Научная статья на тему 'Плоскія металічныя падвескі-«Конікі»: распаўсюджанне і семантыка'

Плоскія металічныя падвескі-«Конікі»: распаўсюджанне і семантыка Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
14
2
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
АРХЕОЛОГИЧЕСКИЕ НАХОДКИ / ЮВЕЛИРНЫЕ УКРАШЕНИЯ / АМУЛЕТЫ-ПОДВЕСКИ / КОНИКИ / СИМВОЛИКА УКРАШЕНИЙ / ЗАХОРОНЕНИЯ / МЕТАЛЛИЧЕСКИЕ УКРАШЕНИЯ / ПЛОСКИЕ КОНИКИ / ПЛОСКИЕ УКРАШЕНИЯ / СВАДЕБНАЯ СИМВОЛИКА / ЖЕНСКАЯ СИМВОЛИКА / КУНИЦЫ / ЗООМОРФНЫЕ УКРАШЕНИЯ

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Зайкоўскі Э.М.

Рассматриваются вопросы распространения и семантики зооморфных подвесок-амулетов - "коников". Обосновывается мнение о том, что подвески представляют собой схематичное изображение куницы, которая в фольклоре и поверьях наделялась женской свадебной символикой.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

FLAT METAL HORSE PENDANTS: DISTRIBUTION AND SEMANTICS

The article deals with issues relating to the distribution and semantics of one of the varieties of flat zoomorphic pendants which became to be called “horses” in archeology studies and can still be found in Early Middle Ages burial mounds and settlements across the basin of the Western Dvina River. Such pendants can be discovered in female burials of the 11th - early 12th century, primarily in the area populated by the Krivichi, as well as in Latvia. Discoveries of horse amulets are mainly typical for the mounds with burials of Eastern type, which is most characteristic of the Slavonized Balts. Several researchers view the above-mentioned type of pendants as not only “horses” but as the images of lynxes, cheetahs, dogs and gryphons. The author provides arguments in favour of the concept that those were in fact sketchy images of the marten, referring to the fact that Slavonic folklore and legends view the animal as possessing female, wedding, erotic and weaving symbols.

Текст научной работы на тему «Плоскія металічныя падвескі-«Конікі»: распаўсюджанне і семантыка»

УДК 902/904

ПЛОСК1Я МЕТАЛ1ЧНЫЯ ПАДВЕСК1-«КОН1К1»: РАСПАУСЮДЖАННЕ I СЕМАНТЫКА

Э.М. ЗАЙКОУСК1 (1нстытут Ясторьи НАНБеларусь, Мтск)

Разглядаюцца пытант распаусюджання i семантык адной з разнавiднасцяу плосюх зааморфных падвесак-амулетау, якая у археалагiчнай лiтаратуры атрымала назву «коткау» i якая досыць шырока трапляецца у раннесярэднявечных курганных пахаваннях i на паселiшчах Падзвтня. Таюя падвеск сус-тракаюцца у жаночых пахаваннях XI - першай паловы XII стагоддзя, у асноуным у арэале крывiчоу, а таксама на тэрыторып ЛатвИ. Знаходк амулетау-«конiкау» у асноуным характэрныя для тых курганных могiльнiкау, дзе сустракаюцца nахаваннi з усходняй арыентыроукай, найбольш уласцiвай для славя-нгзаваных балтау. Згаданы тып падвесак шэраг даследчыкау лiчаць не тольк «конiкамi», але i выявамi рысяу, гепардау, сабачак, грыфонау. Аутар абгрунтоувае, што на самой справе гэта былi схематычныя выявы кунщ, з улiкам таго, што у фальклоры i павер'ях славян кунща надзяляецца жаночай шлюбнай, эратычнай i ткацкай сiмволiкай.

Уводзшы. Светапогляд раннесярэднявечнага насельнщтва Усходняй Еуропы, i тэрыторьп сучас-най Беларуа у прыватнасщ, вывучаецца не тольш па звестках досыць нешматлтх псьмовых крынщ, але i па археалапчных матэрыялах, сярод яшх асаблiвае месца займаюць разнастайныя падвескьамулеты. Характэрнай асаблiвасцю значнай часткi ташх падвесак-амулетау з'яуляецца тое, што яны маюць дастат-кова акрэсленыя арэалы распаусюджання, якiя у значнай меры супадаюць з тэрыторыямi рассялення пле-мянных супольнасцяу. 1стотна таксама, што металiчныя падвескi-амулеты пераважна, цi прынама част-кова сустракаюцца у закрытых комплексах, асаблiва у курганных пахаваннях, што дазваляе прасачыць кантэкст iх выкарыстання, храналогiю, прывязку да пэуных полавых, узроставых, сацыяльных катэгорый насельнщтва. Пакладзеныя у пахаваннi, падвескi-амулеты выконвалi не только эстэтычную функцыю упрыгожанняу. Пры мiфалагiчным ладзе мышлення, уласщвым арха1чнаму грамадству, у шэрагу выпад-кау на першы план выступала не утылггарнае прызначэнне прадмета у паусядзённым жыцщ, а тое значэн-не, якое ён займау у духоунай культуры, яго семiятычны статус. Практычна усе прадметы, акрамя свайго функцыянальнага прызначэння, мелi i знакавы статус з адпаведным шфармацыйным патэнцыялам [1, с. 8 - 9].

Асноуная частка. У раннесярэднявечных курганных пахаваннях i на паселiшчах Пад^ння i суседнiх тэрыторый сярод iншых знаходак досыць шырока трапляецца адна з разнавiднасцяу плоск1х зааморфных падвесак-амулетау, якая у археалагiчнай лiтаратуры атрымала назву «кошкау». Лдлiвалiся гэтыя пласщн-чатыя падвескi з бронзы, зрэдку са срэбра. Форма падвесак дастаткова стандартная: досыць тонкае тулава, злёгку сагнутыя ногi, доУгi хвост, яю амаль дастае да шыi i на канцы раздвойваецца, утвараючы колца. На галаве добра прыкметныя стаячыя тарчком вушы, як1я часам выглядаюць досыць завостранымi, але такая асаблiвасць не заусёды для iх характэрная. Паверхня такiх падвесак амаль заусёды упрыгожвалася цыркульным арнаментам, але часам замест яго маюцца насечкi або дробныя клетачкi (мал. 1). Цыркуль-ны арнамент наносiуся чаканам з плоскай цi трохi выпуклай рабочай паверхняй.

Паводле назiранняу Л.В. Успенскай, усе вядомыя падвескi-«конiкi» знойдзены выключна у жаночых пахаваннях, i толькi у тых магiлах, яшя былi зроблены па абраду тгумацып. У пераважнай большасцi па-хаванняу маецца па адным экзэмпляры ташх падвесак, вельмi рэдка - па два, i толькi у курганным мо-гiльнiку Харлапава (каля Дарагабужа на Смаленшчыне) у двух пахаваннях было па тры «конiкi». У значнай колькасщ выпадкау падвесш размяшчалiся у вобласцi левага пляча, а часам трапляюцца паблiзу таза (гэта значыць, яны былi прымацаваныя да пояса) [2, с. 91]. Зыходзячы з таго, што значная колькасць падвесак трапляецца у вясковых курганных могiльнiках на тэрыторыi Смаленскага княства i у той жа час яны адсутшчаюць у сашм Смаленску, даследчыца выказала меркаванне, што гэтыя вырабы з'яулялiся пра-дукцыяй мясцовых сельских рамеснiкау.

Зааморфным упрыгожанням Х - XI стагоддзяу Я.А. Рабшш прысвяцiу асобную манаграфш. Наву-ковец на падставе аналiзу матэрыялау акрэслiу час з'яулення падвесак тыпу XIV стагоддзя (да якога ён аднёс паводле сваёй класiфiкацыi пласцiнчатых лiтых «конiкаУ») у курганных пахаваннях усходшх славян пачатка XI стагоддзя. Пахавальны iнвентар, якi уключае так1я падвескi, прадстаулены пераважна рэ-чамi XI - пачатку (щ першай паловы) XII стагоддзя. Час найбольшага распаусюджання пласцiнчатых «конiкаУ» на помшках Кiеускай Русi вызначаецца Я.А. Рабшшым i шэрагам iншых даследчыкау у рамках XI - перш. паловы XII стагоддзя [3 - 5]. Ва усходняй Латвп аналапчныя знаходк датуюцца XI - перш. па-ловай XII стагоддзя [6; 7]. На тэрыторыi Ливы, недалёка ад г. Укмерге (на правабярэжжы р. Швянтойi), у возеры Обяляй знойдзена больш за 3 тыс. прадметау XIII - XIV стагоддзяу, сярод яшх i лiтая падвеска-«конiк». Побач на беразе раскапаны могiльнiк гэтага ж часу з трупаспаленнямi [8, р. 61 - 63, рау. 71, 3].

(I 2 см К

Мал. 1. Плоскш метал1чныя падвесю-«конт»*

У археалапчнай лггаратуры большасць даследчыкау традыцыйна адноаць плосшя зааморфныя падвесш разглядаемага тыпу да выяу кошкау. У свой час Б.А. Рыбакоу, адзначаючы яуна «няконскую» форму вушэй 1 пярэдтх ног жывёлы, выказау думку, што гэта был выявы рыа [9, с. 21, 23]. Аднак ён пры гэтым пра1гнаравау такую важную асабл1васць рыа, як вельм1 каротш хвост, у той час як на падвесках доуп хвост, зашнуты на стну.

Сапуноу Б.В. прапанавау л1чыць такiя падвесш выявам1 гепарда (пардуса) [10, с. 111 - 116]. Сапрау-ды, гепард паводле вонкавага абл1чча мае значнае падабенства з ютотам1, яшх адлюстроуваюць падвесш. Аднак Б.В. Сапуноу не ул1чвае таго, што у сярэднявеччы гепарды у лясной паласе Усходняй Еуропы су-стракалюя тольш як 1мпарт з Сярэдняга Усходу 1 у невял1кай колькасщ выкарыстоувалюя вышэйшай арыстакратыяй на паляванш для пагош за зверам, пакольш вызначаюцца хуткасцю, спрытам 1 сшай 1 спа-лучаюць рысы кашэчых 1 сабачых. Няма падставау л1чыць, што сярод шырошх мас насельнщтва, асаб-л1ва удалечыш ад цэнтрау буйных княствау, гэтыя экзатычныя жывёлшы паспел1 набыць папулярнасць щ, тым больш, стал1 аб'ектам пакланення. Яшчэ раней А.А. Спщын называу тамя падвесш сабачкам1. Аднак ва усходнеславянсшх курганах, хоць 1 досыць рэдка, трапляюцца падвесш у выглядзе давол1 рэ-алютычных выяу - сабачак з хвастом «абаранкам». Нарэшце, у апошшя пару дзясящгоддзяу у публжа-

* Артэфакт 2 знойдзены у г. Мсщславе Магшёускай вобласщ; месцы знаходак артэфактау 1, 3 - 8 не был1 указаныя ([Электронна! рэсурс]).

цыях шэрагу даследчыкау (напрыклад, М.А. Макарау [11], Г. М. Семянчук [12, с. 303]) прасочваецца тэн-дэнцыя называць так1я падвесш грыфончыкам1, з чым катэгарычна немагчыма пагадзщца. Як вядома, гры-фонаш называюць фантастычныя крылатыя ютоты з тулавам шьва i галавой арла. На падвесках жа m крылляу, m галавы арла не прасочваецца, ды i тулава не дужа падобнае на шьвшае. Акрамя таго, кал1 кранацца атаясамлення падвесак з выявам1 каня, рыа, гепарда або сабаш, то прыгальнш адпаведных ri-потэз, прызнаючы гэтыя вырабы амулетам!, яшм1 карыстал1ся выключна жанчыны, не ул1чваюць таго, што усе перал1чаныя жывёлшы у м1фалогл зуам не з'яулял1ся жаночым1 амвалам1.

Што да донтыфжацьп падвесак з выявам1 нейкага канкрэтнага вщу жывёл, то адназначна адказаць на гэта пытанне не могуць нават заолаг! Акрамя каня, гепарда i сабаш, падвесш у профшь нагадваюць выявы шмат яшх жывёл лясной паласы Усходняй Еуропы, за выключэннем зайца, мядзведзя, дз1ка, тура i

зубра. 1х нават можна атаясамщь з жывёлам1 сямейства аленевых (алень высакародны, лось, казуля, лань), асабл1ва з улжам таго, што сами аленевых не маюць рагоу, але пе-рашкодай з'яуляецца тое, што ва уах аленевых вельм1 ка-ротшя хвасты.

Вщавочна, што для 1дэнтыф1кацы1 плосшх зааморф-ных падвесак з выявам1 жывёлы пэунага в1ду патрэбны комплексны падыход: як падабенства проф1лю, так i жаночая семантыка пэунага в1ду жывёлы. На нашу думку, гэтым абодвум умовам цалкам адпавядае з жывёл лясной паласы тольш кунща лясная (Martes martes). Трэба ул1чыць, што у значнай части падвесак шжняя частка пярэдшх ног ютоты падагнута наперад, а не пад сябе, што зуам нехарактэрна для каня, сабаш, гепарда, але затое з'яуляецца асабл1вас-цю кунщы (мал. 2). У фальклоры i народных павер'ях славян, асабл1ва усходшх, кунща надзяляецца жаночай шлюб-най, эратычнай i ткацкай амволжай.

Хташчная сiмволiка кунщы праяуляецца, акрамя шшага, у колеравай характарыстыцы: у фальк-лорных тэкстах для кунщы, гэтак сама як i для шшых кушчных - собаля, гарнастая, характэрны эштэт «чорны» (напрыклад, чорнай куне упадабляецца нявеста). У леташсах («Аповесць мшулых гадоу» i шш.) ужывалася словазлучэнне «чорныя куны» i «бель серебро». Беларускаму i украшскаму матыву чорных гарнастаеу, баброу або собаляу каля каранёу райскага («шчасл1вага») дрэва, яш падкрэсл1вае хташчную прыроду сямейства кушчных, у пауночнарусшх песнях адпавядае вобраз стаячага на гары «дрэуца кша-рыснага», якое «кунами обросло, соболями расцвело».

Хташчная прырода кушчных праяуляецца i у тым, што 1м прып1сваецца датычнасць да падземных скарбау, асабл1ва у ласш i гарнастая [13, с. 201 - 202; 14, с. 46].

Праявай ткацкай амволт ва украшскай вясельнай песш можна л1чыць згадку пра тое, як кунща скача па «просести» (на кроснах пам1ж палатняным навоем i бёрдам), кал1 нявеста тчэ дары на вяселле: «По ейи просисти / Кунонька скакала, / С соболями грала». У аналапчнай вясельнай песш згадваецца кунща, якая скача па «понажах» - дошчачках у кроснах, на яшя нащскаюць нагам1, каб прывесц у дзеянне шгы: «Па яе [нявесты] панажачках куначка скача, / Па ёй, маладзенькай, мамачка плача» [14, с. 46 - 47].

Жаночая шлюбная амволжа кунщы ва усходшх славян адпавядае аналапчнай амволщы ласш у пауднёвых славян. У беларусшм фальклоры, асабл1ва звязаным са сватаннем да дзяучыны i з вяселлем, нявеста называецца кунщай (куна, кунанька, кунка, куначка, конухна, конка). Сваты прадстауляюцца бацькам маладой як паляутчыя, яшя на 1хтм падвор'1 выявш праследуемую 1м1 кушцу. Паводле слоу адной з вясельных песень: «Ды па бары, па бары куна хадзша, залатым падгарлем весь бор асвяцша, сям1 бор сакалоу да яна згардзшася, да цябе, сакол, сама захацелася. Па новых сенях дзеванька хадзша, залатым пярсцёнкам сеш асвяцша» [15, с. 57].

У фальклорных тэкстах кунща прыпадабняецца нявесце, напрыклад, у беларусшх i украшсшх жар-тоуных песнях пра жанщьбу зайца на маладой куне. Часцей за усё ва усходнеславянсшм песенным фальклоры, асабл1ва вясельных песнях, хлопец i дзяучына або жашх i нявеста падаюцца як собаль i кунща, гарнастай i кунща, радзей, - як бабёр i кунща [14, с. 46]. Кунай называюць дзяучыну у традыцыйным звароце пры сватанш - «Хадзш мы, брадзш па вашаму лесу, напал1 на след пушнога звера, гнал1сь, гнал1сь за кунщай, у сяло увагнал1 i след пацяралЬ». Гэта можна параунаць з тым, што у сярэднявеччы дзяучаты-сялянш, яшя выходзш замуж у чужы маёнтак щ чужую воласць, давал1 свайму ранейшаму пану адмысловую плату - «кушцу».

Тэрмшам «kuna» яшчэ у XVIII стагоддз1 у Рэчы Паспалггай называл1 спецыяльнае метал1чнае пры-стасаванне пры драуляным слупе або касцельных дзвярах, якое служыла для прымыкання дзяучат або

Мал. 2. Кунща лясная

хлопцау, вшаватых у сексуальнай распусце, яшя выстаулялiся для грамадскага ганьбавання. Вшаваты цi вiнаватая прымацоувалюя за шыю ц1 за руку на час набажэнства для кары сорамам, бо тяшм фiзiчным бо-лем гэта не суправаджалася. Глогер З. у сваёй «Энцыклапедып старапольскай» прыводзiу малюнак дзвя-рэй сярэднявечнага касцёла у Чэрвiньску (усходняя Мазов1я), да яюх была прыбiта куна - металiчная выява галавы звера з колцам у пашчы, праз якое прапускауся ланцуг для прымыкання вiнаватых [16, s. 118 - 119).

Xарактэрна, што этымалапчна звязаным з тэрмiнамi «кунща», «куна» з'яуляецца лацiнскае сиппш' «вульва» i сипае «калыска», «радз1ма». Згодна з рэканструкцыяй настратычнай мовы, *кит абазначае жан-чыну, а *капЛ - «нараджацца» [17, с. 306, 335]. Фiзiялагiчнае падабенства кунщы з жанчынай праяуля-ецца у тым, што у кунiцы працягласць цяжарнасцi таксама наблiжана да 9 месяцау (дакладней, у дыяпа-зоне 236 - 275 дзён ), а злучка адбываецца летам, што у свядомасцi язычткау магло выклжаць асацы-яцыi са святкаваннем дня летняга сонцастаяння, калi дапускалася значная свабода сексуальных паводзш.

Тэрмiн для абазначэння кунiцы агульнаславянскi (укра1нск. *куниця, *куна, руск. *куница, *куна; старажытнаусходнеславянск. *куна; балгарск. *куна; македонск. *куна, серб. *куна; харвацк. *кипа; славенск. *кипа; польск. кипа; чэшск. *кипа; славацк. *кипа; верхнелужыцк. *кипа; тжнелужыцк. *кипа. З гэтага рэканструюецца праславянскае *кипа, якое мае генетычна тоесныя адпаведнiкi: прускае *саипе, лiтоУскае *Ыаипё, латышск. *саипа [18, c. 159].

Акрамя ужывання назвау *куна, *кунща для абазначэння не толькi жывёлшы i яго футра, а так -сама грошай (kuna - грашовая адзiнка сучаснай Xарватыi ), вядомыя таксама значэннi слоу *куна, *кунка, *куночка у сэнсе уи[уа. Вядомыя таксама ужыванш кашубскага * кипа у значэннi 'сука' (часам - 'старая карова') i *кипвуас 'оЬ]ам>1ас ск^с 1а&'роко)еп1а рор^ёи plciowego' (г. зн. 'праяуляць жаданне задавальнен-ня сексуальнай цягi'), славшскае *кйпй, *китса 'сука', латышск. *кипа 'сука'. Тапароу У. М. лiчыу этымалагiчна звязанымi з абазначэннем кунщы пскоускае дыялектнае *чунеть 'прыходзiць у непры-томны стан', як i звязанае з iм укра1нскае *вичуняти 'выздаравець, прыйсцi у сябе' i рускае *кунеть, *выкунеть 'папрауляцца пасля хваробы, прыходзiць у сiлу, як бы адлшяушы звер [19, а 279 - 280].

Яшчэ паводле рашэння Ягайлы на з'ездзе у Гародлi у 1413 годзе была устаноулена свабода шлю-бау памiж сялянскiмi дзяучатамi i хлопцамi розных феадалау, i гэта рашэнне пацверджана у 1511 годзе. Але за гэта уладальшку нявесты, а часам яшчэ i ваяводзе павшны был унесщ адмысловую плату - «кушцу». У канцы XVIII - пачатку XIX стагоддзя. Нарушэвiч i Чацш дапускалi нават, што плата «кунщы» ва усходшх славян узнiкла як замена права першай ночы [16, s. 119].

Зааморфныя падвескi-амулеты, у свой час зауважыу В.В. Сядоу, не з'яуляюцца спецыфiчнай пры-належнасцю усходнеславянскага жаночага касцюма [20, с. 151], а характэрныя найперш для фша-уграу, а таксама у значнай ступенi - для балтау. Знаходш падвесак-«конiкаУ», па назiраннях В .В. Сядова, трапля-юцца у асноуным у тых курганных могшьшках, дзе сустракаюцца пахаваннi з усходняй арыентыроукай, якая характэрная для славяшзаваных балтау. Нагрудныя ланцужкi, як1я нярэдка трапляюцца у пахаван-нях з амулетамь«кошкамЬ» з'яуляюцца спецыфiчна прыбалтыйскiм упрыгожаннем. Сярод курганоу з та-кiмi падвескамi нямала насыпау, якiя утрымтваюць пахаваннi на спецыяльнай падсыпцы (Жылыя Горы, Xарлапава, КалiхноУшчына, Шчукаушчына). Ташя курганы вядомыя у асноуным на тэрыторыях, дзе ад-былося змешванне славян з балцкiм субстратам [20, с. 156]. Акрамя таго, падвесш згаданага тыпу былi не тольш шырока распаусюджаныя на тэрыторыi Латвп, але там была вядомая i мясцовая iх вытворчасць (знаходка на гарадзшчы Даугмале пауфабрыката пласцiнчатага «кошка»). Меркаванню пра паходжанне тамх амулетау ад балцкага субстрату, на першы погляд, супярэчыць тое, што у помтках балтау Верхняга Падняпроуя i Падзвiння, якiя датуюцца I тыс. н. э., невядомыя iхнiя прататыпы. Але тут можна правесцi аналопю з круглымi падвескамi, на яшх маюцца выявы галавы буйной рагатай жывёлы [21, c. 167 - 174]. Апошшя, хоць i былi больш рэдкай знаходкай, мелi у значнай меры блiзкi арэал распаусюджання i таксама сустракаюцца на помшках, якiя характарызуюцца змяшанымi славяна-балцкiмi рысамi.

Лналiзуючы ступень распаусюджанасцi пласщнчатых лiтых выяу кунiц на розных тэрыторыях (мал. 3) [1; 6; 7; 10; 11; 14; 15; 18 - 20; 22; 26], адразу трэба адзначыць, што найбольшая канцэнтрацыя iх знаходак назiраецца у басейне верхняга Дняпра з яго прытокам^ а таксама у верхн1м i сярэднiм цячэннi Дзвiны, г. зн. у арэале крывiчоу. Дастаткова шмат iх таксама у шжшм Падзвiннi i прылеглых раёнах на тэрыторыi Латвii, дзе iснавала нават мясцовая вытворчасць ташх падвесак. Прыблiзна аднолькавая хра-налогiя гэтых амулетау у крышчоу i у насельнщтва нiжняга Падзвiння не дае магчымасщ вызначыць, з якога першапачатковага цэнтру распаусюдзiлася традыцыя выкарыстання такой с1мволт. Лиыя выявы кунiц сустракаюцца таксама у арэале радзiмiчау, хоць 1х там менш, чым на крышикай тэрыторш. З ш-шых рэпёнау, дзе досыць распаусюджаныя падвескi у выглядзе лiтых выяу кунiц, трэба адзначыць вяр-хоуi Лкi i Волгi, а таксама тэрыторыю памiж азёрамi Iльмень i Чудскiм на поудт, Фiнскiм залiвам i Ладажсшм возерам на поуначы. Паасобныя падвесю трапляюцца у вярхоуях Пауночнай Дзв^1 i нават недалёка ад памежжа Ф^ляндын i Швецыi, пауночней Батшчнага залiва.

Мал. 3. Карта распаусюджвання miocKix зааморфных падвесак-«конжау»: 1 - Свенцк-Струмяны; 2 - Гальшаны; 3 - Вшьня; 4 - Обяляй; 5 - Талсы; 6 - Тэрветэ; 7 - Даугмале; 8 - Лаукскола; 9 - Ьшкше; 10 - Плявшю Радзес; 11 - Чыекуры; 12 - Лудза (Люцын); 13 - Раушы; 14 - Рауна; 15 - Тракатас Лубумуйжа; 16 - Лыхаверэ; 17 - Тарту; 18 - Куты; 19 - Лелпудзерэ; 20 - 1зборск; 21 - Астанец; 22 - Палшы; 23 - Кал}хноушчына; 24 - Гусева Гара; 25 - Савшоушчына; 26 - Дуброуна; 27 - Каменка; 28 - Ноугарад; 29 - Дзеравяншы; 30 - Хрэпле; 31 - Малы Арэдзеж; 32 - Арэдзеж; 33 - Вонша; 34 - Старая Ладага; 35 - Ганькава; 36 - Кручкова; 37 - Рысачова; 38 - Iльiно; 39 - Мщша-Зварыкша; 40 - Чалмужы; 41 - Гротрэск;

42 - Унна Сайва; 43 - Сайво; 44 - Кузамень; 45 - Веркола; 46 - Кнылькосью; 47 - Корбала; 48 - Аксёнауская; 49 - Каратыгшская; 50 - Няфедзьева 51 - Нiкольскае III; 52 - Шульгшо; 53 - Турыгша; 54 - Сёмухiна; 55 - Старая Разань; 56 - Ваздзв1жанне; 57 - Крэстцы; 58 - Сарагожа; 59 - Федава; 60 - Ьакава 61 - Крывушкна; 62 - Ратнша; 63 - Глшнш; 64 - Цвер; 65 - Андрэеускае; 66 - Васшьеускае; 67 - Бяседы; 68 - Падмоклава (Падноклава); 69 - Серэнск;

70 - Бачарова; 71 - Панова; 72 - Мерзлева; 73 - Жылыя Горы; 74 - Шэйка; 75 - Удрай; 76 - Угрумава; 77 - Акулш Бор; 78 - Коханы; 79 - Трашкатчы; 80 - Колчына; 81 - Радовшчы; 82 - Глухау; 83 - Гочава; 84 - Сукромля; 85 - Улазав1чы;

86 - Смял1ч^1; 87 - Ходасатчы; 88 - Мадора; 89 - Цманава 90 - В1ркау; 91 - Эсьмоны; 92 - Усщж; 93 - Селшча; 94 - Карпшаука 95 - Лагойск; 96 - Мшск; 97 - Гарадзшча на Менцы; 98 - Зябю-Доугае; 99 - Дрысвяты; 100 - Браслау; 101 - Маскав1чы; 102 - Пуцшкавiчы; 103 - Лучна; 104 - Лукомль; 105 - Вщебск; 106 - Гражец; 107 - Юр'евы Горы; 108 - Бенцы-Барузда; 109 - Сяльцо; 110 - Слабада; 111 - Сакц 112 - Заазер'е; 113 - Мiзiнава; 114 - Навасёлю; 115 - Труханау; 116 - Харлапава; 117 - Барадзшо; 118 - Мутышына; 119 - Мсщслау; 120 - Войлава

I зноу-таш Ha3ipa^^ пэуныя аналогii з распаусюджаннем ужо згаданых падвесак з выяваш галавы буйной рагатай жывёлы, якiя часам разам з выявaмi кунiц трапляюцца у адных i тых жа мо-гiльнiкaх (Федава у вярхоуi р. Мсты, Нжольскае III каля Белага возера, Няфедзьева).

Удaлечынi ад асноунага арэалу распаусюджання, адзшкавыя знaходкi падвесак вядомыя на заха-дзе - у Пабужжы (Свенцк-Струмяны), а на пауднёвым усходзе - у вярхоуях р. Сейм (Гочава), дзе пра-жывала змяшанае нaсельнiцтвa (выхадцы з розных рэпёнау Юеускай Русi). Зрэшты, зaкaнaмернaсцi распаусюджання ашсваемых нaмi падвесак-амулетау i роля у гэтым працэсе балтау або iх слaвянiзaвaных нашчадкау патрабуюць далейшага вывучэння, з дэталёвым aнaлiзaм матэрыялау кожнага могiльнiкa, дзе ташя рэчы знойдзены.

Голубева Л.А., зыходзячы з кaнстaтaцыi таго факта, што зааморфныя падвесш у пахаваннях трапляюцца традыцыйна у воблaсцi грудзей (радзей - пляча) або шжэй пояса, прыйшла да высновы, што такое iх размяшчэнне звязана з функцыянальным прызначэннем падвесак-абярэгау: ахоуваць грудзi i улон-не жанчыны i перадаваць ёй урaдлiвaсць [26, с. 157]. Мяркуем, што такая думка гэтай даследчыцы з'яуляецца цалкам спрaвядлiвaй у дaчыненнi да пласщнчатых лiтых выяу кунiц .

У заключэнне можна зрaбiць наступныя высновы:

- плосшя метaлiчныя зааморфныя падвесш, якiя найчасцей называюцца у археалапчнай лггара-туры "кошкамГ', няма падстау aтaясaмлiвaдь з выявaмi коней, рысяу, гепардау, сабачак i тым больш грыфонау. Як падабенства профiлю падвесак, так i iх сувязь з пaхaвaннямi жанчын дазваляе атаясам-лiвaць гэтыя вырабы з выявaмi кунщ, пaколькi гэта iстотa у фальклоры i народных павер'ях славян на-дзяляецца менaвiтa жаночай сiмволiкaй;

- жаночая сiмволiкa кунiцы уключае у сябе хтaнiчны, ткaдкi, эратычны i шлюбны аспекты;

- зааморфныя падвескьамулеты не з'яулялiся спецыфiчнaй прыналежнасцю усходнеславянскага жаночага касцюма, а iх з'яуленне на тэрыторыi Белaрусi абумоулена балцшм уплывам.

Л1ТАРАТУРА

1. Вaлодзiнa, Т. Семантыка рэчау у духоунай спадчыне беларусау / Т. Вaлодзiнa. - Мшск: Тэхнaлогiя, 1999. - 167 с.

2. Успенская, А.В. Нагрудные и поясные привески / А.В. Успенская // Очерки по истории русской деревни Х - XIII вв.: тр. Гос. ист. музея; под ред. акад. Б.А. Рыбакова. - М.: Изд-во "Советская Россия", 1967. - Вып. 43. - С. 88 - 133.

3. Рябинин, Е.А. Зооморфные украшения Древней Руси X - XIV вв. / Е.А. Рябинин. - Л.: Наука, Ленингр. отд-ние, 1981. - САИ, Е1-60. - 123 с.

4. Рябинин, Е.А. Языческие привески-амулеты древней Руси / Е.А. Рябинин // Древности славян и Руси; отв. ред. д-р ист. наук Б.А. Тимощук. - М.: Наука, 1988. - С. 55 - 63.

5. Рябинин, Е.А. Финно-угорские племена в составе Древней Руси. К истории славяно-финских этнокультурных связей. Историко-археологические очерки / Е.А. Рябинин. - СПб., Изд-во С.-Петерб. ун-та, 1997. - 260 с.

6. Latvijas PSR arheologija. - Riga: Zinatne,1974. - 374 lpp, 80 tab.

7. Libiesi senatne. The Livs in Antiquity. -Riga,2001. - 53 lpp. - Teksta autori: J. Ciglis, S. Zirne, I. Zeiere.

8. Urbanavicius, V. Archeologiniai tyrimai / V. Urbanavicius, S. Urbanaviciene // Lietuvos archeologija. 6. Obeli4 kapinynas. Monografija. - Vilnius: Mokslas, 1988. - P. 9 - 63.

9. Рыбаков, Б.А. Русское прикладное искусство X - XIII вв. / Б.А. Рыбаков. - М.: Аврора, 1971. - 128 с.

10. Сапунов, Б.В. Семантика зооморфной подвески XI в. из кургана у д. Калихновщина / Б. В. Сапунов // Археологический сборник Государственного Эрмитажа. 24. - Л., 1983. - С. 111 - 116.

11. Макаров, Н.А. Колонизация северных окраин Древней Руси в XI - XIII вв. По материалам археологических памятников на волоках Белозерья и Поонежья / Н.А. Макаров. - М.: Научно-исслед. центр «Скрипторий», 1997. - 386 с.

12. Семянчук, Г. Исследования археологического комплекса Дрысвяты в 2001 году / Г. Семянчук // Badania archeologiczne w Polsce polnocno-wschodniej i na zachodniej Bialorusi w latach 2000 - 2001. Materialy z konferencji, Bialystok 6 - 7 grudnia 2001 roku; redakcja tomu: M. Karczewska, M. Karczewski. - Bialystok, 2002. - С. 303 - 310.

13. Гура, А.В. Символика животных в славянской народной традиции / А.В. Гура. - М.: Изд-во "Индрик", 1997. - 912 с.

14. Гура, А. В. Куница / А. В. Гура // Славянские древности. Этнолингвистический словарь; под ред. Н.И. Толстого. Т. 3. К (Круг) - П. (Перепелка). - М.: Междунар. отношения, 2004. - С. 46 - 47.

15. Фацеева, С. Омволжа вясельнай паэзи. Жывёльны свет / С. Фацеева // Роднае слова. - 1999. - № 9 (141). -С. 50 - 57.

16. Gloger, Z. Encyklopedia staropolska ilustrowana. Ze wst^pem Juliana Krzyzanowskiego. III / Z. Gloger. -Warszawa: Wiedza Powszechna, 1978. - 350 s.

17. Иллич-Свитыч, В.М. Опыт сравнения ностратических языков. Введение. Сравнительный словарь. В-К. -Изд. второе, испр. / В.М. Иллич-Свитыч. - М.: УРСС, 2003. - 408 с.

18. Этымалапчны слоушк беларускай мовы. Т. 5. К-Л / уклад. В.У. Мартынау, I.I. Лучыц-Федарэц; рэд. В.У. Мартынау. - Мшск: Навука i тэхшка, 1989. - 320 с.

19. Топоров, В.Н. Прусский язык. Словарь. 1-К / В.Н. Топоров; ответств. ред. В. В. Иванов. - М.: Наука, 1980. - 384 с.

20. Седов, В.В. Амулеты-коньки из древнерусских курганов / В.В. Седов // Славяне и Русь; ред. кол.: Е.И. Крупнов (отв. ред.) [и др.]. - М.: Наука, 1968. - С. 151 - 157.

21. Зайкоусю, Э.М. Яшчэ раз да пытання пра падвесш з выявай галавы буйной рагатай жывёлы / Э.М. Зай-коусю // ГАЗ. Вып. 23. - 1н-т псторьп НАН Беларусц рэд. кал.: А.А. Каваленя (гал. рэд.) [i iнш.]. -Мшск, 2007. - С. 167 - 177.

22. Дучыц, Л.У. Браслаускае Паазер'е у IX - XIV стст. Пстарычна-археалапчны нарыс / Л.У. Дучыц; пад рэд. Г.В. Штыхава. - Мiнск: Навука i тэхшка, 1991. - 120 с.

23. Седов, В.В. Славяне Верхнего Поднепровья и Подвинья / В.В. Седов // МИА. - М., 1970. - № 163. -196 с.

24. Jaskanis, D. O kilku przedmiotach obcej proweniencji na wschodnim Mazowszu wczesnego sredniowiecza / D. Jaskanis // Swiatowit. Rocznik Instytutu archeologii Uniwersytetu Warszawskiego. Nowa seria. T. I (XLII). Fascykul B. Archeologia pradziejowa i sredniowieczna. Archeologia Polski. - Warszawa, 1999. - S. 81 - 88.

25. Jonaitis R. Tyrinejimai Rotuses aiksteje ir jos prieigose / R. Jonaitis // Archeologiniai tyrinejimai Lietuvoje 2006 metais. - Redakcine koegija: G. Zabiela (vyr. redaktorius) ir kit. - Vilnius: Lietuvos archeologijos draugija, 2007. - P. 365 - 368.

26. Голубева, Л.А. Амулеты / Л. А. Голубева // Древняя Pусь. Быт и культура. - Археология; отв. ред. тома Б.А. Колчин, Т.И. Макарова. - М.: Наука, 1997. - С. 153 - 165.

Пастуту 24.06.2012

FLAT METAL HORSE PENDANTS: DISTRIBUTION AND SEMANTICS

E. ZAIKOUSKI

The article deals with issues relating to the distribution and semantics of one of the varieties of flat zoomorphic pendants which became to be called "horses" in archeology studies and can still be found in Early Middle Ages burial mounds and settlements across the basin of the Western Dvina River. Such pendants can be discovered in female burials of the 11th - early 12th century, primarily in the area populated by the Krivichi, as well as in Latvia. Discoveries of horse amulets are mainly typical for the mounds with burials of Eastern type, which is most characteristic of the Slavonized Balts. Several researchers view the above-mentioned type of pendants as not only "horses" but as the images of lynxes, cheetahs, dogs and gryphons. The author provides arguments in favour of the concept that those were in fact sketchy images of the marten, referring to the fact that Slavonic folklore and legends view the animal as possessing female, wedding, erotic and weaving symbols.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.