Научная статья на тему 'Мастацкае бачанне ваеннай рэчаіснасці ў аповесцях І. Навуменкі'

Мастацкае бачанне ваеннай рэчаіснасці ў аповесцях І. Навуменкі Текст научной статьи по специальности «Языкознание и литературоведение»

CC BY
71
10
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
БЕЛОРУССКАЯ ЛИТЕРАТУРА / БЕЛОРУССКИЕ ПИСАТЕЛИ / ВЕЛИКАЯ ОТЕЧЕСТВЕННАЯ ВОЙНА / ВОЕННАЯ ТЕМА / ТЕМА ВОЙНЫ / НАУМЕНКО ИВАН

Аннотация научной статьи по языкознанию и литературоведению, автор научной работы — Багарадава Т.Р.

Анализируется творчество классика белорусской литературы И. Науменки, посвященной теме Великой Отечественной войны. Рассматривается проблема взаимодействия человека и военной действительности в творчестве писателя.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

THE ARTISTIC VIEW OF WAR REALITY IN THE NARRATIVE BY I. NAVUMENKA

The article contains the analysis of works by I.Y. Navumenka dedicated to the Great Patriotic War. The problem of person-war reality interaction in the narrative by I.Y. Navumenka is studied. One of the key questions of Belarusian war literature is the investigation of personality phenomenon, as well as the heightened interest towards the problems of human existence, and the interrelated question of giving the true picture of it. The author takes advantage of various means of representation of war and peaceful existence. The article is concentrated on the biographical aspect of works by I.Y. Navumenka. The ways and shades of literary maturation of the author description are analysed on the material of war reality.

Текст научной работы на тему «Мастацкае бачанне ваеннай рэчаіснасці ў аповесцях І. Навуменкі»

ГУМАНИТАРНЫЕ НА УКИ. Литературоведение

№ 10

УДК 82.09

МАСТАЦКАЕ БАЧАННЕ ВАЕННАЙ РЭЧА1СНАСЦ1 У АПОВЕСЦЯХ I. НАВУМЕНК1

Т.Р. БАГАРАДАВА (Полацк дзяржауны ушверсШэт)

Анал1зуецца творчасць клас1ка беларускай лтаратуры 1.Я. Навумент, прысвечаная тэме Вял1кай Айчыннай вайны. За аснову бярэцца жанр аповесц1. На дадзенай падставе разглядаецца праблема узаема-дачынення чалавека I ваеннай рэча1снасц1 у творчасц1 тсьментка. Адным з вядучых пытанняу беларускай ваеннай лтаратуры з 'яуляецца даследаванне феномена чалавека, што абумоулена павышанай ц1ка-васцю да праблем чалавечага быцця I звязанага з дадзенай акалгчнасцю пытання як мага больш праудзг-вага яго адлюстравання. У аутара сустракаюцца розныя сродт I спосабы перадачы ваеннага I м1рнага быцця. Увага надаецца непасрэднаму узаемавытку спалучэння творчай спадчыны аутара I яго б1яграфп. Анал1-зуюцца шлях11 нюансы лтаратурнага сталення тсьментка пры абмалёуцы праблем ваеннай рэча1снасц1.

Уступ. Другая сусветная вайна была самай зшшчальнай у псторыи чалавецтва. Яна доужылася шэсць год, ахапша шэсцьдзесят адну дзяржаву i больш за восемдзесят адсоткау насельнщтва зямнога шара. Ваенная тэматыка i звязаныя з ёй праблемы з'яуляюцца ютотнай часткай сусветнай лиаратуры сярэдзшы ХХ стагоддзя. Як трапна зазначае Э. Гурэвiч, «Падзе1 Вялшай Айчыннай вайны - не толью па-мяць малага. З усёй сваёй драматычнай сшай яны убiраюць у сябе сацыяльна-палпычную, маральна-пахалапчную i фшасофскую праблематыку. <...> Тыя крынiцы, што жывiлi гераiзм перыяду вайны, вызна-чаюць i цяпер прынцыпы нашага жыцця, яго маральныя асновы. Вайна неад'емна уваходзщь у наш сучас-ны духоуны вопыт» [4, с. 5].

Даследуючы беларускую «ваенную» аповесць, варта прасачыць яе адметную ролю у духоуным жыц-цi сучаснага грамадства. Сусветная лггаратура пра Вялiкую Айчынную вайну паказала невычэрпныя магчы-масцi чалавечай асобы. Гэта лiтаратура у цэлым адвяргае вайну як бесчалавечую з'яву, павялiчваючы гума-нютычны патэнцыял мастацтва. «Праблематыка, вылучаная Другой сусветнай вайной, змяняецца з часам, набывае у сусветным мастацтве большую гiстарычную перспектыву, большую глыбiню. <...> Лiтаратуру пра другую сусветную вайну у кожнай краше можна зразумець толью у яе руху у часе» [2, с. 6]. У сучас-ным успрыманнi ваеннай тэматыкi iндывiдуальнае выступае на першы план, дамiнуе паказ чалавечай асобы i яе пахалапчнага стану. Вайна абмалёуваецца як рэальнасць жыццёвага вопыту, як перажыванне i небяспека для будучынi. Па словах В. Локун: «Сутнасць чалавека, сцвярджае лггаратура аб вайне, фарму-ецца у аднолькавай ступеш як агульначалавечымi сувязямi, яшя дэтэрмiнуюць паводзiны чалавека, так i яго маральнымi якасцям^ якiя гэты дэтэрмiнуючы пачатак могуць значна мяняць» [8, с. 82]. Мэта беларускай «ваеннай» аповесщ - узмацнщь дзейнасць культуры, адшукаць новыя магчымасцi спасцiжэння быцця, да-следаваць прычыны i мэты чалавечых учынкау, садзейнiчаць таму, каб лiтаратура спрыяла гуманiзацыi жыцця, «ачалавечванню» героя будучыш.

Асноуная частка. Да 1вана Навуменю чалавечая i грамадзянская сталасць прыйшла рана i супала з гадамi суровых выпрабаванняу у гады Вялшай Айчынай вайны. Будучы арганiзатарам i Удзельнiкам камса-мольскага падполля у мястэчку Васiлевiчы, потым разведчыкам, сувязным i байцом партызанскай брыгады iмя Панамарэнкi, юнак на свае вочы пабачыу жахi акупацыi. Пасля вызвалення Палесся стау салдатам Са-вецкай Армп, прайшоу франтавымi дарогамi ад Карэльскага перашыйка да Усходняй Пруа i Сiлезii. Пасля заканчэння вайны працавау карэспандэнтам мазырскай абласной газеты «Бальшавш Палесся», рэспублшан-скай газеты «Звязда». Аутар належыць да тсьменшкау «фiлалагiчнага пакалення» (завочна скончыу фша-лагiчы факультэт БДУ). Гады вайны сталi своеасаблiвымi жыццёвымi «унiверсiтэтамi», узброiушы будуча-га аутара глыбошм веданнем праблем грамадства i чалавека. Лаурэат Дзяржаунай прэмii БССР, лаурэат прэ-мii Ленiнскага камсамола Беларусi, I. Навуменка для кожнага можа быць прачытаны i успрыняты па-свойму.

«З усяго напiсанага I. Навуменкам самыя сардэчныя, прачулыя старонш прысвечаны яго аднагодкам, тым, хто не паспеу перад вайной скончыць дзесяцiгодку, пайшоу на вайну, трапiу у партызаны, вынес на сваiх плячах выпрабаванш вайны» [5, с. 174]. Творы, змешчаныя у зборнiках «Семнаццатай вясной» (1957), «Хлопцы-равеснiкi» (1958), «Верасы на выжарынах» (1960) - пра юнацтва i маладосць, апаленыя вайной, светауспрыманне юнакоу, якое сутыкаецца з праблемамi паусядзёнага быцця. Першыя творы займа-юць iстотнае месца у лиаратурнай бiяграфii аутара. 1х варта лiчыць своеасаблiвай фшасофска-эстэтычнай праграмай, якую 1ван Якаулевiч развiвау на працягу усяго жыцця. Словы, сказаныя Дз. Бугаёвым, можна

аднесщ да творчасщ амаль кожнага беларускага класка, у тым лiку i да лиаратуры, што прадстауляе I. Навуменка: «Зайздросна высоюя ацэнкi <...> забяспечаны самааданай лггаратурнай працай пiсьменнiка, яго грамадзянскай мужнасцю» [1, с. 56]. Галоуным дасягненнем аутарсюх творау з'яуляецца адлюстра-ванне матыву так званай «хатняй» вайны - аднаго з самых распаусюджаных ввдау барацьбы ва умовах Беларуа, якi працягнуты у раманнай эпапеi пiсьменнiка. Пазней гэты матыу стане вызначальнай iдэяй ва усёй беларускай лиаратуры на тэму мiнулай вайны (творчасць А. Адамовiча, I. Чыгрынава).

1ван Навуменка - адзiн з тых беларускiх тсьменшкау, у творчасщ яюх дамiнуе прынцып аутабiя-графiзму, прапушчаны праз прызму мастацкай апасродкаванасщ. Адзначым, што у творча-выяуленчым плане адлюстравання аутарам праблем чалавека яскрава прасочваюцца два перыяды: ваенны i пасляваен-ны. Матыу перажывання малага праз настальгiчнае вяртанне у маладосць - галоуная адзнака спадчыны аутара. «Пафас творчасцi I. Навуменкi - гэта спалучэнне рамантычнай узнёсласцi i адначасова цвярозай усмешкi над гэтай узнёсласцю. <...> Гэта усмешка амаль заусёды прысутнiчае у I. Навуменм, яна як бы прыкрывае, абараняе тую унутраную рамантыку жыцця, якая ёсць у самой прозе жыцця, суседшчае з самой прозай, якую пiсьменнiк умее адчуць i перадаць не крыклiва, цiхiм, шчырым голасам» [3, с. 106-107]. Магчыма, на Карэльсюм перашыйку, на жорсткай непрываблiвай зямлi упершыню абудзiлася у свядомасщ будучага пiсьменнiка жаданне напiсаць рэ^ем светлай памяцi сваiх аднагодкау. «Вайна у значнай ступенi сфармiравала, вызначыла паводзiны, абудзiла талент» [6, с. 153]. Як i пiсьменнiкам Ю. Бондараву, Г. Бакланаву, В. Быкаву, А. Адамовiчу i iншым, I. Навуменку спатрэбшася цэлае дзесяцiгоддзе, каб асэн-саваць вайну. Адсюль, вщаць, бярэ пачатак драматычная абвостранасць, пахалапчная напоуненасць i згу-шчанасць фарбау у перадачы псiхалагiчнага стану галоуных герояу пiсьменнiцкiх аповесцей. Трэба адзна-чыць, што станауленне творчага таленту аутара праходзiла пад уплывам школы Я. Коласа i К. Чорнага.

Шсьменшк ярка выражанага лiрычнага складу, I. Навуменка у пачатку сваёй творчасщ (апавяданш, аповесцi) не прэтэндавау на глабальны ахоп адлюстравання рэчакнасщ. Часцей за усё у дадзеных жанрах аутар абмяжоувауся адлюстраваннем аднаго этзоду, аднак «у адным этзодзе цалкам праступала усё жыц-цё асобы, калектыва, а часам нават i усяго народа» [12, с. 218]. Навуменка з самага пачатку авалодвау уменнем паказаць душэуны стан героя праз яго паводзшы, знешшя прыкметы, а таксама сувязь з пры-родай i роднай зямлёй. Так, у аповесщ «Замяць жауталкця» чытаем: «Штосьцi у iм [Высоцмм] адбы-валася - яно шбы вынiкала з глыбiнi iстоты, з патаемных куточкау душы, яднаючыся з зямлёй, зорным верасеньскiм небам, агнямi зарэчнага горада» [7, с. 284]. Трэба дадаць, што аутар паказвау героя знутры, высвятляючы матывы учынкау апошняга. Даследуючы унутраны свет героя, празаш псiхалагiчна перака-науча раскрывау паэзiю пачуццяу, прауду душэуных перажыванняу. Герой пiсьменнiка - чалавек штэ-лектуальны, здольны глыбока разумець прыроду i аддавацца пачуццям. Сутнасць вобраза галоунага героя можа быць адлюстравана праз выказванне Т. Шамякшай: «Чалавек - гэта Бог, калi толькi ён - Чалавек» [11, с. 262]. Пейзаж, падзеi адыгрываюць у аповесцях аутара i функцыю перадачы вонкавых, ты-повых абставiн. У час мiрнага жыцця яны па-фiласофску спакойныя: «Добра у лесе - нават у таюм вось асеннiм. Будзённы клопат, надакучлiвя думкi сплываюць, дыхаецца, думаецца лёгка» («Развiтанне у Ка-вальцах») [7, с. 457]. Могуць быць i строга рэалiстычныя (для канцэнтрацыi сггуацьи): «Ёсць яшчэ больш цесная, страшная сувязь памiж Чарнобылем i трыццаць сёмым годам, Чарнобылем i апошняй вялiкай вайной» («Гасцiнiца над Прыпяццю») [10, с. 35]. Побач з чалавекам заусёды щзе каханне (нават у самыя драматычныя моманты яго жыцця). Вайна спрыяе абвастрэнню людсмх пачуццяу i перажыванняу: «Без кахання на вайне нельга. Сшу салдату дае думка пра родны кут i пра самых блiзкiх людзей» [7, с. 327]. У творчасщ аутара яскрава прасочваецца тэндэнцыя трансфармацыи пачуцця кахання: ваеннае каханне -чыстае, уздымнае (яго варта назваць сапраудным быццём), а пасляваеннае пачуццё - нешча^вае, разбу-ральнае (больш нагадвае небыццё). Дадзенае чалавечае пачуццё займае асаблiвае месца у сацыяльнай ха-рактарыстыцы як ваеннага, так i пасляваеннага перыядау. Вайна, як арэна небыцця, абвастрае усё лепшае щ горшае у чалавечым характары. Навуменка iмкнецца iдэалiзаваць ваеннае каханне (напоунщь узвы-шаным аптымiзмам, можна сказаць, паставщь яго у апазщыю небыццю): «Што такое прыгажосць, хара-ство, каханне, узвышаныя пачуццi - на гэтыя пытаннi, здаецца, не можа адказаць ш матэрыялiзм дыялек-тычны, нi гiстарычны» («Край пяшчаны, балотны») [7, с. 180].

Чалавек павшен перабудаваць свет на падставе дабра i справядлiвасцi, а дзеля гэтага, паводле I. Навуменю, ён павшен пачаць перш за усё з самога сябе. У жыцщ самiм па сабе няма наогул шякага раз i назаусёды зададзенага цi вызначанага сэнсу. Толькi сам чалавек свядома або стыхiйна, наюравана або адвольна, самiм спосабам свайго быцця надае яму сэнс i тым самым стварае сваю чалавечую сутнасць -вось агульны тэзк, вызначаны класiкам. Побач з тым актуальна гучыць матыу безабароненасцi i закiну-тасцi чалавека у гады вайны ^ у мiрны час таксама), што як лейтматыу праходзщь праз усю творчасць аутара. Аповесць I. Навуменю «Снежань» пачынаецца радкамг «На свеце быу снежань, сумны, бясснеж-

ГУМАНИТАРНЫЕ НА УКИ. Литературоведение

№ 10

ны. Аднастайна i нудна гулi вечарамi тэлеграфныя слупы з абарванымi правадамi. <...> Правады былi мёртвыя. <...> Куды яны беглi? Да вайны, мабыць, у самую Маскву, а цяпер - шкуды» [7, с. 280].

1вана Навуменка крытыка называе прадстаушком маральна-этычнага напрамку у сучаснай бела-рускай прозе. Для творчасцi аутара у сувязi з адзначанай акалiчнасцю характэрны разгляд праблемы выратавання чалавечай душы - зварот чалавека да свайго унутранага Я, да свайго сумлення. У розных выпадках аутар бачыць адзiнае выйсце - чалавек павшен дзейнiчаць па законах сумлення, не зважа-ючы на знешшя абставiны. Быццё у аутарскiм разуменш - гэта неад'емная частка чалавечага мшра-косму, арганiчнае упляценне у нiзку своеасаблiвага «чалавечага кола». Менавгга праз акцэнтуацыю псiхалагiчных момантау, асабктыя перажываннi лiрычнага героя, яго стасунм з iншымi людзьмi I. Навуменка (паводле аутарскай манеры) раскрывае сутнасць быцця i дае яму своеасаблiвую стрымана-завуаляваную характарыстыку. Так, для ваеннай прозы шсьменшка характэрна завостранаузнёслае светаадчуванне, пры якiм пачуцщ i перажываннi чалавека падаюцца сапрауднымi i трывалымi. Навуменка мэтазгодным лiчыць па-знанне чалавекам iсцiны у працэсе яго рэалiзацыi як асобы у соцыуме наогул (i на вайне у прыватнасцi).

Пiсьменнiк у аповесцях, прысвечаных ваеннай тэматыцы, пераважным лiчыць служэнне чалавека на карысць сваёй крашы, iншых людзей; падкрэслiвае неабходнасць самаахвярнасщ асобы у iмя розных акалiчнасцей, што з'яуляюцца сiтуацыйна непазбежнымг «Ёсць людзi, якiя свядома 1дуць на смерць. Людзi iдэi. Гэта партызаны, падпольшчыкi, наогул, людзi не скораныя духам. 1х многа, мнопя тысячы» («Дзяцiнства. Падлетак. Юнацтва») [9, с. 391]. Аднак асобныя ради творау трансфармуюць пазiцыю са-мога аутара у дачыненнi да пытанняу фiзiчнага жыцця чалавека, надаючы iм прыярытэтнае значэнне у апа-зщыи гераiчнай, самаахвярнай смерцi: «Я чытау раман Рэмарка «На Заходнiм фронце без перамен». Яго старонкi дыхаюць пракляццем вайне. Бо i там чалавек пастаулены перад сцяной перашкод, якiя асабiста адолець не можа. Ён сядзщь у акопе i чакае смерцi. Гэтае чаканне i ёсць сучасная вайна» («Дзяцiнства. Падлетак. Юнацтва») [9, с. 391].

Праз жанр аповесщ I. Навуменю яскрава прасочваецца лшя сталення аутара, маральнае усведам-ленне i пераасэнсаванне падзей вайны ад узвышана-узнёслага да асэнсавана-усвядомленага: «Пра вайну таксама пiсалася прауда, толькi як бы усечаная: пра адступленш, акружэннi гаворкi не было, а калi дзе-небудзь мiмаходзь успамiнауся палон, то герой трапляу туды толькi паранены - шачай не было яму апраудання» («Замяць жауталiсця») [7, с. 302]. У кшзе «Дзяцiнства. Падлетак. Юнацтва» прысутшчае дыялог падлетка Васiля Войцiка са сваiм дзедам, у якiм тсьменшк яскрава выказвае свае адносiны да ваенных падзей: « - Чаму ты, дзед, не быу на вайне? - Хай на яе лiха, на тую вайну, унучак. Шчога доб-рага там няма. Смерць, забойства» [8, с. 27].

Пераканауча, без прыфарбаванняу, аутар паказвае ваенны быт - складанасцi з забеспячэннем хар-чамi, надзённыя патрэбы шэраговага Удзельнiка, душэуны стан чалавека: «№яюх высокiх трыванняу, iм-кненняу. <.> У час доУгiх паходау мы маучым. Нiкому не хочацца гаварыць. <.> На вайсковай службе не так многа радасцей i найвялшшая з iх - пад'есщ» («Дзяцiнства. Падлетак. Юнацтва») [9, с. 371]. У мнопм, на думку шсьменшка, у жудаснай вайне людзям дапамагла перамагчы вера у высою пачатак, у iдэалы, якая падтрымлiвала баявы дух салдата: «Я толью год на фронце, але, можна лiчыць, удзель-нiчаю у вайне з самага пачатку. <...> Без щэалау, якiя увабралi у свае душы з дзяцшства, мы не мыслш далейшага лёсу» («Дзяцiнства. Падлетак. Юнацтва») [9, с. 378].

«Ён больш аптымкт, чым песiмiст, - шша пра I. Навуменку В. Каваленка, - бо як тсьменшк дэма-кратычных перакананняу больш за усё верыць у народную энерпю жыццятворчасцi, чым у iнтэлiгенц-кую...» [5, с. 11]. Тым не менш нельга сцвярджаць адназначна, што простыя людзi валодаюць шырэй-шымi магчымасцямi быць самiмi сабой, здзяйсняць гераiчныя учынкi на карысць кагосьщ цi чагосьцi, што на iх менш уплывае дыктат рэжыму щ палiтычныя плынi часу: на вайне чалавек раскрываецца у тым щ iншым ракурсе незалежна ад свайго сацыяльнага статусу.

Подзвiгам духу можна лiчыць аутарскае амаль бiблейскае уседараванне ворагам сваiм: «Не было да гэтых людзей нiякай нянавiсцi, а толью жаль i нават спагада...Пачуцця помсты да немцау не было, наадварот, распiрала грудзi нястрымная радасць ад таго, што вайна канчаецца. Салдаты сорак пятага <...> адчулi сябе сцяганосцамi мiру, дабра, справядлiвасцi» («Замяць жауталiсця») [7, с. 326].

Заключэнне. Такiм чынам, творы I. Навуменкi як пiсьменiка-гуманiста нясуць зарад творчай энер-гii, падкрэ^ваючы аптымiстычны пачатак жыцця, паказваючы дэструктывiзм ваенных дзеянняу. Падсу-моуваючы сказанае, спашлемся на словы В. Юрэвiча, сказаныя у адрас аутара: «Щ пiша ён пра вайну, щ пра мiрныя буднi, галоуны клопат пiсьменнiка той, каб яго герой штэлектуальна, эмацыянальна i мараль-на быу на узроуш патрабаванняу нашага часу <...>. Чытаючы i перачытваючы кнiгi I. Навуменкi, здзiу-ляешся таму, як ашчадна захоувае ён у памящ сустрэчы i развгганш, радасцi i нягоды, юнацкiя мары i

суровую прауду быту, вобразы сяброу i ворагау. I да перажытага ён звяртаецца з думкай пра дзень сён-няшнi, з заглядам у дзень заутрашш. Мэта гэтых пiсьменнiцкiх зваротау - ухвалщь чалавека, якi жыве ся-род людзей, разам з людзьмi, дзеля людзей» [12, с. 235].

Л1ТАРАТУРА

1. Бугаёу, Дз. Арганiчнасць таленту / Дз. Бугаёу. - Мшск: Маст. лiт., 1989. - 351 с.

2. Вторая мировая война в литературе зарубежных стран / П.М. Топер [и др.]; под общ. ред. П.М. Топера. - М.: Наука, 1985. - 616 с.

3. Псторыя беларускай савецкай лггаратуры: у 2 т. / рэдкал.: В.В. Барысенка, В.У. 1вашын (гал. рэд.) [i шш.]. - Мiнск: Навука i тэхнiка, 1966. - Т. 2: 1941-1964 / М.М. Барсток [i шш.]. - 1966. - 606 с.

4. Гурэвiч, Э. Пафас гераiзму / Э. Гурэвiч. - Мiнск: Навука i тэхнiка, 1979. - 208 с.

5. Каваленка, М.А. Беларусюя тсьменнш-лаурэаты / М.А. Каваленка. - Мшск: Дзярж. Бiбл., 1987. -310 с.

6. Ламека, Л. Сучасная беларуская лиаратура: аналiз творау / Л. Ламека, Н. Ламека. - Мшск: Кшжны дом, 2003. - 384 с.

7. Навуменка, I. Выбраныя творы: у 2 т. / I. Навуменка. - Мшск: Маст. лгг., 1995. - 2 т.

8. Локун, В.1. Маральна-фшасофсшя пошукi беларускай ваеннай i пстарычнай прозы. 1950-1960-я гады / В.1. Локун. - Мiнск: Навука i тэхнiка, 1995. - 109 с.

9. Навуменка, I. Дзяцшства. Падлетак. Юнацтва / I. Навуменка. - Мшск: Юнацтва, 1997. - 527 с.

10. Навуменка, I. Гасцшща над Прыпяццю / I. Навуменка. - Мшск: Маст. ли\, 1994. - 252 с.

11. Шамякша, T.I. Мiфалогiя Беларусi (нарысы) / T.I. Шамякша. - Мiнск: Маст. лiт., 2000. - 400 с.

12. Юревич, В. Испытание зрелостью / В. Юревич. - М.: Сов. писатель, 1981. - 256 с.

Пастуту 20.06.2014

THE ARTISTIC VIEW OF WAR REALITY IN THE NARRATIVE BY I. NAVUMENKA

T. BAGARADAVA

The article contains the analysis of works by I. Y. Navumenka dedicated to the Great Patriotic War. The problem ofperson-war reality interaction in the narrative by I. Y. Navumenka is studied. One of the key questions of Belarusian war literature is the investigation of personality phenomenon, as well as the heightened interest towards the problems of human existence, and the interrelated question of giving the true picture of it. The author takes advantage of various means of representation of war and peaceful existence. The article is concentrated on the biographical aspect of works by I. Y. Navumenka. The ways and shades of literary maturation of the author description are analysed on the material of war reality.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.