УДК 821.161.3.09-31"19..."
АДМЕТНАСЦЬ УВАСАБЛЕННЯ ГЕРОЯ У КАНТЭКСЦЕ ЖАНРАВА-ПРАБЛЕМНЫХ ПОШУКАУ БЕЛАРУСКАГА РАМАНА КАНЦА ХХ СТАГОДДЗЯ
канд. фтал. навук, дац. Г.В. НАВАСЕЛЬЦАВА (Вщебск дзяржауны ушверсШэт тя П.М. Машэрава) [email protected]
Беларуск раман у канцы ХХ ст. перажывае актуальныя праблемныя пошут, жанрава-стылёвую трансфармацыю, узбагачаецца новымi жанравымi разнавiднасцямi. Увага мастака слова стравана на асобу галоунага героя, увасабленне якой прадвызначае структурную аргатзацыю i сюжэтнае развщцё. Раматстыка ВасШ Гiгевiча выяуляе характэрныя для прыгожага тсьменства гэтага часу эстэтыч-ныя адметнасцi. У рамане «Доказ ад процыеглага» адбываецца правакацыя чытача, што строувае да асэнсавання духоунага свету сучастка. У навукова-фантастычным рамане «Кентауры» трагiчны лёс галоунага героя прымушае чытача задумацца пра уплыу навуковага прагрэсу наразвщцё грамадства.
Ключавыя словы: беларуск раман, галоуны герой, аутар i чытач, традыцыя i наватарства, Васыь Гiгевiч.
Уводзшы. Сацыякультурныя фактары напрыканцы ХХ ст. шмат у чым прадвызначаюць зварот да наватарства, эксперыментатарсю падыход мастакоу слова. Абнауляецца жанрава-стылёвая палира лгта-ратуры, узмацняецца яе сюраванасць на паказ асобы, свядомасщ чалавека. Значны уплыу эстэтыю гома-цэнтрычнасщ адчувае раман, у жанравай прыродзе якога закладзена адлюстраванне узаемаадносш асобы i грамадства. Абнауленне жанру адбываецца праз акцэнтаванне штэлектуальнага пачатку, павышаецца роля умоунасщ, асацыятыунасщ, аутарскага падтэксту. Шсьменшк звяртаецца да чытача як раунапрау-нага удзельшка творчага працэсу, бачыць у iм сааутара. У лиаратурнай практыцы усё больш шырока вы-карыстоуваюцца адметныя прыёмы постмадэрнюцкага пiсьма.
Асноуная частка. Як слушна акцэнтуе увагу М.А. Тычына, у беларускай лиаратуры з сярэдзiны 80-х гадоу прыкметна пашыраецца адлюстраванне "эмацыянальнай сферы чалавека, якая раней зводзь лася да спрошчаных пачуццяу любовьнянавющ i не ведала нiякiх адценняу" [1, с. 31]. У прыватнасщ, лiтаратура ужо бярэ на сябе смеласць адкрыта гаварыць пра iмкненне асобы да свабоды самавыяулення. Акрамя таго мастаю слова прад'яуляюць павышаныя патрабаваннi да грамадскай актуальнасцi уласных творау, змяняюць сваё стауленне да чытача, роля якога ютотна ускладняецца. Чытач выступае не толькi патэнцыйным адрасатам, з якiм аутар спрабуе наладзщь кантакт, але i "тэарэтычным канструктам, элементам структуры твора, што вызначае праграму яго успрымання" [2, с. 284]. У вышку пашыраюцца тво-ры з адкрытым фiналам, якiя уключаюць чытача у творчае супрацоУнiцтва. У рамане змяняецца спецы-фiка рэпрэзентацыi галоунага героя, асоба якога знаходзщца у цэнтры мастацкага дзеяння. Паглыблена аналiзуе структуру раманнага галоунага героя Л.Я. Пнзбург, якая вылучае такiя устойлiвыя лггаратурныя мадэлi, як персанаж-маска, сацыяльна-маральны тып, лiтаратурны характар, герой-iдэя, герой-сiмвал, "герой, амаль роуны працэсу свядомасцi" [3]. Лиаратура ХХ ст., працягвае даследчыца, выкарыстоувае розныя спосабы стварэння персанажа, у тым лiку iмкнецца замянщь яго працэсам. Мастак слова звяртаецца да увасаблення абсурднага героя, "загаддзя аддаленага ад тых каштоунасцяу, якiя людзi разгляда-юць як найвышэйшыя i абсалютныя. Выключаны ён i з кола усiх каштоунасцяу, щкавасцяу, мэтау, якiя датычаць сферы сацыяльных адносiн, яшя уяуляюцца чалавеку то як безумоуныя, то як адносныя, але тым не менш дзейсныя" [3, с. 141]. У беларусюм рамане вызначанага часу узмацняецца тэндэнцыя да увасаблення адметнага героя, у вобразе якога заяулена шмат наватарскага, увага аутара сюравана на эмацыяналь-ную сферу, прадстаулены i некаторыя рысы абсурднасцi.
У рамане "Доказ ад процшеглага" (1983) Васшь Гiгевiч на iдэйна-мастацкiм узроуш выкарыстоувае прыём правакацыi чытача, у вышку чаго сюроувае да асэнсавання духоунага свету сучасшка. Шмат-геройны твор "у час яго з'яулення можна было аднесцi да прозы эксперыментальнай" [4, с. 823]. Бессю-жэтнае мастацкае дзеянне, якое нагадвае "плынь свядомасцi", раскрываецца на працягу дваццащ чатырох гадзiн. Супрацоунш лабараторыi "нешта робяць, пра штосьщ гавораць, спрачаюцца, думаюць, у думках вяртаюцца у мiнулае. <...> Гэтая звычайнасць узята як бы у рамкi свету навукова-тэхнiчнай рэвалюцыi" [4, с. 824]. Апошняя змяняе не толью паводзшы, светапогляд асобы, але i надзвычайна уплывае на духоу-насць усяго грамадства, як паказвае аутар на тыповых прыкладах, не у лепшы бок. Пiсьменнiк даследуе прычыны i наступствы нелагiчнай сацыяльнай з'явы: у вынiку навукова-тэхнiчнага прагрэсу паляпшаюц-ца матэрыяльныя умовы жыцця, але у той жа час духоунае жыццё непапрауна збядняецца. Васшь Гiгевiч выбiрае для паказу некальюх звычайных герояу, розных па узросту i сацыяльнаму статусу. На працягу
аднаго працоунага дня прасочваюцца iх паводзшы, духоуныя перажыванш, за яюя чытачу прапануецца самому вынесщ маральна-этычныя ацэнкi.
Каларытнай асобай выступае Раман Барысавiч Алмазау, выдатны тэхнiк, добры пахолаг, галоуны жыццёвы прынцып якога - дабрабыт i спакой. Усе духоуныя высшю героя скiраваны на тое, каб шчога не пауплывала на яго настрой, нiчога не парушыла заведзенага ладу. Такiм чынам Раман Барысавiч па-добны на добра адрамантаваны тэхнiчны прыбор, бездакорны у рабоце, але духоуна мёртвы. Калi Раман Барысавiч шчаслiвы сямейшк сталага узросту, то Эма Мiхайлауна - сярэднiх гадоу, адна гадуе сына. Яна з цяжкасцю знаходзщь паразуменне з падлеткам, крыудуе, што жыццё не склалася так, як хацела, зайзд-росцiць, лёгка паддаецца эмоцыям. Пiсьменнiкам створаны вобраз неглыбокай, трошкi легкадумнай асо-бы, якая, тым не менш, адчувае сябе адзшокай i няшчаснай. Думае пра тое, каб стварыць уласную сям'ю, яшчэ адзiн супрацоушк лабараторыi, малады чалавек Вiталь. Апошнi паказаны як заузяты аматар карот-кiх знаёмствау, што нi да чаго не абавязваюць. Хлопец, якi iмкнецца выкраслщь нават з уласных успамь нау вясковую частку сваёй бiяграфii, эгактычны, ужо духоуна чэрствы, няздольны на спагаду, але шукае спагады сам, нават не усведамляючы апошняга.
У некалью больш светлых фарбах паказаны сумленны працаунiк Макрыцкi, якi, хоць i паводзiць сябе пасiуна, рэфлексуе наконт свайго духоунага жыцця. Так, герой са здзiуленнем ловiць сябе на тым, што пра хакей думае не меней, чым пра нейтронныя бомбы i крылатыя ракеты, яюя пагражаюць бяспецы у свеце. "Як дзiуна i незразумела было тое, што пасля добрай, мяккай, найчасцей народнай песш ён тут жа мог слухаць чарговы пашлаваты шлягер" [5, с. 26-27]. Менавгга Макрыцкаму, якi чуйна успрымае акаляючы свет, аутар давярае праходзiць выпрабаванне на спагаду да чалавека, хоць i не паказвае вышку, што сюроувае разважаць i ацэньваць яго духоуны патэнцыял. Яшчэ адным тыповым прыкладам аутар-скага сучаснiка выступае Разорчык, працавiты i чуйны да людзей. Шчыры, гатовы абараняць сваю жыц-цёвую пазiцыю, ён адчувае духоуную повязь з вясковым мiнулым. Герой не у апошнюю чаргу няшчасны з-за таго, што адзiнокi у сваiх меркаваннях, яго не ва уам разумеюць нават блiзкiя. У нейкай меры вы-конваючы ролю гнанага прарока, ён прадбачыць трапчны варыянт будучынi. Калi у сучаснасщ страта духоУнасцi яшчэ для мнопх невiдавочная, то у будучым гэты незваротны працэс дасягне свайго апагея. Жахлiвае вiдовiшча страты чалавекам чалавечага паказваецца у рамане праз сэнсаутваральны прыём фантасмагорыi.
Фiласофскi тэзiс, яю па-мастацку даказваецца метадам ад процшеглага, сфармуляваны лаканiчна: 'Тэта чалавеку душа за сябе помсщць. <...> Чалавек жыве не толькi целам, а i духам. <...> Заганарыуся чалавек сваёю сiлаю, наеушыся удосталь, думаць пачау, што яму усё дазволена" [5, с. 138]. Душа, як вышкае з фiласофскай канцэпцыi шсьменшка, трымаецца на дабрынi, надзеi i спачуваннi. З гэтымi адвеч-нымi аксiялагiчнымi паняццямi кантрастуе iншасказальны вобраз электронна-вылiчальнай машыны, у чым выяуляецца лiрычны пачатак рамана.
У творы "Мелодьи забытых песень" (1988) Васшь Гiгевiч працягвае асэнсаванне праблемы духоунай пераемнасцi, супастауляе жыццёвы уклад гараджанша i вяскоуца. Нельга не пагадзщца з тым, што стыхiя бшнгазму "расстауляе аутарскiя акцэнты" [6, с. 41], руская мова у дыялогах выступае срод-кам стварэння вобразау. Пiсьменнiк разглядае жыццёвую гiсторыю, на прыкладзе якой паказвае учынкi 1вана Вескауца (вiдавочна гаворчае прозвiшча) i карэннай гараджанкi Элеаноры. Калi герой вызначаецца працавiтасцю, шчырай зацiкауленасцю навукай, цярплiвым стауленнем да побытавых цяжкасцяу, то ка-прызлiвая гераiня жадае штодзённага свята, нязменнай увап i захаплення. У розных па характарах, суп-рацьлеглых па светапоглядных пазщыях герояу не атрымлiваецца наладзiць сумеснае сямейнае жыццё. Пажашушыся пад уплывам юнацкiх пачуццяу, 1ван i Элеанора праз нейю час разыходзяцца. Герашя успрымае гэту падзею проста, 1ван - з цяжкiмi пакутамi. Найцяжэй успрымае такую нав^ 1ванава мащ, вясковая жанчына, якой выпау нялёгю лёс. Даведаушыся пра сынау развод, у яе узшкае прыкрае адчу-ванне, нiбы гэта яна сама разводзщца са сваiм чалавекам, з яюм пражыла усё жыццё. Таюм чынам чытачу ненавязлiва дэманструецца найвышэйшая мера маральнасцi.
Аутар паслядоуна прасочвае, што горад, якi дае працу i адукацыю вясковым, уплывае на людзей не у лепшы бок. Трацщца сувязь памiж бацькамi i дзецьмi, што iлюструецца праз узаемаадносшы 1вана i яго дачкi Анжэлы. Сваркi бацькоу, выхаванне у няпоунай сям'i нявечаць духоуны свет дзщящ: "Штосьцi цьмянае i грознае насоувалася i насоувалася на iх сям'ю. Вщаць, боль ад гэтага цьмянага i грознага, што днямi вюела у кватэры, i быу самым важным ва успамшах пра той час <...> Анжэла адчувала душэуную раздвоенасць: трэба было ладзiць i з бацькам, i з мащ, трэба было рабщь выгляд, што глухая i сляпая." [7, с. 277-278]. Гэта пазней вырашальна уплывае на паводзшы ужо дарослага чалавека, яю асацыяльным чынам будуе сваё жыццё.
Услед за аутарсюм вызначэннем жанру твор называецца раманам, што, думаецца, патрабуе некаторага удакладнення. У цэнтры увагi не столькi узаемаадносшы асобы i грамадства, колькi паказаль-ная гiсторыя сямейных стасункау, у нечым тыповая для пiсьменнiцкай сучаснасщ. Безумоуна, Васiль Гi-гевiч заяуляе свайго адметнага героя, якога i характарызуе лiтаратурная крытыка: "Тэхнар, яю арыенту-
ецца у пытаннях анталогл i любщь музыку, адзiнокi, стомлены, адарваны ад вёскi (да горада так i не пры-рос), патэнцыяльная ахвяра" [6, с. 40]. Падпарадкоуваючы iндывiдуальнае тыповаму, пiсьменнiк не ува-сабляе раманнага раскрыцця характару. З шшага боку, логiка сюжэтнага развщця не патрабуе паунавар-таснага канфлшту, што адпавядае эстэтычным прыкметам раманiчнай аповесцi.
Васiль Гiгевiч увасабляе свайго героя i у навукова-фантастычным рамане, якi для беларускай лггаратуры вызначанага перыяду выступае наватарскай эстэтычнай з'явай. Як зазначае пра фантастыч-ную прозу пiсьменнiка Юрый Станкевiч, "аповесцьпапярэджанш "Карабель" i "Мараянскае падарожжа" -безумоуна, лепшыя у беларускай фантастыцы. I хаця некаторыя яго сюжэты другасныя (так, аповесць "Карабель" пабудавана падобна "Пасынкау Сусвету" Роберта Хайнкайна, а тэму штучнага штэлекту рас-працоУвалi шматлiкiя фантасты свету, пачынаючы з Айзека Айзiмава), тым не менш Васiль Гiгевiч здо-леу стварыць моцныя i арыпнальныя рэчы" [8, с. 46-47]. У савецюм лiтаратуразнаустве навукова-фантастычны раман вызначауся як сiнтэз жанравых рыс "сацыяльнай утопii, рамана фiласофскага, саты-рычнага i псiхалагiчнага" [9, с. 359], а таксама як свабодная мастацкая прагностыка. Для рамана гэтай жанравай разнавщнасщ важная распрацоука дынамiчнага сюжэта, багатага падзеямi, вострымi спуацы-ямi, асоба раскрываецца чытачу найперш "штэлектуальна-творчым бокам" [10, с. 347], аддаецца перавага яркаму, iндывiдуальнаму характару.
Раман "Кентауры" (1993) з'яуляецца творчым водгукам пiсьменнiка на трагiчныя наступствы Чар-нобыльскай катастрофы. Як слушна звяртае увагу С.А. Андраюк, непасрэднае знаёмства "з навуковымi данымi, з наступствамi неабачлiвых навуковых эксперыментау i практычных укараненняу не да канца правераных i апрабаваных навуковых щэй не маглi не пауплываць на агульныя адносiны да сучаснай на-вукi, на трывожнае бачанне будучыш чалавецтва i чалавека" [4, с. 833]. Навуковая фантастыка Васiля П-гевiча - працягвае даследчык - паказвае як неабмежаваныя навукова-тэхнiчныя магчымасщ сучаснага грамадства, так i спасщжэнне чалавека, працэс яго удасканалення. Нельга не пагадзщца, што у абодвух выпадках пiсьменнiка цiкавiць найперш духоуны свет соцыуму i, варта дапоунщь, духоуны свет вучонага-эксперыментатара, як iмкнецца перайначыць аснову, дзеля чаго робщь надзвычай смелыя крокi. Думаецца, у гэтым святле па-наватарску асэнсоуваюцца хрэстаматыйныя праблемы выбару i адказнасщ, пошуку чалавекам спрадвечных iсцiн, яюя вырашальна уплываюць на усю светапоглядную сiстэму.
Галоуным прадметам аутарскай увап у рамане "Кентауры" выступае найперш вобраз галоунага героя-навукоуцы. Васiль Гiгевiч выбiрае форму аповеду ад iмя каментатара - мiж iншым, таксама прад-стаунiка навуковай прафесii, якому блiзкiя да разумення памкненнi i праблемы калегi i якому перада-дзена значная мера аутарскага аутарытэту. Каментатар вядзе прыватнае расследаванне жыцця i дзейнасцi бiяфiзiка Федарчука, не толью знаёмiць з гэтым героем маладасведчанага чытача, але i для сябе адкрывае шмат новага. Дзеля большай ступенi аб'ектыунасцi выкарыстаны этсталярны прыём "запiсной кнiжкi", дзе утрымлiваюцца не толькi спецыфiчныя навуковыя затсы, але i разгорнутыя замалёукi з маленства, юнацтва, сталасцi, што дазваляе прасачыць станауленне i развiццё асобы. Напачатку чытач бачыць вяс-ковага хлопчыка, для якога драуляная школа была тым, чым для яго бацькоу i дзядоу - царква. Ацэньва-ючы мiнулае з вышыш часу, Федарчук прызнаецца, што "быу прыстойным вучнем, вучыуся на пяцёрю i ганарыуся сваiм пазнаннем. I, канечне ж, лiчыу сябе больш разумным за сваiх малаграматных бацькоу, яюя нiчагусенькi не кумекалi у гэтых навуковых законах" [11, с. 51]. Не толью сваёй асабютай праблемай, але i праблемай свайго пакалення галоуны герой лiчыць тое, што сютэма адукацыi вылепiла з яго прагматыка-матэрыялюта з халоднай лопкай.
У вынiку прыходзiць час новай марал^ даказанай навуковымi законамi. Здавалася б, гэтыя законы павiнны спрыяць як тэхнiчнаму развiццю, так i духоунаму удасканаленню грамадства. Аднак новая мараль, успрынятая у форме лозунгау "Хапай, як можаш, насалоду пры жыццi, бо пасля смерцi шчога няма!", "Мы не можам чакаць лиасщ ад прыроды, узяць яе у свае рукi - наша задача!", не мае шчога агульнага з духоунай традыцыяй, штурхае на прагматычныя, карыслiвыя учынкi. У рамане паустае сiм-валiчна шматзначны вобраз маленькага хлопчыка, пра якога гаворыцца, што ён з пасляваеннай напауга-лоднай вёсю, што у яго пальцы запэцканы чарнiламi, i што ён вельмi баiцца. Трагiчна, што ужо у такiм узросце хлопчык баiцца уласнай смерцi, якая адбудзецца яшчэ далёка няхутка, але ж адбудзецца, i гэты жах штурхае на пошую, ён iмкнецца зрабщь адкрыццё, каб паспець пераадолець гэту невырашальную праблему. Варта казаць пра шшасказальнае увасабленне дарослага пакалення, яюм аказалася аспрэчанай вера у духоуную несмяротнасць, у вынiку чаго згубшася повязь з каранямi. З гэтага пакалення i выйшлi вынаходнiкi-эксперыментатары, унутрана падрыхтаваныя змяняць i грамадства, i прыродны свет да непа-знавальнасщ.
У гэтым творы пiсьменнiк паказвае сябе ярим наватарам, увасабляе складаную прасторава-часавую арганiзацыю, на сэнсаутваральным узроуш выкарыстоувае прыём правакацыi чытача. Напрыклад, каментатар зазначае, што стараецца як мага менш выказвацца наконт зашсау Федарчука, якiя вызначаюцца суб'ектыунасцю, паколькi зроблены яшчэ напачатку перабудовы. Чытач разумее з запiсной кшжю галоу-
нага героя, што той не прымае мнопя iдэi гэтага грамадскага часу, з'яуляецца традыцыяналiстам i нават кансерватарам у лепшым разуменнi гэтага паняцця. Федарчука раздражняюць i злуюць мпынп нефарма-лау, парнаграфiчныя з'явы свабоднага мастацтва, якое стала вышкам "плюралктычнага бачання свету", доУгiя чэрп у магазiны, дзе узнiкаюць сварю, бывае, што i бойкi. Галоуны герой паказаны разважлiвым, удумлiвым, засяроджаным на сваёй справе чалавекам, яю, разам з тым, здольны чуйна успрымаць акаля-ючы свет. З такой асобай чытач пачынае суадносщь лепшыя маральна-этычныя якасцi, ставiцца з даве-рам да яе учынкау, з павагай - да навуковай дзейнасщ. Узнiкае спадзяванне, што i са смелым эксперы-ментам павшна быць усё як след.
Напачатку мала насцярожвае спець^чная Федарчукова прагавиасць, якая праяуляецца не у паль тычных патрабаваннях, не у спажывецюх iнтарэсах, а у навуцы. Пасля зацвярджэння праекта у Акадэмii навук герой адчувае сябе сапраудным пераможцам, пры гэтым перажывае неуласцiвыя для такога стану пачуцщ: "Я адчуу, што бяссонныя ночы, пакутлiвыя дш, праведзеныя за рабочым сталом, у щхай чы-тальнай зале бiблiятэкi, глухое раздражненне i незадаволенасць на сябе, на сваё бяссшле разабрацца у ланцугах формул, у лапчна-асацыятыуных сувязях, што нябачнымi нiткамi прашзваюць i яднаюць як жывую, так i мёртвую матэрыю - гэтае бяссшле i незадаволенасць сабою паступова i непрыкметна пера-лiвалася з маёй душы чортведама на каго, здаецца, щ не на горад, якi здавауся змрочным i бяссэнсным, прапiтаным людской чэрствасцю i эгаiзмам" [11, с. 25]. Трывожнае прадчуванне, што герой не ведае меры, падрыхтоувае успрыманне кульмiнацыi рамана - непасрэдна рэалiзацыi эксперымента.
Праз спасщжэнне духоунага свету асобы пiсьменнiк раскрывае навукова-фантастычную штэрпрэ-тацыю грамадскай рэчаюнасщ, мадэлюе яе актуальныя праблемы у створанай вымыслам рэальнасцi. Паслядоуна паказвае развщцё апошняй як верагоднай для чалавечага грамадства, чым заяуляе арыпналь-ную фiласофскую канцэпцыю. Дзеля ажыццяулення праекта пабудаваны цэлы гарадок, дзе працуюць навукоуцы, якiя паводзяць сябе, як i звычайныя людзi: сварацца з жонкам^ вырашаюць побытавыя праблемы i iнш. Знакава, што эксперымент не мае нiякага поспеху, пакуль не умешваецца звышчалавечая прыродная сiла - маланка. Калi ж на Базе кентаурау ажывае мiф, Федарчук адчувае не радасць, а трывогу, паколькi тыя з'явы, яюя ён назiрае у лабараторных умовах, у вялшм маштабе адбываюцца у рэальным грамадстве. Развiццё кентаурау паскорана паутарае эвалюцыю чалавецтва, у прыватнасщ, напачатку да-следчыкi са шкадобай назiраюць, як кентауры змагаюцца адзш з адным. Пазней здзiуляюцца, бо кентау-ры, якiя навучылiся будаваць самалёты, падлятаюць да iлюмiнатарау, за якiмi знаходзяцца iх стваральнiкi, i узiраюцца у шкло. А яшчэ пазней, калi кентауры спрабуюць прабiваць iлюмiнатары, вымушаны прыняць рашэнне зшшчыць сваiх створаных братоу па розуме.
Апошняе рашэнне маральна зшшчае самога Федарчука, як задаецца пытаннямi, адрасаванымi чытачу: "Што творым мы на Зямлi сваёй тэхналагiчнай дзейнасцю?" [11, с. 157] i "Цi не з'яуляемся мы самымi жахлiвымi шкоднiкамi на яе агромiстым целе?.." [11, с. 157]. З мажлiвых адказау паустаюць новыя пытаннi, якiя гучаць як папярэджанне уам навукоуцам, яюя узялi на сябе ролю Бога. Рацыяналкт-Федарчук урэшце сумняваецца: "Няужо i сапрауды маюцца межы пазнання, за яюя чалавеку са спагане-най душою нельга заступаць?" [11, с. 160]. Перад заучаснай смерцю вучоны разважае над пытаннямi, што ёсць чалавек i ягонае жыццё, што ёсць смерць, што ёсць вечнасць i бессмяроцце i прызнаецца, што ён так нiчога i не уведау.
Структурна аповед пабудаваны таюм чынам, што пiсьмовыя затсы пра эксперымент i яго вынш, заключныя фiласофскiя разважаннi робяцца Федарчуком тады, калi ён ужо прызнаны псiхiчна хворым. Як бачым, аутар не настойвае на сваёй маральнай праваце, не навязвае сваёй думю чытачу. Федарчук ус-прымаецца як адзш з мнопх вучоных, дзщя свайго часу, якi iмкнууся вырашыць праблемы павышанай значнасцi, але вынш яго дзейнасщ прыне^ толькi шкоду. Каментатар, захоуваючы знешнюю аб'ек-тыунасць, падае вычарпальныя звесткi, дастатковыя для вынясення маральна-этычнай ацэнкi, што у нейкай ступенi дае мажлiвасць назваць твор ауктарыяльным раманам. Разам з тым трапчны лёс галоу-нага героя прымушае чытача задаваць пытанш пра уплыу навуковага прагрэсу на развщцё грамадства, асэнсоуваць неадназначную ролю навую, актывiзуе Удумлiвы пошук прычын i наступствау культурна-сацыяльных праблем.
Заключэнне. Таюм чынам, раманiстыка Васiля Гiгевiча выяуляе характэрную для прыгожага пiсь-менства гэтага часу эстэтычную тэндэнцыю. Раман перажывае актуальныя праблемныя пошукi, жанрава-стылёвую трансфармацыю (паказальным прыкладам выступае твор "Мелодыi забытых песень"), узбага-чаецца новымi жанравымi разнавiднасцямi (навукова-фантастычны раман). Увага мастака слова смра-вана на асобу галоунага героя, увасабленне якой прадвызначае структурную аргашзацыю i сюжэтнае раз-вiццё. Традыцыйны для беларускай лiтаратуры зварот да вобраза вяскоуца, у прыватнасцi, па светапог-ляду i выхаванню, адбываецца у кантэксце сучасных аутару рэалш, што абумоУлiвае пераасэнсаванне вя-домых маральна-этычных катэгорый. У рамане "Доказ ад процiлеглага" не створана шводнага iндывiду-альнага характару, аутар рэпрэзентуе рэчаюнасць у вобразах-тыпах, пераважна адмоуных. У рамане "Кен-
тауры" паслядоуна прасочваецца маральнае самазшшчэнне галоунага героя, якi шчыра займаецца наву-
ковай дзейнасцю, стваральнай па азначэнш, у чым i выяуляецца абсурднасць.
Л1ТАРАТУРА
1. Тычына, М. А. Ад "антрапалагiчнага крызюу" да "антрапалагiчнага пераходу" / М. А. Тычына // Чалавечае вымярэнне у сучаснай беларускай лiтаратуры / М.А. Тычына ^ iнш.] ; НАН Беларуси 1н-т мовы i лiт. iмя Я. Коласа i Я. Купалы. - Мiнск, 2010. - С. 22-168.
2. Юсялёва, Л. Г. Роля Чытача у лiтаратурным працэсе / Л. Г. Юсялёва // Чалавечае вымярэнне у сучаснай беларускай лiтаратуры / М.А. Тычына ^ iнш.] ; НАН Беларуа, 1н-т мовы i лiт. iмя Я. Коласа i Я. Купалы. - Мiнск, 2010. - С. 283-352.
3. Гинзбург, Л. Я. О литературном герое / Л. Я. Гинзбург. - Л.: Сов. писатель, 1979. - 222 с.
4. Андраюк, С. А. Васшь Гiгевiч / С. А. Андраюк // Псторыя беларускай лпаратуры ХХ стагоддзя : у 4 т. / НАН Беларуси Аддз-не гуманiтар. навук i мастацтвау, Цэнтр даслед. беларус. культуры мовы i лiт. ; навук. рэд. У. В. Гншамёдау, С. С. Лаушук. - Мiнск : Беларус. навука, 2015. - Т. 4., Кн. 3. - С. 806-835.
5. Гiгевiч, В. Доказ ад процшеглага : раман / В. Гiгевiч. - Мшск : Маст. лп\, 1985. - 199 с.
6. Шаулякова, I. Сола для какетлiвага карабля / I. Шаулякова // Крынща. - 1998. - № 4. - С. 38-42.
7. Гiгевiч, В. Мелодьи забытых песень : аповесщ, раман, апавяданне / В. Гiгевiч. - Мшск : Маст. лп\, 1988. - 335 с.
8. Сташ^ч, Ю. Лятальнасць зыходу / Ю. Станкевiч // Крынiца. - 1998. - № 4. - С. 46-48.
9. Бритиков, А. Ф. Русский советский научно-фантастический роман / А. Ф. Бритиков ; АН СССР, Инт русской литературы. - Ленинград : Наука, 1970. - 448 с.
10. Синявский, А. Современный научно-фантастический роман / А. Синявский // Пути развития современного советского романа ; АН СССР, Ин-т мировой лит-ры им. А.М. Горького; отв. ред. В. М. Озеров. - М., 1961. - С. 333-350.
11. Гiгевiч, В. Кентауры: раман, аповесщ, апавяданне / В. Гiгевiч. - Мшск : Маст. лп\, 1993. - 333 с.
Пастуту 21.03.2019
PPROTAGONIST'S IMAGE PECULARITIES IN THE CONTEXT OF GENRE
AND PROBLEMATICS OF THE LATE TWENTIETH CENTURY BELARUSIAN NOVEL
H. NAVASELTSAVA
The late twentieth century Belarusian novel is experiencing a current problematic quest genre and stylistic transformation, enriched with new varieties of genre. The artist's attention to words directed at the person of the hero, whose embodiment determines the structural organization and plot development. Vasil Gigevich finds characteristic of belles-lettres still aesthetic features. In his novel "Proof by contradiction " comes reader provocation that sends to the understanding of the spiritual world contemporary. In the science fiction novel "Centaur", the tragic fate of the protagonist makes the reader think about the impact of scientific progress on society.
Keywords: Belarusian novel, the main character, the author and the reader, tradition and innovation, Vasil Gigevich.