Научная статья на тему 'ЛАТЫШЫ НА ГОМЕЛЬШЧЫНЕ (ПА ДАКУМЕНТАХ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АРХІВА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ)'

ЛАТЫШЫ НА ГОМЕЛЬШЧЫНЕ (ПА ДАКУМЕНТАХ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АРХІВА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ) Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
28
5
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
латыши в БССР / латбюро / Гомельщина / Latvians in the BSSR / latburo / Homel region

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Т. Агеенка

В статье на основе документов Национального архива Республики Беларусь рассматриваются вопросы социально-экономической, общественно-политической и культурной жизни латышей на Гомельшчине и в частности латышских колоний Васильевские хутора и Ново-Радин в 1920-е гг. Представлены данные о количестве латышей, работе латбюро при ЦК КП(б)Б и латбюро Гомельского окружкома.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Latvians in Homel region (according to the documents of the National Archives of the Republic of Belarus)

The article on the basis of documents from National Archives of the Republic of Belarus viewed the issues of the social economic, social political and cultural life of Latvians in the Homel region and, in particular, the Latvian colonies such as Vasilieusky farms and Nova-Radzin in the 1920s. In addition, provided data on the number of Latvians, the work of the latburo under the Central Committee of the Communist Party Belarus and the latburo of the Homel district committee.

Текст научной работы на тему «ЛАТЫШЫ НА ГОМЕЛЬШЧЫНЕ (ПА ДАКУМЕНТАХ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АРХІВА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ)»

Латыши и белорусы: вместе сквозь века. - 2021. - Вып. 10. - С. 45-50.

ИСТОРИЯ

»-

УДК 910.253(=174)(476.2)

ЛАТЫШЫ НА ГОМЕЛЬШЧЫНЕ (ПА ДАКУМЕНТАХ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АРХ1ВА РЭСПУБЛ1К1 БЕЛАРУСЬ)

Latvians in Homel region (according to the documents of the National Archives of the Republic of Belarus)

Т. Агеенка (T. Aheyenka),

Нацыянальны apxiy Рэспублш Беларусь г. М1нск, Беларусь

В статье на основе документов Национального архива Республики Беларусь рассматриваются вопросы социально-экономической, общественно-политической и культурной жизни латышей на Гомельшчине и в частности латышских колоний Васильевские хутора и Ново-Радин в 1920-е гг. Представлены данные о количестве латышей, работе латбюро при ЦК КП(б)Б и латбюро Гомельского окружкома.

Ключевые слова: латыши в БССР, латбюро, Гомельщина.

The article on the basis of documents from National Archives of the Republic of Belarus viewed the issues of the social economic, social political and cultural life of Latvians in the Homel region and, in particular, the Latvian colonies such as Vasilieusky farms and Nova-Radzin in the 1920s. In addition, provided data on the number of Latvians, the work of the latburo under the Central Committee of the Communist Party Belarus and the latburo of the Homel district committee.

Keywords: Latvians in the BSSR, latburo, Homel region

Нягледзячы на дастаткова добрую распрацаванасць розных аспек-тау пражывання латышоу на Беларус у мiжваенны перыяд, застаюцца пытанш, яюя патрабуюць дадатковага вывучэння. Сярод iх i пражы-ванне латышоу на Гомельшчыне у 1920-я гг.

Да сярэдзшы 1920-х гг. большая частка сучаснай Гомельскай воб-ласщ уваходзша у склад РСФСР i толькi у канцы 1926 г. была далучана да БССР. Складалася яна з трох акруг: Мазырскай (утворана 17 лшеня 1924 г.), Гомельскай i Рэчыцкай (утвораны 8 снежня 1926 г.). Згодна пе-рапiсу насельнiцтва 1926 г. у Гомельскай акрузе пражывала 359 латышоу (з iх у Гомелi - 203), Мазырскай - 151, Рэчыцкай - 189 [1, с. 27, 37, 45]. Яны складат 0,3% насельнщтва Гомельшчыны i 5% ад агульнай колькасцi латышоу на Беларуси Цiкава, што па БССР суадносшы гарадскога i сель-

скага латышскага насельнщтва быт 22,7% да 77,3%. У той жа час на Го-мельшчыне гэтыя лiчбы складалi 50% на 50%. Гомельсю рэгiён быу самым маленьюм па колькасцi латышскага насельнiцтва. Таму не дзiуна, што звестак аб латышах захавалася не шмат.

Так, у сакав^ 1925 г. у Цэнтральнае латбюро пры ЦК КП(б)Б пас-тупiлi звесткi аб латышсюм насельнiцтве Мазырскай акругi. [2, л. 278]. Але яны былi недакладным^ калi парауноуваць iх з дадзенымi перапiсу 1926 г. - бачна значная рознща: 79 латышоу у 1925 г. супраць 151 у 1926 г.

Пасля другога узбуйнення тэрыторьи БССР перад Цэнтральным латбюро паустала задача правядзення палiтычнай i культурна-асветнай працы сярод латышоу, яюя пражывалi на Гомельшчыне. Для гэтага прэзщыум латбюро 1 сакавiка 1927 г. зацвердзiу Краузе латупаунава-жаным пры Рэчыцкiм акругкаме, а таксама прыняу рашэнне аб стварэнш латбюро пры Гомельскiм акругкаме. У склад яго увайшлi Перно, Норын (сакратар), Лосман [3, л. 17].

У лшеш 1927 г.1 прэзщыум Цэнтральнага латбюро заслухау справа-здачу Рудзiта аб стане працы сярод латышоу у Гомельскай акрузе [3, л. 51-52]. У прынятай рэзалюцыи адзначауся слабы партыйны уплыу на ла-тышскае сялянства, адсутнасць культурна-асветнай працы, суполак i гра-мадскх аб'яднанняу, слабая праца чырвонага кутка. Акцэнтавалася увага на тое, што з прычыны такога становiшча "частка заможна-кулацкага элемента мае свойуплыу на астатняе сялянства" [3, л. 51].

Аднак наладзiць сiстэматычную працу Гомельскага латбюро да канца 1927 г. так i не атрымалася. Звязана гэта было з адсутнасцю каля трох месяцау сакратара, а таксама астатнiх членау бюро (аб прычынах з дакументау невядома). Не спрыяла наладжванню працы раскщанасць i вялiкая аддаленасць латкалонш ад акруговага цэнтра, вялiкая грамад-ская i партыйная нагрузка членау латбюро, якая не давала магчымасщ надаць гэтай працы дастаткова увап [4, л. 39]. У снежш 1927 г. сакратар Цэнтральнага латбюро пры ЦК КП(б)Б А. Думс у "Вывадах па

* ^ 1 ' к./ }} ^

абследаваннi стану латработы у Гомельскай акрузе адзначау недастат-ковую працу акруговага латбюро па юраунщтву працай на месцах, адсутнасць планавасщ у працы самога бюро, "жывой" сувязi з месцам^ улiку партыйцау, сходау i нарад партыйцау-латышоу, працы па ваешза-цыi, нешматлiкасць членау партыi-латышоу i членау ЛКСМБ i у сувязi

1 У пратаколе ручкай выпраулены май на "июнь" (у вытсцы дата пазначана як "13/У-1927"). Аднак дата рэзалюцып (13.VII.27), храналапчныя рамю праведзенага абследавання (14 чэрвеня -

2 лшеня), а таксама нумарацыя пратакола (№ 8; а № 7 датаваны 28.06.1927) сведчаць аб тым, што гэта пасяджэнне адбылося менавгга у лшеш, а не у чэрвеш 1927 г.

з гэтым недастатковы уплыу партьи у латсяленнях, слабую працу з бед-натой i моладдзю, працу у школах без кнiг на латышскай мове [5, л. 5].

Дзейнасць латбюро пры Гомельскiм акругкаме была нядоугай. Апошнi яго пратакол датуецца 30 мая 1928 г. Згодна смеце Цэнтраль-нага латбюро на 1928/29 г. пры акругкамах прадугледжвалася толью тры сакратары латбюро (Вщебск, Полацк, Магшёу) [6, л. 17], як бачым для Гомельскай акруп платны сакратар не прадугледжвауся. Затуханне дзейнасцi Гомельскага латбюро можна звязаць з агульнымi тэндэнцы-ямi па рэспублщы. Так, за 1929 г. амаль усе латработнiкi выкарысто-увалюя на агульнай працы без замены iх iншымi у парадку нагрузю1.

З 67 латышскiх населеных пунктау Беларусi два знаходзiлiся у Гомельскай акрузе (Васшьеусюя хутары Дзятлавщкага раёна i Нова-Рад-зiна Камарынскага раёна) i адзiн у Мазырскай (назва невядома). Дадзе-ныя аб калошях змешчаны у двух справаздачах: абследавання i прак-тычных прац студэнтау хутара "Васiлевiчы" Дзятлавiцкай воласщ (да-тавана 12 жнiуня 1925 г.) i аб абследаваннi працы латкалонш Гомельскай акругi (14 чэрвеня 1927 г.), а таксама у невялжай перапiсцы латбюро Гомельскага акругкама з Цэнтральным латбюро за 19271928 гг. Такiм чынам, прадстауленыя нiжэй звесткi адлюстроуваюць стан латышсюх калонiй на 1925-1928 гг.

Калошя Васiльеука складалася з 19 латышсюх гаспадарак, у яюх пражывала 93 чалавекi. Сюды яны перасялшся з Магiлёускай i Мiнскай губерняу перад пачаткам Першай сусветнай вайны. Латышы жылi на хутарах i мелi 30-40 дзесяцiн зямлi. У асобных гаспадароу было 2-3 каш, ад 4 да 8 кароу, мелю скот. Пры апрацоуцы зямлi выка-рыстоувалi сельскагаспадарчыя машыны: касшю, малацiлкi, веялкi. Вырошчвалi жыта i бульбу.

Па сацыяльным i эканамiчным складзе латнасельнiцтва было се-раднякамь Як адзначау правяраючы у 1927 г., у калони з'явiуся "нека-торы кулацкг ух1л", бо частка гаспадароу наймала работшкау падчас палявых прац, а таксама пастухоу на лета [4, л. 15]. З iмi у большай частцы былi заключаны дамовы. Сельсавет працавау дастаткова слаба i мала увагi звяртау на упарадкаванне вёскi, адсутнiчау рамонт дарог i мастоу, нягледзячы на запыты сялян, агранома не запрашалi. Раз на год з Магшёва прыязджау пастар Вгголь.

15 кастрычнiка 1924 г. у арандаваным памяшканш была адчынена латышская нацыянальная школа першай ступеш, аднак вясной 1925 г.

1 Гл. падрабязней: Агеенко, Т.Н. Центральное бюро латышских секций при ЦК КП(б)Б в документах Национального архива Республики Беларусь / Т. Агеенко // Латыши и белорусы: вместе сквозь века. - 2015. - Вып. 4. - С. 33.

яна згарэла. У школе нaвyчaлaся 19 латышс^ i 12 рус^ дзяцей. Нaстayнiкaм з'яуляуся мясцовы селянiн Юргенсон з нiжэйшaй адука-цыяй. Са слоу латышскага нaсельнiцтвa ëн прaцaвay дрэнна: не з'яуляуся своечасова на занятю, перыядычна прaпyскay цэлыя дш -п'янствавау [4, л. 15]. У далейшым лaтышскiя дзецi xaдзiлi y сyмеснyю з рyскiмi школу, y якой працавау рyскi настаушк. У 1927 г. латышс^ дзяцей школьнага узросту было 11 i 16 маладзейшьк. За адсутнасцю нaстayнiкa-латыша дзецi зaстaвaлiся без адукацыи на латышскай мове [4, л. 11].

У Васшьеуцы iснaвay чырвоны куток, у якi yвaxодзiлi 12 латышоу. Але праца яго была слабой. Латышы выпiсвaлi 15 экзэмплярау газет. У сельсавеце не было шводнага партыйца цi камсамольца. Нaстроi латы-шоу, на думку правяраючага, былi не зyсiм добрыя: "Адчуваецца, шmо скръша працуюць эсэраустя i тшыя сты. Адна ча^ка, галоуным чы-нам заможная (але i бядняцкая менавша сярод рустх), не задаволена савецкай yлaдaй i чакае вайны, як адзтага збаулення. Ёсць недахопы у некamоpыx працаунжоу y раёне, шшо спрыяе уплыву aнmысaвецкix ар-гатзацый. Нaвam wнуе у данным раёне банда, якая вечна mэpapызyе сялян" [4, л. 11].

Што тычыцца калони Новая Радзша Kaмaрынскaгa рaëнa, то з прычыны яе аддаленасщ (50 вëрст ад райцэнтра) i адсутнасщ дарог сюды цяжка было дабрацца. На 1927 г. калошя нaлiчвaлa 25 гаспада-рак, у я^ пражывала 127 чалавек. Латышы сюды перaеxaлi y 1907 г. з Нароул^ Kaлaнiсты жылi y агульнай вëсцы з рyскiмi сялянaмi. Вы-рошчвaлi жыта, бульбу, aвëс, проса i часткова пшашцу. З сельскагаспа-дaрчыx машын выкaрыстоyвaлi мaлaцiлкi, веялю, сaмaрэзкi. Праца сялян ускладнялася тым, што пaлi знaxодзiлiся за пяць вëрст ад вëскi i быт разбпы на длiнныя вузюя пaлоскi. Сярод латышоу прысyтнiчaлa жаданне перасялщца на xyтaры.

Да кaлектыyныx форм землекарыстання латышы стaвiлiся дрэнна. I толью пасля правядзення гутарю падчас абследавання y 1927 г. 5 гаспадарак выкaзaлi свaë жаданне пры землеyпaрaдкaвaннi перaйсцi на калектыунае землекарыстанне.

Па сацыяльным складзе 80% латнасельнщтва было серaднякaмi i 20% беднякам^ зaможныx не было. Таксама не выкарыстоувалася праца па найму. Сельсавет працавау добра. Адзначалася, што "сяляне глядзяць на яго як на сваю блiзкyю установу". Латышы y сельсавеце былi прадстаулены 1 чалавекам у прауленш i 1 у рэyкaмiсii.

Латышсюя дзещ хадзiлi у агульную з рускiмi школу, дзе працавалi рускамоуныя выкладчыкi, што перашкаджала засваенню латышскай мовы. Дзяцей школьнага узросту было 24 i 25 маладзейшых.

Пры рускай1 хаце-чытальнi iснавау латышскi чырвоны куток, ад-нак працавау даволi слаба. З прычыны дрэннага валодання латышскай шсьмовай мовай выпiсвалi больш газет на рускай мове. Кожную пятнщу сяляне хадзiлi паслухаць, што казат на латышскай мове па ра-дыё [4, л. 12].

Уплыу рэлiгii у калонii быу слабы. Раней прыязджау пастар Вгголь, але так як да калони цяжка дабрацца i самiм каланютам трэба было яго прывезцi i адвезцi, то яны адмовiлiся ад паслуг пастара. Самi каланiсты казат: "Абыдземся I без яго, а то плац яму заусёды грошы" [4, л. 13]. Нават перашска з пастарам была перапынена.

Уплыу партыi адчувауся слаба, хоць на вёсцы была кандыдацкая група i сярод латышоу быу 1 кандыдат партыi. 1снавала таксама камса-мольская ячэйка, у якой лiчыуся 1 латыш. Настрой сялянства у ад-носiнах да савецкай улады быу добры [4, л. 13].

У 1928 г. у Нова-Радзша працавала латышская школа-перасоука, якую узначальвау Мiхельсон (Мiкельсон). Асноунай мэтай яе было паттычнае выхаваннем латышоу. За час працы у школе быт пра-ведзены: 22 палiтзаняткi, 8 заняткау па матэматыцы, 4 - па латышскай мове, 1 - па агранами. Аднак засваенне матэрыялау курсантамi у боль-шасцi было дастаткова слабым, бо слухачы школы быт малаадукава-нымi [7, л. 3].

Аб латышсюм паселiшчы у Мазырскай акрузе звестак знайсцi не удалося. Верагодна гэта звязана з тым, што у Гомельскай акрузе хоць некаторы час iснавала латбюро, а тут нават i гэтага не было, а таму асаблiва не было каму займацца гэтым пытаннем.

Звесткi аб далейшым жыццi латышоу на Гомельшчыне маюць фрагментарны характар. Так, у 1931 г. нацкамiсiяй пры ЦВК БССР быу заслу-ханы даклад аб гаспадарчым i культурным абслугоуваннi працоунага ла-тышскага насельнiцтва у БССР. У iм адзначалася, што "у ¡ншых гара-дах, якГомелг, Бабруйску... да гэтага часу яшчэ гэта праца (па рабоце сярод латышоу - Т.А.) не распачата I шчога у гэтым напрамку не рабтася. Нават няма вучоту I трэба дадаць, што нягледзячы на некаторы зруху гэтым накгрунку, праца сяродрабочых-латышоу яуляецца адным з слабых месцау у нашайрабоце" [8, л. 66].

Таюм чынам, нягледзячы на нешматкасць латышскага насель-нщтва на тэрыторьи Гомельшчыны, а таксама на слабую працу з iмi, у

Хутчэй за усё пад "рускай" маецца на увазе беларуская

фондах Нацыянальнага архiва Рэспублiкi Беларусь захавауся комплекс дакументау, у якiм знайшлi адлюстраванне некаторыя бакi сацыяльна-эканамiчнага i культурнага жыцця латышоу на Гомельшчыне у 1920-я гг.

Выкарыстаныя крын1цы:

1. Всесоюзная перепись населения 1926 года. - Издание ЦСУ Союза ССР. - М, 1927-1929. -Том 10 : Белорусская Советская Социалистическая Республика. Народность. Родной язык. Возраст. Грамотность. - 1928 г. - 289 с.

2. Нацыянальны арх1у Рэспублш Беларусь (НАРБ). - Ф. 4п. Воп. 1. Спр. 1905.

3. НАРБ. - Ф. 4п. Воп. 1. Спр. 3624.

4. НАРБ. - Ф. 4п. Воп. 1. Спр. 3629.

5. НАРБ. - Ф. 4п. Воп. 1. Спр. 3886.

6. НАРБ. - Ф. 4п. Воп. 1. Спр. 4260.

7. НАРБ. - Ф. 4п. Воп. 1. Спр. 4263.

8. НАРБ. - Ф. 701. Воп. 1. Спр. 112.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.