ

Аннотация научной статьи по СМИ (медиа) и массовым коммуникациям, автор научной работы — Рыжанкоў Ігар Міхайлавіч

У артыкуле асвятляецца актывізацыя прадпрымальніцкай ініцыятывы вясковых жыхароў беларускіх губерняў з сакавіка па кастрычнік 1917 г. Аўтар адзначае, што ў сакавіку сітуацыя з забеспячэннем сельскагаспадарачай прадукцыяй фронту і города некалькі палепшылася. Вясной 1917 г. сяляне Беларусі, агорнутыя шырокай агітацыйна-прапагандысцкай кампаніяй з боку новаабраных дзяржаўных структур і грамадска-палітычнымі сіламі, чула ставіліся да заклікаў прадаваць хлеб па «цвёрдых цэнах». Летам 1917 г. павялічваюцца тэмпы таемнага продажу сельгаспрадуктаў па высокіх цэнах, распаўсюджваецца вінакурэнне. Прынятыя Часовым урадам меры, накіраваныя на стымуляванне продажу дзяржаве хлеба, кардынальна сітуацыю не выправілі. Дэфіцыт фабрычна-завадскіх тавараў, інфляцыя, палітычная нестабільнасць дрэнным чынам адбіліся на стаўленні селяніна да патрэб армейцаў, гараджан і дзяржавы ў цэлым.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «Актывізацыя прадпрымальніцкай ініцыятывы вяскоўцаў беларускіх губерняў на этапе разгортвання Лютаўскай рэвалюцыі»

Труды БГТУ, 2018, серия 6, № 1, с. 37-41

37

УДК 947.6.«1917»

I. М. Рыжанкоу

Беларуси дзяржауны тэхналапчны ушверсгот

АКТЫВ1ЗАЦЫЯ ПРАДПРЫМАЛЬНЩКАЙ ШЩЫЯТЫВЫ ВЯСКОУЦАУ БЕЛАРУСК1Х ГУБЕРНЯУ НА ЭТАПЕ РАЗГОРТВАННЯ ЛЮТАУСКАЙ РЭВАЛЮЦЫ1

У артыкуле асвятляецца актыгазацыя прадпрымальнщкай шщыятывы вясковых жыхароу бе-ларуск1х губерняу з сакавша па кастрычшк 1917 г. Аутар адзначае, што у сакавшу сггуацыя з забеспячэннем сельскагаспадарачай прадукцыяй фронту i города некальш палепшылася. Вясной 1917 г. сяляне Беларуа, агорнутыя шырокай агiтацыйна-прапагандысцкай кампашяй з боку новаабраных дзяржауных структур i гpамадска-палiтычнымi сiламi, чула ставшся да заклжау прадаваць хлеб па «цвёрдых цэнах». Летам 1917 г. павялiчваюцца тэмпы таемнага продажу сельгаспрадуктау па высокiх цэнах, распаусюджваецца вшакурэнне. Прынятыя Часовым урадам меры, наюраваныя на стымуляванне продажу дзяржаве хлеба, кардынальна сггуацыю не выправiлi. Дэфщыт фабрычна-завадсшх таварау, шфляцыя, палггычная нестабшьнасць дрэнным чынам адбiлiся на стауленш селянiна да патрэб армейцау, гараджан i дзяржавы у цэлым.

Ключавыя словы: рэвалюцыя, «цвёрдыя цэны», вшакурэнне, аграрнае пытанне, рэквiзiцыi, дэфiцыт.

I. M. Ryzhankou

Belarusian State Technological University

REVITALIZATION BUSINESS INITIATIVE VILLAGERS BELARUSIAN PROVINCES ON THE STAGE THE DEPLOYMENT OF THE FEBRUARY REVOLUTION

The article highlights actively entrepreneurial initiative of rural inhabitants Belarusian provinces from March to October 1917. The Author notes that in March 1917 the provision of rural-Gospodarczy production front and the city a few palep were. In the spring of 1917 the peasants of Belarus is shrouded in a public outreach campaign from novourania state structures and socio-political forces heard belonged to appeals to sell bread at "fixed prices". In the summer of 1917 increased the secret sale of agricultural products at high prices, is distributed wakaranai. Passed by the Provisional government measures aimed at stimulating sales to the state of bread drastic the situation is not corrected. The shortage of factory goods, inflation, political instability bad impact on the relation of the peasant to the needs of the army, citizens and the state completely.

Key words: revolution, "rigid prices", vakarine, the agrarian question, requisition, shortage.

Уводзшы. Праблема жыццядзейнасщ вясковых жыхароу, а таксама харчовае забеспя-чэнне фронту i горада у гады Першай сусветнай вайны i м1жрэвалюцыйнага перыяду не трапша у л1к прыярытэтных распрацовак псторыкау савецкага перыяду.

У 20-30 гг. ХХ ст. у мемуарах Я. С. Кан-чара, Ф. Ф. Турука, В. Г. Кнорына, А. Р. Чар-вякова, А. С. Славшскага i шшых был1 зак-ладзены асновы канцэпцьп развщця рэвалюцьп на Беларус i рол1 у ёй сялянства. Сялянская тэматыка раскрываецца фрагментарна у кан-тэксце класавай барацьбы, антыурадавай дзей-насщ, асуджэння апанентау бальшав1коу, сялянская гаспадарка ацэньваецца як адсталая. М1ж тым змястоуна асвятляецца дзейнасць салдат - рэвалюцыйнай, на 1х думку, сшы. У л1-ку прац таго часу вылучаецца манаграф1я ды-рэктара Кан'юнктурнага шстытута пры Нарка-маце фшансау СССР М. Д. Кандрацьева «Рынок

хлебов и его регулирование во время войны и революции», дзе змешчаны аналпычны агляд з таблщам1 па хлебных культурах у 1914-1918 гг., руху цэн на прадукты па Раси.

У першае дзесяцщгоддзе заканчэння Вял1-кай Айчыннай вайны вывучэнне псторыи Бела-рус 1917 г. запаволшася i больш щэалапзава-лася. Хрушчоуская «адл1га» спрыяльна пауплы-вала на развщцё пстарычнай навую, у тым л1ку па сялянскай тэматыцы. З'явшся працы Ф. А. Зе-ляноускага, Е. П. Лук'янава, I. Я. Марчаню, А. М. Анф1мава, П. В. Валабуева, Л. П. Лшш-скага. Узбагацш айчынную пстарыяграфда но-выя падыходы, адлюстраваныя у манаграфп I. М. 1гнаценк1. У 80-я гг. навукоуцы пазнаё-мшся з манаграф1яй Т. М. Ютаншай «Война, хлеб и революция».

У савецю перыяд абагульняючая праца па жыццядзейнасщ сялянства Беларуа так i не з'явшася. Был1 пакшуты без агляду актуальныя

тэмы лютага: настроi i паводзшы сялянства у першыя месяцы рэвалюцып, стварэнне рознага-лшовых камготау, урадавых камюарыятау i вы-бары земствау, рэалiзацыя аграрнай i харчовай палпыю Часовага урада i выканання нарыхтоу-чых нарадау, збор сродкау на карысць армii i падтска на Пазыку Свабоды, эканамiчнае стано-вiшча вяскоуцау, разгортванне таемнага вшаку-рэння i продажу сельскагаспадарчых прадуктау, узаемаадносiны сялянства з гараджанамi, фран-тавiкамi, батракамi, асвета, духоунае жыццё i iнш.

У найноушай псторып Беларусi жыццядзей-насць вяскоуцау па сакавк 1917 г. асветлена са старых пазщый I. М. 1гнаценю у калектыуным творы «Псторып сялянства Беларуси». Пэуныя намаганнi прадпрыняты шэрагам iншых айчын-ных даследчыкау [1, 2, 3].

Асноуная частка. Часовы камiтэт пры Дзя-ржаунай думе на чале з М. У. Радзянка, а затым Часовы урад з Г. Я. Львовым разумелi небя-спечнасць чарговых харчовых выступленняу для рэалiзацыi праектау новаутворанай дзяр-жавы (склiканне Устаноучага сходу, перамога у вайне, дэмакратычнае абнауленне i iнш.).

У першыя месяцы Лютаускай рэвалюцыi пры падтрымцы «рэвалюцыйнай дэмакратыи» урад прыняу шэраг сур'ёзных захадау, наюра-ваных на барацьбу з вшакурэннем, таемным продажам сельскагаспадарчых прадуктау, ста-бiльнае паступленне хлебных прадуктау у ар-мiю i горад. Прыняты меры i пастановы: 1 са-кавiка - «Аб рэквiзiцыi хлебных запасау ва ула-дальнiкау, якiя маюць не менш 50 дзесяцiн ворыва», 3 сакавка - заснаванне харчовых кам> тэтау (з правам улiку сельскагаспадарчай пра-дукцыi, правядзення рэквiзiцый, усталявання норм спажывання i тэрмiнау збору ураджаю, размеркавання пайкоу, барацьба са скупшчы-камi), 25 сакавiка - увядзенне дзяржаунай мана-полii на хлебныя запасы i ураджай 1917 г. (увядзенне крымшальнай адказнасцi за укрыццё хлеба i iнш.), 11 красавка - «Аб ахове пасевау» (права на арэнду зямель, яюя пуставал^ i увядзенне крымiнальнай адказнасщ за продаж стр-товых напояу (да 1 года турэмнага зняволення).

Да гарадскога насельнiцтва неакупаванай Беларус звесткi аб рэвалюцыйных падзеях у Петраградзе трапiлi з мясцовых i сталiчных газет. У першыя дш рэвалюцыi новапрызнача-ныя губернскiя камюары (Б. М. Самойленка, Ф. Я. Хамянтоусю, М. Л. Карташоу, В. С. Ба-лай) i рэлтйныя дзеячы (упрауляючы Магi-лёускай Архiепархiяй епiскап I. Цэпляк, Епi-скап Слуцю Феафiлакт) звярнулiся да гарадскога i сельскага насельнiцтва з тлумачэннямi значнасцi петраградскiх падзей для народа i заклiкам захоуваць парадак, не прыпыняць хлебныя пастаукi фронту.

У сакавшу - красавiку 1917 г. падобныя адозвы i пастановы Часовага урада, губернсюх камiсарау на павятовым i валасных узроунях былi агучаны на мiтынгах, шэсцях, царкоуных малебнах, панiхiдах, арганiзаваных дзяржауны-мi i грамадска-палiтычнымi сiламi. У вышку сходы вяскоуцау актыуна дасылаюць свае ра-шэнш аб «шчырым вiтаннi» новага ладу i га-тоУнасцi пастауляць хлеб.

Так, Ерамiчаскi валасны сход, выслухаушы манiфест аб адмове ад трона Мшалая I, пас-танавiу: «перайсцi да новага ураду^ сярод нас

1 насельнiцтва воласцi захаваць щшыню i су-пакой, а для задавальнення вайны да перамож-нага канца асыгнаваць з сум мiрскiх запасных грошау трыста рублёу i для бяспею нашай армii i тыла ахвяраваць хлеба у зерне па 2 пуда з кож-нага поунага участка» [4]. Паводле «Русского слова» ад 23 сакавша, сяляне валасцей Гавез-нянскай, Пацейкоускай i Целядовiчаскай ахвяра-валi на патрэбы дзеючай армii 1166 пудоу жыта.

Тлумачальная кампанiя прынесла свае станоучыя вынiкi. У сакавiку - красавку цэны на прадукты харчавання прыпынш свой iмклi-вы рост i нават у некаторых месцах пашзшся. Так, на старонках «Мiнскага голасу» 11 i 13 са-кавка адзначалася, што у Гомелi i Мiнску «Цэн^1 на муку i iншыя прадукты панiзiлiся на 50 пра-цэнтау, падвоз зерня i мукi з паветау значна узмацшуся». У артыкуле ад 20 сакавка адзначалася, што у Мшску «цэны на цукар панiзiлiся з 30-32 руб. да 25 руб. за пуд... прычына жах гандляроу адказнасщ за утойванне запасау i рэквiзiцыя».

Газета «Могилевский вестник» ад 17 сакавка адзначае: «У Горках цана на хлеб паш-зшася да 8 кап. за фунт. У Магшёве замест мшулых 15, чорны хлеб прадаецца зараз па 1112 кап. за фунт. масла - 50 кап. за фунт. На мяса цэны трымаюцца».

Паводле пастановы ад 25 сакавка, для хля-боу ураджаю 1916 г. былi усталяваны наступ-ныя цэны: ж^1та для Магшёускай i Вiцебскай губерняу - 2 руб. 65 кап., Мшскай - 2 руб. 70 кап.; пшанща для Мшскай, Вщебскай, Магшёускай -3 руб. 35 кап.; авёс для Магшёускай, Вщебскай - 2 руб. 65 кап.; ячмень для Магшёускай -

2 руб. 35 кап., Вщебскай i Мшскай - 2 руб. 40 кап.; грачыха для Мшскай, Магшёускай, Вщебскай -

3 руб. 35 кап.; проса для Магшёускай -

2 руб. 90 кап., Мшскай, Вщебскай - 2 руб. 95 кап.; гарох для Мшскай, Вщебскай, Магшёускай -

3 руб. 30 кап.

Вясной 1917 г. у справаздачах урадавых структур, на старонках газет зрэдку траплялюя паведамленш аб шпарюм росце цэн на сельгас-прадукты, таемным продажы хлеба па завы-шаных цэнах або вшакурэнш. Вынш хлебных

I. М. Рыжанкоу

39

зборау вясной 1917 г. надат упэуненасць мш> стру земляробства Шынгарову А. I. заявщь пра тое, што у гарадах i на фронце няма падстау баяцца сур'ёзнага крызюу.

Па Магшёушчыне рыначныя цэны на сель-гаспрадукты з лютага па красавш змянiлiся наступным чынам i наблiзiлiся да зацверджа-ных дзяржаунымi структурам^ жыта (1 пуд) з 4 руб. 31 кап. да 3 руб. 61 кап., ячмень 3 руб. 94 кап. - 3 руб. 67 кап., авёс 3 руб. 19 кап. -3 руб. 33 кап., грачыха 4 руб. 92 кап. - 4 руб. 32 кап.; жытняя мука 5 руб. 24 кап. - 4 руб. 43 кап.; каровша масла (1 фунт) з 2 руб. 72 кап. да 2 руб. 09 кап.; малако (1 вядро) з 4 руб. 15 кап. да 3 руб. 59 кап. [5]. Пад Вялшдзень цэны на яйю i муку традыцыйна павысшся.

Адчувальны недахоп з забеспячэннем пра-дуктамi харчавання фронту i горада стау вызна-чацца з канца чэрвеня 1917 г. Звязана гэта з пэунымi аб'ектыунымi i суб'ектыунымi абстав> намi: зменай кабшетау Часовага урада, абваст-рэннем палпычнай сiтуацыi, пагаршэннем и-туацыi на фронце, слабым кантролем з боку мшцьи, ростам цэн на хлеб i яго дэфщытам на вёсцы, пашырэннем перагонкi зерня на сшрт i продажам у далейшым салдатам i гараджанам, неадпаведнасцю «цвёрдых цэн» рыначным, дрэнным забеспячэннем вёскi фабрычна-завад-скiмi таварамi, неапрауданымi надзеямi на па-скоранае вырашэнне набалелых праблем (агра-рнае пытанне).

Варта аздначыць, што пуд жыта харчовыя камiтэты набывалi у сялян па 2 руб. 70 кап., а прадават па 3 руб. 85 кап. У той самы час сялянсюя ахвяраванш для фронту працягвалiся.

Харчовыя камготы губернскага, павятовага i валаснога узроуню пры падтрымцы Саветау дэпататау прымаюць рэзалюцыi аб строгiм улiку i абмежаваннi запасау хлеба (жыта, пша-нiца, полба, проса, чачавiца, фасоль i гарох, кукуруза, ячмень i авёс, усякага роду мука, вот-руб'е, крупы) для пракармлення да новага ура-джаю, перадачы у загадванне харчовым кам> тэтам хлебных запасау прыватных уладальнiкау i рэквiзiцыi утойваемага хлеба за палову ад «цвёрдай цаны» i турэмным заключэннi за вь накурэнне [6].

У таюх умовах сяляне iмкнулiся скарыстаць сiтуацыю на сваю карысць i актыуна уключы-лiся у продаж па рыначных цэнах сваёй прадук-цыi i вiнакурэнне.

Паказальны артыкул карэспандэнта газеты «Новое Варшавское утро» I. Волка ад 3 жшуня пад назвай «В Полесской деревне». «У той час каш у Петраградзе i Маскве усе крычаць аб го-ладзе, а яйкi прадаюцца па 98 коп. за дзес. (Петра-град) i фунт пшашчнага хлеба каштуе 30-35 ка-пеек у нас у Палеш, яйкi каштуюць летам ад

1 р. 10 к. да 1 р. 50 коп. за дзес., а фунт дрэнна-га пшашчнага хлеба 50-60 кап. касцы за 8 гадзш рабочага дня бяруць па 12-15 рублёу».

Затым паведамляецца, што сялянш «неах-вотна растаецца з запасамi прадуктау, дакладна разумея, што далей яны спатрэбяцца iм больш... Нядауна у Мiнскiм павеце сгарэла у розных асоб, некалью дзесяткi тысяч рублёу збера-жэнняу. Сяляне займаюцца вывазам (бярвен-няу) на лесапiлку Усерасшскага земскага саюза у с. Денiсковiчах (Слуцкага павета Мiнскай губернi) i маюць на паракопнай падвозе да 400600 руб. чыстага прыбытка у месяц. Зараз нават ад "замухрышю" - палешука паказвая яму 100 руб-лёуку нярэдка чуешь пагардлiва "Да х1ба ж гэта сёння грошы!"».

Рост цэн i сялянскiх апетытау у Магiлёве прасочваецца у газеце «Могилевская жизнь» ад 21 лшеня, 20 жнiуня i 28 верасня. Так, у лшеш гарлач смятаны каштавау 1 руб. 50 кап., у ве-расш ужо 2 руб. 50 кап., кураня 3 руб. - адпа-ведна 9-10 руб. Таму, зразумела, на старонках перыдычных выданняу сустракалюя паведам-леннi пра «спекуляцыйны разгул», «эшдэмда нажывы», якiя панавалi у горадзе i на вёсцы.

«Горад i мястэчкi лiтаральна ж^1вуць у про-галадзь; галадаюць малазямельныя сяляне. Воль-ныя цэны на хлеб павысшся да 10-12 руб. за пуд, але i за гэту цану не знайсцi хлеба, сусед не прадае. Хлеб харчовым камготам не дае, а хавае^ узяць хлеб у селянша можна толью сiлай» [7].

Пра паскораны рост сялянсюх грашовых дэпазiтау у ашчадных касах паведамлялася на старонках «Могилевской жизни» ад 6 жнiуня.

4 жшуня Вщебская гарадская харчовая управа паведамляла губернскай аб тым, што «штодня трапляюць скаргi з боку гарадскога насельнiцтва на сялян, якiя прывозяць малоч-ныя прадукты i друпя прадукты для продажу у горад i патрабуючых за iх неймаверна высоюя цэны пры чым япошшя з кожным днём па жаданню асобных сялян павялiчваюцца, гарад-ское насельнщтва у зусiм безвыходным пала-жэннi, таму шта пры высокай цане на мяса малочныя прадукты з'яуляюцца адным з га-лоуных прадметау спажывання... гэта вакха-натя... просьба разгледзiць на пасяджэннi губернскага харчовага камгота».

У таюх умовах прадпрымальнiцкая iнiцыя-тыва сялян актытазавалася. Каб зарабiць у гэты складаны час, сяляне Мошканскай воласщ на-бывалi хлеб па 7-8 руб. за пуд i прадавалi у Вiцебску за 15 руб. за пуд [8].

Павышэнне 29 жшуня удвая «цвёрдай цаны» на збожжа прынцыпова не выправша сiтуа-цыю, бо не паспявала за прапановамi рынку. 10 верасня старшыня Магiлёускага губернскага

харчовага камiтэта Мусерскi I. М. на чарговым пасяджэннi выстушу з разгорнутым дакладам -пра недарод жыта, нежаданне вёскi «аддаваць хлеб гораду», актывiзацыю «сялян-спекулян-тау», якiя прадавалi па «цвёрдых цэнах», каб потым прасiць больш танны хлеб у харчовай управе. Па яго сведчанш, сяляне захоувалi частку запасау для далейшага вывазу за межы губерш i продажу па 20 руб. або «для сама-гонкi» [9]. Старшыня з гораччу канстатавау, што харчовая управа не мае права распа-раджацца фабрычна-завадскiмi таварамi для забеспячэння вяскоуцау.

З лета 1917 г. разгортваецца тайнае вша-курэнне для продажу вайскоуцам i гараджанам. Мясцовыя грамадска-палiтычныя i адмшстра-цыйныя структуры прымалi пастановы з асу-джэннем вiнакурэння, арганiзоУвалi мшцэйсюя

1 грамадскiя патрулi, пазбаулялi «самакурау» хлебнага пайка i фабрычна-завадскiх таварау. Прынятыя меры не здолелi карэнным чынам змянiць сiтуацыю.

На пасяджэнш Вiцебскага губернскага ся-лянскага з'езда адзначалася: «...ёсць i яшчэ адно зло: амаль ва усякiм восещ ладкаваны ма-ленькi вiнакурны завод. Самагонкай гандлююць па 40-60 руб. чвэрць. Для чвэрщ неабходна пуд хлеба. Карысна. Няма агульнай свядомасщ. Сваiм выбарным не давяраюць. Наогул мала узаемнага даверу i шмат зайздрасщ i асобых iнтарэсау» [10].

На старонках газет прыфрантавой паласы сустракалюя абураныя артыкулы пра распау-сюджанне «ханжы» i «самагонкi». Так, у газеце «Новое Варшавское утро» ад 30 жшуня з абу-рэннем адзначалася: «.у прыфрантавых губер-нях i гарадох моцна кв^нее варэнне "сама-гоню" i ачыстка дэнатураванага стрта... Збы-там жа гэтага прадукта займаюцца "чайныя" i "каварш". "Крысталiзацыя" - першы сорт цэнщца па 28 руб. за бутылку. "Самагонка" -

2 гатунак ад 8 - да 20 руб. за бут., "ханжа" шзкай пробы каштуе 5 руб. У попыце "стрт" 90° - 50 руб. шклянка. Па словах свабоднага вшакура, шклянка "самагоню" i "ханжы" абы-ходзiцца не больш 2 руб.».

З пашырэннем дэмакратычных свабод у армп i аслабленнем вайсковай дысцыплшы спажываць i рэалiзоУваць самагонку пачалi

франтавiкi, салдаты-дэзерцiры. Так, 8 верасня член управы Казьянскага валаснога харчовага камгота Клiмау затрымау i склау пратакол за бочачку самагону на салдата П. Данiлава з вёсю Карысцi [11].

У верасш Вiленскi губернскi камiсар В. С. Балай у дакладной запiсцы ахарактары-завау мясцовага селянiна як чалавека, якi з павагай ставiцца да парадку, мае моцную волю, валодае цярпеннем i жыццёвай хiтрасцю, разумее свабоду як права на зямлю.

У кастрычшку сiтуацыя з забеспячэннем сельскагаспадарчымi прадуктамi яшчэ больш пагоршалася i вырашэнне гэтай праблемы ча-кала iншых больш актыуных мерапрыемствау. У гэты час кошт хлеба па Полацюм павеце да-сягнуу 30 руб. за пуд [12].

На Магшёушчыне пуд жыта каштавау 19 руб. 99 кап. Таксама Вщебскаму губернска-му камiсару паведамлялi аб цяжюм харчовым становiшчы у Дзвшсюм павеце. Падобная скла-даная атуацыя сустракалася практычна ва усiх паветах беларусюх губерняу.

Заключэнне. З лютага сялянства Беларусi, як i у цэлым па Расii, было актыуна уключана у грамадска-палiтычнае ж^1ццё дзяржавы. Арга-нiзавана вяскоуцы вiталi на машфютацыях, мiтынгах, малебнах новы дзяржауны лад i Удзельнiчалi у выбарах новых органау кiра-вання, рознагалшовых камiтэтау (харчовых, зя-мельных), дэмакратычных земствау. Гэта па-шырала кругагляд, стымулявала iнiцыятыву, са-мастойнасць. Таксама новыя умовы часу i абвостраныя старыя хваробы (дэфiцыт, дара-гоуля, пашыраны попыт на рабочыя рую, пра-дукты харчавання i шш.) актывiзавалi дзелавыя i iншыя асабютыя якасцi вяскоуцау.

Дзяржауныя i грамадсюя сiлы пераацанiлi значнасць дэмакратычных рэформау для сялян-скай масы, не задаволш iх гаспадарчыя патрэбы i у першую чаргу не апрауцалi чаканнi па зя-мельным пытанш. Сялянства вырашыла скары-стаць момант аслаблення дзяржаунага кантролю для паляпшэння свайго эканамiчнага стану.

У вышку адбылося несупадзенне iнтарэсау агульнаграмадскiх i агульнадзяржауных з вуз-какарпаратыунымi сялянсюмь У той самы час вяскоуцы да самага пачатку новай рэвалюцып працягвалi ахвяраваць армii.

Лiтаратура

1. Семенчик Н. Е. Сельское хозяйство и промышленность Беларуси времен Первой мировой войны в отечественной историографии // Труды БГТУ. 2016. № 5: История, философия, филология. С.19-23.

2. Семенчик Н. Е. Революции 1917 г. и их последствия в Беларуси // Труды БГТУ. Сер. 6, История, философия. 2017. № 1. С. 47-52.

3. Рыжанкоу I. М. Харчовая пал^ыка Часовага урада у Беларуа (верасень - кастрычшк 1917 г.) // Труды БГТУ. Сер. 6, История, философия. 2017. № 1. С. 53-57.

I. M. Рыжанкоу

41

4. Нацыянальны apxiy Рэспублiкi Беларусь (НАРБ). Фонд 60. Воп. 3. Спр. 242. Арк. 40.

5. Дзяржауны apxiy Магшёускай вобласцi. 1нвентарны № 1181. Цэны на галоуныя прадукты i прадметы сельскай гaспaдapкi у Магшёускай губерш за 1917 г. С. 5-6.

6. НАРБ. Фонд 624. Воп. 1. Спр. 59. Арк. 72.

7. По губернии // Могилевская жизнь. 1917. 25 августа. С. 3-4.

8. НАРБ. Фонд 624. Воп. 1. Спр. 59. Арк. 131.

9. В губернском продовольственном комитете // Могилевская жизнь. 1917. 20 сентября. С. 2.

10. Губернский крестьянский съезд // Витебский листок. 1917. 13 июня. С. 2.

11. НАРБ. Фонд 624. Воп. 1. Спр. 7. Арк. 136.

12. По губернии // Витебский листок. 1917. 12 октября. С. 1.

References

1. Semenchyk M. Уе. Agriculture and industry of Belarus during the First world war in the national historiography. Trudy BGTU [Proceeding of BSTU], 2016, no. 5: History, philosophy, philology, pp. 1923 (In Russian).

2. Syamenchyk M. Уе. The revolution of 1917 and their consequences in Belarus. Trudy BGTU [Proceeding of BSTU], series 6, History philosophy, 2017, no. 1, pp. 47-52 (In Russian).

3. Ryzhankou I. M. Food policy of the Provisional government in Russia (september - october 1917). Trudy BGTU [Proceeding of BSTU], series 6, History, philosophy, 2017, no. 1, pp. 53-57 (In Belarusian).

4. National Archives of the Republic of Belarus (NARB). Fund 60. I. 3. F. 242. L. 40.

5. State archives of Mogilev region. Inventory No. 1181. Prices on main products and items for agriculture in the Mogilev province for 1917, pp. 5-6.

6. NARB. Fund 624. I.1. F. 59. L. 72.

7. In the province. Mogilevskaya zhizn' [Mogilev life], 1917, 25 August, pp. 3-4.

8. NARB. Fund 624. I. 59. F. 59. L. 131.

9. In the provincial food Committee. Mogilevskaya zhizn' [Mogilev life], 1917, 25 September, p. 2.

10. Provincial peasant Congress. Vitebskiy listok [Vitebsk leaf], 1917, 13 June, p. 2.

11. NARB. Found 640. I.1. F. 7. L. 136.

12. In the province. Vitebskiy listok [Vitebsk leaf], 1917, 12 October, p. 1.

1нфармацыя пра аутара

Рыжанкоу 1гар Мiхайлавiч — кандыдат пстарычных навук, дацэнт, дацэнт кафедры псторьп Беларус i палггалоги. Беларуси дзяржауны тэхналапчны ушверсгот (220006, г. Мшск, вул. Свярд-лова, 13а, Рэспублша Беларусь). E-mail: [email protected]

Information about the author

Ryzhankou Ihar Mikhaylavich - PhD (History), Associate Professor, Assistant Professor, the Department of History of Belarus and Political Science. Belarusian State Technological University (13a, Sverdlova str., 220006, Minsk, Republic of Belarus). E-mail: [email protected]

Пастуту 23.03.2018

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.