Научная статья на тему 'FEATURES OF THE PHD - STUDENTS-HISTORIANS'' PROFESSIONAL TRAINING AT THE SCOTTISH AND WELSH UNIVERSITIES AT THE BEGINNING OF THE XXIST CENTURY'

FEATURES OF THE PHD - STUDENTS-HISTORIANS'' PROFESSIONAL TRAINING AT THE SCOTTISH AND WELSH UNIVERSITIES AT THE BEGINNING OF THE XXIST CENTURY Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
8
2
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
УЭЛЬС

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Denisevich A.

The article considers the features preparation of doctors in the field of history at the Scottish and Welsh universities. The main research directions of the Scottish and Welsh doctors-students-historians at the beginning of the XXIst century are described.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «FEATURES OF THE PHD - STUDENTS-HISTORIANS'' PROFESSIONAL TRAINING AT THE SCOTTISH AND WELSH UNIVERSITIES AT THE BEGINNING OF THE XXIST CENTURY»

УДК 94:378.2(410)

АСАБЛ1ВАСЦ1 ПАДРЫХТОУК1 ДАКТАРАНТАУ-Г1СТОРЫКАУ ВА УН1ВЕРС1ТЭТАХ ШАТЛАНДЫ1 I УЭЛЬСА У ПАЧАТКУ ХХ1 СТАГОДДЗЯ

А.А. ДЗЕН1СЕВ1Ч (РэспублЫанст 1нстытут Вышэйшай Школы, Мтск)

Разглядаюцца асаблгвасцг прафесшнай падрыхтоуш дактарантау-гкторыкау ва утверсгтэтах Шатландыи i Уэльса. Атсаны галоуныя напрамт даследаванняу шатландстх i валтсюх дактарантау у пачатку ХХ1 стагоддзя.

Ключавыя словы: гiсторыя, гiстарычная адукацыя, Балонск працэс, дактарантура, утвер-атэты, Уэльс, Шатландыя.

Англа-саксонская сютэма падрыхтоуш навуковых кадрау узята за аснову для балонсшх рэкамендацый, да выканання яшх у 2015 годзе далучылася Рэспублiка Беларусь. Брытанская мадэль падрыхтоуш дактарантау у галше гiсторыi ва умовах Балонскага працэсу прадстауляе вялiкi штарэс для беларуск1х устаноу вышэйшай адукацьп. У адрозненне ад прынятай у нашай кра1не двухузроуневай сiстэмы прысваення навуковых ступеняу (кандыдат и доктар навук) у англа-саксонскай iснуе тольш адна навуковая ступень - PhD, альбо доктар навук. Брытансшя ушверсггэты з'яуляюцца галоуным! цэнтраш не тольш навуковых даследаванняу, але i падрыхтоуш навуковых кадрау вышэйшай квалiфiкацыi. У артыкуле будуць разгледжаны асаблiвасцi прафесшнай падрыхтоуш дактарантау на прыкладзе PhD праграм па гiсторыi ва ушверсиэтах Шатландыi i Уэльса.

Неабходна падкрэслщь, што паступаць у дактарантуру у Вялiкабрытанii могуць асобы, як1я атры-малi магiстарскую пстарычную адукацыю па навучальнай ("taught programme") або даследчай ("research programme") праграме. Магiстранты навучальнай праграмы вывучаюць вучэбныя модулi i пiшуць дысертацыю. Даследчая магiстарская праграма прызначана для асоб, як1я мэтанакравана вырашыл1 стаць вучонымi, i прадугледжвае только напiсанне дысертацыi у аб'еме у 2-3 разы больш, чым для магiстрантау навучальнай праграмы. Як правша, у Вялшабрытани менавiта выпускнш даследчай мапс-тарскай праграмы працягваюць далей займацца навуковымi даследаваннямi у дактарантуры.

Вельмi важна разгледзець працэс падачы заяук у брытанскую дактарантуру. Усе кандыдаты павiнны направiць у дактарантуру ушверспэта наступныя дакументы: заяуку на паступленне, заяуку на атрыманне стыпендыi, "план даследавання" ("research proposal"), кошю магiстарскага дыплома, 2 рэка-мендацыйных пiсьма ад вядучых спецыялютау у галiне меркаванага напрамку навучання дактаранта. Замежныя кандыдаты павiнны прадставщь сертыфiкат, як1 падцвярджае высок! узровень валодання англiйскай або валiйскай мовай (IELTS, TOEFL). Пасля разгляду заяук унiверсiтэт запрашае кандыдата на сумоуе, па вынiках якога ен можа быць залiчаны у дактарантуру.

На пачатак 2017 года прафесшную падрыхтоуку дактарантау у галiне псторын забяспечвалi 9 шат-ландск1х унiверсiтэтау: Абердын, Глазга, Дандзi, Каледонск1 унiверсiтэт Глазга, Стэрлшг, Стратклайд, Сэнт-Эндрус, унiверсiтэт Пауночна-Шатландскага нагор'я i востравау, Эдынбург. Ва Уэльсе пад-рыхтоука дактарантау-гiсторыкаУ аргашзавана у 5 унiверсiтэтах: Аберыстуiце, Бангоры, Кардыфе, Суона, унiверсiтэце Уэльса Святой Тройцы i Святога Давiда. Усе вышэйпералiчаныя шатландск1я i валiйскiя ушверспэты забяспечваюць падрыхтоуку дактарантау у галше псторын, як у дзеннай, так i у завочнай форме. Тэрмш падрыхтоуш у дзеннай форме складае 3 гады, у завочнай - 4-6 год. Але есць выключэнне. У Бангорсшм ушверсиэце дактаранты, яшя маюць двухгадовы вопыт працы, могуць атры-маць доктарскую ступень за два гады навучання на дзенным аддзяленш [11]. Выпускшкам дактарантуры у Шатландын i Уэльсе прысва1ваюць навуковую ступень "доктар фшасофп" ("Doctor of Philosophy"). Шатландская доктарская ступень адпавядае 12 узроуню Шатландскай рамк1 крэдытау i квал!фшацый (SCQF) i 6 узроуню Еурапейскай рамк1 квал!фшацый (EQF) [8, p. 5; 27]. Валшская ступень доктара фшасофп адпавядае 8 узроуню Валшскай рамк1 крэдытау i квал!фшацый (CQFW) i 8 узроуню EQF [5, p. 18; 8, p. 5].

Доктарская пстарычная праграмма у Шатландын i Уэльсе мае свае асабл!васцг У шатландск1х i валшсшх ушверспэтах падрыхтоуку дактарантау-псторыкау забяспечваюць пстарычныя факультэты, школы псторын i шстытуты. Асноунае месца у доктарскай пстарычнай праграме адведзена падрыхтоуке i натсанню дактарантам дысертацы! Аб'ем дысертацыи для шатландск1х дактарантау складае ад 70 000 да 100 000 слоу, для валшсшх дактарантау - ад 80 000 да 100 000 слоу. Дактарант выконвае дысер-тацыйнае даследаванне пад шраунщтвам двух навуковых шраушкоу. Для праходжання штогадовай атэстацын дактарант абавязаны прадставщь частку дысертацын (як правша, 1 главу) на разгляд спе-цыяльнай кашси. Абарона доктарскай дысертацын адбываецца на вусным экзамене ("viva voce").

Неабходна адзначыць, што некаторыя PhD праграмы па псторып прадугледжваюць абавязковае выву-чэнне дактарантамi вучэбных курсау (модуляу). За вывучэнне гэтых курсау шатландск1м i валiйскiм дак-тарантам-псторыкам нал1чаюцца залжовыя адзiнкi - крэдыты. Як правiла, адзiн модуль ацэньваецца 20 крэдытамг Формы кантролю ведау па так1х модулях - эсэ, прэзентацыя, даклад, невялiкiя тсьмовыя заданнi. У Эдынбургск1м унiверсiтэце PhD праграма па псторып прадугледжвае вывучэнне дактарантам на першым курсе двух абавязковых модуляу "Натсанне гiсторыi: тэорыя i практыка" i "Семшар па док-тарскай дысертацыi у галше псторыГ. Першы вучэбны модуль рыхтуе дактаранта да працы над дысертацыяй. Ен прымушае дактаранта задумацца аб важных пытаннях, звязаных з нашсаннем гiсторыi: эпiстэмалогiяй пстарычнай дысцыплiны у мiнулым i сучаснасцi, метадах адбору i iнтэрпрэтацыi крынщ. механiкай пабудовы пстарычнага агрументу [20]. Другi вучэбны модуль нашраваны на развiцце у дактаранта-гiсторыка вусных прэзентацыйных навыкау i уменняу прапаноуваць карысныя водгук1 на навуковым i прафесiйным узроуш Модуль абавязвае дактаранта падрыхтаваць даклад у аб'еме 20 старонак i прэзентацыю, таксама выступiць на спецыяльным семшары перад iншымi дактарантамi [22]. Ва ушверспэце Аберыстуiта дактаранты-гiсторыкi на першым курсе павшны вывучыць вучэбных модуляу у аб'еме 40 валшсшх крэдытау. У 2017 годзе ва Аберыстущшм унiверсiтэце дактарантам-пс-торыкам прапаноУвалiся для вывучэння модулi "Навык! даследавання i асабютае развщцё", "Методык чытання", "Прынцыпы даследчага праектавання". Гэтыя модул! нашраваны на развiццё у дактаранта-псторыка навыкау даследавання i працы з пстарычньЕШ крынщамг Занятк1 з дактарантам! у Аберыстуще аргашзаваны у форме семшарау [16]. Неабходна адзначыць, што дактаранты-псторыш шатландск1х i валшсшх ушверспэтау акрамя нашсання дысертацып таксама удзельшчаюць у навуковых семшарах i канферэнцыях. Некаторыя доктарск1я праграмы дазваляюць дактаранту-псторыку атрымаць выкладчыцш вопыт. Напрыклад, ва ушверспэце Суона дактаранты, як1я займаюцца вывучэннем псторып ЗША, пачынаючы з другога курса маюць права праводзщь семшарсшя i цьютарск1я занятк1 са студэнташ бакалаурыята [1].

Неабходна адзначыць, што ва ушверспэце Абердына тэрмш падрыхтоук у дактарантуры можа быць павял!чаны на 1 год. Дактаранты-псторыш, яшя не маюць вялшага вопыту даследчай працы i як1м неабходна навучыцца спецыяльным навыкам, могуць прайсщ навучанне па праграме "пашыранага доктара фшасофп" ("Extended PhD"). Падчас дадатковага года дактарант-псторык у Абердынск1м ушверспэце можа вывучыць грэчаскую, лацшскую i нямецкую мовы i атрымаць веды па палеаграфп.

PhD праграма па псторып ва ушверспэце Стратклайда дазваляе дактарантам атрымаць акрамя навуковай ступеш доктара яшчэ i дадатковую квал!фшацыю. Усе асобы, як1я паступаюць у дактарантуру Стратклайда, аутаматычна зал!чаюцца таксама i на праграму навучання "Даследчая праграма пра-фесшнага развщця" ("Researcher Professional Development Programme"). Гэта праграма была створана для павел!чэння канкурэнтаздольнасш выпускшкоу дактарантуры на рынку працы. Па вышках навучання дактаранту прысвойваецца "Паслядэпломны сертыфжат па даследчай праграме прафесшнага развщця" ("Postgraduate Certificate in RPD") [21].

Вельм! важна разгледзець асноуныя напрамк1 даследаванняу, яшя праводзяцца дактарантамь псторыкам! у шатландсшх i валшсшх ушверспэтах. На сучасным этапе лщарам сярод шатландск1х ушверсиэтау па якасш падрыхтоук дактарантау-псторыкау з'яуляецца ушверсиэт Сэнт-Эндруса. На пачатак 2017 года у школе псторып Сэнт-Эндруса нал!чвалася 100 дактарантау [23, p. 75]. У канцы ХХ -пачатку XXI стагоддзя адным з асноуных нашрункау даследаванняу дактарантау Сэнт-Эндруса з'яулялася вывучэнне псторып Шатландыг У перыяд з 1998 па 2017 годы у Сэнт-Эндрусе было аба-ронена 38 доктарск1х дысертацый, прысвечаных шатландскай псторып [13]. У 2007 годзе у складзе Сэнт-Эндрускага ушверспэта быу створаны 1нстытут шатландск1х пстарычных даследаванняу. Гэты шстытут з'яуляецца адным з найбуйнейшых навуковых цэнтрау у Вялжабрытанй па вывучэнню шатландскай псторыг Сэнт-Эндрус - буйны цэнтр па падрыхтоуцы дактарантау-медыявютау. Яшчэ у 1955 годзе ва ушверспэце быу створаны дэпартамент сярэднявечнай псторып, а у 2007 годзе - 1нстытут сярэднявечных даследаванняу. На пачатак 2017 года у Сэнт-Эндрусе вывучэннем сярэднявечнай псторып займауся 41 дактарант [6]. Неабходна адзначыць, што у 2000-я гады мнопя дактаранты Сэнт-Эндруса защкавшся пс-торыяй Францы!. У 2005 годзе ва ушверспэце быу створаны Цэнтр французскай псторып i культуры. Ушверспэт Сэнт-Эндруса наладз!у сувяз! з 1нстытутам Напалеона i Французскай Рэвалюцып Ушверспэта штата Флорыда (ЗША), Цэнтрам даследаванняу Рэнесансу ва ушверспэце !мя Франсуа Рабле (Тур, Францыя) [3].

Эдынбургсш ушверспэт - адзш з вядучых навуковых цэнтрау у Вялжабрытанй па падрыхтоуцы дактарантау у галше Позняй Антычнасш i псторып В!зантыг Па дадзеных на лютапад 2016 года вывучэннем старажытнай псторып i псторып В!занты! ва ушверспэце Эдынбурга займалася 16 дактарантау [15]. З 1884 года у Эдынбургу вывучаецца эканам!чная псторыя. У канцы 2016 года ва ушверспэце нал!чвалася 14 дактарантау, яшя вывучал! сацыяльна-эканам!чную псторыю Шатланды! i Вялжабрытанп [7]. Эдынбург - адзш з сусветных лвдарау па вывучэнню псторып 1рландып у перыяд Новага часу.

У канцы 2016 года ва ушвератэце нaлiчвaлaся 10 дактарантау, яшя займалiся даследаваннямi iрландскай псторып у перыяд 1800-1921 гады [14].

Цэнтр гiсторыi ушверспэта Пауночна-Шатландскага нагор'я i востравау - самы малады сярод шатландсшх пстарычных дэпартаментау. Ен быу створаны у 2005 годзе. Дактаранты Цэнтра праводзяць дaследaвaннi у галше палиычнай, экaнaмiчнaй, рэлiгiйнaй псторын Пауночна-Шатландскага нагор'я i востравау. У перыяд з 2009 па 2017 гады Цэнтр падрыхтавау 3 дактароу навук. Дзве дысертацьп 6ыл1 прысвечаны рэлшйнай псторын. Дарэн Цiрнi прысвяшу сваё даследаванне псторын кaтaлiцызму у Шат-лaндыi у Х1Х стaгоддзi, а Боб Чэмберс вывучау мiжкaнфесiйныя адносшы нaсельнiцтвa вострава Скай 1 Знешшх Гебрыдсшх востравау. Трэцяя доктарская дысертацыя была абаронена Давидам Тэйларам. Яна была прысвечана сaцыяльнa-экaнaмiчнaй г1сторы1 рэпену Бадэнох у другой палове XVIII стагоддзя. На сучасным этапе дактаранты Цэнтра праводзяць даследаванш, прысвечаныя вывучэнню г1сторы1 аховы здароуя, спорта ! культуры на тэрыторы1 Пауночна-Шатландскага нагор'я ! востравау [4].

У Абердынсшм унiверсiтэце aсноУнымi нaпрaмкaмi даследаванняу дактарантау з'яулялкя: псторыя Скандынавп, псторыя Шaтлaндыi у перыяд сярэднявечча, Шатландыя i 1рландыя у эпоху Асветнщтва, Шатландыя у перыяд 1688-1832 гадоу, псторыя кaтaлiцкaй царквы у Шатландын з 1707 года, псторыя ^ландын у перыяд Новага часу, псторыя Брытани ад Сярэднявечча да сучаснасцг Па дадзеных на пачатак 2017 года у Абердзiне 9 дактарантау дaследвaлi псторыю Скандынавп, 4 - псторыю Шaтлaндыi, 3 - псторыю Вялшабрытанп, 1 - псторыю ^ландыи, 1 - псторыю ВКЛ, 1 - псторыю Л1вонп. 1 - псторыю Германи, 1 - псторыю Ктгая. Сярод дaктaрaнтaу-гiсторыкaУ Абердзiнa неабходна вылучыць беларускага даследчыка Ганну Мажэйка. Яна з'яуляецца выпускн1ком БДПУ 1мя М. Танка. У 2008 /2009 гадах яна атрымала мaгiстaрскую адукацыю па стыпендыяльнай праграмме "Chevening" ва ушвератэце Уорыка (горад Ковентры, Вялшабрыташя). З 2013 года Ганна Мажэйка з'яуляецца дактарантам Абердзшскага унiверсiтэтa. Яна даследуе псторыю ВКЛ i Брытани. Тэма яе доктарскай дысертацып -"Канфесшныя кантакты i м^ацыя шм1ж Брытaнiяй i ВКЛ у Ранш Новы час [10].

У 2000-я гады большасць дактарантау унiверсiтэтa Стэрлшга прысвяц1л1 свае даследаванне вывучэнню псторып Шaтлaндыi. Дактарантау Стэрлiнгa aсaблiвa защкавш замш Шатландын у ХI-ХIV стагоддзях, псторыя абатствау Дамферлайн i Скун, гендерная псторыя Шатландьн у Х1Х стaгоддзi. На пачатак 2017 года у Стэрлiнге нaлiчвaлaся 36 дактарантау, з яшх 21 займауся вывучэннем шатландскай г1сторы1 [25]. На сучасным этапе у Стэрлiнге актыуна рaзвiвaюццa дaследaвaннi па г1сторы1 ЗША, Францын, Германи, Афрыканскага кантыненту.

Кaледонскiм ушверсиэтам Глазга сумесна з Цэнрам сацыяльнай г1сторы1 здароуя i аховы здароуя ушверспэта Стратклайда aргaнiзaвaнa падрыхтоука дактарантау у галше псторын медыцыны i аховы здароуя. Па дадзеных на пачатак 2017 года дaследaвaннямi па медыцынскай г1сторы1 зaймaлiся 14 дактарантау [17]. Доктарская дaследaвaннi 6ыл1 прысвечаны псторып дыябету у Вялiкaбрытaнii i ЗША у другой палове ХХ - пачатку ХХ1 стагоддзя, псторын спажывання алкаголю нaсельнiцтвaм Вялша-брытанп у 1869-1914 гадах, г1сторы1 наркамани у крашах Паудневай i Усходняй Ази у першай палове ХХ стагоддзя.

Дэпартамент г1сторы1 унiверсiтэтa Дaндзi з'яуляецца членам м^жнароднай праграмы пaдрыхтоУкi дактарантау у галше гендэрнай г1сторы1. Усе дактаранты Дандз^ як1я вывучаюць гендэрную псторыю. абавязаны прaйсцi навуковую стажыроуку у замежным унiверсiтэце працягласцю 1 семестр (6 месяцау). Дэпартамент г1сторы1 ушверспэта Дaндзi нaлaдзiу сувяз1 з унiверсiтэтaмi 1талп, Фрaнцыi, Аустры1, 1спани. Акрамя гендернай г1сторы1 дактаранты Дaндзi праводзяць даследаванш у гaлiне брытанскай, еурапейскай i амерыканскай г1сторы1 [12].

Ва ушвератэце Глазга прафесшная падрыхтоука дактарантау-псторыкау aргaнiзaвaнa па наступных напрамках: рэлтя i палиыка у Рымскай рэспублщы, псторыя 1талл пад уладай остготау, псторыя Еуропы у перыяд Сярэднявечча, псторыя Шатландын, Iрлaндыi, Вялшабрытани, ЗША, сацыяльная i гендэрная псторыя [24].

Асaблiвaй увaгi заслугоуваюць дaследaвaннi дактарантау вaлiйскiх унiверсiтэтaу. На сенняшш дзень адным з галоуных цэнтрау падрыхтоука навуковых кадрау у галше пстарычнай навук ва Уэльсе з'яуляецца ушверспэт Аберыстуiтa. Псторыя вывучаецца у Аберыстуiце з моманту заснавання ушверспэта у 1872 годзе. На сучасным этапе падрыхтоука дактарантау ва ушвератэце аргашзавана дэпар-таментам псторын i вaлiйскaй г1сторы1. Па дадзеных на пачатак 2017 года у Аберыстуще нaлiчвaуся 21 дактарант: 7 зaймaлiся дaследaвaннямi г1сторы1 Вялшабрытани, 6 - псторыяй Сярэднявечнай Еуропы (Ангая, Германия, Нармандыя), 4 - псторыяй Уэльса, 2 - псторыяй Iрлaндыi, 1 - псторыяй Еуропы у Новы час, 1 - псторыяй Славаки [26, р. 21]. Важна падкрэслщь, што у апошшя гады дaктaрaнтaмi Аберыстуiтa 6ыл1 падрыхтаваны дысертaцыi, прысвечаныя вывучэнню уплыву Вялшай французскай рэвaлюцыi на Уэльс, Англш, Шатландыю i 1рландыю у Х1Х стaгоддзi.

Ва унiверсiтэце Кардыфа падрыхтоука дактарантау-псторыкау аргашзавана школай пстерый, археалогп i рэлiгiязнaуствa. У перыяд з 2002 па 2017 гады школай падрыхтавана 120 дактароу-псторыкау

[18]. У 2002-2017 гадах дактарантамi Кардыфа было падрыхтавана 35 дысертацый па псторый Ста-ражытнага свету. Дактарантау зацiкавалi не тольш псторыя Старажытнай Грэцыi i Рыма, але i псторыя Егiпта, 1ндып, Бpытанii, Ipландыi, Фpанцыi, Геpманii. Важным напрамкам даследаванняу дактарантау Кардыфа у 2002-2017 гадах з'яулялася псторыя Уэльса. За гэты перыяд у Кардыфе было падрыхтавана 26 доктарск1х даследаванняу па самых розных аспектах валшскай псторый: стварэнне i pазвiццё нацыянальных музеяу ва Уэльсе, англiканcкая царква ва Уэльсе, валiйцы на тэpытopыi Ipландыi у другой палове XVI - пачатку XVII стагоддзя, развщцё аднociн памiж Уэльсам i Францыяй у XII-XV стагоддзях, валiйcкая прэса у Валiйcкай Патагoнii (Аpгенцiна) у другой палове XIX - першай трэщ XX стагоддзя, антываенны рух ва Уэльсе у гады Першай сусветнай вайны [18]. У пачатку XXI стагоддзя у Кардыфе актыуна pазвiваюцца даcледаваннi па гicтopыi Сярэднявечнай Еуропы. Дактаpантамi Кардыфа был падрыхтаваны дыcеpтацыi, прысвечаныя гicтopыi крыжовых паходау, дзейнаcцi Ордэна Святога Яна у Сярэднявечнай Бpытанii i Ipландыi, псторый Сiцылiйcкага каралеуства.

На сучасным этапе самым буйным цэнтрам амерыкансшх даследаванняу ва Уэльсе з'яуляецца Унiвеpciтэт Суонсг Дактаранты унiвеpciтэта займаюцца вывучэннем розных аспектау гicтopыi ЗША: гра-мадзянская вайна у ЗША, знешняя палиыка ЗША, праблема наркагандлю у ЗША, псторыя амеры-канскай лiтаpатуpы, кша^ндустрый, поп-культуры у XX cтагoддзi [1]. Важна падкрэслщь, што у Суона у канцы XX - пачатку XXI стагоддзя актыуна праводзшся даследаванш па гicтopыi Старажытнага Егiпта. У 1998 годзе ва ушверсггэце быу створаны Цэнтр Егiпта. На сённяшш дзень у гэтым цэнтры захоуваецца самая вялiкая ва Уэльсе калекцыя егiпецкiх артыфактау, якая налiчвае 3 000 асобшкау [9].

Ва ушверспэце Бангора падрыхтоуку дактаpантау-гicтopыкаУ забяспечвае школа псторый, валiйcкай гicтopыi i аpхеалoгii. У перыяд з 1999 па 2017 гады школай было падрыхтавана 25 дактароу навук [19]. Найбольшая колькасць даследаванняу была прысвечана гicтopыi Уэльса. За названы перыяд у Бангоры было падрыхтавана 13 доктарсшх даследаванняу па розных напрамках валiйcкай гicтopыi: асаб-лiваcцi пахавальных абрадау ва Уэльсе у рымсш перыяд, pаннехpыcцiянcкiя надпicы ва Уэльсе, гендэрная псторыя Уэльса у XII-XIII стагоддзях, аcаблiваcцi адмiнicтpацыйнага к1равання i cicтэма аду-кацыi на востраве Англci, палiтыка Лейбарысцкай паpтыi на тэpытopыi Уэльса [19].

У пачатку XXI стагоддзя дактарашаш унiвеpciтэта Уэльса Святой Тройцы i Святога Давща пра-водзяцца даcледаваннi у галше старажытнай гicтopыi, аpхеалoгii, антpапалoгii, брытанскай i валiйcкай гicтopыi. Вялiкай папулярнасцю у дактарантау унiвеpciтэта карысталася псторыя Старажытнага света. Дактаранты унiвеpciтэта вывучалi эканoмiку Старажытнай Гpэцыi, cтанoвiшча габрэяу у Рымскай iмпеpыi, старажытнагрэцкую i старажытнарымскую лiтаpатуpу, пстарыяграфш гicтopыi Старажытнага Рыма [2]. Важным напрамкам даследаванняу дактарантау ушверспэта з'яуляецца псторыя Брытанп. Асноуныя напрамш даследаванняу: царква у Бpытанii у XI i XIV стагоддзях, сацыяльная псторыя Бры-тани з 1660 года, псторыя гарадоу Бpытанii у 1660-1800 гадах, псторыя Брытанскай iмпеpыi, псторыя Вялiкабpытанii у XIX-XX стагоддзях. У апoшнiя гады ва ушвератэце актыуна даследуецца сярэдня-вечная валiйcкая лiтаpатуpа, псторыя Уэльса у 1700-1900 гадах, нацыяльнальная вдэнтычнасць ва Ульсе i Англii.

Ташм чынам, у пачатку XXI стагоддзя шатландcкiмi i валiйcкiмi унiвеpciтэтамi забяспечваецца падрыхтоука дактаpантау-гicтopыкаУ у адпаведнаcцi з патpабаваннямi Балонскай cicтэмы. Ва ушвер-ciтэтах Шатландыi i Уэльса падрыхтоуку дактарантау-псторыкау забяспечваюць пстарычныя школы, дэпартаменты або iнcтытуты. Доктарская пстарычная праграма у Шатландый i Уэльсе прадугледжвае не тольш напicанне дактарантам дысертацый, але i удзел у навуковых cемiнаpах i канферэнцыях. Некаторыя PhD праграмы па псторый абавязваюць дактарантау вывучыць вучэбныя мoдулi. У пачатку XXI стагоддзя шатландcкiмi i валiйcкiмi дактаpантамi было падрыхтавана мноства даследаванняу, прысвечаных гicтopыi Шатландыi, Уэльса, ^ландый, Вялiкабpытанii, ЗША, Старажытнай Грэцый, Рыма i Егiпта.

ШТАРАТУРА

1. American Studies (PhD/MPhil) [Электронны рэсурс] // Swansea University. - Рэжым доступу: http://www.swansea.ac.uk/postgraduate/research/arts-and-humanities/phd-mphil-american-studies/. - Дата доступу: 22.03.2018.

2. Ancient History (Research). PhD in History. University of Wales Trinity Saint David [Электронны рэсурс] // UCAS. -Рэжым доступу: https://digital.ucas.com/courses/detail s?CoursePrimaryId=26f4dbc7-7ed7-f49c-22a7-641ee7a3f436&CourseOptionId=99ff0f69-9148-41ef-ba04-05c5950628f3. - Дата доступу: 25.03.2018.

3. Centre for French History and Culture. PhD Opportunities [Электронны рэсурс] // University of St. Andrews. Centre for French History and Culture. - Рэжым доступу: http://cfhc.wp.st-andrews.ac.uk/links/. - Дата доступу: 12.07.2017.

4. Centre for History. Current PhD students [Электронны рэсурс] // University of the Highlands and Islands. The Centre for History. - Рэжым доступу: https://www.uhi.ac.uk/en/research-enterprise/cultural/centre-for-history/research/mlitt-by-research-mphil-phd/. - Дата доступу: 28.05.2017.

5. Credit and Qualification Framework for Wales. - January 2017. - 21 p.

6. Current PhD students, Institute of Mediaeval Studies [Электронны рэсурс] // University of St. Andrews. - Рэжым доступу: http://saims.wp.st-andrews.ac.uk/people/current-phd-students/. - Дата доступу: 19.04.2017.

7. Economic and Social History Research Group [Электронны рэсурс] // University of Edinburgh. - Рэжым доступу: https://www.ed.ac.uk/history-classics-archaeology/research/research-groups/economic-and-social-history-research-group. -Дата доступу: 30.06.2017.

8. Education United Kingdom. The British education system described and compared with Dutch system / EP-Nuffic. -2nd ed, December 2010, version 3, January 2015. - 40 p.

9. Egypt Centre of Swansea University [Электронны рэсурс] // Swansea University. - Рэжым доступу: http://www.egypt.swan.ac.uk/about/history-of-the-egypt-centre/. - Дата доступу: 22.03.2018.

10. History Postgraduates. University of Aberdeen [Электронны рэсурс] // University of Aberdeen. School of Divinity, History and Philosophy. - Рэжым доступу: https://www.abdn.ac.uk/sdhp/postgraduate-experience/history-postgraduates-531.php. - Дата доступу: 01.07.2017.

11. History PhD/MPhil. School of History, Welsh History and Archaeology [Электронны рэсурс] // Bangor University. -Рэжым доступу: https://www.bangor.ac.uk/courses/postgraduate/history-phd-mphil#overview. - Дата доступу: 27.03.2018.

12. History PhD. University of Dundee [Электронны рэсурс] // University of Dundee. - Рэжым доступу: https://www.dundee.ac.uk/study/pg/phds/research-areas/history/. - Дата доступу: 05.07.2017.

13. Institute of Scottish Historical Research [Электронны рэсурс] // University of St. Andrews. - Рэжым доступу: http://ishr.wp.st-andrews.ac.uk/. - Дата доступу: 19.04.2017.

14. Irish History Research Group [Электронны рэсурс] // University of Edinburgh. - Рэжым доступу: http://www.ed.ac.uk/history-classics-archaeology/research/research-groups/irish-history-research-group. - Дата доступу: 30.06.2017.

15. Late Antique and Byzantine Studies Research Group [Электронны рэсурс] // University of Edinburgh - Рэжым доступу: http://www.ed.ac.uk/history-classics-archaeology/research/research-groups/labs. - Дата доступу: 30.06.2017.

16. PhD in History. Study Schemes 2017 [Электронны рэсурс] // Aberystwyth University. - Рэжым доступу: https://www.aber.ac.uk/en/study-schemes/deptcurrent/V1690-PHD/. - Дата доступу: 22.03.2018.

17. PhD students. Centre for the Social History of Health and Healthcare Meet our PhD students [Электронны рэсурс] // University of Strathclyde. Centre for the Social History of Health and Healthcare. - Рэжым доступу: https://www.strath.ac.uk/humanities/schoolofhumanities/histor y/centreforthesocialhistoryofhealthhealthcare/ourphdstudents/. -Дата доступу: 02.07.2017.

18. PhD in History. School of History, Archaeology and Religion. ORCA database [Электронны рэсурс] // Cardiff University. -Рэжым доступу: http://orca.cf.ac.uk/view/complete_schools/SHARE.type.html#group_thesis. - Дата доступу: 24.03.2018.

19. PhD in History. Thesis. School of History, Welsh History and Archaeology [Электронны рэсурс] // Library of Bangor University. - Рэжым доступу: http://e.bangor.ac.uk/view/divisions/History,WelshHistoryandArchaeology/. - Дата доступу: 19.03.2018.

20. Postgraduate Course: Writing History: Theory and Practice [Электронны рэсурс] // University of Edinburgh. -Рэжым доступу: http://www.drps.ed.ac.uk/current/dpt/cxpghc11336.htm. - Дата доступу: 05.07.2017.

21. Postgraduate Certificate in Researcher Professional Development (PG Cert RPD) Programme [Электронны рэсурс] // University of Strathclyde. - Рэжым доступу: https://www.strath.ac.uk/courses/research/history/. - Дата доступу: 05.07.2017.

22. Postgraduate Course: History PhD Dissertation Workshop [Электронны рэсурс] // University of Edinburgh.. - Рэжым доступу: http://www.drps.ed.ac.uk/current/dpt/cxpghc11337.htm. - Дата доступу: 05.07.2017.

23. Postgraduate Prospectus - Research Programmes [Электронны рэсурс] // University of St. Andrews. School of History. - Рэжым доступу: https://www.st-andrews.ac.uk/media/study/documents/pg/prospectus/PGR-Prospectus.pdf. - Дата доступу: 12.04.2017.

24. Postgraduate Research Opportunities. History [Электронны рэсурс] // University of Glasgow. - Рэжым доступу: http://www.gla.ac.uk/research/opportunities/subjects/history/#d.en.316446. - Дата доступу: 05.07.2017.

25. Research Students in History. University of Stirling [Электронны рэсурс] // University of Stirling. Faculty of Arts and Humanities. Department of History and Politics. - Рэжым доступу: http://www.stir.ac.uk/arts-humanities/research/phdstudents/. - Дата доступу: 02.07.2017.

26. The Department of History and Welsh History. Postgraduate Handbook 2016-2017 / Aberystwyth University, Department of History and Welsh History, 2017. - 42 p.

27. The Scottish Credit and Qualifications Framework [Электронны рэсурс]. - Рэжым доступу: http://www.scqf.org.uk/framework-diagram/Framework.htm. - Дата доступу: 07.07.2017.

Пастушу 07.05.2018

FEATURES OF THE PhD - STUDENTS-HISTORIANS' PROFESSIONAL TRAINING AT THE SCOTTISH AND WELSH UNIVERSITIES AT THE BEGINNING OF THE XXIst CENTURY

A. DENISEVICH

The article considers the features preparation of doctors in the field of history at the Scottish and Welsh universities. The main research directions of the Scottish and Welsh doctors-students-historians at the beginning of the XXIst century are described.

Keywords: history, historical education, Bologna process, Doctor degree education, universities, Wales, Scotland.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.