Научная статья на тему 'Пахавальныя помнікі Беларускага Падзвіння XIV - XVIII стагоддзяў вызначэнне, структура і класіфікацыя'

Пахавальныя помнікі Беларускага Падзвіння XIV - XVIII стагоддзяў вызначэнне, структура і класіфікацыя Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
12
2
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
ПОГРЕБАЛЬНЫЕ ПАМЯТНИКИ / ПОГРЕБАЛЬНЫЙ ИНВЕНТАРЬ / КЛАССИФИКАЦИИ / КЛАССИФИКАЦИЯ ПАМЯТНИКОВ / ПОГРЕБЕНИЯ / ПОГРЕБАЛЬНЫЕ СООРУЖЕНИЯ / ПОГРЕБАЛЬНЫЕ КОМПЛЕКСЫ / МОГИЛЫ / МОГИЛЬНЫЕ ПАМЯТНИКИ / АРХЕОЛОГИЧЕСКИЕ ПАМЯТНИКИ / НАУЧНЫЕ КАТЕГОРИИ

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Чараўко В.У.

Рассмотрены теоретические подходы к определению погребального памятника как категории археологической науки. Изучены вопросы структуры и территориального размещения погребальных памятников Белорусского Подвинья XIV - XVIII вв. Дана классификация погребальных памятников в зависимости от могильного сооружения, наличия культового сооружения в структуре погребального памятника, особенностей погребального инвентаря.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

THE FUNERAL MONUMENTS OF BELARUSSIAN DVINA REGION OF THE 14 TH - 18 TH CENTURIES: DEFENITION, STRUCTURA, CLASSIFICATION

The article considers theoretical approaches to the definition of a funeral monument as a category of archaeological science. It deals with the structure of the funeral monument in relation to Belarussian Dvina region of the 14 th - 18 th centuries. Under the funeral monument of Belarussian Dvina region of the 14 th - 18 th centuries we understand a burial,a funeral or cemetery complex, created on the territory of Belarussian Dvina region in the 14 th - 18 th centuries. The selection of the group of funeral monuments with external signs of burials of the 14 th - 18 th centuries allowed to expand the body of interest and trace the features of its spacial location. The classification of funeral monuments of Belarussian Dvina region is given depending on the presence of a grave mound, the existence of a worship place in the structure or metastructure of a funeral monument, the features of grave goods.

Текст научной работы на тему «Пахавальныя помнікі Беларускага Падзвіння XIV - XVIII стагоддзяў вызначэнне, структура і класіфікацыя»

2012

ВЕСТНИК ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА. Серия А

УДК 726.82+351.853/04/4/(476)

ПАХАВАЛЬНЫЯ ПОМН1К1 БЕЛАРУСКАГА ПАДЗВШНЯ XIV - XVIII СТАГОДДЗЯУ ВЫЗНАЧЭННЕ, СТРУКТУРА I КЛАС1Ф1КАЦЫЯ

В.У. ЧАРАУКО (Полацт дзяржауны утвератэт)

Разгледжаны тэарэтычныя падыходы да вызначэння паняцця пахавальнага noMHiKa як катэ-горъи aрхеaлaгiчнaй навут. Разгледжаны nытaннi структуры пахавальнага noмнiкa у дачынент да Беларускага Падзвтня XIV - XVIII стагоддзяу. Пад naхaвaльнымi noмнiкaмi XIV - XVIII стагоддзяу разумеюцца як асобныя naхaвaннi i пахавальныя комплексы, так i мoгiлкi, што адносяцца да перы-яду XIV - XVIII стагоддзяу. Вылучэнне групы пахавальных помткау са знешнiмi nрыкметaмi паха -ванняу XIV - XVIII стагоддзяу дазволша пашырыць кола даследуемых аб'ектау i прасачыць aсaблiвaсцi iх тэрытарыяльнага размяшчэння. Дана клaсiфiкaцыя пахавальных помткау Беларускага Падзвтня XIV - XVIII стагоддзяу у зaлежнaсцi ад нaмaгiльнaгa збудавання, нaяунaсцi культавай пабудовы у структуры (метаструктуры) пахавальнага помтка, aсaблiвaсцяу пахавальнага iнвентaру.

Пахаванш - адзш з двух асноуных вшау археалапчных помшкау (друпм з'яуляюцца паселiшчы). Остэматычныя раскопи пахаванняу у Заходняй Еуропе i ЗША пачалюя у канцы XVIII - пачатку Х1Х ста-годдзя [1, с. 6]. Да канца XVIII стагоддзя адносяцца i звестш аб першых аматарскiх раскопках пахавальнага помшка на Беларуск1м Падзвiннi [2, с. 16]. Адкрыццё вялiкай колькасцi пахаванняу на працягу Х1Х - ХХ стагоддзяу дазволша перайсцi да асэнсавання атрыманых даных. Адбывалася выяуленне агуль-ных структурных элементау, вылучалiся формы i тыпы пахаванняу, стварауся адмысловы катэгарыяльны апарат, распрацоувалкя канцэптуальныя падыходы да аналiзу пахаванняу. 1нтэрпрэтацыя даных, як1я был атрыманы пры вывучэнш пахаванняу, ажыццяулялася для атрымання шфармацьп аб рэлiгiйных уяулен-нях людзей мiнулага, сацыяльнай структуры грамадства, аб лакальных асаблiвасцях у межах этнакуль-турных груп i зменах, яшя адбывалiся у iх з часам [1, с. 6].

Пахавальныя помнш розных пстарычных перыядау даследаваны у неаднолькавай ступенi. Увага спецыялютау у асноуным сшроувалася на вывучэнне тых пахавальных помнiкаУ, як1я былi добра зауваж-ны на паверхнi зямл^ бо маркiравалiся адмысловай канструкцыяй - курганамi [1, с. 6]. Прыярытэт аддавау-ся даследаванню пахаванняу больш раннiх, чым тыя, як1я адносяцца да XIV i тым больш да XVIII стагоддзя. Гарадсшя пахаваннi вывучаны лепш. Вывучэнне сельсшх пахаванняу XIV - XVIII стагоддзяу да апошняга часу было пераважна вынiкам выпадковага выяулення, а самi яны не з'яулялiся прадметам спецыяльнага даследавання. Таму пахаваннi Беларускага Падзвшня XIV - XVIII стагоддзяу - адносна маладаследаваная катэгорыя археалагiчных помшкау Беларусi. Вынiковасць iх вывучэння у немалой сту-пенi залежыць ад вызначэння паняцця «пахавальны помшк», звязаных з 1м дэфтцый («пахаванне», «магша», «пахавальны комплекс», «могшьшк») i дакладнага iх выкарыстання; вызначэння структуры пахавальнага помшка; класiфiкцыi пахавальных помнiкаУ Беларускага Падзвшня XIV - XVIII стст.

Паняцце пахавальнага помшка. Паняцце «пахавальны помшк» утворана па аналоги з тэрмшам «археалапчны помшк». Тэрмiн гэты новы. Ён адсутнiчае у археалапчных слоушках У. Брэя i Д. Трампа [3] i Г. Мацюшына [4]. Няма яго i у энцыклапедш «Археалогiя i нумiзматыка Беларуа» [5]. Дэфтцыя «пахавальны помшк» з'яуляецца у найноушым акадэмiчным выданш «Археалогiя Беларусi», дзе вызначаецца як могшьшк - сукупнасць пахавальных комплексау [6, с. 177]. Разам з тым маецца вызначэнне пахавальнага помшка, якое прапанавау расiйскi археолаг В.С. Альхоуск! На яго думку, не только могiльнiкi (паха-вальныя групы), але i пахавальныя комплексы, i пахаваннi з'яуляюцца пахавальнымi помшкам^ як1я ку-мулятыуна падзяляюцца на тры згаданыя структурныя узроУнi [7, с. 90]. 1накш кажучы, пахавальны пом -шк мусiць разглядацца як складаная сiстэма, якая можа уключаць пахавальныя помнiкi больш шзкага структурнага узроуню.

Вызначэнне пахавальнага помшка В.С. Альхоусшм стала вынiкам спецыяльнага тэарэтычна-метадалагiчнага даследавання, таму вартае увап. Акрамя таго, у выпадку прыняцця першага вызначэння пахавальнага помшка, мы сутыкнемся з дяжкавырашальнывш праблемамi. Па-першае, калi пахавальны помшк - гэта выключна могшьшк, то пахавальны помшк XIV - XVIII стагоддзяу - гэта выключна могшьшк, створаны у XIV - XVIII стагоддзях. Мiж тым могши могуць утрымлiваць розначасовыя пахаванш, у тым лжу i тыя, як1я не адносяцца да XIV - XVIII стагоддзяу. У прыватнасщ, наяунасць на могiлках з пахаваннямi XIV - XVIII стагоддзяу курганоу - досыць частая для Беларускага Падзвшня з'ява. Па-другое, спецыфжа могшьшка у тым, што ён утвараецца дастаткова аутаномнывш адзiн ад аднаго па -хавальнымi комплексами Ускрыццё аднаго нечым адметнага пахавання часам дае больш шфармацып, чым даследаванне некальшх дзясяткау суседнiх з iм магiл, i iстотна карэктуе нашы уяуленнi. Практычна

ГУМАНИТАРНЫЕ НАУКИ. Исторические науки

№ 1

шводны могшьшк Беларускага Падзвшня XIV - XVIII стагодцзяу не даследаваны цалкам. Калi мы пры-мем першае вызначэнне пахавальнага помнiка, то сутыкнемся з адсутнасцю даследаваных пахавальных помшкау Беларускага Падзвiння XIV - XVIII стагоддзяу. Улiчваючы пазначаныя акалiчнасцi, мы будзем зыходзiць з другога вызначэння, у ацпаведнасцi з яшм да пахавальных помшкау адносяцца пахаванш, пахавальныя комплексы i пахавальныя групы.

Структура пахавальнага помшка. Панядщ пахавальнага комплексу i пахавальнага помнiка прый-шлi у айчынную археалагiчную навуку з расшскай археалогii. У 1976 годзе Н.Б. Ляонавай i Ю.А. Смiр-новым была прапанавана схема фармалiзаванага апiсання пахавання. Пахаванне вызначалася як паха-вальны комплекс (магша), як1 складаедда з наступных элементау: пахавальнага збудавання, астанкау памерлага i пахавальнага iнвентару. Пахавальнае збудаванне - гэта тыя кампаненты пахавальнага комплексу, яшя характарызуюдь замкнёную прастору, прызначаную для змяшчэння памерлага. Пахавальны iнвентар не з'яуляедда абавязковым элементам, таму пахавальны комплекс ствараедда двум а першыш элементамi [8, с. 19 - 20].

У 1990 годзе Ю.А. Смiрновым была прадстаулена шматузроуневая мадэль марфалогii пахавання. Пахавальны комплекс вызначауся ужо як сiстэма з чатырох узаемазвязаных i узаемазалежных склада-ючых элементау: пахавальнага збудавання, астанкау памерлага, пахавальнага швентару i «дадатковай структуры». Першыя два элементы з'яуляюдда абавязковымi. Пахавальны iнвентар i дадатковая структура сустракаюдда не заусёды. На думку Ю.А. Смiрнова, любое пахавальнае збудаванне з'яуляедда спа-лучэннем двух пачатковых архетыпау - «ямы» i «насыпа» (паглыблення i узвышэння). Даследчык прапа-навау дыферэнд^1равадь панядде «дадатковай структуры», вылучыушы наступныя дадатковыя структуры: суправаджальную (знаходзiдда у межах магшы, але не утварае канструктыунага элемента пахавальнага збудавання; напрыклад, вогшшча), спадарожную (знаходзiдда па-за межамi магшы, але у межах пахавальнага збудавання; напрыклад, храм-пахавальня), сумежную (знаходзщда па-за межамi пахавальнага збудавання; напрыклад, дарога да пахавання) i датычную (знаходзiдда па-за межамi пахавальнага комплексу) [9, с. 218, 223 - 224].

Важк унёсак у распрадоуку катэгарыяльнага апарата, прызначанага для аналiзу пахаванняу, зрабiу В.С. Альхоусю. У 1986 годзе ён прапанавау трохузроуневую схему пахавальнага помнiка. Пахавальнае збудаванне, астанш пахаванага i пахавальны iнвентар вылучаны iм у якаод складаючых элементау такога вщу пахавальнага помнiка, як пахаванне. Пахаванне разам з намагшьныш, пацкурганнымi, пазакурган-нымi збудаваннямi i рэшткамi рытуальных дзеянняу утвараюдь так1 вiд пахавальных помшкау, як паха -вальны комплекс. Пахавальныя комплексы i тое, што Ю.А. СмiрноУ вызначае як сумежныя i датычныя дадатковыя структуры, складаюдь метаструктуру пахавальнага комплексу, яш з'яуляедда трэдiм вiдам пахавальных помшкау [10, с. 70 - 71]. Як адзначыу В.С. Альхоусш, яго схема не супярэчыдь схеме Ю.А. Смiрнова, а удакладняе яе. У прыватнаод, паводле В.С. Альхоускага, намагшьнае збудаванне варта разглядадь асобна ад уласна пахавальнага. Суадносшы уласнай схемы пахавальнага помшка i мацэлi Ю.М. Смiрнова В.С. Альхоусш пра1люстравау у таблщы [7, с. 88 - 90].

Структура пахавальнага помшка паводле В.С. Альхоускага i Ю.А. Смiрнова

Групы элементау Паводле В.С. Альхоускага Паводле Ю.А. Смiрнова

I Пахавальнае збудаванне Пахавальнае збудаванне+дадатковая суправаджальная структура + (дадатковая спадарожная структура)

II Астаню пахаванага Астанкi пахаванага

III Пахавальны швентар Пахавальны швентар

IV Намагшьнае збудаванне i рэшм рытуальных дзеянняу (Дадатковая спадарожная структура)

V Падкурганнае збудаванне i рэшм рытуальных дзеянняу Дадатковая сумежная структура

VI Па-за курганнае збудаванне i рэштш рытуальных дзеянняу

VII Метаструктура пахавальнага комплексу Дадатковая датычная структура

Пад пахавальнымi помнiкамi Беларускага Падзвшня XIV - XVIII стагоддзяу трэба разумедь пахаванш, пахавальныя комплексы, што утварылюя, i пахавальныя групы (могши), што функцыянавалi на тэ-рыторыi Беларускага Падзвiння у XIV - XVIII стагоддзях. Пахавальныя групы у якасдi структурных элементау уключаюдь у свой склад пахавальныя комплексы, а пахавальныя комплексы - пахаванш. Такое панядде пахавальнага помшка дазваляе астэматызавадь i парауновадь шфармадыю як аб асобных даследаваных курганах або грунтовых магшах, так i аб iх групах - мопльшках.

Пахавальныя помшю Беларускага Падзвшня XIV - XVIII стагоддзяу i иомимк са знешнiмi прыкметaмi пахаванняу XIV - XVIII стагоддзяу. Археалапчныш раскопкам^ археалапчным назь раннем i археалапчныгш разведкамi з ускрыддём культурнага слоя выяулена i даследавана каля 40 паха -вальных помнiкаУ Беларускага Падзвшня XIV - XVIII стагоддзяу - сорак пахавальных помшкау на 5 ста-

2012

ВЕСТНИК ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА. Серия А

годдзяу i на усё Беларускае Падзвшне. Несумненна, што колькасць могшак у XIV - XVIII стагоддзях была значна, на парадак, большай. Да таго ж палова з даследаваных помшкау адносiцца да гарадсшх, сканцэнтраваных пераважна у двух населеных пунктах - Полацку i Вiцебску [11]. Пры гэтым у межах даследуемага перыяду як колькасць сельсшх населеных пунктау, так i колькасць сельскага насельнiцтва значна перавышалi колькасць гарадоу i гарадскога насельнщтва. З-за малой колькасцi даследаваных сельсшх пахавальных помшкау iх картаграфаванне не дае магчымасщ выяуляць рэгiёны макамальнай канцэнтрацыi аб'ектау i ажыццяуляць шшыя аперацыi вiзуальнага аналiзу.

Аднак колькасць пахавальных помшкау Беларускага Падзвiння XIV - XVIII стагоддзяу можа быць пашырана за кошт аб'ектау, яшя маюць знешнiя прыкметы пахаванняу разглядаемага перыяду. Праана -л!заваушы вышш раскопак каменных могiльнiкаУ на тэрыторьп Беларусi, А.В. Квяткоуская прыйшла да высновы, што форма i канструктыуныя асаблiвасцi каменнай намагiльнай канструкцыi могуць дастат-кова надзейна указваць на час, да якога адносщца пахаванне. Напрыклад, каменная вымастка памерамi 2,8 - 3 х 1 - 1,4 х 0,2 - 0,35 м без вялЫх камянёу у галавах i нагах пахавання можа быць датавана пе-рыядам не пазней за пачатак XIII стагоддзя. Надмагiллi з камянём вышынёй да 1 м у галавах, з выбиым на камяш крыжам або крыжападобным знакам датуюцца перыядам з сярэдзшы XVI да канца XVII стагоддзя i пазней [12, с. 161].

Не закранаючы пытання магчымасцi вузкага датавання пахавальных помшкау без раскопак, па на -магшьных канструкцыях (вопыт уласных шурфовак на могiльнiках каля вёсак 1весь i Доугае Глыбоцкага i Бiрулi Докшыцкага раёнау сведчыць аб тым, што без зняцця дзёрну выяуленне намагiльных канс -рукцый часта немагчыма), можна канстатаваць апрауданасць падыходу для выяулення i вызначэння пахавальных помшкау у межах храналагiчнага дыяпазону XIV - XVIII стагоддзяу. Так, Л.В. Дучыц i В.М. Ляуко у якасцi маркерау пахаванняу XIV - XVIII стагоддзяу вылучаюць валунныя кладк1-вымастк1, каменныя абкладк1 намагiльнага насыпу па перыметры, вялiкiя валунныя камяш у галавах або у галавах i нагах пахавання, каменныя крыжы [13, с. 126, 136].

Безумоуна, варта улiчваць, што дакладнае вызначэнне храналогii пахаванняу магчыма тольк па вышках археалапчных раскопак, бо магшы з каменнымi крыжам! i абкладкамi могуць адносiцца i да XIX стагоддзя. Не выключана i «другаснае выкарыстанне» каменных крыжоу. Прымаючы да увал, што на тэрыторы! Беларускага Падзвшня фiксуецца традыцыя працяглага выкарыстання могiльнiкаУ i у межах аднаго помнiка часта сустракаюцца курганы i грунтовыя магiлы з каменным! вымасткамi, такое спа-лучэнне можна л!чыць важк1м аргументам на карысць выкарыстання могiльнiка у XIV - XVIII стагоддзях i наяунасщ на !м пахаванняу гэтага перыяду.

Картаграфаванне пахавальных помнiкаУ XIV - XVIII стагоддзяу i пахавальных помшкау са знеш-шм! прыкметамi пахаванняу XIV - XVIII стагоддзяу дазваляе выявщь асаблiвасцi !х размяшчэння. Пера-важная большасць з !х лакатзавана на левабярэжжы Заходняй Дзвшы. Найбольшая шчыльнасць паха -вальных комплексау з каменнымi намагiльнымi канструкцыям! назiраецца у Глыбоцк1м раёне, на пауднё-вым захадзе Полацкага i у Лепельск1м раёнах. Канцэнтрацыя пахаванняу з каменным! крыжам назiра -ецца у Глыбоцшм, пауднёвым захадзе Полацкага i у Бешанковiцкiм раёнах [11]. Кал! разглядаць каменныя крыжы як маркер больш позшх (у межах XIV - XVIII стст.) пахавальных помшкау, то супадзенне арэалау распаусюджвання пахаванняу з валунным! намапльным! канструкцыям! ! з каменным! крыжам! можна разглядаць як прыкмету пераемнасщ у традыцыях стварэння надмагшляу.

Пытанне клаифшацьп пахавальных помшкау. Пытанне клаафжацын пахавальных помшкау Беларускага Падзвшня XIV - XVIII стагоддзяу ! вызначэння карэляцын пашж таксонам! патрабуе асоб-нага разгляду, таму абмяжуемся самым! агульным! момантам^ як1я павшна ул!чваць такая клаафжацыя. Клаафтацыя можа быць праведзена на кожным узроуш пахавальнага помшка. На вышэйшым узроуш -узроуш пахавальнай групы - могшш дзеляцца на сельск1я ! гарадсшя (дакладней, могшш у гарадах, мя-стэчках ! замках) [13, с. 129, 132, 135]. Пакольк у пахавальную групу уваходзяць не тольк пахавальныя комплексы, але ! дадатковыя, звязаныя з могшкаш элементы, важным падаецца наяунасць на могшках царквы, касцёла, каплщы - нейкай культавай пабудовы. Так1м чынам, пахавальныя групы можна падзя-лщь на могшш з культавым! пабудовам! у метаструктуры пахавальнага помшка (або у якасщ дадатковай структуры) ! могшш без культавых пабудоу.

На узроуш пахавальнага комплексу вылучаюцца курганы ! грунтовыя магшы, а таксама пахаванш у культавых пабудовах. Грунтовыя магшы могуць быць без намаплляу або з каменным! намагшлям! роз -ных канструкцый (вымастк1, абкладк1 разнастайных форм ! памерау ! г.д.). Асобна варта закрануць мо-гшьшш, яшя утвараюцца пахавальным! комплексам! з рознатыповым! намапллям!. Так, могшьшш, дзе маюцца земляныя ! каменныя курганы, грунтовыя маплы з разнастайным! каменным! намагшлям! вызна-чаюцца як курганна-жальшчныя могшьшш [13, с. 125 - 126].

На узроуш пахаванняу плённым здаецца падзел паводле пахавальнага швентару. Большасць пахаванняу XIV - XVIII стагоддзяу з'яуляюцца безынвентарным!. Пахавальны швентар мэтазгодна падзялщь на дзве групы. Да першай адносяцца дэтал! вопратк у шырошм сэнсе (уключаючы уласна адзенне, абутак,

ГУМАНИТАРНЫЕ НАУКИ. Исторические науки

№ 1

галауныя уборы, дэталi касцюма), а таксама ювелiрныя вырабы i прадметы - маркеры канфесiйнай пры-належнасщ. Наяунасць у пахаваннях падобных рэчау не супярэчыць нормам хрысцiянскай рэлМ. Да другой групы адносяцца манеты, асабктыя рэчы, посуд. Прысутнасць артэфактау дадзенай групы будзе указваць на тое, што пахаванне зроблена не строга паводле хрысщянсшх канонау.

Заключэнне. Пахавальныя помнiкi Беларускага Падзвiння XIV - XVIII стагоддзяу уяуляюць пахаванш, пахавальныя комплексы, што утварылюя, i пахавальныя групы (могши), што функцыянавалi на тэрыторьп Беларускага Падзвшня у XIV - XVIII стагоддзях. Пахавальны помнiк уяуляе сабой трохузроу-невую сiстэму, што у залежнасщ ад узроуню можа уключаць у свой склад пахавальныя помнш шжэй-шых узроуняу у якасцi структурных элементау. Колькасць пахавальных помнiкаУ Беларускага Падзвшня XIV - XVIII стагоддзяу, даследаваных з ускрыццём культурнага слоя, невялжая. Аднак кола пахавальных помшкау можна пашырыць за кошт помшкау са знешнiмi прыкметамi пахаванняу XIV - XVIII стагоддзяу. Клаафжацыя пахавальных помшкау Беларускага Падзвшня XIV - XVIII стагоддзяу мусщь улiчваць наяунасць i форму намагшьнага збудавання, наяунасць культавай пабудовы у структуры (мета -структуры) пахавальнага помшка i асаблiвасцi пахавальнага швентару.

Л1ТАРАТУРА

1. Гуляев, В.И. Изучение погребального обряда в зарубежной археологии / В.И. Гуляев // Краткие сообщения института археологии РАН. - 2010. - Вып. 224. - С. 5 - 19.

2. Алексеев, Л.В. Археология и краеведение Беларуси: XVI в. - 30-е годы ХХ в. / Л.В. Алексеев; под ред. Б.А. Рыбакова. - Минск: Беларус. навука, 1996. - 206 с.

3. Брей, У. Археологический словарь / У. Брей, Д. Трамп. - М.: Прогресс, 1990. - 368 с.

4. Матюшин, Г.Н. Археологический словарь / Г.Н. Матюшин. - М.: Просвещение: учеб. лит., 1996. - 304 с.

5. Археалопя i нумiзматыка Беларуси Энцыкл. - Мшск: БелЭн, 1993. - 702 с.

6. Вайцяховiч, А.В. Пахавальны абрад / А.В. Вайцяховiч // Археалопя Беларуси энцыклапедыя: у 2 т. -Мшск: БелЭн, 2011. - Т. 2: Л - Я. - С. 177 - 178.

7. Ольховский, В.С. Погребальная обрядность (содержание и структура) / В.С. Ольховский // Российская археология. - 1993. - № 1. - С. 78 - 93.

8. Леонова, Н.Б. Погребение как объект формального анализа / Н.Б. Леонова, Ю.А. Смирнов // Краткие сообщения института археологии. - 1977. - Вып. 148. - С. 16 - 23.

9. Смирнов, Ю.А. Морфология погребения (Опыт создания базовой модели) / Ю.А. Смирнов // Исследования в области балто-славянской духовной культуры. Погребальный обряд. - М.: Наука, 1990. -С. 216 - 224.

10. Ольховский, В.С. Погребально-поминальная обрядность в системе взаимосвязанных понятий / В.С. Ольховский // Советская археология. - 1986. - № 1. - С. 65 - 76.

11. Чарауко, В.У. Матэрыялы да карты пахавальных помшкау Беларускага Падзвшня XIV - XVIII стагоддзяу / В.У. Чарауко // Вестн. Полоц. гос. ун-та. Серия А. Гуманитарные науки. - 2010. - № 7. -С. 14 - 20.

12. Квятковская, А.В. Ятвяжские могильники Беларуси (конец XI - XVII вв.) / А.В. Квятковская. -Вильнюс: Diemedzio, 1998. - 327 с.

13. Археалопя Беларуа: у 4 т. / В.М. Ляуко [i шш.]; пад рэд. В.М. Ляуко [i шш.]. - Мшск: Беларус. навука, 1998 - 2001. - Т. 4: ПомнЫ XIV - XVIII стст. - 2001. - 597 с.

Пастуту 28.11.2011

THE FUNERAL MONUMENTS OF BELARUSSIAN DVINA REGION OF THE 14th - 18th CENTURIES: DEFENITION, STRUCTURA, CLASSIFICATION

V. CHEREVKO

The article considers theoretical approaches to the definition of a funeral monument as a category of archaeological science. It deals with the structure of the funeral monument in relation to Belarussian Dvina region of the 14th - 18th centuries. Under the funeral monument of Belarussian Dvina region of the 14th - 18th centuries we understand a burial,a funeral or cemetery complex, created on the territory of Belarussian Dvina region in the 14th - 18h centuries. The selection ofthe group of funeral monuments with external signs of burials of the 14th - 8 centuries allowed to expand the body of interest and trace the features of its spacial location. The classification of funeral monuments of Belarussian Dvina region is given depending on the presence of a grave mound, the existence of a worship place in the structure or metastructure of a funeral monument, the features of grave goods.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.