Научная статья на тему 'КУЛІКОВІЧ У. I. ПРАКТЫКУМ ПА БЕЛАРУСКАЙ АРФАГРАФІІ ДЛЯ РЭДАКТАРАЎ'

КУЛІКОВІЧ У. I. ПРАКТЫКУМ ПА БЕЛАРУСКАЙ АРФАГРАФІІ ДЛЯ РЭДАКТАРАЎ Текст научной статьи по специальности «Искусствоведение»

CC BY
73
15
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «КУЛІКОВІЧ У. I. ПРАКТЫКУМ ПА БЕЛАРУСКАЙ АРФАГРАФІІ ДЛЯ РЭДАКТАРАЎ»

РЕЦЕНЗИИ REVIEWS

С. А. Важшк

Беларуси дзяржауны ушверсгот

КУЛ1КОВ1Ч У. I. ПРАКТЫКУМ ПА БЕЛАРУСКАЙ АРФАГРАФ11

ДЛЯ РЭДАКТАРАУ

Сучасная моуная практыка засведчыла, што пасля прыняцця Закона Рэспублш Беларусь «Аб правiлах беларускай арфаграфи i пунктуацыи» (2008 г.) колькасць арфаграфiчных памылак на старонках газет i кнiг не стала меншай. Адна з прычын таму, на наш погляд, адсутнасць адмысло-вай сiстэмы падрыхтоую будучых рэдактарау беларускамоунай лiтаратуры. У большасцi УВА будучыя супрацоунт рэдакцыйна-выдавецкiх устаноу вывучаюць правшы i нормы сучаснай беларускай мовы па падручнiках, прызначаных педагагiчным работшкам. Гэта хоць i блiзкiя, аднак усё ж такi адрозныя сферы.

Апошшм часам сiтуацыя стала выпрауляцца. Пачалi з'яуляцца кнiгi новага пакалення, адраса-ваныя канкрэтна рэдактарам i карэктарам. Сярод iх i вучэбны дапаможнiк вядомага у краше даслед-чыка нацыянальнай арфаграфii загадчыка кафедры рыдакцыйна-выдавецюх тэхналогiй Беларус-кага дзяржаунага тэхналагiчнага ушвератета кандыдата фшалапчных навук, дацэнта Уладзь мiра Кулiковiча.

Кнiга з грыфам Мiнiстэрства адукацып Рэспуб-лiкi Беларусь была выдадзена у выдавецкiм цэнтры Р1ВШ у канцы 2021 г. Яна складаецца з сямi узае-мазвязаных раздзелау, згрупаваных у адпавед-насцi з задачам навучання: замацаваць правiлы беларускай арфаграфи, набыць навык працы рэ-дагавання тэкстау, пазнаёмiцца з навуковай лгта-ратурай арфаграфiчнай тэматыю, ажыццявщь кан-троль засваення вывучанага i прааналiзаванага.

Першыя 138 старонак кнш - гэта чатыры раздзелы разнастайных трэнiровачных заданняу розных жанрау з асобнымi тэарэтычнымi камен-тарамi для аргашзацыи практычных i семiнарскiх заняткау па тэмах: «Праватс галосных», «Праватс зычных», у тым л^ мяккага знака i апост-рафа, «Ужыванне вялiкiх i малых лгтар», «Наш-санне разам, праз злучок, асобна».

Пяты раздзел мае назву «Тэматычныя тэсты». Ён складаецца з пящ параграфау, у кожным з

яюх маецца па два варыянты тэставых заданняу, прызначаных хутка падчас заняткау ацанiць узровень засвоенасцi канкрэтнай тэмы. Лексiка з розных сфер чалавечай дзейнасцi гэтага раздзела спрыяе папауненню слоушкавага запасу наву-чэнцау.

Задача шостага раздзела «Тэксты для рэ-дагавання» - арганiзаваць самастойную працу студэнта па набыццi навыкау рэдагавання тэкстау на графiка-арфаграфiчным i лексiка-граматыч-ным узроунях. Тут сабрана каля трох дзясяткау тэкстау розных стыляу i жанрау з нявыяулены-мi памылкам^ Адна з прычын наяунасцi памы-лак у сучасных беларускамоуных тэкстах -вядомая практыка работы з дапамогай электрон-нага перакладчыка. Аутар прапануе развiваць навык рэдагавання тэкстау, яюя перакладзены на беларускую мову таюм чынам, i супастау-ляць рускамоуныя i беларускамоуныя творы.

Значна адрозшвае кнiгу ад тэматычна блiзкiх выданняу сёмы раздзел «Артыкулы для анатзу». У iм змешчана сем аутарсюх навуковых арты-кулау, дзе разглядаюцца актуальныя пытаннi сучаснага беларускага праватсу: «Змены у бела-русюм праватсе у кантэксце еурапейсюх арфагра-фiчных рэформ канца ХХ - пач. ХХ1 ст.», «Графка-арфаграфiчныя шавацып у сучасным беларусюм праватсе», «Акадэмiчны даведнiк па беларускай арфаграфii як адлюстраванне праблем мова-знауства i рэдакцыйна-выдавецкай падрыхтоую выданняу» i шш.

Дадатак вучэбнага дапаможнiка уключае асноуныя тэрмiны i паняццi арфаграфii, агляд анлайн-сервюау для рэдагавання беларускамоу-ных тэкстау, заданнi для правядзення атмшяд па беларускай арфаграфii, спiс лгтаратуры для рэдактара.

Перакананы, усвядомленая праца з матэ-рыяламi вучэбнага дапаможнiка павысщь узровень граматнасцi спецыялiстау рэдакцыйна-выдавецкiх устаноу i арганiзацый.

С. А. Важшк дэкан фталаг1чнага факультэта БДУ кандыдат фталаг1чных навук, дацэнт, прафесар кафедры камп 'ютарнай лтгв1стыю 7 л1нгвадыдактът

Трулы БГТУ Серия 4 № 1 2022

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.