Научная статья на тему 'ХІМІЧНЫ СКЛАД СЫРАВІННАГА МЕТАЛУ ДЛЯ ЮВЕЛІРНАЙ ВЫТВОРЧАСЦІ X - XVIII СТСТ. З ТЭРЫТОРЫІ ПАЎНОЧНАЙ І ЦЭНТРАЛЬНАЙ БЕЛАРУСІ'

ХІМІЧНЫ СКЛАД СЫРАВІННАГА МЕТАЛУ ДЛЯ ЮВЕЛІРНАЙ ВЫТВОРЧАСЦІ X - XVIII СТСТ. З ТЭРЫТОРЫІ ПАЎНОЧНАЙ І ЦЭНТРАЛЬНАЙ БЕЛАРУСІ Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
20
4
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
АРХЕАЛОГіЯ БЕЛАРУСі / ГіСТОРЫЯ СТАРАЖЫТНАЙ ТЭХНАЛОГіі / ЮВЕЛіРНАЕ РАМЯСТВО / АРХЕАМЕТАЛУРГіЯ

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Магалінскі І.У.

Прадстаўлены вынікі даследавання хімічнага складу сыравіннага металу для ювелірнай вытворчасці X - XVIII стст. з тэрыторыі Паўночнай і Цэнтральнай Беларусі. Аўтар прыходзіць да высновы, што адметнай рысай мясцовай каляровай металаапрацоўкі з’яўляецца пераважнае выкарыстанне высокацынкавых шматкампанентных сплаваў, а таксама алавяна-свінцовых сплаваў і нелігіраваных легкаплаўкіх металаў. Наяўнасць у выбарцы складаных сплаваў з высокімі канцэнтрацыямі цынка ўказвае на непасрэдныя кантакты мясцовых ювеліраў з цэнтрамі руднай здабычы і вытворчасці латуней. Шырокае распаўсюджванне ў ХІІ - ХІІІ стст. алавяна-свінцовых сплаваў звязваецца з павелічэннем тэмпаў культавага будаўніцтва, даступнасцю сыравіны, лёгкасцю яе апрацоўкі і знешняга падабенства да серабра. Адзначаецца, што каляровыя металы паступалі ў рэгіён стандартызавана ў форме зліткаў, а таксама ў выглядзе металічнага лому рознага паходжання .

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

CHEMICAL COMPOSITION OF METALLIC RAW MATERIALS FOR JEWELRY PRODUCTION X - XVIII CENTURIES FROM THE TERRITORY OF NORTHERN AND CENTRAL BELARUS

The article presents the results of research on the chemical composition of raw metal for jewelry production in the X - XVIII centuries from the territory of Northern and Central Belarus. The author comes to the conclusion that the predominant use of high-zinc multicomponent alloys, as well as tin-lead alloys and unalloyed low-melting metals is a distinctive feature of local non-ferrous metalworking. The presence of complex alloys with a high zinc content in the sample indicates direct contacts of local jewelers with ore mining and brass production centers. Wide spread of tin-lead alloys in XII - XIII centuries is associated with an increase in the pace of religious construction, availability of raw materials, ease of processing and external similarity to silver. It is noted that non-ferrous metals entered the region standardized in the form of ingots, as well as in the form of scrap metal of various origins

Текст научной работы на тему «ХІМІЧНЫ СКЛАД СЫРАВІННАГА МЕТАЛУ ДЛЯ ЮВЕЛІРНАЙ ВЫТВОРЧАСЦІ X - XVIII СТСТ. З ТЭРЫТОРЫІ ПАЎНОЧНАЙ І ЦЭНТРАЛЬНАЙ БЕЛАРУСІ»

ИСТОРИЧЕСКИЕ НА УКИ

УДК 904:739.1(476.5-21)"9/17" DOI 10.52928/2070-1608-2023-66-1-2-5

ХШ1ЧНЫ СКЛАД СЫРАВ1ННАГА МЕТАЛУ ДЛЯ ЮВЕЛ1РНАЙ ВЫТВОРЧАСЦ1 X - XVIII стст.

З ТЭРЫТОРЫ1 ПАУНОЧНАЙ I ЦЭНТРАЛЬНАЙ БЕЛАРУС11

канд. dem. навук, дац. I. У. МАГАЛ1НСК1 (Полацт дзяржауны ушверстэт Мя Еуфрасшш Полацкай)

Прадстаулены вынт даследавання хгмгчнага складу сыравгннага металу для ювел1рнай вытворчасцi X -XVIII стст. з тэрыторып Пауночнай i Цэнтральнай Беларуci. Аутар прыходзщь да высновы, што адметнай рысай мясцовай каляровай металаапрацоут з 'яуляецца пераважнае выкарыстанне высокацынкавых шматкам-панентных сплавау, а таксама алавяна-свтцовых сплавау i нелтраваных легкаплауюх металау. Наяунасць у выбарцы складаных сплавау з выcокiмi канцэнтрацыямi цынка указвае на непасрэдныя кантакты мясцовых ювелiрау з цэнтрамi руднай здабычы i вытворчаcцi латуней. Шырокае распаусюджванне у XII - XIII стст. алавяна-свтцовых сплавау звязваецца з павелiчэннем тэмпау культавага будаутцтва, даступнасцю сыравты, лёгкасцю яе апрацоую i знешняга падабенства да серабра. Адзначаецца, што каляровыя металы паcтупалi у рэгiён стандартызавана у форме злткау, а таксама у выглядзе металiчнага лому рознага паходжання.

Ключавыя словы: археалоая Беларуа, гкторыя старажытнай тэхналогй, ювелiрнае рамяство, археаметалургы.

Уводзшы. Важнейшай галшой старажытнай рамеснай вытворчасщ з'яуляецца апрацоука каштоуных i ш-шых каляровых металау. Адсутнасць на тэрыторьп Беларуа радовшчау металiчнай сыравшы абумовша асаблi -вае да яе стауленне, што праявшася у першую чаргу у выкарыстанш для яе апрацоуш найбольш прагрэауных для свайго часу рамесных прыёмау i тэхнiк. Гэта дазваляе разглядаць ювелiрнае рамяство у якасцi iндыкатара агульнага узроуню рамеснай вытворчасщ. Важнае значэнне для вывучэння асаблiвасцей мясцовай каляровай металаапрацоук мае даследаванне хiмiчнага складу сыравшнага металу, як выкарыстоувауся рамеснiкамi у пау-сядзённай практыцы i з'яуляецца безумоуным указаннем на адметнасцi ужывання тых цi iншых металау i iх сплавау у пэуным рэгiёне.

Для тэрыторып Пауночнай i Цэнтральнай Беларуа aсaблiвaсцi хiмiчнага складу сыравiны для ювелiрнай вытворчасщ у X - XVIII стст. часткова даследавалкя па матэрылах Полацка i гaндлёвa-рaмеснiцкaгa паселшча Бiрулi [1; 2]. За апошшя гады нaмi вывучаны aсaблiвaсцi элементнага складу 150 прадметау, як1я магчыма aднесцi да кaтэгорыi сыравшнага металу: выплеск! i кроплi металу (7 экз.), нарыхтоук (17 экз.), лггаш (3 экз.), нaцёкi металу (5 экз.), аплаук (51 экз.), абрэзк (20 экз.), дрот (19 экз.), злита (25 экз.), стрыжш (2 экз.).

Даследаванш прaводзiлiся у аддзеле "Выпрабавальна-даследчы цэнтр" Полацкага дзяржаунага ушвера-тэта !мя Еуфрaсiннi Полацкай пад кiрaунiцтвaм С.Ф. Дзенiсёнкa метадам оптыка-эмюшнага спектральнага ана-л!зу (58 экз.), у 1нстытуце ф!зш НАН Беларуа пад шраунщтвам С.М. Райкова (36 экз.) - па метаду лазернага спектральнага aнaлiзу, а таксама аутарам артыкула у aрхеaлaгiчнaй лaбaрaторыi Полацкага дзяржаунага ушвер-сiтэтa !мя Еуфрасшш Полацкай (55 экз.) - па метаду рэнтгенафлюарэсцэнтнага aнaлiзу.

Мэта артыкула - увядзенне у навуковы зварот вышкау aнaлiзу даных, атрыманых падчас вывучэння х!м!ч-нага складу сыравшнага металу X - XVIII стст., яш пaходзiць з матэрыялау археалапчных даследаванняу на тэрыторы! Пауночнай i Цэнтральнай Белaрусi.

Асноуная частка. У вышку праведзенага даследавання устаноулена наступнае размеркаванне абразцоу па тыпах сплавау: латуш (32 экз., 21% выбарк), бронзы (29 экз., 19,5% выбарш), шматкампанеш'ныя сплавы (39 экз., 26% выбарш), алавяна-свшцовыя сплавы i нелтраваныя легкаплаук1я металы (35 экз., 23% выбарю), "чыстая" медзь (12 экз., 8% выбарш), сплавы каштоуных металау (2 экз., 1% выбарш) (Дыяграма).

Даследаваныя вырабы хрaнaлaгiчнa магчыма аднесщ да некальк1х груп: Х - XI стст. - 50 экз. (33% выбарш), XII - XIII стст. - 87 экз. (58% выбарш) i XIV - XVII стст. - 13 экз. (8,7% выбарш). Сярод абразцоу сустрэты злита (9 экз.), выплеск металу, нарыхтоуш (4 экз.), дрот (10 экз.), стрыжань, сляды метала у тыгле i лщейнай форме (2 экз.), аплауш (3 экз.), а таксама два фрагменты пласцшак.

Медна-цынкавыя сплавы прадстаулены двайным! (9 экз.), алавяныш (3 экз.) i свшцовыш (20 экз.) лату-ням! Сплавы вызначаюцца высоким! канцэнтрацыям! цынка, як1 у складзе 17 абразцоу перавышае 10%. Пры гэ-тым у метале асобных вырабау утрыманне гэтага металу перавышае 20% (злггак X ст. з Б!рулей (Zn = 20,98%) i фрагмент дроту XI - XII стст. з Полацка (Zn = 24,17%)). Неабходна таксама адзначыць адносна невялЫ працэнт

1 Артыкул падрыхтаваны у межах Дзяржаунай праграмы навуковых даследаванняу «Грамадства i гумаштарная бяспека беларускай дзяржавы» на 2021-2025 гг. (падпраграма «Псторыя», заданне «Археалапчная спадчына як фактор забеспячэння гумаштарнай бяспею беларускага грамадства», праект «Гаспадарка, культурным ^a^ium i насельнщтва Полацка i Полацкага Падзвшня у эпоху станаулення i развщця пстарычных форм беларускай дзяржаунасщ у IX-XVin стст.»).

свшцовых дамешак, яшя тольк1 у складзе 8 прадметау перавышаюць 5%. Канцэнтрацыя волава у абразцах вага-ецца ад 0,002 да 1,35%. Пры гэтым тольк1 у складзе трох вырабау утрыманне гэтага металу перавышае 1% (алавяная латунь).

40

Дыяграма. - Размеркаванне сыравшнага металу X - XVIII стст. па тыпах сплавау

Так1м чынам, мясцовыя рамеснiкi мелi доступ да высокаякаснай медна-цынкавай сыравшы, якая вызна-чаецца высоким працэнтам утрымання цынка i мшмальныш дамешкамi iншых металау. Пры гэтым, латунь не з'яулялася асноунай у каляровай металаапрацоцы рэгiёна.

Бронзы сярод даследаваных прадметау прадстаулены алавяньЕШ (5 экз.), свшцовым (16 экз.) i алавяна-свшцовыш вырабамi (8 экз.). Сярод абразцоу сустрэты артэфакты Х - XI стст. - 12 экз. i XII - XIII стст. - 17 экз. Бронзы у выбарцы прадстаулены, у асноуным, аплаукамi розных форм i памерау - 20 экз. i толькi адным злiткам свiнцовай бронзы X ст. з Бiрулей, як вызначаецца высоким утрыманнем свiнца - 23%.

Магчыма адзначыць, што крынщай сыравiннага металу для вытворчасцi бронзавых вырабау з'яулялiся злiткi i металчны лом рознага паходжання. Датаванне бронзавага сыравшнага металу не выходзiць за межы XIII ст., што трэба звязваць з абмежаваным выкарыстаннем мясцовывш рамеснiкамi дадзенай сыравшы для вытворчасщ у больш познi час. Набходна таксама адзначыць мшмальную колькасць прадметау з алавяна-свшцовай бронзы (5% выбарш), з якой зроблена 17% уах вырабау з каляровых металау X - XVIII стст. з тэрыторш Пауночнай i Цэнтральнай Беларусi для яшх вядомы хiмiчны склад [3, с. 69]. Дадзеная акалiчнасць дазваляе меркаваць, што большая частка прадметау з алавяна-свшцовай бронзы мае iмпартнае паходжанне.

Шматкампанентныя сплавы прадстаулены шматкампанентныЕШ бронзаш (9 экз.) i шматкампанентныЕШ латунямi (30 экз.). Артэфакты датуюцца X - XI стст. - 20 экз., XII - XIII стст. - 16 экз. i XVII - XVIII стст. - 3 экз. Лчыцца, што шматкампанентныя сплавы не стваралюя майстраш-юветраш адмыслова, а уяуляюць сабой вышк зме-швання металiчнага лому i шшай рознахарактарнай сыравшы. М1ж тым, для даследаванай выбарк неабходна адзна-чыць наяунасць 11 злiткау з гэтага сплаву, што складае 28% уах абразцоу. Такм чынам, шматкампанентныя сплавы у асноуным траплялi да мясцовых ювелiрау у стандартызаваным выглядзе i, верагодна, утваралiся свядома.

Важнай характарыстыкай мясцовай каляровай металаапрацоуи трэба лiчыць перавагу шматкампанентных латуней, яшя складаюць большую частку даследаваных вырабау - 30 экз., 77% уах складаных сплавау. Важнай рысай гэтых металау з'яуляецца высокае утрыманне у сплавах цынка. Так, у складзе 15 абразцоу канцэнтрацыя гэтага металу знаходзщца у дыяпазоне ад 5 да 10%, а у метале 11 прадметау утрыманне Zn перавышае 10%, дасягаючы 24,86% у складзе нацёка на сценке тыгля. Улiчваючы, што канцэнтрацыя цынка знiжаецца на 1-10% пры кожнай пераплауцы, магчыма меркаваць, што абразцы з тэрыторыi Пауночнай i Цэнтральнай Беларусi у мшмальнай ступенi падвяргалiся пераплаукам i паступалi з рэгiёнау, блiзкiх да вытворчасщ латуней [4, с. 731]. Пасрэдшкам у паступленш дадзенага вiда сыравшы трэба лiчыць Прыбалтыку, дзе фiксуюцца знаходк1 металiч-ных злiткау з блiзкiмi канцэнтрацыямi цынка [9, с. 111].

Свтцова-алавянныя сплавы i нелггграваныя легкаплаутя металы займалi важнае месца у каляровай метала-апрацоуке рэгiёна. Дадзеныя металы прадстаулены у выбарцы "чыстым" свiнцом (14 экз.), "чыстым" волавам (1 экз.), а таксама сплавамi на аснове свшца (сплау свiнца з волавам (5 экз.), сплау свiнца з цынкам (1 экз.), сплау свшца з меддзю i волавам (4 экз.), сплау свшца з волавам i цынкам (1 экз.)) i сплавамi на аснове волава (сплау волава са свшцом (4 экз.), сплау волава з меддзю i свшцом (3 экз.), сплау волава з меддзю (2 экз.)). Асноунай колькасцю абразцоу выбарш прадстаулены прадметы XII - XIII стст. (34 экз.). Сярод абразцоу сустрэты аплауш (13 экз.), выплеск!, кроплi i метал з тыгля (4 экз.), нарыхтоуш (4 экз.), дрот (2 экз.), пласцшш (8 экз.), а таксама злггш (4 экз.).

Шырокае распаусюджванне дадзеных металау абумоулена даступнасцю i таннасцю падобнай сыравшы, яе добрыЕШ лiцейнымi якасцям^ магчымасцю апрацоуш без уздзеяння высоких тэмператур, а таксама знешшм падабенствам да дарапх сярэбраных упрыгажэнняу. Выкарыстанне гэтых сплавау трэба у першую чаргу звязваць

з штэнздфгкацыяй каменнага культавага будаунщтва у XII - XIII стст., у вышку чаго з'явшся сталыя кантакты з месцамi руднай здабычы, у першую чаргу свшца. Распаусюджванне алавяна-свiнцовых сплавау, акрамя эстэ-тычных i тэхналагiчных характарыстык, абумоулена i практычныЕШ задачамi па пазбяганн "алавянай" чумы для чаго да волава дадавауся свiнец у якасщ флюсу [8, с. 83].

"Чыстая " медзь з'яуляецца iндыкатарам доступу рамесшкау да крынiц чыстага металу. У выбарцы зафш-савана 12 абразцоу з гэтага металу. Асноуная колькасць прадметау (7 экз.) прадстаулена аплаукамi розных форм i памерау. Большая частка прадметау вызначаецца ктотнай чысцiнёй метала. Так, у складзе 8 абразцоу выяулена звыш 98% Cu. Пераважная большасць прадметау датуецца XII - XIII стст. - 7 экз., сустрэты таксама вырабы X -XI стст. - 2 экз. i XIV - XVIII стст. - 3 экз. Мшмальная колькасць "чыстай" медзi (8% выбарш), а таксама адсут-насць у калекцьи адмысловых сыравшных злггкау могуць указваць на паступленне гэтага металу у мясцовыя майстэрнi у выглядзе гатовых рэчау i лому рознага паходжання.

Не выклiкае сумнення выкарыстанне мясцовымi рамеснiкамi у вытворчай дзейнасцi сплавау каштоуных металау. М1ж тым, сустрэты только два прадметы са сплаву на аснове серабра, сярод яшх аплавак i пласцшка са слядамi фармуючага уздзеяння. Прадметы датуюцца X - XIII стст.

Заключэнне. Ташм чынам, у вышку вывучэння хiмiчнага складу сыравшнага металу для ювелiрнай вы-творчасцi X - XVIII стст. з тэрыторыi Пауночнай i Цэнтральнай Беларyсi, магчыма зрабiць наступныя высновы:

1. Адметнай рысай мясцовай каляровай металаапрацоуш з'яуляецца пераважнае выкарыстанне высока-цынкавых шматкампанентных сплавау, а таксама алавяна-свiнцовых сплавау i нелтраваных легкаплаушх металау. Выяуленне у выбарцы складаных сплавау з высокiмi канцэнтрацыямi цынка указвае на непасрэдныя кантакты мясцовых ювелiрау з цэнтрамi руднай здабычы i вытворчасцi латуней, магчыма праз пасрэднiцтва Прыбал-тык1. Шырокае распаусюджванне у XII - XIII стст. атрымалi таксама алавяна-свшцовыя сплавы i нелшраваныя легкаплаушя металы. Пашырэнне выкарыстання гэтых металау трэба звязваць з павелiчэннем тэмпау культавага бyдаунiцтва, большай даступнасцю сыравшы, лёгкасцю яе апрацоуш ва умовах пашырэння таварнасцi ювелiрнай вытворчасщ а таксама знешнiм падабенствам да сярэбраных упрыгажэнняу.

2. Каляровыя металы пастyпалi на тэрыторыю Пауночнай i Цэнтральнай Беларуа стандартызавана у зли1-ках, а таксама у выглядзе металiчнага лому рознага паходжання. У злпках сустрэты латyнi (9 экз.), шматкампа-нентныя сплавы (11 экз.), бронзы (1 экз.), а таксама алавяна-свшцовыя сплавы i нелтраваныя легкаплаушя металы (4 экз.). Крынщай паступлення "чыстай" медзi з'яулялюя гатовыя рэчы i лом другаснага паходжання.

3. Важнай адметнасцю мясцовай каляровай металапрацоук рэгiёна з'яуляецца абмежаванае выкарыстанне рамеснiкамi алавяна-свiнцовых бронз. Улiчваючы той факт, што з дадзенага сплаву зроблена значная коль -касць вырабау X - XVIII стст. (прадметы хрысщянскага культу (51% выбарш), прадметы тсьменства (58% выбарш), упрыгажэнш i дэталi адзення (17% выбарк1)), можна казаць аб iмпартным паходжаннi большасцi вырабау з алавяна-свшцовай бронзы.

ЛIТАРАТУРА

1. Магалинский И.В., Кенько П.М. Xимический состав сырьевых слитков из цветных металлов X-XI вв. (по материалам археологических исследований торгово-ремесленного поселения Бирули) // Матэрыялы па археалоги Беларуси Даслед-ванне беларyскiх старажытнасцей (да 80-годдзя з дня нараджэнна А.Г. Калечыц). - Вып. 31. - Мшск: «Беларуская навука», 2020. - С. 64-69.

2. Магалшсю I.y. Сыравшны метал, нарыхтоук i адыходы вытворчасцi Полацкiх ювелiрау X-XVII стст. // Вщебсюя стара-жытнасщ: матэрыялы навуковай канферэнцш. - М1нск: Нацыянальная бiблiятэка Беларyсi, 2013. - С. 26-30.

3. Магалшсю I.y. Элементны склад прадметау хрысщянскага культу з каляровых металау X - XVIII стст. з тврыторып Пауночнай i Цэнтральнай Беларус // Вестник Полоцкого государственного университета. Сер. A, Гуманитарные науки. -2022. - № 9. - С. 67-70.

4. Ениосова Н.В. Xимический состав цветного металла из Гнёздова // Исторический журнал: научные исследования. - 2016. -№ 6. - С. 724-733.

5. Svarane D. Petljumi Latvijas seno metalu tehnologija 11. - 17. gs. - Riga: Latvijas vestures instiffita apgads, 2013. - 239 lpp.

6. Шемаханская М.С. Реставрация металла (методические рекомендации). - М.: ВНИИР, 1989. - 108 с.

Паству 07.12.2023

ХИМИЧЕСКИЙ СОСТАВ МЕТАЛЛИЧЕСКОГО СЫРЬЯ ДЛЯ ЮВЕЛИРНОГО ПРОИЗВОДСТВА X - XVIII вв. С ТЕРРИТОРИИ СЕВЕРНОЙ И ЦЕНТРАЛЬНОЙ БЕЛАРУСИ

И.В. МАГАЛИНСКИЙ (Полоцкий государственный университет имени Евфросинии Полоцкой)

Представлены результаты исследований химического состава сырьевого металла для ювелирного производства X-XVIII вв. с территории Северной и Центральной Беларуси. Автор приходит к выводу, что отличительной чертой местной цветной металлообработки является преимущественное использование высокоцин-

ковых многокомпонентных сплавов, а также оловянно-свинцовых сплавов и нелегированных легкоплавких металлов. Наличие в выборке сложных сплавов с высоким содержанием цинка свидетельствует о прямых контактах местных ювелиров с центрами добычи руды и производства латуни. Широкое распространение в XII - XIII вв. оловянно-свинцовых сплавов связано с увеличением темпов культового строительства, доступностью сырья, простотой его обработки и внешним сходством с серебром. Отмечается, что цветные металлы поступали в регион стандартизировано в слитках, а также в виде металлического лома разного происхождения.

Ключевые слова: археология Беларуси, история древней техники, ювелирное ремесло, археометаллургия.

CHEMICAL COMPOSITION OF METALLIC RAW MATERIALS FOR JEWELRY PRODUCTION X - XVIII CENTURIES FROM THE TERRITORY OF NORTHERN AND CENTRAL BELARUS

I. MAHALINSKI (Euphrosyne Polotskaya State University of Polotsk)

The article presents the results of research on the chemical composition of raw metal for jewelry production in the X - XVIII centuries from the territory of Northern and Central Belarus. The author comes to the conclusion that the predominant use of high-zinc multicomponent alloys, as well as tin-lead alloys and unalloyed low-melting metals is a distinctive feature of local non-ferrous metalworking. The presence of complex alloys with a high zinc content in the sample indicates direct contacts of local jewelers with ore mining and brass production centers. Wide spread of tin-lead alloys in XII - XIII centuries is associated with an increase in the pace of religious construction, availability of raw materials, ease of processing and external similarity to silver. It is noted that non-ferrous metals entered the region standardized in the form of ingots, as well as in the form of scrap metal of various origins.

Keywords: archeology of Belarus, history of ancient technology, jewelry craft, archaeometallurgy.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.