Научная статья на тему 'Продуктовая политика временного Правительства на Беларуси на первоначальном эпате развертывания Февральской революции'

Продуктовая политика временного Правительства на Беларуси на первоначальном эпате развертывания Февральской революции Текст научной статьи по специальности «СМИ (медиа) и массовые коммуникации»

CC BY
109
28
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
РЕВОЛЮЦИЯ / ТВЕРДЫЕ ЦЕНЫ / ХЛЕБНЫЕ ЗАПАСЫ / АГРАРНЫЙ ВОПРОС / РЕКВИЗИЦИЯ / УЧРЕДИТЕЛЬНОЕ СОБРАНИЕ / ДЕМОКРАТИЯ

Аннотация научной статьи по СМИ (медиа) и массовым коммуникациям, автор научной работы — Рыженков Игорь Михайлович

В статье раскрывается то положение, которое сложилось с продовольствие в прифронтовой зоне до февраля 1917 г.,а также роль и место продовольственного вопроса в политике Временного правительства с марта по май 1917 г. Автор отмечает, что с первых дней марта значительные старания государственных структур и "революционной демократии" были направлены на повышение эффективности агитационно-пропагандистской работы на селе. Для успешного строительства новой демократической державы и продолжения войны необходимо было обеспечить стабильные поставки продуктов питания на фронт и в город. Новая политическая элита под руководством М. Родзянко, а впоследствии Г. Львовым демонстрировала готовность защищать демократию и не делала попыток реанимировать предыдущий государственный строй. Эти намерения подтвердили первые решения правительства: демократизация общественно-политической жизни, реквизиция хлебных запасов у помещиков, права крестьянам на аренду на льготных условиях пустующих помещицких земель. В марте апреле 1917 г. крестьянство Беларуси со своей стороны высказало готовность исполнять поставки по реквизициям.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

ХАРЧОВАЯ ПАЛІТЫКА ЧАСОВАГА ЎРАДА НА БЕЛАРУСІ НА ПЕРШАПАЧАТКОВЫМ ЭТАПЕ РАЗГОРТВАННЯ ЛЮТАЎСКАЙ РЭВАЛЮЦЫІ

У артыкуле раскрываецца станов1шча, якое склалася з харчаваннем у прыфрантавой зоне да лютага 1917 г., а таксама роля i месца харчовага пытання ў пал1тыцы Часовага урада з сакавіса па май 1917 г. Аўтар адзначае, што з першых дзён сакавiка значныя намаганнi дзяржаўных структур i «рэвалюцыйнай дэмакратыi» был накіраваны на павышэнне эфектыўнасці агітацыйна-прапагандысцкай работы на вёсцы. Для паспяховага будаўнітва новай дэмакратычнай дзяржавы i працягу вайны неабходна было забяспечыць стабільныя пастаўкі прадуктаў харчавання на фронт i ў горад. Новая палітычная элiта на чале з М. Радзянка, а далей Г. Львовым дэманстравала гатоўнасць абараняць дэмакратыю i не рабiла спроб рэанiмаваць ранейшы дзяржаўны лад. Гэтыя намеры пацвердзiлi першыя рашэннi ўрада: дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця, рэквізіцыя хлебных запасаў у памешчыкаў, права сялянам на арэнду на льготных умовах пустуючых памешчыцкiх зямель. У сакавіку красавiку 1917 г. сялянства Беларусi са свайго боку выказала гатоўнасць выконваць пастаўкі па рэквізіцыях.

Текст научной работы на тему «Продуктовая политика временного Правительства на Беларуси на первоначальном эпате развертывания Февральской революции»

УДК 947.6.«1917»

I. М. Рыжанкоу

Беларускi дзяржауны тэхналапчны ушверсгот

ХАРЧОВАЯ ПАЛ1ТЫКА ЧАСОВАГА УРАДА НА БЕЛАРУС1 НА ПЕРШАПАЧАТКОВЫМ ЭТАПЕ РАЗГОРТВАННЯ ЛЮТАУСКАЙ РЭВАЛЮЦЫ1

У артыкуле раскрываецца станов1шча, якое склалася з харчаваннем у прыфрантавой зоне да лютага 1917 г., а таксама роля i месца харчовага пытання у палиыцы Часовага урада з сака-в1ка па май 1917 г. Аутар адзначае, што з першых дзён сакавiка значныя намаганнi дзяржауных структур i «рэвалюцыйнай дэмакратыi» был наюраваны на павышэнне эфектыунасщ аггга-цыйна-прапагандысцкай работы на вёсцы. Для паспяховага будаунщтва новай дэмакратычнай дзяржавы i працягу вайны неабходна было забяспечыць стабшьныя пастауш прадуктау харчавання на фронт i у горад. Новая палпычная элiта на чале з М. Радзянка, а далей Г. Львовым дэманстравала гатоунасць абараняць дэмакратыю i не рабiла спроб рэанiмаваць ранейшы дзяржауны лад. Гэтыя намеры пацвердзiлi першыя рашэннi урада: дэмакратызацыя грамадска-палпычнага жыцця, рэ^зщыя хлебных запасау у памешчыкау, права сялянам на арэнду на льготных умовах пустуючых памешчыцк1х зямель. У сакав^ - красавiку 1917 г. сялянства Бе-ларусi са свайго боку выказала гатоунасць выконваць пастауш па рэ^зщыях.

Ключавыя словы: рэвалюцыя, «цвёрдыя цэны», хлебныя запасы, аграрнае пытанне, рэквь зiцыi, Устаноучы сход, дэмакратыя.

I. M. Ryzhankou

Belarusian State Technological University

FOOD POLICY OF PROVISIONAL GOVERNMENT ON BELARUS AT AN INITIAL STAGE OF EXPANSION OF FERVALSKY REVOLUTION

The article deals with the food situation in the frontal zone by February 1917, and the role and place of the food problem in the policy of the Provisional Government during the period from March to May 1917. The author notes that from the first days of March considerable efforts of government agencies and «revolutionary democracy» were aimed at improving the effectiveness of advocacy in the countryside. For the successful construction of a new democratic state and a continuation of the war it was necessary to ensure a stable supply of food to the front and to the city. The new political elite headed by N. Rodzyanko, and then H. Lvоv demonstrated willingness to defend democracy, and did not attempt to revive the old political system. These intentions have confirmed the first decision of the government: the democratization of social and political life, rekvizitsyya grain stocks from the landlords, the right to peasants for rent on favorable terms the lands which are empty landowners' estates. In March-April 1917, the peasants of Belarus for its part, expressed its willingness to vypolneniyuyat supply requisition.

Key words: revolution, «fixed prices», grain stocks, the agrarian question, requisition, the Constituent Assembly, democracy.

Уводзшы. Гiстарыяграфiя перыяду Лютау-скай рэвалюцып характарызуецца вялшм мас> вам аутарсюх i калектыуных выданняу савецка-га i найноушага часу. Для перыяду панавання марксюцка-леншскай метадалогл галоуным аб'ек-там даследавання з'явiуся рух народных мас -салдат, рабочых i сялян пад юраунщтвам пар-тыи бальшавшоу у барацьбе з Часовым урадам i буржуазнымi партыямi i аргашзацыямь Невы-падкова таму дзяржаваутваральная, зямельная, харчовая палпыка Часовага урада набыла вык-лючна адмоуную ацэнку. Тэматыка жыццядзей-насщ сялянства i яго гаспадарчыя клопаты ва умовах дзяржаунай паттыю 1917 г. не падляга-лi грунтоунаму асвятленню. Разам з тым савец-кiя аутары: М. Д. Кандрацьеу, Л. П. Лiпiнскi,

I. М. 1гнаценка i iншыя, узнялi велiзарны па па-мерах аб'ём архiуных i дакументальных матэры-ялау. Прычым назапашаныя веды сталi глебай для разваг наступных пакаленняу псторыкау.

З распадам СССР эканамiчная паттыка Ча-совага урада знайшла адлюстраванне у працах П. У. Валабуева, В. С. Поршневай, Э. У. Пш-чэускай i iнш. Гаспадарчае жыццё вяскоуцау па сакавiк 1917 г. адбга у калектыуным творы -«Псторыя сялянства Беларусi» [1].

Асноуная частка. Сялянскае саслоуе у Ра-сiйскай iмперыi заусёды адчувала нястачу, а з па-чатку Першай сусветнай вайны, адпаведна увядзеннем ваеннага становшча, яшчэ больш пагоршылася [2]. Жорстю прыфрантавы рэжым, прыцягненне да ваенна-прымусовых работ, рэк-

Bi3^bii i мабшзацыя адмоуна адбшася на ся-лянскай гаспадарцы [1, с. 421]. Прыфрантавая зона зрабшася асноунай крынiцай харчовага забеспячэння салдат Заходняга i Пауночнага франтоу, Мшскай i Дзвiнскай вайсковых акруг, а таксама мясцовага насельнщтва. Тут нарых-тоукай прадуктау i фуражу па усталяваных дзяржавай «цвёрдых» цэнах займалюя вайско-выя (Снабзап, Снабсев), грамадсюя (Усе-расiйскi земскi саюз, Земгар, Усерасшсю Саюз гарадоу), а таксама цывшьныя (харчовыя кам> сй) службы на чале з Асобай нарадай па харчо-вых справах пры Мiнiстэрстве земляробства.

Кожнаму вытворцу сельскагаспадарчай пра-дукцыi была вызначана колькасць прадуктау для абавязковага продажу. У той жа час найбольшы iх аб'ём прыпадау на сялянства, якое, акрамя вайсковай i працоунай, павiнна было выконваць яшчэ i харчовую павiннасць. Менавгга за кошт дробных гаспадарак адбывалася задавальненне харчовых патрэб гараджан i вайскоуцау на Беларусi. Нягледзячы на тое, што беларускiя губерш адносiлася да спажыуцоу, а не вытворцау [3], цяжар абавязковых паставак прадуктау на патрэбы салдат i гараджан нiчым не абмяжоувауся.

У вышку юнуючая сiстэма Улiку, нарыхтоу-кi i дастаукi прадуктау на фронт i у гарады не магла быць эфектыунай. Велiзарныя дзяржау-ныя затраты на вайну узмацнялi iнфляцыю, на-рыхтоУкi на фронт - дэфщыт спажывецюх тава-рау i, адначасова, iх дарагоулю. Буйныя выт-ворцы збожжа, фуражу, мяса мелi магчымасць ухiлiцца ад рэ^зщьп i прадаць прадукты пера-купшчыкам. Мелi такую магчымасць i асобныя сялянскiя гаспадаркi[4].

Нягледзячы на усебаковае (праз асвету, цар-кву, прэсу i г. д.) уздзеянне урада з мэтай да-вядзення вайны да пераможнага канца [5] на патрыятычныя i грамадзянсюя пачуццi насель-нiцтва Расй, яго стауленне да патрэб дзяржавы не вызначалася адпаведнай аддачай. Як падк-рэслiвалася на старонках газеты «День» ад 17 лютага 1917 г., па Расй харчовыя паступлен-ш у мiнулым годзе «на патрэбы армй далi моц-ны недабор». Неэфектыунасць рэпрэсiуных ме-тадау барацьбы супраць парушальнiкау «хлеб-най павшнасщ» добра усведамлялася у сталiцы.

Трэба адзначыць, што ва умовах узмоцнен-нага ваенна-палщэйскага рэжыму сялянства бе-ларусюх губерняу не выяуляла нiякiх прыкмет сацыяльнай актыунасцi, накiраванай на абарону уласных iнтарэсау, спрабуючы прытрымаць харчовыя прадукты ад продажу дзяржаве па «цвёрдых цэнах».

10 лютага 1917 г. на пасяджэнш Асобай на-рады з удзелам Мшютра земляробства А. А. Рыт-цiха у лiку прапаноу, сюраваных на паляпшэн-

не харчовай справы у краiне, адзначалася прыцягненне «ушх народных сш». Прауда ка-жучы, цiкавасць народа да патрыятычных ло-зунгау iмклiва знiжалася. Па-першае, ваенныя пазыкi не давалi чакаемых вышкау. Па-другое, у грамадстве узмацншася тэндэнцыя да ухшен-ня ваеннаабавязаных ад прызыву на службу. Па-трэцяе, законы кашталютычнага рынку вы-яулялюя мацней, чым загады ваеннага часу.

У вышку гэтага узбагачалюя буйныя выт-ворцы сельгаспадарчай прадукцыi i спекулянты, узмацняуся дэфiцыт прадуктау (мую, круп, цукру), разлiчаных на iх рэалiзацыю па «цвёрдых цэнах» у гарадах. Пра мноства харчовых «хвастоу» на вулiцах Мiнска паведамлялi ка-рэспандэнты газеты «Минский голос» ад 23 лютага 1917 г. Названы артыкул пабачыу свет практычна у той момант, калi у сталiцы на глебе недахопу прадуктау распачалюя хваляваннi, яюя у далейшым перараслi у антыурадавыя узб-роеныя дэманстрацыi i прывялi да пагiбелi, зда-валася б, непарушнага самадзяржауя.

Новая пал^ычная элiта у асобе Часовага ка-мiтэта Дзяржаунай думы не рабша спроб адна-вiць царызм, энерпчна прыступiлася да засна-вання новага, на дэмакратычных пачатках дзяр-жаунага ладу; дасягнення ганаровага мiру; ста-бшзацьи эканомiкi у мэтах задавальнення най-важнейшых жыццёвых патрэб насельнiцтва i салдат. Так, ужо у першым сваiм звароце ад 1 сакавша 1917 г. да грамадзян Расй старшыня адзначанага камiтэта М. У. Радзянка заявiу аб тым, што галоуны клопат урада - забяспечыць армiю i насельнiцтва прадкутамi харчавання. Наступныя звароты Часовага камiтэта Дзяржаунай думы да гарадсюх i земскiх самакiраванняу змяшчалi заклiкi захоуваць грамадскi парадак i наладзiць харчовую справу i рэквiзiцыi запасау хлеба у зямельных уласнiкау i арандатарау, якiя мелi не менш за 50 дзесящн ворыва. Грамадска-пал^ычныя, прафесiйныя, нацыянальныя i ш-шыя арганiзацыi, якiя узнiклi на Беларус у вы-нiку рэвалюцыi, падтрымалi новы лад у асобе Часовага урада i яго мясцовыя органы, а таксама далучылюя да рэаргашзацып i далейшага развiцця харчовай справы.

З пачатку сакавша настроi i паводзiны не-пасрэдных вытворцау сельгаспрадуктау - сялян -знаходзiлiся пад асобай увагай адзначаных ар-гашзацый. На сходах, малебнах з нагоды вган-ня новага ладу i абрання органау улады вяскоу-цам тлумачыуся сэнс падзей, якiя адбылюя у краiне. На гэтых мерапрыемствах аргашзата-ры мусiлi прадухiлiць стыхшны рух, скiраваны на захоп памешчыцкай маёмасцi. Безумоуна, што ранейшыя сродю маральнага уздзеяння на сялян прыйшлося пераглядаць i прыстасоуваць да новых рэалш. Таму сялянам прапаноувалася

падтрымаць «амкненне [урада] давесщ вайну да пераможнага канца i перабудаваць радзiму на новых пачатках, яюя выпрацуе Устаноучы сход» [6]. Ва урадавых зваротах рабiуся акцэнт на неабходнасць аказання усеабдымнай дапа-могi армii i гораду. Гэтай жа лши прытрымлiва-люя арганiзатары валасных сходау, якiя дамага-лiся вынясення адпаведных рэзалюцый i, што яшчэ больш важна, збору сялянамi ахвяраван-няу для фронту.

Так, у «Вестнике Минского губернского комиссара» ад 12 красавца паведамлялася пра акты ахвяраванняу удзельшкау валасных сходау. У прыватнасщ, сход Ерамщкай воласцi пастанавiу: «перайсцi да новага ураду... сярод нас i насельнщтва воласцi захаваць цiшыню i пакой, а для задавальнення вайны да пераможнага канца асыгнаваць з сум мiрскiх запасных грошау трыста рублёу i для забеспячэння нашай армп i тыла ахвяраваць хлеба у зерне па 2 пуда з кожнага поунага участка».

Варта адзначыць, што у сакавiку - маi 1917 г. падобныя акцыi мелi масавы характар. У вынiку гэтага сялянсю аграрны i пагромны рух быу прадухiлены, новая улада прызнана i значна актывiзавалася дапамога франтавшам.

У сваю чаргу, Часовы урад пад юраунщт-вам Г. Я. Львова з першых дзён працы актыуна прыступiу да заснавання харчовых камiтэтау. У лiку задач камготам загадвалася назiранне за «харчова-эканамiчным жыццём» на пэунай тэ-рыторыi: улш сельскагаспадарчай прадукцыi, правядзенне рэквiзiцый, усталяванне норм спа-жывання i тэрмшау збору ураджаю, размерка-ванне пайкоу, барацьба са скупшчыкамi i шш. Выказаная гатоунасць аказаць дапамогу ураду i армii дазваляла вырашыць харчовую праблему адразу i у маштабе усёй краiны. Так, 25 сакав> ка урад аб'явiу аб увядзенш дзяржаунай мана-полii на хлебныя запасы i ураджай 1917 г. Паста-нова абмяжоувала усе прыватныя здзелкi з хлебам яго здачай па «цвёрдых цэнах» дзяржау-ным нарыхтоучым службам.

У прыватнасщ, ператс прадугледжвау пад-рыхтоучы этап, на яюм належала падлiчыць харчовыя, кармавыя запасы i жывёлу да збору ураджаю, «дзесящны пасевау». Затым улiчыць ураджай у копах; далей - ператсаць новы ураджай i высветлiць стан азiмых пасевау [7]. Планавалася праверыць правiльнасць праведзе-най развёрсткi нарыхтоучых заданняу памiж рэ-гiёнамi i агульную колькасць жыхароу (едакоу). У вышку былi закладзены важкiя прававыя пе-радумовы для паспяховага вырашэння харчовай праблемы.

Выказваючы клопат аб новым ураджа^ 11 красавiка Часовы урад сваёй пастановай «Аб

ахове пасевау» дазволiу харчовым камiтэтам здаваць у арэнду пуставаушыя землi, у тым лiку тыя, як1я знаходзшся ва уласнасцi памешчыкау.

Па прычыне недахопу працоуных рук ула-дальнiкi не мелi магчымасцяу справiцца з па-сяуной, i таму сяляне набывалi магчымасць зусiм легальна «прапаноуваць свае паслуп» i, натуральна, на сваiх умовах. Зразумела, што адзначаная пастанова выкткала моцную зацi-кауленасць у малазямельнага сялянства i сты-мулявала яго удзел у фармiраваннi харчовых камготау. З другога боку, яе ажыццяуленне увасобiлася ва узрастаннi сацыяльнай напру-жанасцi памiж сялянствам i памешчыкамь

Паводле пастановы Савета мiнiстрау ад 12 мая «у мэтах забеспячэння арми, насельнщтва мясам i хлебам, таксама атрымання матэрыя-лау для зямельнай рэформы» абвяшчалася аб правядзенш Усерасiйскага сельскагаспадарчага i пазямельнага ператсу. Перапiсам падлягала займацца земскiм установам. Рашэннi Часовага урада па харчовым пытанш актыуна пастаянна прапагандавалiся у прэсе, абмяркоувалiся на сходах i пасяджэннях, тыраж^Iравалiся у адоз-вах i iнструкцыях [8].

Дапамаглi вяскоуцам зразумець сэнс мерап-рыемствау у харчовай сферы, задачах i сутнасщ манаполii на хлеб арганiзатары з'ездау сялянс-кiх дэпутатау у красавцу - маi 1917 г.

Вясной 1917 г. падтрыманы усiмi коламi грамадства Часовы урад меу надзею паспяхова пераадолець харчовыя цяжкасцi. Праваднiкамi

1 выканауцамi яго палiтыкi з'яулялюя створа-ныя дэмакратычным шляхам харчовыя кам> тэты. На Беларусi першыя з iх сталi стварацца у губернсюх, затым у павятовых i валасных цэнтрах. У вынiку харчовыя камготы Мiнскай, Вiленскай, Вiцебскай, Магшёускай губерняу узначалiлi Б. Самойленка, I. Касперовiч, М. Кан-драцьеу i I. Мусерскi.

Арганiзацыя выбарау валасных камготау надавала сялянам значнае прадстаунщтва у па-раунаннi з iншымi саслоУямi. Часцей даверам у выбаршчыкау карысталiся аутарытэтныя на вёсцы гаспадары. Траплялi у камiтэты таксама памешчыю, святары, настаунiкi, земскiя слу-жачыя, прадпрымальнiкi i iнш.

Разам з улшам сялянскай i памешчыцкай гаспадарю харчовыя камiтэты атрымалi магчымасць прыступщь да рэалiзацыi другога важ-нага урадавага задання - цэнтратзаванай рэквi-зiцыi прадуктау (збожжа, мяса, фуражу i iнш.) па «цвёрдых цэнах». У пачатку лета 1917 г. у прыфрантавой зоне цэны былi прыкладна аднолькавымi - пуд жыта - па 2 руб. 65 кап. -

2 руб. 70 кап.

Пры гэтым харчовым камготам надавалюя шырокiя паунамоцтвы, нават прыцягненне да

крымшальнай адказнасщ гаспадароу за падачу недакладных звестак аб сваiх запасах. Прауда, больш распаусюджаным сродкам пакарання за гэта з'яулялася рэквiзiцыя прадуктау за палову «цвёрдай цаны».

Заключэнне. Са звяржэннем самадзяржауя харчовая пал^ыка Часовага урада набыла з першых дзён рэвалюцыi надкласавы характар i знайшла у беларускага сялянства спачуванне i падтрымку. Часовы урад рэальна ацашу знач-насць харчовага пытання для грамадства i дзяр-

жавы, вызначыу прыцягальныя арыенщры для сялян (вырашэнне зямельнага пытання, скл> канне Устаноучага сходу i iнш.), забяспечыу абранне дэмакратычных выканаучых органау, маральны i практычны удзел ycix пластоу гра-мадства i г. д.

У далейшым абвешчаная закупка збожжа новага ураджаю ва умовах хлебнай манаполii у беларускай вёсцы не стымулявала сялянскай актыунасщ з-за ютотнага разыходжання «цвёр-дых» i рыначных цэн.

Лiтаратура

1. Псторыя сялянства Беларyсi. Са старажытных часоу да нашых дзён. У 3 т. Т. 2: Псто-рыя сялянства Беларyсi ад рэформы 1861 г. да сакавша 1917 г. / З. Е. Абезгауз [i шш.]; пад рэд. В. П. Панюцiча. Мiнск: Бел. навука, 2002. 553 с.

2. Рыжанкоу I. М. Беларускае сялянства i харчовая палггыка Часовага урада (сакавiк - кастрыч-нiк 1917 г.) // Весщ Нацыяльнай акадэмii навук Беларусь Сер. гум. навук. 2006. № 3. С. 70-78.

3. VI очередное губернское земское собрание // Минский голос. 1917. 27 февраля. С. 3.

4. Нацыянальны архiу Рэспублш Беларусь (далей - НАРБ). Фонд 60. Воп. 3. Спр. 143. Л. 11.

5. Нацыянальны пстарычны архiу Беларусь Фонд 1265. Воп. 1. Спр. 3. Л. 8.

6. Дзяржауны архiу Расшскай Федэрацьи. Фонд 1778. Воп. 1. Спр. 143. Л. 50.

7. НАРБ. Фонд 624. Воп. 1. Спр. 4. Л. 499.

8. НАРБ. Фонд 640. Воп. 1. Спр. 7. Л. 3.

References

1. Abezgauz S. E., Beylkin H. Yu., Buhovets A. G. [and others]. Istorija krest'janstva Belarusi. Sdrevnih vremen do nashih dnej. V3 t. T. 2: Istorija krest'janstva Belarusi ot reformy 1861 do marta 1917go-da [History of the peasantry of Belarus. From ancient times to the present day: The 3 tons. T. 2: The history of the peasantry of Belarus from the reform of 1861 to March 1917]. Ed. V. P. Panyutsicha. Minsk, Belaruskaja navuka Publ., 2002. 553 p.

2. Ryzhаnkou I. M. Belarusian peasants and food policy of the Provisional Government (March - October 1917). Vesti Nacional'noj Akademii nauk Belarusi. Seriya gumanitarnyh nauk [Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Series of humanitarian Sciences]. 2006, no. 3, pp. 70-78 (In Belorusian).

3. The sixth ordinary provincial zemstvo assembly. Minskiy golos [Minsk golos]. 1917, 27 February, P. 3. [In Russian].

4. The National Archives of the Republic of Belarus (hereinafter NARB). Foundation 60. Inventory 3. Case 143. L. 11.

5. National Historical Archives of Belarus. Foundation 1265. Inventory 1. Case 3. L. 8.

6. The State Archive of the Russian Federation. Foundation 1778. Inventory 1. Case 143. L. 8.

7. NARB. Foundation 624. Inventory 1. Case 4. L. 499.

8. NARB. Foundation 640. Inventory 1. Case 7. L. 3.

1нфармацыя пра аутара

Рыжанкоу 1гар Мiхайлавiч — кандыдат пстарычных навук, дацэнт, дацэнт кафедры псторып Беларус i пал^алогп. Беларуси дзяржауны тэхналапчны ушверсгот (220006, г. Мшск, вул. Свяр-длова, 13а, Рэспублша Беларусь). E-mail: [email protected]

Information about the author

Ryzhankou Igar Mikhaylavich — Ph. D. History, assistant professor, assistant professor of the Department of History of Belarus and Political Science. Belarusian State Technological University (13a, Sverdlova str., 220006, Minsk, Republic of Belarus). E-mail: [email protected]

Пастуту 22.03.2015

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.