Научная статья на тему 'СТАРАВЕРЫ ЗАХОДНІХ БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯЎ У 1920 - 1930-Я ГГ.: СПЕЦЫФІКА РАССЯЛЕННЯ І ДЫНАМІКА КОЛЬКАСЦІ'

СТАРАВЕРЫ ЗАХОДНІХ БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯЎ У 1920 - 1930-Я ГГ.: СПЕЦЫФІКА РАССЯЛЕННЯ І ДЫНАМІКА КОЛЬКАСЦІ Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
33
5
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
СТАРАВЕРЫ / ЭТНіЧНЫЯ ГРУПЫ / ЗАХОДНЯЯ БЕЛАРУСЬ / РАССЯЛЕННЕ / ДЭМАГРАФіЯ / ЭТНАКУЛЬТУРНЫЯ ПРАЦЭСЫ

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Аўсейчык У.Я.

У артыкуле разгледжаны асаблівасці рассялення і прадстаўлены аналіз дынамікі колькасці стараверскага насельніцтва ў 1920 - 1930-х гг. на заходнебеларускіх землях, якія ў гэты час знаходзіліся ў складзе Польшчы. Міжваенны перыяд у польскай дзяржаве быў даволі спрыяльным для развіцця стараверскай супольнасці, значная частка якой якраз і пражывала на тэрыторыі Заходняй Беларусі. У артыкуле вылучаны асноўныя месцы кампактнага рассялення старавераў у рэгіёне, прасочана дынаміка іх колькасці па асобных адміністратыўных адзінках. Крыніцазнаўчую базу даследавання склаў комплекс статыстычных даных, архіўных і апублікаваных матэрыялаў. Прыходзім да высновы, што ў міжваенны перыяд амаль усё стараверскае насельніцтва Заходняй Беларусі было сканцэнтравана ў паўночнай яе частцы (у адпаведнасці з адміністратыўна-тэрытарыяльным падзелам таго часу гэта тэрыторыя Віленскай зямлі, пазней - Віленскага ваяводства). Лідарамі па колькасці стараверскага насельніцтва былі Браслаўскі, Дзісенскі і Свянцянскі паветы. На працягу ўсяго перыяда ў рэгіёне назіраецца ўстойлівае павелічэнне стараверскага насельніцтва, а таксама рост рэлігійных абшчын. У 1920 - 1930-х гг. рэгіён з’яўляўся важным цэнтрам стараверства на беларускіх землях.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

OLD BELIEVERS OF THE WESTERN BELARUSIAN LANDS IN 1920-1930S: SPECIFICS OF SETTLEMENT AND POPULATION DYNAMICS

The article covers the peculiarities of settlement and provides the analysis of the population dynamics of the Old Believers population in 1920-1930-ies in the Western Belarusian lands, which at that time were the part of Poland. The interwar period was rather favorable for the development of the Old Believer community in the Polish state. A significant part of Old Believers during this period lived on the territory of Western Belarus. The article singles out the main places of compact residence of Old Believers in the region and traces the dynamics of their numbers in separate administrative units. The sources for the study are a complex of statistical data, archival and published materials. We conclude that during the interwar period almost the entire Old Believer population of Western Belarus was concentrated in its northern part (in accordance with the administrative territorial division of that time this territory of Vilna Land, later - Vilna Voivodeship). The leaders in the number of the Old Believers' population were Braslav, Disna and Svientiany counties. Throughout the period there was a steady increase in the Old Believer population in the region, as well as the growth of their religious communities. In the 1920s and 1930s, the region was an important center of Old Believers in the Belarusian lands.

Текст научной работы на тему «СТАРАВЕРЫ ЗАХОДНІХ БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯЎ У 1920 - 1930-Я ГГ.: СПЕЦЫФІКА РАССЯЛЕННЯ І ДЫНАМІКА КОЛЬКАСЦІ»

УДК 392:273.2(476.5)

СТАРАВЕРЫ ЗАХОДН1Х БЕЛАРУСК1Х ЗЕМЛЯУ У 1920 - 1930-я гг.: СПЕЦЫФ1КА РАССЯЛЕННЯ I ДЫНАМ1КА КОЛЬКАСЦ1

канд. гicm. навук, дацэнт У.Я. АУСЕЙЧЫК

(Полацт дзяржауны ушверЫтэт) ORCID: https://orcid.org/0000-0002-6433-0039

У артыкулеразгледжаны асабл1васц1 рассялення i прадстаулены анализ дынамт колькасц стараверскага насельтцтва у 1920 - 1930-х гг. на заходнебеларускх землях, яюя у гэты час знаходзтся у складзе Польшчы. Мiжваенны перыяду польскай дзяржаве быу даволi спрыяльным дляразвщця стараверскай супольнасщ, значная частка якой якраз i пражывала на тэрыторый Заходняй Беларусi. У артыкуле вылучаны асноуныя месцы кам-пактнага рассялення стараверау у рэгiёне, прасочана дынамжа ix колькасц па асобных адмтктратыуных адзтках. Крытцазнаучую базу даследавання склау комплекс статыстычных даных, арxiуныx i апублжаваных матэрыялау. Прыxодзiм да высновы, што у мiжваенны перыяд амаль усё стараверскае насельнщтва Заходняй Беларуа было сканцэнтравана у пауночнай яе частцы (у адпаведнасцi з адмШстратыуна-тэрытарыяльным падзелам таго часу гэта тэрыторыя Выенскай зямлi, пазней - Выенскага ваяводства). Лiдарамi па колькасц стараверскага насельтцтва былi Браслауст, Дзюенсш i Свянцянск паветы. На працягу усяго перыяда у рэгiёне назiраецца устойлiвае павелiчэнне стараверскага насельтцтва, а таксама рост рэлiгiйныx абшчын. У 1920 -1930-х гг. рэгiён з 'яуляуся важным цэнтрам стараверства на беларустх землях.

Ключавыя словы: стараверы, этнiчныя групы, Заходняя Беларусь, рассяленне, дэмаграфiя, этнакультур-ныя працэсы.

Уводзшы. Адна з асноуных зон кампактнага рассялення стараверау на Беларус лакалiзуецца у пауночна-заходняй яе частцы [1]. Стараверскае насельнщтва пачынае перасяляцца на гэтыя тэрыторьи яшчэ з сярэдзшы XVII ст. На працягу наступных стагоддзяу рэпён адыгрывае ктотную ролю у развщщ стараверства не тольм на беларусюх землях, але i увогуле ва Усходняй Еуропе. Ён з'яуляецца адным з асноуных цэнтрау стараверства на беларусюх землях i у сучасны перыяд: менавиа у пауночна-заходняй частцы Беларус знаходзщца большасць стараверсюх абшчын у наш час.

Нягледзячы на гэта, псторыя i культурныя традыцыи стараверау заходняга Падзвiння даследаваны дастат-кова фрагментарна [2]. Калi яшчэ па гiсторыi стараверау рэпёна XVIII - пачатку XX ст. можна знайсщ некаторую iнфармацыю у шэрагу дарэвалюцыйных публiкацый (працы П.1. Карэцкага [3], А.А. Станкевiча [4]), манаграфп А.А. Гарбацкага [5], даследаваннях лiтоУскага вучонага Г.У. Паташанкi [6], то iх псторыя у XX - пачатку XXI ст. вывучана слаба. Абдзялш увагай навукоуцы i перыяд 1920 - 1930-х гг. - адзш з самых спрыяльных этапау у развiццi стараверскай супольнасщ на гэтых землях. У айчыннай i замежнай навуцы адсутнiчаюць комплексным работы аб стараверах на заходнебеларусюх землях у мiжваенныя гады. У той жа час некаторыя аспекты з псторыи i культуры гэтай этнаканфесшнай групы былi прадстаулены у шэрагу публiкацый. Так, сцiслую шфармацыю аб асаблiвасцях рассялення i традыцыйнай культуры стараверау Браслаушчыны у мiжваенны перыяд знаходзiм у даследаваннi О. Xедэмана [7]. Этнограф М. Пецюкевiч падрыхтавау комплексную работу аб традыцыйных рамёствах стараверау Браслаускага павету [8]. Асобныя аспекты гiсторыi i традыцыйнай культуры стараверау Заходняй Беларус даследавала Т.В. Дабжынская (Трафiмава) [9; 10; 11]. Аналiзам дзейнасцi рускiх аргашзацый у Польшчы у 1921-1939 гг. у сферы культуры займалася В.Р. Швайко [12]. Xарактарыстыку культурнай i асвет-нiцкай дзейнасцi стараверау у Заходняй Беларус у 1920 - 1930-я гг. прадставiу А.М. Вабiшчэвiч у артыкуле "Грамадска-культурная i рэлтйна-асветнщкая дзейнасць русюх стараабрадшкау у Польшчы у 1920 - 1930-я гады" [13]. А у артыкуле "Старообрядцы как этноконфессиональное меньшинство в Польше (1918-1939 гг.)" даследчык засяродзiу увагу на становшчы стараверау у Польшчы у мiжваенны перыяд [14]. Некаторыя аспекты псторыи i культуры стараверау Заходняй Беларус былi разгледжаны i замежнымi вучонымi. Так, польская даследчыца I. Янушэуска-Юркевiч (J. Januszewska-Jurkiewicz) у манаграфп "Нацыянальныя адносiны у Вшенсшм краi у 1920-1939 гг. " (2010) [15] разгледзела стараверскую супольнасць у рэгiёне. Асноуная увага даследчыцы была засяроджана на аналiзе удзелу стараверскага насельнiцтва у палiтычным жыцщ краiны. Яна таксама ахарак-тарызавала гаспадарчую дзейнасць стараверау, прывяла некаторыя статыстычныя даныя. Яшчэ адзiн польсю навукоуца С. Пастушэускi (S. Pastuszewski) прадставiу агульныя рысы развiцця стараверау на заходнебеларусюх землях у мiжваенны перыяд [16].

Такiм чынам, як вышкае з гiстарыяграфiчнага аналiзу, мнопя аспекты гiсторыi i культуры стараверау Заходняй Беларуа мiжваеннага часу так i не былi даследаваны. Сярод важнейшых пытанняу, якiя патрабуюць першачарговай увап, - выяуленне асаблiвасцей рассялення стараверау у межах рэпёна, а таксама аналiз дынамш iх колькасщ. Дадзены артыкул якраз i сюраваны на вырашэнне гэтых задач.

Xраналагiчныя рамкi даследавання ахоплiваюць 1920 - 1930-я гг. Гэты перыяд лiчыцца дастаткова спрыяльным у развщщ стараверскай супольнасщ у пауночна-заходняй частцы Беларусь У якасщ рэпёна даследавання

абрана тэрыторыя Заходняй Беларуси якая у адзначаны перыяд знаходзшася у складзе Польшчы. Зыходзячы з асаблiвасцей рассялення стараверау на гэтых землях, тэрытарыяльныя межы даследавання будуць ахоплiваюць толькi пауночную частку рэпёна. У адпаведнасцi з адмшютратыуна-тэрытарыяльным падзелам 1920 - 1930-х гг. у рэпён даследавання будуць уваходзiць беларускя землi Вiленскага ваяводства (да 1925 г. мела назву Вшенская зямля). ^bra^Mi даследавання стау комплекс статыстычных даных, архiуных i апублшаваных матэрыялау.

Асноуная частка. Найбольш рантя звесткi аб колькасцi стараверау у заходняй i цэнтральнай Беларусi пасля Першай сусветнай вайны дае ператс насельнiцтва, праведзены у снежнi 1919 г. на т.зв. "усходтх землях Польшчы". Гэтыя тэрыторыi у той час знаходзшся пад юраунщтвам Грамадзянскага упраулення Усходнiх земляу (Zarz^d Cywilny Ziem Wschodnich). Беларускiя землi былi уключаны у тры акругк Вiленскую (Вiленскi, Троц-кi, Ашмянсю, Свянцянскi, Лiдзкi, Гродзенскi, Навагрудскi, Браслаусю, Дзiсенскi паветы), Брэсцкую (Брэсцкi, Ваукавысю, Пружанскi, Слонiмскi, Кобрынскi, Пiнскi, Мазырсю паветы), Мiнскую (Мiнскi, Бабруйскi, Бары-саускi, Слуцкi i Iгуменскi паветы) (малюнак 1). Адной з галоуных задач ГУУЗ была падрыхтоука да усталявання польскай дзяржаунасцi на падкантрольных тэрыторыях, а для вырашэння дадзенай задачы неабходным лiчылася вызначэнне структуры насельнщтва, якое там пражывала [17, s. 64]. Па гэтай прычыне i быу праведзены перапiс насельнщтва на гэтых землях. Некаторыя яго даныя былi апублiкаваны яшчэ у 1920 г. [18], але большасць захоуваецца у архiвах. Шэраг матэрыялау ператсу знаходзiцца у Цэнтральнай статыстычнай бiблiятэцы у Варшаве (Centralna Biblioteka Statystyczna) [19; 29]. Пры аналiзе даных перапiсу трэба мець на увазе, што яшчэ у 1920-я гг. навукоуцы звярталi увагу на пэуную фармальнасць пры яго правядзенш. Аднак у асноуным гэтыя заувап датычылiся вызначэння этнiчнай прыналежнасщ насельнiцтва, а не канфесiйнай [17, s. 73-74].

Малюнак 1. - Адмшктратыуна-тэрытарыяльны падзел беларусюх земляу, падначаленых ГУУЗ (1919 - 1920 гг.)

Як вышкае з даных ператсу 1919 г., у межах Вшенскай, Брэсцкай i Мiнскай акруг налiчвалася 33 018 стараверау, што складала каля 0,85% ад усяго насельнщтва гэтых трох акруг (таблiца 1).

Таблща 1. - Размеркаванне стараверскага насельнiцтва на тэрыторыi, падначаленай Грамадзянскаму упрауленню Усходнiх земляу (1919 г.)

Акруга Колькасць стараверау, чал. Доля ад усяго насельнщтва акруп, %

Вшенская 27 2241 1,67

Мшская 5 768 0,53

Брэсцкая 26 -

Крытца: складзена аутарам на аснове [19].

1 Даныя, яюя апублжавау Е. Ромэр па вышках ператсу, некалью адрозшваюцца. Ён нал1чыу у Вшенскай акрузе 26 698 стараверау [18, s. 30].

З прыведзеных даных бачна, што амаль усё стараверскае насельнщтва пражывала у межах Вiленскай i Мiнскай акруг. У Брэсцкай акрузе стараверы былi зафiксаваны толькi у Мазырсшм (19 чал.), Баранавiцкiм (3 чал.) i Брэсцкiм (4 чал.) паветах [19]. Вшенская акруга з'яулялася лiдарам па колькасцi стараверскага насельнщтва. У таблщы 2 прадстаулена яго размеркаванне па паветах акруп.

Таблща 2. - Размеркаванне стараверскага насельнщтва па паветах Вшенскай акругi (1919 г.)

Павет Колькасць, чал. Доля ад усяго насельнщтва павета, %

Браслаусю 9 346 11,33

Дзюенсю 9 043 4,68

Свянцянсю 4 930 3,53

Вшенсю 1 636 0,89

Г. Вшьня 378 0,29

Вшейсю 894 0,42

Лщсю 526 0,28

Троцю 323 0,35

Ашмянсю 140 0,07

Гродзенсю 8 -

Навагрудсю - -

Крытца: складзена аутарам на аснове [19].

На тэрыторьи Вшенскай акруп найбольшая колькасць стараверау была зафксавана у Браслаусюм i Дзкен-скiм паветах. Браслаусю павет быу утвораны з часткi былога Новааляксандраускага павета Ковенскай губернi i 1лукштанскага павета Курляндскай губернi, а таму значная яго частка не уваходзщь у сучасныя межы Беларусi. У 1920 г. тэрыторыi былога 1лукштанскага павета былi перададзены у склад Латвп. Акрамя таго, не усе землi былога Новааляксандраускага павета з'яуляюцца у сучасны перыяд беларускiмi ^эрыторыи Дукшсцкай, Смол-ваускай, Рымшанскай гмш знаходзяцца у складзе Лiтвы). Уласна з усяго Браслаускага павета да сучасных бела-рускiх тэрыторый адносяцца Браслауская, Вiдзауская, Дрысвяцкая, Опсауская, Плюская i Слабодкауская гмiны. З падлкау вынiкае, што на беларускiя землi прыпадала каля 40% ад усёй колькасщ стараверау Браслаускага павета. Згодна з ператсам 1919 г. гэта лiчба не перавышала 4 тыс. чалавек. У агульным складзе насельнщтва найбольшая доля стараверау налiчвалася у Плюскай, Слабодкаускай i Дрысвяцкай гмiнах (таблiца 3). Па колькасщ стараверскага насельнщтва гэтыя гмшы таксама лiдзiравалi (бяруцца да увап толькi сучасныя беларускiя землi). Найменшая колькасць стараверау пражывала у гмшах Опса i Браслау [18, 8. 37].

Таблща 3. - Колькасць стараверскага насельнщтва у гмшах Браслаускага павета (1919 г.)

Гмша Колькасць насельнщтва, чал. Доля стараверау, %

Браслауская 10 538 2,4

Вщзауская 7 360 7,2

Дрысвяцкая 5 078 12,2

Опсауская 7 695 3,9

Плюская 5 644 20,0

Слабодкауская 9 018 10,2

Крытца: складзена на аснове [18, 8. 37].

Згодна з данымi ператсу 1919 г. лщарам па колькасщ стараверау на беларусюх землях быу Дзкенсю павет. Найбольшая колькасць прыхшьткау старых абрадау на яго тэрыторыi пражывала у Перабродзскай гмiне, тут налiчвалася каля 3 тыс. стараверау, што складала 36,9% ад усяго насельнщтва гмшы. 1стотная колькасць таксама зафшсавана у Ёдскай (каля 1,5 тыс. чалавек i 11,6% ад усяго насельнщтва), Нова-Пагосцкай (каля 1,3 тыс. чалавек i 15,4% ад усяго насельнщтва), Бопнскай (каля 0,8 тыс. чалавек i 9,2% ад усяго насельнщтва), Друйскай (каля 0,65 тыс. чалавек, 7,6% ад усяго насельнщтва), Германавщкай (каля 0,45 тыс. чалавек, 5,8% ад усяго насельнщтва) гмшах [18, 8. 38].

1стотная доля стараверау зафшсавана у Свянцянсюм павеце. Але толью у Гадущшскай (большая яе частка не адносщца у сучасны перыяд да беларусюх земляу), Камайскай, Лынтупскай i Свiрскай гмiнах iх доля у агуль-най структуры насельнiцтва была ютотнай (бяруцца да увагi толькi сучасныя беларусюя землi). А у Вшейсюм павеце стараверы пражывалi амаль выключна у Лучайскай, Манькавiцкай (тэрыторыя сучаснага Пастаускага р-на) i Хоценчыцкай гмшах (сучасны Вшейсю р-н), але iх колькасць не была вялiкай [18, 8. 38, 41; 21, № 8].

Больш дакладную, поуную i сiстэмную iнфармацыю аб колькасцi стараверскага насельнщтва, асаблiвасцях яго рассялення на тэрыторыi Заходняй Беларусi даюць матэрыялы перапiсу 1921 г. Даныя аб стараверсюм насель-нiцтве у паветах Заходняй Беларуа, згодна з ператсам 1921 г., прадстаулены у таблщы 4. Пры гэтым трэба адзна-чыць, што матэрыялы перапiсу няпоуна прадстауляюць дэмаграфiчную характарыстыку стараверау на пауночна-заходнiх землях Беларусi. Частку Вiленшчыны гэты перапiс не ахату. Акрамя таго, у навукоуцау узшкаюць сур'-ёзныя сумненнi да даставернаст даных, атрыманых у ходзе ператсу.

Таблща 4. - Размеркаванне стараверскага насельнщтва па беларусюх паветах Вшенскай зямш, Навагрудскага, Палесскага i Беластоцкага ваяводствау (згодна з ператсам 1921 г.)

Павет Колькасць стараверау, чал. Доля стараверау, %

ВЫенская зямля

Дзюенсю 9 638 5,57

Браслаусю 5 482 8,75

Дуншавщю 719 0,64

Вшейсю 178 0,14

Свянцянсю Ператс не праводз1уся

Ашмянсю

Навагрудскае ваяводства

Баранавщю 67 0,06

Лщсю 21 0,01

Валожынсю 5 -

Навагрудсю 4 -

Стаубцоусю 2 -

Несв1жсю 1 -

Слошмсю - -

Палескае ваяводства

Луншецю 16 -

Брэсцю 2 -

Пшсю 1 -

Драпчынсю - -

Кобрынсю - -

Косаусю - -

Пружансю - -

Беластоцкае ваяводства

Гродзенсю 16 -

Ваукавысю - -

Крытцы: складзена на аснове: [22, 8. VI; 23, 8. Х; 24, 8. Х; 25, 8. Х].

Як бачна з прыведзеных даных, асноуная колькасць стараверау пражывала на тэрыторыi Вшенскай зямлi (пазней - Вiленскага ваяводства). На шшых беларускiх тэрыторыях, яюя уваходзш у склад Польшчы, у пачатку 1920-х гг. прыхшьткау старых абрадау пражывала мала. У Навагрудсюм ваяводстве зафiксавана толькi 100 ча-лавек. Пераважная iх колькасць месцшася у Баранавiцкiм i Лiдскiм паветах (гл. таблщу 4). На тэрыторьи Палес-кага ваяводства стараверау налiчвалася яшчэ менш. На беларускiх землях ваяводства зафксаваны толькi 19 чала-век (гл. табл^ 4). З iх 17 пражывала у гарадах (у Лунiнцы - 15, Брэсце - 2) [24, 8. Х]. У беларусюх паветах Бела-стоцкай губерш стараверау амаль не налiчвалася: тольш у Гродзенсшм павеце пражывала 16 чалавек (гл. табл^ 4).

У 1931 г. быу апублшаваны дадатак у выглядзе 12 карт да выдання ^Дпо 1 71еш1а Wilenska" [21]. Сярод iх была i карта рассялення стараверскага насельнщтва у Вiленскiм ваяводстве (малюнак 2). Яе аутарам з'яуляецца Януш Астроусю. Карта складзена на аснове даных ператсу насельнiцтва у 1921 г., а для тэрыторый, якiя увахо-дзiлi у Сярэднюю Лiтву - на аснове ператсу 1919 г. Адмшстратыуны падзел на гэтай карце быу прыведзены па стану на 1930 г. На карце паказана доля стараверау у агульнай колькасщ хрысцiянскага насельнiцтва кожнай з гмш Вiленскага ваяводства. Падлiкi праведзены без ул^ насельнiцтва гарадоу [26, 8. 146-147], а таму рэальная доля стараверау у агульнай структуры насельнщтва гмш (разам з гарадсюм i нехрысщянсюм насельнiцтвам) была значна меншай, чым гэта паказана на карце.

Лiдарам па колькасщ стараверскага насельнщтва на тэрыторыi Вшенскай зямлi быу Дзiсенскi павет. У агульнай структуры его насельнщтва прыхшьнш старых абрадау складалi 5,57% (гл. табл^ 4). Колькасцю стараверау у павеце асаблiва вылучалася Перабродзская гмiна. На яе тэрыторыi, як вынiкае з матэрыялау ператсу 1921 г., пражывала 3 122 стараверау, што складала 38,18% ад усяго насельнщтва. Стараверскае насельнщтва фшсавалася больш чым у палове яе населеных пунктау. Лiдарамi па колькасщ стараверау вылучалкя наступныя: в. Мацяшы (238 стараверау), в. Нiунiкi (226), в. Рудава (196), в. Маляую (162), в. Буеушчына (152), в. Кублшчына (147), в. Запалоссе (130), в. Гайляшы (116), в. Зачарэуе (102), калонii 1казнь (115) i Калеснiкi (104). Значная колькасць стараверау была зафксавана таксама у пауночнай i заходняй частках Дзiсенскага павета (Ёдская, Нова-Пагосцкая, Бопнская, Друеуская, Германавщкая, Чэрасауская, Шаркаушчынская гмiны). Ва усходшх i пауднёвых землях павета прыхшьткау старых абрадау пражывала мала. На гэтай тэрыторыi параунальна невялiкая iх колькасць зафiксавана у Залескай, Глыбоцкай i Плiскай гмiнах. Аднак колькасць населеных пунктау, дзе яны налiчвалiся, была зусiм малой. Так, у Залескай гмше большая частка стараверау пражывала у в. Залессе (212 з 307 чалавек). А з 232 прадстауткоу старога абраду, яюя налiчвалiся у Глыбоцкай гмiне, 159 чалавек пражывала у в. Ластавiчы. Невялiкая колькасць стараверау пражывала у Лужкоускай, Мiкалаёускай, Стэфанпольскай i Мёрскай гмшах [22, 8. 39-76]. Асноуная маса стараверау павета пражывала у сельскай мясцовасщ. У той жа час у вялшх населеных пунктах павета стараверау налiчвалася вельмi мала. Так, у Дзюне пражывала толью 10 стараверау, а у Глыбошм -13. Пры гэтым у мяст. Друя на 1921 г. налiчвалася 207 стараверау [22, 8. 39].

(¿/ус/а м/п/стц/о. >о / ¿/егп/д Ше И с1

Малюнак 2. - Карта рассялення стараверау на тэрыторьи Вшенскай зямлi паводле перашсау насельнiцтва 1919 i 1921 г. (складзена Я. Астроусюм)

1стотная колькасць стараверау зафксавана у Браслаускiм павеце. На яго тэрыторыi у 1921 г. пражывала звыш 5 тыс. чалавек, што складала 8,75% ад мясцовага насельнщтва. Матэрыялы перапiсу сведчаць аб тым, што прыхiльнiкi старых абрадау пражывалi ва усiх яго гмiнах. На беларусюх землях павета лiдарамi па колькасщ стараверау былi Плюская, Вщзауская, Слабодкауская i Дрысвяцкая гмiны. Па долi стараверау у агульнай структуры насельнщтва Браслаускага павета гэтыя гмiны займалi лщыруючыя пазiцыi. Асаблiва вылучалася Плюская гмiна. Згодна з ператсам 1921 г. у агульнай структуры яе насельнщтва стараверы складалi 20,92%. У Вiдзаускай, Дрысвяцкай i Слабодкаускай гмiнах доля iх была шжэйшай. Так, у Дрысвяцкай гмше яны складалi 13,29% ад усяго насельнщтва, у Вщзаускай -12,02%, у Слабодкаускай - 9,78%. У астатшх беларусюх гмiнах павета колькасць стараверау была яшчэ меншай. Так, у Опсаускай гмше яны складалi 4,03% ад усяго насельнщтва, а у Бра-слаускай гмiне - толью 2,69% [22, 8. 3-20]. У гмшах, тэрыторыя якiх не адносщца да сучаснай Беларусi, стараверау пражывала няшмат [22, 8.7-14]. Як i у Дзiсенскiм павеце, пераважная колькасць стараверау сялшася у сель-скай мясцовасцi. 1х колькасць у мяст. Браслау была малой (11 чалавек). Толью у мяст. Вщзы колькасць старавер-скага насельнщтва была больш iстотнай i у 1921 г. дасягнула 200 чалавек [22, 8.7-19]. Сярод лщарау па колькасщ стараверау у павеце былi наступныя населеныя пункты: в. Юрылша (212), калонiя Крываселле (180), в. Красна-горка (155), в. Рымущ (154), в. Мiкалаюнцы (150), в. Шашюшю (135), в. Булавiшкi (134) [22, 8. 3-20].

У пачатку 1920-х гг. Дуншавщю i Вшейсю паветы не з'яулялiся лiдарамi па колькасщ стараверау: на 1921 г. iх доля у агульнай структуры насельнщтва была невялшай (0,64% - у Дуншавщюм, 0,14% - у Вшейсюм). Па колькасщ стараверы саступалi каталшам, праваслауным i iудзеям. У Дуншавщюм павеце стараверы пражывалi амаль выключна у Лучайскай, Манькавiцкай, Мядзельскай i Пастаускай гмiнах. У Вшейсюм павеце стараверскае насельнiцтва зафiксавана толью у Хоценчыцкай, Iллiнскай, Маладзечанскай i Алковiцкай гмiнах, але iх колькасць i тут была нязначнай [22, 8. 78-94].

Для больш нагляднай карцшы i выяулення асаблiвасцей рассялення стараверау на тэрыторыi Заходняй Беларус у пачатку 1920-х гг. была складзена карта-схема (малюнак 3), падрыхтаваная на аснове даных ператсу

1921 г., архiуных i апублшаваных крынщ. На ёй пазначаны населеныя пункты, дзе пражывалi стараверы2. Паколь-к амаль усё стараверскае насельнiцтва пражывала у межах Вiленскай зямлi, то i на карце пазначаны тольм гэты рэгiён. Як сведчаць даныя перапiсу 1921 г., а таксама шшыя статыстычныя i архiуныя даныя, у беларускiх паветах Навагрудскага, Палескага i Беластоцкага ваяводствау месцау кампактнага рассялення стараверау не было.

Малюнак 3. - Карта-схема рассялення стараверау на тэрыторьи Заходняй Беларусi у пачатку 1920-х гг. (складзена аутарам)

Як бачна на карце, асноуныя арэалы стараверскiх пасяленняу рэгiёна былi сканцэнтраваны на тэрыторыi Дзiсенскага i Браслаускага паветау. Пры гэтым у пауночна-усходняй i пауднёвай частках Дзкенскага павета стараверскiх пасяленняу амаль не налiчвалася. Стараверы насялялi тэрыторыю павета на поунач ад ракi Дзюна, на поудзень ад ракi iх амаль не налiчвалася (толькi пасяленш у ваколiцах вв. Залессе i Ластавiчы на тэрыторыi сучаснага Глыбоцкага р-на). У межах Свянцянскага павета iснавалi тры арэалы рассялення стараверау. Першы займау пауночна-заходнюю частку сучаснага Пастаускага раёна, яго цэнтрамi былi в. Апiдамы i в. Кукляны. Яшчэ адзiн з iх ахоплiваУ рэгiён у ваколiцах вв. Стрышшю, Ляшчынава, Грэчанiшкi, Зароуе i шш. (знаходзiцца на самым поуначы Астравецкага р-на Гродзенскай вобл.) i пераходзiу на сучасныя лiтоУскiя землi. Цэнтрам яшчэ аднаго было мяст. Свiр (у сучасны перыяд пасёлак у Мядзельсюм раёне Мiнскай вобласцi). У Дуншавщюм павеце зафiксаваны два невялшя арэалы з цэнтрамi у в. Захараушчына i калонii Лучай. Невялшя арэалы таксама iснавалi у Ашмянсюм i Вiлейскiм паветах. Аналiзуючы асаблiвасцi рассялення стараверау у пауночна-заходняй частцы Беларусi у 1920-я гг., неабходна адзначыць той факт, што агульная структура арэалау рассялення заста-лася такой жа, як i у другой палове Х1Х - пачатку ХХ ст. [1].

На працягу 1920-х гг. стараверы Вшеншчыны уяулялi сабой дынамiчна развiваючуюся супольнасць. У немалой ступеш гэтаму спрыяла дзяржауная палiтыка польскiх улад: у заканадаучым плане стараверы не былi абмежаванай групай, яны атрымалi усе канстытуцыйныя гарантыi этнiчнага i канфесiйнага характару. Гэта у немалой ступеш адбшася на дэмаграфiчных працэсах у асяроддзi стараверау. На тэрыторыi Вiленскай зямлi у 1923 г. было зафксавана 30 стараверскiх абшчын, кожная з яюх аб'ядноувала ад 500 да 2000 прыхажан: у Вшь-ш - 1, у Свянцянскiм павеце - 9, у Браслаусюм - 5, у Дзюенсюм - 10, у Дуншавщюм - 2, у Ашмянсшм - 1, у Вшенска-Троцюм - 2 [27, 8. 266]. На працягу першай паловы 1920-х гг. адзначаецца некаторае павелiчэнне коль-касцi стараверау у гэтых паветах. Так, на 1924 г. у Вшенскай зямлi пражывала 28 808 прадстаушкоу кульрта, у Дзiсенскiм павеце - 9 738, Браслаусюм - 5 562, Свянцянсшм - 6 829, Дуншавщшм - 760, Вшейсшм - 188 [15, 8. 456].

2 На карце пазначаны толью тыя населеныя пункты, дзе колькасць стараверскага насельнщтва перавышала 10 чалавек.

У навуковай лггаратуры часам сустракаецца шфармацыя аб значна большай колькасщ стараверау на тэрыторыi Вшенскай зямлi у 1920-х гг. Даволi часта [13, с. 105; 14, с. 165; 27, 8. 266] сустракаецца лiчба у 60 тыс. чалавек, г.зн. удвая большая чым афiцыйна зафiксавана. Патлумачыць такую колькасць можна даволi пры6л1з-нымi падлшам^ якiя ажыццяулялiся у гэты перыяд. Па усёй верагоднасцi, такая колькасць стараверау растыра-жавалася на аснове даных, што прадставiу у 1923 г. у адказ на запыт Мшстэрства па справах рэлiгiй i народнай адукацыi сакратар стараверскай абшчыны у Вiльнi, Барыс Пiманау. Паколью значная доля iнфармацыi аб колькасщ стараверау у Вшенскай зямлi у сярэдзiне 1920-х гг. паступала якраз ад самiх стараверау, то прычыны тыра-жавання стануць зразумелымь Так, у iнфармацыi, якая падавалася Б. Пiманавым, гаворка iшла пра дапушчэнне колькасцi стараверау на тэрыторыi Вiленскай зямлi да 60 тыс., але у дакуменце гаворка вялася пра 30 абшчын, да яюх належала ад 500 да 2000 прыхажан [27, 8. 266, 8. 269]. Таму такая лiчба атрымалася ад матэматычных падлiкау, а не рэальных даных (30 абшчын х 2 тыс. = 60 тыс.). За увесь мiжваенны перыяд, як сведчаць статыс-тычныя даныя, колькасць стараверау Вшенскага ваяводства не дасягала 60 тыс. чалавек.

У Вшенсюм ваяводстве у 1920-1930-х гг. пражывалi амаль выключна стараверы-беспапоуцы [27, 8. 266]. У 1930-х гг. налiчвалася толью адна абшчына стараверау-папоуцау. Яна знаходзшася у Вiленска-Троцкiм павеце у Падбярэзскай гмiне (в. Акмяна) i налiчвала у 1936 г. 46 асоб. Таксама 18 стараверау-папоуцау пражывала у Свянцянсмм павеце (в. Зусша i Геладня), 31 асоба - у Вшьш [28, 8. 67].

Апроч паветау Вiленскага ваяводства, на шшых землях Заходняй Беларусi стараверау на працягу 1920-х гг. амаль не налiчвалася (як i па даных ператсу 1921 г.). Так, юраунщтва Навагрудскага ваяводства у 1923 г. у адпаведнасщ з рэскрыптам паведамляла у мiнiстэрства, што на тэрыторыi ваяводства прадстаУнiкоУ культа амаль няма, за выключэннем некалькiх дзясяткау сем'яу у Слонiмскiм павеце i некалькiх у Баранавiцкiм павеце [27, 8. 264]. А юраунщтва Беластоцкага ваяводства у адпаведнасцi з рэскрыптам паведамляла у мiнiстэрства, што у Гродне i павеце "секты стараверау увогуле няма" [27, 8. 264].

Тэндэнцыи да павелiчэння стараверскага насельнщтва у рэгiёне захоУвалiся i у другой палове 1920-х -пачатку 1930-х гг. Пэуную iнфармацыю аб колькасщ стараверау i месцах iх рассялення даюць даныя перапiсу 1931 г. (таблща 5). Дакладна вызначыць колькасць стараверау на сучасных беларусюх земляу на аснове апублка-ваных даных гэтага перапiсу даволi праблематычна у сувязi з некалькiмi прычынамь Па-першае, невялiкая частка Браслаускага павета, а таксама значная частка Свянцянскага павета у сучасны перыяд уваходзщь у склад Лiтвы. Па-другое, у апублкаваных даных перапiсу iнфармацыя аб стараверах прыведзена у графе "шшыя хрысцiянскiя веравызнаннi". Прауда, як адзначалi даследчыкi, якiя апрацоУвалi iнфармацыю ператсу, у Вшенсюм ваяводстве да гэтай групы адносiлiся пераважна стараверы [29, 8. XI].

Як вышкае з даных ператсу 1931 г., лщарам па колькасщ стараверскага насельнщтва у Вшенсшм ваяводстве стау Браслаускi павет. На яго тэрыторыi пражывала больш паловы усiх стараверау беларускiх паветау ваяводства (гл. таблщу 5). Такое хуткае павелiчэнне стараверскага насельнiцтва тлумачыцца не мiграцыйяй цi iншымi дэмаграфiчнымi працэсамi, а пераразмеркаваннем тэрыторый паветау у вышку адмшстратыуна-тэрытарыяльнай рэформы. Згодна з распараджэннем Рады мшютрау ад 26 чэрвеня 1925 г. значная частка былога Дзкенскага павета (Перабродзская, Бопнская, Ёдская, Нова-Пагосцкая, Друйская, Мёрская, Леонпальская, Чэрасская гмшы) была перададзена у склад Браслаускага [30, poz. 472]. Менавiта Перабродзская, Богiнская, Ёдская, Нова-Пагосцкая гмшы былi лiдарамi па колькасцi стараверскага насельнiцтва у Дзiсенскiм павеце. У вынiку колькасць стараверау у Дзкенсюм значна паменшылася, а у Браслаускiм - ктотна узрасла. Другiм па колькасцi стараверау у Вшенсюм ваяводстве стау Свянцянсю павет. 1стотна вырасла колькасць стараверау i у Пастаускiм павеце3.

Таблща 5. - Размеркаванне насельнщтва "шшых хрысщянсюх веравызнанняу" па паветах Вшенскага ваяводства згодна з ператсам 1931 г.

Павет Колькасць, чал. Доля прадстаушкоу "шшых хрысщянсюх веравызнанняу", %

Браслаусю 16 183 11,3

Свянцянск1 8 687 6,37

ДЗ1ССНСК1 2 174 1,36

iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.

Пастаускi 1 568 1,57

Ашмянсю 757 0,72

В1ЛСЙСК1 611 0,47

Маладзечанскi 215 0,18

Крытца: складзена на аснове [29, 8. 12].

Статыстычныя i архiуныя крынiцы сведчаць аб устойлiвым павелiчэннi стараверскага насельнiцтва, а таксама колькасщ iх абшчын у рэпёне на працягу 1930-х гг. Так, згодна з данымi на 1936 г. у Вшенсюм ваяводстве пражывала звыш 40 тысяч стараверау, яюя утваралi 42 рэлiгiйныя абшчыны (таблща 6).

3 Пастаусю павет быу утвораны у сувяз1 з перайменаваннем Дуншавщкага павета 1 пераносам павятовага цэнтра у Паставы. У яго склад таксама 6ыл1 перададзены тры гмшы са Свянцянскага павета. А Будслауская гмiна была перададзена з Пастау-скага у Вшейсю павет [30, poz. 472].

Таблща 6 - Статыстычныя даныя аб колькасщ стараверсюх абшчын, храмау, духавенства i прыхажан у Вшенсюм ваяводстве на 1936 г.4 [27, 8. 326]

Павет Колькасць абшчын Колькасць храмау Колькасць духавенства Колькасць прыхажанау

Браслаусю 18 18 17 19 118

Дзiсенскi 4 4 4 2 995

Ашмянсю 3 2 2 815

Пастаускi 3 2 2 1 665

Свянцянск1 10 9 9 12 187

Вiленска-Троцкi 3 3 3 1 963

г. Вшьна 1 1 1 428

Усяго 42 39 38 42 777

Як вышкае з прыведзеных даных, пераважная большасць стараверау Вiленскага ваяводства пражывала на беларусюх землях. У сучасных межах Беларус на той час юнавала 30 стараверскiх абшчын. Яны аб'ядноУвалi звыш 30 тыс. чалавек [27, 8. 318-322, 326]. Геаграфiя размяшчэння паказана на малюнку 4. Пры падшках стара-верскага насельнiцтва у сучасных межах Беларусi пэуную цяжкасць выклшае дакладнае устанауленне колькасцi стараверау, яюя пражывалi на беларускiх землях Свянцянскага павета. Як вышкае з даных, у 1936 г. на беларусюх землях павета iснавалi 4 стараверсюя абшчыны у Апiдамах, Куклянах, Стрыпiшках i Свiры, колькасць прыхажан у яюх складала 6 009 чалавек (3 245 - Атдамы, 1 315 - Кукляны, 826 - Стрытшм, 623 - Свiр) [27, 8. 319-320].

Малюнак 4. - Карта-схема размяшчэння стараверсюх абшчын на заходнебеларусюх землях у другой палове 1930-х гг. (складзена аутарам)

Заключэнне. Таюм чынам, на аснове аналiзу крынiц прыходзiм да наступных высноу. У 1920 - 1930-х гг. у пауночна-заходняй частцы Беларус пражывала значная колькасць стараверскага насельнщтва. У гэтым рэгiёне размяшчалася адна з найбуйнейшых кампактных зон рассялення стараверау на беларусюх землях. У азначаны перыяд рэгiён з'яуляуся адным з лiдарау як па колькасщ стараверскага насельнщтва, так i па колькасщ iх рэлшй-ных абшчын. Асноуная маса стараверау пражывала на беларусмх землях Вiленскага ваяводства (да 1925 г. мела назву Вшенская зямля). У канцы 1930-х гг. на беларусюх землях Вiленскага ваяводства налiчвалася звыш 30 тысяч стараверау. Лiдарамi па колькасцi стараверскага насельнщтва у ваяводстве былi Браслаускi, Дзюенсю i Свянцянскi паветы. Асноуныя арэалы рассялення прыхiльнiкау старых абрадау канцэнтравалкя у межах гэтых

4 Як вышкае з арх1уных дакументау, прыведзеныя даныя хоць 1 падаюцца на 1937 г., але сабраныяу у 1936 г. [26, 8. 315, 318-322].

паветау. Пераважная большасць стараверау рэгiёна пражывала у сельскай мясцовасщ. Толькi у мястэчках Друя i Вщзы налiчвалася значная колькасць прыхшьшкау старых абрадау. Аналiзуючы асаблiвасцi рассялення стараверау у пауночна-заходняй частцы Беларуа у 1920-я гг. прыходзiм да высновы, што агульная структура арэалау рассялення засталася такой жа, як i у другой палове Х1Х - пачатку ХХ ст. Дзякуючы дастаткова спрыяль-ным умовам для развщця у мiжваенны перыяд у складзе Польскай дзяржавы, стараверская супольнасць рэпёна заставалася на беларускiх землях дастаткова масавай i у наступныя перыяды.

Л1ТАРАТУРА

1. Аусейчык, У .Я. Рассяленне i дэмаграф1чная характарыстыка стараверау пауночна-заходняй Беларуа у другой палове XIX -пачатку XX ст. / У.Я. Аусейчык // Весн. Гродз. дзярж. ун-та 1мя Яню Купалы. Сер. 1, Псторыя i археалопя. Фшасоф1я. Пал1талопя. - 2021. - Т. 13. - № 1. - С. 57-67.

2. Аусейчык, У.Я. Псторыя вывучэння стараверау Пауночнай Беларус / У.Я. Аусейчык // Вестн. Полоц. гос. ун-та. Сер. A, Гуманитарные науки. - 2020. - № 1. - С. 18-32.

3. Корецкий, П.И. О раскольниках в Ковенской губернии / П.И. Корецкий // Памятная книжка Ковенской губернии на 1863 год. - Ковно : Тип. Ш. Соколовского, 1863. - Отдел II. - С. 1-46.

4. Станкевич, А. Очерк возникновения русских поселений на Литве / А. Станкевич. - Вильна : Губ. тип., 1909. - 140 с.

5. Гарбацю, А.А. Стараабраднщтва на Беларуа у канцы XVII - пачатку XX стст. / А.А. Гарбацю. - Брэст : БрДУ, 1999. - 202 с.

6. Поташенко, Г. Староверие в Литве: Вторая половина XVII - начало XIX вв. Исследования, документы, материалы / Г. Поташенко. - Вильнюс : Aidai, 2006. - 543 с.

7. Hedeman, O. Historja powiatu Braslawskiego / O. Hedeman. - Wilno : Polska Druk. Nakl^dowa «Lux», 1930. - 434 s.

8. Pieciukiewicz, M. Cechy prymitywne w kulturze ludowej staroobrzedowcow w pow. Braslawskim: teza magisterska / M. Pieciukiewicz. - Wilno, 1938. - IV+66+6 s.

9. Добжинская, Т.В. Духовные старообрядческие наставники на Витебщине в первой половине XX в. / Т.В. Добжинская // Весн. Бел. дзярж. ун-та. Сер. 3, Псторыя. Фiласофiя. Пахалопя. Пал1талопя. Сацыялопя. Эканомка. Права. - 2005. -№ 1. - С. 12-15.

10. Трофимова, Т.В. Семейные обряды старообрядцев Витебщины в конце XIX - первой половине XX века / Т.В. Трофимова // Рэлтя на памежжы: еурарэпён «Буг» : зб. навук. пр. / Брэсц. дзярж. ун-т 1мя А.С. Пушюна. - Брэст, 2008. - С. 81-89.

11. Добжинская, Т.В. Роль Высшего Старообрядческого Совета в Польше в довоенный период (1927 - 1929 гг.) / Т.В. Добжинская // Весн. Вщеб. дзярж. ун-та 1мя П.М. Машэрава. - 2004. - № 2(32). - С. 38-41.

12. Швайко, В.Г. Деятельность русских организаций в Польше по сохранению русской культуры в 1921 - 1939 годах : автореф. дис. ... канд. ист. наук : 24.00.01 / В.Г. Швайко ; Гродн. гос. ун-т им. Я. Купалы. - Гродно, 2005. - 22 с.

13. Вабiшчэвiч, А.М. Грамадска-культурная i рэлИйна-асветнщкая дзейнасць русюх стараабрадткау у Польшчы у 1920 -1930-я гады / А.М. Вабiшчэвiч // Вестн. Полоц. гос. ун-та. Сер. A, Гуманитарные науки. - 2008. - № 1. - С. 101-108.

14. Вабищевич, А.Н. Старообрядцы как этноконфессиональное меньшинство в Польше (1918-1939 гг.) / А.Н. Вабищевич // Славянский альманах. - 2015. - Вып. 3-4. - С. 157-171.

15. Januszewska-Jurkiewicz, J. Stosunki narodowosciowe na Wilenszczyznie w latach 1920-1939 / J. Januszewska-Jurkiewicz. -Katowice : Wydawnictwo Uniwersytetu Sl^skiego, 2010. - 710 s.

16. Pastuszewski, S. Staroobrzçdowcy na ziemiach bialoruskich / S. Pastuszewski // Roczniki Bialskopodlaski. - 2015. - T. XXIII. -S. 159-207.

17. Lazowska, B. Spis ludnosci na ziemiach wschodnich Rzeczypospolitej Polskiej w 1919 r. / B. Lazowska // Wiadomosci Statystyczne. -2019. - № 10. - S. 63-76.

18. Romer, E. Spis ludnosci na terenach administrowanych przez Zarz^d Cywilny Ziem Wschodnich (grudzien 1919) / E. Romer. -Lwow-Warszawa : Ksi^znica Polska Towarzystwa Nauczycieli Szkol Wyzszych, 1920. - 50 s.

19. Grafik skladu wyznaniowego narodowosci i skladu narodowosciowego wyznan. [Электронны рэсурс]. Wilno : Komisariat Generalny ZCZW [Zarz^du Cywilnego Ziem Wschodnich], Centralne Biuro Spisu Ludnosci [rçkopis]. - 1920. - 28 tabl. URL: https://statlibr.stat.gov.pl/F?func=full-set-set&set_number=000008&set_entry=000001&format=999.

20. Grafik wyznaniowy i narodowosciowy w procentach: okrçgu: wilenskiego, brzeskiego, minskiego l^cznie z miastami, powiatow bez miast powiatowych, miast powiatowych; terenu objçtego ZCZW [Zarz^dem Cywilnym Ziem Wschodnich]. [Электронны рэсурс]. Wilno: Centralne Biuro Spisu Ludnosci [rçkopis]. - 1920. - 20 tabl. URL: https://statlibr.stat.gov.pl/F?func=find-b&request=Grafik+wyznaniowy+%5Bi%5D+narodowo%C5%9Bciowy&find_code=WRD&adjacent=N&local_base=CBS01&x =0&y=0&filter_code_1=WLN&filter_request_1=&filter_code_2=WYR&filter_request_2=&filter_code_3=WYR&filter_request _3=&filter_code_4=WFM&filter_request_4=&filter_code_5=WSL&filter_request_5=.

21. Wilno i Ziemia Wilenska: 12 map ilustruj^cych stosunki wyznaniowe, narodowosciowe, szkolne i t. p. Wojewodztwa Wilenskiego / red. Zygmunt Hartung [et al.]. - Wilno : Lux, 1931. - 6+12 kart.

22. Skorowidz miej scowosci Rzeczypospolitej Polskiej opracowany na podstawie wynikow Pierwszego Powszechnego Spisu Ludnosci z dn. 30 wrzesnia 1921 r. i innych zrodel urzçdowych. - Warszawa : Nakladem glownego rn^du statystycznego, 1923. - T. 7. - Cz. 2: Ziemia wilenska (powiaty: Braslaw, Dunilowicze, Dzisna i Wilejka). - VI, 119 s.

23. Skorowidz miej scowosci Rzeczypospolitej Polskiej opracowany na podstawie wynikow Pierwszego Powszechnego Spisu Ludnosci z dn. 30 wrzesnia 1921 r. i innych zrodel urzçdowych. - Warszawa : Nakladem glownego rn^du statystycznego, 1923. - T. 7. - Cz. 1: Wojewodztwo Nowogrodzkie. - Х, 125 s.

24. Skorowidz miejscowosci Rzeczypospolitej Polskiej opracowany na podstawie wynikow Pierwszego Powszechnego Spisu Ludnosci z dn. 30 wrzesnia 1921 r. i innych zrodel urzçdowych. - Warszawa: nakladem glownego uradu statystycznego, 1924. -T. 8: Wojewodztwo Poleskie. - Х, 84 s.

25. Skorowidz miej scowosci Rzeczypospolitej Polskiej opracowany na podstawie wynikow Pierwszego Powszechnego Spisu Ludnosci z dn. 30 wrzesnia 1921 r. i innych zrodel urzçdowych. - Warszawa : Nakladem glownego rn^du statystycznego, 1924. - T. 5: Wojewodztwo Bialostockie. - VII, 150 s.

26. Polskie mapy narodowosciowe, wyznaniowe i j^zykowe : bibliografia (lata 1827-1967) / oprocowal A. Gawryszewski. - Warszawa : IGiPZ PAN, 1969. - 155 s.

27. Archiwum Akt Nowych (AAN). - Zespol 14: Ministerstwo Wyznan Religijnych i Oswiecenia Publicznego w Warszawie. -Sygnatura 1270: Kosciol Staroobrz^dowy nieuznaj^cy hierarchii (1922-1939).

28. AAN. - Zespol 14: Ministerstwo Wyznan Religijnych i Oswiecenia Publicznego w Warszawie. - Sygnatura 1272: Kosciol Staroobrz^dowy uznaj^cy hierarchic tzw. popowcy.

29. Drugi Powszechny Spis Ludnosci z dn. 9. XII 1931 r. : mieszkania i gospodarstwa domowe, ludnosc, stosunki zawodowe : wojewodztwo wilenskie. - Warszawa : Glowny Urz^d Statystyczny, 1936. - XXX, 164 s.

30. Rozporz^dzenie Rady Ministrow z dnia 26 czerwca 1925 r. o zmianie granic powiatow na obszarze okr^gu administracyjnego wilenskiego // Dziennik Ustaw. - 1925. - № 67. - poz. 472.

Пастуту 14.12.2021

СТАРООБРЯДЦЫ ЗАПАДНЫХ БЕЛАРУСКИХ ЗЕМЕЛЬ В 1920 - 1930-е гг.: СПЕЦИФИКА РАССЕЛЕНИЯ И ДИНАМИКА ЧИСЛЕННОСТИ

В.Е. ОВСЕЙЧИК

В статье рассмотрены особенности расселения и представлен анализ динамики численности старообрядческого населения в 1920 - 1930-х гг. на западнобелорусских землях, находящихся в этот период в составе Польши. Межвоенный период в польском государстве был достаточно благоприятным для развития старообрядческого сообщества, значительная часть которого как раз и проживала на территории Западной Беларуси. В статье выделены основные места компактного расселения староверов в регионе, прослежена динамика их количества по отдельным административным единицам. Источниковедческую базу исследования составил комплекс статистических данных, архивных и опубликованных материалов. Приходим к выводу, что в межвоенный период почти всё старообрядческое население Западной Беларуси было сконцентрировано в северной её части (в соответствии с административно-территориальным делением того времени, эта территория Ви-ленской земли, позже - Виленского воеводства). Лидером по численности староверов были Браславский, Дис-ненский и Свентянский поветы. На протяжении всего периода в регионе наблюдается устойчивое увеличение количества старообрядческого населения, а также рост религиозных общин. В 1920 - 1930-х гг. регион являлся важным центром старообрядчества на белорусских землях.

Ключевые слова: старообрядцы, этнические группы, Западная Беларусь, расселение, демография, этнокультурные процессы.

OLD BELIEVERS OF THE WESTERN BELARUSIAN LANDS IN 1920-1930S: SPECIFICS OF SETTLEMENT AND POPULATION DYNAMICS

U. AUSEICHYK

The article covers the peculiarities of settlement and provides the analysis of the population dynamics of the Old Believers population in 1920-1930-ies in the Western Belarusian lands, which at that time were the part of Poland. The interwar period was rather favorable for the development of the Old Believer community in the Polish state. A significant part of Old Believers during this period lived on the territory of Western Belarus. The article singles out the main places of compact residence of Old Believers in the region and traces the dynamics of their numbers in separate administrative units. The sources for the study are a complex of statistical data, archival and published materials. We conclude that during the interwar period almost the entire Old Believer population of Western Belarus was concentrated in its northern part (in accordance with the administrative territorial division of that time this territory of Vilna Land, later - Vilna Voivodeship). The leaders in the number of the Old Believers' population were Braslav, Disna and Svientiany counties. Throughout the period there was a steady increase in the Old Believer population in the region, as well as the growth of their religious communities. In the 1920s and 1930s, the region was an important center of Old Believers in the Belarusian lands.

Keywords: Old Believers, ethnic groups, Western Belarus, settlement, demography, ethno-cultural processes.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.