Научная статья на тему 'АРХЕАЛОГІЯ ПАХАВАЛЬНЫХ ПОМНІКАЎ ПАЎНОЧНАЙ БЕЛАРУСІ КАНЦА І - ПАЧАТКУ ІІ ТЫС. Н. Э.: СТАН І ПЕРСПЕКТЫВЫ ДАСЛЕДАВАННЯЎ'

АРХЕАЛОГІЯ ПАХАВАЛЬНЫХ ПОМНІКАЎ ПАЎНОЧНАЙ БЕЛАРУСІ КАНЦА І - ПАЧАТКУ ІІ ТЫС. Н. Э.: СТАН І ПЕРСПЕКТЫВЫ ДАСЛЕДАВАННЯЎ Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
19
7
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
АРХЕАЛОГіЯ / ПАХАВАЛЬНЫЯ ПОМНіКі / КУРГАННЫ МОГіЛЬНіК / НЕКРОПАЛЬ / КРЭМАЦЫЯ / іНГУМАЦЫЯ / ПАЎНОЧНАЯ БЕЛАРУСЬ

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Плавінскі М.А.

У артыкуле аналізуецца сучасны стан вывучэння пахавальных помнікаў Паўночнай Беларусі канца І - пачатку ІІ тыс. н.э. і вызначаюцца найбольш важныя задачы далейшых даследаванняў, вырашэнне якіх дазволіць у бліжэйшым будучым атрымаць прынцыпова новыя даныя аб жыццядзейнасці, матэрыяльнай і духоўнай культуры насельніцтва рэгіёна.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

ARCHAEOLOGY OF BURIAL MONUMENTS OF NOTHERN BELARUS OF THE LATE 1ST - EARLY 2ND MILLENIUM AD: STATE AND PROSPECTS OF RESEARCH

The article analyzes the current state of the study of burial sites in Northern Belarus of the late 1st - early 2nd millennium AD and the most important tasks of further research are determined, the solution of which will allow in the near future to obtain fundamentally new data on the vital activity, material and spiritual culture of the region's population.

Текст научной работы на тему «АРХЕАЛОГІЯ ПАХАВАЛЬНЫХ ПОМНІКАЎ ПАЎНОЧНАЙ БЕЛАРУСІ КАНЦА І - ПАЧАТКУ ІІ ТЫС. Н. Э.: СТАН І ПЕРСПЕКТЫВЫ ДАСЛЕДАВАННЯЎ»

УДК 903.5(476-15)"00/01"

АРХЕАЛОГ1Я ПАХАВАЛЬНЫХ ПОМНЖАУ ПАУНОЧНАЙ БЕЛАРУС1 КАНЦА I -ПАЧАТКУ II ТЫС. Н. Э.: СТАН I ПЕРСПЕКТЫВЫ ДАСЛЕДАВАННЯУ

М.А. ПЛАВ1НСК1 (Мiжнародны дзяржауны экалалагiчны тстытут тя А.Д. Сахарава Беларускага дзяржаунага ушверсШэта, Минск)

У артыкуле анал1зуецца сучасны стан вывучэння пахавальных помткау Пауночнай Беларус1 канца I -пачатку II тыс. н.э. i вызначаюцца найбольш важныя задачы далейшых даследаванняу, вырашэнне яюх дазволщь у блiжэйшым будучым атрымаць прынцыпова новыя даныя аб жыццядзейнасщ, матэрыяльнай i духоунай культуры насельнщтварэгiёна.

Ключавыя словы: археалогiя, пахавальныя помнШ, курганны могЫьтк, некропаль, крэмацыя, тгумацыя, Пауночная Беларусь.

Уводзшы. Пачатак мэтанаюраваных раскопак пахавальных помшкау Пауночнай Беларус канца I -пачатку II тыс. н.э. прыпадае на сярэдзшу XIX ст. Фактычна археалапчнае вывучэнне старажытнасцей Беларускага Падзвшня i Верхняга Панямоння пачынаецца менавиа з раскопак курганных могшьшкау, яюя праводзшся Я. i К. Тышкевiчамi, А. Кркорам, М.Ф. Кусцшсюм, А.М. Семянтоусюм i iнш. [1, с. 57-71, 95-117; 5, с. 47-77]. Прычым курганы заставалкя асноунымi аб'ектамi, якiя прыцягвата увагу археолагау дастаткова працяглы перыяд, прынамсi да канца XIX - пачатку XX ст., у той час, як вывучэнне пасяленчых помшкау доуп час лiчылася не надта перспектыуным. На працягу гэтага перыяду паступова фармiруецца i удасканальваецца методыка раскопак, развiццё якой было шчыльна звязана з эвалюцыяй даследчыцмх задач. Калi пiянеры вывучэння курганоу, у першую чаргу, цiкавiлiся знаходкамi пахавальнага iнвентару, якi можна выявщь у насыпах, дык у далейшым падыход паступова змяняуся. З цягам часу для даследчыкау курганных старажытнасцей стала паразумелай неаб-ходнасць атсання i графiчнай фiксацыi самiх пахаванняу i будовы насыпау, каштоунасць знойдзеных падчас раскопак антрапалагiчных матэрыялау.

У вышку, ужо у 1920 - 1930-я гг. i у савецкай (А.М. Ляудансю, С.А. Дубiнскi), i у Заходняй Беларусi (А. Цэгак-Галубовiч i У. Галубовiч) фармiруюцца навуковыя цэнтры, даследчыкi з якiх ажыццяулялi вывучэнне пахавальных помнiкаУ канца I - пачатку II тыс. н.э. на высоюм метадычным узроУнi з падрабязнай фшсацыяй працэсу раскопак i дэталёвым аналiзам усiх катэгорый выяуленых матэрыялау [3, с. 64-71; 13]. На жаль, сталш-скiя рэпрэсп i пачатак Другой сусветнай вайны перарвалi iх плённую дзейнасць i паваенная айчынная школа вывучэння курганных старажытнасцей фармiравалася фактычна «з нуля».

У кожным разе, у вышку дзейнащ шэрагу пакаленняу даследчыкау пахавальных старажытнасцей Пауночнай Беларус да сённяшняга часу назапашаны велiзарны аб'ём шфармацьи аб пахавальным абрадзе i iнвентары насельнiцтва Беларускага Падзвiння, Верхняга Панямоння i Верхняга Падняпроуя. Даследчыю неаднаразова звярталiся да абагульнення наяуных даных, як з усёй тэрыторыi Полацкай зямлi, так i з асобных яе рэгiёнау. Класiчнай працай, прысвечанай вывучэнню пахавальных помнiкаУ Пауночнай Беларуа, з'яуляецца манаграфiя Г.В. Штыхава «Крывiчы» [15]. Зусiм нядауна новае абагульненне матэрыялау раскопак курганных могшьшкау насельнщтва Полацкай зямлi было ажыццёулена А.В. Вайцяховiчам [2]. У якасщ прыкладу даследавання пахавальных традыцый асобнага рэгiёна можна прывесцi працы Л.У. Дучыц i З.М. Сяргеевай, прысвечаныя вывучэнню пахавальных помшкау паУночна-заходнiх рэгiёнау Беларускага Падзвiння [4, с. 10-24; 14].

Асноуная частка. Не станем спыняцца на дэталёвым аналiзе пстарыяграфп даследаванняу курганных могшьшкау Пауночнай Беларуа канца I - пачатку II тыс. н.э. i падрабязным пералiку iснуючых публiкацый на гэтую тэму. Iстотным з'яуляецца тое, што у вынiку шматгадовых даследаванняу некальюх пакаленняу археолагау былi выяулены асноуныя нашрунш развiцця пахавальных традыцый насельнщтва рэпёна i працэс змены абраду крэма-цыi цел нябожчыкау абрадам iнгумацыi; акрэслены тыпы пахавальнага швентару, яго рэпянальныя i храналапчныя асаблiвасцi; вызначаны антрапалапчныя характарыстыш жыхароу Пауночнай Беларусi першых стагоддзяу II тыс. н.э.

Разам з тым, у вывучэнш пахавальных помнiкаУ Полацкай зямлi застаецца шмат актуальных задач, без вырашэння якiх немагчыма адэкватна ахарактарызаваць не толькi эвалюцыю пахавальнай абраднасщ мясцовага насельнiцтва, але i рэканструяваць гiстарычныя працэсы, што праходзш у рэгiёне у канцы I - пачатку II тыс. н.э. Фармулюючы гэтыя задачы, неабходна мець на увазе, што на сучасным этапе iснуе шэраг iстотных фактарау, якiя уплываюць на фармiраванне даследчыцюх стратэгiй вывучэння розных катэгорый археалапчных помнiкаУ Беларусi, у тым л^ i пахавальных старажытнасцей канца I - пачатку II тыс. н.э.

Першым з таюх фактарау з'яуляецца скарачэнне маштабау палявых археалагiчных даследаванняу, якое прадвызначаецца як абмежаваным аб'ёмам фшансавання, так i зменай методыю раскопак, якая бесперапынна удасканальваецца, што, у тым л^, вядзе да запавольвання тэмпау правядзення палявых прац.

Друп фактар - iмклiвае пашырэнне у практыцы палявых i камеральных археалапчных прац разнастайных прыродазнаучых i недэструктыуных метадау даследаванняу, што надзвычай моцна, а у некаторых выпадках -радыкальна пашыраюць магчымасцi вывучэння самага шырокага кола пытанняу, звязаных з аналiзам пахавальнага абраду i iнвентару насельнщтва таго щ iншага рэгiёна, а таксама яго антрапалапчнай характарыстыкай.

Скарачэнне маштабау раскопак курганных могшьшкау ^ адпаведна, адносна абмежаваны аб'ём новых матэрыялау даследаванняу актуалiзуе неабходнасць актывiзацыi вывучэння калекцый, назапашаных у ранейшыя часы. Адной з галоуных мэт такой працы з'яуляецца дэталёвая публiкацыя матэрыялау раскопак асобных могшьшкау i асобных пахавальных комплексау, што у перспектыве павiнна стаць асновай крынщазнаучай базы вывучэння пахавальнага абраду i iнвентару як усёй Полацкай зямл^ так i асобных яе рэпёнау.

Справа у тым, што матэрыялы раскопак мiжваеннага часу засталюя апублiкаванымi толькi часткова альбо увогуле не уведзенымi у навуковы зварот. У савецкай Беларусi прычынай гэтага сталi сталiнскiя рэпрэсii, у вышку яюх загiнулi практычна усе прадстаунш маладой беларускай археалагiчнай школы [3, с. 92] i падзеi Другой сусветнай вайны, падчас якой шмат яюя археалагiчныя калекцыi зшки альбо былi дэпашпартызаваныя, а палявая дакументацыя аб раскопках цалкам страчана. У Заходняй Беларуа, дзе цэнтрам вывучэння помшкау Беларускага Падзвiння i Панямоння у 1930-я гг. стау Археалагiчны музей Унiверсiтэта iмя Стэфана Баторыя у Вiльнi [13], пачатак Другой сусветнай вайны таксама стау пераломным момантам у лёсе вшенсюх археолагау А. Цэгак-Галубовiч i У. Галубовiча. Яны ацалелi падчас ваеннага лiхалецця, але вымушаны былi паюнуць Вiльню i пасля ужо практычна не звярталкя да публiкацыi матэрыялау маштабных раскопак пахавальных помнiкаУ Пауночна-Заходняй Беларусi, якiя праводзiлiся А. Цэгак-Галубовiч на працягу 1933-1939 гг. Прычынай гэтага, верагодна, стала, у тым л^ i тое, што уся палявая дакументацыя была страчана падчас вайны. Аднак калекцыi з гэтых раскопак i захоуваюцца зараз у Нацыянальным музеi Лiтвы, дзе i чакаюць сваёй будучай публiкацыi.

Акрамя таго, у айчыннай археалогii дагэтуль захоуваецца традыцыя, што склалася яшчэ у 1960-1970-я гг., сутнасць якой палягае у выбарачнай публiкацыi матэрыялау палявых даследаванняу. Пры такiм падыходзе звычайна у навуковы ужытак уводзяцца толью самыя яркiя артэфакты i асноуныя высновы, зробленыя на падставе атрыманых матэрыялау, у той час як масавыя знаходкi, графiчная i фотадакументацыя застаюцца неапублiкаванымi. Калi у савецкi час такi падыход да увядзення вынiкау палявых археалагiчных даследаванняу у навуковы зварот звычайна тлумачыуся абмежаваным аб'ёмам артыкулау i манаграфш, дык сёння яго нельга прызнаць прымальным. У кожным разе матэрыялы раскопак шмат яюх курганных могшьшкау Пауночнай Беларусi канца I - пачатку II тыс. н.э. застаюцца не апублiкаванымi альбо апублiкаванымi толью фрагментарна, i, адпаведна, iх дэталёвы аналiз i увядзенне у навуковы зварот з'яуляюцца адной з першачарговых задач. Без яе вырашэння немагчымае далейшае вывучэнне рэгiянальных i храналапчных асаблiвасцей пахавальнага абраду Полацкай зямль Таму надзвычай перспектыуным накiрункам працы павшна стаць падрабязная публiкацыя i дэталёвы крынiцазнаучы аналiз матэрыялау раскопак кожнага асобнага раскапанага у ранейшы час могiльнiка (у якасцi прыкладау такiх даследаванняу можна прывесцi шэраг публшацый аутара [11; 12]).

На працягу некальюх апошнiх дзесяцiгоддзяу у практыцы вывучэння пахавальных помнiкаУ адбылюя значныя змены, якiя заключаюцца як у методыцы правядзення археалагiчных раскопак, так i у пашырэннi новых тэхналогш фiксацыi працэсу правядзення даследаванняу i атрыманых вынiкау. Аднак галоуная змена палягае усё ж не у выкарыстанш новых тэхналогiй, яюя непазбежна будуць i надалей iмклiва удасканальвацца i развiвацца, а у падыходзе да разумення кожнага пахавальнага помшка як археалапчнага аб'екта. Сутнасць трансфармацьи падыходу палягае у тым, што даследчыю усходнееУрапейскiх пахавальных помшкау пачалi разглядаць тэрыто-рыю некропаля як цэласную прастору, дзе у час яе функцыянавання пэуным калектывам на працягу пэунага часу ажыццяулялкя пахавальныя i памiнальныя дзеяннi. У канкрэтнай даследчыцкай практыцы змена стратэгп прывяла да пачатку вывучэння некропаляу суцэльнымi плошчамi. Пры такiм падыходзе ажыццяуляюцца раскопкi не толькi асобных пахавальных насыпау цi грунтовых магш, але i усёй тэрыторыi памiж iмi. Гэта дазваляе не толью вывучаць абрад самiх пахаванняу, але дае надзвычай каштоуную iнфармацыю аб прасторавым узаемаразмяшчэннi асобных пахаванняу i асаблiвасцях iх здзяйснення, наяунасцi щ адсутнасцi пэуных канструк-цый i памiнальных комплексау памiж пахаваннямi, дазваляе прасачыць развiццё некропаля у прасторы i часе i г.д. У сваю чаргу, пашырэнне новых тэхналогш прадстауляе шырокiя магчымасцi для павышэння эфектыунасцi фiксацыi, аналiзу i прэзентацыи матэрыялау раскопак.

На вялiкi жаль, у айчыннай археалогп практыка вывучэння курганных могшьшкау суцэльнай плошчай пакуль не з'яуляецца агульнапрынятай. Фактычна, на дадзены момант, такi падыход быу выкарыстаны толькi двойчы - падчас даследаванняу курганнага могiльнiка Пагошча Браслаускага раёна Вiцебскай вобласцi (малюнак 1) [11] i комплексу археалагiчных помшкау Науры Мядзельскага раёна Мiнскай вобласщ (малюнкi 2-3). Пры гэтым, у працэсе раскопак некропаля Науры II быу выяулены новы тып пахавальнай абраднасщ - бескурганныя крэма-цыи канца I - пачатку II тыс. н.э. [9].

Акрамя публшацыи i крынiцазнаучага аналiзу матэрыялау папярэдшх раскопак i змены стратэгii правядзення палявых даследаванняу, актуальнымi задачамi далейшага археалагiчных вывучэння пахавальных помшкау Пауночнай Беларуа з'яуляецца распрацоука падрабязнай храналогп развiцця пахавальнага абраду i эвалюцыi iнвентару. Такая праца павшна праводзщца па двух асноуных наюрунках. Першы з iх - распрацоука радыёвугляроднай храналогii, таму што на дадзены момант рэпён Пауночнай Беларуа з'яуляецца адным з нешматлiкiх на тэрыторыi Усходняй Еуропы, дзе дагэтуль у працэсе раскопак пахаванняу не адбiралiся узоры для радыёвугляроднага аналiзу (адзiнае выключэнне - згаданы некропаль Науры II [9]). Асаблiва востра гэтая праблема адчуваецца у працэсе вывучэння пахаванняу па абрадзе крэмацыи, якiя часцяком з'яуляюцца малаiнвентарнымi (прычым i гэты нешматлiкi iнвентар бывае моцна пашкоджаным агнём) альбо увогуле безынвентарнымь Разам з тым, неабходна разумець, што новыя матэрыялы, прыдатныя для ажыццяулення радыёвугляродных аналiзау i распрацоУкi на iх аснове храналогп пахавальных помшкау рэгiёна, могуць быць атрыманыя толькi у працэсе правядзення новых палявых археалапчных даследаванняу.

Малюнак 1. - Курганны могшьшк Пагошча Браслаускага раёна Вщебскай вобласць План мацерыковай паверхнi цэнтральнай групы раскопау (раскопкi М.А. Плавiнскага, 2005-2009 гг.) i рэканструкцыi будовы кургана 5 (А) i кургана 12 (В (рэканструкцыя М.А. Плавiнскага, малюнак М.1. Латышавай))

О 500 1000 1500 2000 2500 3000 3500 4ООО 1500 5ООО 5500

Малюнак 2. - Некропаль Науры II Мядзельскага раёна Мшскай вобласщ. Мадэль дзённай паверхш тэрыторьи некропаля з пазначэннем раскопау i шурфоу 2017-2020 гг. (раскопю А.М. Плавiнскага, М.А. Плавшскага, В.М. Тарасешч, малюнак В.А. Макоускай)

Малюнак 3. - Некропаль Науры II. Курган 13 (трэцяя чвэрць I тыс. н.э.) у працэсе раскопак (1) i па завяршэнш даследаванняу (2). Ввд з пауночнага захаду (раскопкi В.М. Тарасевiч, 2020 г.)

Друпм наюрункам працы над храналогiяй пахавальных помшкау рэгiёна з'яуляецца распрацоука i удаска-наленне датавання асобных катэгорый пахавальнага швентару. У ажыццяуленнi такой працы таксама маюцца пэуныя складанасцi. На сённяшш дзень ва Усходняй Еуропе найбольш надзейныя храналагiчныя шкалы быта-вання пэуных тыпау сярэднявечных прадметау, распрацаваныя для гарадоу з так званым «мокрым» культурным слоем, у яшм добра захоуваецца арганiка, у тым лiку, рэшткi драулянай забудовы. Сiнхронныя драуляныя будын-кi i вулiчныя маставыя прынята аб'ядноуваць у будаушчыя ярусы, якiя могуць быць датаваныя на падставе выш-кау дэндрахраналагiчнага аналiзу. Размеркаванне пэуных катэгорый артэфактау па ярусах дазваляе дастаткова надзейна акрэслiць перыяд iх бытавання. Шляхам сiнхранiзацыi знаходак з асобнымх пахавальных комплексау з атрыманымi на падставе аналiзу ярусалогii датамi можа быць распрацаваная рэпянальная храналогiя розных катэгорый артэфактау [6-8]. Ва умовах Пауночнай Беларусi рэалiзацыя такога даследчыцкага сцэнару на дадзены момант застаецца праблематычнай з некалькiх прычын. Першай з iх з'яуляецца адсутнасць у асноуных гарадскiх цэнтрах рэгiёна (Полацк, Вщебск, Лукомль) «мокрага» культурнага слоя з добра захаванымi драулянымi канс-трукцыямi канца I тыс. н.э. [10]. Другая - адсутнасць у пералiчаных гарадах распрацаваных дэндрашкал для культурных напластаванняу ХI-XIV стст., у яюх добра захоуваюцца драуляныя канструкцыи i ёсць перспектывы стварэння дробнай храналогп розных катэгорый прадметау матэрыяльнай культуры. Адпаведна, даследаваннi па удасканаленш храналогii пахавальнага iнвентару павiнны праводзщца паралельна з распрацоукай дэндрахра-налапчных шкал i вылучэннем ярусау драулянай забудовы гарадоу Беларускага Падзвшня з «мокрым» культурным слоем.

У якасщ яшчэ аднаго перспектыунага накiрунку працы па вывучэнш пахавальных помнiкаУ Пауночнай Беларуа канца I - пачатку II тыс. н.э. можна вызначыць рэканструкцыю на падставе вынiкау археалагiчных раскопак асобных элементау абраду, iнвентару i знешняга выгляду пахавальных помнiкау. Прычым, у дадзеным выпадку гаворка вядзецца не толькi i не столью пра мысленны эксперымент (якi з'яуляецца неад'емнай часткай кожнага этапу археалапчнага даследавання), колькi пра вiзуалiзацыю атрыманых у вынiку яго правядзення высноу (малюнкi 4-8). Каштоунасць i перспектыунасць вiзуалiзацыi рэканструкцый пэуных прадметау щ аб'ек-тау (пахавальнага строю i яго асобных элементау, знешняга выгляду пахавальных помшкау i рытуалау, яюя здзяйснялiся падчас iх узвядзення, i г. д.) выяуляецца у двух асноуных вымярэннях. Першае з iх ляжыць на паверх-нi - вiзуалiзаваныя рэканструкцыi пахавальных строяу i рытуалау, асобных пахавальных комплексау i некро-паляу маюць вiдавочную каштоунасць для папулярызацыи вынiкау археалагiчных даследаванняу пахавальных помшкау канца I - пачатку II тыс. н.э. Другое вымярэнне, на першы погляд, падаецца не таюм вiдавочным, хаця на самой справе, з'яуляецца не менш важным, бо ёсць часткай даследчыцкай працэдуры, сутнасць якой палягае у ажыццяуленш мысленнага эксперыменту i яго праверкь Маецца на увазе тое, што у працэсе вiзуалiзацыi рэкан-струкцыи, якая з'яуляецца фiнальным этапам такога эксперыменту, адбываецца праверка, а, часцяком, i карэкцi-роука яго вышкау, пастаноука новых навуковых пытанняу.

Малюнак 4. - Некропаль Науры II. Курган 12 (VII ст.). Графiчная рэканструкцыя будовы кургана. Вiд з пауночнага усходу (раскопкi А.М. Плавшскага, рэканструкцыя М.А. Плавiнскага i В.М. Тарасевiч,

малюнак В.М. Тарасевiч)

Малюнак 5. - Некропаль Науры II. Курган 12 (VII ст.). Варыянт рэканструкцып жаночага строю з пахавання 1

(раскопю А.М. Плавшскага, малюнак В.М. Тарасевiч)

Малюнак 6. - Курганны могiльнiк Мшты I Мядзельскага раёна Мiнскай вобласщ. Курган 4 (канец Х - пачатак XI ст.). Рэканструкцыя пахавальнага строю (раскопкi В.Н. Рабцэвiча i А.М. Плавiнскага, малюнак В.М. Тарасевiч)

1 - профшь кургана па лши поунач - подзень, ввд з захаду (фота М.А. Плавшскага); 2 - профшь кургана па лши поунач - подзень (малюнак М.А. Плавiнскага); 3 - рэканструкцыя першапачатковага знешняга выгляду кургана (рэканструкцыя М.А. Плавiнскага, малюнак М.I. Латышавай); 4 - рэканструкцыя выгляду кургана сродкамi

камп'ютарнай граф1к1 (малюнак Р. Плавшскага)

Малюнак 7. - Курганны могшьшк Кастыкi. Курган 4 (сярэдзша XI - пачатак XII ст.) на розных этапах фжсацып яго будовы падчас раскопак i у працэсе рэканструкцыi (раскопкi М.А. Плавшскага, 2016 г.)

1 - ЭБ-мадэль у выглядзе iia.iii aiia.luiaii ceTKi, мадэлi без тэкстуры i з тэкстурай; 2 - ЭБ-мадэль; 3 - адзш з этапау стварэння ЗD-мaдэлi; 4 - спасылка ЗD-мaдэлi гаршкоу з курганнага некропаля Науры I

на сайце sketchfab.com

Малюнак 8. - ЗD-мaдэль кругавога гаршка з кургана 26 курганнага некропаля Науры I (раскопю В.Н. Рaбцэвiчa

i А.М. Плавшскага, 1987 г., аутар мaдэлi - В.А. Макоуская)

Заключэнне. У прадстауленым артыкуле адзначаны толькi некаторыя ключавыя пытанш вывучэння пахавальных помшкау Пауночнай Беларусi канца I - пачатку II тыс. н.э. Вщавочна, колькасць юнуючых пытан-няу значна большая. Аднак, хочацца спадзявацца, што пазначаныя задачы даследаванняу пахавальнай абраднасщ раннесярэднявечнага насельнiцтва пауночных рэпёнау Беларус i акрэсленыя перспектывы iх вырашэння дазво-ляць у блiжэйшым будучым здабыць прынцыпова новыя даныя аб жыццядзейнасщ, матэрыяльнай i духоунай культуры жыхароу Беларускага Падзвiння канца I - пачатку II тыс. н.э.

Л1ТАРАТУРА

1. Алексеев, Л.В. Археология и краеведение Белоруссии XVI в. - 30-е годы ХХ в. / Л.В. Алексеев. - Минск : Беларуская навука, 1996. - 206 с.

2. Войтехович, А.В. Погребальный обряд населения Полоцкой земли X-XII вв. / А.В. Войтехович. - Минск : Беларуская навука, 2019. - 269 с.

3. Вяргей, В.С. Археалапчная навука уБеларускай ССР, 1919-1941 гг. / В.С. Вяргей. - Мшск : Навука i тэхшка, 1992. - 144 с.

4. Дучыц, Л.У. Браслаускае Паазер'е у IX-XIV стст.: гЫторыка-археалапчны нарыс / Л.У. Дучыц. - Мшск : Навука i тэхшка, 1991. - 120 с.

5. Каханоусю, Г.А. Археалопя i пстарычнае краязнауства Беларуа у XVI-XIX стст. / Г.А. Каханоусю. - Мшск : Навука i тэхшка, 1984. - 120 с.

6. Лесман, Ю.М. Погребальные памятники Новгородской земли и Новгород (проблема синхронизации) / Ю.М. Лесман // Археологическое исследование Новгородской земли. - Л. : Изд-во Ленингр. ун-та, 1984. - С. 118-153.

7. Лесман, Ю.М. Хронология ювелирных изделий Новгорода (X-XIV вв.) / Ю.М. Лесман // Материалы по археологии Новгорода 1988. - Москва, 1990. - С. 29-98.

8. Лесман, Ю.М. Этюд об украшениях / Ю.М. Лесман // Археологическая типология / Л.С. Клейн. - Л. : ЛФ ЦЭНДИСИ,

1991. - С. 305-314.

9. Плавшсю, А.М. Раскопю некропаля Науры II у 2017 годзе / А.М. Плавшсю, М.А. Плавшсю, В.М. Тарасевiч // Экспедыцыя працягласцю у жыццё: зб. нав. арт. памящ Аляксандра Плавшскага. - Мшск : Колорград, 2021. - С. 115-161.

10. Плавшсю, М.А. Праблемы храналогп помшкау Беларускага Падзвшня канца I - пачатку II тыс. н.э. / М.А. Плавшсю // Псторыя i археалопя Полацка i Полацкай зямлi : матэрыялы VI Мiжнар. нав. канф., Полацк, 1-3 лют. 2012 г.: у 2 ч. -Полацк : НПГКМЗ, 2013. - Ч. 1. - С. 281-288.

11. Плавшсю, М.А. Курганны могшьшк Пагошча у кантэксце сшхронных старажытнасцяу Браслаускага Паазер'я / М.А. Плавшсю. - Мшск : А.М. Янушкевiч, 2017. - 242 с.

12. Плавшсю, М.А. Комплекс археалапчных помшкау Кастыю у вярхоуях Вiлii / М.А. Плавшсю, М1. Сцяпанава. - Мiнск : ШЦ Мiнфiна, 2019. - 116 с.

13. Плавинский, Н.А. Роль сотрудников археологического музея Вильнюсского университета имени Стефана Батория межвоенного периода в изучении погребальных памятников Белорусского Подвинья и Понеманья конца I - начала II тыс. н.э. / Н.А. Плавинский // Университетская археология: прошлое и настоящее : материалы Междунар. науч. конф., посвящ. 80-летию первой в России кафедры археологии, Санкт-Петербург, 19-21 окт. 2016 г. / Санкт-Петербург. гос. ун-т .СПб. : Изд-во Санкт-Петербург. ун-та, 2017. - С. 136-139.

14. Сергеева, З.М. Курганы северо-запада Полоцкой земли / З.М. Сергеева. - М. : Академия, 1996. - 96 с.

15. Штыхау, Г.В. Крывiчы: Па матэрыялах раскопак курганоу у Пауночнай Беларус / Г.В. Штыхау. - Мшск : Навука i тэхшка,

1992. - 191 с.

Пастуту 13.04.2021

АРХЕОЛОГИЯ ПОГРЕБАЛЬНЫХ ПАМЯТНИКОВ СЕВЕРНОЙ БЕЛАРУСИ КОНЦА I -НАЧАЛА II ТЫС. Н.Э.: СОСТОЯНИЕ И ПЕРСПЕКТИВЫ ИССЛЕДОВАНИЙ

НА. ПЛАВИНСКИЙ

В статье анализируется современное состояние изучения погребальных памятников Северной Беларуси конца I - начала II тыс. н.э. и определяются наиболее важные задачи дальнейших исследований, решение которых позволит в ближайшем будущем получить принципиально новые данные о жизнедеятельности, материальной и духовной культуре населения региона.

Ключевые слова: археология, погребальные памятники, курганный могильник, некрополь, кремация, ингумация, Серверная Беларусь.

ARCHAEOLOGY OF BURIAL MONUMENTS OF NOTHERN BELARUS OF THE LATE 1st - EARLY 2nd MILLENIUM AD: STATE AND PROSPECTS OF RESEARCH

M. PLAVINSKI

The article analyzes the current state of the study of burial sites in Northern Belarus of the late 1st - early 2nd millennium AD and the most important tasks of further research are determined, the solution of which will allow in the near future to obtain fundamentally new data on the vital activity, material and spiritual culture of the region's population.

Keywords: archaeology, burial monuments, barrow cemetery, necropolis, cremation, inhumation, Northern Belarus.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.