Научная статья на тему 'Інфлянцкая кампанія войска Вялікага Княства Літоўскага 1608 - 1609 гадоў'

Інфлянцкая кампанія войска Вялікага Княства Літоўскага 1608 - 1609 гадоў Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
20
4
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
ВОЙНЫ / ВОЕННЫЕ КАМПАНИИ / ВОЕННОЕ УПРАВЛЕНИЕ / ШВЕДЫ / ЛИТОВЦЫ / ГЕТМАНЫ / ФИНАНСИРОВАНИЕ ВОЙН / ВЕЛИКОЕ КНЯЖЕСТВО ЛИТОВСКОЕ / ИНФЛЯНТЫ

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Якубаў В.У.

Анализируется состав участников, а также источники финансирования боевых действий против шведов в Инфлянтах. Рассматриваются тактические и психологические приемы военного управления в указанной военной кампании

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

THE CAMPAIGN OF GRAND DUCHY OF LITHUANIA AGAINST INFLANTY IN 1608 - 1609

The specification and description of the little explored in the world historiography campaign of Grand Duchy of Lithuania troops are presented. The composition of the participants and the sources of financing of military operations in 1608 - 1609 against the Swedes in Inflanty is analyzed. Psychological, tactical and military leadership techniques are considered, which allowed on the one hand to perform tactical and strategic objectives of the campaign, and on the other, became a prologue to the Grodno Confederation of 1609 - 1610, which the great hetman of GDL joined for the first time in the Belarusian history.

Текст научной работы на тему «Інфлянцкая кампанія войска Вялікага Княства Літоўскага 1608 - 1609 гадоў»

УДК 94(474.5)"1608 -1609"

1НФЛЯНЦКАЯ КАМПАН1Я ВОЙСКА ВЯЛ1КАГА КНЯСТВА Л1ТОУСКАГА 1608 - 1609 ГАДОУ

В.У. ЯКУБАУ (Полацт дзяржауны утвератэт)

Дэманструецца даследаванне па удакладненш i атсант раней маладаследаванай у сусветнай гiстарыяграфii ваеннай кампанй войска Вялiкага Княства Лтоускага. Аналiзуецца склад удзельткау i крынщы фiнансавання баявых дзеянняу 1608 - 1609 гадоу супраць шведау у !нфлянтах. Разгядаюцца тактычныя i псiхалагiчныя прыёмы вайсковага юраутцтва, яюя дазаволш, з аднаго боку, выканаць так-тычныя i стратэгiчныя задачы кампанй, а з iншага - сталi пралогам для Гарадзенскай канфедэрацьп 1609 - 1610 гадоу, у склад якой упершыню у айчыннай гкторып увайшоу вялт гетман Княства Лтоускага.

Уводзшы. У пстарыяграфп Усходняй i Цэнтральнай Еуропы яшчэ не распрацаванывш заста -юцца пытанш вайны на тэрыторьп 1нфлянтау памiж Вялтм Княствам Лггоусшм (ВКЛ) i Швецыяй у 1600 - 1611 гады i кампанй 1609 года як яе завяршаючай части. 1нфлянты з 1589 года з'яулялкя сумес-ным уладаннем Княства Лггоускага i Польскай Кароны, прыбытк1 i выдатк павшны был1 падзяляцца пароуну. Аднак на практыцы эканамiчная защкауленасць беларуск1х i Мтоусых земляу у Дзвшсшм ган-дл1 i атрыманне большасцi, стаушых сенатарскiмi у 1598 годзе, шфлянцшх пасад прадстаунiкамi ВКЛ прывялi да разгляду палякамi вайны са Швецыяй 1600 - 1611 гадоу за гэтыя земл1 як праблемы ВКЛ.

Традыцыйна сусветная riстарыягpафiя больш увагi надавала удзелу шляхты усёй Рэчы Паспал1тай у "рускай Смуце", якая пачалася у гэты час, а пытаннi вайны са Швецыяй падавалюя фонава у форме абагульненняу. А. Шэлангоусш даказывау важнасць у палiтыцы Польшчы у 1544 - 1621 гадах прэтэнзш на Maris Dominium - панаванне у басейне Балтыйскага мора [1]. Гэты канфлжт М. Робертс разглядау як дынастычны памiж Жыгiмонтам i Карлам Вазамi у 1598 - 1611 гадах, А. Цша - як феадальны канфлiкт за землi 1нфлянтау 1600 - 1629 гадоу [2]. У працах польскiх гiсторыкаУ С. Хербста i Г. Вiснера больш дэталёва разгледжаны баявыя дзеяннi "польска-лггоусюх" войскау падчас Шфлянцшх кампанiй 1600 -1605 гадоу, дзе прысутнiчалi Каронныя кантынгенты, але дзеяннi 1608 - 1609 гадоу, яюя праводзшся войскам ВКЛ i iнфлянцкай земскай службай, засталiся па-за iх увагай, а менавiта у гэтую кампанш была вызвалена ад шведау Парнава i за год разбiтa у суме як мiнiмум 12 000 шведау.

Асноуная частка. Узнауленне баявых дзеянняу у 1нфлянтах адбылося без афщыйнага абвяшчэн-ня вайны з боку Швецын i нечакана для шраунщтва Рэчы Паспалiтай [3]. Паводле перамiр'я 1605 года, памiж Я.К. Хадкевiчам i кiраУнiком шведскага войска у 1нфлянтах Эухiмам Фрэдэрыкам Мансфельдам (Joachim Frederick von Mansfeld) замацоувалася свабода гандлю, абяцалася сустрэча камкарау, якiя былi упаунаважанымi для правядзення мiрных перагаворау. Шведы захавалi захопленыя Парнаву i Шалец, а Рэч Паспалгтая - шведскi Белы Камень. У 1607 годзе Карл IX аб'явiу, што Э.Ф. Мансфельд не з'яуляуся упаунаважаным заключаць перамiр'е, i скасавау яго.

Пасля завяршэння рокашу у ВКЛ у 1606 - 1608 гадах i падпiсання 20 чэрвеня 1608 года перамiр'я памiж Я. Радзiвiлам i Я.К. Xадкевiчам узброеныя сшы ракашан былi распушчаны [4]. Пазбавiушыся паль тычнай падтрымк бiржанскiх Радзiвiлау, частка берасцейскiх канфедэратау у 1605 - 1608 гадах заверба-валася у атрады, яюя фармiравау Я.П. Сапега для 1лжэдзмирыя II, i выехала у межы Маскоускай дзяр-жавы [5, с. 92]. Аднак частка шшых былых "шфлянцшх жаунерау" працягвала займаць эканомй у ВКЛ. Яшчэ у пачатку 1609 года сенатары ВКЛ патрабавалi ад караля вываду былых канфедэратау у 1нфлянты, цi у паход на Пскоу i Вялiкiя Луш [6].

У пачатку лшеня 1607 года шведы падшльнавал^ разграмш, узялi у палон пад Белым Камнем па-трульны аддзел Андрэя Збароускага, якi замяшчау на пасадзе адмiнiстратара Лiвонii Я.К. Xадкевiча, а по-тым захапiлi сам горад. За зiму 1608 года iх аддзелы дайшлi да Бiржау i Зэмбарка. Адначасова шведскi сенат прапанавау лiстом ад 17 красавiка 1608 года абмен палоннывш [7, с. 40]. Паралельна вялюя баявыя дзеянш, таму дыпламатычнае лiставанне, якое было у гэтыя гады, можна разглядаць як спробу адцяг-нення увал.

У чэрвенi 1608 года у вусце Дзвiны прыбыу на 60 караблях Карл IX, праз тыдзень - яшчэ 80 караблёу прывезлi зброю i падмацаванне. КiраУнiком шведау у Шфлянтах быу прызначаны Э.Ф. Мансфельд. Агуль-ная колькасць наяунага у правшиш войска ВКЛ на момант пачатку баявых дзеянняу складала 600 чалавек. Месцам канцэнтрацыi сш Рэчы Паспалiтай у правiнцыi быу абраны Дэрпт. Сюды 20 лютага 1608 года прыбыт уцекачы з Фелша з пушкарамi, гарматамi i правiзiяй, на чале з А. Валовiчам, якiя пасля бунту

нямецшх драбау-наёмшкау не стал абараняць горад ад падстутушых 5000 ворагау 1 адышл пад ахову асноуных сш [8].

Пакуль не было вырашана пытанне з будучай аплатай за службу, Я.К. Хадкев1ч не мог пачаць ак-тыуных дзеянняу. У ма1 1608 года жаунеры, яшя удзельн1чал1 у канфедэрацыях войска у ВКЛ 1 пажадал1 працягнуць дзяржауную службу, 6ыл1 наюраваны з-пад Берасця да Дынамюнда [9]. Акрамя таго, што на выплату 1м пайшт усе прыбытш з падаткау 1 калекта ("таварысюя складю") скарбу ВКЛ за 1606 - 1608 гады - 328404 злотых, падскарбш ВКЛ Ярашу Валов1чу прыйшлося пазычыць у розных прыватных асоб яшчэ 122725,19 злотых 1 12,5 пенезяу [10], а Я.К. Хадкев1ч за 1605 - 1608 гады пазычыу 1 выдаткавау з асабютых сродкау шфлянцкаму войску 1 канфедэратам 70 622 злотых. Палову з 1х быу павшен кампен -саваць скарб ВКЛ, рэшту - Польская Карона [11]. Хадкев1чу удалося узяць у польским кварцяным скарбе у Раве тольш 4300 злотых, грошай на найманне фурманау 1 пяхоты бракавала [3]. Хаця у 1608 -1609 гадах у гаршзоннай службе, сапёрных працах 1 баях выкарыстал1 жамойцшх 1 берасцейск1х выбран-цау, але 1х было замала для выканання уах тактычных задач.

ВялЫ гетман ВКЛ высылау люты 1 выступау на соймжах, заклжаючы шляхту да удзелу у новай шфлянцкай экспедыцьп. Месцам збору быу прызначаны яго замак у Ляхав1чах. Сюды сабралося 1400 вер-шшкау, у тым л1ку атрады, сфарм1раван^1я Валов1чам1, Юшкам1, Хадкев1чам1 1 Радз1в1лам1 (М.К. Радз1вш выстав1у почт у 200, Альбрыхт Радз1в1л - у 300 чалавек), кал1 першыя был рэгал1стам1 1 лаял1стам1 у час рокашу, дык апошшм было важна даказаць сваю лаяльнасць каралю [12, с. 208].

Кал праанал1заваць склад удзельшкау кампани тэрытарыяльна - асноуную масу склал1 прадстау-нш заходняй 1 цэнтральнай частк1 ВКЛ, дзе знаходзшся уладанш азначаных магнацк1х родау, а усходне-беларуск1я земл1 на гэты момант был1 ужо уцягнуты у штэрвенцыю у Маскоускую дзяржаву. У кастрыч-шку 1608 года войска, складзенае амаль цалкам з прадстаушкоу 1 на грошы ВКЛ, выправшася у 1нфлян-ты [9; 13]. Перад 1м1 ставшася задача вызвалщь занятыя шведам1 гарады 1 скончыць вайну у 1нфлянтах.

Пытанне забеспячэння дзяржауным фшансаваннем службы у 1нфлянтах заставалася адкрытым 1 вострым для ВКЛ. Так, яно стаяла першым пунктам у шструкцыи полацкага соймжа ад 4 снежня 1608 г., якая даручала паслам пагадзщца на адзш щ два валочных падатк1 1 усё, што будзе неабходна для хуткага сканчэння шфлянцкай вайны, "не губляючы час у таргоулТ' [14, с. 71]. На варшаусш сойм 15 студзеня -26 лютага 1609 года, маршалкам якога быу абраны будучы гарадзенск1 стараста Крыштоф Весялоусш, паслом ад шфлянцкага войска прыбыу Траян Каханоусш, як1 15 студзеня 1609 года папраау выплацщь рэшту абяцанага жолду да дня св. М1хала 29 верасня 1609 года. Сойм прыняу падатк1 (валочны, чопавы, шосавы, пагалоуны яурэйсш, воднае мыта) 1 прызначыу 1х выключна на вайну у 1нфлянтах. Паслы ад войска дал згоду служыць у крэдыт да 29 верасня 1609 года. Акрамя таго, досвед жаунерскага сваволь-ства 1600 - 1608 гадоу стау прычынай зацвярджэння канстытуцып "Аб парадку паводзш жаунерау" [15, с. 463] 1 "Гетманских вайсковых артыкулау 1609 года", у яюх пад пагрозай смяротнай кары i канфюкацып маёмасцi былi забаронены канфедэрацыi у войску i любое самавольнае размяшчэнне жаунерау ва уладаннях свец-к1х i духоуных феадалау [15, с. 478 - 482].

На момант прыбыцця войска ВКЛ у раён баявых дзеянняу шведы ужо авалодал! Белым Каменем (4 лшеня 1607 г.), Фелiнам (люты 1608 г.), Дынамюндам (27 лшеня 1608 г.), Кокенгаузам (8 жтуня 1608 г.) [12, с. 203]. Калi шведы выйшл да Кокенгауза з гарматамi i "готовым! мастамГ, узнiкла пагроза 1х пера -правы праз Дзв1ну i пераносу баявых дзеянняу непасрэдна на тэрыторыю ВКЛ. Па гэтай прычыне яшчэ у жшуш 1608 года кароль заклiкау шляхту Упiцкага i Вiлькамiрскага паветау тэрмiнова ехаць да Дзвшы. Фармiраванне i кiраунiцтва апалчэннем было даручана павятовым маршалкам [16].

Ужо 28 кастрычшка 1608 года шведы здалi Кокенгауз [17, с. 123]. Непасрэдная пагроза землям ВКЛ была л^вдавана. 31мой 1609 года пасля прыезду Я.К. Хадкевiча у 1нфлянты прыблiзна двухты-сячнае войска ВКЛ i iнфлянцкая земская служба распачалi новую кампанiю. Для выканання аператыу-ных задач i лепшага забеспячэння алы 6ыл1 падзеленыя. Тры гусарсшя харугвы Я.К. Хадкевiча, рота науга-родскага ваяводы Тэадора Скумiна Тышкевiча, сына брэсцкага старасты Геранiма Хадкевiча, Крыштофа, земскага харужага ВКЛ Андрэя Валовiча, 150 чалавек люцынскага старасты Томаша Дубровы i Януша Юшю зiмавалi пад Сандзэлем. Другая групоука блакiравала шведау у Дынаменце: рота польнага пiсара ВКЛ Тэадора Ляцкага, двухсотасабовая конная казацкая рота наваградсюх татарау Багдана (Фурсавiча), пяхотныя роты Я.К. Хадкевiча у 150 чалавек, Шчаснага Невяроускага i шкоцк1я наёмнш Хiла з Рып [12, с. 208 - 209]. Ротам^ выстауленыЕШ Я.К. Хадкевiчам, падчас яго адсутнасщ кiравалi: А. Млоцк1, (?) Хамец, Ж. Тымшсю i Ж. Рагазшсш, Глябовiчамi - (?) Пятров1ч, польск1м1 ротамi С. Казаноускага - Сабансш, Рудн1цк1, Тама-шоусш i г.д. [13]. Акрамя таго, у адрозненне ад шшых кампанiй, войскам ВКЛ дзейсна дапамагл шфлян-цк1я немцы: Я. Фаренсбах выставiу асабовую роту з 200 французах рыцарау, 100 рэйтарау выставiу К. Тызенгауз, 100 рыжсшх кнехтау - Б. Вал, а таксама В. Платенберг, В. Фаренсбах [13]. Павелiчэнню удзе-ла шфлянцшх немцау у вайне на баку ВКЛ садзейшчала i пазщыя Я.К. Хадкевiча адносна 1х штарэсау як

шфлянцкага адмшстратара, i атрыманне iнфлянцамi згодна з рашэннем сойма 1607 года доступу да альтэр-наты вакантных пасад у iх роднай правiнцыi - рэальнае ураунанне iх маёмасных i палпычных правоу з iншымi грамадзянамi Рэчы Паспалггай на усёй тэрыторыi дзяржавы. Для абароны рыжскага порту былi наняты 8 галандсшх i англiйскiх караблёу з акладам 1000 злотых у месяц [18, с. 18].

Напачатку 1609 года быу разбiты атрад шведау, як1 шоу на падмацаванне гарнiзону Дынамюнда. Дзеяннi войска ВКЛ на працягу усёй зiмы былi паспяховыгш, а страты - мшмальныш [9]. Напрыканцы лютага 1609 года роты Я.К. Хадкевiча, Т. Дубровы, К. Хадкевiча, Б. Вала, А. Валовiча хутка i цiха, без распальвання вогшшчау, пазбягаючы гасцшцау i вёсак, выйшлi з лежа у хадкевiчаускiм уладаннi Бiр-жонах пад Шалец (Салiс, Салацгрыва), а адтуль - на Парнаву. Для звязвання сiл ворага i яго дызарыен-тацыi Я.К. Хадкевiч нашравау атрад К. Тызенгауза пад Нарву, а роту Т. Ляцкага - да Дынамюнда. Праз 6 дзён, пакрыушы начныгш маршамi адлегласць у 200 км, на свiтанку 1 сакавжа 1609 года асноуныя сшы ВКЛ з'явiлiся пад Парнавай [9].

Калi спроба атак1 авангарда з марша была адбгга гарматным агнём, усе войск! былi адведзены на паумш ад Парнавы, дзе сталi лагерам i атрымалi суровы загад не распальваць вогнiшчау i не шумець. Гэта мусiла навесцi абаронцау на думку, што убачаны iмi атрад быу нешматлiкай выведкай.

Апоуначы 2 сакавiка 1609 года пачауся агульны штурм Парнавы [12, с. 210]. Пад агнём шведсшх ручнщ, 104 гарадск1х гармат i артылерын карабля, як1 стану на рэйдзе, 14 шатландск1х наёмнiкау Рэчы Паспалгтай падабралiся да гарадской брамы i намаганнямi сапёрнага шжынера Вiльгельма Барбера пе-тардамi падарвалi адну за адной 3 гарадскiя брамы, яго памочшка, таксама француза, шведы пры гэтым падстралiлi. Каб спынiць спрэчш жаунерау наконт шляхецкага прывшея бщца конна, а не лазiць па дра-бiнах, "як халопы", гетман ВКЛ спешыуся сам i шнууся да горада, за iм спешылася 200 таварышау, а 50 гу-сарау у поуным узбраеннi нават палезлi на валы. Аддзелы ВКЛ i iнфлянцы уварвалiся у горад i захапiлi яго, а калi яны пачалi падкладаць выбухоуку пад браму замка, шведы вынесл ключы ад горада [9].

Гетман ВКЛ Я.К. Хадкевiч 2 сакавiка 1609 года урачыста уехау у Парнаву. Падчас бою было за-бгга 45 i паранена столькi ж лщьвшау. Шведы згубiлi 100 забиых i 50 параненых. У палоне апынулася 300 жаунерау, з яшх - 150 шатландск1х наймiтау пад зверхнасцю Кларка перайшлi на службу Рэчы Пас-палiтай. Былi захоплены у палон жонка, сын i сястра шведскага капiтана Дынамюнда Мжалая Стэрн-скольда. У рук1 пераможцау трапiлi усе шведсiя гарматы, 2 гандлёвыя караблi, шмат лодак i барак [12, с. 213]. Гетман ВКЛ падзялiу здабычу памiж рыцарствам i наградзiу параненых пры штурме жаунерау Юрсноу-скага i Сшрасмоускага. Сотня спешаных "паалковых" вершнiкау ВКЛ былi пак1нуты у горадзе для нач-нога дазора на сценах i рынку [9]. Пасля гэтага войска было выведзена з горада у поле, каб не спакушаць яго рабаваннем. Мясцовыя жыхары i служылыя сяляне, не лаяльныя Рэчы Паспалгтай, былi з пашпартамi дэпартаваны на пасяленне у польскае Памор'е, шшыя засталiся пад камандаваннем Кларка.

У Парнаве быу паюнуты гартзон у 50 гусарау роты Я. Юшш, 600 пяхоты, 100 шкотау i 100 пяхоты з роты гетмана, 30 пушкароу з памочшкам^ i войск! ВКЛ выйшлi на Рыгу, пад якой высадзiуся з 8000 дэ-сантам Э.Ф. Мансфельд. Падчас дарогi да гетмана дайшла шфармацыя аб тым, што у Шалцы знаходзiцца шведская эскадра, якая блакавала Рыгу з мора, i вораг не чакау удару. Было вырашана скарыстацца з гэ-тай акалiчнасцi.

Да здабытых у Парнаве караблёу гетман ВКЛ набыу некальш англiйскiх i галандск1х барак, на-грузiу iх порахам, а на пяць караблёу пасадзiу пяхоту. 1нфлянцы, яшя раней прымусова служылi у шведским флоце i перайшлi на бок ВКЛ [19, с. 281], уначы з 23 на 24 сакавка 1609 года удала скiравалi 4 бран-дэры, ад яюх загарэлiся i пайшлi на дно 2 шведсшя караблi, яшя стаялi на якары у порце Шальца. Астат -няя эскадра, абстраляная з гармат i мушкетау, ратавалася у адкрытым моры. Больш марудная флатылiя ВКЛ не стала яе пераследаваць. Порт разам з усiмi запасамi правiзii i зброi дастауся ВКЛ. Там было па-шнута 200 вершнiкау з правiзiяй.

Для таго каб захаваць дысцыпл^ у войску ВКЛ, Я.К. Хадкевiч распаусюдзiу дэзшфармацыю, што на злучэнне з сiламi ВКЛ да Рыгi щзе 2000 курляндцау i нават "адкрыта" для войска выслау да iх некаль -к1 ганцоу. Пасля чаго пашыхтавау свае вазы у некалькi звязаных ланцугамi шэрагау ^ прыкрыушыся iмi ад шведскай марской артылерын, прайшоу ад Шальца да Рып. Горад даслау гетману ВКЛ некальш гармат i роту кнехтау. Пакольк1 Э.Ф. Мансфельд меу значную колькасную перавагу, было небяспечна ладзщь з iм вялiкую бiтву. Таму армiя Я.К. Хадкевiча прайшла недалека ад шведау i пераправiлася на шшы бок Дзвiны, схаваушыся за пагоркамi i лесам.

Мансфельд вырушыу свае васьмiтысячнае войска за iм у пагоню. Калi перадавыя части шведау пабудавалi мост i пачалi пераправу праз раку, вялiкi гетман ВКЛ вывеу свае войскi з засады i ударыу па ворагу кавалерыяй. Увесь авангард шведау, яш не паспеу пашыхтавацца, быу зшшчаны. Потым былi захоплены масты, i шведы на iншым баку Дзвшы пайшлi ураструску [12, с. 215]. У палон трапша 100 чала-век, захоплена 18 харугвау, забiта да 2000 шведау. Пасля гэтай перамоп войска ВКЛ аблажыт Дынамюнд,

а Э.Ф. Мансфельд зняу аблогу з Рып i намравауся пад Парнаву, дзе заблашравау тамашнi гарнiзон ВКЛ i накапау памiж морам i горадам умацаваны лагер [12, с. 214]. Настуту перапынак у баявых дзеяннях.

Вайсковае ираунщтва ВКЛ iмкнулася забяспечыць дзяржауную падтрымку для войска у 1нфлянтах. У лiпенi 1609 года Жылмонт Ваза у В1льн1 выказау падзяку за службу Я.К. Хадкевiчу i жаунерам i пад-тсау 1м некальи маёмасных прывiлеяу [20, арк. 737 - 770; 21]. Шла падрыхтоука да вайны з Маскоускай дзяржавай i фiнасаванне шфлянцкага войска станавiлася праблематычным. Прадстаунiкi ад шфлянцкага войска прысутнiчалi на вальных соймах i соймiках ВКЛ, ведалi аб цяжкасцях у зборы падаткау для свое-часовага забеспячэння ваенных дзеянняу i кампенсацыi страт на узбраенне, але дэманстравалi паслам соймавыя канстытуцыi i патрабавалi, каб улады выканалi свае ранейшыя абяцаннi [22]. У канцы чэрвеня 1609 года гетман ВКЛ наняу аддзел пяхоты i сачыу за тым, каб навабранцы 6ыл1 апранутыя i узброеныя у В1льн1 i выправшся у 1нфлянты [23]. Дваццатага жшуня 1609 года Я.К. Хадкевiч выехау да войска у 1нфлянты [12, с. 219], дзе тсьмова пацвердзiу, што будзе "разам з жаунерамГ, чым фактычна далучыуся да канфедэрацш [9]. Праблема забеспячэння жаунерау засталася нявырашанай, аднак "праканфедэрацкая" пазщыя i аутарытэт гетмана дазволiлi выканаць задачы кампани 1609 года сканфедэраваным войскам.

У канцы жшуня дзьве тысячы войска ВКЛ падышло пад Парнаву. Шведы паспрабавалi падпшь-наваць войск на начлезе за 30 км ад Парнавы, 6ыл1 адкiнуты ^ адыходзячы, завалiлi дарогу дрэвамi i за -секамi. Зразумеушы, што наюрунак удара раскрыты, Я.К. Хадкевiч правёу нечаканы рэйд па нашрунку Белы камень - Каркус - Фелш i з'яв1уся пад Старой Парнавай з поуначы 15 верасня 1609 года. Войска Я.К. Хадкевiча захапiла форт на дарозе з Парнавы на Рэвель, спын1л1ся у 4 м1лях ад лагера шасщтысяч-най армп шведау. Драбы пачалi будаваць мост праз раку Парнава, каб ахатць шведау у абцуп ц1 выцяг-нуць на адкрыты бой [23]. Шведы паспрабавалi напасщ на лагер ВКЛ, 6ыл1 адшнуты, аднак 1м удалося выйсц1 са свайго лагера i пабудаваць новы у 7 км па дарозе на Рэвель у моцнай пазщып пш1ж багнау i пу-шчау. Адыходзячы, шведы нарабiлi засекау па дарогах i шырока разаслалi свае раз'езды, чым перарвалi пад-воз харчавання войску ВКЛ. У баях пад Парнавай войска ВКЛ страцша 100 чалавек забныЕШ [19, с. 282], шведы - каля 400 чалавек i 2 палявыя гарматы. З-за праблем забеспячэння войска ВКЛ праз 2 тыдш ад пачатку кампани пачауся вельмi моцны голад, рыцарам прыходзiлася п1ць марскую ваду.

Мансфельд спачатку адвёу армiю у бок Рэвеля, але затым да яго падышлi падмацаваннi, складзе-ныя з 2000 шведских драбау, галандсшх, шатландсшх, 3000 французских i валонсшх вершнiкау-наёмнiкау, i зноу атрымау двухкратную перавагу (5000 супраць 2500 чалавек у Хадкевiча). Забяспечыушы 520 драбау пад камандаваннем Я. Мелецкага i 50 казакоу у гарнiзоне Парнавы харчаваннем, Я.К. Хадкевiч даведауся ад перабежчыка-валона аб планах шведау ющ пад Рыгу, каб дэблакiраваць Дынамюнд, i 22 верасня 1609 года вырашыу 1х апярэдзiць, канчаткова зняць пагрозу Рызе [22].

Галоднае войска ВКЛ знаходзiлася на мяжы бунта, некаторыя жаунеры шл1чыл1 кампашю завер-шанай i без загада гетмана накiравалiся на поудзень 1нфлянтау. Войска ВКЛ рухалася хутчэй за шведау. Падчас маршу пад Дынамюнд 200 вершшкау i каля 500 драбау дэзерщравал^ а рэшта войска 29 верасня 1609 года (дзень Св. Мiхала) у Адзельсшм касцёле абвясцша канфедэрацыю з патрабаваннем выплаты жолду [9]. Аднак з'яуленне шведау пад ираунщтвам Э.Ф. Мансфельда непадалёк ад Рыг1 дазволiла гет -ману ВКЛ пераканаць рыцарства застацца i змагацца [9]. Два дт войска ВКЛ выклiкала ворага на бпву, але той ух^ляуся.

Шостага кастрычшка 1609 года Я.К. Хадкевiч выставiу каля рак Гауя "безабаронны" абоз, дзе нiбыта цьв1чыу навабранцау [22], пад удар шведау i прымуау шведау спачатку падзялiць сшы, а потым парушыць шэрагi. Пасля чаго харугвы Т. Дубровы, Я.К. Хадкевiча, Аляксандра Галоучынскага, Мiкалая Нарушэвiча Ударылi з засады у фланг ворага, i iнфлянцкая групоука шведау была канчаткова зшшчана [22; 25, с. 58 - 59; 26, с. 155 - 157]. Войска ВКЛ гнала ворага 2 мш, захапша у палон 100 афщэрау, 14 ха-ругвау, забiла i паранiла 1500 шведау i 1х наймiтау [27]. Пасля 61твы гетман ВКЛ упраау канфедэратау застацца у правiнцыi яшчэ на 2 тыдш, каб здабыць Дынамюнд [9].

Шантажуючы каменданта Дынамюнда высылкай яго сваякоу у польскую няволю, Я.К. Хадкевiч прымуау таго выпусц1ць з палона невядомага нам ксяндза езуiта i хадкевiчаускага клiента - быхаускага намесшка, Андрэя Пукля [12, с. 224]. Перамовы, як1я праводзiу будучы рыжсш стараста А. Радзiвiл, скла-л1ся удала [21]. Шведски гарнiзон капiтулiравау 9 кастрычнка 1609 года [25, с. 58 - 59; 28]. Гетман ВКЛ адпусщу уах палонных i дау 218 злотых дынамюндскай пяхоце i 396 злотых 1х капiтану А. Статэльсану на дарогу дамоу [13, арк. 117]. У той жа дзень, так i не дачакаушыся абяцаных каралём грошай ад карон-нага падскарбiя, на чацвертым ад пачатку канфедэрацыi коле, шляхецкая кавалерыя палчыла вайну скон-чанай, стварыла канфедэрацыю i з'ехала з 1нфлянтау у Гарадзенскую эканомш.

Жыпмонт Ваза чарговы раз паабяцау выплацiць канфедэратам грошы i заклгау далучыцца да дзяр-жауных войскау, як1я з верасня 1609 года аблажылi Смаленск. Агулам кампанiя 1609 года каштавала скарбу ВКЛ 54413 злотых, а асабюта Я.К. Хадкевiчу - 35311 злотых, аднак жаунеры грошай у Рызе не

дачакалюя [13, арк. 117 - 123]. Нягледзячы на наяунасць у гетмана ВКЛ звестак аб канцэнтрацьи у Эстляндш пабiтых шведау, зборы у ТИветтыл паспалiтага рушання, найме на шведскую службу 5000 шкотау i англiчан, i нявызначанасщ будучага нак1рунку ix удару - щ у Маскоускую дзяржаву, щ у 1нфлянты, зiмой 1609/1610 гадоу з 1200 чалавек пяхоты з Рэчы Паспалiтай не дайшлi да шфлянцшх гаршзонау, а з 600 драбау у Парнаве засталося 200 [30; 31]. Далей задача абароны 1нфлянтау лягла на мясцовую земскую службу, дабраахвотшкау i скарб ВКЛ.

Пачалюя перамовы аб перамiр'i. Пасля смерцi Карла IX 30 кастрычшка 1611 года Жыгiмонт Ваза паспрабавау аспрэчыць заняцце пасады караля Швецып Густавам II Адольфам. Аднак Рэч Пасалiтая не магла весщ адначасова вайну з Маскоускай дзяржавай i Швецыяй, таму кароль дау згоду на заключэнне перамiр'я. Адной з умоу перамiр'я, заключанага 16 кастрычшка 1611 года, была канстатацыя таго, што Жыгiмонт III - уладар Рэчы Пасал1тай, а не Швецыг

Заключэнне. У вынiку кампанй 1609 года войска ВКЛ пад кiраунiцтвам Я.К. Xадкевiча здолела адстаяць Iнфлянты у складзе Рэчы Паспалггай. Нягледзячы на тое, што быу страчаны Белы Камень, але л^щавана пагроза Рызе i вызвалена Парнава, тэрыторыя Iнфлянтау вярнулася да status possesio на 1582 год. Войска, якое ваявала у Iнфлянтаx, было складзена i аплочана у асноуным ураджэнцамi ВКЛ i Iнфлянтау. Большая частка кампанй была праведзена войскам, якое было у стане канфедэрацып, што вы -кл1кала праблемы з дызертырствам i дысцыплшай, але гетман ВКЛ Я.К. Xадкевiч вельмi удала выкары-стау свой вайсковы талент i сал1дарнасць канфедэратау для выканання задачы кампанй i захавання Ш-флянтау у складзе Рэчы Паспалиай.

ЛIТАРАТУРА

1. Szel^gowski, A. Walka o Baltyk (1544 - 1621) / A. Szel^gowski. - Lwów - Poznan: Naklad Wydownictwa Polskiego, 1921. - 324 s.

2. Тила, А.А. Борьба литовских и шведских феодалов из-за Ливонии в конце XVI - начале XVII века, политические и экономические последствия для Литвы: автореф. дис. ... д-ра ист. наук: 07.00.02 / А.А. Тила. - Вильнюс, 1987. - 41 с.

3. Лют, Я.К. Xадкевiча да Жыпмонта Вазы з Ляxавiч 1608 г. / Я.К. Лют // Бiблiятэка Чартарыйсшх. -Кракау // BCzart. - Rkps. 104. - № 74.

4. Замiрэнне пам1ж панам гетманам (Я.К. Xадкевiчам) i панам падчашым ВКЛ (Я. Радзiвiлам) абоз пад Берасцем i Старой вессю 20.06.1608 // BCzart. - Rkps. 104. - № 61.

5. Wisner, H. Lisowczycy / H. Wisner. - Warszawa: Ksi^zka i wiedza, 1972. - 357 s.

6. Лют Герашма Xадкевiча да Л. Сапеп, 1609 г. // Дзяржауны арх1у на Вавелг Кракау (APW.) - Арxiу Сангушкау (AS.) - Rkps. Sygn. 51. - Арк. 59.

7. Historia Dyplomacji Polskiej / pod red. Z.Wójcika. - Warszawa: Panstwowe wydawnictwo naukowe, 1982. -Т. 2. - 775 s.

8. Шструкцыя i тлумачэнне фелiнскix мяшчан пасля дабраахвотнай здачы горада, дадзеная пасля люта-вога загада гемана. Дэрпт. 1608 г. // BCzart. - Rkps. 3238. - Арк. 52 - 54.

9. Шструкцыя Я.К. Xадкевiча (тдумачэнне кольшх пунктау аб каторых з панам падканцлерам гаварыу праз Радвана да абозу пасланыя), 1609 г. // BCzart. - Rkps. 103. - № 258.

10. Справаздача Яраша Валовiча, падскарбiя земскага за 1605 г., учыненая на сойме Варшаусшм 30.03.1613 // Рас. нац. бiбл. Санкт-Пецярбург (РНБ). - Автографы Дубровского. - Авт. 63/2. - Арк. 38 - 40.

11. Выказ сум, занятых Я.К. Xадкевiчам на вайну у Шфлянтах, у руш Андрэя Пукля паданыя 12.01.1610 // BCzаrt. - Rkps. 3236. - № 64.

12. Naruszewicz, A. Historyja J.K. Chodkiewicza wojewody wilenskiego hetmana WXL / А. Naruszewicz. -Warszawa: Drukarnia № 645 przy Nowolipiuju, 1805. - Т. 1. - 450 s.

13. Рэестр выплаты войску у Рызе 1609 г. // Арxiу Галоуны Актау Даушх. Варшава (AGAD). - Акты скарбовых камюш (ASK). - Dz. II. - Sygn. 39.

14. Галубовiч, В. Шструкцыя полацкай шляхты на сойм 1608 г. / В. Галубовiч, А. Радаман // Commetarii polocenses historici. - 2006. - T. III. - C. 70 - 72.

15. Volumina legum: w 9 t. / nakladem i drukiem Jozofata Ohryzki. - St. Petersburg: Przedruk zbioru praw staraniem xx. pijarow w Warszawe, od roku 1732 do roku 1782, wydanego, Drukarnia J. Ohryzki, 1859. -T. II: АЬ anno 1550 ad annum 1609. - 482 s.

16. Ушверсал некаторых паветау да Iнфлянтау прылеглых са стараны небяспекi ад шведау каб да пана гетмана купшся як на гвалт. 26.08.1608. Кракау // Нацыянальны Пстарычны Арxiу Беларуа (НГАБ). -Фонд КМФ-18. - Воп. 1. - Спр. 289. - Арк. 370.

17. Urwanowicz, J. Wojskowe "sejmiki" kola w wojsku Rzeczypospolitej XVI - XVIII wieku / J. Urwanowicz. -Bialystok: Dzial wydawnictw filii UW w Bialymstoku, 1996. - 265 s.

18. Wisner, H. Wojsko Litewskie w XVII wieku / H. Wisner // Studia i materialy do historii wojskowosci. -Warszawa, 1976. - T. XX. - Cz. II. - S. 5 - 27.

19. Podhorodecki, L. Slawni hetmani Rzeczy Pospolitej / L. Podhorodecki. - Warszawa: Moda, 1994. - 560 s.

20. НГАБ. - Фонд КМФ-18. - Воп. 1. - Спр. 80. Метрыка ВКЛ. npbiBwei шляхце на трыманне пасад i маёмасцi у 1нфлянтах i ВКЛ 1588 - 1614 гг.

21. Прывшей Жыгiмонта Вазы ротмютру Герману Рамелю за ваенныя паслуп. Жнiвень 1609. Вiльня // BCzart. - Rkps. 104. - № 187.

22. Лiст Я.К. Хадкевiча да Жыгiмонта Вазы пасля бггвы i атрымання Дынамента 22.10.1609 // Бiблiятэка iMH Рачыньск1х. Познань. Аддзел рукапюау (BRacz.). - Rkps. 33. - № 56.

23. Лют Я.К. Хадкевiча да Жыпмонта Вазы 1609 г. з 1нфлянтау // Арх1у Дзяржауны на Вавелi. Кракау (APW). - Архiу Хадкевiчау (ACh.) - Rkps. Sygn. 16.

24. Лют Я.К. Хадкевiча да падскарбiя Я. Валовiча ад 15.09.1609, Парнава // APW. - Арх1у Сангушкау (AS). -Rkps. Sygn. 40. - Арк. 351.

25. BCzart. - Rkps. 3238. Кшга гетманская. Карэспандэнцыя Аляксандра Хадкевiча i Я.К. Хадкевiча 1608 - 1609 гг.

26. Korrespodencye Jana Karola Chodkiewicza poprzedzone opisem r^kopismow z archiwum radziwillowskiego, znajduj^cych si§ w Bibliotece Ordynacyi Krasinskich pol^czonej z Muzeum Konstantego Swidzinskiego / Opracowal i opisal W. Chom^towski. - Warszawa: Drukarnia Jana Naworskiego, 1875. - 193 s.

27. Я.К. Хад^ч да Л. Сапеп. 22.10.1609. Рыга // BCzart. - Rkps. 3237. - № 58.

28. Я.К. Хад^ч да Раба // BCzart. - Rkps. 3237. - № 54.

29. Filipczak-Kocur, A. Konfеderacia grodzienska wojska litewskiego w latach 1609 - 1610 / A. Filipczak-Kocur // Pami^tnik Biblioteki Kornickiej. - ^mik, 1981. - Z. 18. - S. 175 - 198.

30. Я.К. Хад^ч да Л. Сапеп 20.11.1609 Рыга // BCzart. - Rkps. 3237. - № 59.

31. Я.К. Хад^ч да Л. Сапеп 30.11.1609 Бержоны // BCzart. - Rkps. 3237. - № 60.

nacmyniy 06.06.2013

THE CAMPAIGN OF GRAND DUCHY OF LITHUANIA AGAINST INFLANTY IN 1608 - 1609

V. YAKUBAU

The specification and description of the little explored in the world historiography campaign of Grand Duchy of Lithuania troops are presented. The composition of the participants and the sources of financing of military operations in 1608 - 1609 against the Swedes in Inflanty is analyzed. Psychological, tactical and military leadership techniques are considered, which allowed on the one hand to perform tactical and strategic objectives of the campaign, and on the other, became a prologue to the Grodno Confederation of 1609 - 1610, which the great hetman of GDL joined for the first time in the Belarusian history.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.