Научная статья на тему 'НЕТРАДЫЦЫЙНАЯ РЭЛІГІЙНАСЦЬ СЯРОД ПРАВАСЛАЎНАГА НАСЕЛЬНІЦТВА БССР У 1930-Я ГГ. (ПА МАТЭРЫЯЛАХ ДЗЯРЖАЎНЫХ АРХІВАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ)'

НЕТРАДЫЦЫЙНАЯ РЭЛІГІЙНАСЦЬ СЯРОД ПРАВАСЛАЎНАГА НАСЕЛЬНІЦТВА БССР У 1930-Я ГГ. (ПА МАТЭРЫЯЛАХ ДЗЯРЖАЎНЫХ АРХІВАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ) Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
5
0
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
праваслаўе / Беларуская Праваслаўная Царква / нетрадыцыйная рэлігійнасць / культавае асяроддзе грамадства / унутрыцаркоўнае сектанцтва / секты / антырэлігійная палітыка савецкай дзяржавы / Orthodoxy / Belarusian Orthodox church / unconventional religiosity / cult environment of the society / intra-church sectarianism / sects / anti-religious policy of the Soviet state

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Г.С. Калініна

Артыкул прысвечаны спробам выяўлення і аналізу элементаў нетрадыцыйнай рэлігійнасці ў праваслаўным асяроддзі БССР, што фарміраваліся ў 1930-я гг. пад уплывам секулярнай палітыкі савецкай дзяржавы, якая мела сваёй асноўнай мэтай паслядоўнае выцясненне рэлігіі і царквы з усіх сфер жыцця грамадства. Даследаванне праводзіцца паводле класіфікаціі тыпаў нетрадыцыйнай рэлігійнасці па структуры, распрацаванай спецыялістам па новых рэлігійных рухах У.А. Марціновічам, на аснове дакументаў дзяржаўных рэспубліканскіх і рэгіянальных архіваў Беларусі. Указваючы на некаторыя тэрміналагічныя цяжкасці, звязаныя з неакрэсленасцю ўжывання тэрміна “царкоўнік” у дзяржаўна-партыйнай дакументацыі, аўтар прыходзіць да высновы аб распаўсюджванні сярод праваслаўных вернікаў БССР такіх тыпаў нетрадыцыйнай рэлігійнасці, як культавае асяроддзе грамадства і элементы ўнутрыцаркоўнага сектанцтва, а таксама вызначае ўплыў антырэілігійнай дзяржаўнай палітыкі на пераход праваслаўных ва ўласна секты.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

UNCONVENTIONAL RELIGIOSITY AMONG THE ORTHODOX POPULATION OF THE BSSR IN THE 1930s (BASED ON THE MATERIALS FROM THE STATE ARCHIVES OF THE REPUBLIC OF BELARUS)

The article attempts to identify and analyze the elements of unconventional religiosity among the Orthodox population of the BSSR formed in the 1930s under the influence of secular policy of the Soviet state which had as its main goal the successive displacement of religion and church from all spheres of society. The research is organised according to the classification of types of unconventional religiosity by structure developed by the specialist in new religious movements V. Martіnovich and is based on the documents of the state republic and region archives of Belarus. Pointing out some terminological difficulties related to the vagueness of the use of the term "churchman" in the Soviet documentation, the author comes to the conclusion about spreading of such types of unconventional religiosity among the Orthodox believers of the BSSR as cult environment of the society and elements of intra-church sectarianism and also determines the influence of anti-religious state policy on the transition of Orthodox people into the sects proper.

Текст научной работы на тему «НЕТРАДЫЦЫЙНАЯ РЭЛІГІЙНАСЦЬ СЯРОД ПРАВАСЛАЎНАГА НАСЕЛЬНІЦТВА БССР У 1930-Я ГГ. (ПА МАТЭРЫЯЛАХ ДЗЯРЖАЎНЫХ АРХІВАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ)»

УДК 94(476)" 1929-1939":322:281.93 Б01 10.52928/2070-1608-2024-69-1-56-60

НЕТРАДЫЦЫЙНАЯ РЭЛ1Г1ЙНАСЦЬ СЯРОД ПРАВАСЛАУНАГА НАСЕЛЬН1ЦТВА БССР У 1930-Я ГГ.

(ПА МАТЭРЫЯЛАХ ДЗЯРЖАУНЫХ АРХ1ВАУ РЭСПУБЛ1К1 БЕЛАРУСЬ)

канд. гЪст. навук, дац. Г.С. КАЛ1НША (1нстытут тэалоги Ыя святых Мяфодзiя i Крыла Беларускага дзяржаунага утвератэта, Мтск)

ОЯСЮ: 11Щн://огсМ огз/0009-0000-4741-3177

Артыкул прысвечаны спробам выяулення I анализу элементау нетрадыцыйнай рэлггтнасцг у праваслауным асяроддзI БССР, што фармгравалгсяу 1930-я гг. падуплывам секулярнай палгтыю савецкай дзяржавы, якая мела сваёй асноунай мэтай паслядоунае выцясненне рэлггИ I царквы з уах сфер жыцця грамадства. Даследаванне праводзщца паводле клас1ф1каци тыпау нетрадыцыйнай рэлтйнасцI па структуры, распрацаванай спецыялс там па новыхрэлтйныхрухах У.А. Марцгновгчам, на аснове дакументау дзяржауныхрэспубл1канск1х I рэггяна-льных архгвау Беларуа. Указваючы на некаторыя тэрмгналаггчныя цяжкасцг, звязаныя з неакрэсленасцю ужы-вання тэрмта "царкоутк"у дзяржауна-партыйнай дакументацыг, аутар прыходзщь да высновы абраспаусюд-жвант сярод праваслауных вершкау БССР таюх тыпау нетрадыцыйнай рэлтйнасцг, як культавае асяроддзе грамадства I элементыунутрыцаркоунага сектанцтва, а таксама вызначае уплыу антырэШгтнай дзяржаунай палтык на пераход праваслауных ва уласна секты.

Ключавыя словы: праваслауе, Беларуская Праваслауная Царква, нетрадыцыйная рэлгйнасць, культавае асяроддзе грамадства, унутрыцаркоунае сектанцтва, секты, антырэлггтная палтыка савецкай дзяржавы.

Уводзшы. Вельмi неспрыяльныя рэлтйна-палиычныя абставшы у СССР у 1930-я гг., што выяулялюя у спробах дзяржавы л^щаваць рэлтю з уах сфер жыцця грамадства, выклiкалi непрыманне i супрацьдзеянне гвалтоунай секулярызацып з боку праваслауных вершкау. Апошшя, дзеля таго каб захаваць сваю уласную рэ-лшйную вдэнтычнасць, часам нават iмкнулiся да свядомай iзаляцыi ад савецкай рэальнасщ i шчыра бачылi у камушстычнай уладзе прыход "антыхрыста". У некаторых выпадках адказы вершкау на выклМ з боку варожай да рэли-п рэчаюнасщ прыводзш, так щ iнакш, да змен у традыцыйнай рэлiгiйнай свядомасцi i папаунят "скар-бонку" форм нетрадыцыйнай рэлiгiйнасцi.

Мэта дадзенага артыкула - спроба выяулення i агляду розных тыпау нетрадыцыйнай рэлшйнасщ у асярод-дзi праваслаунага насельнiцтва БССР у 1929-1939 гг. на аснове матэрыялау дзяржауных архiвау Беларусi.

Даследаванне праводзiцца у адпаведнасщ з клаафжацыяй тыпау нетрадыцыйнай рэлшйнасщ па структуры (характарыстыка членства i ступень развiцця арганiзацыйнай структуры групы), распрацаванай беларуск1м даследчыкам новых рэлтйных рухау У.А. Марцiновiчам [1, с. 90]. Згодна У.А. Марцiновiчу, "нетрадыцыйная рэлтйнасць ("сектанцкасць") - гэта рэлшйная форма адх1лення ад юнуючых межау варыятыунасщ норм i нар-матыуных паводзiн, якая склалася як пад уплывам уах асноуных шстытутау грамадства, так i у вышку стыхшнай самаарганiзацыi i жыццядзейнасщ грамадства" [1, с. 181].

Матэрыяламi для працы паслужыт дакументы дзяржауных рэспубл1кансшх i абласных арх1вау Рэспубл1к1 Беларусь, у большасц - справаздачна-шфармацыйная дакументацыя: дакладныя запiскi "Пра стан антырэлтйнай прапаганды" па раёнах, акругах i БССР у цэлым, справаздачы раённых i акруговых партыйных камiтэтау аб пра-ведзенай рабоце, як1я наюроувалкя у ЦК КП(б)Б, спецзводк1, шфармацыйныя зводк1 i палiтданясеннi ДПУ (НКУС) "Аб настроях насельнщтва..." i г.д. Гэтыя дакументы сведчаць аб розных праявах рэлiгiйнага жыцця веруючага насельнщтва, бо у iх, разам з праваламi i дасягненнямi антырэлтйнай працы, партыйныя работнiкi/супрацоУнiкi спецорганау дакладвал аб рэлтйнай сиуацш у раёне/акрузе, аб актыунасщ мясцовых "царкоунiкау i сектантау".

Пры гэтым неабходна адзначыць пэуныя цяжкасцi з тэрмiналогiяй, а менавгга з тэрмiнам "царкоУнiк", як1 шырока выкарыстоУвалi аутары вышэйзгаданых афiцыйных савецка-партыйных дакументау. Вядома, што дзяр-жава, прымаючы усякую праяву рэлiгiйнасцi за контррэвалюцыйныя дзеяннi, зрабiла у 1930-я гг., асабл1ва у другой палове, стауку на знiшчэнне рэл1гп сiлавымi метадамi самой па сабе, з прычыны чаго знiкла неабходнасць разбiрацца у канфесiйных нюансах i асаблiвасцях розных царкоуных плыняу, якая юнавала у 1920-я гг. У сувязi з гэтым усе вернш падпадаюць пад абагульненыя катэгорыi "царкоушк", "сектант", "клерыкал". Прадстаунiкi розных плыняу у праваслауi (патрыяршай цi аутакефальнай царквы, абнауленцы, часам нават стараверы) трап-лял1 пад паняцце "царкоушк". Акрамя таго, у паведамленнях спецсупрацоушкау думк1 аб рэлiгiйнай сiтуацыi, напрыклад, у сувязi з перапiсам насельнщтва, выказвал1 "аднаасобнiкi", "калгаснiкi", "кулака", што робщь у так1х выпадках практычна немагчымым вызначэнне канфесiйнай прыналежнасцi рэспандэнта.

Асноуная частка. Выпади, калi аутары дакументау удакладняюць прыналежнасць тых щ шшых вернiкау да канкрэтнай рэлтйнай групы (напрыклад, прыводзяць найменнi радыкальных праваслауных груповак - "чыр-вонадраконауцы", "маучальнiкi", згадк1 аб стараверах), сустракаюцца рэдка. Акрамя таго, шэраг незарэпстрава-ных груп праваслауных памылкова адносяць да евангелiстау, штундыстау цi проста сектантау. З прычыны па-добнай блытаншы паняццяу вызывае цяжкасцi аддзялщь у агульнай масе фактау дзейнасць праваслауных

вершкау ад дзейнасщ, напрыклад, уласна сектантау цi стараверау. Таму разважаць пра распаусюджванне нетрадыцыйнай рэлтйнасщ сярод праваслауных вершкау даводзiцца з наступньиш агаворкамi: у адных выпадках можна безумоуна сцвярджаць аб праваслаунай прыналежнасцi тых цi iншых вершкау, асаблiва калi гэта дапама-гаюць вызначаць некаторыя маркеры, напрыклад, ташя выразы, як "былы царкоуны стараста", што указваюць на праваслауную традыцыю. У iншых выпадках можна только меркаваць пра праваслауную вдэнтычнасць, ул!чва-ючы пры гэтым той факт, што праваслауе з'яулялася традыцыйным веравызнаннем для большасцi сельских жы-хароу, як1я складалi у канцы 1920-х гг. каля 80% насельнщтва БССР [2, с. 11].

Ташм чынам, пры ул1ку вышэйназваных асаблiвасцей партыйна-дзяржаунай тэрмiналогii, падчас анал1зу арх!уных дакументау у праваслауным асяроддзi БССР было выяулена два тыпы нетрадыцыйнай рэлшйнасщ (з шасцi, як1я наогул вызначае у сваёй манаграфii У.А. Марцiновiч), прычым пераважна у сельскай мясцовасщ: 1) унутрыцаркоунае сектанцтва - "разнастайныя формы нетрадыцыйных, паганск1х, акультна-мютычных вера-ванняу i практык, як1я юнуюць у межах традыцыйных рэлiгiй свету" [1, с. 95]. У.А. Марцiновiч вылучае наступ-ныя прыкметы дадзенага тыпу нетрадыцыйнай рэлiгiйнасцi: культ асобы, магiчнае мысленне, апакалiптызм, палiтэiзм, экстрэмiзм, самавольнае укараненне у структуру царквы першапачаткова чужых для яе рэлшйных практык, сiстэм веравучэння i метадау працы [1, с. 95-96]; 2) так званае "культавае асяроддзе грамадства" - "уся сфера неiнстытуалiзаванай нетрадыцыйнай рэлтйнасщ, што складаецца з сектанцшх вдэй i рытуальных практык, яшя падзяляюцца людзьм! па-за кантэкстам якой-небудзь рэлшйнай групы" [1, с. 94]. У кантэксце 1930-х гг. сюды варта адносiць разнастайныя чутк1 "апакалштычнага" характару, хрысщянсшя культавыя практык! (напрыклад, асвячэнне вады на Вадохрышча), здзяйсненне як1х магiчна успрымалася насельнщтвам, стварэнне i распаусюджванне так званых "лютоу шчасця", або "святых лютоу".

Унутрыцаркоунае сектанцтва. Па дакументах на тэрыторы! БССР у межах праваслауя, пераважна у другой палове 1930-х гг. фжсуюцца звестш пра такiя стыхiйна аргашзаваныя групы праваслауных, як "маучальшш", "чырвонадраконауцы", "хрыстаносы".

Тэме "маучальнiкау" прысвечаны некальк1 прац беларускага гiсторыка I. Раманавай [3; 4]. Падчас пра-вядзення усесаюзнага перапiсу 1937 г. па БССР "маучальнш" - 200-250 жыхароу Лепельскага i Тураускага ра-ёнау - адмовшся па рэлтйных прычынах даваць супрацоушкам перапiсу як1я-небудзь звесткi пра сябе. I. Рама-нава адзначае, што улады адносiлi "маучальнiкау" да "апакалштычнай i супрацьдзяржаунай" секты "чырвонадра-конауцау", i прыходзщь да высновы, што "маучальнiкi" з'яулял1ся праваслаунымi сялянаш, як1я "у 1920-я гг. паспрабавалi знайсцi зямл! i шчасця у Об!ры, аднак пазней вярнулюя у сваю вёску", папярэдне успрыняушы на новым месцы жыхарства "маучальнщка-чырвонадраконаускую щэалопю" [3, с. 259-260]. Тым самым аутар так-сама звязвае "маучальшкау" з iншай радыкальнай праваслаунай групай - "чырвонадраконауцамГ', звестак пра яшх захавалася зуам няшмат, напрыклад, "у раёне маецца 2 чалавеш чырвонадраконауцау - Пракапчанка Аляксандр Захаравiч, яш пражывае у в. Сшчы, i Шумiла Яусей, як1я кажуць, што "савецкая улада i камушстычная партыя ёсць чырвоныя драконы""1.

Яшчэ адна стыхiйна створаная праваслауная група - "хрыстаносы"/"хрыстаносцы", пра як1х партыйныя супрацоунш паведамляюць наступнае: "У Нясящнсшм сельсавеце на тэрыторы! калгасу !м. Ягорава секта хры-станосцау нал1чвае 30 чалавек (аднаасобнiкi). Гэтыя цемрашалы носяць на грудзях крыж, i у дамах !х на вушаках дзвярэй нашсаны мелам крыжы, а у куце мноства абразоу, упрыгожаных гэтым! крыжамi i свечкамi i стащь бутэлька з вадой каля абразоу, на сцяне - контррэвалюцыйная эмблема Х+У, тлумачыцца на розныя лады (Хрыстос уваскрос - хочам вайны)... Яны распускаюць контррэвалюцыйныя чутк1: "Хутка не будзе калгасау, а зямлю ад-дадуць нам", зшшчаюць пагалоуе жывёлы, кажучы, што есщ свшое сала грэх... Падчас перашсу насельнщтва адказвал1 на пытанш перашсчыкау, што мы. верым у бога крэста ! яго святую трощу непадзельную"2. Дакладна невядома, сфарм!равалюя "хрыстаносы" ва умовах адарванасщ ад традыцыйных царкоуных структур щ узшкл! як форма супрацьстаяння афщыйнай царкве, але наяунасць нетыповых для традыцыйнага праваслауя элементау, у прыватнасщ, выкарыстанне белых крыжоу, "апакалштызм" у настроях групы, таксама адмауленне ад ужывання свшшы (верагодна, як ад мяса "нячыстай" жывёлы), дазваляе, хаця б па гэтых фармальных прыкметах, разгля-даць дадзеную групу вершкау як прыклад унутрыцаркоунага сектанцтва.

Культавае асяроддзе грамадства. Найбольш распаусюджаным! праявам! культавага асяроддзя грамадства у 1930-я гг. з'яулял1ся рознага роду рэлшйныя чутк1 як рэакцыя на тыя щ шшыя мерапрыемствы, што праводзшся "бязбожнай" савецкай уладай, з прычыны чаго негатыунае стауленне вершкау-сялян распаусюджва-лася ! на !х. Як сацыяльная з'ява, чутш выконвал1 пэуны шэраг функцый у грамадстве: пахалапчная абарона у атуацып няпэунасщ ! магчымай пагрозы з боку новага сацыяльнага парадку, асэнсаванне сггуацып ! аднауленне суб'ектыунага кантролю, уплыу на настро! сялянскай супольнасц!, спроба сац^1яльнага аб'яднання сялян перад тварам магчымай небяспек1 [5, с. 18-20]. Пры гэтым праз чутш выключна свецк1я падзе! асэнсоувалюя менав!та у рэл!г!йным ключы, набывал! у вачах !х распаусюджвальн!кау адназначна рэл!г!йны характар. Напрыклад, уступленне у калгасы падавалася як в!давочна "антыхрысщянскае" мерапрыемства: "У в. П!цькоука, Уваравщ-кага раёна серадняком Майсеев^1м вядзецца аг!тац^1я сярод калгасн!кау за выхад з калгаса, заяуляючы, што у некаторых калгасах ужо прыступ!л! да кляймення калгасн!кау "чортавым кляймом", паказваючы пры гэтым,

1 Нац^1яльн^1 арыу Рэспублгк! Беларусь (далей - НАРБ). - Ф. 251. Воп. 1. Спр. 30. Арк. 5.

2 НАРБ. - Ф. 4п. Воп. 1. Спр. 11867. Арк. 21-22.

што у адным калгасе каля станцып Чачора запрасш уах калгасшкау з'явщца да фельчара, шбы для прышчэпк1 воспы, а кал! калгасшш сабрал1ся, !х пачал! кляймщь "чортавым кляймом""3.

Падобныя неверагодныя чутш спараджал1 у сялянск1м асяроддз! новыя, значна менш бяскрыудныя, асабл1ва з пункту гледжання аф!цыйных уладау, рэакцып, пачынаючы з байкащравання калгасау, узшкнення пашчных настрояу да адмовы ад удзелу у перашсе, дзяржаунай грашовай дапамоп ! пашпартоу, пацвярджэннем чаго служыць так1 выпадак: "За апошш час адзначана распаусюджванне у Ручаеусшм сельсавеце, Лоеускага ра-ёна, асабл1ва у в. Грохава, такой чутш: "13 сакавжа падчас буры на небе бачыл! жону, вакол якой гарэл1 свечк1, яны праляцел1 каля Грохава, трымаючы накраванне у бок Хойшк, пасля буры у суботу 15 сакавжа будзе 12 падземных ударау ! у Грохаве будзе забгга 12 калгасшкау". Гэты слых у Грохаве выклжау пашчны настрой. У мнопх дамах круглыя сутк гарэл! лампадш ! малшся богу"4.

Самы вядомы выпадак масавага распаусюджвання чутак пераважна рэлтйнага характару - гэта псторыя з усесаюзным перашсам насельнщтва 1937 г. Аутары спецзводак ! спецпаведамленняу "Аб адмоуных настроях насельнщтва у сувяз! з перашсам" неаднаразова указвал!, што найпершае пытанне, якое хвалявала насельнщтва, было "галоуным чынам, аб пункце - вершк або нявершк"5. Пры анал!зе дакументау выявшася, што настро! шэрагу вершкау мел1 "апакалштычны" характар: савецкая улада успрымалася !м! як "улада антыхрыстава", а перашс насельнщтва уяуляуся працэсам накладання "пячатк1 антыхрыста". Людз! разважал! наступным чынам: "Перашс - гэта д'ябальская справа, хто будзе падвяргацца перашсу, таго будуць кляймщь, а таму, кал! пачнецца перашс, трэба уам на гэты час схавацца, дзе хто можа", "Пералш насельнщтва - гэта перад канцом свету, бянтэжаць вершкау"6. Становшча ускладнялася тым, што перашс быу прызначаны напярэдадш праваслаунага Раства Хрыстова - 6 студзеня, ! падобнае адкрытае пытанне аб веры з боку "бязбожнай" улады уяулялася мнопм вершкам канчатковым выбарам пам1ж Богам ! д'яблам. Нават сам удзел у перашсе успрымауся як адступленне ад веры. Вышкам! гэтай светапогляднай пазщып стал! дэманстратыуныя адмовы з боку вершкау даваць аб сабе любыя звестш падчас перашсу амаль у кожным раёне БССР.

Яшчэ адна спецыф!чная форма праявы уплыву культавага асяроддзя грамадства - гэта так званыя "люты шчасця" ("святыя л1сты", "божыя л1сты"). Дадзены феномен таксама ашсаны У.А. Марщнов!чам, як1 пад "л1стам! шчасця" мае на увазе "... тэксты, што перасылаюцца па пошце ! закл1каюць пад розным! падставам! !х размножишь ! распаусюдзщь далей" [6, с. 72]. У.А. Марщнов!ч, адносячы "л1сты шчасця" да сферы нетрадыцыйнай рэлтйнасщ, мапчнага успрымання рэчаюнасщ, звяртае увагу як на !х рэлтйны або акультны змест, так ! на прычыны, па яшх людз! !х перашсваюць, як правша, рознага роду забабоны. У БССР дадзеныя л1сты часцей за усё перашсвалюя школьшкам! - дзецьм! вершкау - ! распаусюджвалкя у школах, акрамя таго, магл1 перадавацца праз дарослых з вёск1 у вёску. Змест адной з так1х "агггацыйных зашсак на рэлтйную тэму" (а менавгга так успрымалюя "святыя лкты" савецшм! уладам!) выглядау наступным чынам: "Народ у Ерусал1ме падчас набажэнства, пачул1 голас 1суса Хрыста, малщеся Богу хоць ойча-наш, хто атрымае гэтую зашску, той павшен нашсаць так1х 9 ! раздаць у 2 дш ! праз 9 дзён атрымае радасць, а кал1 не перадасць, то атрымае гора, як гэта было у г. Харкаве, адзш чалавек атрымау гэтую зашску ! не раздау, чакау радасщ ! праз 9 дзён атрымау смутак, меу аднаго сына ! той быу забиы праз 9 дзён"7. Вядома, не зуам зразумела, щ менавиа праваслауныя распаусюджвал! чутк1 ! "л1сты шчасця", аднак уяуляецца верагодным, што праваслауныя вернш магл1 у гэтым удзельшчаць, ул1чваючы, напрыклад, згадванне у некаторых "л1стах шчасця" "божай мац!"8, ушанаванне якой не уласщва баптыстам, евангел1стам ! г.д.

У рамках дадзенага артыкула варта згадаць пра яшчэ адзш тып нетрадыцыйнай рэлтйнасщ, як1 ускосна звя-заны з праваслауным асяроддзем, а менав!та распаусюджванне на тэрыторы! БССР у 1920 - 1930-я гг. уласна сект -"аргашзацый, яшя маюць моцную арган!зац^1йную структуру, шстытут пастаяннага членства, усебакова развггае веравучэнне, якое ахопл1вае усе сферы быцця чалавека ! свету" [1, с. 91]. У вышку даследавання выявшася, што сектанцк1я абшч^1ны (у арх!уных дакументах згадваюцца баптысты, евангелюты, штундысты) был1 распаусюджан^1 па усёй тэрытор^1! БССР ! пры гэтым дэцэнтрал!заваны, дзейн!чал! невял!к1м! групам!, сем'ям! у мястэчках ! вёсках. 1снавала практыка прыездау на сяло прапаведшкау з буйн^1х гарадоу, як1я мю!янерствавал1 у тым л1ку сярод праваслаунага насельнщтва. Аб пэунай защкауленасщ з боку праваслаун^1х да прапаведнщкай дзейнасц! сектантау, аж да пераходу першых у секты, сведчаць наступныя дакументы: 1) вызначэнне Пленума Аршанскага абнауленчага епарх1яльнага упраулення за 1930 г.: "Праваслаун^1я людз! не знаходзяць часта задавальнення сва1х рэл1г!йн^1х патрэб у сва1х пастырау, падаюць духам пры выглядзе расколу унутры нашай царквы, часам бягуць да сектантау, як1я нярэдка падкупляюць сваёй узаемадапамогай, устрыманнем ад вша ! т^пуню, бр^1дкаслоуя ! г.д."9; 2) у даклад-ной зашсцы аб стане ант^1рэл1г!йнай прац^1 у Касцюков!цк1м раёне за 1935 г. паведамляецца, што былы стараста Сялщкай царквы Я. Стар^1чкау "у сувяз! з тым, што па раёне зачыненыя усе цэрквы, перайшоу у секту еван-гел1стау"10; 3) л1ст абнауленчага протапрэсв!тэра Пятра Шымков!ча ад 4 лютага 1935 г., у яшм ён ашсвае

3 Дзяржауны арх1у грамадск!х аб'яднанняу Гомельскай вобласщ (далей - ДАГАГВ). - Ф. 3. Воп. 1. Спр. 714. Арк. 381-382.

4 ДАГАГВ. - Ф. 3. Воп. 1. Спр. 714. Арк. 29.

5 НАРБ. - Ф. 4п. Воп. 1. Спр. 12036. Арк. 7.

6 НАРБ. - Ф. 4п. Воп. 1. Спр. 12035. Арк. 9.

7 ДАГАГВ. - Ф. 3. Воп. 1. Спр. 714. Арк. 103.

8 НАРБ. - Ф. 4п. Воп. 1. Спр. 11852. Арк. 57. Спр. 12082. Арк. 108.

9 Нацыянальны пстарычны арх!у Беларуа (далей - НГАБ). - Ф. 2786. Воп. 1. Спр. 452. Арк. 117адв.

10 НАРБ. - Ф. 251. Воп. 1. Спр. 30. Арк. 3-4.

мюшнерсшя прыёмы сектантау i канстатуе неаслабную цiкавасць насельнiцгва да рэллй: "...Пытанш рэлшйныя хвалююць, рэдка дзе абыходзщца сход, вядома, прыватнага парадку, дзе б не узнял! пытання "пра папа", "пра Бога" i г. д., i для сектантау глеба зручная, а для нас не. Мы не можам наведваць таюх сходау па многiх прычынах i асаблiва з перасцярогi, каб не стаць ахвярамi абвшавачанняу у агницы! i г.д., а сектант - свой брат. Яму i доступ зручны i падазрэння не выклча, пакуль не выявщь сябе ввдавочна як сектанцк1 прапаведнiк"11.

Разважаючы пра прычыны пераходу у секты праваслауных, трэба адзначыць дэцэнтрал1заванасць груп сектантау: !х дзейнасць было цяжэй выяуляць уладам, што шбыта гарантавала большую бяспеку для вершкау ва умовах антырэлшйнага праследвання з боку савецкай дзяржавы. Акрамя таго, ва умовах нарастаючага духоунага вакууму, пры паслядоунай лiквiдацыi храмау i спыненш традыцыйнага царкоунага жыцця ва уах яго праявах, мiсiянерская праца пратэстанцк1х прапаведнiкау магла таксама прыцягваць праваслауных вернiкау, яшм! неапратэстанцк1я аб-шчыны у першую чаргу i папаунял1ся. Што тычыцца расколау i унутрыцаркоуных канфлжтау, то !х уплыу на ад-ноаны вернiкау да царквы менш верагодны: у 1930-я гг. у параунанш з папярэдшм дзесяцiгоддзем з прычыны ма-савага закрыцця цэрквау i скарачэння колькасщ духавенства адзшым вартым крытэрыем паступова станавiлася простая наяунасць у дазенай мясцовасш святара, да якога можна было б звярнуцца за адпрауленнем абрадау i таiнствау. Як перадавау змест прыхадсюх просьбау аб назначэнш святара адзiн з абнауленчых арх1ерэяу у 1931 г.: "Тольш хутчэй дашл1це, хоць чырвонага, хоць зялёнага, але только папа"12.

Заключэнне. Так1м чынам, у 1930-я гг. сярод праваслаунага насельнiцтва БССР фармiруюцца i распаусюд-жваюцца наступныя тыпы нетрадыцыйнай рэлiгiйнасцi, паводле класiфiкацыi У.А. Марцiновiча па структуры: 1) культавае асяроддзе грамадства - пераважна у выглядзе разнастайных чутак рэлшйна-апакалштычнага харак-тару; 2) элементы унутрыцаркоунага сектанцтва - зафшсаванае у арх1уных дакументах з'яуленне iзаляваных праваслауных груп "чырвонадраконауцау", "маучальнiкау", "хрыстаносау", для яшх было характэрна радыкальна варожае стауленне да савецкай улады як да улады "антыхрыставай", поунае ш частковае дыстанцыраванне ад яе, апакалштычныя настрой ужыванне новых культавых практык i элементау веравучэння.

Пры анал1зе крынщ неабходна было улiчваць тэрмшалапчныя асабл1васш савецкiх партыйна-дзяржауных дакументау, няпэунасць выкарыстання тэрмiна "царкоуiнк", пад як1м аутары дакументау магл1 разумець не тольш праваслауных, але i стараверау, а у некотрых выпадках нават сектантау, што ускладняла вызначэнне канфесiйнай прыналежнасш вернiкау, згаданых у прааналiзаваных дакументах.

Акрамя таго, трэба адзначыць сувязь праваслаунага насельнщтва з яшчэ адным тыпам нетрадыцыйнай рэлiгiйнасцi, паводле У.А. Марцiновiча, - уласна сектамi, пераход части праваслауных вершкау у яшя назiраецца на працягу 1930-х гг. У пераважнай большасцi гэты працэс адбываецца пад уплывам антырэлшйнай палпыш савецкай дзяржавы, кал1 ва умовах закрыцця храмау, зншнення праваслауных святароу вернiкi пачынаюць шу-каць задавальнення "рэлшйных патрэб" сярод больш дэцэнтралiзаваных i менш кантралiруемых афiцыйнымi Уладамi сектанцк1х груповак.

Л1ТАРАТУРА

1. Мартинович В.А. Нетрадиционная религиозность: возникновение и миграция. - Минск: МинДА, 2015. - 559 с.

2. Праферансау. Стэнаграма даклада кiраунiка ЦСУ БССР тав. Праферансава на пасяджэнш СНК БССР 21 лютап. 1928 г. па пытанш аб вышках дэмаграфiчнага перапiсу 1926 г. / Праферансау. - Мшск: Выд-ва Кiраун. Спрау СНК i Экан. Нарады БССР, 1928. - 18 с.

3. Раманава 1.М. Кляйменне Чырвонага дракона. Усесаюзны перапiс насельнщтва 1937 года i яго трактоука у сялянсюм дыскурсе // ARCHE. - 2012. - № 3. - С. 246-261.

4. Романова И. Клеймение Красного Дракона. 1937-1939 гг. в БССР. - М.: РоссПЭН, 2021. - 305 с.

5. Горбатов Д.С. Функции слухов в социальной среде // Ученые записки СПбГИПСР. - 2014. - Вып. 1. Т. 21. - С. 18-20.

6. Мартинович В.А. Письма счастья как элемент оккультной среды общества // Минские епархиальные ведомости. - 2007. -№ 1. - С. 72-76.

Паступ^ 12.10.2023

НЕТРАДИЦИОННАЯ РЕЛИГИОЗНОСТЬ СРЕДИ ПРАВОСЛАВНОГО НАСЕЛЕНИЯ БССР В 1930-Е ГГ. (ПО МАТЕРИАЛАМ ГОСУДАРСТВЕННЫХ АРХИВОВ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ)

канд. ист. наук, доц. А.С. КАЛИНИНА (Институт теологии имени святых Мефодия и Кирилла Белорусского государственного университета, Минск)

Статья посвящена попыткам выявления и анализа элементов нетрадиционной религиозности в православной среде БССР, которая формировалась в 1930-е гг. под влиянием секулярной политики советского государства,

11 НГАБ. - Ф. 2786. Воп. 1. Спр. 562. Арк. 55.

12 НГАБ. - Ф. 2786. Воп. 1. Спр. 487. Арк. 100.

имеющей своей основной целью постепенное вытеснение религии и церкви из всех сфер жизни общества. Исследование проводится на основе классификации типов нетрадиционной религиозности по структуре, разработанной специалистом в области новых религиозных течений В.А. Мартиновичем, на основе документов государственных республиканских и региональных архивов Беларуси. Указывая на некоторые терминологические затруднения, связанные с неочерченностью употребления термина «церковник» в государственно-партийной документации, автор приходит к выводу о распространении среди православных верующих БССР таких типов нетрадиционной религиозности, как культовая среда общества и элементы внутрицерковного сектантства, а также определение влияния антирелигиозной государственной политики на переход православных в собственно секты.

Ключевые слова: православие, Белорусская Православная Церковь, нетрадиционная религиозность, культовая среда общества, внутрицерковное сектанство, секты, антирелигиозная политика советского государства.

UNCONVENTIONAL RELIGIOSITY AMONG THE ORTHODOX POPULATION OF THE BSSR IN THE 1930s (BASED ON THE MATERIALS FROM THE STATE ARCHIVES OF THE REPUBLIC OF BELARUS)

H. KALININA

(Saints Methodius and Cyrill Theology Institute of Belarusian State University, Minsk)

The article attempts to identify and analyze the elements of unconventional religiosity among the Orthodox population of the BSSR formed in the 1930s under the influence of secular policy of the Soviet state which had as its main goal the successive displacement of religion and church from all spheres of society. The research is organised according to the classification of types of unconventional religiosity by structure developed by the specialist in new religious movements V. Martinovich and is based on the documents of the state republic and region archives of Belarus. Pointing out some terminological difficulties related to the vagueness of the use of the term "churchman" in the Soviet documentation, the author comes to the conclusion about spreading of such types of unconventional religiosity among the Orthodox believers of the BSSR as cult environment of the society and elements of intra-church sectarianism and also determines the influence of anti-religious state policy on the transition of Orthodox people into the sects proper.

Keywords: Orthodoxy, Belarusian Orthodox church, unconventional religiosity, cult environment of the society, intra-church sectarianism, sects, anti-religious policy of the Soviet state.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.