Научная статья на тему 'Спецыфіка рэалізацыі польскага кааператыўнага заканадаўства на тэрыторыі Заходняй Беларусі (1920 - 1939 гады)'

Спецыфіка рэалізацыі польскага кааператыўнага заканадаўства на тэрыторыі Заходняй Беларусі (1920 - 1939 гады) Текст научной статьи по специальности «Право»

CC BY
11
2
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
КООПЕРАТИВНОЕ ЗАКОНОДАТЕЛЬСТВО / КООПЕРАТИВНОЕ ПРАВО / КООПЕРАТИВЫ

Аннотация научной статьи по праву, автор научной работы — Радзюк А.Л.

Исследуются основные этапы формирования и развития нормативно-правовой базы деятельности кооперативов, особенности реализации и распространения польского кооперативного права.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

THE SPECIFICITY OF REALISATION OF POLISH COOPERATIVE LEGISLATION ON TERRITORY OF WESTERN BELARUS (1920 - 1939)

The main stages of formation and development of normative-legal base of cooperative activity in Poland during the interwar period are explored. The peculiarities of realisation and spreading of Polish cooperative law on territory of Western Belarus are considered. The author made a conclusion, that the Belarusian cooperative organisations (till 1934) experienced supplementary difficulties of law nature in their activities even under the influence of the democratic cooperative legislation. The cooperative standards are projected on the Belarusian cooperatives by the local authorities that in their turn considered them as political disliked organisations and created different obstacles on their development way.

Текст научной работы на тему «Спецыфіка рэалізацыі польскага кааператыўнага заканадаўства на тэрыторыі Заходняй Беларусі (1920 - 1939 гады)»

2012

ВЕСТНИК ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА. Серия А

УДК 334.735(476-15)(091) "1920/1939"

СПЕЦЫФ1КА РЭАЛ1ЗАЦЫ1 ПОЛЬСКАГА КААПЕРАТЫУНАГА ЗАКАНАДАУСТВА НА ТЭРЫТОРЫ1 ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУС1 (1920 - 1939 ГАДЫ)

А.Л. РАДЗЮК (Ыстытут Ясторьи НАНБеларусь, Мтск)

Даследуюцца асноуныя этапы фармiравання i развщця нарматыуна-прававой базы дзейнасц кааператывау у мiжваеннай Польшчы, асаблiвасцi рэалгзацьи i распаусюджвання польскага кааператыу-нага права на тэрыторып Заходняй Беларус (1920 - 1939 гг.). Аутар прыходзщь да высновы, што нават ва умовах дзеяння дэмакратычнага кааператыунага права (да 1934 г.) беларусюя кааператыуныя аргангзацып мелi на шляху сваей дзейнасцi дадатковыя цяжкасцi прававога характару. Гэта адбывалася з-за таго, што кааператыуныя нарматыуныя палажэнт праецыравалкя на беларусюя кааператывы праз мясцовую адмiнiстрацыю, якая у сваю чаргу разглядала iх як палiтычна непажаданыя арган1зацып i стварала разнастайныя перашкоды iхразвщцю.

Мiжваенная псторыя Заходняй Беларуа па-ранейшаму выклшае трывалы навуковы штарэс. Ня-гледзячы на дастаткова багатую пстарыяграфш, мнопя пытант патрабуюць грунтоунага перагляду щ увогуле знаходзяцца па-за увагай даследчыкау. Так, на сучасным этапе у беларускай пстарычнай наву-цы няма спецыяльных даследаванняу, прысвечаных праблеме дзейнасцi беларускiх кааператывау. Абса-лютная большасць прац закранае яе ускосна i фрагментарна. Мiж тым у галiне кааперацыi беларусы да-сягнулi некаторых поспехау, а саш кааператывы адыгрывал важную ролю у жыцщ насельнiцтва той мяс-цовасцi, дзе яны функцыянавалi.

Любое даследаванне кааператыунага руху не магчыма без аналiзу прававых умоу яго юнавання. У гэтым плане заходнебеларуская кааперацыя не з'яуляецца выключэннем. Першыя спробы даследаван-ня польскага кааператыунага заканадауства (у рамках якога дзейнiчалi i беларускiя кааператывы) былi зроблены яшчэ у 1920-я гады [1; 2]. Пачынаючы з 1960-х гадоу выходзiць цэлы шэраг прац польсшх п-сторыкау, у якiх разглядалася кааператыунае права мiжваеннай Польшчы i асноуныя этапы яго фармiра-вання [3 - 5]. Украiнскiя навукоуцы таксама надавалi пэуную увагу аналiзу польскiх кааператыуных за-конау у рамках вывучэння украшскага кааператыунага руху [6; 7]. Улiчваючы тое, што беларусшя i укра-iнскiя кааператывы знаходзшся у падобных умовах юнавання i часта сутыкалiся з аднолькавыш цяжкас-цямi, звесткi украшсюх йсторыкау маюць значную карысць i для айчыннай гiстарыяграфii. Вядомая польская даследчыца К. Гамулка разгледзела некаторыя асаблiвасцi палiтыкi польскага урада у сферы каапе-рацыi на этшчных беларускiх землях [8; 9]. Аднак на сëнняшнi дзень асобнага даследавання, прысве-чанага рэалiзацыi польскага кааператыунага заканадауства у Заходняй Беларусi, не юнуе.

Мэтай дадзенай работы з'яуляецца аналiз асноуных этапау фармiравання i развiцця нарматыуна-прававой базы дзейнасщ беларускiх кааператывау, а таксама паказ спецыфiкi рэалiзацыi польскага кааператыунага права на тэрыторьп Заходняй Беларуа.

Асноуная частка. Пасля Рыжскай мiрнай дамовы Заходняя Беларусь апынулася у складзе поль-скай дзяржавы. Станауленне беларускай кааперацыi тут пачалося фактычна з нуля. Да вайны увесь ка-аператыуны рух на тэрыторыi Беларусi развiвауся у межах гаспадарчай сiстэмы Расiйскай iмперыi, пад-парадкоувауся яе заканадауству i меу агульнарасшсш характар. Далучэнне Заходняй Беларусi да Польшчы, кааператыуныя прынцыпы якой кардынальна адрознiвалiся ад расiйскiх, патрабавала лiквiдацыi ра-нейшых структур i стварэння новых, ужо на нарматыуна-прававой базе польскага заканадауства.

Няустойлiвае геапалиычнае становшча заходнебеларуск1х зямель 1919 - 1920 гадоу наклала моцны адбггак на кааперацыю. Многiя кааператывы не паспявалi рэагаваць на частыя змены улад. Паказальным у гэтым плане з'яуляецца даклад шструктара Вiленскага саюза кааператывау (ВСК) аб стане кааператывау у Дзюенсюм павеце напрыканцы 1919 года. На аснове прадстауленых 1м матэрыялау можна вылучыць 5 груп мясцовых гаспадарчых таварыствау паводле iх прававога становiшча: 1) кааператывы, зарэпстраваныя губернатарам да 1914 года; 2) кааператывы, зарэпстраваныя акружнывш судамi часовага урада; 3) кааператывы, зарэйстраваныя саветамi народнай гаспадаркi пры бальшавщкай уладзе; 4) кааператывы, як1я падалi дакументы на рэгiстрацыю у польсшя урадавыя установы; 5) кааператывы, яшя не мелi зарэгiстраванага статута [10, л. 1 адв.]. Падобная сиуацыи назiралася i у iншых заходнебеларусшх рэгiëнах.

Пасля захопу Вiленшчыны войскамi польскага генерала Л. ЖалiгоУскага у кастрычшку 1920 года на карце Усходняй Еуропы аф^шна з'явiлася новая дзяржава пад назвай "Сярэдняя Лггва" з цэнтрам у Вiльнi, якая уключала у сябе Ашмянскi, Вшенсш, Троцкi i Свянцянскi паветы. Самастойнага значэння гэта утварэнне не мела, i фактычна яго "незалежнасць" служыла толькi шырмаю для прыкрыцця польскай улады над спрэчнымi з Лггвой тэрыторыямi [11, с. 111]. Для беларускага кааператыунага руху гэтыя геа-палiтычныя змены азначалi чарговы пераход да новых умоу юнавання.

ГУМАНИТАРНЫЕ НАУКИ. История

№ 9

Узшкненне Сярэдняй Лггвы не прывяло да канчатковага вырашэння юрыдычных супярэчнасцей у кааператыуным руху. З пачатку 1921 года на тэрыторьи Вшеншчыны паралельна функцыянават 2 зака-надаучыя акты: 1) распараджэнне № 255 польскага генеральнага камiсара усходшх зямель аб таварыствах i саюзах; 2) польсш закон аб кааператывах ад 29 кастрычшка 1920 года.

Першы заканадаучы акт распаусюджвауся выключна на тэрыторыю Сярэдняй Лiтвы, дзе у той час функцыянавала большасць беларусшх кааператывау. Характарызуючы яго, вядомы тагачасны кааператар С. Чыжэусш шсау, што ён у асноуным паутарау палажэнш старога царскага закону* [13, с. 1]. Друп закон, нягледзячы на усе высшш мясцовай польскай адмiнiстрацыi, так i не быу канчаткова распаусюджа-ны на беларускiя кааператывы Вшеншчыны да канца iснавання Сярэдняй Ливы.

Да гэтага неабходна дадаць, што доуп час не былi вырашаны праблемы з наяунасцю розных форм статутау спажывецшх кааператывау. Так, на руках шструктарау ВСК знаходзшся тры групы статутау: 1) стары расшсш, як1 быу перакладзены на беларускую мову (найбольш папулярны на этшчнай бела-рускай тэрыторыi Вшеншчыны у 1919 - 1921 гг.); 2) "Ustawa Sp61dzielczego Stowarzyszenia Spozywc6w" (найбольш папулярная сярод гарадскiх, у сваей большасщ не беларускiх кааператывау); 3) "Ustawa sto-warzyszenia spozywc6w" (найменш папулярная) [10, л. 2 адв.].

Адным з цэнтральных пытанняу, разгледжаных на урадавай нарадзе дэпартаментау Сярэдняй Лл-вы 15 лктапада 1921 года, была менавiта праблема рэгламентацыi дзейнасцi кааператывау. Выступаючы там шструктар па справах кааперацыi, сярод шшага, адзначыу нiзкi узровень аргашзацып у вясковых кааператывах. Яшчэ раней (у сакавiку 1921 г.) улады разаслалi анкету для кааператывау, мэтай якой было высвятленне аргашзацыйнага i прававога становiшча гаспадарчых аргашзацый. 1нструктар адзначыу, што вялiкая частка кааператывау так i не прыслала вынiкау апытання [14, л. 51 адв.]. Але нават на асно-ве аналiзу дадзеных, якiя дайшлi да цэнтра, можна зрабiць выснову аб захаваннi цэлага шэрага прававых прабелау, прыкмет не валодання заканадаучай базай i супярэчнасцей у дзейнасщ вясковых спажывецшх таварыствау, перадусiм беларусшх. Да уваходжання Сярэдняй Лiтвы у склад Польшчы гэтая праблема так i не была канчаткова вырашана. Ужо на гэтай нарадзе была падкрэслена неабходнасць як мага хут-чэйшага распаусюджвання на тэрыторыю Сярэдняй Ливы польскага кааператыунага закона. У дакладзе кiраунiка аддзела таварыствау дэпартамента Унутраных спрау Ю. Ракоускага сярод шшага гаварылася: "Што датычыцца кантролю над кааператыунымi арганiзацыямi, належыць распаусюдзщь на тэрыторыю Сярэдняй Лiтвы закон аб кааператывах ад 29 кастрычшка 1920 года, у яшм супрацоунщтва урада з грамадствам зафiксавана у прававых нормах" [14, л. 50.]. Але шырокае распаусюджванне польскага закона на Вшеншчыну адбылося толькi у другой палове 1922 года.

На астатняй тэрыторыi Заходняй Беларусi закон ад 29 кастрычшка 1920 года набыу юрыдычную моц з 1 студзеня 1921 года. Яго распрацоука пачалася яшчэ у 1918 годзе. Пасля доупх спрэчак, правя-дзення разнастайных мiнiстэрскiх нарадау i канферэнцый закон быу прыняты. Дадзены заканадаучы акт меу лiберальны i дэмакратычны характар. У iм падавалася вызначэнне кааператывау i фармулявалiся агуль-ныя прынцыпы кааперацыi. Працэдура заснавання i рэгiстрацыi кааператыва у параунаннi, напрыклад, з заканадауствам Расiйскай iмперыi была нескладанай. Для гэтага трэба было падаць у акружны суд статут кааператыва, дзе агаворвалкя яго асноуныя аргашзацыйныя прынцыпы i гаспадарчыя мэты. Пасля раз-гляду статута судом i дзяржаунай кааператыунай радай кааператыу на працягу 2 месяцау рэпстравауся i мог працаваць на леглымных пачатках. Закон дэталiзавау умовы членства у кааператывах, рэгламента-вау правядзенне рэвiзiй i дзейнасць рэвiзiйных саюзау. Таксама былi вызначаны органы кааператывау i акрэслены iх функцыi [3, s. 25 - 26; 15].

Асобная роля належала згаданай вышэй Кааператыунай радзе. Яна была створана 14 снежня 1920 года пастановай Мiнiстэрствау фшансау i юстыцыi Польшчы i выконвала функцыю своеасаблiвага злучнiка памiж урадам i кааперацыяй [5, s. 30]. Для беларускага кааператыунага руху роля гэтай шсты-туцыi была надзвычай высокай. Калi у саюзных кааператывах канчатковыя гадавыя рэвiзii праводзiлiся адпаведным рэвiзiйным саюзам, то у незалежных кааператывах (большасць беларусшх гаспадарчых аргашзацый належалi менавiта да гэтай групы) гэта функцыя адводзiлася радзе. Акрамя таго незалежныя ("дзiкiя") кааператывы павшны былi: 1) штогод прысылаць справаздачы агульных сходау i пасяджэнняу нагляднай рады; 2) плацiць грошы за правядзенне канчатковай рэвiзii (раз у два гады); 3) кожны год абвяшчаць свой баланс у прэсе; 4) плацiць грошы за апрацоуку балансау [16, л. 16].

У пстарычнай лiтаратуры звяртаецца увага на шэраг хiбау кааператыунага закона. Як загана, пад-крэслiваецца, напрыклад, тое, што закон не патрабавау дазволу адмiнiстрацыi для заснавання кааператыва (тольш акруговага суда). З цягам часу на практыцы выявшся яшчэ некалькi дробных памылак, яшя былi у асноуным выпрауленыя папраукай 1923 года. Аднак большасць кааператарау ацэньвалi закон (але не палпыку дзяржавы у сферы кааперацыi) пазпыуна [3, s. 31].

Характэрна, што кансерватыуныя колы дзеячау падкрэслiвалi як хiбы закона празмерны грамадскi радыкатзм i дэмакратызм [3, s. 31]. Менавпа яны шщыяват атакi на закон у прэсе. Асноуныя iх патра-

Маецца на увазе "нормальный устав потребительских обществ" ад 1897 года. Паводле яго замацоувауся канцэсшны (дазваляючы) парадак адкрыцця кааператыва, што павышала ролю мясцовай адмиралы у кiраваннi кааператыуным рухам. У сваю чаргу гэта вяло да парушэння асноуных прынцыпау кааперапш (аутаномнасцi i самакравання) [12, с. 1].

2012

ВЕСТНИК ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА. Серия А

баванш можна звесщ да наступных пунктау: 1) павышэнне ролi дзяржавы у кiраунiцтве; 2) лквдацыя кааператыунай рады; 3) няроунасць галасоу для сяброу усiх кааператывау; 4) павышэнне ролi акруговых судоу у адносшах да кааперацыi. На базе гэтых прэтэнзiй у 1925 годзе быу падрыхтаваны альтэрнатыуны праект закона аб кааперацыи [4, 8. 56]. У рэшце рэшт на пачатку 1930-х гадоу напади з боку санацыйнага рэжыму i буйнога прыватнага кашталу прывялi да г. зв. навелiзацыi кааператыунага права.

Яшчэ адной важнай юрыдычнай задачай было стварэнне клаафжацыи кааператывау. У 1924 годзе Кааператыуная рада выпрацавала адпаведную схему (з нязначнывш папраукамi захоувалася да 1939 г.), якая потым пачала выкарыстоувацца у справаводстве. Паводле яе усе кааператывы на тэрыторыi Польш-чы дзялiлiся на 6 груп i 18 тыпау:

Група I. Кааператывы спажыуцоу. Тыпы: 1) спажывецшя таварыствы; 2) будаунiчыя кааператывы; 3) кааператывы узаемнай дапамогi.

Група II. Ашчадна-пазыковыя кааператывы (крэдытныя). Тыпы: 4) кааператыуныя банкi i касы; 5) сялянсшя атчадна-пазыковыя кааператывы; 6) працоуныя i урадавыя ашчадна-пазыковыя кааператывы; 7) шшыя ашчадна-пазыковыя кааператывы.

Група III. Кааператывы сялян. Тыпы: 8) агульныя кааператывы закупу i збыту; 9) спецыяльныя кааператывы закупу i збыту; 10) малочныя кааператывы; 11) iншыя перапрацоучыя кааператывы; 11) дапаможныя кааператывы.

Група IV. Кааператывы рамесшкау. Тыпы: 12) рамеснщшя кааператывы.

Група V. Кааператывы працаушкоу. Тыпы: 13) вытворчыя кааператывы; 14) кааператывы працы.

Група VI. Иншыя кааператывы. Тыпы 15) прамысловыя кааператывы; 16) гандлёвыя кааператывы; 17) розныя кааператывы (спартовыя, артыстычныя i iнш.) [3, 8. 24].

Дадзеная класiфiкацыя выкарыстоувалася у статыстыцы кааператывау, а таксама пры аднясеннi таго цi iншага кааператыва да рэвiзiйных саюзау розных формау дзейнасцi.

Што датычыцца рэалiзацыi кааператыунага права на тэрыторыи Заходняй Беларусi, то тут яно мела свае спецы^чныя рысы. Мясцовая адмiнiстрацыя iмкнулася павысiць свой уплыу на кааперацыю, хаця паводле закона 1920 года гэты уплыу фактычна нiвiлявауся. Не маючы значных юрыдычных рычагоу щ-ску на кааперацыю, чыноУнiкi кантралявалi кааператыуны рух з дапамогай сiстэмы крэдыту. Яны пад-трымлiвалi "пажаданыя" i стрымлiвалi развiццë "непажаданых" кааператывау нацыянальных меншасцяу, цi кааператывау, якiя стваралi канкурэнцыю дзяржауным арганiзацыям. У 1925 годзе Палиычны камiтэт Рады мiнiстрау прыняу рашэнне аб выдзялент крэдытау тольш польскiм цi этнiчна мяшаным каапера-тывам, i гэта палiтыка набыла афщыйны характар [9, 8. 94].

Напрыканцы 1920-х - пачатку 1930-х гадоу у сувязi з эканамiчным крызiсам праграма урадавай падтрымк1 кааперацып перажыла некаторыя змены, а памеры дзяржаунай дапамогi значна скарацiлiся. Паводле справаздачы кааператыунага iнспектара Палескага ваяводства, акцэнт рабiуся на падтрымку толькi вытворчых кааператывау (малачарняу, алеярняу, кааператывау, звязаных з народнымi промысламi -ткацтвам, бортнiцтвам i г.д.) i сялянскiх кааператывау закупу i збыту. Функцыю крэдытных кааператы -вау мусiлi выконваць гмшныя касы. Урад аказвау кааператывам матэрыяльную падтрымку тольш у тых выпадках, калi у пэунай мясцовасцi у iх была вострая неабходнасць [17, л. 43 адв.]. Падобныя палажэннi былi змешчаны i у запiсцы Мшстэрства замежных спрау Польшчы, прысвечанай гаспадарчаму становь шчу "крэсау" у гады крызюу. Акрамя гэтага там падкрэ^валася неабходнасць недапушчэння стварэння цалкам беларусшх кааператывау, а толькi з удзелам прадстауткоу польскай нацыянальнасщ [18, л. 23 - 24].

У 1934 годзе быу прыняты новы кааператыуны закон, згодна з яюм уся тэрыторыя тагачаснай Польшчы была падзелена на акругi, дзе маглi дзейшчаць только буйныя рэвiзiйныя саюзы [19]. Для бела-рускiх кааператывау дадзенае палажэнне пакiдала толькi два варыянты магчымай дзейнасцi: 1) у межах польсшх рэвiзiйных саюзау, што фактычна азначала iнкарпарацыю у польскую кааператыуную сiстэму; 2) заставацца "дзiкiмi", г. зн. не уваходзщь у рэвiзiйныя саюзы i плацiць вялiзныя пацатш. Таксама закон прадугледжвау павышэнне ролi мясцовай адмiнiстрацыi пры рэгiстрацыi кааператыва, якая з вялжай не-ахвотай дазваляла заснаваць беларускi кааператыу [19; 20, л. 3].

Пазней былi абмежаваны паунамоцтвы Кааператыунай рады. Яе новая роля i стауленне да "дзшай" кааперацыi былi акрэслены на III канферэнцып рэвiзораУ Кааператыунай рады 2 - 3 верасня 1935 года. Адзш з шраушкоу рады Т. Клапкоусш памiж iншага адзначыу: "Рада больш не жадае быць сурагатам рэ-вiзiйнага саюза для «дзтх» кааператывау, таму уся увага Бюро (юраунщтва рады - А. Р.) будзе сшра-вана на тое, каб весщ развиыя кааператывы да уступлення у рэвiзiйныя саюзы, а неразвггыя кааператывы i псеудакааператывы лiквiдаваць" [21, л. 5].

Ад гэтага часу у беларускiя кааператывы, яшя у сваёй большасцi не належалi да польскiх рэв> зшных саюзау, прыходзяць лiсты з Шшстэрства фiнансау з патрабаваннем у трохгадовы тэрмш уступiць у рэвiзiйны саюз пад пагрозай вывядзення з рэестра i дэлегалiзацыi [22, л. 8].

Таим чынам, у мiжваеннае дваццащгоддзе заканадаучая база для дзейнасцi беларусшх кааператывау у Польшчы неаднаразова змянялася. Напачатку 1920-х гадоу на тэрыторып Заходняй Беларусi не было ушфжаванага кааператыунага права. Асноуная маса беларусшх аргашзацый дзейнiчала на тэрыторып Сярэдняй Лiтвы, дзе не было выкрышталiзаванага заканадауства. Польскi закон аб кааператывах ад

ГУМАНИТАРНЫЕ НАУКИ. История

№ 9

29 кастрычшка 1920 года распаусюдз^ся на гэтыя землi толькi у 1922 - 1923 гады. Гэты заканадаучы акт у цэлым наау дэмакратычны i лiберальны характар. Аднак ён распаусюджвауся на беларусау праз мяс-цовую адмшстрацыю, якая навешвала на усе беларусшя, у тым лжу i гаспадарчыя, арганiзацыi ярлыш "нядобранадзейнасщ" i "антыпольскасщ", што безумоуна не спрыяла паспяховаму развiццю каапера-тыунага руху. Абноулены пры санацыйным рэжыме закон аб кааператывах быу пазбаулены ранейшых прынцыпау дэмакратычнасщ i адкрытасщ, узмацняу кантроль дзяржавы над кааператыунымi таварыс-твамi. Галоуным вышкам заканадаучых змен для беларусау стала немагчымасць iснавання без прыналеж-насцi да якога-небудзь рэвiзiйнага саюза. А так як уласнага саюза у беларусшх кааператарау не было, гэта азначала паступовую шкарпарацыю у польскую кааператыуную сiстэму.

Л1ТАРАТУРА

1. Wejdlich, K. Ruch spoldzielczy w Polsce w latach 1914 - 1926 / K. Wejdlich. - Krakow-Poznan: Wyd-wo SIN w Krakowie, 1927. - 316 s.

2. D^browski, F. Spoldzielczosc w Polsce / F. D^browski // Kalendarz Spoldzielczy na rok 1927. - Warsza-wa: Druk T. Dobrzanskiego, 1927. - S. 112 - 116.

3. Rusinski, W. Zarys historii polskiego ruchu spoldzielczego (cz^sc II 1918 - 1939) / W. Rusinski. - Warszawa: Zaklad wyd-w CZSR, 1980. - 355 s.

4. K^dziorek, F. Spoldzielczosc w zaryse / F. K^dziorek. - Warszawa: Wyd. Spoldzielcze, 1988. - 157 s.

5. Chyra-Rolicz, Z. Z tradycji polskiej spoldzielczosci II Rzeczypospolitej: idee, fakty, dokonania / Z. Chyra-Rolicz. - Warszawa: Polski Dom Wydawniczy "Lawica", 1992. - 102 s.

6. Moklak J. The Ukrainian Cooperative Movement in the Second Polish Republic. A Contribution to the History of Economic Nationalism and National Minorites / J. Moklak // Cooperatives in ethnic conflicts; edited by Torsten Lorenz. - Berlin: BWL, 2006. - S. 307 - 342.

7. Вюина, Т.М. Инкорпоращя укранських кооперативiв Волиш в систему польських ревiзiйних союзiв. / Т.М. Вюина // Науковий вюник ВДУ iм. Лесi Укранки. Iсторичнi науки. - Луцьк: ред.-вид. ввддш "Вежа" ВДУ, 2001. - № 11. - C. 54 - 60.

8. Gomolka, K. Bialorusini w II Rzeczypospolitej / K. Gomolka. - Gdansk: Politechnika Gdanska, 1992. - 179 s.

9. Gomolka, K. Bialoruskie instytucje zycia gospodarczego w II Rzeczypospolitej / К. Gomolka // Bialoruskie Zeszyty Historyczne. - 1997. - Nr. 8. - S. 90 - 98.

10. Бiблiятэка лiтоУскай акадэмй навук (аддзел рукапiсау i старадрукау). - Фонд 21. - Адз. зах. 74.

11. Пашкевiч, А. Выбары у Вiленскi сойм 1922 г. i адносiн^I да iх беларускай грамадскасцi / А. Пашкевiч // Беларуси пстарычны агляд. - 2005. - Т. 12. - Сшытш 1 - 2 (22 - 23). - С. 111 - 132.

12. Липич О.А. Нормативно-правовое регулирование потребительской кооперации в России в 1917 -1920-х годах // Вестн. Читинского гос. ун-та. - 2009. - № 2 (53-9). - С. 79 - 82.

13. Чыжэускг Руйнаваньне каапэрацьн / Чыжэусш // Беларуси Звон. - 4 лшня 1922. - С. 1 - 2.

14. Лггоусш цэнтральны дзяржауны архiу у Вшьне. - Фонд 23. - Воп.1. - Адз. зах. 77.

15. Dziennik Ustaw Rzeczypospospolitej Polskiej. - 111. - Poz. 733. - Ustawa z dnia 29 pazdziernika 1920 r. O spoldzielniach

16. Архiу новых актау у Варшаве (АНА). - Фонд 213. Кааператыуная рада (КР). - Адз. зах. 18384.

17. Дзяржауны архiу Брэсцкай вобласцi. - Фонд 1. - Воп. 9. - Спр. 46.

18. АНА. - Ф.9. Мшстэрства унутраных спрау (дадатак). - Адз. зах. 1073.

19. Dziennik Ustaw Rzeczypospospolitej Polskiej. - № 38. - Poz. 342. - Ustawa z dnia 13 marca 1934 r. w sprawie zmiany ustawy o spoldzielniach. - S. 635 - 641.

20. Клiмовiч, А. Да пстерыи беларускай коопэрацыи / А. Клiмовiч // АР НАНБ. - Фонд 5 "Клiмовiч Адольф Юстынавiч". - Воп. 1. - Спр. 7.

21. АНА. - Фонд. 213. - КР. - Адз. зах. 74.

22. АНА. - Фонд. 213. - КР. - Адз. зах. 21782.

nacmyniy 15.06.2012

THE SPECIFICITY OF REALISATION OF POLISH COOPERATIVE LEGISLATION ON TERRITORY OF WESTERN BELARUS (1920 - 1939)

A. RADZIUK

The main stages of formation and development of normative-legal base of cooperative activity in Poland during the interwar period are explored. The peculiarities of realisation and spreading of Polish cooperative law on territory of Western Belarus are considered. The author made a conclusion, that the Belarusian cooperative organisations (till 1934) experienced supplementary difficulties of law nature in their activities even under the influence of the democratic cooperative legislation. The cooperative standards are projected on the Belarusian cooperatives by the local authorities that in their turn considered them as political disliked organisations and created different obstacles on their development way.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.