Научная статья на тему 'ПЛІНФА Ў ПАХАВАННЯХ ХІ–ХІV СТСТ. У ПОЛАЦКУ'

ПЛІНФА Ў ПАХАВАННЯХ ХІ–ХІV СТСТ. У ПОЛАЦКУ Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
5
0
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
Полацк / пахавальныя помнікі ХІ–ХIV стст. / пахаванне / могілкі / плінфа / “каменныя падушкі” / Polotsk / funerary monuments of the XIth – XIVth centuries / burial / cemetery / plinth / “stone pillows”

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — А.Л. Коц

У артыкуле прадстаўлены матэрыялы даследавання пахавальных комплексаў старажытнарускага часу. У асобных пахаваннях зафіксаваны суправаджальны атрыбут – старажытная цэгла (плінфа). Яе клалі пад галаву нябожчыка. У літаратуры такія дэталі вызначаюцца як “каменныя падушкі”. Даследчыкі іх звязваюць з аскетычнасцю памерлага. У Полацку выяўлена не менш 9 падобных прыкладаў. З іх 4 у грунтовых пахаваннях пры каменных цэрквах і 5 у саркафагах храмаў. Плінфу ў пахаваннях выкарыстоўвалі з таго мураванага помніка, пры якім (або ў межах якога) былі зладжаны могілкі. Ва ўсіх пахаваннях у Полацку выкарыстаны кавалак ці некалькі кавалкаў плінфы, у асобных выпадках цэлая, але пашкоджаная, цагліна. Папярэдне вызначана, што плінфу пад галаву маглі класці ў пахаванне сацыяльна значнай асобы.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

PLYNTH IN THE BURIALS OF THE XIth – XIVth CENTURIES IN POLOTSK

The article presents materials from studies of burial complexes of the Ancient Rus' period. In some burials, accompanying grave goods were recorded an ancient brick plinth. It was placed under the head of the deceased. In the literature, such details are defined as “stone pillows”. Researchers associate them with the asceticism of the deceased. 9 graves with plinths were recorded in Polotsk. 4 were in ground burials in church cemeteries and 5 were in sarcophagi of stone churches. The plinth was used from the same monument at which (or in which) the burials were located. In all examples in Polotsk were used one or more pieces of plinth. In some cases, there is a whole brick, but with damage. It has been previously determined that the plinth under the head could have been placed in the grave of a socially significant person.

Текст научной работы на тему «ПЛІНФА Ў ПАХАВАННЯХ ХІ–ХІV СТСТ. У ПОЛАЦКУ»

УДК 351.853.3(476.5)+ 903.57:726.82(476.5)"13/17" Б01 10.52928/2070-1608-2024-69-1-24-28

ПЛ1НФА У ПАХАВАННЯХ Х1-Х^ СТСТ. У ПОЛАЦКУ1

А.Л. КОЦ

(Полацт дзяржауны утвератэт мя Еуфрасшт Полацкай)

У артыкуле прадстаулены матэрыялы даследавання пахавальных комплексау старажытнарускага часу. У асобных пахаваннях зафiксаваны суправаджальны атрыбут - старажытная цэгла (nлiнфа). Яе клалi пад галаву нябожчыка. У лiтаратуры таюя дэталi вызначаюцца як "каменныя падушю". Даследчык iх звязваюць з аскетычнасцю памерлага. У Полацку выяулена не менш 9 падобных прыкладау. З iх 4 у грунтовых пахаваннях пры каменных цэрквах i 5 у саркафагах храмау. Плтфу у пахаваннях выкарыстоувалi з таго мураванага помнка, пры яюм (або у межах якога) былi зладжаны могшю. Ва уах пахаваннях у Полацку выкарыстаны кавалак ц некальк кавалкау плтфы, у асобных выпадках цэлая, але пашкоджаная, цаглiна. Папярэдне вызначана, што плтфу пад галаву маглi класцi у пахаванне сацыяльна значнай асобы.

Ключавыя словы: Полацк, пахавальныя помнт XI—XVстст., пахаванне, могшю, плтфа, "каменныя падушю ".

Уводзшы. Пахавальныя комплексы Полацка Х1-ХШ стст. былi вельмi слаба даследаваны да апошняга часу. Аб даследаваннях "курганнага насельнщтва" Полацкай зямлi i ваколщ горада мы ведаем: сотт раскапаных курганау, яшм прысведчаны як вялжая колькасць артыкулау [3; 10; 11; 12], так i асобныя манаграфи [5; 22; 25]. За апошняе дзесящгоддзе у Полацку выяулена не менш 4 пахавальных комплексау, яия можна датаваць старажытнарусим часам. Да гэтага часу у горадзе былi даследаваны шэраг могшак перыяду ХУ1-ХУШ стст. [24], а у вынiку шурфовак зафжсаваны асобныя пахаваннi, але, як правша, без датавання i падрабязнай атрыбутацьп. Адзiным раскапаным пахавальным помнiкам старажытнарускага часу да 2000-х гадоу з'яуляуся храм-пахавальня Спаса-Еуфрасшьеускага манастыра, дзе зафжсаваны парэштк1 людзей у саркафагах [16, с. 243], але калi архиэк-турныя асаблiвасцi помнiка дастаткова шырока прадстаулены у пстарыяграфи, то характарыстык пахаванняу не стае.

Сучаснае антрапалапчнае вывучэнне2 таксама дазволiла даследчыкам у значнай ступеш больш асэнсавана паглязець на мясцовае насельнiцтва i зрабщь параунаучыя высновы аб жыхарах Полацка i Полацкага княства у часавай i тапаграфiчнай прасторы [13]. Таим чынам, зараз вядомыя 5 мопльшкау Х1-Х111 стст. у Полацку, яшя дакладна зафiксаваны (малюнак):

1) пахаванш у крыптах Спаса-Праабражэнскага храма Спаса-Еуфрасшьеускага манастыра;

2) пахаваннi у крыптах храма-пахавальш Спаса-Еуфрасiньеускага манастыра;

3) могши пры храме--пахавальш Спаса-Еуфрасiньеускага манастыра;

4) могiлкi пры храме на Стрэлцы Нiжняга замка;

5) могши пры мяркуемым храме на Верхшм замку, яия былi даследаваны у апошнiя гады.

Адзiночнае пахаванне XII ст. было знойдзена на тэрыторыi Полацкага гарадзiшча [23, с. 22], але паунавар-

тасных могiлак гэтага перыяду тут не выяулена. Усе косныя парэштк выяулены падчас раскопак 2007 i 2009 гг. i адносяцца да цвiнтара ХУП-ХУШ стст. [7; 18, с. 313-320]. Яшчэ адно пахаванне старажытнарускага часу было зафшсавана на пляцоуцы на усход ад Сафiйскага сабора [1, с. 23]. Таксама пахавальныя комплексы iснавалi у межах Сафшскага сабора, храма на Стрэлцы Шжняга замка, храма Ражаства Хрыстова на Рове, магчыма, у Пятнiцкай царкве Барыса-Глебскага (Бельчыцкага) манастыра [4]. Але усе гэтыя храмы маюць выключна фрагменты каменных щ плшфяных саркафагау, пахавальныя камеры, дэталi шыферных саркафагау, аркасолii i iнш. без парэштак памерлых.

Асноуная частка. Падкладка пад галаву нябожчыка кавалкау плшфы цi цэлых экземплярау з'яуляецца дастаткова распаусюджанай практыкай. Падчас даследаванняу полацк1х могiлак ХП-ХШ стст. зафшсаваны шэраг прыкладау выкарыстання плшфы у пахаваннях. Яны атаясамлiваюцца з падушкаш, як1я укладалi у магшы памерлых, гарантуючы iм камфорт. У шшым варыянце даследчык1 звязваюць "каменныя падуши" з сiмвалам хрысцiянскага аскетызму [24, с. 130]. Разам з тым можна адзначыць, што у магiлы епiскапау, прадстауткоу княжаскага рода i баяр маглi класцi мякия тэкстыльныя падушк1 [5, с. 93]. Размяшчэнне галавы нябожчыка на цвёрдай падушцы мае глыбокя хрысцiянскiя карат i звязана з бiблейскiмi матывамг Асобныя даследчык1 прасочваюць сэнсавыя паралелi з дзейнасцю прабацьк1 Iзраiля Якава. Камень (щ плiнфа) з'яуляуся амвалам выканання заветау "Лесвiцы", якая стварала устойлiвую асацыяцыю дарогi памерлага у iншасвет. Паралелi з бiблейскiмi сюжэташ атаясамлiваюцца з пахаваннямi манахау, яия iмкнулiся сваёй праведнай працай дасягнуць вечнага жыцця [2, с. 174].

1 Артыкул падрыхтаваны у межах праекта Беларускага рэспублжанскага фонда фундаментальных даследаванняу «Пахавальныя помнт Полацка XI-XVШ стст. у кантэксце развщця сшхронных некропалей Беларускага Падзвшня: пахавальны абрад, швентар, палеаантрапалагiчная характарыстыка» (нумар дзяржаунай рэпстрацш 20221071 ад 06.07.2022)."

2 Антрапалапчную экспертызу для знаходак косных парэштак праводзщь дацэнт кафедры псторып i турызму Полацкага дзяржаунага унiверсiтэта iмя Еуфрасшт Полацкай, кандыдат бшлапчных навук В.А. Емяльянчык.

1 - першапачатковае гарадзшча; 2 - Верхш замак; 3 - Вялш пасад; 4 - Запалопю пасад; 5 - мяркуемыя месцы размяшчэння курганных могшьшкау; 6 - Барыса-Глебсю (Бельчыцю) манастыр; 7 - Спаса-Еуфрасшьеусю манастыр; 8 - храм-пахавальня з грунтовым могшьнжам пры ш; 9 - Спаса-Праабражэнсю храм; 10 - храм на Стрэлцы Шжняга замка 1 грунтовы могшьшк пры ш; 11 - грунтовы могшьшк Х1-ХШ стст. пры мяркуемым храме на Верхшм замку

Малюнак. - План распаусюджання культурнага пласта i пстарычных помшкау Полацка Х1-Х11 ст.

з пазначэннем грунтовых могшьшкау

У Полацку зафшсавана не менш 9 пахаванняу, дзе выяулена плшфа у якасш падкладак пад галаву нябож-чыкау. З 1х 4 прыклады фшсуюцца у грунтовых пахаваннях 1 5 варыянтау - у плшфяных саркафагах храма-пахавальш 1 Спаса-Праабражэнскай царквы Спаса-Еуфрасшьеускага манастыра. Тым не меньш, дакладную колькасць вызначыць немагчыма, бо не стае шфармацып аб пахаваннях у саркафагах храма-пахавальш [16].

Храм-пахавальня Спаса-Еуфрасшьеускага манастыра з'яуляецца адным з самых шырока даследаваных археа-лапчным раскопкам1 помшкау мураванага дойлвдства Полацка Х1-ХШ стст. Наяунасць вялшай колькасщ паха-вальных плшфяных камер дал яму прыгаданую назву. Усе вядомыя склепы 1 саркафап был ускрыты у 1960-я гг. Недасканаласць методыю вывучэння 1 абмежаваная фшсацыя архиэктурных элементау 1 археалапчных дэталяу не дазваляе на сённяшш дзень у поунай меры вызначыць пахавальныя традыцы1, характар антрапалапчнага матэрыялу 1 шшыя элементы пахавальнай практыш. Агулам было зафшсавана не менш 30 падземных камер, адной з яюх з'яуляецца вял1кая крыпта у пауночнай галерэ1 [16, с. 243], па шшых звестках - 37 [4, с. 21]. Ввдавочна, што у храме юнавал1 1 наземныя пахавальныя саркафап, адзш з якiх лакал1зуецца у пауночнай галерэ1, астаття - у 1нтэр'еры царквы. Па вызначэнш М.К. Каргера, пахавант захавалюя далёка не ва уах саркафагах. Парэштю належал1, у асноу-ным, старым мужчынам, некаторыя - жанчынам, пахаваным у позш перыяд псторш манастыра [16, с. 243-244]. Дадзенае антрапалапчнае вызначэне няпэунае 1 аутар раскопак не падае спасылкi на антрапалапчную экспертызу [15]. Нажаль, на сённяшш дзень шфармацыя аб месцы захавання костак адсутшчае. Грунтоунае вывучэнне фотаздымкау раскопак3 дазваляе засведчыць, што у склепах захавалася не менш васьм1 некранутых касцякоу, але у некаторых быт зроблены падпахаванш, або пераадкладзены кости з шшых камер. 1нфармацыя аб парэштках людзей у шшых саркафагах адсутшчае. Усе нябожчыш паводле хрысщянскай традыцш был пакладзены галавою на захад. Дзякуючы наяуным фотаздымкам атрымалася вызначыць, што, як мшмум, у трох некранутых пахаваннях был1 пакладзены плшфы пад галаву. Яшчэ у адным пустым саркафагу плшфа знаходзшася у заходняй частцы 1 таксама магла выступаць "каменнай падушкай". Мяркуючы па фотаздымках, з доляй верагоднасш можна вызначыць пры-сутнасць выключна кавалкау старажытнай цэглы у пахаваннях. Больш дакладныя звесш аб колькасш 1 асабл1васцях, магчыма, утрымл1ваюць палявыя матэрыялы М.К. Каргера, вартыя дасканалай апрацоую.

3 Анал1з фотаздымкау саркафагау храма-пахавальш быу зроблены пад час апрацоую матэрыялау раскопак М.К Каргера, якя захоуваюцца у фотааддзеле навуковага архива 1нстытута псторып матэрыяльнай культуры Расшскай акадэмл навук.

Падчас раскопак храма-пахавальш у 2017 г. быт выяулены могiлкi на захад ад царквы. Папярэднiя дасле-даваннi 1960-х, i 2016 г. мелi на мэце только вывучэнне архитектурных асабл1васцей помнiка [19, с. 277], таму пляцоука вакол храма не абследавалася. У 2017 г. быт закладзены шурфы на захад ад падмуркау царквы з мэтай удакладнення лакалзацш прытвора з брусковай цэглы, зафiксаванага М.К. Каргерам, i вызначэння характару культурных напласта-ванняу. У шурфах было зафiксавана 7 пахаванняу (шурф 7 - 1 пахаванне; шурф 8 - 4, траншэя 1 - сляды 2 пахаванняу). Усе пахаваннi безшвентарныя, зроблены без трунау. Могiлкi вызначаюцца як шматслойныя, таму можна меркаваць аб працяглым тэрмiне iх функцыянавання. У пахаванн 4 з шурфа 8 была выяулена плiнфа пад галавой памерлага. Шк1лет быу ускрыты часткова: нжняя частка засталася ва усходняй сценцы. Памерлы быу пакладзены на стну i костк1 захавалiся у анатамiчным парадку. Полавая прыналежнасць да жанчыны вызначана недакладна. Чэрап ляжау на плiнфе i быу закулены на грудзi. Плiнфа была часткова пашкоджана i не мела слядоу рошчыны, ввдавочна, яна не была выкарыстана у кладцы сцяны. Яе памер i колеравая гама адпавядаюць цэгле, характэрнай для кладк1 храма-пахавальш. У магшьнай яме, уздоуж сценак, з правага i левага бакоу ад памерлага вызначаны таксама дзве плямы вапнавай рошчыны невядомага паходжання. Лакалiзацыя могiлак пры храме XII ст. i наяунасць плшфы у пахаваннi дазваляюць прадатаваць комплекс перыядам Сярэднявечча.

У часе раскопак 2014 г. на Стрэлцы Шжняга замка было выяулены два розначасовыя пахавальныя комплексы. Першы датуецца перыядам позняга Сярэднявечча, а друп - XVII ст. [8, с. 181]. Сярэдневяковыя пахаваннi, як1я адназначна можна атаясамлiваць з прыхрамавыш моплкам^ з'яуляюцца, амаль што усе, безшвентарнымг У адным выпадку у пераадкладзеным пахаваннi быу зафiксаваны пярсцёнак XШ-XIV стст. на фаланзе пальца, таксама на грудзях жанчыны была выяулена бразготка XШ-XIV стст. Ускосную дату даюць i знаходк1 плшфы, пакладзеныя у магшы да нябожчыкау. З 35 зафшсаваных пахаванняу, у трох былi выяулены плiнфы. Пахаванне 13 арыентавана галавой на захад i захавалася у анатамiчным парадку. Яно пашкоджана i перакрывае пахаванне 14. Кости дрэнна захавалiся. У магшу пакладзены парэштк1 жанчыны узростам 30-50 гадоу. Памерлы пакладзены на сшне. Часткова раструшчаны чэрап ляжау тварам на правы бок. Пад чэрапам быу падкладзены палавiнчаты фрагмент плшфы. Пад фрагментам плiнфы змешчана сцягнавая костка iншага пахавання, якое было закранута падчас выкапвання магшы. Рук пакладзены на жывот: правая перакрывае левую. Пад правай сцёгнавай косткай размяшчауся яшчэ адзiн фрагмент плшфы [9, с. 25]. Пахаванне 24 арыентавана галавой на захад, касцяк захаваны у анатамiчным парадку. Нябож-чык пакладзены на стну. Чэрап ляжыць на правым баку, а каля яго, з левага боку, выяулены кавалак плiнфы, ввдавочна, пакладзены у магiлу. Пахаванне моцна пашкоджана: адсутнiчаюць рэбры, часткова пазвани, костк1 рук [9, с. 26]. Антраполагам костк1 вызначаны як дзшячыя ва узросце 13-15 гадоу. Пахаванне 52 захавалася у анатамiчным парадку i арыентаваны галавой на захад. Нябожчык пакладзены на спiну. Чэрап ляжыць на левым баку, i пад iм зафшсаваны фрагмент плшфы. Руи пакладзены на жываце: правая вышэй, левая нiжэй [9, с. 28]. Усе знаходк фраг-ментау плшфы у пахаваннях маюць марфалапчнае i параметрычнае падабенства з будаутчыш матэрыяламi храма, лакалiзаванага пры пазначаных могiлках на Стрэлцы Н1жняга замка. Антрапалапчныя асаблiвасцi мужчынсих чарапоу вызначаюць падабенства з матэрыяламi курганных пахаванняу з тэрыторш Полацкай зямлi, але, разам з тым, па комплексу прыкмет фiксуецца прышлы кампанент, як удзельнiчау у фармiраваннi насельнiцтва Полацка, пахаванага пры храме на Стрэлцы Н1жняга замка [14, c. 22].

Тры кавалк1 плiнфы былi вяулены у некранутым пахаваннi у саркафагу Спаса-Праабражэнскага храма. У ходзе археалапчных даследаванняу царквы былi выяулены прыбудаваныя галерэi, у як1х размяшчалiся плш-фяныя саркафагi. У раскопах зафшсавана 12 камер, але пры агульнай пашкоджанасцi мураваных канструкцый галерэй познiмi магiльнымi ямамi, верагодней за усё, iх было больш 20-цi. Частка саркафагау была разбурана, а частка засталася недаследаванай. Тольк1 у адным саркафагу у пауночнай галерэi было выяулена некранутае пахаванне ХП-ХШ стст. У нагах памерлага было выяулена раструшчанае шкляное начынне конусападобнай формы азначанага перыяду. Памерлы быу пакладзены на вапнавую падлогу саркафага. Пад галавой размяшчалюя тры кавали плiнф ад розных экзэмплярау. Яны маюць падабенства з плшфай названага храма. Шшага iнвентара у пахаванш зафiксавана не было. Антрапалагiчная экспертыза вызначыла прыналежнасць костак iндывiду жано-чага полу ва узросце 20-30 год. У разбураных саркафагах касцякоу не зафiксавана, або у iх былi пераадкладзеныя костк1 нябожчыкау, у тым лжу перыяду XI-XШ стст.

У 2020-2022 гг. на Верхтм замку у Полацку быу выяулены i даследаваны могiльнiкавы комплекс ХН-ХШ стст. Агулам тут зафжсавана больш 120 пахаванняу на плошчы каля 1600 м2. Па антрапалагiчных асаблiвасцях памер-лыя з азначаных могшак маюць блiзкае падабенства да сярэднявечнага сельскага насельнiцтва Полацкай зямлi, прадстауленага матэрыяламi курганных могiльнiкау. Падчас даследаванняу было вызначана, што на пляцоуцы могшак фжсуецца слой разбурэння мураванага помнiка. Археалагiчнымi даследаваннямi не атрымалася лакаль заваць мураваны храм, але кантэкст культурнага пласта i характар размяшчэння пахаванняу дазваляюць ускосна вызначыць, што могiлкi размяшчалiся пры старажытнай каменнай царкве [20, с. 11]. У параунанш з iншымi помшкам^ нягледзячы на такое суседства мяркуемага мураванага храма i могiлак, плшфа у магiлах не выяулена. Большасць пахаванняу была зафiксавана у драуляных трунах, як1я дзякуючы "мокраму" культурнаму слою захавалiся тут выдатна.

Заключэнне. Так1м чынам, на сённяшнi дзень у Полацку на пахавальных комплесах Х!-Х^ стст. фiксуецца не менш 9 памерлых, пакладзеных на плшфу. З iх 4 у грунтовых пахаваннях з больш чым 160 раскапаных магiл з трох гарадсих некропаляу (2,5%) i 5 у саркафагах з не менш як 67-ш археалапчна зафшсаваных у 4-х храмах (7,5%).

Падкладанне пад галаву "каменных падушак" з плшфы сустракаецца на мнопх пахавальных комплексах шшых гарадоу Усходняй Еуропы: на могiлках вакольнага горада у Наваградку (другая палова Х1-ХШ ст.) [21, с. 116], у храмах або на могшках пры цэрквах у Пскове, Ноугарадзе, Чарнiгаве, К1еве i iнш. [21, с. 114-116]. У храмах Смаленска "каменныя падуши" выяулены у некальшх дзясятках пахаванняу XII-XIV стст. [21, с. 114-115]. У руь нах Шжняй царквы у Гродна (канец XII - першая палова XIII ст.) у пахаванш дзяучынш каля галавы ляжау невялЫ кавалак арачнай цаглянай (плiнфяной) клади [6, с. 179]. Традыцця выкарыстання плiнфы у пахаваннях дажывае да XIV ст. Для больш позшх помшкау можна назiраць эшзадычныя выпади выкарыстання у якасцi падушак брусковай цэглы. ЯскравьЕШ прыкладамi з'яуляюцца пахаванш XVI ст. з мопльшка 1 на помшку Лучна у Полацшм раёне [17, с. 22-23] i пры Спаса-Праабражэнсшм храме у Полацку перыяду XVIII - пач. XIX ст.

Выкарыстанне "каменных падушак" вызначаецца як прыкмета хрысцiянскага аскетызму [2, с. 174]. На аснове полацшх матэрыялау папярэдне бачым, што падкладанне плшфы або кавалка (цi кавалкау) пад галаву здзяйснялася, у асноуным, для статуснага насельнiцтва. У Полацку большасць пахаванняу з плiнфай пад галавой была зроблена у саркафагах, што вызначае прадстаушчасць памерлага i падкрэ^вае яго аскетычнасць. Ввдавоч-ным з'яуляецца той факт, што плшфу у пахаваннях выкарыстоУвалi з таго мураванага помнiка, пры як1м (або у межах якога) был зладжаны могiлкi. Большасць пахаванняу з плшфай вызначаны антраполагам як жаночыя, асобныя адносяцца да дзiцячых4, але гэта не дае канчатковай упэуненасцi у выснове пра гендэрны падзел пры выкарыстанш "каменных падушак" у пахавальнай абраднасцi. Цiкавай акалiчнасцю з'яуляецца выкарыстанне выключна кавалка цi некальк1х кавалкау плшфы, у асобных выпадках - цэлай, але пашкоджанай цаглiны. Гэта дазваляе вызначыць, што у пахаваннях выкарыстоувалюя астатачныя плшфы, як1я ужо не былi прыдатныя для будаунщтва цi не выкарыстоУвалiся пры кладцы сцяны.

Л1ТАРАТУРА

1. Архитектурно-археологические исследования Софийского собора в Полоцке в 1975 - 1980, 1984 гг. / И.В. Антипов, Д.Д. Ёлшин, А.В. Жервэ, Е.А. Немыкина, А.В. Трушникова, А.А. Фрезе // Архитектурное наследство. - СПб.: Коло 2021, -Вып. 74. - С. 16-27.

2. Беляев Л.А. Каменные «подушки» монашеских погребений и их ветхозаветный прототип // Российская археология. - 2005. -№ 4. - С. 171-175.

3. Войтехович А.В. Курганные захоронения Полоцкой округи IX-XI вв. // Полоцк: Полоцк и Полоцкое княжество (земля) в IX-XIII вв., летопись древних слоев, Полоцк и его округа в XIV-XVIII вв., ремесло, денежное обращение и торговые связи Полоцка в средневековье (по данным археологии, нумизматики и письменных источников), культура и просвещение в средневековом Полоцке / О.Н. Левко и др.; редкол.: А.А. Коваленя (гл. ред.) ; науч. ред. О.Н. Левко. — Минск: Белар. навука, 2012. — С. 54-58.

4. Вайцяховiч А.В. Пахавальны абрад некропалей полацкх культавых будынкау XII-XIII стагоддзяу // Вестн. Полоц. гос. ун-та. Сер. А, Гуманит. науки. - 2008. - № 7. - С. 20-27.

5. Войтехович А.В. Погребальный обряд населения Полоцкой земли в X-XII вв. - Минск: Белар. навука, 2019. - 269 с.

6. Воронин Н.Н. Древнее Гродно (по материалам археологических раскопок 1932-1949 гг.). - М.: Изд-во АН СССР, 1954. - 239 с.

7. Дук Д.У., Емяльянчык В.А. Моплю полацкага гарадзшча (па вышках археалапчных раскопак у 2007 г.) // Матэрыялы па археалоги Беларуи. - Мшск, 2011. - Вып. 21. - С. 61-73.

8. Дук Д.У., Емяльянчык В.А., Коц А.Л. Могшю на стрэлцы Шжняга замка у Полацку // Матэрыялы па археалоги Беларуси -Мшск, 2018. - Вып. 29. - С. 171-182.

9. Дук Д.У. Справаздача аб археалапчных раскопках на тврыторыи Шжняга замка г. Полацка у 2014 г. // Фонд археалапчнай навуковай дакументацш Цэнтральнага навуковага архива Нацыянальнай акадэмл навук Беларуи. - Спр. № 3308.

10. Дучиц Л.В. Каменные курганы Полоцкой земли // Археология и история Пскова и Псковской земли. Материалы 50 научного семинара: сб. ст. / под ред. В.В. Седова. - Псков, 2004. - С. 386-395.

11. Дучыц Л.У. Да пытання аб познесярэдневяковых курганах Пауночнай Беларуа // Весщ Акадэми навук БССР. Сер. грамадсюх навук. - 1989. - № 4. - С. 77-83.

12. Дучыц Л. Познесярэдневяковыя курганы Беларус // Пст.-археал. зб. - Мшск, 1997. - № 12. - С. 77-79.

13. Емяльянчык В.А. Вынш антрапалаЛчных даследаванняу на тврыторыи Беларускага Падзвшня у 1998-2008 гады // Беларускае Падзвшне: вопыт, методыка i вынш палявых даследаванняу (да 80-годдзя пачатку археалагчных раскопак у г. Полацку): зб. навук. прац рэсп. навук.-практ. семшара, Полацк, 20-21 тстап. 2008 г. / Пад агульн. рэд. Д.У. Дука, У.А. Лобача. -Наваполацк: ПДУ, 2009. - С. 30-37.

14. Емельянчик О.А., Шипило В.А. Краниологическая характеристика материалов погребений с территории Нижнего Замка в Полоцке // Вестн. Полоц. гос. ун-та. Сер. A, Гуманит. науки. - 2018. - № 1 (23). - С. 18-23.

15. Каргер М.К. Альбом к отчёту об археологических раскопках 1962 г. в Полоцке и Новогрудке // Фонд археологической научной документации Центрального научного архива Национальной академии наук Беларуси. - Д. № 166а.

16. Каргер М.К. Храм-усыпальница в Евфросиниевском монастыре в Полоцке // Советская археология. - 1977. - № 1. - С. 240-246.

17. Ктмау М.В. Лучансю грунтовы могшьшк I // Вщебсюя старажытнасщ: матэрыялы навуковых канферэнцый / рэдкал.: Г.У. Савшю. - Мшск: Нацыянальная бiблiятэка, 2013. - С. 20-23.

18. Ктмау М.В. Новыя археалагчныя даследаванш у гарадах Падзвшня у 2009 годзе // Матэрыялы па археалоги Беларуи. -Мшск, 2012. - Вып. 23. Археалапчныя даследаванш на тврыторып Беларуа у 2009- 2010 гадах. - С. 313-323.

4 Антрапалапчная экспертыза была зроблена толью для могшак на Стрэлцы Шжняга замка, могшак пры храме -пахавальш i пахаванняу пры Спаса-Праабражэнсюм храме.

19. Магалшсю 1.У., Торшын Я.М., Зыкау П.Л. Папярэдшя вынш археалапчных даследаванняу на тэрыторьп Спаса-Еуфра-сшьеускага манастыра у 2016 г. // Матэрыялы па археалогй Беларуа. - Мшск, 2018. - Вып. 29. - С. 277-280.

20. Папярэдшя вынш даследавання могшьнжа Х1-ХШ стст. на тэрыторыi Верхняга замка Полацка / 1.У. Магалшсю, В.А.Емельянчык, А.Л. Коц, П.М. Кенько // Вестн. Полоц. гос. ун-та. Сер. A, Гуманит. науки. - 2023. - № 2(67). - С. 6-12.

21. Макаров Н.А. Каменные подушки в погребениях древнерусских городских некрополей // Советская археология. - 1981. -№ 2. - С. 111-116.

22. Курганныя могшьнш захаду Браслаускага Паазер'я (матэрыялы раскопак 1978-2010 гадоу) / М.А. Плавшсю, Л.У. Дучыц, А.М. Плавшсю, В.1. Шадыра. - Мшск: Галшфы, 2014. - 220 с.

23. Тарасов С.В. Отчёт о раскопках в Полоцке и Полоцкой округе в 1987 г. // Фонд археологической научной документации Центрального научного архива Национальной академии наук Беларуси. - Дело № 1014.

24. Чарауко В.У. Пахавальныя помнт Полацка XIV-XVIII стст. // Вестн. Полоц. гос. ун-та. Сер. А. Гуманитарные науки. -2019. - № 1. - С. 129-135.

25. Штыхау Г.В. Крывiчы: па матэрыялах раскопак курганоу у Пауночнай Беларуа. - Мшск: Навука i тэхшка, 1992. - 191 с.

Пастушу 08.12.2023

ПЛИНФА В ПОГРЕБЕНИЯХ Х1-Х^ ВВ. В ПОЛОЦКЕ А.Л. КОЦ

(Полоцкий государтсвенный университет имени Евфросинии Полоцкой)

В статье представлены материалы исследований погребальных комплексов древнерусского периода. В отдельных погребениях зафиксирован сопроводительный инвентарь — древний кирпич-плинфа. Её клали под голову умершего. В литературе такие детали определяются как «каменные подушки». Исследователи связывают их с аскетичностью умершего. В Полоцке зафиксировано 9 могил с плинфой, из них 4 в грунтовых погребениях на кладбищах при церквях и 5 в саркофагах каменых храмов. Плинфу использовали с того же памятника, при котором (или в котором) были устроены погребения. Во всех зафиксированных примерах в Полоцке использовались один или несколько кусков плинфы. В отдельных случаях целый кирпич, но с повреждениями. Предварительно определено, что плинфу под голову могли укладывать в могилу социально значимого лица.

Ключевые слова: Полоцк, погребальные памятники XI—X.IVвв., погребение, кладбище, плинфа, «каменные подушки».

PLYNTH IN THE BURIALS OF THE XIth - XIVth CENTURIES IN POLOTSK

A. KOTS

(Euphrosyne Polotskaya State University of Polotsk)

The article presents materials from studies of burial complexes of the Ancient Rus' period. In some burials, accompanying grave goods were recorded - an ancient brick plinth. It was placed under the head of the deceased. In the literature, such details are defined as "stone pillows ". Researchers associate them with the asceticism of the deceased. 9 graves with plinths were recorded in Polotsk. 4 were in ground burials in church cemeteries and 5 were in sarcophagi of stone churches. The plinth was used from the same monument at which (or in which) the burials were located. In all examples in Polotsk were used one or more pieces of plinth. In some cases, there is a whole brick, but with damage. It has been previously determined that the plinth under the head could have been placed in the grave of a socially significant person.

Keywords: Polotsk, funerary monuments of the XIth - XIVth centuries, burial, cemetery, plinth, "stone pillows ".

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.