Научная статья на тему 'Ад выбараў да рэпрэсій: прававое становішча латышоў куляціна і Матушова ў 1920-я – пачатку 1930-х гг. '

Ад выбараў да рэпрэсій: прававое становішча латышоў куляціна і Матушова ў 1920-я – пачатку 1930-х гг. Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
83
15
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
Кулятино / латыши / Матушёво / налоги / правовое положение. / Kuliacina / Matushova / Latvians / Liozna district / taxes / a legal status.

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — К Карпекін

В 1920-е – начале 1930-х гг. население таких деревень, как Кулятино и Матушёво, расположенных на территории современного Лиозненского района Витебской области, больше чем наполовину состояло из латышей. Буквально в течение одного десятилетия их правовое положение изменилось кардинальным образом: если в начале 1920-х гг. все они являлись полноправными членами общества, то с конца 1920-х гг. к ним начали применяться меры политического и имущественного давления, что проявилось в обложении налогами хозяйств и высылке латышей в отдалённые регионы. При этом архивные источники позволяют утверждать, что местные органы власти имели чёткую цель раскулачить определённое количество хозяйств, и приговоры выносились не всегда объективно, так как в документах зафиксированы не достаточно точные сведения об имуществе латышских семей, а также противоречивые показания свидетелей.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

From elections before reprisals: a legal status of Latvians of Kuliacina and Matushova in 1920 − the beginning of 1930th

In 1920 − the beginning of 1930th the population of such villages as and Matushova located in territory of modern Liozna district of Viciebsk region, it is more than half consisted of Latvians. Their legal status is literally within one decade has changed radically: if in the early twenties all of them were full members of a society from the end of 1920th to them measures of political and property pressure have started to be applied it was showed in taxation by taxes economy and dispatch of Latvians in the remote regions. Thus archival sources allow to assert that local authorities had the accurate purpose to dispossess certain quantity of economy, and sentences were taken out not always objectively as in documents exact enough data on property of the Latvian families, and also inconsistent indications of witnesses are fixed not.

Текст научной работы на тему «Ад выбараў да рэпрэсій: прававое становішча латышоў куляціна і Матушова ў 1920-я – пачатку 1930-х гг. »

yflK 342.7(=i74)"i920/i930"

AA BblEAPAY AA РЭПРЭСIH: nPABABOE CTAHOBimHA ^ATHmOy KyAfl^HA I MATymOBA

y 1920-H - nAHATKy 1930-X rr.

From elections before reprisals: a legal status of Latvians of Kuliacina and Matushova in 1920 - the beginning of 1930th

К. Карпекш (K. Karpekin),

Дзяржауны apxiy Вiцебскай вобласщ г. Вщебск, Беларусь

В 1920-е - начале 1930-х гг. население таких деревень, как Куля-тино и Матушёво, расположенных на территории современного Лиоз-ненского района Витебской области, больше чем наполовину состояло из латышей. Буквально в течение одного десятилетия их правовое положение изменилось кардинальным образом: если в начале 1920-х гг. все они являлись полноправными членами общества, то с конца 1920-х гг. к ним начали применяться меры политического и имущественного давления, что проявилось в обложении налогами хозяйств и высылке латышей в отдалённые регионы. При этом архивные источники позволяют утверждать, что местные органы власти имели чёткую цель раскулачить определённое количество хозяйств, и приговоры выносились не всегда объективно, так как в документах зафиксированы не достаточно точные сведения об имуществе латышских семей, а также противоречивые показания свидетелей.

Ключевые слова: Кулятино, латыши, Матушёво, налоги, правовое положение.

In 1920 - the beginning of 1930th the population of such villages as and Matushova located in territory of modern Liozna district of Viciebsk region, it is more than half consisted of Latvians. Their legal status is literally within one decade has changed radically: if in the early twenties all of them were full members of a society from the end of 1920th to them measures of political and property pressure have started to be applied it was showed in taxation by taxes economy and dispatch of Latvians in the remote regions. Thus archival sources allow to assert that local authorities had the accurate purpose to dispossess certain quantity of economy, and sentences were taken out not always objectively as in documents exact enough data on property of the Latvian families, and also inconsistent indications of witnesses are fixed not.

Keywords: Kuliacina, Matushova, Latvians, Liozna district, taxes, a legal status.

Узшклыя у апошняй чвэрщ Х1Х ст. на тэрыторьи беларусюх гу-берняу Расшскай iмперыi латышсюя калонй працягвалi юнаваць i

пасля Кастрычнщкай рэвалюцыи 1917 г. Да прыкладу, латышы масава пасялiлiся у дзвюх вёсках, размешчаных па суседству - Куляцiне i Матушове, - якiя зараз знаходзяцца на тэрыторьи Лёзненскага раёна Вще-бскай вобласщ. Па сённяшнi дзень у ваколщах згаданых населеных пунктау захаватся матэрыяльныя сведчаннi таго, што калюьщ тут пражывалi выхадцы з Латви: каменныя скляпы для захоування прадук-тау харчавання (гл. мал. 1) i помнш на могiлках (гл. мал. 2). Апроч таго, шмат звестак пра жыхароу Кулящна i Матушова маецца у ар-х1уных дакументах. З iх дапамогай магчыма прасачыць змены у права-вым становiшчы латышоу, якiя адбывалiся на працягу дастаткова кароткага прамежку часу - ад пачатку 1920-х - да пачатку 1930-х гг.

мал. 1. Каменны склеп мал. 2. Помтк Pauline Paukzchen

Фота К. Карпеюна

У пачатку 1920-х гг. вёск Кулящна i Матушова знаходзшся на тэрыторып Нова-Бельскага раёна Лёзненскай воласщ Вщебскага па-вета, усяго у межах раёна налiчвалася 19 населеных пунктау [1, арк. 124-137]. Мясцовым органам улады на акрэсленай тэрыторыi з'яуляуся Нова-Бельскi раённы Савет рабочых i сялянскiх дэпутатау. 3 лютапада 1923 г. адбылюя выбары, па вынiках якiх у яго склад было абрана 17 сябрау. Двое з iх - латышы 1ван Карлавiч Азолiн i Пётр 1ва-навiч Цалiт - быт жыхарамi Матушова [1, арк. 121].

Неабходна адзначыць, што на той час усе без выключэння да-рослыя жыхары Куляцiна i Матушова мелi выбарчыя правы. Усяго ж у 1923 г. у Кулящне пражывала 18 сем'яу, у яюх налiчвалася 69 пауналетнiх асоб, у Матушове - 82 сямЧ (227 дарослых чалавек). З iх латышамi былi 12 сем'яу (45 чалавек) у Кулящне i 46 сем'яу (125 чалавек) у Матушове [1, арк. 123, 127, 129адв.-130, 133-135 адв.].

Сярод латышоу Куляцша найбольш шматлiкай полаузроставай групай з'яулялюя мужчыны 20-29 гадоу, затым - мужчыны 30-39 гадоу. У Матушове паводле колькасщ на першым месцы знаходзiлiся жанчыны ва узросце ад 20 да 29 гадоу, а на друпм - таксама 30-39-гадовыя мужчыны (гл. табл.).

Таблща - Полаузроставая структура латышскага насельтцтва Куляцша 1 Матушова, 1923 г. [1, арк. 123, 127, 129адв.-130, 133-135адв.]

Узрост Куляцша Матушова

мужчыны жанчыны мужчыны жанчыны

л\к % л\к % л\к % л\к %

18 - 19 1 4,3 2 9,1 4 6,5 5 7,9

20 - 29 7 30,4 4 18,2 8 12,9 18 28,6

30 - 39 5 21,7 3 13,6 15 24,2 13 20,6

40 - 49 2 8,8 4 18,2 9 14,5 10 15,9

50 - 59 4 17,4 4 18,2 9 14,5 7 11,1

60 - 69 1 4,3 2 9,1 14 22,6 7 11,1

70 - 79 2 8,8 3 13,6 3 4,8 3 4,8

80 - 83 1 4,3 - - - - - -

Усяго 23 100 22 100 62 100 63 100

У сувязi з разгортваннем калектывiзацыi сельскай гаспадарк у БССР у канцы 1920-х гг. прававое i маёмаснае становшча латышоу пагоршы-лася. У першую чаргу гэта праявiлася у раскулачваннi самых заможных гаспадарак i абкладаннi iх падаткамi. У дакументах Дзяржаунага архiва Вiцебскай вобласцi выяулены факты раскулачвання дзвюх латышскiх гаспадарак у Куляцше i дзвюх у Матушове у 1929-1930 гг.

У прыватнасцi, раскулачванню падверглася гаспадарка Карла Кар-лавiча Стырны, якi жыу у Куляцiне. Верагодна, у некаторай ступеш аб-кладанню падаткам сямЧ К.К. Стырны паспрыяу ананiмны лют, накiраваны у рэдакцыю вiцебскай акруговай газеты Зара Захаду у маi 1929 г. Аутар лiста зазначау, што у згаданага селянiна маецца каля 5 дзес. (1 дзес. = 1,0925 га) няулiчанай зямл^ а падаткам абкладалася тольк 14 дзес. ворыва i 1,5 дзес. лугу. Паводле сцверджання аутара до-пiса, у К.К. Стырны было 2 новыя жылыя хаты, 3 канi, 5 кароу i дробная жывёла. К.К. Стырне таксама ставiлася у абвшавачванне тое, што яго сям'я атрымлiвае прыбытак ад несельскагаспадарчай працы: сам гаспа-дар наймауся у ляснщтва i вывозiу лес, кожную восень малащу вяс-коуцам збожжа (за 7 рублёу на дзень), яго сын Пётр крыу дахi у хатах, сталярнiчау i пiлавау лес, нявестка Хрысцшня была швачкай i прымала платныя заказы. К.К. Стырна нiбыта прадавау муку i бульбу па завы-шаных цэнах. Таксама ён абвшавачвауся у тым, што некаторыя яго

сваяк быт сябрамi сельскага Савета i мясцовай ячэйк УЛКСМ, з-за чаго ëн своечасова i не быу абкладзены падаткам [2, арк. 5].

Для таго, каб мець уяуленне пра узровень матэрыяльнага дастаткy раскyлачваемыx гаспадарак, варта згадаць, што y сярэдзiне 1920-x гг. 43,3% сялянс^ гаспадарак мелi па 2-3 каровы, 51% гаспадарак - па 1, матмальная норма зямлi на аднy гаспадаркy была устаноулена y па-меры 13 га. Што тычыцца цэн, то да прыкладy, y 1929 г. скyраныя боты каштават каля 16 рyблëy.

У лшеш 1929 г. сям'я К.К. Стырны складалася з 6 асоб, сярод я^ працаздольнымi з'яулялюя 1 мужчына i 3 жанчыны. Падаткам яны былi абкладзены за тое, што наймат пастyxа як для догляду за жывë-лай, так i для шшьк гаспадарчыx спрау, а таксама iншыx наëмныx ра-ботшкау, якiя працавалi каля 150 дзëн на год. Уся яго маëмасць i даxод былi падлiчаны сельскай падатковай камiсiяй: зямельныя yгоддзi скла-далiся з 7,25 дзес. ворыва, 9,5 дзес. лyга, сад займау 0,25 дзес., з жывëлы гаспадары трымалi 2 коней, 5 кароу, 3 свiннi, 4 авечк i казы. Апроч таго, К.К. Стырна займауся расчысткай лясныx дзялянак, вывазам лесy, разнастайнымi рамонтнымi работам^ У 1929 г. агyльны прыбытак сям'i складау 1 081 рyбель 34 капейкi [2, арк. 1, 2].

Ад раскулачвання пацярпеу i брат К.К. Стырны 1ван. 27 стyдзеня 193Q г. адбыуся сxод сялян-беднякоу вëсак Кyляцiна i Матушова, на якiм прысyтнiчала 26 чалавек, з якix выказалiся 3 чалавею. Адзiн з ix зазначыу, што у 1928 г. 1.К. Стырна наймау дарослyю пастyшкy, а у 1929 г. - малога паства, якога часам замяняу на яго старэйшага 15-гадовага брата. I летам ëн не толькi пасвiy жывëлy, але яшчэ сушыу сена i капау 6уль6у. Дрyгi селянiн сказау, што ëн на некаторы час давау 1.К. Стырне каня, за што той заплащу яму пуд жыта. Паводле сведчанняу гэтага се-лянiна, 1.К. Стырна наймау работшкау з суседняй Якубаушчыны, якiм плащу за працу. Яшчэ адзiн сведка сказау, што быт выпадю, кат за па-зыку xлеба 1.К. Стырне трэба было адпрацоуваць [3, арк. 6].

29 студзеня 1930 г. шспектар па сельскагаспадарчым падатку Лëз-ненскага раëна ажыццявiy допыт, але не самой пастyшкi, а яе брата. Апошш сказау, што яго 17-гадовая сястра у 1928 г. наймалася як пастушка, але пераважна працавала у 1.К. Стырны на iншыx сельгаспрацаx [3, арк. 8].

8 лютага 1930 г. паводле пастановы падатковай камiсii 1.К. Стырну абклалi iндывiдyальным падаткам за тое, што ëн у 1928 г. наймау да-рослую пастушку на палявыя работы, нягледзячы на тое, што у яго у найме была яшчэ адна працаунща (17-гадовая пастушка), а таксама за

тое, што ëн пазычау сялянам жыта, за што яны павiнны быт не толью вярнуць збожжа, але i адпрацаваць [3, арк. 1].

17 лютага 1930 г. быт апытаны пастyxi, якiя працавалi у 1.К.Стырны. Адзiн з ix - 11-гадовы xлопец - сказау, што у 1929 г. ëн пасвiy жывëлy, i нiякiмi iншымi работамi не займауся. Часам xлопца замяняу яго старэйшы брат. Больш таго, кат было дрэннае надвор'е, то гаспадары самi даглядалi за жывëлай [3, арк. 2]. Як бачна, гэтыя звесткi не супадаюць з афщыйнай прычынай абкладання падаткам.

Паводле даведю, выдадзенай Сyтоцкiм сельскiм Саветам, 1.К. Стырна меу 11,5 дзес. ворыва, 3,5 дзес. сенажацi, 2 каш, 3 каровы. Яго сям'я складалася з 4 чалавек. У 1929/1930 гаспадарчым годзе ëн плащу 143 рyблi 50 капеек падатку [3, арк. 5]. На адвароце той жа даведю пазначана, што маëмасць гэтага селянша складалася з 7,5 дзес. ворыва, 3,5 дзес. сенажащ, 1 каня, 4 кароу, а у сямЧ налiчвалася 5 едакоу. У 1927/1928 гаспадарчым годзе ëн заплацiy падатак памерам 81 рубель 35 капеек [3, арк. 5 адв.]. Згодна з шшыгш звесткам^ 1.К. Стырна меу 9,75 дзес. ворыва, 3,5 дзес. лугу, сад плошчай 0,3 дзес., 1 каня, 3 каровы, 1 свшню, 2 авечю. Паводле падлжау камiсii, са сваëй гаспадарю селянiн меу даxод памерам 1 128 рyблëy 65 капеек штогод [3, арк. 7].

5 сакавжа 1930 г. 1.К. Стырна паскардзiyся Лëзненскамy райвыкан-каму на дзеянш Матушоускай сельскагаспадарчай камуны. Па-першае, на абкладанне яго падаткам нягледзячы на тое, што ëн нiколi не кары-стауся наëмнай працай, а па-другое, на канфюкацыю маëмасцi. Справа у тым, што сябры камуны рэ^зават у селянiна маëмасць i прадукты xар-чавання: 40 аршынау (1 аршын = 71,12 см) сукна уласнага вырабу, 12 фунтау (1 фунт = 409,5 г) суконнай пражы, 20 суконные xyGra^ 3 сукон-ныя коудры, 3 коудры фабрычнага вырабу, 1 футра, 5 пудоу (1 пуд = 16,38 кг) пшашчнай мyкi, 1 будзшьшк, чайны посуд, 2 пуды мяса, 2 венсюя крэслы, 1 стол i 1 люстэрка [3, арк. 3]. Дакументау, якiя б сведчыт пра рэакцыю мясцовык органау улады на гэтую скаргу, не выяулена.

Што тычыцца Матушова, то тут падаткамi былi абкладзены гаспадарю 1вана Пятровiча Брэда i Паула Паyлавiча Данцыта.

У адносiнаx да 1.П. Брэда такiя меры быт прыняты у 1929 г. у сyвязi з тым, што ëн у 1928 г. наймау на працу 17-гадовую пастушку. У лшеш 1929 г. яго маëмасць складалася з 8,2 дзес. ворыва, 3,6 дзес. лугу, 1 дзес. сада, 1 каня, 4 кароу, 1 свшш, 1 авечю, 1 казы, 3 вулляу з пчолам^ Паводле падлкау падатковай камiсii, даxод 1.П. Брэда дасягау 1 129 рyблëy 70 капеек [4, арк. 1]. У 1929 г. сям'я 1.П. Брэда складалася з 6 чалавек: самаго гаспадара, яго 53-гадовай жоню Берты, 79-гадовай мацi Лiзаветы, i дзяцей - 19-гадовага сына Уладзiмiра, 17-гадовай дачю

Зшащы i 9-гадовага cына 1вана. Сам 1.П. Брэд нe адмаyляy, што наймаy паcтyшкy, якая займалаcя выключна тым, што паcвiла каpоy i y нiякix iншыx гаcпадаpчыx cпpаваx задзeйнiчана нe была. Пры гэтым y 1929 г. шя^ наëмныx pаботнiкаy y яго Ужо те было [4, арк. 2 адв.].

П.П. Данцыт быу абкладзeны iндывiдyальным падаткам паводлe рашэння cxода бeднаты вëcак Kyляцiна i Mатyшова, якi адбыycя 27 cтyдзeня 1930 г. За абкладанте выказалаcя 20 чалавeк, а cyпpаць - 4. На cxодзe нeкатоpыя cялянe cцвяpджалi, што П.П. Данцыт нiколi те выкаpыcтоyваy наëмнyю ciлy, iншыя казал^ што ëн цягам 1S гадоу най-мау аднаго з мяcцовыx cялян. Такcама нeкалькi cялян cказалi, што П.П. Данцыт пазычау iм збожжа, грошы i те брау за гэта нiякix працэнтау, прадавау збожжа па цэнаx, амаль yдвая мeншыx за рынка-выя. Затоe адна cялянка прыгадала, што аднойчы П.П. Данцыт адмовiy ëй i нe пазычыу xлeба [S, арк. 2].

4 лютага 1930 г. П.П. Данцыт падау y Сутоцкую ceльcкyю падатко-вую камiciю cкаpгy, y якой pаcтлyмачыy, што парабак (бeззямeльны ce-лянiн) y яго быу тольк да 191S г. i з той прычыны, што ëн нe мey жоню, якая б даглядала за мальгш дзeцьмi. Kалi ж той ^лянш атрымау yлаcны надзeл, то П.П. Данцыт давау яму конeй для яго апрацоую. Той, y cваю чаргу, дазволiy П.П. Данцыту на працягу года каpыcтацца яго лугам. Ак-рамя таго, y П.П. Данцыта быу паcтyx [S, арк. 3]. Сам П.П. Данцыт iмкнyycя даказаць, што ëн даcягнyy ycяго yлаcнымi намаганнямi: яго ба-цька быу звычайным батраком, якi у 1872 г. выexаy з Латви i паcялiycя у в. Mанyлкi нeпадалëк ад Вiцeбcка. Пакольк бацька нe мey даcтаткова cpодкаy каpмiць дзяцeй, П.П. Данцыт пайшоу cлyжыць y аpмiю, а затым, узяушы пазыку у cялянcкiм банку, набыу зямлю у Mатyшовe, дзe ула^ нымi pyкамi пакарчавау лec, pаcчыcцiy зямлю для паceваy i пабудавау xатy. Паcля Kаcтpычнiцкай рэвалюцыи 1917 г. П.П. Данцыту cкаcавалi пазыку, якую ëн мyciy выплочваць банку, алe паcля ycтyплeння у ^ль-cкагаcпадаpчyю камуну абклалi яго шдывщуальным падаткам. Паводлe мepкавання П.П. Данцыта, гэта было зpоблeна наумыша, бо яго cын те-каторы чаc быу cябpам ceльcкага Савeта i мey аcабicтыx ворагау, яюя потым на cxодзe i выказалюя за падатак [S, арк. S].

Паводлe cловаy згаданага вышэй ^лянша, ëн адпрацавау на П.П. Данцыта 17 гадоу. Kалi у 1927 г. адбылоcя пepаpазмepкаваннe зямлi, то S дзec., што налeжалi заможнаму латышу, аддалi яго былому работшку. Паколькi апошнi зyciм нe мey наceння, то П.П. Данцыт дапа-мог яму, алe воceнню ^лянш вярнуу яму ycë у поуным аб'ëмe. Такcама за тоe, што ^лянш каpыcтаycя коньмi П.П. Данцыта, ëн аддау яму па-лову атрыманага ураджаю [S, арк. 8].

8 лютага 1930 г. на пасяджэнш згаданай камiсii было вырашана падатак не адмяняць [5, арк. 4].

Па yсëй верагоднасщ, у Сутоцюм сельскiм Савеце yлiк маëмасцi грамадзян вëyся не асаблiва якасна. Паводле розный даведак, выдадзе-ныx у адзш i той жа дзень - 17 лютага 1930 г., - П.П. Данцыт меу наступную маëмасць: 9,35 дзес. ворыва (паводле другой даведю - 1Q,25 дзес.), 4,5 дзес. сенажащ (цi 3,5 дзес.), 2 каш, 4 каровы. Яго сям'я скла-далася з 5 (альбо 4) асоб. За 1927/1928 гаспадарчы год ëн заплацiy 132 рyблi 55 капеек падатку, а за 1929/1930 г. - 125 рyблëy 26 капеек [5, арк. 1-1адв.]. Пры падлiкy даxоднасцi гаспадарю П.П. Данцыта звесткi аказалiся зноу iншымi: у яго было yлiчана 8 дзес. ворыва, 4,5 дзес. лугу, 2 каш, 4 каровы, 1 свшня, 4 авечю i казы, а таксама пасека на 4 вулл1 Сельская падатковая камiсiя yстанавiла, што даxоднасць гэтай гаспадарю складала 1 180 рyблëy непасрэдна ад сельскай гаспадаркi i 264 рyблi 75 капеек - ад шшыгс. заняткау [5, арк. 6].

TT W W

У адносiнаx да iншыx латышоу - жыкароу дзвюx даследyемыx вëсак - у пачатку 1930-x гг. прымянялюя больш жорсткiя меры пака-рання. Так, 15 лютага 1930 г. быт арыштаваны жы^ары вëскi Куляцша Мiкалай Iванавiч Стырна, Пëтр Карлавiч Стырна i жыxары вëскi Мату-шова Адам Паyлавiч Данцыт, 1ван Iванавiч Леiн, Мiкалай Якаyлевiч Стырна, Эдуард Iванавiч Эзэрын. Усе яны былi абвiнавачаны у анты-савецкай дзейнасщ i высланы на поунач на няпэуны тэрмiн. А.П. Данцыт разам з жонкай Мшай 1ванаунай i дачкой Марынай былi высланы у Комi АССР [6, арк. 178].

У 1930 г. была раскулачана гаспадарка Пятра Пятровiча Брэда, а сам ëн разам з сям^й сасланы у Кайсю раëн Кiраyскай вобласцi [7, арк. 95].

Таксама па матываx антысавецкай дзейнасцi у маi 1933 г. на 5 га-доу зняволення у выпраyленча-працоyныx лагераx былi асуджаны 1ван Iванавiч Звiрбyль i 1ван Iванавiч Сiлабрэд з Матушова [8, с. 93].

Таюм чынам, у 1920-я гг. насельнщтва такix вëсак, як Кyляцiна i Матушова, больш чым, як напалову складалася з латышоу. Лггаральна на працягу аднаго дзесящгоддзя ix прававое становiшча змяншася кар-дынальным чынам: калi у пачатку 1920-x гг. усе яны з'яулялюя паyнапраyнымi членамi грамадства, то з канца 1920-x гг. да ix пачалi прымяняцца меры палпычнага i маëмаснага yцiскy, што праявшася у раскyлачваннi гаспадарак i высылцы латышоу у аддаленыя рэгiëны. Пры гэтым арxiyныя крынiцы дазваляюць меркаваць, што мясцовыя органы улады мелi дакладную мэту раскулачыць пэуную колькасць гаспадарак, i прысуд выносiyся не заужды аб'ектыуна, бо у дакумешж

зафксаваны не дастаткова дакладныя звесткi пра маёмасць латышсюх сем'яу, а таксама супярэчлiвыя паказаннi сведак.

Выкарыстаныя крышцы:

1. Дзяржауны арх1у Вщебскай вобласщ (ДАВВ). Ф. 104. Воп. 2. Спр. 22.

2. ДАВВ. Ф. 160. Воп. 1. Спр. 135.

3. ДАВВ. Ф. 160. Воп. 1. Спр. 133.

4. ДАВВ. Ф. 160. Воп. 1. Спр. 81.

5. ДАВВ. Ф. 449. Воп. 4. Спр. 1902.

6. ДАВВ. Ф. 1966. Воп. 32. Спр. 18.

7. ДАВВ. Ф. 1966. Воп. 32. Спр. 26.

8. Памяць : Пст.-дакум. хрошка Лёзненскага раёна / рэдкал.: 1.П. Шамякш (гал. рэд.) [1 шш.]. - Мшск : БелЭН, 1992. - 592 с.

Дадатак

Стс латышоу — жыхароу вёсш Куляцта, 1923 г. [1, арк. 127,129адв —130]

Балод Аугуст Ягорав1ч (30 гадоу), Балод Ганна 1ванауна (21 год); Брэмзэ Якау Ба-рысав1ч (55 гадоу), Брэмзэ Еудаюя Андрэеуна (42 гады), Брэмзэ Уладз1м1р Якаулев1ч (22 гады), Брэмзэ Анастаая Андрэеуна (23 гады); Дэйч 1ван 1ванав1ч (38 гадоу), Дэйч Марыя Ягорауна (35 гадоу); Зв1рбуль 1ван Марцшав1ч (58 гадоу), Зв1рбуль Марыя Андрэеуна (58 гадоу), Зв1рбуль 1ван 1ванав1ч (21 год); Лепладск Мада 1ванауна (43 гады), Лепладск Марыя 1ванауна (63 гады); Прэйс Андрэй 1ванав1ч (73 гады), Прэйс Эльза Марцшауна (66 гадоу), Прэйс Пётр Андрэев1ч (32 гады), Прэйс Паулша Андрэеуна (30 гадоу), Прэйс Мшна Андрэеуна (46 гадоу); Пурман 1ван Антонав1ч (31 год), Пурман Паулша Анто-науна (50 гадоу); Раманау Карл Якаулев1ч (45 гадоу), Раманава Алена Пятроуна (79 гадоу), Раманава Каралша Фр. (35 гадоу); Стырна Аугуст Пятров1ч (32 гады), Стырна Марыя Янауна (23 гады), Стырна Пётр Пятров1ч (83 гады), Стырна Магдалша 1ванауна (73 гады); Стырна Карл Карлав1ч (57 гадоу), Стырна Мац1льда Антонауна (47 гадоу); Стырна Пётр Карлав1ч (28 гадоу), Стырна М1калай Карлав1ч (27 гадоу), Стырна Мар^1я Карлауна (19 гадоу), Стырна 1ван Карлав1ч (56 гадоу), Стырна Алена 1ванауна (45 гадоу), Стырна Аляксандр 1ванав1ч (20 гадоу), Стырна М1калай 1ванав1ч (19 гадоу), Стырна Аляксандр 1ванав1ч (29 гадоу), Стырна 1ван Пятров1ч (78 гадоу), Стырна Хрысц1на Давщауна (73 гады); Стырна Пётр Карлав1ч (60 гадоу), Стырна Алена Ягорауна (55 гадоу); Эзэрын Эрнэст Карлав1ч (56 гадоу), Эзэрын 1ван Эрнэстав1ч (25 гадоу), Эзэрын Вольга Эрнэс-тауна (27 гадоу), Эзэрын Марыя Эрнэстауна (19 гадоу).

Стс латышоу — жыхароу вёск Матушова, 1923 г. [1, арк. 133—135адв.]

Азолш 1ван Карлав1ч (38 гадоу), Азолш Ганна Юр'еуна (60 гадоу), Азолш Вольга Адамауна (30 гадоу); Аузш 1ван 1ванав1ч (64 гады), Аузш Вольга 1ванауна (20 гадоу); Балод Ягор 1ванав1ч (68 гадоу); Баяр Эдуард Ягорав1ч (45 гадоу), Баяр Марыя Паулауна (31 год); Бебрыс М1калай М1хайлав1ч (43 гады), Бебрыс Наталля Карлауна (40 гадоу), Бебрыс Хрысц1на М1хайлауна (46 гадоу), Бебрыс Хрысцша Пятроуна (27 гадоу), Бебрыс Мкалай Пятров1ч (19 гадоу); Бебрыс Пётр Давыдав1ч (63 гады), Бебрыс Л1завета Андрэеуна (64 гады), Бебрыс Вольга Пятроуна (27 гадоу), Бебрыс Аляксандр Пятров1ч (35 гадоу); Бейшан Мада 1ванауна (50 гадоу); Берзш Пётр Якаулев1ч (72 гады), Берзш Лу1за Адамауна (56 гадоу), Берзш 1ван Пятров1ч (27 гадоу), Берзш Валянцша Пятроуна (18 гадоу); Блуюс 1ван Фрыдрыхав1ч (70 гадоу), Блукю Л1за 1ванауна (68 гадоу); Брэд 1ван Пятров1ч (48 гадоу), Брэд Берта 1ванауна (44 гады), Брэд Л1завета Пятроуна (73 гады); Брэд Пётр Пятров1ч (35 гадоу), Брэд Саф1я 1ванауна (30 гадоу); Вейдман Рудольф (37 гадоу), Вейдман Мацшьда Пятроуна (31 год); Гайлгг Раман 1ванав1ч (60 гадоу), Гайл1т Эда 1ванауна (52 гады); Грыбю Юрый Адамав1ч (50 гадоу), Грыбю Ганна Марц1науна (42 гады), Грыбю Мац1льда Юр'еуна (19 гадоу), Грыбю Карл Адамав1ч (48 гадоу), Грыбю

Юлiя Марцшауна (39 гадоу); Данцыт Адам na^aBÏ4 (54 гады), Данцыт Мша 1ванауна (46 гадоу), Данцыт 1ван Адамавiч (20 гадоу); Данцыт Аляксандр Паулавiч (54 гады), Данцыт Ганна Андрэеуна (41 год); Данцыт Павел Паулавiч (57 гадоу), Данцыт Алена Якаулеуна (52 гады), Данцыт 1ван Паулавiч (19 гадоу); 1рбелек Якау Iванавiч (60 гадоу), 1рбелек Мiна Якаулеуна (30 гадоу); Кальнет 1ван Паулавiч (29 гадоу), Кальнет Павел Андрэевiч (62 гады), Кальнет Мшьда Раманауна (22 гады); Клявш Андрэй Iванавiч (34 гады), Клявш Марыя Якаулеуна (28 гадоу); Кюз Адам Францавiч (63 гады), Кюз Кацярына Янауна (26 гадоу); Лесцш Бернуль Якаулевiч (36 гадоу), Лесцш Мiна Паулауна (38 гадоу); Лесцш 1ван Iванавiч (58 гадоу), Лесцш Марыя Карлауна (38 гадоу), Лесцш 1ван Карлавiч (31 год); Л^ер Аугуст Ягоравiч (51 год); Мейзас Аляксандр Пятровiч (31 год), Мейзас Хрысцша Пятроуна (26 гадоу), Мейзас Пётр Раманавiч (72 гады), Мейзас Хрысцша Якаулеуна (65 гадоу); Муцэнек Мшда (23 гады); Осю Юлiус Сямёнавiч (36 гадоу), Осiс Кацярына 1ванауна (28 гадоу); Паукшын Уладзiмiр (40 гадоу), Паукшын Паулiна Паулауна (35 гадоу), Паукшын Бернат Адамавiч (56 гадоу), Паукшын Аугуст Адамавiч (48 гадоу), Паукшын Ганна 1ванауна (47 гадоу); Прэйс Карл Якаулевiч (60 гадоу), Прэйс Лiзавета Пятроуна (55 гадоу), Прэйс 1ван Карлавiч (27 гадоу), Прэйс Алена Карлауна (19 гадоу); Пурвш Аляксандр Iванавiч (29 гадоу); Рамел Паулiна 1ва-науна (45 гадоу), Рамел Сафiя Марцiнауна (21 год); Рамс Пётр Iванавiч (68 гадоу), Рамс Лiза Якаулеуна (66 гадоу), Рамс Эдуард Пятровiч (32 гады), Рамс Хрысцша Пятроуна (32 гады); Рудз^ Мша 1ванауна (24 гады); Сапул 1ван Iванавiч (68 гадоу), Сапул Эда Андрэеуна (76 гадоу); Свшлш 1ван Пятровiч (40 гадоу), Свшлш Каралiна 1ванауна (38 гадоу); Свшлш Пётр Iванавiч (64 гады), Свшлш Пётр Пятровiч (37 гадоу), Свшлш Атылiя 1ва-науна (28 гадоу); Сшабрэд 1ван Iванавiч (45 гадоу), Сшабрэд Алена 1ванауна (34 гады); Страус Мацшьда 1ванауна (18 гадоу); Стырна 1ван Iванавiч (40 гадоу), Стырна Ева 1ва-науна (36 гадоу); Стырна Якау Пятровiч (56 гадоу), Стырна Марыя Паулауна (45 гадоу), Стырна Хрысцша Якаулеуна (29 гадоу), Стырна Мшалай Якаулевiч (19 гадоу); Тальман Якау Юр'евiч (62 гады), Тальман Мацшьда Эрнстауна (42 гады); Танцлау Якау Iванавiч (55 гадоу), Танцлау Хрысцша 1ванауна (50 гадоу), Танцлау 1ван Якаулевiч (37 гадоу), Танцлау Марыя 1ванауна (27 гадоу); Танш Карл Барысавiч (69 гадоу), Танш 1ван Кар-лавiч (32 гады), Танш Мiла Пятроуна (26 гадоу), Танш Лiзавета 1ванауна (60 гадоу), Танш Андрэй Карлавiч (24 гады), Танш Сафiя Карлауна (23 гады), Танш Мша Карлауна (26 гадоу); Цал^ Пётр Iванавiч (29 гадоу), ЦалЬ Марыя Пятроуна (25 гадоу), Цал^ Мада Пятроуна (72 гады); Цыгус Юлiус (35 гадоу); Шмщрэ Пётр Рэйнавiч (65 гадоу), Шмщрэ Ева 1ванауна (61 год), Шмщрэ 1ван Пятровiч (30 гадоу), Шмщрэ Альвша Пятроуна (25 гадоу); Эзэрын Эдуард Iванавiч (25 гадоу), Эзэрын Эмiлiя 1ндрыкауна (56 гадоу), Эзэрын 1ван Iванавiч (18 гадоу).

Заувага: у cnicax асобныя сем'1 падзелены пам1ж сабой знакам ";"

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.