Научная статья на тему 'КНЯЖАЦКІЯ АКТАВЫЯ ПЯЧАТКІ ХI - ХIV СТСТ. З ТЭРЫТОРЫІ ПОЛАЦКА (У ЗБОРЫ НАЦЫЯНАЛЬНАГА ПОЛАЦКАГА ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАГА МУЗЕЯ-ЗАПАВЕДНІКА)'

КНЯЖАЦКІЯ АКТАВЫЯ ПЯЧАТКІ ХI - ХIV СТСТ. З ТЭРЫТОРЫІ ПОЛАЦКА (У ЗБОРЫ НАЦЫЯНАЛЬНАГА ПОЛАЦКАГА ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАГА МУЗЕЯ-ЗАПАВЕДНІКА) Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
17
3
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
АКТАВЫЯ ПЯЧАТКі / СФРАГіСТЫКА / ПОЛАЦК

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Калбека Л.Р.

Артыкул прысвечаны тэме атрыбуцыі свінцовых актавых пячатак, выяўленых на тэрыторыі Полацка, з фондаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (НПГКМЗ). Разгледжаны 8 бул, што адносяцца да катэгорыі княжацкіх пячатак. Дзве з іх знойдзены пры ажыццяўленні археалагічных раскопак на Верхнім замку і каля Спаса-Праабражэнскай царквы ў Полацку, астатнія шэсць з'яўляюцца выпадковымі знаходкамі з тэрыторыі горада. Пячаткі датуюцца ХI - ХIV стст. Атрыбута-ваны 3 пячаткі, якія належалі полацкаму князю Васільку Святаславічу, аднаму з сыноў мурамскага князя Яраслава Святаславіча, вялікаму князю ўладзімірскаму Святаславу Усеваладавічу. Удакладнена даціроўка пячаткі Усевалада Яраславіча.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

PRINCELY SEALS OF THE XITH - XIVTH CENTURIES FROM THE TERRITORY OF POLOTSK (FROM THE FUNDS OF THE POLOTSK NATIONAL HISTORICAL AND CULTURAL MUSEUM-RESERVE)

The article is devoted to the attribution of lead seals, identified in the territory of Polotsk from the funds of the National Polotsk Historical and Cultural Museum-Reserve (NPIKMZ). Considered 8 seals, which belong to the category of princely seals. Two of them were found during archaeological excavations at the Upper Castle near the St. Sophia Cathedral and near the Transfiguration Church in Polotsk, the remaining six are accidental finds from the city. The seals date back to the 11th - 14th centuries. 3 seals are attributed, it belonged to the Polotsk prince Vasilko Svyatoslavich, one of the sons of the Murom prince Yaroslav Svyatoslavich, the Grand Duke of Vladimir Svyatoslav Vsevolodovich. The dating of the seal of Vsevolod Yaroslavich has been clarified.

Текст научной работы на тему «КНЯЖАЦКІЯ АКТАВЫЯ ПЯЧАТКІ ХI - ХIV СТСТ. З ТЭРЫТОРЫІ ПОЛАЦКА (У ЗБОРЫ НАЦЫЯНАЛЬНАГА ПОЛАЦКАГА ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАГА МУЗЕЯ-ЗАПАВЕДНІКА)»

УДК 902(476)+736.311«10/13»

КНЯЖАЦК1Я АКТАВЫЯ ПЯЧАТК1 XI - XIV стст. З ТЭРЫТОРЫ1 ПОЛАЦКА (У ЗБОРЫ НАЦЫЯНАЛЬНАГА ПОЛАЦКАГА Г1СТОРЫКА-КУЛЬТУРНАГА

МУЗЕЯ-ЗАПАВЕДН1КА)

Л. Р. КАЛБЕКА

(Нацыянальны Полацт гкторыка-культурны музей-запаведтк)

Артыкул прысвечаны тэме атрыбуцып свтцовых актавых пячатак, выяуленых на тэрыторып По-лацка, з фондау Нацыянальнага Полацкага гкторыка-культурнага музея-запаведтка (НПГКМЗ). Разгле-джаны 8 бул, што адносяцца да катэгорып княжацтх пячатак. Дзве з iх знойдзены пры ажыццяулент археалагiчныхраскопак на Верхнiм замку i каля Спаса-Праабражэнскай царквы у Полацку, астаття шэсць з 'яуляюцца выnадковымi знаходкамi з тэрыторып горада. Пячатк датуюцца XI - XIV стст. Атрыбута-ваны 3 пячатт, яюя належалi полацкаму князю Васшьку Святаславiчу, аднаму з сыноу мурамскага князя Яраслава Святаславiча, вялшаму князю уладзiмiрскаму Святаславу Усеваладавiчу. Удакладнена дацiроука пячатк Усевалада Яраславiча.

Ключавыя словы: актавыя пячатт, сфрагктыка, Полацк.

Уводзшы. Актавая сфрапстыка XI - XIV стст. прадстаулена традыцыяй выкарыстання вклых свш-цовых пячатак - бул, або матаудавулау. Звычай замацоуваць дакументы такiмi пячаткамi прыйшоу на тэрыторыю Руа з Вiзантыi у канцы X ст. [1, с. 35; 2, с. 14]. Булы надавай дакументу юрыдычную сшу i сведчылi аб яго сапрауднасщ. Таксама пячатка пазначала асобу свайго уладальшка i яго статус.

Замацаванне дакумента пячаткай выглядала наступным чынам. Свiнцовая нарыхтоука у выглядзе дыска са скразной адтулшай з дапамогай шнура мацавалася да шжняй часткi дакумента. У пергамене загадзя рабшася адтулiна для пячаткь Потым нарыхтоука сцiскiвалася з дапамогай булатырыя - спецыяль-най прылады у выглядзе абцугоу з матрыцамь У вынiку скразная адтулiна (канал) сщскауся i надзейна замацоувау шнур. На нарыхтоуцы з абодвух бакоу адбiвалiся выявы, выразаныя на матрыцах. Нарыхтоука ператваралася у пячатку [1, с. 13].

Знаходю булатырыяу з'яуляюцца выключна рэдкiмi. Вядома толькi 4 экзэмпляры з Вiзантыi i 1 з Ноугарада. Малая колькасць знаходак тлумачыцца тым, што пасля смерщ уладальнiка або змены пячаткi булатырый знiшчауся, каб пазбегнуць выкарыстання iншымi асобамi. Гэта падцвярджаюць абставiны зна-ходкi наугародскага булатырыя на дне калодзежа XIV ст. [3, с. 245].

Асаблiвасцю княжасщх бул (за некаторымi выключэннямi) з'яуляецца наяунасць выявы святога, iмя якога супадае з iмем уладальнiка пячаткi [1, с. 41]. У калекцьи НПГКМЗ захоуваецца 8 актавых княжацкiх пячатак XI - XIV стст.

Асноуная частка. Була № 1 (малюнак 1, 1) знойдзена на тэрыторыi Верхняга замка у 1978 г. каля усходняй сцяны Сафiйскага сабора падчас даследаванняу археалагiчнай экспедыцыi Ленiнградскага дзяр-жаунага унiверсiтэта пад кiраунiцтвам Валянцша Аляксандравiча Булкiна [4, с. 480].

На адным баку булы у кропкавым абадку змешчана паясная выява святога апостала Андрэя Перша-званага з кропкавым шмбам вакол галавы. Правая рука у бласлауляльным жэсце, злева - посах з крыжам. Па баках ад выявы - калончатыя надтсы «А/Г/1/О», «(А)/ШД/Р». На адваротным баку булы у абрамленш кропкавага абадка змешчана легенда грэчаскiмi лiтарамi у пяць радкоу «Госпадз^ памажы рабу твайму Андрэю Свладу». Пячатка належала сыну Яраслава Мудрага Усеваладу Яраславiчу (1030-1093 гг.), у хры-шчэннi Андрэю [5, с. 20, № 20а]. Дыяметр булы складае 28 мм. Адносiцца да групы пячатак грэка-рускага тыпу i разрада VI/2 - святы/легенда паводле клаафшацыи С. Бялецкага [1, с. 32].

Пячатю гэтага iканаграфiчнага тыпу вядомы з XIX ст. М.П. ЛiхачоУ тлумачыу прысутнасць двух iмёнау у легендзе - Андрэя i Свлада - тым, што iмя Свлад з'яуляецца элiнiзаванай (напiсанай на грэчасю манер) формай iменi Усевалад. Такiм чынам, у легендзе адлюстраваны i свецкае iмя, i iмя, атрыманае князем у хрышчэнш [2, с. 15]. Вядома 13 экзэмплярау пячатак дадзенага тыпу ад васыш пар матрыц [5, с. 20, № 20а]. На аснове аналiза усяго масiва бул Усевалада Яраславiча була з Полацка, верагодна, можа дата-вацца больш вузюм храналагiчным прамежкам - 1054 - 1088 гг. [5, с. 21].

Була № 2 (малюнак 1, 2) паходзщь са збору выпадковых знаходак С. Мiхейкi на тэрыторыi Полацка [6, с. 57, № 81]. З аднаго боку пячатю змешчана пакаленная выява святога Георпя, яю правай рукой вымае меч з ножнау. На другiм баку - пакаленная выява святога Васшя з кодэксам (кшгай) у левай руцэ. Памер пячатю - 20 х 18 мм. Адносщца да разрада VI/! - княжацюх бул XII - XIII стст. з выявамi святых з абодвух бакоу [1, с. 60]. Захаванасць булы не дазваляе прачытаць калончатыя надтсы. Аналапчная пячатка захоуваецца у фондах Наугародскага музея-запаведтка (НГМ КП 47227-59). На падставе размешчаных на буле выяу святых Васшя i Георпя можна выказаць меркаванне аб прыналежнасщ пячаткi Васiльку Святасла-вiчу, сыну Георгiя Усяславiча, полацкаму князю (1132 - 1144 гг.).

О 1 2 3 см

Малюнак 1. - Свшцовыя княжацшя пячатш з фондау НПГКМЗ

Була № 3 (малюнак 1, 3) з'яуляецца выпадковай знаходкай з тэрыторьи Запалоцкага пасада. Уяуляе сабой палову булы, разламанай па канале для шнура. На зломе зауважны адбиак плеценага шнура. BepxHi бок пячатю змяшчае легенду у два ради у кропкавым абадку: «№Ь/О» - «(ДЪ)№Ь/(СЛ)О/(ВО)». На адва-ротным баку маецца выява святога у поуны рост у святарскiх рызах з калончатым надпiсам «В/С/Н/Л» -«В(А)/С/Н/Л(ИЙ)» у кропкавым абадку. Памер булы - 21 х 10 мм. Размяшчэнне фiгуры святога злева даз-валяе сцвярджаць, што справа, на палове булы што не захавалася, была выява яшчэ аднаго святога. Адно-сiцца да разрада VII/3 - з выявай двух святых i легендай [1, с. 32].

Значэнне надшса «ДънЬслово» устаноулена няпэуна. Найбольш абгрунтаваным выглядае пункт гле-джання С.В. Бялецкага, згодна з яюм ён можа быць прачытаны як словазлучэнне «дЬ(А)н(и)Ь с(ъ)лово» -«деяние посла», а замацаваны такой пячаткай дакумент з'яуляуся пасольскай даверчай граматай [1, с. 53-56].

Пячатка мае аналопю у наугародсюх матэрыялах. В.Л. Янiн у 1970 г. апублшавау фрагмент булы са збору М.П. Лiхачова [2, с. 185, № 87, с. 256, № 87, с. 290, № 87]. На адным баку маецца надтс «(ДЪ)№Ь/(С)ЛО/(ВО)». Зыходзячы з кампазщыи, на адваротным баку прысутнiчалi выявы двух святых. На апублiкаваным фрагменце маецца выява святога злева, але з-за змяшчэння матрыц булатырыя адсутшчае наяуны надпiс «В(А)/С/Н/Л(ИЙ)» на нашай пячатцы. Затое маецца адсутны калончаты надпiс «П/N/O», што пазначае святога справа. Паколью на фрагменце пячатю з Ноугарада адсутнiчала iмя «Васшй», зыходзячы з наяунага надпiсу i шанаграфп В. Л. Янiн выказау здагадку, што на пячатцы змешчаны святыя Пётр i Павел [7, с. 173].

У 2014 г. даследчыкам I.A. Жукавым была апублiкавана цэлая була з легендай «ДьнЬслово» i выявай пары святых, знойдзеная у Мшскай вобласцi. Яна была адщснута той жа парай матрыц, што i пячатю з Полацка i Ноугарада. На абароце размешчана выява святых у поуны рост з калончатымi надпiсамi «В/С/Н/Л/Н/О/I», «П/N/O», «К/Р/А/Т1/О/С». Гэта дазволiла даследчыку вызначыць пару святых як Васшя i Панкращя [8, с. 18].

В.Л. Янш i П.Г. Гайдукоу у 1998 г. апублiкавалi булу з Ноугарада з выявай святога Панкращя Таура-меншскага i грэчаскiм надпiсам «Госпадзi дапамажы Панкрацiю Святаславiчу». Яна была атрыбутавана аутарамi унуку Яраслава Мудрага, мурамскаму i чаршгаускаму князю Яраславу Святаславiчу (памёр у 1129 г.) [5, с. 22, № 30А].

На разглядаемай намi пячатцы з Полацка i буле з Мшскай вобласщ змешчана выява двух святых -Васшя i Панкращя. Паколью яны не адносяцца да л^ парных святых, даследчык выказау здагадку, што гэта нябесныя заступнiкi князя i яго бацькь Адпаведна, уладальшкам пячатак мог быць сын Яраслава Святаславiча. 1.А. Жукау лiчыць, што гэта мог быць мурамсю князь Юрый Яраславiч, хрысцiльнае iмя якога нам невядома [8, с. 18]. Але iмя Юрый з'яуляецца хрысщянсюм. У Яраслава Святаславiча было яшчэ два сыны, вядомых пад славянскiмi iмёнамi Святаслау i Расцiслау. 1х хрысцiянскiя iмёны нам невядомыя. Не выключана, што адзiн з iх мог быць ахрышчаны пад iмем Васiлiя [9, с. 56].

Була № 4 (малюнак 1, 4) была знойдзена у 2015 г. у ходзе архггэктурна-археалапчных даследаван-няу Спаса-Праабражэнскай царквы Спаса-Еуфрасiннеускага манастыра у Полацку, якiя праводзяцца По-лацюм дзяржауным унiверсiтэтам i Дзяржауным Эрмггажам, разам з яшчэ адной пячаткай. Стратыгра-фiчна знаходкi размяшчалiся недалёка адна ад адной [10, с. 11]. Адна з бул належала Еуфрасшш Полацкай, другая пячатка была атрыбутавана як етскапская [11, с. 5].

Дыяметр пячатм - 20 мм. Памер свшцовай нарыхтоУкi не адпавядае большаму памеру матрыц булатырыя. Адбиак зрушаны адносна нарыхтоую, таму выявы праглядаюцца з цяжкасцю. Аднак, з аднаго боку пячатю выразна прыкметны крыжовы нiмб, што дазваляе сцвярджаць, што на адным баку булы змешчаны фрагмент выявы 1суса Хрыста у кропкавым абадку. На адваротным баку размешчана выява святога у поуны рост або пакаленная. Таюм чынам, була належыць да княжацкiх пячатак разраду I/2 - з выявай 1суса Хрыста i святога [1, с. 26; 12, с. 166].

У булы з Полацку маецца аналопя з л^ выпадковых знаходак з Аршанскага раёна Вщебскай вобласщ [13, с. 17, мал. 5]. Пячатка мае дрэнную захаванасць, але на дадзеным асобнiку няма змяшчэння матрыц булатырыя, i малюнак адбiуся цалкам. Таму можна вызначыць, што 1сус сядзщь на троне, а на адваротным баку булы змешчана выява архангела i лиары «ГЛ» (Гаурыш). Дыяметр булы роуны 21 мм, што практычна супадае з дыяметрам нашай пячаткi.

Афармленне булы i характар выявы 1суса Хрыста на троне стылктычна адпавядаюць княжацюм пячаткам XIII - першай чвэрщ XIV стст. [5, с. 66-67]. Таюм чынам, була належала князю XIII - першай чвэрщ XIV стст., яю займау велiкакняжацкi прастол i наау у хрышчэннi iмя ГаУрыiл. Гэтым умовам адпавядае асоба Святаслава Усеваладавiча, вялiкага князя уладзiмiрскага (1246 - 1248 гг.), сына Усевалада Вялшае Гняздо [14, с. 111].

Вядомы 49 асобнiкаУ пячатак Святаслава з выявай архангела Гаурыша i святога Дзмпрыя Салун-скага [2, с. 122]. У 1246 г. пасля смерщ свайго брата Яраслава Усеваладавiча Святаслау атрымау па спад-чыне уладзiмiрскае вялiкае княжанне. Верагодна, з гэтым звязана змена тыпа булы - выява Дзмирыя Салунскага замяняецца выявай Хрыста як указанне на суверэннасць улады князя. Таксама афармленне

новага тыпу бул падобна да стылю пазнейшых пячатак Яраслава Усеваладавiча з выявамi Хрыста на троне i святога Фёдара [5, с. 64-65].

Нераунамернае суаднясенне колькасщ вядомых асобшкау раннiх i позшх пячатак Святаслава Усеваладавiча (49 да 2) можа тлумачыцца тым, што ва Уладзiмiры ён княжыу толью два гады (1246 - 1248 гг.). А праз яшчэ 4 гады у 1252 г. сканау [14, с . 112]. У вышку перыяд выкарыстання пячатак з выявай Хрыста i архангела Гаурыша быу адносна невялiкi. Такiм чынам, дадзеная пячатка з'яуляецца познiм тыпам пячатак уладзiмiрскага вялiкага князя Святаслава Усеваладавiча.

Наступныя пячаткi немагчыма дакладна атрыбутаваць па прычыне дрэннай захаванасщ выяу. Аднак магчыма устанавiць ix прыналежнасць да разрада VI/1 з выявамi святых з абодвух бакоу, што дазваляе аднесцi пячаткi да княжацюх бул XII - XIII стст. [1, с. 60].

Була № 5 (малюнак 1, 5) паходзщь з калекцьи выпадковых знаходак С. Мixейкi [6, с. 57, №72]. З аднаго боку змешчана выява святога, з другога - архангела. Памер - 17 х 21 мм.

Була № 6 (малюнак 1, 6) з'яуляецца выпадковай знаходкай з Полацка. З абодвух бакоу пячатю знаходзяцца выявы святых. Памер складае 22 х 24 мм.

Була № 7 (малюнак 1, 7) - выпадковая знаходка. З аднаго боку змешчана выява святога, з другога -моцна зацёртая выява святога, праглядаецца адбггак плеценага шнура. Памер - 20 х 21 мм.

Була № 8 (малюнак 1, 8) таксама з'яуляецца выпадковай знаходкай. Уяуляе сабой фрагмент (палову) пячаткь З абодвух бакоу знаходзяцца выявы святых. Памер складае 20 х 11 мм.

Заключэнне. Таюм чынам, у вышку вывучэння сфрагютычнай калекцыи НПГКМЗ вылучана група свiнцовыx княжацкix пячатак XI - XIV стст. у колькасщ 8 экзэмплярау. Дзве з ix знойдзены пры ажыццяу-леннi археалапчных раскопак на Верxнiм замку каля Сафшскага сабора i каля Спаса-Праабражэнскай цар-квы у Полацку, астатшя шэсць з'яуляюцца выпадковымi знаxодкамi з тэрыторыi горада. Пячаткi датуюцца XI - XIV стст. Адна була адносщца да групы пячатак грэка-рускага тыпу i разрада VI/2 - святы/легенда, адна - да разрада VII/3 -два святых/легенда, адна - да разрада I/2 -1сус Хрыстос/святы, пяць бул адносяцца да разрада VI/1 з выявамi святых з абодвух бакоу. Атрыбутаваны 3 пячатю, што належалi полацкаму князю Васшьку Святаславiчу, аднаму з сыноу мурамскага князя Яраслава Святаславiча i вяикаму князю уладзь мiрскаму Святаславу Усеваладавiчу. Удакладнена датыроука пячаткi Усевалада Яраславiча.

Л1ТАРАТУРА

1. Белецкий, С.В. Введение в русскую допетровскую сфрагистику : учеб. пособие / С.В. Белецкий. - СПб. : Б.и., 2001. -192 с.

2. Янин, В.Л. Актовые печати Древней Руси X-XV вв. : в 3 т. / В.Л. Янин. - Т. I: Печати X - начала ХШ в. - М. : Наука, 1970. - 327 с.

3. Гайдуков, П.Г. Новгородский буллотирий XIV в. / П.Г. Гайдуков, О.М. Олейников // Археология и история Пскова и Псковской земли. Семинар имени академика В.В. Седова : материалы 58-го заседания, Псков, 17-19 апр. 2012 г. / Ин-т археологии РАН, Археологический центр Псковской обл., Псков. археолог. центр, Псков. музей-заповедник ; редкол.: Н.В. Лопатин (отв. ред.) [и др.]. — М., Псков, 2013. — С. 242-250.

4. Булкин, В.А. Работы в Полоцке / В.А. Булкин, В.А. Булкин, В.Н. Смирнов, И.Е. Ратнер // Археологические открытия 1978 г. — М. : Наука, 1979. — С. 480-481.

5. Янин, В.Л. Актовые печати Древней Руси X-XV вв. : в 3 т. / В.Л. Янин, П.Г. Гайдуков. - Т. III: Печати, зарегистрированные в 1970-1996 гг. - М. : Интрада, 1998. — 502 с.

6. Археалапчныя знаходи з асабютай калекцын С.Л. М1хейю : каталог/ Уклад. Н.Г. Лупна. - Полацк : НПГКМЗ, 2010. - 174 с.

7. Янин, В.Л. Печати с надтсю «Дьнеслово» / В.Л. Янин // Советская археология. - 1962. - № 2. - С. 158-177.

8. Жуков, И.А. Ранние вислые печати Муромских князей Ярослава (Панкратия) Святославича и Юрия (Василия) Ярославича / И.А. Жуков // Нумизматика и фалеристика. - 2014. - № 4. - С. 16-18.

9. Калбеко, Л.Г. Печать с надписью «ДънЪслово» из музейного собрания Национального Полоцкого историко-культурного музея-заповедника / Л.Г. Калбеко // Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцын (па вышках навукова-даследчай работы супрацоушкау Нацыянальнага Полацкага псторыка-культурнага музея-запаведшка у 2018 г.) / уклад. Т.У. Яв1ч ; навук. рэд. Т.А. Джумантаева. - Мшск : Медысонт, 2019. - С. 54-57.

10. Спасщжэнне першапачатковай задумы арх1тэктуры Полацкай Спаса-Праабражэнскай царквы: па вышках дасле-даванняу 2015 года / Я. Торшын [i шш.] // Беларуси пстарычны часотс. - 2016. - № 7. - С. 5-16.

11. Дук, Д. Пячатка Еуфрасшш Полацкай / Д. Дук, I. Калечыц, А. Коц // Беларуси пстарычны часотс. - 2015. - № 7. -С. 13-18.

12. Калбеко, Л.Г. Предметы древнерусской сфрагистики из раскопок на территории Полоцка в 2012-2017 гг. (из фондов Национального Полоцкого историко-культурного музея-заповедника) / Л.Г. Калбеко // Новгород и Новгородская земля. История и археология. Материалы XXXIII научной конференции, посвященной 90-летию со дня рождения В.Л. Янина, Великий Новгород, 22-24 января 2019 г. / отв. ред. Е.А. Рыбина. - Великий Новгород, 2020. - Вып. 33. - С. 165-168.

13. Жуков, И. Вислые печати преподобной княжны Евфросинии Полоцкой / И. Жуков // Нумизматика и фалеристика. -2013. - № 2. - С. 16-18.

14. Кучкин, В.А. Формирование государственной территории Северо-Восточной Руси в X - XIV вв / В.А. Кучкин. - М. : Наука, 1984. - 353 с.

Поступила 12.12.2020

PRINCELY SEALS OF THE XIth - XIVth CENTURIES FROM THE TERRITORY OF POLOTSK (FROM THE FUNDS OF THE POLOTSK NATIONAL HISTORICAL AND CULTURAL MUSEUM-RESERVE)

L. KALBEKA

The article is devoted to the attribution of lead seals, identified in the territory of Polotsk from the funds of the National Polotsk Historical and Cultural Museum-Reserve (NPIKMZ). Considered 8 seals, which belong to the category of princely seals. Two of them were found during archaeological excavations at the Upper Castle near the St. Sophia Cathedral and near the Transfiguration Church in Polotsk, the remaining six are accidental finds from the city. The seals date back to the 11th - 14th centuries. 3 seals are attributed, it belonged to the Polotsk prince Vasilko Svyatoslavich, one of the sons of the Murom prince Yaroslav Svyatoslavich, the Grand Duke of Vladimir Svyatoslav Vsevolodovich. The dating of the seal of Vsevolod Yaroslavich has been clarified.

Keywords: seals, sigillography, Polotsk.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.