Научная статья на тему 'OMMUNICATIVE ACTION IN CONDITIONS OF INFORMATIONAL CAPITALISM'

OMMUNICATIVE ACTION IN CONDITIONS OF INFORMATIONAL CAPITALISM Текст научной статьи по специальности «СМИ (медиа) и массовые коммуникации»

CC BY
9
6
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
КАМУНіКАТЫЎНАЕ ДЗЕЯННЕ / ПУБЛіЧНАЯ СФЕРА / іНФАРМАЦЫЙНЫ КАПіТАЛіЗМ / КУЛЬТУРНАЯ іДЭНТЫЧНАСЦЬ / COMMUNICATIVE ACTION / PUBLIC SPHERE / INFORMATIONAL CAPITALISM / CULTURAL IDENTITY

Аннотация научной статьи по СМИ (медиа) и массовым коммуникациям, автор научной работы — Krivolap A.

The article is devoted to the evolution of the concept of the public sphere and communicative actions, which offered by Jürgen Habermas. The evolution of philosophical concepts and the possibility of its use as part of cultural studies. Jody Dean is one of the main opponents against this concept in XXI century, who introduced the idea of "informational capitalism" and justified the loss of use of the virtual space as a new online public sphere. In the article is showing available a limited understanding of the concept of the public sphere within the framework of cultural discourse in a attempt to build the information society, if the traditional practice of communication and interaction acquire new meanings and limitations.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «OMMUNICATIVE ACTION IN CONDITIONS OF INFORMATIONAL CAPITALISM»

ПЕДАГОГИЧЕСКИЕ НАУКИ. Культурология

№ 15

КУЛЬ ТУРОЛОГИЯ

УДК 316.77:008

КАМУШКАТЫУНЫЯ ДЗЕЯНН1 ВА УМОВАХ ШФАРМАЦЫЙНАГА КАП1ТАЛ1ЗМУ

канд. культуралогиАД. КРЫВАЛАП (Полацк дзяржауны утверсгтэт)

Анал1зуюцца канцэщъи публ1чнай сферы i камуткатыуных дзеянняу, як1я прапанавау Юрген Хабермас. Разглядаецца эвалюцыя фшасофскай канцэпцъи i магчымасц яе выкарыстання у межах культуралоги. У якасцi асноунага апанента прадстаулена Джодзi Дзiн, якая прапанавала канцэпцыю «тфармацыйнага каттал1зму» i абгрунтавала немагчымасць выкарыстання вiртуальнай прасторы як новай анлайн публiчнай сферы. Паказаны наяуныя абмежаваннi разумення кан^пцыи публiчнай сферы у межах культуралагiчнага дыскурсу ва умовах спробы пабудаваць тфармацыйнае грамадства, калi традыцыйныя практык камуткацыи i узаемадзеяння набываюць новыя сэнсы i абмежавант.

Ключавыя словы: камуткатыунае дзеянне, публiчная сфера, тфармацыйны капiталiзм, культурная iдэнтычнасць

Уводзшы. Тэрмш «камушкатыуныя дзеянш» непарыуна звязаны з фшасофскай спадчынай Юрге-на Хабермаса. Менавиа дзякуючы магчымасщ людзей дамауляцца i знаходзщь кампрамкы чалавецтва мае магчымасць супольных дзеянняу дзеля развiцця грамадства. Адпрауны пункт у працяглым фшасоф-сюм падарожжы Ю. Хабермаса у тым, што кожны з удзельшкау працэсу камушкацыи iмкнецца зразумець свайго суразмоуцу i у той жа час быць зразумелым. Безумоуна, гэта патрабуе пэуных намаганняу усiх, хто бярэ удзел у камушкатыуных дзеяннях. Больш за тое, магчымасць абменьвацца паведамленнямi i iмкнуцца да паразумення прадугледжвае пэуную квалiфiкацыю тых, хто збiраецца нешта сказаць. Не тое, каб гэта было выключна элiтарным разуменнем культуры, але значная частка грамадства гатова за-ставацца у якасщ аУдыторыi i назiраць, што адбываецца. Пры гэтым выхад з утульнай прыватнай сферы на адкрытую арэну публiчнай сферы, каб быць пачутым, суправаджаецца непазбежнымi крытычнымi заувагамi i шырокiм спектрам пытанняу. Але што не так з камушкатыуным дзеяннем у межах публiчнай прасторы напачатку ХХ1 стагоддзя? Безумоуна, канцэпцыя Хабермаса была прапанаваная у ХХ ста-годдзi, да таго, як з'явiуся iнтэрнэт, а пасля распаусюджання новых тэхналогш камунiкацыi надыйшоу час трансфармавання сацыяльна-культурных практык культуры штодзённасцi i разумення публiчнай прасторы. Гэты артыкул прысвечаны разгляду эвалюцыi канцэпцыi камушкатыуных дзеянняу у публiч-най прасторы, якая назiраецца адначасова з трансфармацыяй як тэхналогiй камунiкацый, так i разумення таго, чым з'яуляецца i дзе знаходзiцца публiчнай прастора сёння.

Мэта артыкула - акрэслiць наяуныя абмежаванш для выкарыстання канцэпцыi Ю. Хабермаса ва умовах пераходу да шфармацыйнага грамадства, калi традыцыйныя практыю камунiкацыi i узаемадзеяння набываюць новы сэнс.

Асноуная частка. Спачатку растлумачым некаторыя адметнасцi канцэпцыi Ю. Хабермаса, якiя ва умовах развщця iнфармацыйных тэхналогiй рызыкуюць ператварыцца у праблемныя месцы падчас камунiкатыуных дзеянняу ва умовах новых медыя.

Канструктыуны характар камунiкатыуных дзеянняу адчуваецца у тым, што кожны дзеючы шдывщ iмкнецца не толькi паведамiць свае думю, але i зразумець свайго vis-a-vis. Сам канцэпт камуткатыунага дзеяння вызначаецца таюм чынам, што «акты узаемапаразумення звязваюць памiж сабой планы дзеянняу розных удзельшкау i злучаюць iх мэтанакiраваныя дзеяннi у адз^ю i складную iнтэракцыю» [4, с. 200]. З гэтага клопату пра паразуменне i узаемадзеянне прарастае тое, што можа быць зразумела як маральная свядомасць. Падставай для гэта будзе тая акалiчнасць, што «кожная дзейсная норма павшна адпавядаць умове, што прамыя i ускосныя дзеянш, для задавальнення iнтарэсау кожнага асобнага шдывща, могуць быць без якога б там ш было прымусу прынятыя усiмi, да каго яна мае дачыненне» [4, с. 179]. I больш за тое, гэта не толью добраахвотная згода i прыняцце нейкiх патрабаванняу на словах. Гэта трансфарма-цыя i штодзённых дзеянняу, калi акт выказвання у публiчнай прасторы разглядаецца як дзеянне, як дыс-курсiуны учынак: «Кожная дзейсная норма знайшла б падтрымку з боку уах асоб, яюх яна закранае, калi

2018

ВЕСТНИК ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА. Серия Е

б толью яны маглi узяць удзел у якiм-небудзь практычным дыскурсе» [4, с. 181-182]. Рацыянальнасць шдывщау грунтуецца на «амкненш знайсщ «паразуменне», ствараючы адзiную транспарэнтную рамку-канвенцыю непасрэдна у працэсе камушкацыи» [1, с. 44].

Усе гэтыя падзеi адбываюцца не у вакууме, а у адмыслова структураванай i сацыяльна дэтэрмiнаванай прасторы, якую Ю. Хабермас разумее як публiчную сферу i якая з'яуляецца супрацьлегласцю прыватнай сферы. Наяунасць публiчнай сферы можна тлумачыць вынiкам рэалiзацыi праекта Асветнщтва у еура-пейскай культуры. Публiчная сфера немагчыма без адпаведных «сацыяльных шстытутау» [13, с. 31-43], яюя акрэслiваюць межы i правiлы узаемадзеяння шдывщау, якiя маюць намер далучыцца да узаемадзе-яння з iншымi з дапамогай камунiкацыi. Але у iснаваннi публiчнай сферы ёсць i адваротны бок, цi поуная супрацьлегласць, - сфера прыватнага. Гэты падзел з'яуляецца для Ю. Хабермаса фундаментальным. «Мадэль буржуазнай публiчнай сферы прадугледжвае строгi падзел публiчнай i прыватнай сфер таюм чынам, што публiчная сфера складаецца з сабраных разам прыватных людзей як грамадскасць для агуч-вання патрэбау грамадства да дзяржавы» [13, с. 175-176]. Аднак непразрыстаць i адасобленасць прыватнай сферы, дзе няма публт, для якой разыгрываецца «спектакль», iмклiва разбураецца пад цiскам су-часных тэхналогш камунiкацыi. Медыi перманентна iмкнуцца пашырыць публiчную сферу i апры-людзщь звесткi, якiя раней былi б магчымыя выключна у сферы прыватнага. У вышку магчымасць iснавання гэтага падзелу выкткае абгрунтаваныя сумненнi.

Камушкацыя ёсць не знешнi у адносшах да мовы механiзм, а структура, якой першапачаткова Уласцiва прастора мовы. Камушкацыя уяуляе сабой унiверсальную форму сацыяльнасщ, якая змяняецца у пстарычным кантэксце. «Мова выступае у сваёй функцыи адлюстравання фактау i перадае усе, што наогул падлягае рэпрэзентацыи, - прыроду, якая прадстауляе суб'екта, i прыроду прадстауленага аб'екта» [6, с. 268].

Спышмся на абмежаванш выкарыстання магчымасцей канцэпцыi камунiкатыyных дзеянняу у публiчнай сферы. Што адбываецца з камунiкатыyнымi дзеяннямi, калi публiчная сфера у вынiку эрозii сацыяльнага захоплiвае тое, што раней належыла прыватнаму? Чаму не магчыма як раней спадзявацца i чакаць трансфармацыи грамадства праз рацыянальныя камунiкатыyныя дзеянш, скiраваныя на пошук кансэнсуса? Iншымi словамi, чаму у часы новых медыя i вiртуальнай рэальнасцi канцэпцыя публiчнай сферы не можа патлумачыць, што адбываецца?..

Медыятызацыя публiчнай прасторы дазваляе казаць пра магчымасць выкарыстання канцэпцыи «медыя-ландшафта» [2], для разумення i вiзуалiзацыi месца, дзе актары могуць уключацца у камушка-тыуныя дзеянш для пабудовы уласнай iдэнтычнасцi. «У працэсе сацыялiзацыi, якая рэалiзуецца у ка-мунiкатыyнай прасторы, суб'екты спасщгаюць спосабы дасягнення узаемаразумення, прычым гаворка щзе пра латэнтныя, схаваныя, невербалiзуемыя механiзмы, даследаванне якiх магчыма толью шляхам рацыянальнай рэканструкцыi» [3, с. 87-88].

Як прыклад такой рацыянальнай рэканструкцыи Дж. Дзiн прапануе тэрмш камуткацыйны катталгзм, калi доступ да публiчнай прасторы у пэуным сэнсе прыватызаваны i без пасрэднiцтва шфар-мацыйных тэхналогiй патрапiць туды проста немагчыма. Гэта праблема уваходу, альбо магчымасщ быць далучаным да гэтай камушкатыунай прасторы, таго, што называецца культурай далучанасцi [14] пры непасрэдным удзеле карпарацый. Iншымi назвамi для камушкатыунага капiталiзму з'яуляюцца: «эканомiка ведау, iнфармацыйнае грамадства i кагнiтыyны каmталiзм» [12, с. 4].

Прынцыповым адрозненнем працэсу камунiкацыi ва умовах камушкатыунага капiталiзму будзе адсутнасць iнтэнцыi зразумець 1ншага. Для Ю. Хабермаса значнасць паведамлення будзе залежаць ад магчымасщ яго атрымаць i зразумець, таму што разуменне з'яуляецца неабходнай часткай камушкатыунага абмену. «Аднак у камушкатыуным капiталiзме спажывецкi кошт паведамлення з'яуляецца менш iстотным, чым яго менавы кошт, яго унёсак у большую плынь або цыркуляцыю кантэнту. Унёсак не павшен быць зразумелым; ён павiнен быць толькi паутораны, узноулены, перасланы. Цыркуляцыя - гэта кантэкст, умова для прыняцця або адхшення унёску» [10, с. 58-59]. Цыркуляцыя шфармацыи, якая не прадугледжвае абавязковага кансэнсусу i разумення атрыманай iнфармацыi, робiць праблемнай магчымасць ушверсальных агульнапрынятых iдэй. Для клаачнай публiчнай сферы не yзнiкае пытанняу у сапраУднасцi iснавання yдзельнiкаy камушкатыуных дзеянняу, бо гэтыя людзi фiзiчна прысутнiчаюць i у публiчнай прасторы: «Абгрунтаванне нормау патрабуе i вышкау рэальных дыскурсау рэальных людзей» [11, с. 78]. Камушкатыуны капiталiзм можа не звяртаць увап на рэальнасць щ сiмуляцыю рэальнасцi. «1дэальная публiчнасць настройвае сетку як прастору кансэнсусу» [9, с. 103], i гэта адбываецца у глабальным маштабе. «Нацыянальныя урады, якiя наурад щ яшчэ змогуць аказваць уздзеянне сродкамi макракiравання на уласную дэнацыяналiзаваную «народную гаспадарку», павiнны у наяуных умовах глабальнага спаборнщтва абмежавацца павышэннем прывабнасщ iх краiны, г. з. умоу лакальнага выкарыстання капiталу» [5, с. 145]. «У камушкатыуным капiталiзме, што быу абвешчаны цэнтральным

ПЕДАГОГИЧЕСКИЕ НАУКИ. Культурология

№ 15

щэалам Асветнщтва, дэмакратыя прымае матэрыяльную форму у выглядзе новых тэхналогiй» [9, с. 102]. Вера у новыя тэхналогii, як i вера у прагрэс i рацыянальнасць, не патрабуе доказау i аргументау. «Ка-мунiкатыунае дзеянне не дае крытычнай альтэрнатывы iнструментальнаму розуму i аднамернаму гра-мадству. Гэтага не адбываецца, таму што камушкацыя стала асноуным сродкам для кашталютычнай экс-прапрыяцыi i эксплуатацыi» [12, с. 4]. Вышкам распаусюду камушкацыйнага капiталiзму Дж. Дзiн бачыць з'яуленне сеткавых iмперый, ключавымi кампанентамi ямх будуць: «iнфармацыя, сетка i спектакль» [8, с. 266-273]. На яе думку усё гэта цалкам ушсваецца у «камунiкатыуны капiталiзм, у яюм змя-стоуная каштоунасць паведамлення менш важная, чым яго менавы кошт, яго унёсак у мора шфармацыи, у паток або цыркуляцыю сэнсау. Змест не мае патрэбы у разуменнi, неабходна толькi паутарэнне, узнауленне, перасылка. Распаусюджванне - гэта кантэкст, умова для прыняцця або адхшення паведамлення» [8, с. 275]. Бачна як дадзены <амперсю лад працуе i у рызоматычных камунiкатыуных сетках, якiя самi па сабе ужо з'яуляюцца бiяпалiтычнымi, прадуктыунымi праявамi капiталу, суб'ектыунасцi, самога жыцця» [8, с. 286].

Фактычна можна казаць пра сiмуляванне шфармацыи, гульню з ёй у бадрыяраусюм сэнсе: «Гэта бясконцы цыкл, яю захоуваецца дзеля сябе самога, для таго каб прайграваць рознiцу памiж так званымi «старымi» i «новымЬ> медыя. Старыя медыя iмкнулiся даставщь паведамленнi. У новых медыя паведам-леннi проста цыркулююць» [7, с. 121].

У вышку адбываецца паглынанне глабальнай кашталктычнай технакультурай самога феномену пасрэднщтва i супрацоУнiцтва у сферы сацыяльнай камунiкацыi. Разам са зшкненнем супрацоУнiцтва памiж карыстальнiкамi iмклiва узрастае iх эксплуатацыя з боку карпарацый. Карыстальнiкам прада-стауляецца магчымасць «бясплатна» выкарыстоуваць тую цi iншую платформу у вiртуальным асяроддзi для камушкацыи i узаемадзеяння з iншымi карыстальшкамь Аднак гэтая iлюзорная «бясплатнасць» аба-рочваецца самым жорсткiм рэжымам эксплуатацыи. Калi праца машын або любога iншага вытворчага абсталявання рэгламентуецца iнструкцыямi i тэхнiкай бяспекi, то для карыстальшкау гэта трансфарму-ецца у неуратызуючую навязлiвую бессэнсоуную дзейнасць. Калi людзi гадзiнамi абнауляюць стужку навш у чаканнi чагосьцi вельмi важнага i значнага, што нiколi не з'явщца у iх стужцы навш. Адзiным сэнсам падобных дакучлiвых дзеянняу будзе спажыванне максiмальна магчымага аб'ёму цыркулюючых i паутараючыхся iнфармацыйных паведамленняу.

Заключэнне. Сучасная вiртуальная прастора не з'яуляецца часткай публiчнай прасторы у тым сэнсе, як гэта было прапанавана Ю. Хабермасам. Вiртуальная прастора не з'яуляецца i абноуленай вераяй публiчнай сферы. А спробы перанесщ публiчную сферу у разуменнi Ю. Хабермаса у вiртуаль-ную прастору толью аддаляюць грамадства ад пошуку кансэнсусу па крытычна значных для соцыуму пытаннях. Залежнасць сацыяльнага жыцця ад тэхналогiй i абмежаваннi на камушкатыуныя дзеяннi ро-бяць бессэнсоуным iснаванне публiчнай сферы, на арэне якой машыны без удзелу чалавека распаусюд-жваюць i спажываюць шфармацыю. Канструяванне iдэнтычнасцi у вiртуальнай прасторы не можа быць абмежавана толью камунiкатыунымi дзеяннямi, бо сутнасць камушкацыи у вiртуальнай прасторы - гэта цыркуляцыя iнфармацыi, а не пошук паразумення памiж удзельнiкамi камунiкацыi. I гэта ключавая праб-лема, якая ставщь чарговае пытаннi: цi можна быць выключаным з гэтага бессэнсоунага працэсу цырку-ляцыi паведамленняу, але пры гэтым быць упiсаным у сучасную культуру?

Л1ТАРАТУРА

1. Вербилович, О. Теория коммуникативного действия: ключевые категории и познавательный потенциал / О. Вербилович // Публичная сфера: теория, методология, кейс-стади. - М. : ВШЭ, 2013. - С. 35-52.

2. Криволап, А.Д. Концепция медиаландшафта и (ре-)конструирование социальной реальности / А.Д. Криволап // Журналистика в 2004 году. СМИ в многополярном мире : сб. материалов науч.-практ. конф. - М. : МГУ. -2005.- С. 255-257.

3. Лоскутникова, В.М. Хабермас и Луман: два подхода к исследованию процессов коммуникации в современном обществе / В.М. Лоскутникова // Гуманитарная информатика. - 2004. - № 1 (1). - C. 81-96.

4. Хабермас, Ю. Моральное сознание и коммуникативное действие / Ю. Хабермас. - СПб. : Наука, 2001. - 380 с.

5. Хабермас, Ю. Постнациональная констелляция и будущее демократии / Ю. Хабермас // Логос. - № 39 (4-5). -2003. - C. 105-152.

6. Хабермас, Ю. Философский дискурс о модерне / Ю. Хабермас. - М. : Весь мир. - 2008. - 416 с.

7. Dean, J. Blog theory: feedback and capture in the circuits of drive / J. Dean. - Cambridge : Polity, 2010.

8. Dean, J. The networked empire: communicative capitalism and the hope for politics / J. Dean // Empire's new clothes: reading Hardt and Negri. - New York, 2004. - Р. 266-273.

9. Dean, J. Why the Net is not a Public Sphere / J. Dean // Constellations. - 2003. - № 1 (10). - Р. 95-112.

2018

ВЕСТНИК ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА. Серия E

10. Dean, J. Communicative Capitalism: Circulation and the Foreclosure of Politics / J. Dean // Cultural Politics: An International Journal. - 2005. - № 1 (1). - C. 51-74.

11. Dean, J. Democracy and other neoliberal fantasies: communicative capitalism and left politics / J. Dean. - London : Duke University Press, 2009. - 218 c.

12. Dean, J. Communicative Capitalism and Class Struggle P^eKTpoHHbffl pecypc] / J. Dean // Spheres: Journal for Digital Cultures. - URL: http://spheres-journal.org/communicative-capitalism-and-class-struggle/.

13. Habermas, J. The structural transfomation of the public sphere / J. Habermas. - Cambridge : MIT Press, 1991. - 250 c.

14. Van-Dijck, J. The culture of Connectivity. A critical History of Social Media / J. Van-Dijck. - New York : Oxford University Press, 2013. - 228 c.

nacmyniy 17.09.2018

OMMUNICATIVE ACTION IN CONDITIONS OF INFORMATIONAL CAPITALISM

A. KRIVOLAP

The article is devoted to the evolution of the concept of the public sphere and communicative actions, which offered by Jürgen Habermas. The evolution of philosophical concepts and the possibility of its use as part of cultural studies. Jody Dean is one of the main opponents against this concept in XXI century, who introduced the idea of "informational capitalism" and justified the loss of use of the virtual space as a new online public sphere. In the article is showing available a limited understanding of the concept of the public sphere within the framework of cultural discourse in a attempt to build the information society, if the traditional practice of communication and interaction acquire new meanings and limitations.

Keywords: communicative action, public sphere, informational capitalism, cultural identity.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.