Научная статья на тему 'ВЫХАВАННЕ ДЗЯЦЕЙ У СУЧАСНАЙ СЯМ'і'

ВЫХАВАННЕ ДЗЯЦЕЙ У СУЧАСНАЙ СЯМ'і Текст научной статьи по специальности «Философия, этика, религиоведение»

CC BY
170
10
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Аннотация научной статьи по философии, этике, религиоведению, автор научной работы — Ракава Любоў

Разглядаецца праблема асноўных традыцый выхавання дзяцей у сучаснай сям’і, раскрываецца іх роля ў мадэрнізаваным грамадстве на аснове вынікаў этнасацыялагічнага даследавання, праведзенага аўтарскім калектывам беларускіх этнолагаў сярод студэнцкай моладзі Віцебскай, Магілеўскай і Гомельскай абласцей.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

THE CHILD RAISING TRADITIONS IN A MODERN FAMILY

The author considers the main traditions of raising children in a modern family, their role in a modernized society is shown on the basis of ethnosociological research conducted by the Belarusian ethnologic team of Vitebsk, Mogilev and Gomel university students.

Текст научной работы на тему «ВЫХАВАННЕ ДЗЯЦЕЙ У СУЧАСНАЙ СЯМ'і»

ПОЛЕЭТНАЛОГП

Выхаванне дзяцей у сучаснай сям!

Любоу Ракава,

вядучы навуковы супрацоушк Цэнтра даследаванняу беларускай культуры, мовы i лiтаратуры НАН Беларуси доктар гiстарычных навук

Ты пакуль што - быццам тая дзiчка у га1, На якую анiхто i не зважае. Прышчаш ж галшак - з розуму i цноты, З веры у Бога шчырай, з дабраты, пяшчоты, Гэтмх дасць яна пладоу!

М. Рэй з Нагловiц

гэтых словах поль-скага паэта ярка гучыць думка пра тое, што менавiта выхаванне спрыяе фарм1раванню у дзецях лепшых чалавечых якасцей, i гэтую ролю эфек-тыуна можа ажыццяуляць сям'я. «Хто дзяцей мае - хай навучае»,-гаворыцца у народнай пры-казцы. Узнауленне культуры паспяхова можа забяспечваць

самая успрымальная сацыяль-ная група - маладое пакаленне, а таму выхаванне яго у сям1 з'яуляецца актуальнай прабле-май сучаснасщ. Тым больш, як сцвярджау К. Д. Ушынсю, «выхаванне, створанае народам i заснаванае на народных пачатках, мае такую вялжую сiлу, якой няма у самых лепшых астэмах, заснаваных на абстрактных iдэях або запа-зычаных у iншага народа» [2].

У традыцыйным грамад-стве сям'я выступала найваж-нейшым сацыяльным шстыту-там, эфектыуна ажыццяуляючы працэс узнаулення насельнщ-тва, выхавання i сацыялiза-цьи дзяцей у культуры этнасу. Беларусы надавалi гэтаму важ-нае значэнне з даушх часоу. Пра тое сведчаць актавыя даку-менты XVI ст., галоуным чынам тэстаменты (завяшчаннi), дзе юраушк сям'i, напры-клад, просiць жонку выхаваць сваiх сыноу i дачок «на наву-ках», «годна i богобойне», гэта значыць, на базавых жыццёвых прынцыпах. Сучасная белару-ская сям'я перажывае глыбокiя змены, многiя з яюх маюць дэструктыуны характар, калi яна падвяргаецца разбурэнню i губляе свае найважнейшыя функцыi або не можа выкон-ваць iх цалкам. Так, у сучас-най астэме выхавання адбы-ваецца зрушэнне каштоунас-ных арыенщрау, калi важныя функцыi сям'i (адказнае баць-коуства, навучанне жыццё-вым навыкам, традыцыям уза-емадапамоп, супрацоунщтва i шш.), як гэта было трады-цыйна, замяняюцца на новыя, прагматычныя. Прыкметна памяншаецца колькасць люд-

http://innosfera.by

зей, яюя знаходзяцца у шлюбе, распаусюджваецца мода на бяздзетнасць, павялiчва-ецца колькасць разведзеных.

Мадэрнiзацыя сучаснай сям1, якая адбывалася ва умо-вах паскарэння НТП, урбаш-зацып, нарастання напружання рытму жыцця, росту адукацый-нага узроуню жанчын i iх заня-тасцi у грамадскай вытворчасщ, павышэнне правоу i свабод зра-бiлi становiшча мужа i жонкi незалежнымi i аутаномнымь А гэта, у сваю чаргу, ктотным чынам пауплывала на зшжэнне паказчыкау структуры сям'!: памяншэнне шлюбна-сщ I рост незарэ пстраваных шлюбау,

разводау, а таксама зшжэнне нараджальнасщ да мтмаль-нага i вельмi небяспечнага парога, што сведчыць пра крызiс i прагрэаруючае ска-рачэнне росту насельнiцтва.

Варта адзначыць, што дзяржавай прадпрымаецца шэраг мер для павелiчэння нараджальнасцi у краiне (закон «Аб дэмаграфiчнай бяспецы у Рэспублщы Беларусь»).

Усе часцей выхаваннем дзя-цей займаецца тольк1 жанчына. Пра гэта у сярэдзiне мшулага

ПОЛЕ ЭТНАЛОГП

Мал. 1. У якой сямП вы гадавалкя?

стагоддзя папярэджвала аме-рыканская даследчыца Мар-гарэт Мiд, якая адзначала, што «выхаванне дзяцей у пагража-ючых памерах стала жаночай справай» [1]. Пры гэтым жыццё часткай моладзi не успрыма-ецца як цяжкасць, бо яны упэу-нены, што iм павiнны дапа-магаць бацькь Ускладняе задачу выхавання i сацыяль зацыi моладз1 нуклеарызацыя сем'яу, распаусюджванне саю-зау з адным з бацькоу а так-сама нiзкая адказнасць iх часткi за гэты важны працэс або ухшенне ад яго зуам. Сацыё-лагi такi тып сям1 называюць постсучаснай, або шлюбнай, дзе галоуным звяном выступа-юць шлюбныя адносiны. Роля бацькоу у выхаванш дзяцей у такiх сем'ях ктотна зшжа-ецца. Як правша, у iх iснуе эка-намiчная i грамадзянская эман-сiпацыя жоню ад мужа i расце эмансшацыя дзяцей ад бацькоу.

Негатыуным фактарам з'яуляецца i адмоунае сальда м^рацьп, калi у iншыя краiны з'язджае значная частка мала-дых спецыялктау, многiя з якiх не вяртаюцца. На жаль, гэтая тэндэнцыя узмацняецца.

Вялжую ролю у выхаваннi сучасных дзяцей адыгрываюць сацыяльныя сетю, на навед-ванне якiх трацщца большая частка часу маладых. Як сцвяр-

джаюць эксперты, 96% навед-ваюць сайты i вераць дэман-страваным у iх канстратыу-ным тэорыям, вiдэа i фэйкам. У апошшя гады рэзка павялiчы-лася колькасць моладзi i дзяцей, яюя «праседжваюць» велiзар-ную колькасць часу у 1нтэрнэце, што замяняе жывыя зносiны з аднагодкамi, дарослымi, настаунiкамi i аслабляе навыкi жыцця у рэальным свеце.

Сумную карцiну можна бачыць штодня у метро i iншых грамадскiх месцах: мала-дыя людзi i дзецi не выпуска-юць з рук мабiльныя тэле-фоны па шляху на занятю, школьнiкi стаяць уздоуж сцен у калвдорах падчас перапын-кау i няспынна праглядаюць паток iнфармацыi у гаджэтах. Залежнасць ад 1нтэрнэту спа-раджае мноства праблем, пры-водзщь да страты духоуных асноу. Не усе бацькi iмкнуцца навучыць дзяцей пераадоль-ваць цяжкасщ i прымаць сама-стойныя рашэннi, а залiшнi 1х клопат, iмкненне да таго, каб у дзяцей было усё лепшае -праца, кватэра, грошы i шш.,-пазбауляе iх самастойнасцi.

Мал.2. Ц1 з'яуляецца для вас прыкладам сям'я бацькоу?

У апошняе дзесящгоддзе у вынiку росту уплыву моладзе-вай субкультуры, сродкау маса-вай шфармацып i камунiкацыi сучасная сям'я паступова стра-чвае статус асноунага iнстытута сацыялiзацыi дзяцей i адчувае цяжкасцi у трансляцып культурных каштоунасцей этнасу мала-дому пакаленню. Пры гэтым менавiта яна мае самы вялiкi духоуны патэнцыял, дзе заклад-ваюцца маральна-этычныя арыенцiры асобы, якiя пера-даюцца з дапамогай трады-цый як асноунага сродку транс-ляцып сацыяльна-культурных каштоунасцей, нормау, вопыту, а таксама устанаулення сувязяу, уключаных у сферу яе жыцця-дзейнасщ. Вiдавочна, што выха-ванне дзяцей на нацыянальна-культурных скарбах з'яуля-ецца найбольш эфектыунай умовай развiцця духоуна-маральнага аблiчча нацыi. Мы бачым, як моцна змянШся тра-дыцыi выхавання i каштоунасцi, якiя ляжалi у iх аснове. На жаль, не усе сучасныя бацькi выро-шчваюць у дзецях самастой-насць, дабрыню, сумленнасць, працавггасць, адказнасць, вет-лiвасць, спагадлiвасць, а так-сама уменне выжываць, пры-маць адказныя рашэннi адносна свайго жыцця. Менавгга гэтыя якасщ былi распаусюджа-нымi у беларусау у мiнулым.

У 2018 г. у рамках праекта «Трансграшчная этнакультур-ная супольнасць (па матэрыялах беларуска-расшскага памежжа)» было праведзена апытанне 187 студэнтау трох ВНУ рэспублiкi: Полацкага дзяржаунага унiвер-сiтэта, Гомельскага дзяржаунага ушвератэта iм. Ф. Ска-рыны i Магiлёускага дзяржаунага ушвератэта iм. А. Куля-шова па тэме «Этнакультурныя працэсы на беларуска-русюм

Любоу, падтрымка

Матэрыяльная забяспечанасць

Любоу, падтрымка, клопат

Узаемадапамога

Утульнасць

Сям'я

Любоу, падтрымка, клопат Сама сям'я

Мал.3. Што вы больш за усе цэнще у сваей сям'1?

памежжы», дзе блок пытанняу быу прысвечаны сям'i, узаемаад-носiнам яе членау, традыцыям выхавання, культуры i шш.

Па дадзеных апытання, 81,2% рэспандэнтау выраслi у поунай сям'i з абодвума бацькамь 18,8% - у сем'ях з адным з 1х (час-цей з мацi) (мал. 1). На пытанне аб тым, хто займауся выхаван-нем, большасць рэспандэн-тау (167) адзначыш мацi, 118 -бацьку. Невялжую удзельную вагу (7 адказау) склалi сем'i, дзе выхаваннем займалкя бабуля, дзядуля, айчым, сястра i iнш. На пытанне: «Цi з'яуляецца для вас узорам сям'я бацькоу?» атрыманы адказы: для больш чым паловы апытаных (53,6%) -«так», для 24,4% - «не», 22% апытаных не змаги адказаць альбо не вызначылкя дакладна з адка-зам (мал. 2). Гэта велыш ампта-матычна, таму што можа свед-чыць аб кнуючых у сям'i пра-блемах, а таксама аб тым, што яна не служыць у поунай меры узорам для значнай часткi дзя-цей ь такiм чынам, не вало-дае досыць высокiм статусам.

У сучасным грамадстве дзецi сталi аб'ектам клопату i моцнай прыхiльнасцi бацькоу, дзе шта-рэсы i патрэбы першых ста-

вяцца вышэй за усё. У апошняй чвэрцi XX ст. пачауся працэс эмансiпацыi дзяцей ад бацькоу, яю стау вядучай тэндэнцыяй у пачатку XXI ст., а дзетацэн-трызм як каштоунасная ары-ентацыя дарослых у сям1 актуальны i сёння. Адбыуся пера-ход ад пазщып жорсткага кан-тролю, падпарадкавання, апею бацькоу над дзецьмi да пра-дастаулення iм большай сама-стойнасщ у выбары жыццёвага шляху з нязменнай падтрым-кай дзяцей бацькамь ахове iх правоу. Разам з нуклеарыза-цыяй сем'яу, знiжэннем нара-джальнасцi паступова адбы-валiся змены у перадачы трады-цыйнага педагагiчнага вопыту беларусау, яю сёння па большай частцы лiчыцца састарэлым, а таму выкарыстоуваецца менш.

Прыкметны i рост эман-сшацып дзяцей ад бацькоу. Назiраюцца адхшенш сучас-ных сямейна-шлюбных адносiн ад традыцыйнага ладу. Многiя народныя высновы сямейнага выхавання сыходзяць у мшулае А у тых, што засталiся, актуаль зуецца шавацыйная функцыя, калi гiстарычны узор не проста кашруецца, а пераасэнсоува-ецца i развiваецца у адпаведна-сцi з патрэбамi сённяшняга дня. У сучасным грамадстве адбыва-ецца страта маральных арыен-щрау часткай моладзi, што пры-кметна уплывае на знiжэнне дзетнасцi. У вышку расце няз-дольнасць маладых людзей да сямейнага, духоунага жыцця, адбываецца разбурэнне сямей-ных каштоунасцей, фiзiчнага i ментальнага здароуя, што у канчатковым вынiку пераш-каджае iм стаць гарманiчна здаровымi i шчаслiвымi люд-зьмi (мал. 3). 1снуе такая страшная пагроза фiзiчнаму i псiхiч-наму здароую дзяцей, як страта

цiкавасцi да жывых зносiн i сыход у вiртуальную рэаль-насць, якая спецыялiстамi ужо квалiфiкуецца як вельмi сур'ёзнае i цяжкае захворванне.

У сучасным грамадстве пры-кметна знiжаецца роля бацькоу у выхаванш дзяцей перш за усё з-за шзкай адказнасщ iх часткi перад сваiмi абавязкамь рацы-яналiзацыяй свядомасцi, раз-лжам на прагматычныя каштоу-насцi. Прыкметна вырасла у краiне колькасць няпоуных сем'яу з адным з бацькоу (часцей з мацi), дзе адсутнiчае узор узае-мадзеяння бацькоу памiж сабой.

Варта адзначыць, што дынамiчныя працэсы, якiя адбываюцца сёння у грамадстве i сям1, развiццё камушкатыуна-iнфармацыйных тэхналогiй не толью выклiкалi глыбокiя сацыяльна-эканамiчныя пера-мены, але i абвастрылi праблемы выхавання дзяцей, iх сацыялi-зацыю. На жаль, сям'я пасту-пова страчвае статус асноунага шстытута выхавання з-за рэз-кай змены умоу жыцця пака-ленняу, росту уплыву на гэты працэс сродкау масавай шфар-мацыi, маладзёжнай субкультуры i г.д. Таму актуальнай пра-блемай сучаснасцi выступае захаванне i адраджэнне лепшых народных традыцыйных фор-мау i асаблiвасцей выхавання, выдатных педагагiчных трады-цый, якiя i сёння могуць заста-вацца велiзарным штэлекту-альным багаццем нацып..

СП1С ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫН1Ц

1. Мид М. Культура и мир детства: избранные произведения / М. Мид; пер. с англ.- М., 1988.

2. Ушинский К. Д. Собр. соч.: в 11 т. - М., Л., 1948. Т. 3.

http://innosfera.by

/ №2 (216) / Февраль 2021 / НАУКА И ИННОВАЦИИ 19

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.