Научная статья на тему 'СТАРАВЕРСКІЯ АБШЧЫНЫ ВІЦЕБСКАЙ ВОБЛАСЦІ Ў 1945 - ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ 1950-Х ГГ'

СТАРАВЕРСКІЯ АБШЧЫНЫ ВІЦЕБСКАЙ ВОБЛАСЦІ Ў 1945 - ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ 1950-Х ГГ Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
24
4
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
СТАРАВЕРЫ / РЭЛіГіЙНЫЯ АБШЧЫНЫ / ЭТНіЧНЫЯ ГРУПЫ / ВіЦЕБШЧЫНА / ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛіТЫКА

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Аўсейчык У.Я.

Артыкул прысвечаны гісторыі стараверскіх абшчын Віцебскай вобласці ў 1945 - першай палове 1950-х гг. На аснове архіўных матэрыялаў разгледжаны іх стан у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе. Гэты перыяд характарызуецца неаднароднасцю дзяржаўна-канфесійнай палітыкі ў савецкай дзяржаве. Калі адразу пасля вайны назіраецца аднаўленне рэлігійнага жыцця, то ўжо ў канцы 1940-х гг. наступае перыяд яго згортвання. У артыкуле прааналізаваны працэсы аднаўлення рэлігійнага жыцця ў стараверскіх абшчынах, разгледжаны працэс іх афіцыйнай рэгістрацыі ў згаданы перыяд, выяўлены змены ў дзяржаўнай палітыцы ў адносінах стараверскіх абшчын рэгіёна ў канцы 1940-х гг. Асаблівая ўвага звернута на палітыцы савецкай улады ў пытаннях закрыцця стараверскіх храмаў і спыненні дзейнасці абшчын у канцы 1940-х - пачатку 1950-х гг. Ахарактарызаваны некаторыя дэмаграфічныя паказчыкі, разгледжаны асаблівасці тэрытарыяльнага размяшчэння абшчын і рассялення старавераў у Паўночна-Усходняй Беларусі ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

OLD BELIEVER COMMUNITIES OF THE VITEBSK REGION IN 1945 - FIRST HALF OF 1950S

The article is devoted to the history of Old Believer communities of Vitebsk region in 1945 - first half of 1950th. On the base of archive materials their state in the first post-war decade is examined. This period is characterized by heterogeneity of the state-confessional policy in the Soviet state. If right after the war the restoration of religious life is observed, then already in the late 1940-s the period of its winding down is observed. The article analyzes the recovery process of religious life in the Old Believer communities, examines the process of their official registration during this period and reveals changes in public policy in relation to the Old Believer communities of the region in the late 1940s. Special attention is paid to the policy of Soviet power in the closing of the Old Believer churches and the termination of community activities in the late 1940s - early 1950s.

Текст научной работы на тему «СТАРАВЕРСКІЯ АБШЧЫНЫ ВІЦЕБСКАЙ ВОБЛАСЦІ Ў 1945 - ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ 1950-Х ГГ»

УДК 392:273.2(476.5) Б01 10.52928/2070-1608-2023-66-1-76-82

СТАРАВЕРСК1Я АБШЧЫНЫ В1ЦЕБСКАЙ ВОБЛАСЦ1 У 1945 - ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ 1950-х гг.

канд. гЪст. навук, дац. У.Я. А УСЕЙЧЫК (Полацт дзяржауны утверстэт Мя Еуфрастт Полацкай) ORCID: https://orcid.org/0000-0002-6433-0039

Артыкул прысвечаны гкторып стараверсюх абшчын Вщебскай вобласцi у 1945 - першай палове 1950-х гг. На аснове архiуных матэрышлау разгледжаны iх стан у першае пасляваеннае дзесяц^оддзе. Гэты перыяд харак-тарызуецца неаднароднасцю дзяржауна-канфесшнай палтык у савецкай дзяржаве. Калi адразу пасля вайны назiраецца аднауленне рэлтйнага жыцця, то ужо у канцы 1940-х гг. наступае перыяд яго згортвання. У арты-куле праанал1заваны працэсы аднаулення рэлiгiйнага жыцця у стараверсюх абшчынах, разгледжаны працэс iх афщыйнай рэгктрацып у згаданы перыяд, выяулены змены у дзяржаунай палiтыцы у адностах стараверсюх абшчын рэгiёна у канцы 1940-х гг. Асаблiвая увага звернута на палiтыцы савецкай улады у пытаннях закрыцця стараверсюх храмау i спыненнi дзейнасцi абшчын у канцы 1940-х - пачатку 1950-х гг. Ахарактарызаваны нека-торыя дэмаграфiчныя паказчыю, разгледжаны асаблiвасцi тэрытарыяльнага размяшчэння абшчын i рассялен-ня стараверау у Пауночна-Усходняй Беларуа у першае пасляваеннае дзесяц^оддзе.

Ключавыя словы: стараверы, рэл^шныш абшчыны, эттчнытя групы, БССР, Вщебшчына, дзяржауная палтыка.

Уводзшы. Пауночна-Усходш рэпён Беларуа з'яуляецца адным з пстарычных цэнтрау стараверства у крш-не. За працяглы перыяд на гэтай тэрыторьп сфармiравалася даволi кампактная зона пасялення русшх стараверау (асноуны маау населеных пунктау размяшчаецца у межах сучасных Полацкага, Вщебскага, Шумшнскага, Бе-шанковщкага i Чашнiцкага раёнау Вщебскай вобласцi). У беларускай пстарыяграфп стараверства Усходняга Па-дзвiння даследавана даволi неаднародна. Калi стараверам рэгiёна у Х1Х - пачатку ХХ ст. яшчэ прысвечаны шэраг прац (у першую чаргу вылучаюцца даследаваннi А.А. Гарбацкага [1]), то па шшых перыядах яны практычна ад-сутшчаюць. Да лiку малараспрацаваных пытанняу адносщца i псторыя стараверскiх абшчын у рэпёне у першыя пасляваенныя дзесящгоддзг Некаторыя аспекты гэтай праблематык1 знаходзiм только у працы В.У. Друзёнак "Старообрядческие объединения города Витебска в середине 1940-х - середине 1960-х годов" [2].

Мэта дадзенага артыкула - разгледзець стан стараверсюх абшчын Усходняй Вщебшчыны у першае пасляваеннае дзесящгоддзе (1945 - сярэдзша 1950-х гг.). Рэгiён даследавання будзе складаць тэрыторыя Вiцебскай вобласцi1 у межах таго часу (малюнак 1). Асновай для даследавання стау комплекс матэрыялау Дзяржаунага архiву Вiцебскай вобласщ (фонды 1439 i 4029).

Малюнак 1. - Вщебская вобласць у 1946-1954 гг.

1 Вщебская вобласць была утворана яшчэ у 1938 г., але у 1944 г. яе заходнш раёны (Асвейсю, Ветрынсю, Дрысенсю, Полацю, Расонскi i Ушацю) бысп далучаны да аргатзаванай у гэтым годзе Полацкай вобласщ. А праз два гады, у 1946 г., адмЫстрацыйна-тэр^ггар^]яльн^1 падзел Вщебскай вобласщ зведау некаторыя змены (створаны Каханаусю, Арэхаусю i Ульсю р-ны).

Асноуная частка. Антырэлшйная палггыка савецшх улад у 1920-я - 1930-я гг. прывяла да масавага за-крыцця стараверскiх храмау i афщыйнага спынення дзейнасцi iх абшчын на тэрыторьп Пауночна-Усходняй Беларусi. Аднак у часы Вялшай Айчыннай вайны рэлшйнае жыццё у сгараверск1х абшчынах аднауляецца. У гады вайны зноу адчыншся храмы i аднавiлi сваю дзейнасць амаль усе абшчыны рэгiёна. У пасляваенны перыяд назь раецца больш лiберальная палггыка у дачыненнi да рэлМ i царквы, чым у даваенны. Былая жорсткая антырэль гшная палiтыка была заменена на больш узважаную палiтыку "прым1рэння". Лiбералiзацыя царкоунага жыцця у СССР намецiлася яшчэ у часы вайны. Былi нават утвораны адпаведныя структуры, якiя ажыццяулялi сувязь памiж дзяржауным1 органам 1 рэлтйным1 аб'яднанням^ Так, 14 верасня 1943 г. была прынята пастанова СНК "Аб арганiзацыi Савета па справах Рускай Праваслаунай царквы". А для ажыццяулення узаемаадносш памiж уладам! i рэл1г1йным1 аб'яднаннямi, як1я не уваходзш у РПЦ, у ма 1944 г. быу утвораны Савет па справах рэт-г1йных культау (ССРК). Гэтыя два органы павшны 6ыл1 каардынаваць i кантраляваць дзейнасць рэлшйных арга-нiзацый. Менавiта апошш адказвау за кантроль над стараверскай царквой у СССР. Акрамя цэнтральнага ССРК на месцах, у т.л. пры СНК БССР (з 1946 г. - пры Савеце Мшютрау) i абласных выканкамах, фармiруецца шстытут упаунаважаных Савета. У гэты перыяд была створана нарматыуна-прававая база, якая давала магчымасць рэлшй-ным аргашзацыям атрымаць афiцыйную рэпстрацыю i дзейшчаць легальна.

Ва усходняй частцы Вщебшчыны адразу пасля заканчэння вайны налiчвалася значная колькасць старавер-ск1х абшчын, дзейнасць яшх аднавiлася яшчэ у 1941 г. з пачаткам вайны. Пасля 1945 г. мнопя абшчыны Вщебскай вобласцi накiравалi заявы на афщыйную рэгiстрацыю. Аднак, як сведчаць арх^уныя крын1цы, на пачатку узшкт некаторыя цяжкасцi з 1х рэпстрацыяй. Справа у тым, што у адпаведнасцi з шструктыуным п1сьмом ССРК пры СНК СССР ад 22 лютага 1945 г. для рэпстрацып абшчына павiнна была мець святара, зацверджанага адпаведным рэл1г1йным цэнтрам. А у якасцi ташх прызнаных афщыйных цэнтрау у гэтай жа шструкцыи гаворка вялася тольк1 пра стараверау-папоуцау белакрынiцкага сагласу [12, арк. 16]. Але пераважная большасць стараверскiх суполь-насцей рэгiёна у гэты перыяд 6ыл1 беспапоУскiмi паморскiмi, як1я не мелi ташх "цэнтрау". Гэта асаблiвасць выкль кала пытаннi ва упаунаважанага ССРК па Вiцебскай вобласцi Ф.М. Ляхава i у чэрвенi 1945 г. ён звяртауся за тлумачэннямi у Савет па справах рэлшйных культау пры СНК БССР: "В связи с тем, что территории Витебской области в исключительном большинстве преобладают старообрядческие религиозные общины поморского направления, так называемые беспоповцы, которые подали заявления об регистрации их общин и ходатайствуют об открытии молитвенного здания. Поэтому прошу Вашего указания о методах регистрации указанных религиозных общин, так как последние <... > своего религиозного центра не имеют. Священники этих религиозных общин никакого духовного образования и подтверждающих документов об их назначении также не имеют, а избираются на общих собраниях верующих" [12, арк. 16]. Гэта акалiчнасць, па словах упаунаважанага, "задерживает своевременное реагирование на ходатайство верующих" [12, арк. 23]. Таму рэпстрацыя стараверсшх абшчын у Вщебскай вобласщ пачалася только у другой палове 1945 г.

Як сведчаць арх^уныя крынщы, на працягу другой паловы 1945 г. i першай паловы 1946 г. на тэрыторы1 Вщебскай вобласщ большасць стараверсшх абшчын была ужо зарэпстравана (таблща 1). Так, на 1 лшеня 1946 г. на тэрыторьп Вщебскай вобласщ дзейшчала 11 зарэпстраваных абшчын, яшчэ 5 6ыл1 незарэпстраваныя. Усе гэтыя абшчыны размяшчалкя у Орощнсшм (7), Чашнiцкiм (3), Бешанковiцкiм (3), Вщебсшм (1) раёнах i г. Вщеб-ску (2). Разам з тым, па сведчаннi афщыйных улад, у в. Слабада Бешанковiцкага р-на iснавалi яшчэ 2 групы стараверау (адна беспапоуцау-паморцау, а другая папоуцау белакрынiцкага сагласу), але намаганняу па рэпстра-цы1 абшчын яны не прадпрымалi [13, арк. 20].

Таблща 1. - Стараверсюя абшчыны на тэрыторы1 Вiцебскай вобласцi (па стану на 1 лiпеня 1946 г.)

№ Месцазнаходжанне абшчыны Наяунасць (+) / адсутнасць (-) малггоунага дома Колькасць вершкау Дата рэпстрацып (квл1 маецца)

Чашнщю р-н

1 в. Зазерыца + 59 25.06.1946

2 в. Бор - 45 не зарэпстравана

3 в. Должыца - 37 не зарэпстравана

Сгроцгнскг р-н

4 в. Латкова + 100 не зарэпстравана

5 в. Сщараушчына - 120 не зарэпстравана

6 в. Жалудова - 200 не зарэпстравана

7 в. Добрына - 200 12.12.1945

8 в. Забор'е + 89 25.06.1945

9 в. Плюшчоука + 152 05.12.1945

10 пас. Шумшша + 160 12.12.1945

Бешанковщю р-н

11 в. Светагорава + 57 12.06.1946

12 в. Застарынне + 107 20.12.1945

13 в. Плюы + 300 20.06.1946

Вщебсю р-н

14 в. Грышаны + 210 25.08.1945

г. Вщебск

15 г. Вiцебск , "Юр'ева Горка" + 120 20.08.1945

16 г. Вщебск, Тарны камбшат + 80 27.12.1945

Крынща: складзена аутарам на аснове [13, арк. 18-20].

Як вышкае з аналiзу армуных матэрыялау, адной з галоуных прычын, па якой не адбывалася афiцыйная рэпстрацыя шэрагу стараверскiх абшчын, з'яулялася адсутнасць малггоунага дома. Таму нярэдка не тольк1 у пер-шыя пасляваенныя гады, але i на працягу наступных перыядау адсутнасць у стараверау асобнага малiтоунага памяшкання з'яулялася перашкодай да рэгiстрацыi, або прычынай зняцця з рэгiстрацыi абшчын, яшя раней 6ыл1 зарэпстраваны. Аднак ужо да канца 1946 г. большасць абшчын Вiцебскай вобласцi была зарэпстраванай. За апошнiя два месяцы 1946 г. афщыйную рэпстрацыю атрымалi абшчыны у в. Бор Чашнщкага раёна, вв. Латкова, Свдараушчына i Жалудова Сiроцiнскага раёна. Такiм чынам, на канец 1946 г. на тэрыторш Вiцебскай вобласцi было зарэпстравана 15 абшчын стараверау-беспапоуцау, як1я дзейнiчалi у С1роц1нск1м раёне (6), Чашнщшм (2), Бешанковiцкiм (4), Ульск1м (1), Вщебсшм раёне (1) i г. Вщебску (2) [14, арк. 19]. Ташм чынам, на працягу 19451946 гг. на тэрыторы1 Вщебскай вобласцi амаль усе дзеючыя абшчыны атрымалi рэпстрацыю. Только Должыцкая абшчына у Чашнiцкiм раёне не была зарэпстравана. Пры гэтым трэба зауважыць, што не усе з зарэпстраваных абшчын мелi у гэты час асобныя храмы. Так, згодна з данымi упаунаважанага па Вiцебскай вобласщ за II квартал 1947 г., шэраг абшчын сваiх храмау не мелi i арэндавалi малггоуныя памяшканш, як1я адначасова з'яулялюя i жылыш дамамi. Такая сиуацыя была характэрна для стараверау у пас. Шумшна, вв. Добрына i Забор'е Орощн-скага раёна. Але пры гэтым адзначалася, што Сщараушчынская, Добрынская i Шумiлiнская абшчыны будуюць малггоуныя дамы [14, арк. 19].

У гэты перыяд у вобласщ агульная колькасць вернiкау-стараверау, як вынiкае з афщыйных падлiкау, была даволi малой. Так, на сярэдзшу 1946 г. у вобласщ 1х налiчвалася только 2 036 чалавек (гл. таблiцу 1). Афщыйная статыстыка за наступны 1947 г. прадстауляла прыкладна такую ж колькасць (амаль па уах абшчынах вобласцi пададзены такiя ж даныя, як i за 1946 г.). Только у абшчыне в. Забор'е Орощнскага раёна колькасць вернiкау павялiчылася з 89 чалавек у 1946 г. да 150 у 1947 г. [14, арк. 21-23]. Аднак, як вышкае з аналiзу гэтых даных, такая афщыйная колькасць прыхажан значна шжэйшая за рэальную колькасць стараверскага насельнiцтва на тэрыторы1 вобласщ. Па-першае, ва уах гэтых даных гаворка вядзецца выключна пра прыхажан абшчыны, а не прадстаушкоу этнаканфесшнай супольнасцi канкрэтнай мясцовасцi. Па-другое, звяртае на сябе увагу умоунасць (прыблiзная акругленая колькасць) даных. А у тых выпадках, дзе л1ч6ы прадстаулены не акругленыя, часцей гаворка вядзецца пра афщыйна прадстауленую у дакументах абшчыны колькасць прыхажан, якая часта не адпа-вядала рэальнай колькасщ прыхiльнiкау старых абрадау. Нярэдка, гэта лiчба фармiравалася на аснове колькасщ вернiкау, як1я падпiсалi заяву на рэпстрацыю абшчыны. Так, у Застарынскай абшчыне Бешанковiцкага раёна афщыйныя даныя на 1946 i 1947 гг. сведчылi только пра 107 прыхажан. У той жа час заяву на рэпстрацыю абшчыны, пададзеную у 1945 г., падпiсалi усё тыя ж 107 чалавек. Такая ж колькасць вершкау прысутнiчала i на агуль-ным сходзе абшчыны, дзе i прымалася рашэнне аб яе рэпстрацып [3, арк. 2, арк. 6-7аб]. А паколькi рэпстрацыя рэлiгiйнага аб'яднання была магчымая, калi яго колькасць была не менш за 20 чалавек, то i колькасць падтсау-шых заяву на рэпстрацыю часта была невялжай.

Па-трэцяе, на аснове аналiзу армуных крынщ становiцца ввдавочным паусюднае занiжэнне колькасщ вершкау-стараверау у справаздачах упаунаважаных ССРК у першае пасляваеннае дзесящгоддзе. Але нават у гэтых справа-здачах нярэдка указвалася куды большая колькасць прыхшьшкау старых абрадау. Так, згодна з даныЕШ на 1946 i 1947 гг., у Добрынскай абшчыне налiчвалася 160 членау, у Шумшнскай - 160, у Сщараушчынскай - 120. У той жа час даныя з шшай справаздачы за 1947 г. падаюць куды большыя л1ч6ы. Згодна з 1м1 Добрынская абшчына налiчвала 400 гаспадарак, Шумiлiнская - 250, Сщараушчынская - 150 [АВВ, ф. 4029. Воп. 2., спр. 3., арк. 19]. Паусюднае зашжэнне колькасцi стараверскага насельнщтва праяуляецца i пры аналiзе афщыйных даных больш позн1х перыядау. У гэтым плане даволi паказальны прыклад з колькасцю вернiкау у Светагораускай абшчыне Бешанковiцкага раёна. У канцы 1950-х гг. у спiсе вершкау значылася звыш 400 чалавек (гэта ужо пасля аб'яднання з Плюкай i Застарынскай абшчынамi). Аднак у афщыйных крынщах гэтага перыяду колькасць вершкау, яшя наведваюць храм на святы, складала только каля 150-200 чалавек [4, арк. 24-27аб, арк. 43].

На малюнку 2 прадстаулена геаграфiя размяшчэння зарэгiстраваных стараверсшх абшчын на тэрыторы1 Вiцебскай вобласщ па стане на пачатак 1947 г. Як вышкае з аналiзу крынщ, у гэты перыяд у рэпёне функцыяна-валi ранейшыя пстарычныя цэнтры стараверства, а асноуныя рэпёны кампактнага пражывання стараверау (i дзейнасщ 1х абшчын) па-ранейшаму размяшчалiся на тых жа тэрыторыях (у адпаведнасщ з адмшютрацыйна-тэрытарыяльным падзелам 1945-1954 гг. гэта Орощнсш, Бешанковiцкi, Чашнщш i Вiцебскi р-ны).

У пасляваенны перыяд значным цэнтрам стараверства у рэгiёне заставауся г. Вiцебск. У горадзе у гэты час дзейшчала дзве зарэпстраваныя абшчыны стараверау-беспапоуцау i дзве незарэпстраваныя (адна беспапоуцау i адна - папоуцау белакрынiцкага сагласу). Яшчэ адна абшчына стараверау-беспапоуцау функцыянавала у в. Гры-шаны (каля самага Вiцебска).

Найбольш значным цэнтрам стараверства у пасляваенны перыяд у Вщебску была абшчына на тэрыторш Чыгуначнага раёна. У народзе гэты раён атрымау назву "Юр'ева Горка", а таму у дакументах гэта стараверскае рэлшйнае аб'яднанне часта указвалася з такой жа назвай. Рэлшйнае аб'яднанне было зарэгiстравана яшчэ у 1945 г. Малiтоуны дом, як размяшчауся па адрасе вул. 3-я Малатава, № 1, пры савецкай уладзе афiцыйна пачау працу з кастрычшка 1944 г. У гэты перыяд духоуным настаунiкам быу Васшй Цiмафеевiч М1н1н, а з 1948 г. - Вааль Iванавiч Краакау [8, арк. 13]. У пасляваенны перыяд у Чыгуначным раёне Вщебска функцыянавалi i стараверсшя мог1лк1 [8, арк. 12]. Афщыйныя крын1цы паведамляюць пра даволi малую колькасць членау гэтай абшчыны: па даных 1946 г. - 120 чалавек (гл. табл^ 1). Гэта стараверская абшчына была адзшай, якая заставалася афщыйна зарэпстраванай у горадзе у 1950-я - 1980-я гг.

Малюнак 2. - Карта-схема размяшчэння стараверсюх абшчын на тэрыторьп Вщебскай вобласц1 па даных на 1947 г.

Заувага: складзена аутарам на аснове [14, арк. 21-23]; нумары на карце адпавядаюць парадкаваму нумару у таблщы 1).

У тым жа 1945 г. у Вщебску была зарэгiстравана яшчэ адна стараверская абшчына у раёне Тарнага камбь ната (малтоуны дом знаходзiуся па адрасе вул. 4-я Тарная, дом к-8). Па колькасцi прыхажан гэта абшчына была меншая, чым на "Юр' евай Горцы": згодна з афщыйныш даныш на 1946 г. - 80 чалавек (гл. таб лiцу 1). Аднак ужо у 1948 г. абшчына спыняе сваю дзейнасць (спачатку была накладзена часовая забарона, а потым i поуная). Фар-мальнай перашкодай для далейшай дзейнасцi абшчыны стала адабранне у яе малггоунага дома. Стараверская абшчына гэты дом набывала у 1942 г., у часы нямецкай акупацыi, а таму у афщыйных дакументах пасляваеннага перыяду гэта набыццё характарызавалася як заняцце "без должных оснований". I у вынiку суд вынес рашэнне вярнуць гэты дом былому уладальшку [9, арк. 3, арк. 6].

Яшчэ адна абшчына ("Узгорская") стараверау-беспапоуцау дзейшчала у Вiцебску у раёне швейнай фаб-рык1 "Сцяг шдустрыялiзацыi". Яна функцыянавала да 1932 г., калi яе храм быу зачынены Вщебсшм гарсаветам. З пачаткам вайны храм iзноУ быу адчынены i у 1941 г., у iм быу нават праведзены капiтальны рамонт [6, арк. 21], аднак пасля вайны храм быу заняты пад жыллё рабочывш швейнай фабрык1. У сваю чаргу прыхажане абшчыны звярталiся да уладау з просьбамi вярнуць iм храм цi выдзелщь iншае памяшканне для правядзення богаслужэнняу [7, арк. 31]. 6 жшуня 1946 г. выканаучы камiтэт Вiцебскага аблсавета дэпутатау працоуных канчаткова адмовiу у хадайнщтве Узгорскай абшчыне. У якасщ аргументацыи было указана тое, што у Вiцебску ужо маюцца два стараверская храмы: "Исходя из того, что в г. Витебске уже функционируют два молитвенных дома общины поморцев-беспоповцев на "Юрьевой горке" и "Тарном комбинате", которые имеют полную возможность обслуживать всех верующих гор. Витебска" [7, арк. 32].

Таим чынам, ужо у канцы 1940-х гг. у Вщебску засталася тольш адна зарэпстраваная стараверская абшчына - абшчына беспапоуцау паморскага сагласу на "Юр'евай Горцы". Да яе таксама была далучана i абшчына у в. Грышаны Вiцебскага раёна [9, арк. 21].

У пасляваенны перыяд у Вщебску фжсавалася i абшчына стараверау-папоуцау белакрынщкага сагласу. Як вынiкае з крынщ, яна дзейнiчала да 1932 г., а потым была знята з рэпстрацыи. У перыяд акупацыi гэта абшчына аднавша сваю дзейнасць i функцыянавала да 1944 г. [5, арк. 3]. Абшчына у першыя пасляваенныя гады не была зарэпстравана. Заява на рэпстрацыю ад вершкау-стараверау белакрынiцкага сагласу г. Вiцебска i ваколiц пасту-пiла тольш у 1954 г. [10, арк. 16-16адв.], Аднак у рэпстрацып iм было адмоулена. У якасцi прычын адмовы высту-пiла тое, што абшчына не мае малггоунага дома [15, арк. 86, арк. 87]. Разам з тым, пры праверцы подтсау, пастау-леных пад заявай на рэпстрацыю, выявшся факты iх падробш [10, арк. 51-51адв.]. У наступныя гады абшчына прадпрымала спробы атрымаць афщыйны статус. I тольк1 у 1989 г. быу дадзены дазвол на рэпстрацыю, а у 1991 г. яна была зарэпстравана [3, арк. 8, арк. 12, арк. 13].

У Пауночна-Усходняй Беларуа адным з пстарычных цэнтрау стараверства з'яуляецца тэрыторыя сучас-нага Шумiлiнскага р-на (да 1961 г. меу назву Орощнскага р-на). Па-ранейшаму, рэгiён з'яуляуся адным з лiдарау як па колькасщ стараверскага насельнiцтва, так i па лiку iх рэлiгiйных аб'яднанняу. На 1945 г. у межах раёна налiчвалася 7 стараверскiх абшчын (у вв. Добрына, Плюшчоука, Забор'е, Латкова, Сщараушчына, Жалудова, пас. Шумшна). Згодна з даныш на 1946 г. у Орощнсшм раёне налiчвалася 6 стараверскiх абшчын (у сувязi з адмшь страцыйна-тэрытарыяльнымi зменамi у 1946 г. абшчына у в. Жалудова стала адносщца да Ульскага р-на). Да канца 1946 г. усе шэсць стараверсюх абшчын раёна былi зарэпстраваны.

Як вышкае з анатзу матэрыялау, стараверы даволi кампактна прыж^л! у межах Сiроцiнскага раёна. Своеасаблiвым цэнтрам стараверства у раёне быу Лаужанск с/с, на тэрыторы1 якога дзейшчала 3 абшчыны (Лат-коуская, Добрынская i Свдараушчынская). У сваю чаргу, Плюшчоуская абшчына размяшчалася у Амбросавшшм с/с, а Заборская - у Дабейсшм. Спуацыю з рассяленнем стараверау у межах раёна 1люструюць i функцыянуючыя у той час моплш. Так, згодна з данымi на 1946 г., у Орощнсшм раёне налiчвалася 13 стараверсшх могiлак, з 1х у Лаужанскiм с/с - 4, Спасшм с/с - 2, Дабейсшм с/с - 2, Шумшнсшм с/с - 2, Амбросавщшм с/с - 1, Обальсшм - 1, Казьянсшм с/с - 1 [7, арк. 13].

Ужо з канца 1947 г. назiраюцца намаганнi улад па аб'яднаннi геаграфiчна 6л1зк1х стараверсшх абшчын на тэрыторы1 Сiроцiнскага раёна. Так, 18 снежня 1947 г. ад упаунаважанага ССРК па БССР К. Уласевiча у адрас старшыш Сiроцiнскага райвыканкама паступiу загад аб закрыцщ стараверскага малiтоУнага памяшкання у в. 0-дараушчына. У якасщ аргументацш закрыцця указвалася, што Свдараушчынская абшчына была знята з рэп-страцыi. Прычынай зняцця стала тое, што на невялжай адлегласцi ад яе у в. Латкова ёсць стараверсш храм, "что вполне удовлетворяет религиозные потребности двух обществ". Адначасова рэкамендавалася прапанаваць цар-коунаму савету Свдараушчынскай абшчыны аб'яднацца з Латкоускай [8, арк. 18]. У якасщ яшчэ адной фармаль-най прычыны зняцця з рэгiстрацыi Свдараушчынскай абшчыны указвалася тое, што раней яе прыхажане належы-л1 да Латкоускай (што не адпавядае фактам). Таксама у якасцi распаусюджанай на той час прычыны стала адсут-насць у абшчыны храма (богаслужэнне адбывалася у арэндуюмым жылым доме) [14, арк. 10]. Пры гэтым нават у афщыйных справаздачах указвалася, што абшчына ужо набыла зруб для будучага храма [14, арк. 10-11]. У вышку 5 лютага 1948 г. Орощнск райвыканкам прыняу рашэнне аб закрыццi маленнай i спыненш дзейнасцi абшчыны, а малiтоУны дом муау быць перададзены сельскаму савету для выкарыстання яго пад культурна-асвет-н1цкую установу [9, арк. 2]. Мерапрыемствы па лiквiдацыi стараверсшх аб'яднанняу у С1роц1нск1м раёне прыв1л1 да таго, што ужо на пачатак 1948 г. тут засталiся дзейшчаць только 3 зарэпстраваныя абшчыны (у вв. Непароты (Плюшчоука), Забор'е i Латкова), але i яны зведалi прыцясненш. З 10 лютага 1948 г. на 1х была накладзена забарона на правядзенне богаслужэнняу, пакольк абшчыны не заключылi тыпавыя дамовы на малггоуныя па-мяшканнi [9, арк. 4]. Аднак перашкоды па заключэнш дамоу на перадачу царкоунай маёмасцi у карыстанне верш-кау чын1л1ся з боку раённых улад (райвыканкам не адпрауляу свайго упаунаважанага заключаць дамовы). У адказ прадстаунЫ стараверсшх абшчын нават пры6ыл1 у М1нск са скаргай [9, арк. 10].

Нягледзячы на указанне ССРК на заключэнне дамоу, мясцовыя органы Орощнскага раёна гэтаму усяляк супращулялюя. У якасцi аргументацып у адмове на заключэнне дамоу указвалася тое, што да вайны усе гэтыя памяшканнi належылi калгасам i только у час вайны яны 6ыл1 занятыя пад малггоуныя дамы, таму мясцовыя улады хадайнiчалi аб адмене гэтага указання [9, арк. 12]. Пры гэтым 6ыл1 падрыхтаваны адпаведныя даведкi, дзе гаварылася, што малггоуныя дамы вышэйпералiчаных абшчын у даваенны перыяд быт ва уласнасцi калгасау. Так, згодна з даведкай, Латкоуск малиоуны дом займау памяшканне калгаснага св1рш, як1 быу перададзны шмцш! у пер^гяд акупацыi, а малтгоуны дом, як1 займала стараверская абшчына у в. Непароты, у 1939 г. быу перавезены з в. Плюшчоука i прыстасаваны пад калгасны клуб. У 1942 г. у час акупацып ён быу перададзены стараверскай абшчыне. У памяшканнi, занятым стараверскай абшчынай в. Забор'е, да вайны размяшчалася школа, а у час акупацып яна была перададзена пад малiтоУны дом [9, арк. 23]. Разам з тым, была падрыхтавана дакладная, у якой гаварылася, што у Забор'i няма iншага памяшкання для школ^1 [9, арк. 18]. У адказ на прашэнш мясцовых улад упаунаважаны ССРК па БССР 13 сакавша 1948 г. паведамiу, што 1м 6ыл1 ужо раней аб'яднаныя абшч^1ны в. Жалудова (у той час ужо Ульскага р-на) i в. Забор'е зыходзячы з таго, што у апошняй маецца малiтоУны дом, аднак, пакольш у Забор'i няма будынка для школы, то ён не супраць каб пад яе перадалi стара-верскую царкву. У той жа час упаунаважаны пастанавiу заключыць дамовы з абшчынамi у вв. Латкова i Непароты [9, арк. 18]. У гэтым жа годзе малггоуны дом у в. Забор'е быу аддадзены пад школу [9, арк. 25], а у хутшм часе стараверсшя абшчыны у вв. Латкова i Непароты таксама спын1л1 сваё афщыйнае iснаванне.

У пасляваенны перыяд значная колькасць стараверау праж^1вала у межах Бешанковiцкага раёна. На яго тэрыторы1 функц^Iянавалi тры стараверскiя абшчыны (у вв. Застарынне, Пл1сы i Светагорава), як1я размяшчалiся даволi 6л1зю адна да адной (гл. малюнак 2). На працягу 1945-1946 гг. усе яны 6ыл1 зарэгiстраваны. Па даных на 1946 г. у Бешанковщшм раёне дзейнiчалi 11 стараверсшх могшак [7, арк. 14]. Як i у выпадку з Ороцшсшм раёнам, ужо у канцы 1947 г. прадпрымалюя спробы па закрыцщ стараверсшх абшчын на тэрыторы1 раёна. У вышку, усе тры абшчыны 6ыл1 аб'яднаны у адну з цэнтрам у в. Светагорава. Так, 18 снежня 1947 г. ад упаунаважанага па БССР у адрас выканкама Бешанковщкага р-на было нашравана тсьмо (амаль такое ж, як i у адрас Одараушчынскай абшчыны Орощнскага р-на). У 1м рэкамендавалася аб'яднаць абшчыны у в. Пл1сы i в. Светагорава, пакольк^ у першай адсутшчае асобнае малiтоунае памяшканне, а лесаматэрыял, як1 Плiская абшчына набыла для будау-нiцтва царквы, рэкамендавалася перадаць мясцоваму сельсавету для пабудовы культурна-асветнiцкай установы [8, арк. 19]. Выканкам Бешанковiцкага райсавета рашэннем ад 25 лютага 1948 г. спышу дзейнасць стараверскай абшч^1ны у в. Пл1сы [9, арк. 9]. У вышку Плккая абшч^1на была далучана да Светагораускай. У 1950 г. Светаго-рауская абшчына была перарэпстравана [4, арк. 18] i праiснавала амаль да канца 1960-х гг. 18 снежня 1968 г. яна была знятая з рэпстрацын, а памяшканне царквы мусш перадаць пад патрэбы мясцовага клуба [4, арк. 83, арк. 79].

На тэрыторы1 Чашнщкага раёна у сярэдзше 1940-х гг. дзейнiчала тры стараверская абшчыны (усе у межах Цятнскага с/с). З 1х дзве абшчыны 6ыл1 зарэгiстраван^Iя у 1946 г. (у в. Зазерыца i в. Бор). У той жа час абшчына

у в. Должыца так i не была зарэгiстраваная. На тэрыторып раёна у гэты час функцыянав^ 7 стараверск1х могiлак [6, арк. 4]. У ма1 1946 г. стараверы в. Должыцы таксама падалi заяву на рэпстрацыю абшчыны на адрас упауна-важанага па Вщебскай вобласцi з просьбай зарэгiстраваць малггоунае памяшканне у прыватным доме: "так как наша церковь была сожжена в 1923 году и до этого времени церкви не имеется. Просим удовлетворить нашу просьбу, дать нам возможность исполнять свой обряд в дому Красавина Варфоломея Лукьяновича" [7, арк. 16]. Але, як сведчаць архiуныя матэрыялы, абшчына так i не была зарэпстравана. У хутшм часе спынш сваю афщый-ную дзейнасць i абшчыны у вв. Бор i Зазерыца.

Ташм чынам, ужо з канца 1947 г. як з боку Савета па справах рэлтйных культау па БССР, яго упаунава-жанага па Вщебскай вобласщ, так i з боку мясцовых органау улады назiраецца актыуная дзейнасць па закрыццi стараверсшх храмау i спыненнi дзейнасцi iх абшчын. У вынiку, у канцы 1940-х - пачатку 1950-х гг. па Вщебскай вобласщ былi знятыя з рэгiстрацыi абшчыны у Ульсшм р-не (в. Жалудова), Сiроцiнскiм р-не (вв. Добрына, в. Сiдараушчына, в. Латкова, пас. Шумшна, в. Плюшчаука, в. Забор'е), Бешанковiцкiм р-не (в. Застарынне), Чаш-нiцкiм р-не (в. Бор, в. Зазерыца), у г. Вщебску ("Тарны камбiнат") i Вщебсюм р-не (в. Грышаны) [10, арк. 6-6адв.]. Тайм чынам, у 1954 г. па вобласщ засталюя только дзве зарэпстраваныя стараверск1я абшчыны: у г. Вщебску i в. Све-тагорава Бешанковiцкага раёна. Пасля уваходжання у гэтым жа 1954 г. у склад Вщебскай вобласщ Полацкага раёна iх колькасць павялчылася да трох (дадалася абшчына у г. Полацку). Згодна з афщыйныеШ даным^ у гэты час Вiцебская абшчына налчвала 500 вернiкау, Полацкая - 60, Светагорская - 400 [15, арк. 84]. Згодна з афщыйныеШ даныш, на 1 студзеня 1955 г. па Вщебскай вобласщ налчвалася 1 320 вершкау-стараверау [16, арк. 22].

Нягледзячы на спыненне афщыйнай дзейнасцi, у 1950-я гг. мнопя стараверскiя абшчыны працягвалi пра-цаваць "нелегальна". Па афщыйных даных, у сярэдзше 1950-х гг. у вобласщ дзейнiчалi тры незарэпстраваныя групы вершкау: 1) стараверы-папоуцы у г. Вщебску; 2) стараверы-беспапоуцы у Сiроцiнскiм раёне; 3) стараверы у вв. Бор, Должыца, Зазерыца Чашнщкага р-на. Згодна з шфармацыяй на 1957 г., агульная колькасць вершкау гэтых трох груп складала 520 чалавек (200 з iх складалi стараверы-папоуцы у г. Вiцебску, 200 налiчвалася у Сро-цiнскiм раёне i яшчэ 120 чалавек у Чашнiцкiм раёне) [17, арк. 30]. Аднак такая iх колькасць падаецца занiжанай. У тых жа самых справаздачах упаунаважанага сустракаем значна большую колькасць стараверау. Так, згодна з афь цыйныЕШ даным^ только у Шумiлiна у гэты час пражывала каля 200 стараверсшх сем'яу [17, арк. 68], а у в. Забор'е i в. Добрына Сiроцiнскага р-на на вялшя святы на маленнi збiраецца 150-200 чалавек [17, арк. 1].

Як вышкае з аналiзу архiуных дакументау, асаблiвую актыунасць у гэты час праяулялi стараверы Ороцш-скага раёна. Нават прадпрымалiся спробы па аднауленш дзейнасцi храмау i рэгютрацш абшчын. Так, у в. Лоужа Сiроцiнскага р-на група вернiкау стараверау сабрала грошы, на як1я набыла будынак пад малiтоуны дом, i пачала набываць iконы, але райвыканкам забаранiу афармляць будынак пад малггоуны дом i яго былi вымушаны прадаць [17, арк. 1-2]. У пасёлку Шумшна ад iмя стараверау звярталася група вернiкау з просьбай аб рэгютрацып рэлтй-най абшчыны i набыццi цi арэнды памяшкання для малiтоУнага дома. Упаунаважаны рэкамендавау звярнуцца у райвыканкам, як1 у просьбе дома адмовiу [18, арк. 68].

Заключэнне. Такiм чынам, на аснове аналiзу крынiц прыходзiм да наступных высноу.

У першае пасляваеннае дзесящгоддзе тэрыторыя Пауночна-Усходняй Беларусi па-ранейшаму з'яулялася важным цэнтрам стараверства. У рэпёне у гэты перыяд налiчвалася значная колькасць стараверск1х абшчын, дзейнасць яшх аднавiлася яшчэ у часы вайны. Усе яны размяшчалiся у межах Сiроцiнскага, Чашнiцкага, Бешан-ковщкага, Вiцебскага раёнау i г. Вщебска. Ва узаемаадносiнах органау улады i стараверскiх абшчын рэгiёна у 1945 - сярэдзше 1950-х гг. характэрны тыя ж тэндэнцыi, што i у цэлым па СССР. Лiбералiзацыя дзяржауна-рэлiгiйнага курсу у першыя пасляваенныя гады прывяла да таго, што большасць стараверск1х аб'яднанняу Вщебскай вобласщ атрымала афiцыйную рэпстрацыю на працягу 1945-1946 гг. (усяго было зарэпстравана 15 абшчын). Аднак з канца 1947 г. назiраецца узмацненне антырэлшйнай кампанii у краiне, што прывяло да зачынення стараверск1х храмау i зняцця абшчын з рэпстрацып (у шэрагу выпадкау праз аб'яднанне у адну геаграфiчна блiзкiх абшчын). Ужо на 1954 г. у межах Вщебскай вобласщ засталюя дзейшчаць только дзве стараверсшя абшчыны (у г. Вщебску i в. Светагорава Бешанковiцкага р-на), а пасля уваходжання у 1954 г. у склад вобласщ Полацкага раёна iх колькасць павялiчылася да трох (дадалася абшчына у г. Полацку).

Л1ТАРАТУРА

1. Гарбацкi А.А. Стараабраднщтва на Беларусi у канцы XVII - пачатку XX стст. - Брэст: БрДУ, 1999. - 202 с.

2. Друзенок О.В. Старообрядческие объединения города Витебска в середине 1940-х - середине 1960-х годов // Шчэтаусюя чытанш - 2021: 100 гадоу БДУ - першаму ушверспэту Беларуси матэрыялы мiжнар. навук.-тэарэтыч. канф., Мшск, 2728 кастр. 2021 г. / Беларус. дзярж. ун-т ; рэдкал.: А. Д. Кароль (гал. рэд.) i шт.; навук. рэд. М. Ф. Шумейка, А. А. Яноусю. -Мшск: БДУ, 2021. - С. 226-232.

3. Дзяржауны арх1у Вiцебскай вобласцi (ДАВВ). - Ф. 1439. Воп. 3. Спр. 149.

4. ДАВВ. - Ф. 1439. Воп. 3. Спр. 151

5. ДАВВ. - Ф. 1439. Воп. 3. Спр. 152

6. ДАВВ. - Ф. 4029. Воп. 1. Спр. 1.

7. ДАВВ. - Ф. 4029. Воп. 1. Спр. 2.

8. ДАВВ. - Ф. 4029. Воп. 1. Спр. 3.

9. ДАВВ. - Ф. 4029 Воп. 1. Спр. 4.

10 ДАВВ. - Ф. 4029 Воп. 1. Спр. 5

11 ДАВВ. - Ф. 4029 Воп. 1. Спр. 6

12 ДАВВ. - Ф. 4029 Воп. 2. Спр. 1.

13 ДАВВ. - Ф. 4029. Воп. 2. Спр. 2.

14 ДАВВ. - Ф. 4029. Воп. 2. Спр. 3

15 ДАВВ. - Ф. 4029. Воп. 2. Спр. 4.

16 ДАВВ. - Ф. 4029. Воп. 2. Спр. 5.

17 ДАВВ. - Ф. 4029. Воп. 2. Спр. 7

18. ДАВВ. - Ф. 4029. Воп. 2. Спр. 8

Пастуту 23.06.2022

СТАРООБРЯДЧЕСКИЕ ОБЩИНЫ ВИТЕБСКОЙ ОБЛАСТИ В 1945 - ПЕРВОЙ ПОЛОВИНЕ 1950-х гг.

В.Е. ОВСЕЙЧИК

(Полоцкий государственный университет имени Евфросинии Полоцкой)

Статья посвящена истории старообрядческих общин Витебской области в 1945 - первой половине 1950-х гг. На основе архивных материалов рассмотрено их состояние в первое послевоенное десятилетие. Этот период характеризуется неоднородностью государственно-конфессиональной политики в советском государстве. Если сразу после войны наблюдается восстановление религиозной жизни, то уже в конце 1940-х гг. наступает период ее свертывания. В статье проанализированы процессы восстановления религиозной жизни в старообрядческих общинах, рассмотрен процесс их официальной регистрации в данный период, выявлены изменения в государственной политике в отношении старообрядческих общин региона в конце 1940-х гг. Особенное внимание обращено на политику советской власти в вопросах закрытия старообрядческих храмов и прекращения деятельности общин в конце 1940-х - начале 1950-х гг. Охарактеризованы некоторые демографические показатели, рассмотрены особенности территориального размещения общин и расселения старообрядцев в северо -восточной Беларуси в первое послевоенное десятилетие.

Ключевые слова: старообрядцы, религиозные общины, этнические группы, БССР, Витебщина, государственная политика.

OLD BELIEVER COMMUNITIES OF THE VITEBSK REGION IN 1945 - FIRST HALF OF 1950s

U. AUSEICHYK (Euphrosyne Polotskaya State University of Polotsk)

The article is devoted to the history of Old Believer communities of Vitebsk region in 1945 - first half of 1950th. On the base of archive materials their state in the first post-war decade is examined. This period is characterized by heterogeneity of the state-confessional policy in the Soviet state. If right after the war the restoration of religious life is observed, then already in the late 1940-s the period of its winding down is observed. The article analyzes the recovery process of religious life in the Old Believer communities, examines the process of their official registration during this period and reveals changes in public policy in relation to the Old Believer communities of the region in the late 1940s. Special attention is paid to the policy of Soviet power in the closing of the Old Believer churches and the termination of community activities in the late 1940s - early 1950s.

Keywords: Old Believers, religious communities, ethnic groups, BSSR, Vitebsk region, state policy.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.