Научная статья на тему 'Палявыя даследаванні Падзвіння па этнаграфіі дзяцінства (лета 2010 года)'

Палявыя даследаванні Падзвіння па этнаграфіі дзяцінства (лета 2010 года) Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
19
3
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
ЭТНОГРАФИЯ ДЕТСТВА / ПОЛЕВЫЕ ИССЛЕДОВАНИЯ / ДЕТИ / БЫТ ДЕТЕЙ / ВОСПИТАНИЕ ДЕТЕЙ / ТРАДИЦИИ ВОСПИТАНИЯ / БЕЛОРУССКАЯ ЭТНОГРАФИЯ

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Андрыеўская С.У.

Рассматриваются традиции воспитания и быта детей населения белорусского Придвинья на основании этнографической литературы и данных полевых исследований. Сравниваются традиции быта и воспитания в XIX, XX и XXI веках. Проведенные полевые исследования по этнографии детства подтверждают гипотезу о региональных особенностях Придвинья в традициях воспитания и быте детей.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

FIELD INVESTIGATIONS OF THE DVINA REGION ON ETNOGRAPHY OF THE CHILDHOOD (summer 2010)

In this article on the basis of the ethnographic literature and facts of the field investigations are studied traditions of bringing up and way of life of the belarussian population of the Dvina region. It is marked, that the results of modernisation of the way of life caused loss of some elements of maternal-baptismal complex of ceremonies. For the XX ht century it is typical the reduction of role of the family bringing up of children on the basis of folk traditions. In the article are compared traditions of the way of life and bringing up in the XIX th, XX th and XXI st centuries. Field investigations, made by the author prove the hypothesis about regional peculiarities of the Dvina region.

Текст научной работы на тему «Палявыя даследаванні Падзвіння па этнаграфіі дзяцінства (лета 2010 года)»

УДК 39:314.544.5-053.2(476.5)

ПАЛЯВЫЯ ДАСЛЕДАВАНН1 ПАДЗВ1ННЯ ПА ЭТНАГРАФП ДЗЯЦШСТВА

(лета 2010 года)

С.У. АНДРЫЕУСКАЯ (Полацт дзяржауны ушверстэт)

На падставе этнаграфiчнай лтаратуры i дадзеных палявых даследаванняу вывучаюцца трады-цъи выхавання i побыту дзяцей насельнщтва беларускага Падзвiння. Адзначаецца, што у вынiку мадэрнi-зацъй жыццёвага укладу адбылася страта некаторых элементау радзiльна-хрэсьбiннага комплексу аб-радау. Для ХХ стагоддзя характэрны змяншэнне ролi сямейнага выхавання дзяцей, страта частк народных традыцый. У артыкуле парауноуваюцца традыцыи быту i выхавання у Х1Х, ХХ i ХХ1 стагоддзях. Асноунымi прынцыпамi сямейнага выхавання з'яуляюцца: цесная сувязь з жыццём, улiк узроставых асаб-лiвасцей, непарушнасць i пераемнасць выхаваучага працэсу. Праведзеныя палявыя даследаваннi па этна-графИ дзяцiнства пацвярджаюць гiпотэзу аб рэгiянальных адметнасцях Падзвтня у традыцыях выхавання i побыце дзяцей. 1х вывучэнне спрыяе паглыбленню этналагiчных ведау.

Уводзшы. Дзяцшства з'яуляецца перыядам актыунага засваення сацыяльнага вопыту. Перад сучас-ным грамадствам востра стаяць праблемы узаемаадносш пакаленняу, павышэння ролi сям'i у выхаваннi i сацыялiзацыi дзяцей, спынення працэсу разбурэння нацыянальных традыцый у сям'i, страты бацькоускай адказнасцi i шшыя, яшя ютотным чынам уплываюць на пах1чнае, фiзiчнае i маральнае развiццë дзяцей. Для вырашэння пазначаных праблем варта звярнуцца да народнага вопыту. Эгнаграфiя дзяцiнства дасле-дуе нацыянальна-адметныя рысы выхавання, ролю дзяцей у полаузроставай структуры грамадства i сям'i, сямейных святах i абрадах, дзiцячы фальклор, што патрабуе правядзення палявых даследаванняу.

У апоштя гады актывiзавалася дзейнасць па збiранню дзiцячага фальклора студэнташ i выклад-чыкамi вышэйшых навучальных устаноу кра1ны. Выдадзена некалькi зборншау, складзеных з затсау канца ХХ - пачатку ХХ1 стагоддзя [1 - 3]. Аднак цiкавасць для даследавання уяуляюць не толькi фаль-клорныя тэксты, але i бытавыя сямейныя тралы^и, этнапедагапчныя прыёмы i метады выхавання дзяцей. Перспектыуным напрамкам для развщця этнаграфii дзяцшства з'яуляецца вывучэнне рэпянальных асаблiвасцей.

Асноуная частка

Характарыстыка методыкi даследавання. У межах праграмы вывучэння праблем псторьп i культуры, экалогii i прыродакарыстання Падзвiння «Полацк-2009» у 2009 - 2010 гадах распрацоувалася наву-ковая тэма «Традыцып выхавання i побыту дзяцей на тэрыторыi беларускага Падзвшня у кан. Х1Х - пач. ХХ1 ст.». Па азначанай тэме былi запланаваны i праводзшся палявыя этнаграфiчныя даследаваннi. Летам 2010 года экспедыцын адбылiся у наступныя раёны: Верхнядзвiнскi (в. Нурава, Зяльш, Горкi Боркавiчска-га сельскага савета); Мёрсш (в. Дарошкавiчы, Горк1 Туркоускага сельскага савета, г. Дзiсна); Полацш (в. Заазер'е, Семянец Заазерскага сельскага савета); Расонсш (в. Рудня, Карал1 Янкавiчскага сельскага савета); Ушачскi (в. Арэхауна, Федарэнкi Сарочынскага сельскага савета); Чашнщш (в. Стаубцы, 1згаро-дзiшча Кашчынскага сельскага савета); Браслаускi (в. 1казнь, Укля Цяцерскага сельскага савета).

Аналiз атрыманых у эскпедыцыi палявых матэрыялау дазваляе сказаць, што найбольш шфарма-тыунай аказалася наступная група рэспандэнтау - вясковыя жанчыны, што нарадзшся у 20 - 30 гадах ХХ стагоддзя (больш сталы узрост сустракаецца рэдка). Больш маладыя у адносiнах да азначанай тэмы характарызуюцца скептычным стауленнем, цi iх iнфармацыя носiць мадэрнiзаваны характар (напрыклад, школьныя успамiны). Большасць рэспандэнтау маюць только пачатковую (радзей - сярэднюю) адукацыю. Па веравызнаннi рэспандэнты падзяляюцца на праваслауных i католiкаУ, амаль у роунай прапорцш. Мала-шфарматыунай групай па азначанай тэме з'яуляюцца мужчыны. Асноуным стау метад апытання на падставе складзенай анкеты-апытальшка. Выкарыстоувауся таксама метад назiрання.

Радзшьна-хрэсьбшная абраднасць беларусау Падзвшня. Вядома, што народныя традыцыi найбольш трывала захоуваюцца у тых сферах, яшя мала падвержаны мадэрнiзацыйным працэсам. Адной з такiх сфер з'яуляецца сямейнае выхаванне дзяцей. Некаторыя прыёмы догляду, элементы побыту i вы -хавання дзяцей у сем'ях, вопыт народнай медыцыны, захавалiся аж да ХХ1 стагоддзя. Зразумела, што адбылася iх трансфармацыя, рэдукцыя i мадэршзацыя. Каб прасачыць змены, якiя адбывалюя у побыце i традыцыях сямейнага выхавання на працягу пазначанага пстарычнага перыяду, параунаем клаачныя этнаграфiчныя ашсанш канца Х1Х - пачатку ХХ стагоддзя i iнфармацыю, атрыманую з успамшау рэс-пандэнтау.

У «Матэрыялах ...» П.В. Шэйна [4, с. 3 - 5] радзшы у Вщебскай губернi апiсваюцца наступным чынам. Калi жанчына адчуе пачатак родау, яна пасылае за бабкай-павiтухай. 1мкнуцца, каб найменш лю-

дзей ведалi пра пачатак родау, таму што гэта прыводзщь да павелiчэння iх працягласцi. Асаблiва непа-жаданым лiчыуся прыход чужых людзей, таму часта для нараджэння дзiцяцi абiралi нежылое памяшкан-не: гумно, лазню i iнш. Лес чалавека, яго здароуе, багацце, па народным меркаванш, залежылi ад шмат-лiкiх абставш яго з'яулення на свет. Мела значэнне любая дробязь: словы i дзеяннi мацi, бабкi -павiтухi, час i месца нараджэння, надвор'е, дзень тыдня i г.д. Таму нараджэнне дзiцяцi суправаджалася магiчнымi прыëмамi, знауцай i выканальнщай яюх была бабка-павиуха. Напрыклад, пупавiну хлопчыку рэзалi на дубовай трэсцы, сякеры, каб быу моцны, добры працаушк, цi на кшзе - каб быу шсьменны, дзяучынцы -на верацяне, хлебнай лапаце, каб была работнiца i г.д. Пасля нараджэння дзiця мылi у вадзе, куды кiдалi бурштын, дробныя манеты (каб быу багаты), лiлi некалькi кропель водкi (каб быу моцны), сыпалi свян-цоную соль (каб не «сурочьш»), клал1 бурачок (каб быу здаровы) i г.д. Дзiця загортвал1 у полю (пялюшк1), часам у бацькоускую кашулю (каб паважау бацьку), клалi на ложак (але не у калыску, бо туды можна класцi толью пасля хрышчэння). Бабка-павiтуха iмкнулася не хвалщь дзщя (верагодна, каб не «сурочыць»). Калi у адносiнах народжанага што i казалася, то тыпу: «Во ён, паскуднiчек, якi плюгавеньш! Нiхай ён лепш ляжыць з Хрктом!» [4, с. 4]. За дапамогу бабка звычайна нiчога не брала, зрэдку сустракаюцца звесткi, што парадзiха дарыла ёй кавалак палатна, дробныя манеты.

У ХХ стагоддзi на Падзвiннi адбылiся якасныя змены абставiнау нараджэння жанчынай дзiцяцi. Калi большасць рэспандэнтак, яюя нарадзiлiся у 20-я гады ХХ стагоддзя адзначаюць, што нараджалi дзяцей дома, то ужо большасць рэспандэнтак, яшя нарадзшся у 30-я гады ХХ стагоддзя адзначаюць, што яны нараджалi дзяцей у медыцынсшх установах. Улiчваючы, што перыяд дзетанараджэння першых пры-ходзiуся на даваенныя, ваенныя i першыя пасляваенныя гады, а апошнiх (у большасщ) на 50 - 60 гады ХХ стагоддзя, можна зрабщь выснову, што менавiта у 60-я гады ХХ стагоддзя пачауся працэс страты пласта народнай культуры, звязанага з радзiльнай абраднасцю. Знiжаецца статус i паступова цалкам пе-растае юнаваць сацыяльная роля павiвальнай бабш, знiжаецца роля кумоу у жыцщ дзiцяцi. Аб'ектыунай прычынай працэсу, безумоуна, было паляпшэнне медыцынскага абслугоування, яго даступнасць для на-сельнiцтва нават самых аддаленых ад раёных цэнтрау вёсак.

1стотныя змены у бок спрашчэння адбылiся у ХХ стагоддзi у радзiльна-хрэсьбiнным комплексе, што можна прасачыць на падставе успамiнау рэспандэнтак. З атсаных этнографамi другой паловы Х1Х -пачатку ХХ стагоддзя «клаачных» для Вiцебшчыны радзiльнага i хрэсьбiннага абрадау [4, с. 3 - 36] у другой палове ХХ стагоддзя захавалюя толькi некаторыя элементы. Рэспандэнткi, як1я нараджалi дзяцей дома, адзначал^ што да iх прымаць роды запрашалi мясцовую «бабку», якую ведала уся акруга. Усе, без выключэння, добра памяталi яе iмя (што паказальна). Адразу ж пасля родау «бабка» ажыццяуляла ку-панне дзiцяцi. Тыя рэспандэнтк1, яшя нараджалi дзяцей у медыцынск1х установах мата не памятаць iмя урача цi акушэрш, якiя прымалi роды, але добра памяталi тую жанчыну, якая ажыццяуляла першае ку-панне дзiцяцi дома, больш таго, да яе выбару ставiлiся з увагай (што таксама паказальна). Яе i называлi «бабкай». Такая тэндэнцыя зауважаецца у Полацкiм, Ушачскiм, Чашнiцкiм, Расонсюм, Верхнядзвiнскiм раёнах. Такiм чынам, калi у першай палове ХХ стагоддзя «бабкай» называлi мясцовую «спецыялiстку», якая прымала роды, то у другой палове ХХ стагоддзя адбылося перанясенне: «бабкай» называлi не тую жанчыну, якая непасрэдна прымала роды, а тую якая першы раз купала дзщя. Пры гэтым па-ранейшаму вясковыя жанчыны лiчаць што быць «бабкай» прэстыжна, былi вельмi задаволены, калi iх запрашалi. Ва Усiх раёнах Падзвшня, дзе праводзiлася апытанне, назiраецца сувязь памiж першым купаннем дзщящ i наданнем жанчыне, якая яго ажыццяуляла, статусу «бабш»: «я суседку .запраала, каб купаць паказала, дык яна майму сыну - бабка. Мы ужо з ёй бальшая радия»1; «мы з адной у бальмцы разам ляжалг, яна мяне дужа улюбгла, дык запраала пакупаць за бабку»»2; «свякроука мне першага купала, дык яе тады I у начоуках каталг»3. Ва уах, без выключэння, раёнах «бабка» лiчыцца раднёй (хаця б i не знахозшася у кроуным радстве з парадзiхай), аб чым сведчаць выказванш рэспандэнтак. Частымi з'яуляюцца выпадкi, калi пачэсная роля «бабкi» даставалася мащ цi свякроуцы парадзiхi, што лапчна супадала з бытавьЕШ аб-ставiнамi (маладая сям'я жыла пад адным дахам з бацькамi). Праслежваецца сувязь радзшьна-хрэсьбшнага абраду з сiмволiкай вады: значнасць першага купання дзiцяцi, у час хрэсьбш «бабку» садзiлi i вазiлi на Падзвiннi часцей за усё у «начоуках». У ашсаннях Х1Х стагоддзя бабу возяць на баране. Яна, едучы, аблiвала удзельшкау шэсця вадой3. У сувязi з гэтым можна выказаць меркаванне аб традыцыйнай функ-«бабкi» не тольш як павiтухi, але i як важнага Удзельнiка «ачышчальных» мерапрыемствау у радзшьна-хрэсьбшным абрадзе (вада як сродак ачышчэння).

1 Затсана аутарам 21.06.2010 ад Гердовай Людмшы Мацвееуны, 1940 г. н., в. Заазер'е, Полацк раён.

2 Затсана аутарам 13.08.2010 ад Лагчэевай Варвары Сямёнауны, 1926 г. н., в. Стаубцы Кашчынскага сельскага са -вета, Чашнiцкi раён.

3 Зашсана аутарам 25.06.2009 ад Царавай Вацлавы Якубауны, 1931 г. н., в. Дарошкавiчы Туркоускага сельскага са-вета, Мëрскi раён.

Па сведчанш рэспандэнтау, на Падзвшш традыцыйныя элементы радзiльнага абраду захоувалкя да пачатку 90-х гадоу ХХ стагоддзя.

Бадай, самым шфарматыуным аказауся блок, звязаны з цяжарнасцю (у прыватнасщ, перасцярогамi для цяжарных) i хатнiмi сродкш! лекавання ад дзвдчых хвароб. Найбольш вядомыш дзвдчыт хваро-бамi на Падзвiннi з'яуляюцца «упуд» («супуд», «пуд») i «урок» («суроцы», «сурок»). Амаль кожная рэс-пандэнтка прапанавала сцiранне падалом сарочш мацi «пры суроку» i сплёуванне тры разы пры «упудзе» як утверсальныя сродкi лекавання. Сярод шшых вядомых з «класiчнай» этнаграфiчнай лпаратуры [4; 5] хваробау намi зафшсавана шфармацыя пра «начнщы», «крыксы», «рожу» (некальш вдоу), «калтун», «грыжу» (некальш вiдау), «лiшай», «наход»4. Пы гэтым зауважым, што сярод рэспандэнтау не было ташх, якiя б прызнатся што практыкуюць лячэнне замовамi. Большасць адзначалi, што выкарыстоувалi народныя пры-ёмы лекавання у адносiнах сва1х уласных дзяцей. Звычайна апiсвалiся дзеянш без вербальнага суправа-джэння. Напрыклад: ад «крыксау» мацi трэба узяць малое дзiця у свой падол i трэсцi («палоць»); ад «начнщ» -пакласщ яго на падлогу i венiкам кацщь ад печы да парога5; ад «упуду» тры разы абнесщ вакол хаты, паца-лаваць i сплюнуць, прагаварыушы: «Пуд, астанься тут!»6; ад «лшая» пацерщ па хворым месцы у дзi-цяцi вiльгаццю з ваконнага шкла i прагаварыць: «Лгшай, гдзг свшням мешай!»»» i г.д. Веданне рэспан-дэнтам народных прыёмау лекавання залежыць ад таго, цi был у яго жыцщ сiтуацыi, калi яно было неаб-ходна. Гэты пласт народнай культуры носiць латэнтны характар i актывiзуецца толькi тады, кал1 з'яуля-ецца вострае запатрабаванне. Даследчык павiнен улiчваць i тое, што не кожны рэспандэнт пажадае ад-крыць хоць i маленькая, але усëж-такi «сакрэты».

Забароны, звязаныя з цяжарнасцю, наадварот, сакрэтам не лiчацца, таму паведамляюць iх рэспан-дэнткi з задавальненнем. Такiх забарон зафжсавана у даследуемым рэгiëне некальш дзесяткау. Да боль -шасщ з iх стауленне скептычнае, тыя ж, якiя лiчацца «праудзiвымi», звычайна у аповедзе падмацоу-ваюцца прыкладамi з жыцця. У тлумачэннях шфарматарау адносна забарон яскрава праслежваецца доя расплаты дзяцей за «грахЬ> бацькоу. Звычайная схема аповеда простая. Бацька цi мацi парушылi уста-ноулены парадак (напрыклад, нешта рабiлi у свята) - у вынiку калецтва у дзiцяцi, звязанае з вдом дзей-насцi: мацi шыла - у дзвдщ сшытыя пальцы рук; бацька сек - у дзщящ рассечаная губа i г.д. [5].

На наш погляд, цiкавасць прадстауляе забарона на удзел цяжарнай жанчыны у абрадзе хрышчэння у якасщ хроснай мацi, як адлюстраванне рэшткау архаичных вераванняу, звязаных з цяжарнасцю i душой. У беларусау лiчылася, што у выпадку шкода будзе нанесена абодвум дзецям.

Трэба адзначыць, што пэуны уплыу на рэспандэнтау аказваюць сучасныя сродкi масавай шфар-мацыi, якiя прыносяць у беларускую вёску звесткi аб традыцыях iншых народау, таму некаторыя з iх но-сяць эклектычны характар. Акрамя таго, паколькi просьба расказаць, як выхоУвалi дзяцей - гэта фак-тычна (у разуменнi iнфарматара) просьба расказаць пра усё жыццё, шфармацыя, атрыманая ад рэспандэнтау, часта змяшчае шмат «лiшнiх» для тэмы звестак, напрыклад, шмат шфармацьп пра вясельны абрад, успамiнау аб вайне, бытавых здарэннях.

Ва усiх даследаваных раёнах Падзвiння лiчылася, што быць кумам цi кумой (хросным бацькам, мацi) - пачэсна. Пры гэтым большасць рэспандэнтау адзначал^ што ад кумауства не адмауляюцца. Выпадкi запрашэння у кумы у ХХ стагоддзi чужых (выпадковых, прышлых) людзей зафжсаваны толькi у Браслаускiм раёне. У астатшх выпадках у ХХ стагоддзi у кумы запрашалi цi сваякоу, цi сяброу (суседзяу па вёсцы). На Мёршчыне, Верхнядзвiншчыне пераважаюць уяуленш аб тым, што у кумы трэба запра-шаць нежанатых людзей. Ва Ушацшм, Полацкiм, Расонскiм раёнах гэтая заканамернасць не зафiксавана. Большасць рэспандэнтау лiчаць, што у кумы можна запрашаць i жанатых сваякой щ сяброу. Паусюдна распаусюджана уяуленне аб тым, што шлюбная пара не можа быць кумамi у аднаго хроснiка адначасова. Лiчыцца, што кумамi павшны быць людзi, яия памiж сабой «чужыя», гэта значыць не з'яуляюцца мужам i жонкай. Зафшсавана iмкненне маладых дзяучат удзельтчаць у хрышчэнш хлопчыкау, якое тбыта спры-яе больш хуткаму заключэнню шлюбу самой хроснай мацi8. У Чашнщим раёне большасць рэспандэнтау

4 Защсана аутарам 25.06.2009 ад Царавай Вацлавы Якубауны, 1931 г. н., в. Дарошкавiчы Туркоускага сельскага савета, Мëрскi раён; 28.06.2010 ад Федарэнка Алiны Сяргееуны, 1939 г. н., в. Федарэнкi Сарочынскага сельскага савета, Ушацкi раён; 15.08.2010 ад Цвшь Вольгi Андрэеуны, 1933 г. н., в. 1згародзшча Кашчынскага сельскага савета, Чашншю раён.

5 Защсана аутарам 26.07.2010 ад Каевай Тамары Аркадьеуны, 1939 г. н., в. Нурава, Боркавiчскага сельскага савета, Верхнядзвшсю раён.

6 Заиiсана аутарам 24.06.2010 ад Шынкевiч Апалони 1гнатауны, 1915 г. н., в. 1казнь (раней пражывала у в. Укля Цяцерскага сельсавета), Браслаусю раён.

7 Запхана аутарам 13.08.2010 ад Канаиелькiнай Таццяны Паулауны, 1936 г. н., в. Стаубцы Кашчынскага сельскага савета, Чашнщю раён.

8 Заиiсана аутарам 28.06.2010 ад Федарэнка Алшы Сяргееуны, 1939 г. н., в. Федарэнкi Сарочынскага сельскага савега, Ушацкi раён.

сведчыла аб непажаданасщ запрашаць у кумы незамужшх дзяучат (асаблiва да дзяучынак)9. Такое мер-каванне, магчыма, звязана з архаiчнымi вераваннямi аб размеркаванш «долЬ».

У Х1Х стагоддзi на Падзвшш быу распаусюджаны абрад «муравшш», «змыванне мура», «злiукi», «жмурыню». Абрад завяршау хрэсьбшы i быу абавязковым, бо патрабавау змыць з немаулящ рэштш святога мiра, якiм мазалi дзiця у царкве. Сутнасць абраду заключалася у тым, што дзвдщ змывалi вадой твар i ручш (у некаторых месцах купалi), пасля чаго у ваду мачылi руш i мазалi ёй вочы усе прысутныя, мярку-ючы, што мiра аказвае лекавае уздзеянне [5, с. 387]. Даследчык Е.Р. Раманау паведамляе, што пры пер-шым купанш дзiцяцi у ваду клалi срэбныя грошы, каб дзiця было «багатым i чыстым, як срэбра». Бабка-павiтуха мыла дзщя вадой, куды сыпауся авёс, каб дзiця не было плакавым, а было шча^вым [5, с. 329].

Нi адна з рэспандзотак (а сярод iх былi i 1915 г.н.) не ведае, што за абрад «муравши» («^уш» i г.д.), апiсанне якога мы сустракаем у «Матэрыялах...» П.В. Шэйна [4, с. 11 - 12] i iншых крынщах [5], з чаго вышкае, што у 30-я гады ХХ стагоддзя гэты абрад ужо не фiксуецца.

Адбиак наклала на народныя традыцыi савецкая антырэлшйная прапаганда, асаблiва ва усходняй частцы Падзвiння. Больш часта на Расоншчыне, Полаччыне, Ушаччыне (у параунанш з Мёршчынай, Браслаушчынай) не хрысцш дзяцей, не вянчалiся. Прычыну рэспандэнты тлумачылi па-рознаму: адсут-насць паблiзу царквы (савецкiя улады закрывалi храмы), прыналежнасць да партыi камунiстау аднаго члена сям'i, неабходнасць выбару справак з сельсавета аб месцы жыхарства (у савецкiя часы святары абавязаны былi дасылаць шфармацыю у сельсаветы аб правядзеннi абрадау хрышчэння, вянчання), боязь рэпрэсiуных дзеянняу з боку улад. Нi адзiн з рэспандэнтау не пазначыу, што не хрысщу дзяцей з-за цвёр-дых агастычных перакананняу, наадварот, падкрэслiвалася, што «у бога веру» (i «жоны у доме трымаю») , але «жыццёвыя абставiны склалiся так»11.

Бытавыя умовы выхавання дзяцей. Уяуленне аб тым, яшм павшен быць побыт дзщящ, змяш-лася напрацягу апошнiх двух стагоддзяу. Прычынай гэтага з'яуляецца не тольш паляпшэнне умоу жыцця людзей, але i змена адносiнау да дзвдщ. Калi у традыцыйным грамадстве сацыяльная вартасць дзяцей была шзкай, то для сучаснага грамадства характэрна усведамленне вартасцi дзiцяцi, каштоУнасцi яго як асобы. Таму у побыце дзяцей адбылiся якасныя змены, ён значна палепшыуся.

У Х1Х стагодда быт дзяцей залежыу ад сацыяльнага i матэрыяльнага становiшча iх сям'г 1стотна адрознiвалiся пабытовыя умовы дзяцей шляхты, гарадской беднаты i сялян. У заможных гараджан i шляхты быу асобны дзiцячы пакой, часам за дзецьмi наглядалi выхавальнщы, нянью. У дзяцей была спецыяльная дзвдчая мэбля, цацк1 фабрычнага вырабу, добрае адзенне. У сялянскай хаце асобных пакояу для дзяцей не было. Месцам знаходжання дзяцей лiчылiся палац («пол», «полак»), дзе яны павшны былi сядзець щха, каб не замшаць бацькам рабщь неабходныя справы, щ весцi размову, кал1 хто заходзiу у хату. Сялянская хата не вылучалася чысщнёй, часта у падпечку з1мой змяшчал1 курэй, маладняк жывёлы. Летам хату запауняла безл1ч мух. Традыцыйна генеральная уборка хаты адбывалася перад Вялiкднëм, Сёмухай, Калядамi [6, с. 105 - 106]. Абавязковым прадметам дзiцячай мэблi у Х1Х стагоддзi у сялян была тольш калыска для немаулят.

Мала шфармацш удалося атрымаць ад рэспандэнтау аб прадметах дзiцячай мэблi, цацках, гульнях. Успамiны аб цацках i гульнях у аповедах рэспандэнтау узнiкалi толькi тады, калi з iмi было звязана яркае эмацыйнае перажыванне, у астатнiх выпадках рэспандэнт пазбягау тэмы, як нязначнай, не вартай увагi. Паказальная вербальная рэакцыя: «старая, ужо не памятаю, калi тое было», «ай, яюя там цацю, бедна жылi, трэба было бацькам памагаць»12. У першай палове ХХ стагоддзя прадметы дзвдчай мэблi (па успамшах шфарматарау) былi у большасщ самаробнымг Тольк1 з 60 - 70-х гадоу ХХ стагоддзя шырока распаусюдзiлiся прадметы прамысловай вытворчасцi. Ташя рэчы, як калыска, «стойкая» часта перадавалi з пакалення у пакаленне цi ад суседа да суседа у вёсцы. Адзенне для дзяцей у першай палове ХХ стагоддзя (часцей за усё) таксама перадавалася ад старэйшых дзяцей, а для немаулят яго рабш з бацькоускай «старызны». Зафшсаваны цэлы комплекс народных «абгрут'аванняу» такой стратэrii. У якасщ прыкладу пры-вядзем наступныя: «Рабёнку трэба дзелаць пялёнк са старых скацёрак-настольткау, тады яго жыццё бу-дзе лёгкае, будзе усё жыццё гуляць»13; «Пялюшш рабт са старога, каб адзежа добра насшася»14; «Рабш

9

Затсана аутарам 15.08.2010 ад Цвшь Волыл Андрэеуны, 1933 г. н., в. 1згародзшча Кашчынскага сельскага савета, Чашншш раён.

10 Запюана аутарам 15.08.2010 ад Цвшь Вольп Андрэеуны, 1933 г. н., в. Iзгародзiшча Кашчынскага сельскага савета, Чашншш раён.

11 Заmiсана аутарам 25.06.2009 ад Царавай Вацлавы Якубауны, 1931 г. н., в. Дарошкавiчы Туркоускага сельскага са -вета, Мëрскi раён.

12 Заmiсана аутарам 24.06.2010 ад Шынкевiч Аmалонii 1гнатауны, 1915 г. н., в. 1казнь (раней пражывала у в. Укля Цяцерскага сельсавета), Браслауск раён; 13.08.2010 ад Канапелькшай Таццяны Паулауны, 1936 г. н., в. Стаубцы Кашчынскага сельскага савета, Чашншю раён.

13 Запюана аутарам 22.08.2010 ад Свфскай Юзэфы Брашславауны, 1931 г. н., в. Горкi Мжалаёускага сельскага савета, Мёрсю раён.

14 Заmiсана аутарам 15.08.2010 ад 1укшай Валянцшы Цшафееуны, 1932 г. н, в. Ьгародзшча Кашчынскага сельскага савета, Чашншш раён.

са старога, бо бедна жылг»15 i г.д. У 70 - 80-я гады ХХ стагоддзя бацью !мкнуцца набываць для дзщящ новую адзежу, незалежна першанец гэта щ не. У першую чаргу змена стратэгii была звязана з ростам да-брабыту. Цiкава, што i такая стратэгiя нарадзiла шмат абгрунтаванняу у народнай свядомасцi: «каб дзця не хварэла, трэба апранаць ваусё новае», «на хрышчэнне трэба новае адзяваць абавязкова» 16.

СродК i метады выхавання. Сэнс выхавання у традыцыйнай беларускай сям'! заключаецца ва умацаванш пераемнасщ пакаленняу на аснове традыцый. Можна пагадзщца з даследчыцай Л.В. Ракавай аб тым, што паняцце «выхаванне» адрозшваецца у навуковым ! народным разуменш. На падставе анал!зу актавых дакументау ХУ1 - XVII стагоддзяу яна прыходз!ць да высновы, што пад выхаваннем у сем'ях беларусау разумелася не тольш мэтанашраванае педагапчнае уздзеянне на асобу дзщящ, але ! забеспячэн-не яго уам неабходным: жыллём, адзеннем, ежай [6, с. 176]. Такое разуменне тэрмша «выхаванне» дай-шло да нашага часу, найбольш дакладна сэнс сямейнага выхавання перадаюць народныя выразы «гадаваць», «узгадаваць», «выгадаваць дзяцей».

Значнае месца у размове з кожным рэспандэнтам адведзена працоунаму выхаванню: падрабязнаму аповеду пра тое, што дапамагал! рабщь яны сва!м бацькам, да якой працы прывучал! уласных дзяцей. У сялянскай сям'!, якая з'яулялася гаспадарчай адзшкай, была вялжая патрэба у рабочых руках. Таму усе дзещ разглядалкя не як абуза, а як памочшш, сяляне змалку прывучал! дзяцей да працы. Гэта адбывалася паступова, у залежнасщ ад узросту дзщящ. Ужо пящ-шасщгадовыя дзещ мел! абавязш - !м даручалкя нескладаныя гаспадарчыя работы: падмесщ у хаце, на двары, шльнаваць агарод ад курэй, пасвщь гусей, глядзець за малодшымг Абавязкам дзяцей было зб!ранне ягад, грыбоу, выпас жывёлы. Ранняе уключэнне дзяцей у працу характэрна для традыцыйнага грамадства мнопх народау. У беларусау Падзвшня панава-ла перакананне, што усе «павтны працаваць з малых гадоу». Сярод рэспандэнтау распаусюджана мерка-ванне аб тым, што варта дзяцей прывучаць да працы, каб яны мат дасягнуць дабрабыту, багацця у дарослым жыцщ. Частай матывацыяй ранняга уключэння дзяцей у сялянскую працу з'яулялася беднасць сям'!, шматдзетнасць, хвароба аднаго з дарослых членау сям'! (щ яго смерць) ! г.д. «Мамка мая дужа хварэла, дык я малая, гадоу у восем I карову дагла, I есц варыла»17. Працалюбства л!чылася важнай якасцю, што падымала прэстыж сям'! щ асобнага чалавека. Сяляне !мкнул!ся разв!ваць матывацыю працы у дзяцей («нгякай працы не баялгся»), штуиыуна яны разумел!, што гэтага можна дасягнуць праз гульню ! заахвочвал! гульш з цацкаш, сярод яшх пераважал! прадметы хатняга ужытку, прылады працы. Працоунаму выхаванню спрыял! ! !миацыйныя гульш, у яшх узнаулялюя працоуныя аперацьп. Ёсць шмат бела-русшх народных танцау, што паутараюць працоуныя аперацьп. З ранняга дзяцшства дзецям унушалася, што праца не тольш крынща юнавання, але ! ап!р^1шча у жыцщ («рамяство за плячам! не насщь»). Працоуныя традыцьн складвалюя стагоддзям! ! няух!льна падтрымл1вал!ся у сям'!. Па словах П.В. Шэйна, з 10 - 12 гадоу падлетак актыуна уключауся у выкананне сельскагаспадарчых мужчынсшх абавязкау (каау, арау), да гэтага, з 6 - 7 гадоу, ён выконвау абавязш пастуха [4]. Мнопя з рэспандэнтау, дзяцшства яшх прайшло у першай палове ХХ стагоддзя, узгадваюць аб раншм уключэнш у працу.

Здольнасць дзяучыны щ хлопца да працы ул!чвалася пры выбары жашха щ нявесты. «Добрая дзеука была, г прасцг, г ткаць умела, усю сям'ю абшывала... »18. У беларусау на працягу некальшх стагоддзяу дзейшчау прынцып «як бацьш нашы працавал!, так ! мы працаваць будзем», характэрны для традыцый-нага аграрнага грамадства, як! адлюстроувау кансерватызм мыслення старэйшага пакалення [6, с. 239]. Для другой паловы ХХ стагоддзя, як адзначаюць даследчыш, характэрны змены: вопыт папярэдшх пакаленняу адрозшвауся ад сучаснага ! адбывауся разрыу пам!ж традыцыйнай свядомасцю ! жыццёвьЕШ рэ-ал!ям! Так, напрыклад, павышаецца роля адукацьп у грамадстве. Па сведчант этнографау Х1Х стагоддзя, сяляне з неахвотай аддавал! дзяцей вучыцца, бо не бачыл! для !х шшай дол!, акрамя працы на зямлг Але у другой палове ХХ стагоддзя нават для сялян становщца вщавочным, што адукацыя - адзш з «сацыяль-ных л!фтау» (сродак «выбщца у людзЬ). Таму яны !мкнуцца даць дзецям хаця б пачатковую адукацыю. Падмацоувала гэтую тэндэнцыю палиыка савецкай улады, нашраваная на увядзенне усеагульнай пачат-ковай, а потым ! сярэдняй адукацьп.

З пашырэннем усеагульнай сярэдняй адукацьп наз!раецца яшчэ адна тэндэнцыя ХХ стагоддзя -зшжэнне выхаваучай рол! сям'!. Большую частку часу дзещ праводзяць у школе, што уплывае на працэ-сы !х сац^1ял!зацы!. Кал! для традыцыйнага грамадства Х1Х - пачатку ХХ стагоддзя важнейшым! асярод-

15 Заиiсана аутарам 21.06.2010 ад Гердовай Людм!л^1 Мацвееуны, 1940 г. н., в. Заазер'е, Полацю раён.

16 Заиiсана аутарам 21.06.2010 ад Гердовай Людмшы Мацвееуны, 1940 г. н., в. Заазер'е, Полацю раён.

17 Запк;ана аутарам 24.06.2010 ад Ш^1нкев!ч Апалони 1гнатаун^1, 1915 г. н., в. 1казнь (раней пражывала у в. Укля Цяцерскага сельсавета), Браслауск! раён.

18 Запхана аутарам 13.08.2010 ад Канапелькшай Таццян^1 Паулаун^1, 1936 г. н., в. Стаубц^1 Кашч^1нскага сельскага савета, Чашн!цк! раён.

каш сацыялiзацыi была сям'я i аднавяскоуцы, то для другой паловы ХХ стагоддзя iх уплыу на працэс саци^^а^и дзяцей змяншаецца за кошт школы, дзяржавы, якая актыуна умешваецца у выхаванне.

Адносна асаблiвасцей рэлiгiйнага выхавання у сем'ях беларусау Падзвiння канца Х1Х - пачатку ХХ стагоддзя можна адзначыць наступныя тэндэнцыi: калi у дарэвалюцыйны перыяд рэлiгiйнаму выха-ванню надавалася значная увага на узроуш дзяржавы (царкоУна-прыходскiя школы), то пасля рэвалюцыи рэлiгiйнае выхаванне цалкам залежыць ад сямейнай традыцш. Для тэрыторш Падзвiння асаблiвасцю з'яу-ляецца наяунасць прадстаУнiкоУ розных канфесiй (праваслауныя, католт i iнш.), што спарадзiла тале-рантнае стауленне да суседзяу-iншаверцау, якое выхоувалася у дзяцей. Напрыклад, рэспандэнты неадна-разова падкрэслiвалi, што iх сям'я не планавала працу у рэлiгiйнае свята суседзяу iншай канфесп, каб не пакрыудз^ рэлшйныя пачуцщ апошнiх. Акрамя таго, нярэдкiмi быт шлюбы памiж прадстаушкаш «розных вераванняу». Трэба улiчваць i размежаванне Падзвiння да 1939 года на усходнюю i заходнюю часткi. Моцная пазщыя каталiцкага касцёла на заходшх тэрыторыях да 1939 года адбшася ва успамiнах рэспандэнтау. Так, адна з жыхарак Браслаушчыны узгадвае, што калi дзяучына-каталiчка выходзiла замуж за праваслаунага, то у касцёле званы званш, нiбыта па мёртвай19. Увогуле рэспандэнты-католiкi часцей за рэспандэнтау праваслаунага веравызнання узгадвалi пра рэлшйнае выхаванне дзяцей у iх сем'ях. Для савецшх часоу характэрна адмоунае стауленне дзяржавы да рэлiгii. Аднак большасць рэспандэнтау ад-значалi, што у сем'ях захоУвалiся рэлшйныя традыцыi. Перш за усё праявай захавання традыцый было iмкненне большасцi ахрысцщь дзяцей (часам для гэтага ехалi у iншы населены пункт, раён), выканаць пахавальны абрад з запрашэннем святара.

АсноУнымi сродкамi выхавання, якiмi карысталiся у сем'ях беларускага Падзвшня з'яулялiся: на-родныя традыцш, праца, звычаi i абрады, вусна-паэтычная творчасць. Выкарыстоувалюя такiя метады выхавання, як ухваленне, прыклад бацькоу, аутарытэт, заахвочванне. Нярэдка iнфарматары узгадвалi аб славесных усчуваннях i фiзiчных пакараннях з боку сваiх бацькоу. У дадзеным выпадку трэба памятаць, што выхаваучы працэс у сялянскай сям'i уплецены у само жыццё, размова з рэспандэнтам не з'яуляецца тым метадам, якi яго у поунай ступеш зафiксуе. Напрыклад, калi паmрасiць суразмоуцу узгадаць якую-небузь прымауку пра бацькоу i дзяцей, то ён, хутчэй за усё, гэтага не зможа. У натуральных жа абста-вшах такое узгадваецца само сабой, таму мэтазгодна сумяшчаць метад апытання i назiрання.

На наш погляд, щкавыя некаторыя прыклады фальклорных тэкстау для дзяцей, якiя захавалiся да пачатку ХХ1 стагоддзя i яшя удалося зафiксаваць. Вось адзiн з Верхнядзвшскага раёна20:

Гоп, гоп, i - га - га! Едзець Янка на Буланке, Паутараста рублёу санкИ Гоп - гоп, i - га - га!

Важнейшым сродкамi традыцыйнага выхавання былi прыказш, прымауш, пажаданнi, загадкi i ш-шыя жанры вуснай народнай творчасщ. Жыхары Падзвiння незалежна ад сацыяльнага i узроставага стану ужывалi iх у паусядзённым жыцщ, прымяркоуваючы да зручнага моманту. Галоунай iх мэтай было раз-вiццë у дзвдщ лепшых якасцей, што дасягалася зручнай для запамiнання формай [6, с. 181]. У ХХ ста-годдзi значная частка беларускiх фальклорных тэкстау, прызначаных для дзяцей, выходзщь з ужытку, iх замяняюць творы мастацкай лiтаратуры. Асноунай устаноукай выхавання было разуменне эфектыунасщ ранняга уздзеяння на дзщя: «вучы дзщя, пакуль ляжыць упоперак лаую, а не уздоуж»21 i шш.

Вусная народная творчасць служыла сродкам дапасавання дзяцей да народнай традыцыi [7; 8, с. 80]. Яго эфектыунай рэалiзацыi садзейшчау удзел дзяцей у сямейных абрадах, святах каляндарнага цыкла. Таму асноУнымi прынцыпамi сямейнага выхавання з'уляюцца: цесная сувязь з жыццём, улiк узроставых асаблiвасцей, непарушнасць i пераемнасць выхаваучага працэсу.

Заключэнне. Палявое даследаванне пацвердзша меркаванне аб рэпянальных адметнасцях Падзв^я у традыцыях выхавання i побыце дзяцей. 1х вывучэнне спрыяе паглыбленню этналагiчных ведау. Трады-цыi выхавання i умовы побыту дзяцей на тэрыторыi Падзвiння на працягу канца Х1Х - пачатку ХХ1 стагоддзя зазналi значныя змены. Яны цесна уплецены у само жыццё, таму iх эвалюцыя адбылася адначасо-ва са зменамi у грамадстве i побыце беларусау. Адметнасцi у выхаваучых сямейных традыцыях i побыце дзяцей на Падзвшш абумоулены мматычным^ ландшафтным^ пстарычныш асаблiвасцямi развщця рэ-гiëну. За пазначаны гiстарычны перыяд адбываюцца змены у сямейных традыцыях, звязаных з нараджэн-

19 Запхана аутарам 24.06.2010 ад Шынксвiч Апалони 1гнатауны, 1915 г. н., в. 1казнь (раней пражывала у в. Укля Цяцерскага селысавега), Браслауск раён.

20 Запюана аутарам 08.07.2009 ад Антонавай Ншы Векентьеуны, 1946 г. н., в. Пераmечкi, Верхнядзвiнскi раён.

21 Зашсана аутарам 23.08.2010 ад Ляшкевiч Анасгасii Фадзееуны, 1935 г. н., в. Горкi Мжалаёускага сельскага савета, Мëрскi раён.

нем дзяцей. Антырэлшйная палиыка i прапаганда, перасяленне моладзi у гарады у ХХ CTaroAA3i спры-ялi знiкненню, спрашчэнню рaдзiльнa-хрэсьбiннaй абраднасщ.

Для ХХ стагоддзя характэрна зшжэнне ролi сямейных традыцый у выхаваучым працэсе, на што пaуплывaлi таыя фактары, як перанясенне асноунай ролi у выхaвaннi дзяцей на школу, штэнауныя пра-цэсы урбашзацьи, малая увага дзяржавы да захавання этшчных традыцый. У сувязi з гэтым у ХХ стагод-дзi адбываецца страта чaсткi фальклорных тэкстау, звязаных з выхаваннем дзяцей. У сем'ях беларусау Пaдзвiння найбольш трывала захавалкя да канца ХХ - пачатку ХХ1 стагоддзя трaдыцыi працоунага i рэ-лiгiйнaгa выхавання дзяцей. Асноуныя сродкi i метады выхавання, характэрныя да больш ранняга пе-рыяду, працягваюць ужывацца у белaрускiх сем'ях.

Артыкул падрыхтаваны пры фiнaнсaвaй падтрымцы Беларускага рэспублжанскага фонду фундаментальных даследаванняу (тэма ДБ 0829).

Л1ТАРАТУРА

1. Дзщячы фальклор Вщебшчыны у сучасных зaпiсaх: дапаможтк / склад. АС. Емельянау, Г.П. Харошка. -Вщебск: Выд-ва УА «ВДУ iмя П.М. Машэрава», 2007. - 200 с.

2. Дзщячы фальклор: зб. фальклорных матэрыялау / рэд. кал.: У.А. Вaсiлевiч (навук. рэд.) [i iнш.]. - Мшск: БДПУ, 2006. - 359 с.

3. Малыя жанры. Дзвдчы фальклор / Т.В. Валодзша [i iнш.]; навук. рэд. А.С. Фядойк. - Мшск: Беларус. навука, 2004. - 439 с.

4. Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края / собр. и приведена в порядок П.В. Шейном. - СПб.: Императорская академия наук, 1887. - Т. 1. Ч. 1: Бытовая и семейная жизнь белоруса в обрядах и песнях. - 585 с.

5. Романов, Е.Р. Белорусский сборник / Е.Р. Романов. - Вильно: Б. м., 1912. - Вып. 8: Быт белоруса. -600 с.

6. Ракава, Л.В. Эвалюцыя традыцый сямейнага выхавання беларусау у Х1Х - ХХ стст. / Л.В. Ракава. -Мшск: Беларус. навука, 2009. - 311 с.

7. Этналопя Беларуси традыцыйная культура насельнщтва у пстарычнай перспектыве. Вучэбна-мета-дычны дапаможшк / Т.А. Навагродсш. - Мшск: БДУ, 2009. - 335 с.

8. Сямёнава, В. Выхаванне у беларускай сям'г этнапедагопка / В. Сямёнава // Адукацыя i выхаванне. -1999. - Вып. 4. - С. 79 - 88.

nacmyniy 16.11.2010

FIELD INVESTIGATIONS OF THE DVINA REGION ON ETNOGRAPHY OF THE CHILDHOOD

(summer 2010)

S. ANDRYEWSKAJA

In this article on the basis of the ethnographic literature and facts of the field investigations are studied traditions of bringing up and way of life of the belarussian population of the Dvina region. It is marked, that the results of modernisation of the way of life caused loss of some elements of maternal-baptismal complex of ceremonies. For the XX ht century it is typical the reduction of role of the family bringing up of children on the basis offolk traditions. In the article are compared traditions of the way of life and bringing up in the XIX th, XX th and XXI st centuries. Field investigations, made by the author prove the hypothesis about regional peculiarities of the Dvina region.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.