Научная статья на тему 'NEW CHARACTER IN BELARUSSIAN NOVEL OF THE EARLY XXTH CENTURY (ON T. GARTNY’S VIRGIN LAND JUICES AND A. MRIY’S SAMSON SAMASUI’S NOTES)'

NEW CHARACTER IN BELARUSSIAN NOVEL OF THE EARLY XXTH CENTURY (ON T. GARTNY’S VIRGIN LAND JUICES AND A. MRIY’S SAMSON SAMASUI’S NOTES) Текст научной статьи по специальности «Языкознание и литературоведение»

CC BY
15
2
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
БЕЛАРУСКАЯ ЛіТАРАТУРА / НОВЫ ГЕРОЙ / РАБОЧЫ КЛАС / ГіСТАРЫЧНЫ ПРАЦЭС / BELARUSIAN LITERATURE / NEW HERO / WORKING CLASS / HISTORICAL PROCESS

Аннотация научной статьи по языкознанию и литературоведению, автор научной работы — Vialiuha S.

The article analyzes Virgin Land Juices by T. Gartny and Samson Samasui’s Notes by A. Mriy. The novels show how the revolutionary events of the early XXth century on the Russian Empire territory influenced the world view and the behavior of their participants. From a social point of view, these events necessitated the socialization of several generations into a completely unpredictable system, ideologically based on a rigid communist platform. In T. Gartny’s novel the character actively supports the revolution and new trends taking them directly. As far as the A. Mriy’s work is concerned, the character is a timeserver who uses circumstances for personal gain undermining the essence of the revolutionary transformations in the country. Their behavior is typical for the period of dictatorship of the proletariat.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «NEW CHARACTER IN BELARUSSIAN NOVEL OF THE EARLY XXTH CENTURY (ON T. GARTNY’S VIRGIN LAND JUICES AND A. MRIY’S SAMSON SAMASUI’S NOTES)»

2020

ВЕСТНИК ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА. Серия А

УДК 821.161.3

НОВЫ ГЕРОЙ У БЕЛАРУСК1М РАМАНЕ ПАЧАТКУ ХХ СТ.

(ПА ТВОРАХ «СОК1 ЦАЛ1НЫ» Ц. ГАРТНАГА I «ЗАП1СК1 САМСОНА САМАСУЯ» А. МРЫЯ)

С.А. ВЯЛЮГА (Полацт дзяржауны утвератэт) s. чгаИик а@р8и. Ьу

Разглядаюцца раманы Ц. Гартнага «Сот цалты» i А. Мрыя «3аniскi Самсона Самасуя», яюя па-казваюць уплыу на светапогляд i паводзiны герояу рэвалюцыйных падзей пачатку ХХ ст. на тэрыторып Расшскай iмnерыi. Гэтыя падзеi выклiкалi неабходнасць сацыялiзацыi цэлых пакаленняу у абсалютна непрадказальную з практычнай кропю погляду сктэму, але у iдэалагiчным плане заснаванай на жорсткай камунiстычнай платформе. Урамане Ц. Гартнага герой актыуна падтрымлiвае рэвалюцыю i новыя павевы, прымаючы у iх непасрэдны удзел. У творы А. Мрыя герой-прыстасаванец, як выкарыс-тоувае абставты ва уласных ттарэсах, падрываючы знутры саму сутнасць рэвалюцыйных пераутва-рэнняуу крате. Абедзве лiнii паводзiн былi характэрнымi для часоу дыктатуры пралетарыяту.

Ключавыя словы: беларуская лiтаратура, новы герой, рабочы клас, гiстарычны працэс.

Уводзшы. Першая сусветная вайна i рэвалюцыйныя падзеi 1917 г. - адны з самых крывавых кан-флжтау першых дзесящгоддзяу ХХ ст. Падзеi адбывалюя на вялiзнай тэрыторьп ад Атлантычнага да Щхага акянау i уцягнулi у свой вiр вялiзную колькасць дзяржау i мшьёны жыхароу планеты, але най-больш цяжк1я выпрабаваннi выпалi на долю беларускага народа, яш аказауся у самым цэнтры крывавага супрацьстаяння памiж дзяржавамi у вайне, а потым у барацьбе памгж белымi i чырвоныгш пасля Каст-рычнщкай рэвалюцыi. Усё гэта не магло не адбiцца на паводзшах беларусау, што i iмкнулiся адлюстра-ваць у сва1х творах беларуская пiсьменнiкi i паэты.

Асноуная частка. У беларускай лiтаратуры пытанне новага героя было цесна пераплецена з раскрыццём тэмы рабочага класа. Менавиа у рэвалюцыйна настроеным рабочым шсьменнш у нашай i iншых лпаратурах перш за усё бачылi новага героя часу. Тэма рабочага класа, напоуненая глыбошм сацыяльным зместам, увайшла у беларускую лiтаратуру разам з творчасцю Ц. Гартнага яшчэ да рэвалю-цыi. Рабочы, якi усведамляе сваю ролю у пстарычным працэсе, узнiмаецца на рэвалюцыйную барацьбу, стау галоуным героем паэзii Ц. Гартнага, а пераход да эшчнай прозы успрымаецца як заканамерны этап на шляху творчага росту шсьменшка, яш адчуу небходнасць паказаць рабочага-рэвалюцыянера на шыро-шм пстарычным плане падзей, яшя змянiлi ход сусветнай псторып не только на пэуны прамежак часу, але i падзялiлi дзяржавы на капп'алютычны i сацыялютычны лагеры, як1я уступiлi у непрымiрымае супраць-стаянне, што прывяло да Другой сусветнай вайны з яшчэ больш жахлiвымi ахвярамi, чым папярэдняя.

Зварот Ц. Гартнага да жанру рамана адпавядау i унутранай патрэбе развщця беларускай прозы, якая яшчэ у дарэвалюцыйны час шукала падыходы да этчнага асэнсавання рэчаiснасцi i чалавека у ёй. Як адзначыу I. Навуменка, «пошуш героя, свядомага удзельшка рэвалюцыйнага змагання, з'явiлiся для беларускай прозы адначасна i пошукам формы рамана» [2, с. 193]. У рамане «Сок цалшы» гэтыя пошуш злшся у адно. Ц. Гартны выявiу сябе наватарам, калi асмелiуся на напiсанне рамана, прысвечанага рэва-люцыйнай барацьбе рабочага класа.

Было б няправiльна сцвярджаць, што да Ц. Гартнага не прадпрымалюя спробы раскрыць, асэнса-ваць, паглыбщь тэму росту рэвалюцыйнай свядомасцi рабочага класа. I Я. Купала, i Я. Колас, i Цётка, а таксама шшыя аутары спрабавалi сябе у раскрыццi гэтай праблематык1, аднак часцей за усё яны праявь л1ся у вершах, замалёуках, апавяданнях. Беларуская лiтаратура дарэвалюцыйнага перыяду адлюстравала працэс абуджэння грамадскай свядомасцi чалавека, але у ёй яшчэ не было вобраза рабочага-рэвалюцыя-нера. Першай такой спробай стау Рыгор Нязвычны у «Соках цалiны» Ц. Гартнага. Ствараючы гэты ха-рактар, шсьменшк у нейкай ступенi аперажау час, пракладвау дарогу новаму сацыяльна-пахалапчнаму тыпу у беларускай нацыянальнай лiтаратуры.

Раман «Сош цалшы» адлюстроувае творчыя пошуш Ц. Гартнага, эвалюцыю яго поглядау. Задума i яе мастацкае увасабленне звязаны, перш за усё, з уяуленнем пiсьменнiка свайго героя, з пэуным эстэ-тычным вдэалам, з мастацкай канцэпцыяй чалавека, якая у канчатковым вынiку i «абумоУлiвае асабль васцi усёй сiстэмы вобразау твора, яго жанрава-кампазщыйную адметнасць, яго стыль» [3, с. 10]. Новы герой у асобе рабочага-рэвалюцыянера бачыуся Ц. Гартнаму (як, дарэчы, i мнопм iншым пiсьменнiкам у 1920-я гг.) як з'ява выключная (адсюль пэуная зададзенасць вобраза, яго iдэалiзацыя). Таю герой, на думку шсьменшка, павшен быу выявщь сябе перш за усё у дзеяннi, таму у творы назiраецца павышаная увага да знешняга дзеяння i пэунае пнараванне яго псiхалагiчнай матывiроУкi. Задума стварыць гера1чны характар героя актыунага рэвалюцыйнага дзеяння, безумоуна, прадугледжвала паказ эвалюцып перса-

ГУМАНИТАРНЫЕ НАУКИ. Литературоведение

№ 2

нажа, таму твор ахоплiвае значны адрэзак часу, насычаны важным! пстарычныш падзеямГ, на фоне як1х i у сувязi з якiмi адбываецца станауленне галоунага героя. Пiсьменнiк iмкнецца да этчнасщ у яго абма-лёуцы. Паводле аутарскай задумы рабочы-рэвалюцыянер як пераутваральная сiла псторып павiнен быць паказаны у шматлiкiх сувязях са светам, у суаднесенасцi з пстарычньЕШ i маральнымi праблемамi свайго часу. У рамане Ц. Гартнага «Сои цалшы» упершыню у беларускай лггаратуры вобраз рабочага-рэвалю-цыянера «давауся з бытавой, маральнай, духоунай i палггычнай бГяграфГяй» [4, с. 80].

У першай частцы рамана «Бацькава воля» намещуся шматпланавы паказ героя. Шсьменшк пра-сочвае лiнiю сацыяльнага паходжання Нязвычнага, паказвае яго у адносшах да мацi, каханай, таварышау, раскрывае яго чалавечую сутнасць праз сувязь з прыродай, у працы, выяуляючы тым самым розныя ры-сы характару. Праз плынь думак шсьменшк перадае псiхалагiчны стан героя, раскрываючы яго «знут-ры». Перадача асабютых перажыванняу надае вобразу Нязвычнага вдыввдуальную непауторнасць, робiць яго па-чалавечы зразумелым. «Сапло прыемнай свежасцю. У Рыгора васкрослi успамiны дзiцячых гадоу, тае пары, калi ён з другiмi хлопцамi-таварышамi, малыя i распусныя яшчэ, кралi бручку з гародау, зрывалi мак i шчауе... Так бывала летам, калi усё спела. А вясною, чуць только паказвалася цяпло, пачы-нау раставаць снег, часцей выблюквала сонца, Рыгор з хеураю сва1х таварышоу кожную нядзелю бегалi у хвойнiк i шукалi у iм голых мясцiн зямлi; дзе знаходзш - разувалiся i ступалi босым нагамЬ» [1, с. 109].

Рыгор адчувае сапраудную асалоду, калi бярэ у рук1 касу, калi ходзiць за плугам. Яго хвалюе знаё-мая з дзяцiнства стыгая сялянскай працы, радуе вока выгляд жыта. Хораша i паэтычна перадае шсьменшк пачуцщ персанажа у такiя моманты. Разам з тым, у «Бацькавай волЬ» iншы раз назiраецца неад-паведнасць паводзiн i выказванняу героя логiцы развiцця яго характару. Вщаць, гэта звязана з тым, што гэтая частка рамана мае дзве рэдакцып [5, с. 320] (першая нашсана у 1914 - 1916 гг., а другая - у канцы 20-х, пачатку 30-х гг.), ютотная рознiца пам1ж якiмi заключаецца у трактоуцы вобраза Рыгора Нязвыч-нага. У першай рэдакцып ён быу створаны як рабочы-пакутшк, чалавек з вельмi шзшм сацыяльным статусам, а у другой Ц. Гартны надае свайму персанажу рысы, як1я павiнны былi фармiравацца паступова на працягу усяго рамана.

Нязвычны ужо вызначаецца шырынёй погляду на свет, на ролю працоунага народа i на сябе, як на актыунага Удзельнiка тых пстарычных зрухау, што адбывалюя у першай чвэрцi ХХ ст. У сувязi з гэтым ускладнялася задача пiсьменнiка у выкарыстанш усяго комплексу новых мастацк1х сродкау, бо у 2-й, 3-й, 4-й частках рамана Рыгор Нязвычны паказаны у абставiнах, як1я iстотна адрозшваюцца ад тых, што адлюстраваны у 1-й частцы твора. Як адзначыу В.П. Жураулёу, «задумай вымагалася на шырошм фоне грамадск1х i пстарычных падзей паказаць духоуны i палпычны рост рабочага - фiгуру у беларускай лггаратуры па-сутнасцi новую. Традыцыйная сiстэма выяуленчых сродкау i традыцыйнасць самой маста-цкай формы, што больш щ менш маглi адпавядаць матэрыялу сялянскай тэматык1 у першай кшзе рамана «Сои цалшы», у далейшым патрабавала сур'ёзных змен, бо круты паварот рабша аутарская задума. Шсьменшк адчувау гэта Г прыклау пэуныя намаганш, нашраваныя на абнауленне мастацкай палгтры, жанравай Г сюжэтна-кампазщыйнай структуры» [8, с. 150].

Герой Ц. Гартнага з'уляецца удзельшкам барацьбы пралетарыяту за марксюцка-леншсия щэалы у Пецярбургу, Рызе Г Мшску. Этапы гэтай барацьбы - этапы палпычнага Г духоунага росту героя. Нязвычны праходзщь праз многГя выпрабаванш, якя загартоуваюць яго волю Г умацоуваюць веру у справядлГвасць рэвалюцыйных доалау. Дзе б ш знаходзГуся герой рамана, ён прымае самы актыуны удзел у рэвалюцыйнай барацьбе. Прага барацьбы дамГнуе у Гм над шшыгш жаданнямг Разам з тым пера-большванне ролГ сацыяльнай прыналежнасщ да пралетарыяту з'яуляецца прычынай схематызму Г просталшейнасщ, у вышку якой неардынарнасць яго паварочваецца спрашчэннем складанай чалавечай прыроды. Адзш з герояу рамана, а разам з Гм Г сам аутар, лГчаць, што галоуны герой ужо цалкам падрых-таваны да выкананання вельмГ высокай Г адказнай функцып - «вучыць, а не вучыцца» [1, с. 222]. З гэтай кропкай погляду можна пагадзщца, калГ адштурхоувацца ад маркасцкага палажэння пра тое, што рабочаму класу належыць вядучая роля у пстарычным рэвалюцыйным пераутварэнш дзяржауных сютэм ва уам свеце. Але адназначна можна сцвярджаць, што прыналежнасць да рабочага класа не гарантуе яе прадстаушкам высок! узровень духоунасщ Г светаразумення.

У заключных частках твора шсьменшк паказвае чытачам Нязвычнага, якГ у мнопм адрозшваецца ад таго героя, якога яны бачылГ у пачатку рамана, бо эвалюцыя Рыгора вщавочная. Яна выяуляецца праз пачуцщ Г думш, што сведчыць пра тыя якасныя змены, яшя адбышся унутры яго самога. Але па-ранейшаму ён апантаны рэвалюцыйнай барацьбой, захапляецца маштабамГ Г значнасцю падзей. Пачатую Ц. Гартным тэндэнцыю паказу героя новага часу падхапш шшыя беларуск1я шсьменнЫ. Тэму рэвалю-цып Г ролю рабочага класа у ёй распрацоувалГ Р. Мурашка, М. Лынькоу, Хв. Шынклер Г шш.

Але у беларускай Г рускай лггаратурах рэвалюцыйныя Г паслярэвалюцыйныя часы паказан^1 не только са станоучага боку, але Г у сат^1р^1чн^1м плане, бо прадстаун1кГ аднаго Г таго ж пакалення па-рознаму успры-нялГ магч^1масц1, як1я адкрыла рэвалюц^1я для прадстаун1коу рабочага класа Г сялянства. У рускай лпаратуры гэта «Катлаван^> А. Платонава, «Сабачае сэрца^> Г «Майстар Г Маргарыта» М. Булгакава Г Гнш., а у беларускай лГтаратуры раман «Зашсш Самсона Самасуя^) А. Мр^1я, яш з'яуляецца адн^1м з сам^1х арыгшальных сат^1р^1ч-

2020

ВЕСТНИК ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА. Серия А

ных творау 1920-х гг. Гэты твор можна назваць узорам сацыяльнага i палтычнага прадбачання. Ён нашсаны у форме дзённжа галоунага героя, як1 крочыць па жыцщ самаупэунена, з адчуваннем свайго поунага права гвалтоуна перайначыць усё, што трапляе у поле яго дзейнасщ i не только, але такая рыса была тыповая для тых, хто ажыццяуляу «справядл1вую» рэвалюцыйную вдэю.

Вобраз Самсона Самасуя, увогуле, неяк не утсваецца у тыповы вобраз памяркоунага беларуса. Так, Самсон, як i «самасуеушчына», - гэта Уродлiвае стварэнне, якое народжана кастрычнiцкiмi падзеямi 1917 г. З самага пачатку рамана пiсьменнiк звязвае асобу свайго антыгероя, яго бязглуздую дзейнасць на пасадзе культработнiка з сацыяльна-палiтычнымi абставшам^ атмасферай жыцця ужо у канцы 1920-х гг. паслярэвалюцыйнага часу. Самасуй правшьна схоплiвае асноуны к1рунак дзейнасщ мясцовай улады i, як i Шарыкау з «Сабачага сэрца», свае намаганш прыкладае на разбурэнне усяго «старога», адк1дваючы усе нятсаныя, гэта значыць маральныя, законы чалавечай супольнасщ, як непатрэбнае. Чалавечая асоба у гэтым рэвалюцыйным будаунiцтве каштоУнасцi не мае, шчога не значыць, чалавечых правоу не iснуе, а ёсць законы класавай барацьбы. I, зразумела, рэвалюцыйная улада усё гэта падтрыЕ^вала.

Па сутнасцi аб'ектам сатырычнага выкрыцця у рамане з'яуляецца антычалавечая палиыка i такая ж жыццёвая практыка, як1я усталявалiся у той час, заснаваныя на iгнараваннi хрысцiянскiх i маральных крытэрыяу i законау. На гэтай глебе i узрастае такая сацыяльная з'ява, як «самасуеушчына», з'ява сацы-яльна небяспечная, якая прынесла у наступстве грамадству вялiкую шкоду. За гэтым бачны i аутарская трывога за лёс беларускага грамадства, i аутарсшя маральна-эстэтычныя щэалы - гумашзм, абарона ча-лавека ад падазроных эксперыментау над яго жыццём i лёсам. У гэтым сэнсе Андрэй Мрый нiбы загляд-вау у заутрашш дзень савецкага грамадства. Звяртаюць на сябе увагу шматлЫя учынкi i метады Самасуя, яшя шырока распаусюдзiлiся у наступнае дзесяцiгоддзе, у 1930-я гг., калi паклёпнiцтва, даносы, здраднiцтва, масавыя рэпрэсп сталi звычайнай прыкметай часу.

Сатыра у творы «Запiскi Самсона Самасуя» стала сродкам аналiзу рэчаiснасцi. Пры дапамозе яе ствараецца аутарская мастацкая канцэпцыя свету, у аснову якой пакладзены спрадвечныя агульна-чала-вечыя каштоунасщ. Сярод сродкау аналiзу важнейшае месца займаюць моуна-стылёвыя. Са стыляу анкет, дакладау, пратаколау, характарыстык, даведак, газетнай агiтацыi ствараецца сплау гэтых элементу, напоуненых гумарам. Мова героя выступае як элемент самахарактарыстыкi, бо ён ужо так засвоiу прата-кольна-анкетна-газетны стыль, што па-простаму, без штампау, выражацца не можа, напрыклад, «пасьля малёнага змаганьня з сваiм тэмпэрамэнтам вынес рэзалюцыю» [6, с. 16], «зь неаслабнай энергiяй вёу сваю амурную лшю» [6, с. 29] (аб заляцаннях да дзяучынi), «бачачы мае электрафшаваныя вочы» [6, с. 31] (так глядзщь на дзяучыну), «можаце i мяне кааптаваць у склад цёплай кампанii» [6, с. 23] (аб далучэнш да маёуш). Ён нават спрабуе упiсацца у псторыю калi не кра1ны, дык хоць мясцовую. У галаве Самасуя здарыуся так1 зрух, што ён забыуся пра усё, чаму яго вучылi у дзяцiнстве i юнацтве бацьк1. Не тольш важнае i няважнае, але дабро i зло шбы памянялiся месцамi, стау немагчымы цвярозы, разумны погляд на рэчы i на самога сябе.

Уся тая бескарысная дзейнасць, якую з неутаймаванай энергiяй i напорыстасцю разгортвау Самсон Самасуй у Шапялёуцы, не можа мець нiякага станоучага вынiку, бо усё, што i як ён робiць супярэ-чыць здароваму сэнсу. Гэта i «сонечная кампанiя» [6, с. 58] i змена назвау вулiц (Вулiца вызваленьня жанчыны ад пялюшак [6, с. 73]), i аргашзацыя паказальнага навукова-мастацкага музея, тэатра [6, с. 68], i дыспут з архiрэем i «божыш дзецьмi» [6, с. 76], i стварэнне навуковага таварыства [6, с. 78]. Мэта усёй валтузш Самсона была адна - каб на яго звярнула увагу начальства, а вынЫ працы нiхто не улiчвау, пра iх нiхто не пытауся. Калi што не выйшла цi дало адмоуны вынiк, як, напрыклад, стаптаныя палi i сена-жацi у час «сонечнай кампани», дык нiхто, тым больш шщыятар, адказнасцi не панёс нi перад сялянамi, нi перад уладай, бо гэта ж важная дзяржауная справа.

Заключэнне. Творы Ц. Гартнага i А. Мрыя з'явiлiся значнай вехай у развiццi маладой беларускай лиаратуры i уваходзе яе у савецкую лiтаратуру як дастойнага прадстаунiка нацыянальнай культуры, л1таратуры i мастацтва. Паллычныя рэпрэсii 1920 - 30-х гг. практычна вынiшчылi беларускую штэлп'ен-цыю, а стварэнне пiсьменнiцкiх саюзау савецшх рэспублiк i аб'яднанне iх у Саюз пiсьменнiкау СССР прывяло да жорсткай паллычнай цэнзуры. Спалоханы пагрозай быць рэпрэсiраваным А. Мрый улас-наручна знiшчыу працяг свайго твора. Разам з гэтым развщцё беларускай лиаратуры не спынiлася, бо на творчым вопыце ужо названых лиаратарау, а таксама Я. Купалы, Я. Коласа, К. Кратвы, К. Чорнага i iншых, у ёй з'явшася шмат новых пiсьменнiкау, творы яшх перакладзены на многiя мовы свету.

Л1ТАРАТУРА

1. Гартны, Ц. Сош цалiны: раман: у 4 квадрах / Ц. Гартны; уступ. артыкул А. Адамовiча. - Мiнск : Дзяржвыдавецтва БССР, 1957. - Т. 1. - 480 с.

2. Навуменка, I. Я. Якуб Колас: Духоуны воблiк героя / I. Я. Навуменка. - 2-е выд., дап. i перапрац. -Мшск : Выд-ва БДУ, 1981. - 238 с.

ГУМАНИТАРНЫЕ НАУКИ. Литературоведение

№ 2

3. Жулинский, И. Г. Человек в литературе. Общественные ценности и проблема художественного характера / И.Г. Жулинский. - Киев : Наук. думка, 1983. - 303 с.

4. Каваленка, В. Шлям развщця беларускай савецкай прозы: Агульны рух i галоуныя тэндэнцьп / В. Каваленка, М. Мушынсш, А. Яскевiч. - Мшск : Навука i тэхшка, 1972. - 348 с.

5. Гарант, Л. Я. Нараджэнне новага мастацтва : сацыялютычны рэалiзм - заканамернасць пстарычнага развiцця беларускай лггаратуры / Л. Я. Гарант, А. С. Яскевiч, А. П. Матрунёнак. - Мiнск Навука i тэхнiка, 1980. - 326 с.

6. Мрый, А. Запiскi Самсона Самасуя : аповесць / А. Мрый. - Мюнхэн : Бацькаушчына, 1953. - 88 с.

7. Лыч, Л. Нацыянальная самасвядомасць беларусау: дэградацыя i адраджэнне / Л. Лыч // Лiтаратура i мастацтва. - 1990. - № 15-17.

8. Жураулёу, В. П. Структура твора: Рух сюжэтна-кампазщыйных форм / В. П. Жураулёу. - Мшск : Навука i тэхшка, 1978. - 152 с.

Пастушу 20.12.2019

NEW CHARACTER IN BELARUSSIAN NOVEL OF THE EARLY XXth CENTURY (ON T. GARTNY'S VIRGIN LAND JUICES AND A. MRIY'S SAMSON SAMASUI'S NOTES)

S. VIALIUHA

The article analyzes Virgin Land Juices by T. Gartny and Samson Samasui's Notes by A. Mriy. The novels show how the revolutionary events of the early XXth century on the Russian Empire territory influenced the world view and the behavior of their participants. From a social point of view, these events necessitated the socialization of several generations into a completely unpredictable system, ideologically based on a rigid communist platform. In T. Gartny's novel the character actively supports the revolution and new trends taking them directly. As far as the A. Mriy's work is concerned, the character is a timeserver who uses circumstances for personal gain undermining the essence of the revolutionary transformations in the country. Their behavior is typical for the period of dictatorship of the proletariat.

Keywords: Belarusian literature, new hero, working class, historical process.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.