Научная статья на тему 'Этнакультура латышкіх сем’яў у Віцебскай латгаліі'

Этнакультура латышкіх сем’яў у Віцебскай латгаліі Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
47
16
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
Латгалия / Витебская губерния / крестьянские семьи / нераздель-ные семьи / латышское крестьянство / Latgale / Viciebsk province / country families / unseparable families / Latvian peasantry

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Ул Тугай, Т Папоўская

В статье рассказывается об особенно-стях жизни латгальского общества в ХIХ в. Особое внимание уделяется малым латыш-ским семьям, неразделённым и расширен-ным семьям. Приводятся примеры раздела и расширения латгальских семей, а также ведение ими хозяйственных дел, особенно-стей жизни и быта.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

In article is told about features of life of the Latgale society in the 19th century. Special attention is paid to small Latvian families, undivided and expanded families. Examples of the section and expansion of the Latgale families and also conducting economic affairs, features of life and life by them are given.

Текст научной работы на тему «Этнакультура латышкіх сем’яў у Віцебскай латгаліі»

ЭТНОГРАФИЯ И ЛИНГВИСТИКА

> I

УДК 314.6:39(=174)(476.5)

ЭТНАКУЛЬТУРА ЛАТЫШК1Х СЕМ'ЯУ У В1ЦЕБСКАЙ ЛАТГАЛ11

Ул. Тугай, Т. Папоуская

г. MiHCK, Беларусь

В статье рассказывается об особенно- In article is told about features of life of

стях жизни латгальского общества в XIX в. the Latgale society in the 19th century.

Особое внимание уделяется малым латыш- Special attention is paid to small Latvian

ским семьям, неразделённым и расширен- families, undivided and expanded families.

ным семьям. Приводятся примеры раздела Examples of the section and expansion of the

и расширения латгальских семей, а также Latgale families and also conducting

ведение ими хозяйственных дел, особенно- economic affairs, features of life and life by

стей жизни и быта. them are given.

Ключевые слова: Латгалия, Витебская Keywords: Latgale, Viciebsk province,

губерния, крестьянские семьи, нераздель- country families, unseparable families,

ные семьи, латышское крестьянство. Latvian peasantry.

У 1772 г. адбыуся першы падзел Рэчы Паспалггай. У вышку частка бе-ларусюх зямель, у прыватнасщ тых, яюя знаходзшся памiж Заходняй Дзвшой, Дняпром i Друццю, а таксама 1нфлянты (Латгаия), увайшлi у склад Расп. Гэта Полацкае, Вщебскае, Мсщслаускае i 1нфлянцкае ваяводствы. Пасля трэцяга падзелу 1795 г. з тэрыторьи названых ваяводствау, а таксама Пiнскага павета, была утворана Мiнская губерня [10, с. 48]. Латгаия, якая адышла да Расп па першаму падзелу Рэчы Паспалггай, была перайменавана у Дзвшскую правшцыю. З 1802 г. гэтыя тэрыторыг перайшлг пад юрысдык-цыю Вщебскай губерш.

Паводле ператсу 1782 г. у Латгалп, без улгку дваран, чыноушкау i ду-хавенства, налгчвалася 167727 жыхароу, у тым лгку 161 тыс. сялян. Значны працэнт сялянства у XIX ст. складалг рускгя i беларусы, палякг i яурэг [10, с. 48-49].

Расшсюя чыноунш i даследчыкi мясцовага сялянства не падзялялГ гх на латышоу i латгалау. Усе, хто размауляу на незнаёмай мове, лгчылгся латы-шамг. Тым не менш аутары шматлгкгх творау, справаздач адзначаюць вельмг цяжкае становгшча латгальскага сялянства. Эканамгчнае развщцё Латгалп адбывалася марудней, чым зямель на захадзе Латвп.

Асновай латгальскага грамадства, якое працяглы час знаходзглася у складзе Вщебскай губерш, з'яулялася сям'я. Дадзеныя, атрыманыя у вышку апрацоукг швентароу, сведчаць аб распаусюджваннг у латгальскай вёсцы двух форм сялянскгх сем'яу: вялгкгх нераздзеленых i малых. Звесткг пра 3 608 сялянскгх сем'яу па стане на 1855 г. сведчаць аб тым, што сярод гх нераздзеленых было 1 205 (33,4%) i малых - 2 403 (66,6%). Нераздзеленыя сем'г складалгся з некалькгх шлюбных пар раднг па бацькоускай лшп. Адметнымг рысамг вядзення гаспадаркг нераздзеленых сем'яу з'яулялася агульнасямейная уласнасць, сумесная вытворчасць i пражыванне, а таксама калектыунае спажыванне.

Аснову малой латышскай сям'i складала адна шлюбная пара з нежана-^rni дзецьмi. Аднак да сярэдзiны XIX ст. малыя сем'i не былi пераважаю-чымi, часцей сyстрaкaлiся пашыраныя сем'i, якiя склaдaлiся акрамя бaцькоy i дзяцей са свaякоy бакавьк лiнiй - брaтоy, сясцёр, а часам аднаго з састарэ-льк бaцькоy.

Вялiкiя сялянскiя сем'i, яюя мелi знaчнyю колькасць рaбочыx рук, ляг-чэй спрayлялiся з выкананнем пaншчынныx пaвiннaсцяy i вядзеннем сваёй гаспадарю. Акрамя таго, нераздзеленыя сем^ неслi менш рaсxодay на набыццё iнвентaрy, xaтняй yтвaры i г.д. Вялшая сям'я магла выдзелiць ра-бочыя рyкi для заняцця рамяством щ aдыxодным промыслам.

Kaлi y агульнай масе латгальскага сялянства па стане на сярэдзшу XIX ст. нераздзеленыя сем^ склaдaлi 1/3 частку, то сярод сялян, яюя мелi зямлю, ix было значна больш - 45,7% [1, с. 55]. Нераздзеленыя сем^, як прaвiлa, з'яулялюя i больш шмaтзямельнымi: 74,8% з ix карысталюя поуным участкам зямл^ цi участкам звыш нормы, у той час як сярод малый сем'яу тaкix было 65,9%. Малыя сем^, якiя вялi самастойную гаспадарку, з'яyлялiся y асноуным у вышку адпачкавання ад сямейныгс ячэек больш далёкай рaднi y сyвязi з драбленнем зямельныx участкау [2, с. 55-56].

Працэс дзялення вялiкix сем'яу у Латгалп к сярэдзше XIX ст. мацней закрануу больш разв^ыя гaспaдaркi, што рaзмяшчaлiся уздоуж рэк, пaблiзy ад гaрaдоy, гэта значыць у месцax больш спрыяльнык для збыту прaдyкцыi. Сяброyскiя адносшы y лaтгaльскix сем'яx былi з'явай рэдкай. Унутраная ат-масфера y сям'i была, як прaвiлa, напружанай, i падзел зямлi спыняуся тольк рукой памешчыка, якi не 6ыу у гэтым зaцiкayлены. 1стотным факта-рам, якi yплывay на падзел зямл^ з'яyлялaся рэкруцкая пaвiннaсць: з нераздзеленыя сем'яy часцей зaбiрaлi y рэкруты, чым з малы*.

Да лiкy мaёнткay з ярка выражанай тэндэнцыяй трымаць немнагалюд-ныя двары, а пры неaбxоднaсцi падсяляць да ix бaтрaкоy, адносяцца таюя як Азалмуйжа, Розенмуйжа, Янапаль, ^уната Рэжыцкага павета i Амбелi, ^аслава, Лiкснa, Kaцyне Дзвiнскaгa павета [3, с. 385-397]. У iнвентaрax rarax i некaторыx iншыx мaёнткay адзначалася, што сяляне як i ix уладаль-нiкi некаторыя прадукты сваёй гаспадарю вырaблялi на продаж, а лён i льняное семя прaдaвaлi не тольк y навакольнык мястэчкax, але i y гaрaдax - Рызе i Пецярбургу [3, с. 401-406].

Нераздзеленыя сем^ пераважал^ як прaвiлa, у больш aдстaлыx рaёнax, якiя менш былi Уцягнуты y рыначныя aдносiны. Гэта звычайна былi буйныя шматзямельныя мaёнткi са значнай колькасцю прыгонныx. Ix уладальнш мала yнiкaлi y гаспадарчыя справы, дaрyчaлi гэта yпрayляючым i прыказчы-кам, якiя вялi гаспадарку без aгрaтэxнiчныx yдaскaнaленняy. Пaмешчыкi гэтыx мaёнткay aтрымлiвaлi вялiкi прыбытак без усяля^ нaмaгaнняy. Пан-скi засевак тут, як правша, не пaвялiчвayся, а кaлi yзнiкaлa неaбxоднaсць, то рабшася гэта не за кошт скарачэння сялянскix нaдзелay, а за кошт узво-рвання новыx зямель. Па yзгaдненнi з памешчыкам некаторым сялянам

дазвалялася трымаць дадаткова (звыш нормы) 25-70 дзесящн зямлi. Най-больш характэрнымi у гэтых адносiнах былi маёнтк Люцынскага павета, менш развiтога у прамысловых адносiнах [4, с. 57].

У маёнтку Шкелбены налiчвалася 59 сялянсюх двароу, з ix 40 прадстаулялi сабой шматсямейныя калектывы, 19 двароу складалюя з малых сем'яу, прычым у ix жылi яшчэ 22 сям'i здольшкау i 20 сем'яу батракоу [5, с. 126 ]. Маёнтак Ландскаропа налiчвау 203 двары, з ix 183 складалюя з вялiкix сем'яу, а у 20 маласямейных дварах жыло яшчэ 11 сем'яу здольшкау [3, с. 4-28]. Побыт сялян гэтых маёнткау быу больш замкнуты, патрыярхальны, хоць у некаторых з ix сяляне пачалi займацца адыход-нщтвам.

Матэрыялы iнвентароу даюць магчымасць разгледзець структуру i колькасны бок латгальсюх сем'яу. Сярод нераздзеленых сем'яу пераваж^ сем'i з колькасцю 6-10 чалавек, тады як сярод малых - 2-5 чалавек. Па 11 чалавек i больш сустракалася у нераздзеленых сем'ях [6, с. 58].

Вялшя сем'^ якiя налiчвалi 20 i больш чалавек, сустракалюя рэдка i прадстаулялi сабой даволi складаныя калектывы. Самая вялжая сям'я была у селянша маёнтка Букмуйжа вёскi Кумшш Мейкула 1ванова: яна склада-лася з 24 чалавек, у тым лшу з двух жанатых братоу i сям'i сына аднаго з ix, а таксама нежанатых сыноу i братоу [6, с.18]. Сям'я селянша маёнтка Гай-галава вёсю Лаздаунiкi Лiтоунiка налiчвала 20 чалавек, яна складалася з сямейных ячэек трох жанатых братоу [5, с. 126].

У сялянскую сям'ю, якая не мела дарослых сыноу, прымалi зяця-пры-мака. Ажанiушыся, швагер працягвау весцi з зяцем агульную гаспадарку. У большасщ сем'яу зяць быу старэйшы за швагра. У маёнтку Звiргдзена ад-значана нераздзеленая сям'я сялян Андрэевых, якая складалася з сямей зяця i швагра, халастога швагра, яго мащ i сям^ дзядзькi швагра [6, с. 14].

Па даных Рэдакцыйнай камiсii за 1860 г. сярэдш склад сялянскага двара налiчвау у Дзвшсюм i Рэжыцюм паветах 5, а у Люцынскiм павеце 6,5 асоб мужчынскага полу. Улiчваючы тыя абставшы, што колькасць жанчын у сям^ была прыблiзна такой жа, сярэдш склад латгальскай сям'i быу прыкладна 10-15 чалавек [7, с. 10-11].

У 70-х гг. XIX ст. А.М. Семянтоусю адзначау, што у Вiцебскай губернi сярэдняя сялянская сям'я складалася з 7 дарослых членау i 5 дзяцей [8, с. 42].

Шырокая хваля самавольных сялянсюх падзелау, асаблiва у першыя гады пасля правядзення аграрнай рэформы, вымусша адмiнiстрацыю гу-бернi да прыняцця асобных мер па ix спыненш. Так, у 1864 г. мiравыя пасрэднiкi абавязалiся скасоуваць усе падзелы, якiя былi праведзены не-афщыйна. Законнымi прызнавалiся толькi тыя з ix, якiя адбылiся у казённых сялян да апошняй люстрацьи 1856 г. i у былых памешчыцюх сялян да 1863 г. [9, с. 105]. У цыркуляры вщебскага губернатара за 1871 г. зазначалася: "...толью тыя сямейныя падзелы, дазволеныя сельскiм сходам, павiнны прызнавацца законным^ якiя дазволены згодна з законапалажэннем". Так як

самавольныя падзелы забаронены законам, то i рашэнш валасныx судоу па спрэчкаx адносна маёмасцi не могуць лiчыцца сапраyднымi [5, с. 126-127].

Пры зацвярджэннi галавы сялянскага двара памешчык звычайна пры-трымлiвалiся патрыярxальныx традыцый - старэйшы y xаце мужчына па ба-цькоyскай лiнii станавiyся галавой сям'i i двара. Сын станавiyся на чале гаспадаркi часцей за yсё y двyx выпадкак: па-першае, калi бацька па стане здароyя цi па yзросце не мог выконваць сваix абавязкаy, па-другое, каи ён па сваix асабютьк якасцяx не падыxодзiy да гэтага (адсутнасць iнiцыятывы, п'янства). Тады памешчык y сваix iнтарэсаx замянялi такога галаву ма-ладым i энерпчным. У сем'яx, якiя складалiся з жанаток цi xаластыx братоy, галавой сям^ станавiyся старэйшы брат. Малодшы брат станавiyся галавой гаспадаркi пры старэйшым, як правiла, у тык жа выпадкаx, што i сын пры бацьку. Таюя сем'i yзнiкалi i тады, калi старэйшы сын вяртаyся з рэкруцкай службы i трапляy у сваю сям'ю.

Асаблiвyю цiкавасць прадстаyляюць латгальскiя сем'i, дзе на чале была мащ-удава пры жанатым сыне. У маёнтку Калупе вёскi Пуданы пражывала сялянская сям'я, галавой якой з'яулялася "дачка Антона" сарака гадоy. У сям'i жыу таксама яе жанаты сын ва узросце 20 гадоy i малодшыя нежана-тыя сыны. Сям'я трымала двyx работнiц [6, с. 35].

У сем^, якiя складалiся з зяця i швагра, пытанне аб галаве востра не стаяла. Як правша, 41,2% сем'яу узначальвау швагер i 58,8% - зяць [2, с. 89].

Сельсюя сxоды не маги па сваёй iнiцыятыве прызначыць галавою лю-бога члена сям'г У адной з пастаноу Сената за 1906 г. па прычыне адсут-насцi галавы сялянскага двара указвалася: "Пры адсyтнасцi роданачальнiка у сям^, якая вядзе адну гаспадарку, усе спрэчкi аб тым, xto з членау сям'i з'яуляецца галавой, вырашаюцца валасным судом" [9, с. 106]. Каи па якой-небудзь прычыне сxод пазбауляу асноунага нашчадка яго права на кiраyнiцтва гаспадаркай, то апошнi мог звяртацца у вышэйстаячыя уста-новы па сялянс^ справаx. У сем'яx, якiя складалюя з пасынка i айчыма-прымака, прынцып старшынства парушауся часта: пасынак па дасягненнi пауналецця звычайна станавiyся галавой гаспадаркi.

Па заканадауству Расшскай iмперыi, якое iснавала да пачатку ХХ ст., асноуная маёмасць сялянскай сям'i прадстауляла сабой агульнасямейную маёмасць, але кiраваy ёю галава сям^, на iмя якога гаспадарка была затсана. У "Праца* рэдакцыйнай камiсii па пераглядзе законапалажэнняу аб сяля-наx", выдадзеныx у пачатку ХХ ст., падкрэ^валася, што "...па справаx, якiя тычацца агульнай гаспадаркi сялянскага двара, пазоyнiкамi i адказнымi прызнаюцца yладальнiкi дамоу" [10, с. 188].

Акрамя юраунщтва гаспадаркай, галава сялянскай сям^ нёс адказнасць за выкаванне малодшыx членау сям'i. У rarax адносiнаx асаблiва вялiкiя паунамоцтвы належаи бацьку. Kiрyючае палажэнне галавы сям^ звычайна абстаулялася i знешнiмi знакамi пашаны. Маладыя члены сям'i абавязаны

öbrni з пашанай з ïm размауляць. Звычайна да галавы сям'i, асаблiва да ба-цькi, звярталiся на "Вы". За сталом галаве належала асобнае месца, ён узна-чальвау сямейную трапезу i назiрау за парадкам падчас яды. Пачатак i за-канчэнне трапезы звычайна суправаджалася чытаннем малггвы. Малодшыя члены сям^, асаблiва дзецi, выхоувалюя у строгасщ, у духу шанавання стар-эйшых i беспярэчнай паслухмянасцi. Усе дарослыя мужчыны павiнны былi аддаваць усе свае заробю галаве, якi распараджауся ïmî па сваiм меркаваннi [4, с. 99].

Мужчынскiмi работамi у Латгалп лiчылiся ворыва, баранаванне, сяуба, скiрдаванне, стагаванне, касьба, вываз гною на поле. Вясеншя i асеншя та-локi пры вывазе гною бььи характэрнай з'явай для латгальскай вёскi. З па-велiчэннем колькасщ малых сем'яу гэты своеасаблiвы вщ суседскай узаема-дапамогi яшчэ больш распаусюдзiуся. Талака звычайна суправаджалася пачастункамi i часта ператваралася у свята вёсю [5, с. 128].

Звычайна талачэбшкау аблiвалi вадой, а гаспадыню асобна, каб карова давала больш малака [11, с.89]. Талака, па-латышску talka, - гэта дапамога падчас жшва, асаблiва вясной i восенню у днi, так званай, гнойнщы, г. зн. тады, калi вывозяць на поле гной.

Не усе талою былi паспяховыя i выгадныя гаспадарам. На гаспадыню часта скардзшся, як i наадварот, на талачэбшкау - гаспадыня. Сама гаспа-дыня талакi звычайна расхаджвала i плакала: шмат паел^ шмат выпiлi, ды мала зрабiлi [12, с. 89-91].

У абавязю мужчыны уваходзiла таксама нарыхтоука палiва, рамонт i будаунщтва жылля i гаспадарчых пабудоу, рамонт швентару, прыгляд за коньмi i г.д. Старыя звычайна займалiся розныгш саматужнымi промысламi: плялi сеткi, кошыю, лапцi. У некаторых вiдах працы удзельнiчалi як мужчыны, так i жанчыны. Да такiх адносiлiся апрацоука iльну, сенакос, ма-лацьба.

У справах вядзення хатняй гаспадарю жанчыны падпарадкоувалюя хат-няй гаспадынi. Асаблiва вялшай уладай i аутарытэтам карысталася свякроу. Прыгатаваннем еж^1, напрыклад, займалася толью свякроу цi пад яе юраунщтвам старэйшая нявестка, малодшыя нявесткi i дочю, звычайна, да прыгатавання ежы не дапускалiся [5, с. 129].

Кожная нявестка забяспечвала поунасцю бялiзнай i адзеннем сваю сям'ю, а калi свёкар i свякроу быи непрацаздольнымi, то i iх. Шыш, вязалi, пралi i ткалi звычайна у працяглыя зiмовыя вечары. Гэтая праца выконва-лася часам калектыуна. Пасядзелкi суправаджалiся песнямi, а калi не прых-одзiлiся на пасты, то i танцамi [4, с. 103].

Найбольш лёгкая праца звычайна даручалася дочкам цi любiмым нявесткам. Пры гэтым прымалася да увап такая акалiчнасць: наколькi была плацежаздольнай сям'я нявесткi i якi быу памер прыданага, што яна унесла у сям'ю. Цяжкая хатняя праца i праца у полi не толью падрывала здароуе жанчыны, але i прыводзiла да яе ранняга старэння.

Нявестк у нераздзеленай сям'i мелi права для патрэб сваёй малой сям^ прадаваць масла, малако, смятану, яйк i г.д. Маёмасць жанчыны папауня-лася за кошт асабютых заробкау: рукадзелля, збору грыбоу, ягад i г.д. Па дадзеных Рускага геаграфiчнага таварыства, сялянкi Малшаускай воласцi у 1870-х гг. выручалi за сезон ад продажу белых грыбоу 25-30 руб.

Умовы пражывання латгальскай сям^ былi вельмi цяжкiмi [4, с. 129]. У невялшай хаце, якая складалася з аднаго, радзей з двух пакояу, размяшча-лiся па 10-15 чалавек, а зiмой тут утрымлiвалi яшчэ i жывёлу. "Тут жа на палу, у брудзе, разам з малымi дзецьмi нярэдка расхаджваи куры, парасяты, авечкi i цяляты... Другая палова хаты халодная, хаця там ёсць i печ, але яна палiцца толькi у выключных выпадках" [13, с. 242].

Жаданне галавы двара стаць поунауладным уласшкам праяулялася i у яго спробах пазбавщца ад найбольш непакорнага сваяка шляхам выгнання яго з сям^, пазбаулення долi маёмасцi. Неабходна адзначыць, што са-маупрауства галавы сям^, якi выганяу малодшага сваяка, не сустракала афiцыйнай падтрымкi. Суд, як правша, абавязвау домауладальнiка прыняць выгнаннiка назад i апошняму рабiу унушэнне аб неабходнасцi падпа-радкоувацца галаве сям'i.

Для латышскiх сялян 30-50-х гг. XIX ст. бым характэрны раннiя шлюбы. Адзiн з даследчыкау латышскага сялянства В.В.Смiрноу адзначау, што у Вiцебскай губернп раней былi распаусюджаны шлюбы хлопцау у 16 год, а дзяучат - у 14, i тольк увядзенне закона 1830 г., якi забараняу вян-чанне, калi жанiх i нявеста не дасягнулi узросту адпаведна 18 i 16 гадоу, прывяло да паступовага знiкнення такiх раншх шлюбау [13, с. 193].

Шлюбы, у яюх этнiчная прыналежнасць маладых не супадала, найбольш часта заключайся у Латгалп памiж латышамi i беларусамi, пры гэтым часцей за усё муж i жонка з'яулялюя католiкамi. Пасаг латгальскай сялянк

*-» (.(.*>*>' СС '55 Т 7 и 55 *-»

складауся з дзвюх частак: пуры i пасокi . У пуру уваходзша адзенне, тканша, бялiзна. У жанчыны з сярэдшх сялянскiх сем'яу "пасока" звычайна складалася з каровы i авечкi, а з больш заможных сем'яу - было i некальк кароу i нават конь. Памер прыданага, як правша, залежау ад волi бацькоу [5, с. 131]. Галоуную каштоунасць у якасцi прыданага для сялянк з беднай сям'i прадстауляла часта тольк адна карова.

Згодна заканадауству царскай Расп пры заключэннi шлюбу пра-васлаунага з хрысцiянiнам шшай канфесп дзецi хрысцiлiся на вобразу пра-васлаунай царквы [14, с. 18]. Нараджэнне пазашлюбных дзяцей i iх выха-ванне было удзелам iх мацi.

Аб цяжкай долi латгальскай жанчыны сведчыць i таю факт, што яна не удзельшчала у падзеле спадчыны.

Мова шфляндсюх латышоу адрознiвалася ад курляндскiх i лiфляндскiх латышоу. У латгальцау сустракалася шмат польскiх i беларусюх слоу, а у апошшх - нямецкiх.

Па-руску латышы гаварылi дрэнна. Пачынаючы з 1865 г., каи сяляне усё больш уцягвалiся у гандлёвыя адносшы, латышы пачалi надаваць больш увап вывучэнню рускай мовы. Гэта спрашчалася для iх тым, што латышская мова мае шмат агульнага з рускай, да таго ж гаворка латышоу утрымлiвала у сябе 3/6 славянсюх, i па 1/6 гоцюх, фiнскiх i нямецкiх дыялектау; для гаворю вiцебскiх латышоу прапорцыя гэта яшчэ больш павялiчвалася у бок рускай мовы [8, с. 34].

У 1863 г. А. Семянтоуск склау атсанне жылля i побыту сялянскай сям'i Люцынскага павета. Яно дае уяуленне пра гаспадарку вщебсюх латышоу. Хата курная, даужынёй 9 аршын, шырынёй - 8, сцены i столь з бярвення, падлога глшяная. Латышская хата часта не мела шяюх рэлiгiйных упрыгожванняу, i толькi драулянае, пачарнелае ад дыму распяцце сведчыла аб тым, што гэта хрысщянскае жыллё. Абсталяванне хаты складалi 2 лаукi каля сцяны, услон i 2 ложк [7, с. 41-42].

Галоуным багаццем сялянскай сям^ была жывёла. Латышская сям'я, што прыцягнула увагу даследчыка Ю. Янсана, мела 2 каш, 4 каровы, 6 свiней, 16 авечак [15, с. 290-291].

Цяжкае мшулае наклала адбiтак на аблiчча i характар латышоу. Яны часцей змрочныя, задумлiвыя, смутак незадавальнення адбпы на iх твары. У латышоу светлыя вочы, русыя валасы. Яны сярэдняга росту, але статныя i спрытныя. Вонкавы выгляд зусiм не мяняецца у хвiлiны вяселля цi шчырай гутаркi з чалавекам, якога латыш паважае. Скрытнасць, недавер змяняецца адкрытасцю, ветлiвасцю. Латышы гасцiнныя, высока маральныя, лагодныя. Бояк памiж латышамi амаль не бывае. Распутства сярод жанчын таксама амаль невядома [8, с. 28].

Таюм чынам, асновай латгальскага грамадства у Х1Х ст. з'яулялюя ся-лянскiя сем'i латышоу-латгальцау, змешаныя сем'i рускiх стараверау, бела-русюя, польскiя i яурэйскiя сем'i. Пераважную большасць з iх складалi лат-гальскiя сем'i. Яны падзялялiся на вялтя нераздзеленыя i малыя сем'ь Нераздзеленыя сем'i складалiся з некальюх шлюбных пар раднi па баць-коускай лiнii. Аснову малой латышскай сям'i складала адна шлюбная пара з нежанатымi дзецьмi. Латгальскiя семЧ прытрымлiвалiся патрыярхальных традыцый, як правша, галавой сям'i i двара станавiуся мужчына па баць-коускай лши. Латгальскае сялянства пакутавала ад гнёту расшсюх i поль-скiх памешчыкау, малазямелля. Самавольныя сялянскiя падзелы зямлi па-гаршалi i без таго цяжкую эканамiчную сiтуацыю у Латгалп. Але няглед-зячы на даволi жорсткую нацыянальную палiтыку рускага царызму, накiра-ваную на русiфiкацыю ушх галiн жыцця латышоу Вiцебскай Латгалп, яны захавалi свае нацыянальныя рысы, культурныя асаблiвасцi i мову.

Выкарыстаныя крын1цы:

1. Жданко, Т.А. Этнографическое изучение процессов развития и сближения социалистических наций в СССР / Т.А. Жданко // Сов. Этнография. - 1964. - №6. - С. 21-34.

2. Дякин, В.С. Национальный вопрос во внутренней политике царизма XIX в / В.С. Дякин // Вопр. истории. - 1995. - №9. - С. 138-141.

3. Нацыянальны пстарычны apxiy Беларусi (НГАБ). Ф. 2635. Воп. 1. Спр. 434.

4. Ефремова, Е.С. Латышская крестьянская семья в Латгале (1860-1939) / Е.С. Ефремова -Рига : Зинатне, 1982. - 272 с.

5. Хозяйственное положение и промыслы сельского населения Витебской губернии: Опыт исслед. - Витебск : Губ. Тип. 1910. - XXII, 225. - 123 с.

6. НГАБ. Ф. 1416. Воп. 1. Спр. 1431.

7. Сементовский, А.М. Этнографический обзор Витебской губернии / А.М. Сементовский - СПб. : Тип. М. Хана, 1872. - 69 с.

8. Случевский К.К. По северо-западу России. - Т.2 : По западу России. - СПб. : Изд-во А. Ф. Маркса, 1897. - 608 с.

9. Труды Редакционной комиссии по пересмотру законоположений о крестьянах. Т.1. -СПб., 1903. - 445 с.

10. Тугай, У.В. Латышсю этнас у сацыяльна-эканамiчным i культурным жыцщ Беларус / Пад навук. рэд. В.М.Фамша. - Мшск, 2002. - 317 с.

11. Вольтер, Э.А. Статистика племенного состава народонаселения Северо-Западного края / Э.А. Вольтер. - М. : Тип. "Рассвет", 1890. - 7 с.

12. Пик (Дауче, П.) К характеристике аграрного движения в Прибалтийском крае // Текущий момент : СПб. - М., 1906. - С. 11-15.

13. Витебская губерния: Историко-геогр. и стат. обзор / Сост. по прогр. и под ред. кн. В.М.Долгорукого. - Вып. 1. - Витебск : Губ. тип., 1890. - 387 с.

14. Живописная Россия: Отечество наше в его земельном, историческом, племенном и бытовом значении: Литовское и Белорусское Полесье. Репринт. воспроизвед. изд. 1882 г. - Минск : БелЭн, 1993. - 490 с.

15. Янсон, Ю.Э. Опыт статистического исследования о крестьянских наделах и платежах / Ю.Э. Янсон - СПб. : Тип. М. Стасюлевича, 1881. - XGL. - 210 с.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.