Научная статья на тему 'Парламент: знешнія абставіны і чуткі пра рэформы'

Парламент: знешнія абставіны і чуткі пра рэформы Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
39
8
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Андрэй Казакевіч

У 2011 годзе дзейнасць парламента вызначалася галоўным чынам знешнімі абставінамі. Крызіс у дачыненнях з Захадам прывёў да змены актыўнасці парламента пры выкананні дапаможных функцый у беларускай знешняй палітыцы. Узровень кантактаў з краінамі Еўрапейскага Саюза значна знізіўся, і асноўныя намаганні ў гэтым накірунку палягалі ў супрацьдзеянні крытыцы на адрас беларускіх уладаў на розных узроўнях. Прыкладаліся таксама намаганні па развіцці «азіяцкага» вектара і дзейнасці ў рамках ЕўрАзЭС. Заканатворчая дзейнасць адбывалася ў рамках прынятых правілаў гульні. Дэпутаты ініцыявалі толькі два законапраекты; рэшту накіравалі ў парламент урад і прэзідэнт і ўсе яны былі ўхваленыя. Грамадскую ўвагу прыцягнула прыняцце парламентам шэрагу спрэчных нарматыўных актаў, якія закранаюць палітычныя і грамадскія правы, але і тут дэпутатаў цяжка разглядаць як самастойную інстанцыю прыняцця такіх рашэнняў. Цягам 2011 г. цыркулявала інфармацыя пра магчымасць «палітычнай рэформы» стварэнне партыі ўлады, «сістэмнай» апазіцыі, павышэнне палітычнай ролі парламента. Але, відавочна, рэалізацыю палітычных зменаў адклалі на паслявыбарчы перыяд (калі яны наагул будуць некалі рэалізаваныя).

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «Парламент: знешнія абставіны і чуткі пра рэформы»

ПАРЛАМЕНТ: ЗНЕШН1Я АБСТАВ1НЫ I ЧУТК1 ПРА РЭФОРМЫ

Андрэй Казакевiч

Рэзюмэ

У 2011 годзе дзейнасць парламента вызначалася галоуным чынам знешнiмi абставшамк Крызiс у дачыненнях з Захадам прывёу да змены актыунасц парламента пры выкананнi дапаможных функцый у беларускай знешняй палiтыцы. Узровень кантактау з краiнамi Еурапейскага Саюза значна знiзiуся, i асноуныя намаганнi у гэтым накiрунку палягалi у супрацьдзе-яннi крытыцы на адрас беларушх уладау на розных узроунях. Прыклада-лiся таксама намаганнi па развщц <^яцкага» вектара i дзейнасцi у рамках ЕурАзЭС.

Заканатворчая дзейнасць адбывалася у рамках прынятых правтау гульнi. Дэпутаты iнiцыявалi толькi два законапраекты; рэшту накiравалi у парламент урад i прэзiдэнт - i усе яны былi ухваленыя. Грамадскую увагу пры-цягнула прыняцце парламентам шэрагу спрэчных нарматыуных актау, якiя закранаюць палiтычныя i грамадшя правы, але i тут дэпутатау цяжка раз-глядаць як самастойную шстанцыю прыняцця такiх рашэнняу. Цягам 2011 г. цыркулявала iнфармацыя пра магчымасць «палiтычнай рэ-формы» - стварэнне партьп улады, «сютэмнай» апазщьп, павышэнне па-лiтычнай ролi парламента. Але, вщавочна, рэалiзацыю палiтычных зме-нау адклалi на паслявыбарчы перыяд (калi яны наагул будуць не^ рэа-лiзаваныя).

Тэндэнцьй:

• скарачэнне стасункау з Еуропай i ЗША; спробы пашырэння стасункау з азiяцкiмi краiнамi, а таксама паглыбленне супрацоушцтва на узроунi ЕурАзЭС;

• захаванне усталяванай ролi у заканатворчым працэсе: шзю узровень iнiцыятывы дэпутатау, ухваленне уах нарматыуных актау, накiраваных прэзiдэнтам i урадам;

• прыняцце на працягу года шэрагу супярэчлiвых нарматыуных актау, наюраваных на абмежаванне палiтычнай i грамадскай актыунасцi;

• безвынiковае абмеркаванне рэформы палiтычнай сiстэмы, у тым лiку праз змену палiтычнага прынцыпу фармiравання парламента.

Дыскуая пра пал1тычную рэформу

2011 год быу для парламента перадвыбарным. Па традыцьп гэта праяв^ася не столькi у перадвыбарчай актыунасщ дэпу-

татау, колью ва узнауленш дыскусш пра магчымую рэформу пал^ычнай сiстэмы. Пасля 1996 года кожныя выбары у парламент так щ iнакш был звязаныя з абмеркаваннем гэтай тэмы.

У 1999 — 2000 магчымасць дэмакратызацыi выбарчага пра-цэсу i палiтычная роля парламента абмяркоувалюя нават на узроуш кансультацый апазiцыi i уладау пры пасярэднiцтве АБСЕ (безвынiкова). Гады 2003 — 2004 адзначылюя шырокай кампанiяй па удасканаленш «беларускай палiтычнай мадэлЪ> (у форме кансал^дацып аутарытарнага рэжыму) i разгортван-нем праекта <адэалогп беларускай дзяржавы». У 2007 — 2008 пачынаецца шырокае абмеркавання стварэння партып улады. Захады па канструяванш новай палiтычнай арганiзацыi пры-вялi да стварэння грамадскага аб'яднання «Белая Русь», але зауважнай палггычнай рэформы не адбылося.

Сiтуацыя 2011 года у значнай ступеш паутарыла 2007-й: iнфармацыя пра палiтычную рэформу цыркулявала на праця-гу усяго года. Асноуным пунктам такой рэформы муала стаць стварэнне на аснове «Белай Русi» партыi улады i актыуны удзел новай палiтычнай аргашзацып у выбарчай кампанii. Дадатко-ва непублiчна абмяркоувалюя розныя формы абмежаванага уключэння прадстаушкоу апазiцыi у парламент i нават афар-мленне «сютэмнай» апазiцыi. Прауда, да завяршэння 2011 ютотныя змены палiтычнага поля прызналi заучаснымь

Такiм чынам, «Белая Русь» так i не ператварылася у партыю, а правядзенне рэформы, як i у 2007 — 2008 гг., адклалi на потым. Наколькi можна меркаваць, асноуныя прычыны гэтага паляга-юць у арганiзацыйнай непадрыхтаванасцi да рэформы, супра-щуленш значнай часткi бюракратып, а таксама рызыкоунасщ пал1тычнай рэформы ва умовах эканамiчнай нестабiльнасцi.

Кадравая змены

У Палаце прадстаушкоу у 2011 адбылася толькi адна змена на узроуш юраунщтва парламента — у лшеш старшыня Паста-яннай камюп па мiжнародных справах i сувязях з СНД 1гар Карпенка быу прызначаны намеснiкам старшынi Мшскага гарадскога выканаучага камiтэта, а яго месца заняу дэпутат Вiталь Бусько. Нягледзячы на тое, што новую пазщыю нельга назваць высокай у агульнай сiстэме улады, само прызначэнне Карпенкi можа лiчыць павышэннем.

Мелi месца змены i у юраунщтве Савета Рэспублiкi (СР). Працягвалася пэуная нестабiльнасць з пазщыяй намеснiка старшынi верхняй палаты парламента. У чэрвеш 2011 гэту па-саду заняу былы намеснiк старшыш Савета мшютрау Уладзiмiр Патупчык (2009 — 2010). Фактычна мела месца пра-мое прызначэнне — 16 чэрвеня Патупчык указам прэз^дэнта быу прызначаны членам СР i ужо на наступны дзень абраны намеснiкам старшынi. Варта адзначыць, што гэта ужо трэщ чалавек, якi займае гэту пасаду у СР IV склiкання. Перад гэ-тым пасаду займалi Анатоль Рубшау (2008 — 2010) i Леанiд Кру-пец (прызначаны у трауш 2010 пасля вызвалення ад пасады старшыш Мшскага аблвыканкаму; на пачатку лютага 2011 прызначаны амбасадарам Беларусi у Бразiлii).

Акрамя гэтага, напрыканцы 2011 года на падставе уласнай заявы датэрмiнова былi спынены паунамоцтвы старшыш Пастаянная камюп СР па заканадаустве i дзяржауным будау-нiцтве Яугена Смiрнова, якi быу прызначаны суддзёй Суда ЕурАзЭС. Пазней Я. Смiрноу абраны старшынёй гэтага суда. Ашсаныя кадравыя змены у парламенце збольшага пацвяр-джаюць агульную тэндэнцыю пераводу былых дэпутатау на адносна невысоюя пасады ва уладзе.

Узаемадзеянне з дзяржаyнымi iнстытутамi

Напэуна, найважнейшай з фармальнага пункту гледжання у 2011 г. стала праца сёмай пазачарговай сесп парламента (сту-дзень-люты), асноунай задачай якой было выказванне згоды на прызначэнне Мiхаiла Мяснiковiча новым прэм'ер-мiнiстрам. Рашэнне парламента падавалася вызначаным i на-гадвала фармальнасць.

Прадстауляючы новага юраушка урада Лукашэнка адзна-чыу неабходнасць «большай дынамiкi развiцця крашы, сучас-ных падыходау да юравання эканомiкай». Пры гэтым Мяснi-ковiч можа не толькi «арганiзаваць працу па дасягненш вала-вых паказчыкау, але i забяспечыць належную эфектыунасць эканомiкi»1. Дэпутаты у сваю чаргу адзначыш «высокi прафе-

Гл.: http://www.belta.by/ru/aU_news/president/Belarusi-neobxodimy-bolshaja-dinamika-razvitija-i-sovremennye-podxody-k-upravleniju-ekonomikoj—Lukashenko_i_540792.html.

сiяналiзм i арганiзатарскiя здольнасщ» новага юраутка бела-рускага урада. Пасля гэтага таемным галасаваннем была вы-казаная згода на новае прызначэнне.

Падначалены стан парламента у дачыненнi да выканаучых органау быу зноу падкрэслены на сустрэчах старшыш Палаты прадстаушкоу Уладзiмiра Андрэйчанкi з Аляксандрам Лу-кашэнкам. У прыватнасцi, 17 трауня прэзiдэнт адкрыта давау даручэннi фармальна незалежнай галше улады па асобных аспектах заканатворчай дзейнасцi, што з'яуляецца ужо звык-лай i у пэуным сэнсе iнстытуцыялiзаванай практыкай.

1ншыя формы узаемадзеяння Палаты прадстаунiкоу з дзяр-жаунымi органамi праходзiлi у форме рэгулярнага удзелу прадстаушкоу парламента у пасяджэннях Прэзiдыума Савета Мшютрау, а таксама мясцовых органау улады. Канкрэтнай iнфармацыi пра таюя формы актыунасцi парламентарыяу мала, што не дазваляе зрабiць ацэнку iх эфектыунасцi. В^да-вочна, асноуны эфект палягае у iнфармаваннi i каардынацьп дзейнасцi — прыкладна палова нарматыуных актау, што раз-глядае парламент, рыхтуецца структурамi урада.

Знешнепал1тычная актыунасць

У плане знешнепалiтычнай дзейнасцi прадстаунт парламента паслядоуна адстойвалi афщыйную палiтычную лiнiю, што стала асаблiва актуальным ва умовах значнага пагаршэння адносiн з Еурапейскiм саюзам i Захадам увогуле пасля снеж-ня 2010 Асаблiвая увага надавалася рэагаванню на рэзалюцып i iншыя захады у дачыненнi Беларусi з боку мiжпарламенцкiх структур i нацыянальных парламентау.

Рэзалюцыя ПАСЕ «Аб сiтуацыi пасля прэз^дэнцюх выба-рау» (ад 20 студзеня 2011) была успрынята са «шкадаваннем» з-за яе «незбалансаванага i дэструктыунага характару», што зафiксавау адмысловы прэс-рэлiз. У сваiм iнтэрв'ю Советской Белоруссии старшыня Палаты прадстаунiкоу выказау аналаг-iчную пазiцыю, адзначыушы, што «выщсканне Беларусi з агульнаеурапейскай палггыю не мае здаровага сэнсу i перс-пектывау»2. Падобная рэакцыя была выказаная i на рэзалю-цыю Еурапейскага парламента па сiтуацыi у Беларусi ад 10 са-

Гл.: http://pda.sb.by/post/111571/

кавжа, што уводз^а некаторыя санкцыi супраць афiцыйнага Мiнска.

Працягам пагаршэння стасункау памiж Беларуссю i Еура-саюзам стала падпiсанне без удзелу беларускай дэлегацып статутных дакументау Парламенцкай асамблеi «Еуранэст» (3 трауня). Папярэднiя кансультацыi па выпрацоуцы кампра-мiснага фармату удзелу Беларуа не далi вынiку i такое рашэн-не еурапейсюх краiн не было нечаканасцю.

Збольшага, заявы — гэта практычна усё, што парламент мог супрацьпаставщь дзеянням Еурапейскага саюза, яюя был1 вызначаны падзеямi 19 снежня 2010 года i пасля. Спробы ска-рыстаць парламенты шшых краiн-удзельнiц «Усходняга партнёрства» для прасоування пазiцыi афiцыйнага Мiнска мелi абмежаваны эфект (асабл1вую падтрымлiвалi Беларусь прад-стаушю парламента Азербайджана).

У якасщ знешнепалiтычнай пляцоую беларускi парламент таксама скарыстоувау работу штогадовай сесп Парламенцкай асаблеi АБСЕ, што праходз^а у Бялградзе (6— 10 лшеня). Прад-стаушю парламента занялi крытычную пазiцыю адносна дзей-насцi АБСЕ, разам з шэрагам шшых краш выступш за рэфар-маванне аргашзацыь Але цэнтральнай падзеяй стау разгляд рэзалюцып па Беларусi, у якой падымалася пытанне дэмакра-тыi i выкананне патрабаванняу АБСЕ. Беларускаму боку не удалося блакаваць ухваленне рэзалюцып большасцю дэлега-цый, але ён здолеу мабiлiзаваць некаторыя дэлегацыi краш СНД для падтрымю сваёй пазщыь

Цiкавым сюжэтам таксама стау удзел парламента у паста-ноуцы «польскага пытання» у адказ на абмеркаванне беларускай тэмы у парламенце Польшчы. Падчас 7-й нечарговай сесп дэпутаты звярнулiся у Канстытуцыйны Суд для прававой ацэню закона Польшчы «Аб карце паляка» (у афщыйнай iнтэр-прэтацыi запыт быу зроблены «на прапанову беларускiх гра-мадзян i структур грамадзянскай супольнасцi»). Адпаведнае рашэнне Канстытуцыйны суд прыняу 7 красавжа, адзначыу-шы, што асобныя нормы польскага закона не адпавядаюць некаторым агульнапрызнаным прынцыпам i нормам мiжна-роднага права.

Другога красавiка дэпутаты нават узялi удзел у мiжнарод-най навукова-практычнай канферэнцыi на тэму «Сучасная геапалiтыка Польшчы у кантэксце Рыжскай мiрнай дамовы

1921 года». Канферэнцыя мела не столью навуковы, колью палiтычны характар i завяршылася прыняццем крытычнага звароту да юраунщтва i грамадскасцi Польшчы.

Пагаршэнне стасункау з Захадам выявiлася таксама у тым, што прадстаунiкi беларускага парламента сталi значна больш жорстка выказвацца наконт палiтыкi заходнiх краiн. У пры-ватнасцi, старшыня Пастаяннай камюп па мiжнародных справах 1гар Карпенка на прэс-канферэнцыi адзначау, што дзеянш мiжнароднай каалiцыi супраць Лiвii можна назваць вайной i парушэннем мiжнароднага права.

Парламент працягвау удзельшчаць у розных мiжпарла-менцкiх структурах (ЕурАзЭС, СНД, АДКБ i шш.), а таксама праводзiць двухбаковыя сустрэчы з прадстаунiкамi дэлегацый розных краш (Куба, Азербайджан, В'етнам, Арменiя, 1ран, Казахстан, Эстонiя i г. д.).

Як кампенсацыя пагаршэння стасункау на заходшм на-кiрунку вялiкае значэнне надавалася спробам пашырыць су-працоунщтва з краiнамi Азii. У верасш 2011 беларускi парламент атрымау статус назiральнiка пры Мiжнароднай парла-менцкай асамблеi Арганiзацыi краiн Пауднёва-Усходняй Азii (АСЕАН), сама працэдура была шщыявана пры дапамозе В'ет-нама яшчэ у 2010 годзе, i у 2011 яна сталася вельмi дарэчы ва умовах узмацнення знешнепалггычнай iзаляцыi. Таксама вя-лжае значэнне было нададзена вiзiту дэлегацыi Усекггайска-га Схода Народных Прадстаушкоу, якое адбывалася у рэчыш-чы агульнай актыунасщ беларускай улады па пашырэнш стасункау з Кiтаем.

Заканатворчая дзейнасць

Заканатворчая дзейнасць парламента рэалiзавалася у рамках дзвюх чарговых сесш. Значны блок прынятых законау склалi нарматыуныя акты мiжнароднага характару. Быт ухваленыя акты, звязаныя з Мытным саюзам, Адзшай эканамiчнай пра-сторай, стварэннем суда Еуразшскай эканамiчнай суполь-насцi, двухбаковыя пагадненнi. Парламентарыi таксама ухвалш блок законау i паправак эканамiчнага i адмiнiстратыу-нага характару, у прыватнасщ, па спрашчэннi працэдур лщэн-завання, рэгiстрацыi, зваротах грамадзян, альтэрнатыуных працэдурах вырашэння спрэчак i iнш. Закраналiся i iншыя

сферы грамадскага жыцця: сямейныя адносшы, ахова здароуя, дзейнасць прафесiйных саюзау, iнавацыйная дзейнасць, дзей-насць праваахоуных органау, адвакатуры, змены у крымшаль-ным працэсе i г. д.

На працягу года толью два законапраекты былi шщыява-ныя дэпутатамi Палаты прадстаушкоу. Адзiн прынялi у двух чытаннях i адзiн — у першым. Усе накiраваныя прэз^дэнтам i урадам законапраекты был прынятыя.

Варта адзначыць, што веснавая сеая парламента прыцяг-нула значна менш публ1чнай увагi за восеньскую. Грамадсю рэзананс мела прыняцце увосень парламентам паправак у законы «Аб масавых мерапрыемствах» i «Аб унясенш дадаткау i зменау у некаторыя нарматыуныя акты». Галоуным стыму-лам да распрацоуцы новых нормау з'явшся акцыi пратэсту улетку 2011, неабходнасць рэагаваць на яюя з боку праваахоуных органау выяв^а пэуныя прабелы у заканадаустве. Павод-ле афщыйнай версii законапраекты былi наюраваныя на «уз-мацненне захадау да забеспячэння грамадскай бяспею пры правядзенш масавых мерапрыемствау, а таксама удакладнен-не састарэлых тэрмiнау»3.

Нарматыуныя акты был1 ухваленыя дэпутатамi ПП ужо у першы дзень сесп i адразу у першым i другiм чытаннях. Iмклiвае ухваленне яскрава пал^ычна афарбаванага закона выклiкала значны грамадскi рэзананс. У вынiку прадстаушю парламента 5 кастрычнiка правялi адмысловую прэс-канфе-рэнцыю, падчас якой прадставш афiцыйную пазiцыю па за-конапраекце з асаблiвым ухiлам на мiжнародны досвед i ад-стойванне праз яго штарэсау беларускiх грамадзян. Але гэта значна не пауплывала на ацэнку закона з боку грамадсюх i палiтычных арганiзацый.

Высновы

Дзейнасць парламента збольшага адпавядала усталяваным у беларускай палггычнай сiстэме правiлам гульш. У сваёй асно-ве дзейнасць дэпутатау вызначаецца палiтычнай кан'юнкту-рай, знешняй у дачыненнi да самога прадстаушчага органа.

Гл.: http://www.belta.by/ru/all_news/society/Vstupaet-v-silu-zakon-o-massovyx-meroprijatijax-v-novoj-redaktsii_i_582582.html.

Пагаршэнне стасункау з Захадам прывяло да значнай пе-раарыентацып знешнепалггычнай актыунасщ у параунаннi з папярэднiмi гадамi. Асноуная дзейнасць была звязаная з рэ-агаваннем на крытыку палiтыкi беларускiх уладау з боку розных еурапейсюх структур. Таксама был зробленыя пэуныя захады да пашырэння стасункау з краiнамi Азп, але ацанiць эфектыунасць такiх крокау пакуль складана.

У заканадаучым працэсе парламент паслядоуна трымаец-ца вызначанай ролi, якая прадугледжвае дапрацоуку i прыняц-це законапраектау, распрацаваных урадам цi Адмiнiстрацыяй прэзiдэнта. Актыунасць самiх дэпутатау у iнiцыяваннi новых законау была нязначнай. Таксама без асаблiвых дыскусiяу парламент дау згоду на прызначэнне новага старшынi Савета Мшютрау i зацвердзiу праграму дзейнасцi урада да 2015 года. У адказ на рост пратэстнай актыунасщ увесну i улетку 2011 праз парламент паспешлiва i без iстотнага абмеркавання пра-вялi змены у заканадаустве, накiраваныя на абмежаванне па-лтгычнай i грамадскай актыунасцi.

На працягу 2011 года шло непублiчнае абмеркаванне рэ-формы палiтычнай сiстэмы Беларусь яюя мусiлi закрануць прынцыпы палггычнай арганiзацыi парламента. Такiя праек-ты не знайшлi практычнай рэалiзацыi.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.