Научная статья на тему 'Латышскае насельніцтва магілёўшчыны'

Латышскае насельніцтва магілёўшчыны Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
76
17
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
латыши в БССР / Мо-гилёвщина / колхоз / межвоенный период / Latvians in BSSR / Mahiliou region / collective farm / interwar period

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — І Пушкін

В статье раскрыта социально-экономи-ческая и общественно-политическая жизнь латышского населения в советский пе-риод на территории Могилевщины, в частности, в латышском колхозе “Сар-канайс Земнекс” (БССР).

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

The article is opened social economic and social politic life of the Latvian population in the Soviet period in the territory of Mahiliou region, in particular, in the Latvian collective farm “Sarkans Zemnieks” (BSSR).

Текст научной работы на тему «Латышскае насельніцтва магілёўшчыны»

УДК 94(=174)(476.4)

ЛАТЫШСКАЕ НАСЕЛЬШЦТВА МАПЛЁУШЧЫНЫ

I. Пушкш

г. Магтёу, Беларусь

В статье раскрыта социально-экономи- The article is opened social economic and ческая и общественно-политическая жизнь social politic life of the Latvian population in латышского населения в советский пе- the Soviet period in the territory of Mahiliou риод на территории Могилевщины, в region, in particular, in the Latvian collective частности, в латышском колхозе "Сар- farm "Sarkans Zemnieks" (BSSR). канайс Земнекс" (БССР). Keywords: Latvians in BSSR, Mahiliou

Ключевые слова: латыши в БССР, Мо- region, collective farm, interwar period. гилёвщина, колхоз, межвоенный период.

Латышы з'явшся на тэрыторьи Магшёушчыны падчас перасялення ix у 1862 г. з Курлянцкай губернп Расшскай iмперыi. Па сваiм сацыяльным складзе яны з'яулялюя парабкамi i дробнымi арандатарамi. Каля 200 сямей, яюя прыбылi на Магшёушчыну, атрымалi магчымасць набыць па дзве дзесяцiны добрай ворнай зямлi i да 20-40 дзесяцш няудобщы. Згодна пе-ратсу насельнiцтва 1926 г. латышскае насельнщтва пражывала на тэрыто-рыi Бабруйскай акруп - 751 чал., Калшшскай - 626 чал., Магшёускай - 1846 чал. [13, с. 98, 100] У 1929 г. па звестках Магшёускага АВК на тэрыторыi Магшёускай акругi (у 1927 г. да яе далучылася большая частка Калшшскай) наичвалася 2 033 латышы, юнаваи 394 латышскiя xутарскiя гаспадарю [9, арк. 85]. Паводле ператсу насельнiцтва 1939 г. латышскае насельнщтва Магшёускай вобласщ складала - 1883 чал. (0,13% ад агульнага насельнщтва вобласщ), з ix 835 мужчын i 1048 жанчын. Працэсы калектывiзацыi, раску-лачвання i шпiёнаманii у 1930-я гг. прывялi да скарачэння колькасщ латыш-скага насельнiцтва [6, с. 49-50].

Пераважная большасць латышоу пражываи кампактна у сельскай мяс-цовасцi, у горадзе Магiлёве жыло каля 100 асоб. У 1925 г. у Магшёускай акрузе было усяго 32 камунюты-латышы, з ix 23 жыл у Магшёве, 15 служылi у Чырвонай Армп i 17 працавалi у савецюх установах [11, арк. 27адв.]. У снежш таго ж года было выбрана Латышскае бюро Магшёускага акруговага камггэта КП(б)Б, якое складалася з 7 чалавек: 5 членау i 2 канды-датау [8, арк. 37], сакратаром з'яуляуся Вiнчэль. Найбольш вядомымi месцамi пражывання латышоу на тэрыторыи сучаснай Магiлёускай вобласцi был калонii Галiцкая Мыза у Кимавщюм, Грудзiнаука у Быxаускiм i Ла-трошча у Лупалаускiм раёнах, хутары Валокi Магiлёускага i Хонава Ча-чэвiцкага раёнау.

У БССР у месцах кампактнага пражывання прадстаушкоу пэуных этнiчныx супольнасцей утваралiся нацыянальныя саветы. Гiсторыя латыш-скix нацыянальных Галщка-Мызскага i Грудзiнаускага сельскix саветау, яюя iснавалi у мiжваенны час, з большага раскрыта у публiкацыяx Д. Кры-вашэя [2] i аутара артыкула [5; 7].

У Латрошчы, якая знаходзшася за 20 км ад Магшёва жыло 258 чалавек на 43 хутарах. Яны валодалi 540 дзесяцiнамi зямлi, займалюя пераважна зем-ляробствам i жывёлагадоуляй, таксама было добра развiта тваварства. У ва-колiцы мелася латышская школа i хата-чытальня, пры iх працавалi драма-тычны, харавы, сельскагаспадарчы i палiтыка-асветнiцкi гурткi [11, арк. 2728]. На хутарах Валою i Хонава у 1927 г. было праведзена каапераванне i створаны сельскагаспадарчыя арцелi. Улады рабiлi захады да арганiзацыi машынных i мелiярацыйных таварыствау у Валоках, Латрошчы, Груд-зшауцы i Хонаве [10, арк. 69]. Сёння Грудзшаука - аграгарадок у Быхаусюм раёне Магшёускай вобласщ, уваходзiць у склад Следзюкоускага сельсавета, у яюм пражывае каля 700 чалавек (ператс 2009 г.); Латрошча - вёска у Магшёусюм раёне Кадзшскага сельсавета; хутары Хонава - вёсю Вялiкае i Малае Хонава Заводскаслабодскага сельсавета, разам у iх пражывае каля 80 чалавек; Валою - вёска Пашкаускага сельсавета Магшёускага раёна.

Было яшчэ адно месца кампактнага пражывання латышоу, успамiн аб яюм застауся у тапанiмiцы горада Магшёва. У адпаведнасщ з Пералжам найменняу элементау вулiчна-дарожнай сеткi Магшёва (дадатак да рашэння Магiлёускага гарадскога савета дэпутатау 20.11.2015 № 18-5) у горадзе юнуюць вулiцы: Сараканайская i Латъшсю праезд; завулкi: Саракатайсю i Саракатайсю 1-ы, Латъшсю праезд 1-ы i Латъшсю праезд 2-ц праезд Латъшсю 2-i. Гэта не памылка, сапрауды ёсць завулкi Латъшсю праезд i проста Латышскi праезд, прычым чамусьцi 2-гi. Яны знаходзяцца у раёне прыватнай катэджнай забудовы i цалкам верагодна, што 1-ы запланаваны, але пакуль на iм няма пабудоу, таму ён не уключаны у Пералiк. Гэтыя назвы вулiчна-дарожнай сеткi горада з'явiлiся па прапанове камiсii па тапанiмiцы Магшёускага гарвыканкама, пасяджэнне якой адбылося 21.10.1992 г. [12]

Аналiз архiуных дакументау дазваляе нам асвятлiць некоторыя баю жыцця латышскага насельнiцтва, якое з другой паловы Х1Х ст. пражывала недалёка ад Магiлёва. У другой палове ХХ ст. гэта тэрыторыя стала часткай горада. На карце Магшёва i прыгарадных зямель (1930-я гг.) бачна, што по-бач з мяжою горада у бок Мшска знаходзiлiся землi калгаса "Сарканайс Зем-некс" [3, арк. 1]. Пераклад з латышскай мовы тлумачыць назву як "Чырвоны селянш" ^аткаш zemnieks). Ва успамiнах старажылау захавалюя чамусьцi назвы "Чырвоны араты" (лат.: sarkans arajs) i слова "Сараканайск" (скажонае вымауленне: чырвоны - sarkans). У Магiлёускiм архiве захавауся пратакол першага арганiзацыйнага схода латышоу калгаса "Чырвоны двор" (sarkans pagalma) [4, арк. 1].

Узгаданы сход праводзiуся па iнiцыятыве Латбюро i адбыуся 8 люта-пада 1925 г. (прысутшчала - 11 чалавек). Пытанш, якiя разглядалiся, былi тыповымi для таго часу: пра восьмую гадавшу Кастрычнщкай рэвалюцыi, пра перпектывы працы сярод латышскага насельнiцтва акругi. Мясцовыя латышы цiкавiлiся правядзеннем выбарау сельсавета i кааперацыяй, магчы-масцю атрымання крэдытау. Па другiм пытаннi была прынята рэзалюцыя:

"Латышский колхоз "Красный двор" выражает своё глубокое сочувствие проводимой Латсекцией линией в работе и обращается с просьбой об оказании содействия в организации избы-читальни и снабжения литературой на родном языке" [4, арк. 1].

18 лютага 1926 г. камiсiя, створаная 17 снежня 1925 г. пастановай прэзщыума Магшёускага АВК, у складзе Валюжэшча, Жэбуртовiча i прадстаунiка Магiлёускага РВК прыбыла у арцель "Чырвоны двор", ар-ганiзаваную на абшарах былога маёнтка Пашкава (вёска Старае Пашкава) Магiлёускага раёна. У акце абследавання зафжсавана, што зямлi у кары-станнi арцелi было 71 дзесяцша, з iх луг - 9,35 дзес., сад - 3 дзес. Арцель аб'ядноувала 12 сямей (47 едакоу) з былых работнiкау маёнтка. Паводле на-цыянальнага складу у арцель уваходзiла 10 сямей латышоу i 2 сям'i бела-русау [1, арк. 16]. Сельскагаспадарчая калектыуная арцель "Чырвоны Двор" была створана яшчэ 31 сакавiка 1922 г. З прычыны малазямелля члены ар-целi звярталiся да заробку на баку, зямля апрацоувалася калектыуна, пра-дукты дзялiлiся па рабочых сшах, жывёла утрымлiвалася кожнай сям'ёй па-асобку [10, арк. 69]. Арцель лiчылася нябеднай, коней, кароу i iншага быдла мелася дастаткова, кармамi былi забяспечаны.

Арцель атрымала у сваё карыстанне ад дзяржавы усе неабходныя жы-лыя i халодныя пабудовы былога маёнтка. Частка з iх добра захавалася, а астатшя патрабавалi бягучага рамонту. Тры буданчыю i лазню арцельшчыкi пабудавалi з уласных матэрыялау. Скардзiлiся, што немагчыма атрымаць пiламатэрыялы, патрэбныя для папраую дзяржауных пабудоу. Лес плошчай 17 дзесяцш выдзелены у карыстанне арцел^ РВК перадау жыхарам суседняй вёсю. Таму iснавалi непаразуменнi i канфлшты латышоу з навакольным насельнiцтвам.

"Чырвонадворцы" iмкнулiся выкупiць у дзяржавы пабудовы, у яюх яны размяшчалiся. Але улады усяляк перашкаджалi iм, бо лiчылi, што потым яны пабудуюць асобныя двары i будуць весщ iндывiдуальную гаспадарку. Для такiх думак бъьи падставы - усе сем^ пагалоуна адкрыта заяулялi, што iх быццам бы сiлай затрымлiваюць у калгасе, у той час як навакольнае насельнщтва пераводзяць на хутары. Савецкая улада бачыла у дзяржауных пабудовах тое звяно, якое забяспечвала супольнае вядзенне гаспадарю. Напрыканцы 1920-х гг. актывiзавалася праца па абагульненш жывёлы i iн-вентару, а таксама па выдаленш са складу арцелi падбурхтоушчыкау i прыхiльнiкау шдывщуальнай працы i далучэннi новых членау [1, арк.16]

Сельскагаспадарчая арцель у 1930 г. пераутварылася у калгас "Сар-канайс Земнекс", якi налiчвау 65 сямей. Пазней яго склад павялiчвауся за кошт навакольнага беларускага насельнщтва i атрымау назву калгас iмя В. Валадарскага. Яго узначальвау удзельнiк грамадзянскай вайны 1ван Мшала-евiч Каракiн. Калгас меу 694 гектары зямлi i праславiуся высокiмi ураджаямi сельскагаспадарчых культур. Ураджайнасць збожжавых у 1939 г. складала па 16 цэнтнерау з гектара, шьновалакна i iльнонасення - па 7 цэнтнерау з

кожнага гектара. Паспяхова развiвалася жывёлагадоуля. У 1939 г. калгас за-ваявау права дэманстраваць свае поспехi на ВДНГ у Маскве. За поспехi кал-гаса I. Каракiн быу узнагароджаны ордэнам Ленiна. Гаспадарка i iмёны пе-радавкоу-калгасшкау былi занесены у Кнiгу гонару ВДНГ СССР. Першымi уладальшкамi сярэбраных медалёу выставы сталi 1ван Мiкалаевiч Паустау i Аляксандр Карлавiч Путнiн. У 1940 г. калгас iм. В. Валадарскага Прэзiдыумам Вярхоунага Савета СССР за высоюя паказчыкi па ураджай-насщ збожжавых i развiццё мясамалочнай вытворчасщ быу узнагароджаны ордэнам Ленiна. Гэта быу адзшы калгас Магшёускай вобласщ, як у дава-енны час атрымау такую высокую узнагароду. У 1970-я гг. тэрыторыя, дзе была арцель "Чырвоны двор" i пражываи латышы увайшла у склад горада Магiлёва. Памяць аб iх засталася у назве вулiц i завулкау.

Выкарыстаныя крын1цы:

1. Акт ад 18 лютага 1926 г. // Дзяржауны архiу грамадскiх аб'яднанняу Магшёускай вобласщ (ДАГАМаг). - Фонд 6577. - Воп. 1. - Спр. 281.

2. Кривошей, Д. Латышское население Беларуси в межвоенный период / Д. Кривошей // Latvijas А±ш. - 2006. - № 4. - С. 121-161.

3. План горада Магшёва i прыгарадных зямель. 1930-я гг. // Дзяржауны арх^ Магшёускай вобласщ (ДАМаг). - Фонд 139. Воп. 1. - Спр. 14.

4. Пратакол першага аргашзацыйнага схода латышоу калгаса "Чырвоны двор" Пашкава ад 8 лютапада 1925 г. // ДАГАМаг. - Фонд 6577. - Воп. 1. - Спр. 281.

5. Пушкин, И.А. Грудиновский латышский национальный сельский совет / И.А. Пушкин // Латыши и белорусы: вместе сквозь века: сб. науч. ст. Вып. 3 / редкол.: С.П. Кулик [и др]. - Минск: РИВШ, 2014. - С. 44-50.

6. Пушкин, И.А. Латышская партийная элита Могилевщины в предвоенные годы / И.А. Пушкин // Латыши и белорусы: вместе сквозь века: сб. науч. ст. Вып. 4 / редкол.: С.П. Кулик [и др]. - Минск: РИВШ, 2015. - С. 49-58.

7. Пушкш, 1.А. Удзел латышоу у грамадска-пал^ычным i культурным жыцщ Магшёушчыны (20-я гады) / 1.А. Пушкш // Псторыя беларускага Падняпроуя: навуковая кан-ферэнцыя. - Магшёу: Абласная друкарня, 1999.- С. 135-145.

8. Справаздача Латбюро Магшёускага АК КП(б)Б за лютапад 1925 - студзень 1926 г. // ДАГАМаг. - Фонд 6577. - Воп. 1. - Спр. 282. - Арк. 37-38.

9. Справаздача Магшёускага АВК // ДАГАМаг. - Фонд 6577. - Воп. 1. - Спр. 831.

10. Справаздача Магшёускага Латбюро пры АК КП(б)Б аб праведзенай працы сярод насельнщтва у акрузе за 01.11.1925 - 01.05.1927 г. // Дзяржауны архiу грамадсюх аб'яднанняу Магшёускай вобласщ (ДАГАМаг). - Фонд 6577. - Воп. 1. - Спр. 282. - Арк. 63-84.

11. Справаздача Магшёускага Латбюро пры АК КП(б)Б аб праведзенай працы сярод ла-тышскага насельнщтва за перыяд жшвень - лютапад 1925 г. // ДАГАМаг. - Фонд 6577. - Воп. 1. - Спр. 282.

12. Хрошка // Магшёуская даунша. - 1993. - С. 97.

13. Всесоюзная перепись населения 17 декабря 1926 г.: краткие сводки. Вып. 4: Народность и родной язык населения СССР. - Москва: Изд. ЦСУ СССР, 1928.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.