Научная статья на тему 'RURAL CEMETERIES PLACEMENT PARTICULARITY IN THE BELARUSIAN DVINA REGION OF THE 14TH-18TH CENTURIES'

RURAL CEMETERIES PLACEMENT PARTICULARITY IN THE BELARUSIAN DVINA REGION OF THE 14TH-18TH CENTURIES Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
6
2
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
БЕЛАРУСКАЕ ПАДЗВіННЕ / ПАХАВАЛЬНЫЯ ПОМНіКі / СЕЛЬСКіЯ МОГіЛЬНіКі

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Черевко В.У.

Артыкул прысвечаны асаблівасцям тэрытарыяльнага размеркавання сельскіх могілак Беларускага Падзвіння ХIV - ХVIII стст. Картаграфаванне могільнікаў і аб'ектаў са знешнімі прыкметамі пахаванняў разглядаемага перыяду (каменныя надмагіллі, каменныя крыжы) дазволіла вызначыць лакалізацыю помнікаў адносна прыродных аб'ектаў, узаемнае размяшчэнне помнікаў, выявіць раёны іх максімальнай канцэнтрацыі. Паколькі наяўнасць могільніка прадугледжвае існаванне сінхроннага ім пасялення, маецца сувяць паміж нераўнамернай канцэнтрацыяй могільнікаў і нераўнамернай заселенасцю рэгіёна. Большая частка могільнікаў ХIV - ХVIII стст. размешчана на левым беразе Заходняй Дзвіны па рэках Дзісна (Глыбоцкі раён), Ушача (Полацкі, Ушацкі, Лепельскі раёны), Ула (Бешанковіцкі раён) і іх прытоках, а таксама на водападзеле Дзвіны і Бярэзіны (Дняпроўскай) (Докшыцкі раён). На правым беразе Дзвіны пахавальныя помнікі сканцэнтраваны пераважна на паўночным усходзе. Зоны максімальнай канцэнтрацыі могільнікаў адпавядаюць найбольш засвоеным і заселеным тэрыторыям.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «RURAL CEMETERIES PLACEMENT PARTICULARITY IN THE BELARUSIAN DVINA REGION OF THE 14TH-18TH CENTURIES»

2019

ВЕСТНИК ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА. Серия А

УДК 351.853.3(476.5)+904:726.82(476.5)«13/17»

АСАБЛ1ВАСЦ1 ТЭРЫТАРЫЯЛЬНАГА РАЗМЕРКАВАННЯ СЕЛЬСК1Х МОГ1ЛАК БЕЛАРУСКАГА ПАДЗВ1ННЯ XIV - XVIII стст.1

В.У. ЧАРАУКО (Полацк дзяржауны утверсгтэт)

Артыкул прысвечаны асабл1васцям тэрытарыяльнага размеркавання сельскх могшак Беларуска-га Падзвгння XIV - XVIII стст. Картаграфаванне могшьткау I аб'ектау са знешн1м1 прыкметамг пахаванняу разглядаемага перыяду (каменныя надмагшлг, каменныя крыжы) дазволша вызначыць лакал1-зацыю помткау адносна прыродных аб'ектау, узаемнае размяшчэнне помткау, выявщь раёны 1х макс1-мальнай канцэнтрацьп. Пакольк наяунасць могшьтка прадугледжвае Iснаванне с1нхроннага 1м пасялен-ня, маецца сувяць пам1ж нераунамернай канцэнтрацыяй могшьткау I нераунамернай заселенасцю рэг1ё-на. Большая частка могшьткау XIV -XVIII стст. размешчана на левым беразе Заходняй Дзвты па рэках Дзгсна (Глыбоцк раён), Ушача (Полацк1, Ушацк1, Лепельск раёны), Ула (Бешанков1цк1 раён) 11х прыто-ках, а таксама на водападзеле Дзвты I Бярэзты (Дняпроускай) (Докшыцк раён). На правым беразе Дзв1-ны пахавальныя помнт сканцэнтраваны пераважна на пауночным усходзе. Зоны максгмальнай канцэн-трацы1 могшьткау адпавядаюць найбольш засвоеным I заселеным тэрыторыям.

Ключавыя словы: Беларускае Падзвгнне, пахавальныя помнт XIV -XVIII стст., сельстя могшьнт.

Уводзшы. Пахавальныя помнш Беларускага Падзвшня XIV - XVIII стст. да канца ХХ ст. не былi прадметам мэтанаюраванага археалапчнага вывучэння. 1х даследаванне адбывалася этзадычна i пераважна у вышку выпадковага выяулення. Шэраг звязаных з iмi задач на сённяшш момант не атрымау на-лежнага вырашэння [1, с. 177]. Адной з iх з'яуляецца вызначэнне спецыфш тэрытарыяльнага размеркавання могшьткау i тлумачэнне асаблiвасцей iх размяшчэння. Пры гэтым колькасць помшкау, даследава-ных археалапчна, можа быць павялiчана за кошт аб'ектау з характэрнымi маркёрамi - надмагiльнымi ка-меннымi вымасткамi, абкладкамi, вялiкiмi валунамi у галавах/нагах пахавання, каменнымi крыжамi. Наз-ваныя каменныя канструкцьи выступаюць у якасцi знешнiх прыкмет пахаванняу даследуемага перыяду [2, с. 126, 136].

Асноуная частка. Картаграфаванне археалапчных помшкау дазволiла нам вызначыць лакал1за-цыю помшкау адносна прыродных аб'ектау, узаемнае размяшчэнне помшкау, выявщь раёны iх максь мальнай канцэнтрацыи (малюнак 1) [3]. Помнiкi размешчаны нераунамерна. Большая частка могiльнiкаУ лакалiзавана на левым беразе Заходняй Дзвшы уздоуж рэк Дзiсна (Глыбоцкi раён), Ушача (Полацю, Ушацкi, Лепельскi раёны), Ула (Бешанковщю раён) i iх прытокау, а таксама на водападзеле Дзвшы i Бя-рэзiны (Докшыцю раён). На правым беразе Дзвшы помнш сустракаюцца пераважна на пауночным усходзе i усходзе [1, с. 178; 3, с. 18-19, мал. 2].

Нераунамернае размяшчэнне пахавальных помшкау XIV - XVIII стст. адпавядае нераунамернай заселенасщ Беларускага Падзвшня, якое тлумачыцца прыродна-геаграфiчнымi фактарамi. Наяунасць пахавальных помшкау сведчыць пра кнаванне побач з iмi сiнхронных пасяленняу, насельнiцтва якiх i пакiнула могшьнш. Зоны максiмальнай канцэнтрацыi могiльнiкаУ адпавядаюць найлепш засвоеным i найбольш заселеным тэрыторыям. Таю падыход у дачыненш да старажытнарускiх курганоу Полацкай зямлi упершыню ужыу Л. В. Аляксееу [4, с. 9]. Даследчык адзначыу нераунамернасць у размяшчэннi курганных груп, вызначыу iх скапленнi i зоны адзшкавай прысутнасцi, што адлюстроувала заселенасць тэрыторыi [5, с. 24, мал. 1; 6, с. 12]. Таму наяунасць на карце зон з высокай шчыльнасцю могшьшкау i «белых плям», дзе яны не выяулены, тлумачыцца неаднароднай заселенасцю i гаспадарчай засвоенасцю рэпёна у пазначаны перыяд.

Нераунамернае засваенне рэгiёна, наяунасць у iм «скапленняу» (Л. В. Аляксееу), «згусткау пом-нiкау» (В. М. Ляуко), «пасяленчых гнёздау» (М. В. Клiмау) неаднаразова адзначалася даследчыкамi [5, с. 24; 6, с. 12; 7, с. 128-129]. Нераунамернае размеркаванне помшкау звязана з прыродна-ландшафтнай спецыф1кай Беларускага Падзвшня. Большасць пахаванняу з каменнымi надмагiллямi лакалiзуецца на поудзень ад Заходняй Дзвiны. Гэта указвае на лепшую заселенасць левабярэжжа Дзвшы у XIV -XVIII стст. Падобная сiтуацыя назiраецца i з размяшчэннем курганных груп старажытнарускага перыяду. Буйнейшае на Падзвiннi скапленне курганных пахаванняу, вылучанае Л. В. Аляксеевым, размяшчалася

1 Работа выканана у межах Дзяржаунай праграмы навуковых даследаванняу «Экаиомка 1 гумаштариае развщцё беларускага грамадства» на 2016-2020 гг. (падпраграма 12.1. «Псторыя 1 культура», задание 1.1.01. «Беларусюя земл1 у першабытиую эпоху, сярэдиевякоуе 1 раиш Новы час: археалапчиыя помиш, тэрыторыя, иасельиiцтва, экаиомжа

1 культура», навукова-даследчая работа «Насельшцтва Полацкага Падзвiиия у 1-11 тыс. н.э.»).

ГУМАНИТАРНЫЕ НАУКИ. Исторические науки

№ 9

на поудзень ад Полацка уздоуж раю Ушачы i на усход ад яе да ракi Улы [5, с. 24; 8, с. 71]. Яно суадно-сiцца з зонай значнай канцэнтрацьн могшьшкау XIV - XVIII стст., якiя марюруюць тэрыторыю, апты-мальную да гаспадарчай дзейнасцi.

Малюнак 1. - Карта пахавальных помшкау Беларускага Падзвiння XIV - XVIII стст.

Складзена паводле: [3].

На поунач ад Заходняй Дзвшы пашыраны дзярнова-падзолiстыя забалочаныя глебы [9, с. 100-101, 120], менш прыдатныя для сельскагаспадарчай дзейнасцi. Прастора памiж Полацкам i Вiцебскам занята лясамi i выцягнутымi у мерыдыянальным напрамку балотамi [6, с. 12; 9, с. 120]. Невысокая урадлiвасць глеб абмяжоувала колькасць людзей, яшя маглi пракармiцца за кошт апрацаванай зямлi [7, с. 132-133]. Не выпадкова асноуная частка шляхецкiх маёнткау у Полацкiм ваяводстве ляжала на поудзень ад Дзвшы. На поунач ад яе знаходзшся слабазаселеныя дзяржауныя i магнацкiя уладанш [10, с. 448]. Тэрыторыi на поунач i поудзень ад Дзвiны выразна адрозшвалкя па колькасцi населеных пунктау i шчыльнасцi iх размяшчэння, што добра бачна на карце М. Ф. Стрыдонава «Беларусь у канцы XVI ст.» (малюнак 2) [11].

Малалшасць пахавальных помшкау XIV - XVIII стст. на поунач ад Заходняй Дзвшы трэба звязваць са спецыфшай засваення гэтай тэрыторыi. Працэс развшдя вясковых паселiшчау у ваколiцах Полацка у X -XVI стст. дэталёва вывучаны М. В. Клiмавым [12, с. 3]. Даследчык прыйшоу да высновы аб наяунасцi у рэгiёне значнай долi невялiкiх маладворных пасяленняу [7, с. 132-133]. Акрамя таго, для Беларускага Падзвшня увогуле уласцiва дробнаконтурнасць сельскагаспадарчых угоддзяу [13, с. 269]. У X - XIII стст. асноуная колькасць вясковых пасяленняу размяшчалася па берагах невялшх рэк i асаблiва азёр. Унутра-ная каланiзацыя у ваколiцах Полацка актышзавалася у XV - XVI стст. У XIV - XVI стст. значную долю паселшчау у акрузе Полацка складалi пасяленнi у 1-3 двары. Частка iх размяшчалася на пусташах i ку-пленых землях, частка - на землях, яюя расчышчалiся ад векавых лясоу i выкарыстоУвалiся для ляднага земляробства. Феадалы запрашалi на гэтыя землi свабодных сялян, на некалькi гадоу вызваляючы iх ад падаткау щ робячы iх памер меншым. Часовы характар iльгот i прымацаванне «пахожых» сялян да зямлi у выпадку iх працяглага пражывання ва уладаннях аднаго феадала (50 гадоу да выдання I Статута ВКЛ) вызначау часовы характар такiх маладворных пасяленняу. Не жадаючы пагаршэння уласнага сацыяль-нага статусу, сяляне праз нейю час пакiдалi абжытыя землi, што прыводзша да знiкнення пасяленняу [7, с. 131-132; 12, с. 9-10; 14, с. 93].

2019_ВЕСТНИК ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА. Серия А

Малюнак 2. - Карта Беларусi у канцы XVI ст., складзеная М.Ф. Сшрыдонавым (фрагмент)

Паводле: [11].

Маладворныя пасяленнi амаль не пакiнулi слядоу, таму з цяжкасцю падлягаюць выяуленню i фш-сацыi [7, с. 132; 15, с. 330]. Пасяленням з невялшай колькасцю жыхароу павiнны былi адпавядаць такiя ж невялiкiя могiльнiкi, яюя маглi не захавацца да нашага часу. Да таго ж большасць вядомых сельских мо-гiлак зафшсавана дзякуючы каменным надмагiллям. На Беларусюм Падзвiннi вядомы i сельскi мопльшк XIV - XVIII стст. без каменных надмагшляу (Лучна I) [1, с. 180]. Па прычыне адсутнасщ вiзуальных прыкмет выявiць такiя помнш значна цяжэй. Не выключана, што насельнiцтва правага берага Заходняй Дзвшы практыкавала пахаваннi без каменных канструкцый. Прыроднай умовай для вырабу каменных надмагшляу з'яуляецца наяунасць валуноу. Глебы Беларускага Падзвшня у значнай ступеш завалунены [13, с. 89, 94-95, 97, 102; 16, с. 10], але гэты паказчык у межах рэпёна iстотна вагаецца. Тэрыторыя на поунач ад Дзвiны, каля Полацка, завалунена значна менш, чым тэрыторыя каля Вщебска i левабярэжжа Дзвшы, што можа быць адной з прычын малалiкасцi там вядомых нам могшьшкау XIV - XVIII стст.

Высновы. Такiм чынам, праведзенае намi картаграфаванне пахавальных помнiкаУ Беларускага Падзвшня XIV - XVIII стст. i аб'ектау з каменнымi надмагiллямi i крыжамi выявiла нераунамернасць iх размяшчэння. Большая частка сельсюх могiльнiкаУ знаходзшца на левым, пауднёвым, беразе Заходняй Дзвшы i лакалiзуецца у Глыбоцюм, Полацкiм, Ушацкiм, Лепельскiм раёнах, а таксама на водападзеле Дзвшы i Бярэзшы Дняпроускай (Докшыцкi раён). На правым беразе Дзвшы помнш сустракаюцца пера-важна у Гарадоцкiм раёне. Пакольм могiльнiкам адпавядаюць сiнхронныя iм пасяленчыя помнiкi, нераунамернасць размяшчэння пахавальных помшкау адлюстроувае нераунамерную заселенасць Беларускага Падзвшня. Скапленш пахавальных помшкау абазначаюць найбольш заселеныя мiкрарэгiёны. Гэта тлума-чыцца прыродна-геаграфiчнымi умовамi рэпёна. Тэрыторыi па правым беразе Дзвшы у большай ступенi забалочаны i былi менш прыдатнымi для сельскагаспадарчай дзейнасцi.

Л1ТАРАТУРА

1. Климов, М. В. Погребальные памятники полоцкой округи XПI-XVIП вв. / М. В. Климов, В. В. Черевко // Полоцк: Полоцк и Полоцкое княжество (земля) в ГХ-ХШ вв., летопись древних слоев, Полоцк и его округа в XIV-XVШ вв., ремесло, денежное обращение и торговые связи Полоцка в средневековье (по данным археологии, нумизматики и письменных источников), культура и просвещение в средневековом Полоцке /

ГУМАНИТАРНЫЕ НАУКИ. Исторические науки

№ 9

О. Н. Левко [и др.] ; редкол. : А. А. Коваленя (гл. ред.) ; науч. ред. О. Н. Левко. - Минск : Беларуская навука, 2012. - С. 176-182.

2. Археалопя Беларусь У 4 т. - Мшск : Беларуская навука, 1997-2001. - Т. 4. Помнш XIV-XVIII стст. / В. М. Ляу-ко [i шш.] ; пад рэд. В. М. Ляуко [i шш.]. - 2001. - 597 с. ; ш.

3. Чарауко, В. У. Матэрыялы да карты пахавальных помшкау Беларускага Падзвшня XIV-XVIII стагоддзяу / В. У. Чарауко // Вестн. Полоц. гос. ун-та. Сер. А, Гуманитарные науки. - 2010. - № 7. - С. 14-20.

4. Риер, Я. Г. Сельское общество Могилёвского Поднепровья Х-ХШ вв. по археологическим данным / Я. Г. Риер. -Могилёв : МГУ им. А. А. Кулешова, 2010. - 176 с. ; ил.

5. Алексеев, Л. В. Некоторые вопросы заселённости и развитие западнорусских земель в IX-XIII вв. / Л. В. Алексеев // Древняя Русь и славяне. - М. : Наука, 1978. - С. 23-30.

6. Левко, О. Н. Средневековые территориально-административные центры северо-восточной Беларуси: формирование и развитие / О. Н. Левко. - Минск : Беларуская навука, 2004. - 280 с. ; ил.

7. Клiмау, М. В. Асаблiвасцi рассялення у акрузе Полацка: Х - сярэдзша XVI ст. / М. В. Клiмау // Пст.-археал. зб. -Мшск, 2006. - № 21. - С. 128-134.

8. Алексеев, Л. В. Полоцкая земля в IX-XIII вв. (Очерки истории Северной Белоруссии) / Л. В. Алексеев. - М. : Наука, 1966. - 295 с. ; ил.

9. Нацыянальны атлас Беларусь - Мшск : Белкартаграфiя, 2002. - 292 с. ; ш.

10. Насевiч, В. Полацкае ваяводства / В. Насевiч // Вялкае Княства Л™ускае : энцыкл. У 2 т. - Т. 2 : Кадэцю корпус - Яцкевiч / рэдкал. : Г. П. Пашкоу (гал. рэд.) [i шш.]. - Мшск : БелЭн, 2006. - С. 446-448.

11. Спиридонов, М. Ф. Беларусь в конце XVI в. Минск, 1992. - [1 л.]. Карта - приложение к книге: Спиридонов, М. Ф. Закрепощение крестьянства Беларуси XV-XVI вв. / М. Ф. Спиридонов. - Минск : Навука i тэхшка, 1993. - 223 с.

12. Клiмау, М. В. Вясковыя паселшчы у акрузе Полацка X - сярэдзшы XVI ст. : аутарэф. дыс. ... канд. пст. навук : 07.00.06 / М. В. ^мау ; ДНУ «1нстытут псторьи НАН Беларусь» - Мшск, 2005. - 20 с.

13. География Белоруссии / под ред. В. А. Дементьева [и др.]. - изд. 2-е, перераб. - Минск : Вышэйшая школа, 1977. - 320 с. ; ил.

14. Климов, М. В. Сельская округа Полоцка в XI-XIII вв. / М. В. Климов // Полоцк: Полоцк и Полоцкое княжество (земля) в IX-XIII вв., летопись древних слоев, Полоцк и его округа в XIV-XVIII вв., ремесло, денежное обращение и торговые связи Полоцка в средневековье (по данным археологии, нумизматики и письменных источников), культура и просвещение в средневековом Полоцке / О. Н. Левко [и др.] ; редкол. : А. А. Коваленя (гл. ред.) ; науч. ред. О. Н. Левко. - Минск : Беларуская навука, 2012. - С. 88-96.

15. Климов, М. В. Округа Полоцка XIV-XVIII вв. по письменным и археологическим данным: местечки, сельские поселения / М. В. Климов // Полоцк: Полоцк и Полоцкое княжество (земля) в IX-XIII вв., летопись древних слоев, Полоцк и его округа в XIV-XVIII вв., ремесло, денежное обращение и торговые связи Полоцка в средневековье (по данным археологии, нумизматики и письменных источников), культура и просвещение в средневековом Полоцке / О. Н. Левко [и др.] ; редкол. : А. А. Коваленя (гл. ред.) ; науч. ред. О. Н. Левко. - Минск : Беларуская навука, 2012. - С. 325-336.

16. Смолiч, А. Географiя Беларуа / А. Смолiч. - 4-е выд. - Мшск : Беларусь, 1993. - 382 с. ; ш.

Пастуту 27.05.2019

RURAL CEMETERIES PLACEMENT PARTICULARITY IN THE BELARUSIAN DVINA REGION OF THE 14th-18th CENTURIES

V. CHARAUKO

The article is devoted to the rural cemeteries placement particularity in the Belarusian Dvina region of the 14th-18th centuries. The mapping of burial grounds and objects with external signs of burials of this period (stone gravestones, stone crosses) made it possible to determine the monuments localization relative to natural objects, the mutual placement of monuments, to identify maximum concentration areas of them. Since the presence of a cemetery presupposes the existence of a synchronous settlement, there is a link between the burial grounds uneven concentration and the uneven population of the region. Most of the 14th-18th centuries burial grounds located on the left bank of the Zapadnaya Dvina along the rivers Disna (Glubokoe District), Ushacha (Polotsk, Ushachi and Lepel Districts), Ulla (Beshenkovichi District) and their tributaries, as well as on the Dvina and Berezina (Dnieper) watershed (Dokshitsy District). On the right Dvina bank funerary monuments are concentrated in the northeast mainly. The burial grounds maximum concentration zones correspond to the most developed and inhabited territories.

Keywords: Belarusian Dvina region, funerary monuments of the 14th-18th centuries, rural cemeteries.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.