Научная статья на тему 'Рэлігійныя і палітычныя стратэгіі на еўрапейскай поўначы Х-ХІІ стагоддзяў'

Рэлігійныя і палітычныя стратэгіі на еўрапейскай поўначы Х-ХІІ стагоддзяў Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
13
5
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
ХРИСТИАНИЗАЦИЯ / РЕЛИГИОЗНЫЕ ПРОЦЕССЫ / РЕЛИГИОЗНЫЕ СЮЖЕТЫ

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Емяльянаў С. П.

Рассматривается связь религиозных процессов и политических факторов в Балтийско-Скандинавском регионе Х-ХІІ вв. Анализируются символические пересечения языческих и христианских образов, которые облегчили христианизацию.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

RELIGIOUS AND POLITICAL STRATEGIES IN NORTHERN EUROPE, X-XII CENTURIES

The article tells about the relationship between the religious processes and the political factors of the Baltic-Scandinavian region of the 10-13 centuries. The author examines the symbolic intersection of pagan and Christian images, which simplified the Christianization. The focus is on the world view of a person living in the 10-11 centuries, on his political motivation for the religious choice. The practical orientation in matters of religion in the period after the Great Schism contributed to conservation of the civilizational unity in Europe.

Текст научной работы на тему «Рэлігійныя і палітычныя стратэгіі на еўрапейскай поўначы Х-ХІІ стагоддзяў»

322(4-17)(091)"09/12"27-9(4-17)"09/12"

РЭЛ1ГШНЫЯ I ПАЛГТЫЧНЫЯ СТРАТЭГП НА ЕУРАПЕЙСКАЙ ПОУНАЧЫ Х-Х11 СТАГОДДЗЯУ

С.П. ЕМЯЛЬЯНАУ

(Международны дзяржауны экалаггчны утверсгтэт Мя А.Д. Сахарава, Мтск)

Разглядаецца сувязь рэлтйных працэсау i палтычных фактарау у Балтыйска-Скандынаустм рэ-г1ёне Х-ХШ стагоддзяу. Аналiзуюцца ciMemi4Hbrn перакрыжаванш паганстх i хрысцiянскiх вобразау, ятя nалегчылi хрыcцiянiзацыю. Увага акцэнтуецца на светапоглядзе чалавека Х—Х1 стагоддзяу, на логi-цы палiтычных матывау рэлтйнага выбару. Практычная арыентаванасць у пытаннях веры садзейт-чала у перыяд пасля Вялтай Схiзмы захаванню цывигзацыйнага адзiнcтва Еуропы.

У сучасным грамадсюм i навуковым дыскурсе пытанням рэлшйнасщ нярэдка надаецца значная увага, якая тольм актышзавалася у сувязi са святкаваннем 1025-годдзя хрышчэння русюх зямель князем Уладзiмiрам Святаславiчам. Аднак, наколью сучасныя уяуленш аб формах рэлтйнасщ на мяжы Ранняга i Высокага Сярэднявечча адпавядаюць гiстарычнай рэчаюнасщ? Для прыкладу праблематыку мажлiва раз-гледзець па накiрунках суаднясення традыцыйнай i хрысцiянскай карцiн свету, прычын i абставiн пера-ходу у хрыцiянства, узаемадачыненняу носьбиау усходняй i заходняй версiй хрысцiянства.

Як i у ацэнцы працэсау палiтагенезу, пры аналiзе абставiн i акалiчнасцей хрысцiянiзацыi рускi рэ-гiён мэтазгодна уключыць у шырэйшы кантэкст Скандынауска-Балтыйскай цывшзацыи як форму кна-вання еурапейскай Поуначы Ранняга - пачатку Высокага Сярэднявечча [1, с. 65-66]. У Х1-Х11 стагоддзях распаусюджванне хрысцiянства у гэтым рэгiёне адбывалася у субрэпёнах Русi i Скандынавй, якiя знахо-дзiлiся у структурна падобных сацыяльна-палиычных умовах. Хрысщяшзацыя гэтых краiн таксама мела рысы падабенства: як масавы працэс яна здзяйснялася "зверху" уладай князёу i на практыцы насша над-звычай павольны характар, расцягнуушыся на дзесяцiгоддзi, што спрыяла захаванню рыс мясцовай традыцыйнай рэлшйнасщ [1, с. 365-409; 2, с. 180-183; 3, с. 280-283].

Для разумення тэмпау, маштабау i акатачнасцей хрысцiянiзацыi акрэсленых зон перш за усё неаб-ходна разглядзець сэнсава важны блок: адпаведнасць версп хрысщянства, што замацавалася на Поуначы, той карцше свету, носьбiтам якой быу чалавек гэтага рэгiёна у перыяд хрысщяшзацыи. У гэтым кантэк-сце варта вылучыць вобраз Хрыста як прынесенага у ахвяру богу. Зразумела, што для жыхароу Пауноч-най Еуропы 1Х-Х1 стагоддзяу сiмвалiзм ахвярнасщ праз ганебнае пакаранне укрыжаваннем быу далёю i незразумелы. Тут былi неабходныя нейкiя уласныя паралелi, завязаныя на аспектах мясцовай культуры. Крынщы не даюць магчымасцi прасачыць дадзеную вобразнасць для русмх земляу, аднак традыцыйны германа-скандынаускi светапогляд дакладна меу адпаведную базу.

У бiблейскiм сюжэце аб смерщ Хрыста варта вызначыць два аспекты: галоуны герой быу забггы-ахвяраваны, i забiты менавиа праз павешанне, падвешванне. Гiбель мiфалагiчнага Героя увогуле з'яуля-ецца стандартным, а нярэдка - неабходным элементам сюжэта апавядання. I абставшы гiбелi толькi па-вiнны падкрэслiваць звышнатуральнасць, звышчалавечасць Героя [4, с. 31-34]. Сюжэт з ахвярнай смер-цю праз павешанне быу знаёмы носьбиам германа-скандынаускай культуры: менавiта так прыносшся чалавечыя ахвяраваннi Одз^ (Вотану). Адзш з эпiтэтау гэтага бога, яюя узгадваюцца у "Мроi ГюльвГ', частцы так званай "Малодшай Эды" - Hangaguö (Бог Вюельцау) [5]. У 138-139 строфах "Слова Высокага", дыдактычнай паэме "Старэйшай Эды", дзе апавяданне вядзецца ад асобы самога Одзша, падаецца сюжэт набыцця iм веды аб рунах. Для гэтага Одзш муау прынесцi ахвяру богу мудрасщ, якiм з'яуляуся ён сам, дзеля чаго ён пры^у сябе сваёй дзщай да Iгдрасiлю, Сусветнага Дрэва:

Ведаю я, я вкеу Veit ek, at ek hekk

на дрэве пад ветрам vindgameiöi а

ночау уЫх дзевяць, natr allar niu,

дзiдай працяты geiri undaör

Одзту у дар, ok gefinn Oöni,

самому сабе, sjalfr sjalfum mer,

дрэве на тым, а peim meiöi

чыё у нетрах нязведных er manngi veit

карэнне зткае. hvers af rotum renn.

Хлеба не дау мне Viö hleifi mik saldu

шхто, rn напою, ne viö hornigi,

долу глядзеу я, nysta ek niör,

узняу я руны, nam ek upp runar,

са стогнам узняу, apandi nam,

iрынуу я долу.1 fell ek aptr paöan [6].

1 Тут i далей - пераклад аутара (С. Е.).

Падобны сюжэт ф^руе i у скандынаусюм паданнi аб забойстве асiлкам Старкадам свайго пабра-щма Вiкара ("Гаутрэкава сага" ("Gautreks saga"), раздзел 7), kmí сiмвалiчнае ахвярапрынашэнне робiцца рэальным: пятля сама зацягваецца на шыi ахвяры, а чарот, яю сiмвалiзаваy дзiду, пераутвараецца у сапрауд-ную зброю, што працшае няшчаснага [7]. Увогуле, трагiзм перадвызначанай лёсам смерцi i перадвызна-чанага лёсам забойства быу добра вядомы i знаёмы скандынавам. У гэтым кантэкце забойцы, якiя "ня веда-юць, шторобяць" (паводле Лукаша, 23:34) [8], таксама не 6bmí чымсцi новым для мнопх жыхароу Поуначы.

Яшчэ адзiн сюжэт, дзе ф^руе бог-ахвяра i сляпы (у прамым сэнсе) забойца, - паданне аб смерщ Бальдра Добрага ("Daudi Baldrs ins goda"). Амаль шшто у свеце не магло нашкодзщь сонечнаму i свет-ламу маладому богу, таму бап забаулялюя тым, што стралялi у яго з лукау. Бальдра забiвае яго уласны брат, сляпы Хёд, якому злосны жартаyнiк Локi уклау у рую стралу з амялы - адзшай раслiны, якую мацi Бальдра, Фрыг, не змагла угаварыць не шкодзщь яе сыну [5]. Да таго ж Бальдр не толью памiрае, але i мусiць уваскрэснуць - адрадзiцца у адноуленым свеце, пасля Рагнароку :

Варта адзначыць паказальнасць iмя i вобраза Бальдра. Яшчэ Якаб Грым выказау думку аб магчы-мых германа-балта-славянскiх сувязях, што прасочваюцца у найменнi гэтага бога. Яго iмя нямецкi да-следчык узводзiy да балцкага baltas (белы) i указвау на паралелi памiж Бальдрам i славянскiм Белабогам [10, с. 221-222]. Асноуны эпiтэт Бальдра - "Добры", а уяуляуся ён у выглядзе юнака, настолькi прыго-жага, што ад яго зыходзша ззянне.

Носьбiты хрысцiянства, што пранiкалi на паганскую Поунач у 1Х-Х1 стагоддзях, калi яны i 6bmí абазнаныя у традыцыi уласнай Царквы, мусiлi таксама адводзiць беламу колеру выразную ролю. Фран-цузсм даследчык сярэднявечнага сiмвалiзму Мiшэль Пастуро адзначае, што белы колер выдзяляецца i надзяляецца спець^чным сэнсам у каталщтве яшчэ да IX стагоддзя, белы колер вопратм святара выка-рыстоувауся падчас найважнейшых свят [11, с. 155].

Усё гэта не магло не выклшаць у свядомасщ неафиау паралеляу памiж знаёмымi вобразамi Одзша i Бальдра i вобразам Хрыста. У скандынаускай традыцыi за хрысщянсмм богам замацоуваецца iмя Hvíta-Krist (Белы Хрыстос). Цiкавай у гэтым кантэксце падаецца трансфармацыя вобраза Бога Айца у балта-славянскай, у прыватнасщ беларускай, мiфалогii. Зафiксаваны у этнаграфп XX стагоддзя беларускi Бялун (Белабог) - стары у белай вопратцы, якi адорвае спагадлiвых сустрэчных золатам, - з'яуляецца своеасаб-лiвым асэнсаваннем невыразна акрэсленага у царкоуным хрысцiянстве Айца [12, с. 55-56]. Аб кнаванш у заходнiх славян добрага бога, як апанента Чарнабога, сцвярджае храшст XII стагоддзя Гельмольд з Басау. Паводле Гельмольда, славяне лiчылi, што гэты бог адказвае за усё добрае, што адбываецца, i у ягоны гонар узшмалкя куфлi на пiрах [13, с. 213]. Падобны звычай вядомы у скандынавау, якiя да хрышчэння пш у гонар Одзiна, а пасля, пры захаваннi язычнiцкiх пiроy-вейцлаУ як таюх, - у гонар Хрыста [14, с. 422].

Якiмi былi абставiны пераходу у хрысцiянства? Зразумела, што для самiх рускiх князёу цi сканды-наyскiх конунгау прыняцце хросту адкрывала шлях у супольнасць уладароу тагачаснай еурапейскай цы-вшзацыи. Прыняцце новай веры тут можна расцэньваць перш за усё як меркантыльны крок. Наяунасць паасобных хрысщян задоуга да афiцыйнага прыняцця хросту указвае, што мелi месца i шдышдуальныя матывы псiхалагiчнага характару. Аднак чым кiравалася большасць насельнiцтва, якая хрысцшася у пе-р^гяд афщыйных кампанiй? Варта адзначыць, што хрысщяшзацыя была неад'емным атрыбутам узмацнення улады князя i, адпаведна, часткай працэсу палiтагенезу. У патэстарных утварэннях на поуначы Еуропы асо-ба князя была шмат у чым ключавой. Перш за усё, ён выступау як амвал краiны i грамадства, аутарытэт-ны лiдар. Адпаведна, палиычныя здольнасцi князя былi асноуным аргументам для акрэ^вання матывау яго групы падтрымк1. Калi дадзены палiтык, акрамя шшага, прапагандавау новую рэлiгiю, гэта было проста адным з атрыбутау канкрэтнага князя - iндывiдуальная легггымацыя князя тым цi iншым чалавекам азна-чала згоду падданага з пазщыяй кiраyнiка адносна веры.

Мешв^ такiя матывы назiраюцца у знакампым эпiзодзе апошняга паходу Олафа Тоустага: усiм дру-жынам, якiя жадаюць далучыцца да яго войска, конунг ставщь умову прыняцця хросту. Адзш з ваяроу так апiсвае сваё рашэнне: "Ef eg skal til orustu farapá vil eg konungi lid veitapví ad honum er lids pôrf meiri. En ef eg skal á gud nokkud trúa, hvad er mér verra ad trúa á Hvíta-Krist en á annad god? " ( "Krní я буду y 6imee браць удзел, тады я буду на баку конунга, бо ён болей патрабуе дапамогi. А калi для гэтага мне трэба паверыць у нейкага бога, то чым горшы Белы Хрыстос за любога тшага бога? ") [15]. Пагансю менталиэт адкрыты да успрыняцця любых багоу, аднак канкрэтны чалавек звычайна акрэ^вае кола "сваiх" багоу, яюм ён пакла-няецца. Хрысщянсю Бог, яю часцей успрымауся праз канкрэтную персанiфiкацыю у выглядзе Хрыста,

Закалосгць, без севу узрастаючы, збожжа, зло на дабро абярнецца, Бальдр вярнецца, жыцьмуць Хёд з Бальдрам у Хроута палатах, у доме багоу. Зведалг вы - хгба, досыць?

Munu ósánir

akrar vaxa,

bôls mun alls batna,

Baldr mun koma,

búa peir Hôdr ok Baldr

Hropts sigtóptir

vé valtívar.

Vitud ér enn - eda hvat? [9].

выступау як адзш з ташх багоу, вызнанне культу якога патрабавала палiтычная атуацыя. Канцэпт адзiнага бога у фшасофска-царкоуным разуменнi увогуле вельмi далёкi ад традыцыйнага народнага хрысцiянства, не толью у Раннiм Сярэднявеччы, але i у нашы днi [16, с. 264-268]. Парадаксальным чынам глебу для лёгкай адопцыи новай веры стварыла паганская полiтэiстычная свядомасць.

Прыватна-палиычныя матывы прасочваюцца i у рускiх крынщах. Так, у "Аповесцi М^лых Гадоу" прыняцце хрышчэння anicaHa наступным чынам: "Посемъ же Володимиръ посла послы своя по всему граду, глаголя: "аще не обрящется кто заутра на ptu,i, богатъ ли, убогъ, или нищъ, или работенъ, противникь мне да будешь". И се слышавше людье, съ радостью идяху, радующеся, и глаголяху: "аще бы се не добро было, не бы сего князь и бояри прияли"" [16, с. 80]. Падобную карщну падае i "Слова пра закон i ласку" иеускага мирапал1та 1ларыёна: "Нъ подвижеся паче, заповЬдавъ по всей земли и крьститися въ имя отца и сына и святаго духа, и ясно и велегласно въ ectx градах славшийся свят'Ьи Троицы, ы всЪмъ быты хрысппаномъ малыымъ ы велыкыымъ, рабомъ ы свободныымъ, уныым ы старыымъ, бояромъ ы простыымъ, богатыымъ ы убогыымъ. II не бы ны едыного же противящася благочестному его повел'Ьтю, да аще кто ы не любовт, кь страхомъ поповел'Ьвишаго крещаахуся, понеже б t благое tpie его сь влааппо сьпряжено. IIвъ едино время вся земля наша въслав'Ь Христа съ отцемь и съ святыимъ духомъ " [17]. Таим чынам, прыняцце хрысщянства азначала для чалавека перш за усё праяву лаяльнасщ да канкрэтнага князя. Адмова новай веры таксама магла быць выкткана палпычныш матывам! Сувязь памiж выбарам веры i палиычнага лвдэра лепш за усё дэманструе баявы поктач войскау Олафа Тоустага у биве пад Стыклас-тадам: "Fram, fram, Kristsmenn, krossmenn, konungsmenn!" ("Наперад, наперад, Хрыстовы людзi, крыжовы людзi, конунгавы людзИ") [15].

Разуменне рэлМ як палиычнай щэалогп, якое назiралася у пададзеных вышэй атуацыях, стварала для палиыкау часоу хрысщяшзацыи дадатковыя магчымасщ. Прыкладам гэтаму можа служыць вобраз полацкага князя Усяслава Брачыславiча. Сваiмi учынкамi ён пазщыянуе сябе як хрысцiянскага уладара (пабудова Сафй, вера у прысягу на крыжы). Нават перанос наугародсюх званоу быу, па сутнасцi, учынкам, здзейсненым у межах хрысцiянскай щэалогп - ён мог сiмвалiзаваць прэтэнзп на перанос рэлiгiйага цэнтра Пауночнай Русi з Ноугарада у Полацк. Як хрысщянша успрымалi яго нават палпычныя i ваенныя пращу-нш [16, с. 117-118, 120-121; 19, с. 17]. Аднак, акрамя хрысщянсмх учынкау Усяслава, нельга адмауляць i яго паганскi вобраз, ям прасочваецца як у "Аповесщ...", так i у "Слове пра паход 1гара" [16, с. 115-116; 20, с. 32]. Безумоуна, "Слова." увогуле мае выразную паганскую вобразнасць, i адлюстроувае свецкую элггарную культуру свайго часу. Захаванне станоучага партрэта "шляхотнага паганца" з'яуляецца адмет-най рысай цэлых блокау сярэднявечнай лиаратуры: iмкненне чалавека упiсаць уласную щэйна-культурную спадчыну у хрысцiянскi кантэкст (кажучы словамi Алкуiна, пошук адказу на пытанне "Quid Hinieldus cum Christo?" ("Хто 1нгельд перадХрыстом?") [21, с. 120]) цалкам зразумелае. Аднак наяунасць "паганскага" вобраза Усяслава у летатсах адрознiвае яго ад 1гара i шшых персанажау "Слова. ". Да таго ж, калi у "Слове. " стауленне да пагансюх вобразау нейтральнае або пазиыунае, то летапiсец, апiсваючы магiчнае нараджэнне Усяслава, злыя знак1, напад нау'яу на Полацк, робiць гэта з выразна адмоунай канатац^1яй [17, с. 115-116, 150]. Таим чынам, можна меркаваць, што, па-першае, "пагансю вобраз" Усяслава Брачыславiча узшк яшчэ пры яго жыццi, альбо неузабаве пасля яго смерцi (Усяслау памiрае у 1101 годзе, а афармленне "Аповесщ..." завяршаецца у другiм дзесяцiгоддзi XI стагоддзя), па-другое, ён мог мець як станоучы, так i адмоуны сэнс, у залежнасцi ад палиычнай i iдэалагiчнай пазiцыi таго щ iншага аутара крынiцы. Невядома, щ выкарыстоу-вау сам Усяслау гэты вобраз, паралельна з пазщыянаваннем сябе як хрысцiянскага князя, але такое выка-рыстанне магло б быць цалкам лапчным як для мабшзацыи тых сiл, што выступалi супраць працiунiкау полацкага князя (узначальванне паганскай водзi у паходзе на Ноугарад), так i для аб'яднання полацкага грамадства, незалежна ад веравызнання, ва умовах паступовай i павольнай хрысщяшзацыи. Палiтычная стратэгiя улад у таим выпадку набывала накiрунак на дасягненне грамадскай кансалiдацыi i згоды, а iн-дывiдуальныя палiтычныя i рэлiгiйныя стратэгй падданых не перакрыжоувалкя напрамую. Xрысцiянiза-ц^1я у гэтым выпадку працякала больш павольна, але пры меншай канфлштнасщ.

Такiм чынам, XI стагоддзе стала не толью часам распауджвання хрысцiянства на Руа i у Сканды-навй, але i часам расколу самой гэтай плыш. У 1054 годзе адбываецца так званая Вялiкая Схiзма. Пада-ецца, што меу месца раскол Еуропы на дзве субцывiлiзацыi, адпаведныя царкоуным канфесiям. Аднак наколькi гэты раскол рэальна адчувала грамадства, i наколью ён адбiуся на палпычнай рэчаiснасцi?

Вiдавочна, што прафесiйна-заангажаванай групай у дадзеным пытаннi былi святары. Так, кiеускi мiтра-палiт Георгш i манах Феадосiй Пячэрск1 абрынаюцца на сваiх iдэйных апанентау, паказваючы "памылкi", што адрознiваюць, з iх пункту гледжання, "лацiнянау" [22, с. 45-58; 23]. Падаецца, што царкоунае падпарадка-ванне мела ролю i у часы да расколу. Пра гэта сведчаць як леташсныя звестю аб хрышчэннi Русi, так i сум-ны лёс Кольбергскага бккупа Рэйбёрна, якi дзейнiчау у Тураускай зямлi i быу пасаджаны Уладзiмiрам Святаславiчам у вязнiцу, дзе i памёр [17, с. 74; 24, с. 162-163]. Аднак у дадзеным выпадку праблема таксама мела вострапалпычны характар, i асновай яе быу канфлшт памiж Уладзiмiрам i яго прыёмным сынам, тураускiм князем Святаполкам Яраполчычам. У той жа час сам факт служэння у ахрышчанай па вiзан-тыйскiм канонам зямлi "лацiнскага" бiскупа, вiдаць, не уяуляу сабой праблемы для тагачаснага чалавека.

Расшсю даследчык А.В. Назаранка зауважау таксама паралелi з заходнееурапейскай палiтычнай традыцыяй, што прысутнiчаюць у паведамленш аб хрышчэннi з "Слова." 1ларыёна [25, с. 318]. Паводле

юеускага ешскапа, па хрышчэнш: "Мужи и жены и малт и велицт вcu людие, жполнеше cвяmыа ^p^u, въславиша, глаголюще: "Единъ святъ, единъ господь, Icyc Христос, въ славу богу отцу, алитъ. Христос noôtdu! Христос одолЦ Христос въцарися! Христос прославися! Великъ ecu, господи, и чюдна O'kia твоа, боже нашь, слава meôi!"" [18]. У сувяз1 з малггоунай формулай, што прысутшчае у гэтым фраг-менце, варта прыгадаць мaлiтвy "Laudes Regiae ", якая ужывалася падчас каранацый зaходнiх гаспадароу:

Хрыстос перамог, Хрыстос увацарыуся, Christus vincit, Christus regnat,

Хрыстос запанавау. Christus imperat.

Пачуй, Xpыcце, cвяmую цаpкву Божую, Exaudi, Christe, ecclesiae sanctae Dei,

па-над nанcmвамi душы шmо лучыць: supra regnorum fines nectenti animas:

уpаmаванне вечнае! salusperpetua!

Каpоль rnpmëy. Каpоль наш. Rex regum. Rex noster.

Стдзеу наш. Слава нашая. Spes nostra. Gloria nostra.

Варта асобна спынщца на кантэксце, яю нясе пазначаная вышэй малггоуная фоpмyлa. Паводле па-дання аб хросце Pyd, Улaдзiмip прыняу новую веpy y Вiзaнтыi, а па вяртанш загадау ахрысцщца уам жы-харам сваёй сталщы i aстaтнiм падданым. Фактычна ён адыграу ролю "святога гаспадара", аналапчнага наяуным y скандынаусюх кpaiнaх (Олаф Тоусты y Нарвегп, Кнут Свейнсан y Дани, Эйрык IX y Швецьи) i асобных pэгiёнaх (Магнус Эрлендсан на Apкнейскiм apхiпелaгy). Лднак афармленне вобраза Улaдзiмipa як святога i яго канашзацыя будуць мець месца значна пазней - тольш y XIII стaгоддзi [2б, c. 49]. У той жа час пачатак афармлення "легендарызацыГ Улaдзiмipaвa хросту Руа зауважны ужо y !ларыёна (XI ст.). Трансляцыя элементау заходнееурапейскага каранацыйнага абраду можа быць паказальнай: вяртанне Улaдзiмipa-хpысцiянiнa з Коpсyнi у Юеу разглядаецца тут як вяртанне або прыход новага гаспадара. Крынщы не даюць падставы для дакладнай ацэню працэдуры пасаджэння на стол щ ганаровага вiтaння князя у pyскiх землях, аднак пapaлелi з заходнееурапейсюм абрадам adventus domini, яю адбывауся пры кapaнaцыi i аб'ездзе гарадоу новым гаспадаром, бiскyпaм, щ iншaй значнай асобай, таксама нельга адкь даць, тым больш што яна мае выразны кантэкст менавгга у межах хpысцiянскaй культуры ^д^ы^^, 21:2) [27]. Падобныя па змесце да adventus domini падзе1 зафшсаваныя, прынама. у ашсанш вяртання по-лацкага князя Рагвалода Барв1сав1ча у bothbihhbi Друцк: "II выЬхаша противу ему боле 300 людий Дрьючанъ и Полчанъ, и вниде в гоpодъ c че^ью великою, и pади быша ему людие... " [1l, c. 339].

Практыка пстарычных падзей сведчыць, што стауленне людзей XI - пачатку XIII стагоддзя да пы-танняу pознaсцi мiж yсходнiм i заходшм хpысцiянствaм было дaволi спакойным. Гэта пацвярджаецца тра-дыц^1яй пастаянных узаемных шлюбау пaмiж пpaдстayнiкaмi русюх дамоу Рypыкaвiчay i РaгвaлодaвiчaУ, з аднаго боку, i розных еурапейсюх дынастый з кaтaлiцкiх кpaiн - з другога. Таксама яшчэ доуга пасля Вялiкaй Схiзмы здapaлiся выпади, кaлi святары адной канфесй aтpымлiвaлi дазвол на служэнне ад ула-дароу, якiя aфiцыйнa спaвядaлi шшую. Так, у 118б годзе полацш князь Валадар дaзволiy манаху-аугустыну Мейнарду весщ пpaпaведнiцкyю дзейнасць сярод лiвay, якiя пaдпapaдкоУвaлiся у тыя часы Полацкай зямл^ але зaстaвaлiся пaгaнцaмi [28, c. 239]. Мяркуючы па тэксце Генрыха Лaтвiйскaгa, якi быу непасрэдным сведкам i Удзельнiкaм прасоування крыжакоу i нямецкiх кaлaнiстay у Прыбалтыцы, у зaлежнaсцi ад кан-крэтнай пaлiтычнaй i ваеннай атуацыи стауленне да праваслауных магло варЧравацца. З аднаго боку, pyскiм апанентам Рып Генрых пpыпiсвaе крывадушнасць, падступства, ганарыстасць, пыху, фaнaбэpлi-васць. З шшага - нярэдка пaдкpэслiвaеццa, што крыжаю iмкнyлiся не зaбiвaць, а браць у палон праваслауных, у адрозненне ад язычшкау, яюх чакала смерць [28, c. 300-301]. У якасщ адной з вш, якiя даво-дзiлi князю Герцыке Усеваладу, была сумесная з лiтоУцaмi-язычнiкaмi aгpэсiя супраць "Ruthenorum tuorum christianorum" ("mваiхpуcкiххpыcцiянаy") [28, c. 313].

Xpысцiянствa, прыйшоушы на еурапейскую Поунач, тpaпiлa на Уpaдлiвyю глебу, забяспечаную як гiбкaй традыц^1яй народнай паганскай рэлшйнасщ, так i канкрэтна-палиычным1 aбстaвiнaмi. Свядомасць носьбiтaУ традыцыйнай этшчнай pэлiгii дапускала полiвapыянтнaсць вераванняу i была здольная адапта-ваць новыя культавыя элементы, у pолi ямх выступала хpысцiянствa. Пaлiтычны рост хрысщянсмх ула-дароу, тaкiх як Олаф Тоусты або Улaдзiмip Святaслaвiч, таксама штурхау масы пpыхiльнaгa да iх на-сельнiцтвa розных станау да прыняцця новай веры. У вышку стратэгп персанальных pэлiгiйных i паль тычных пaводзiн чалавека сyпaдaлi: рэлтя выступала паказчыкам пaлiтычнaй лaяльнaсцi. Нягледзячы на фармальны раскол хpысцiянскaй прасторы, да якой на мяжы X-XI стагоддзяу дaлyчылiся aстaтнiя суб-рэпёны Пауночнай Еуропы, пaлiтычнaя pэчaiснaсць дыктавала свае умовы i спрыяла захаванню культура-цывiлiзaцыйнaгa aдзiнствa на падставе дачынення да хpысцiянскaй веры увогуле.

ЛIТЛРAТУРA

1. Лебедев, Г.С. Эпоха викингов в Северной Европе и на Руси I Г.С. Лебедев. - СПб., 2003. - б40 с.

2. Гуревич, A^. Походы викингов I A^. Гуревич. - М., 2003. - 208 с.

3. Псторыя Беларуси у б т. I рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [i iнш.]. - Мнск, 2000-2008. - Т. 1: Старажытная Беларусь: Лд першапачатковага засялення да сяpэдзiны XIII стагоддзя I В. Вяргей [i шш.]. - 2000. - 331 с.

4. Гуревич, A^. "Эдда" и сага I A^. Гуревич II Избр. тр. Норвежское общество I A^. Гуревич. - М.: Традиция, 2009. - 410 с.

5. Sturluson, S. Gylfaginning / S. Sturluson // Edda Snorra Sturlusonar / S. Sturluson // Младшая Эдда - Snorra Edda / Norrcen DyrS (Северная Слава) [Электронный ресурс]. - Режим доступа: http://norse.ulver.com/ src/ snorra/2on.html. - Дата доступа: 16.01.2014.

6. Речи Высокого - Hávamál // Старшая Эдда - Ssmundar Edda / Norrcen DyrS (Северная Слава) [Электронный ресурс]. - Режим доступа: http://norse.ulver.com/edda/havamal.html. - Дата доступа: 16.01.2014.

7. Gautreks saga // Netútgáfun [Electronic resource]. - Mode of access: http://www.snerpa.is/net/forn/gautrek. htm. - Date of access: 17.01.2014.

8. Паводле Лукаша, разьдзел 23 // Библия Онлайн [Электронный ресурс]. - Режим доступа: http: //bibleonline. ru/bible/bel/. - Дата доступа: 17.01.2014.

9. Прорицание вёльвы - Voluspá // Старшая Эдда - S^mundar Edda // Norrcen DyrS (Северная Слава) [Электронный ресурс]. - Режим доступа: http://norse.ulver.com/edda/voluspa.html. - Дата доступа: 17.01.2014.

10. Grimm, J. Teutonic Mythology / J. Grimm. - London, 1882. - Vol. 1. - 437 p.

11. Пастуро, М. Символическая история европейского средневековья / М. Пастуро. - СПб., 2012. - 448 с.

12. Зайкоусш, Э. Бялун / Э. Зайкоусш // Беларуская м1фалопя: Энцыклапед. слоушк / склад. I. Кл1мков1ч. -2-е выд., дап. - Мшск, 2006. - С. 55-56.

13. Гельмольд из Босау. Славянская хроника / Гельмольд из Босау // Славянские хроники / Адам Бре-менский, Гельмольд из Босау, Арнольд Любекский. - М., 2011. - С. 151-304.

14. Гуревич, А.Я. Богатство и дарение у скандинавов в Раннее Средневековье. Некоторые нерешенные проблемы социальной структуры дофеодального общества / А.Я. Гуревич // Избр. труды. Норвежское общество / А.Я. Гуревич. - М., 2009. - С. 410-430.

15. Sturluson, S. Ólafs saga ins helga / S. Sturluson // Круг Земной - Heimskringla / С. Стурулсон // Norrcen DyrS (Северная Слава) [Электронный ресурс]. - Режим доступа: http://norse.ulver.com/src/konung/ heimskringla/index.html. - Дата доступа: 17.01.2014.

16. Гуревич, А.Я. Проблемы средневековой народной культуры / А.Я. Гуревич // Избр. тр. Культура средневековой Европы / А.Я. Гуревич. - СПб., 2007. - С. 15-286.

17. Ипатьевская летопись. Русские летописи. Т. 11 / подг. к изд. А.И. Цепковым. - Рязань, 2001. - 672 с.

18. 1ларюн Кшвський. Слово про закон i благодать / 1ларюн Кшвський // 1зборник. 1стор1я Украши IX-XVIII ст. Першоджерела та штерпретацп [Електронний ресурс]. - Режим доступу: http ://litopys. org.ua/. - Дата доступу: 17.01.2014.

19. Новгородская первая летопись старшего и младшего изводов. Русские летописи. Т. 10 / подг. к изд. А.И. Цепковым. - Рязань, 2001.-639 с.

20. Слово о плъку Игоревй, Игоря, сына Святъславля, внука Ольгова // Слова пра паход 1гаравы / уклад, прадм. i камент. В. А. Чамярыцкага. - Мшск, 1985. - С. 17-36.

21. Tolkien, J.R.R. Beowulf: The Monsters and the Critics / J.R.R. Tolkien // Beowulf. A Verse Tranlsation. -New York, London, 2002. - P. 103-130.

22. Баранкова, Г.С. "Стязание с латиною" киевского митрополита Георгия / Г.С. Баранкова // Лингвистическое источниковедение и история русского языка (2004-2005). - М., 2006. - С. 29-58.

23. Феодойя Печерського Слово про вiру латинську чи варязьку // 1зборник. Iсторiя Украши IX-XVIII стст. Першоджерела та штерпретацп [Електронний ресурс]. - Режим доступу: http://litopys.org.ua/. - Дата доступу: 17.01.2014.

24. Титмар Мерзебургский. Хроника: в 8 кн. / Титмар Мерзебургский. - М., 2005. - 256 с.

25. Назаренко, А.В. 1054 и 1204 годы как вехи русской истории / А.В. Назаренко // Древняя Русь и славяне (Древнейшие государства Восточной Европы, 2007 г.) / Ин-т всеобщ. истории. - М., 2009. - С. 315-325.

26. Поппэ, А.В. Когда и как князь Владимир был признан святым / А.В. Поппэ // От Древней Руси к новой России: юбил. сб., посв. чл.-кор. РАН Я.Н. Шапову. - М., 2005. - С. 44-61.

27. Адкрыцьцё, разьдзел 21 // Библия Онлайн [Электронный ресурс]. - Режим доступа: http://bibleonline.ru/ bible/bel/66/21/. - Дата доступа: 17.01.2014.

28. Генрих Латвийский. Хроника Ливонии / Генрих Латвийский. - Москва, Ленинград, 1938. - 608 с.

Пастуту 06.10.2014

RELIGIOUS AND POLITICAL STRATEGIES IN NORTHERN EUROPE, X-XII CENTURIES

S. EMIALIANAU

The article tells about the relationship between the religious processes and the political factors of the Baltic-Scandinavian region of the 10-13 centuries. The author examines the symbolic intersection of pagan and Christian images, which simplified the Christianization. The focus is on the world view of a person living in the 10-11 centuries, on his political motivation for the religious choice. The practical orientation in matters of religion in the period after the Great Schism contributed to conservation of the civilizational unity in Europe.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.