Научная статья на тему 'ЭТНІЧНЫЯ СУПОЛЬНАСЦІ БЕЛАРУСІ Ў 1991-2017 ГАДАХ: БЕЛАРУСКАЯ ГІСТАРЫЯГРАФІЯ'

ЭТНІЧНЫЯ СУПОЛЬНАСЦІ БЕЛАРУСІ Ў 1991-2017 ГАДАХ: БЕЛАРУСКАЯ ГІСТАРЫЯГРАФІЯ Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
44
8
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
ETHNIC COMMUNITIES / BELARUS / PUBLIC ASSOCIATIONS / RUSSIANS / POLES / JEWS / UKRAINIANS / LITHUANIANS / TATARS / HISTORIOGRAPHY

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Абухава А. М.

Паказаны працэс фарміравання беларускай гістарыяграфіі, прысвечанай гісторыі этнічных супольнасцяў у Рэспубліцы Беларусь у 1991-2017 гг. Вызначаны асноўныя напрамкі ў вывучэнні праблемы, прааналізавана тэматыка даследаванняў у рамках кожнага напрамку. Найбольш вывучанымі аспектамі тэмы былі гісторыя польскай і яўрэйскай этнічных супольнасцяў Беларусі ў постсавецкі перыяд, развіццё адукацыі этнічных меншасцяў, гісторыя этнічных супольнасцяў Гродзеншчыны. Адзначана, што ў рамках кампаратыўнага напрамку даследчыкамі былі выяўлены асаблівасці рэалізацыі этнічнымі меншасцямі заканадаўча зацверджаных правоў на захаванне сваёй культурнай самабытнасці, таксама былі прапанаваны тыпалагізацыя і перыядызацыя грамадска-палітычнага жыцця і культурнай дзейнасці этнічных супольнасцяў. Зроблена выснова, што ў гістарыяграфіі праблемы пераважалі працы, прадметам даследавання якіх была дзейнасць грамадскіх аб'яднанняў этнічных супольнасцяў, у той жа час адчуваўся недахоп работ па гісторыі мастацтва этнічных супольнасцяў, гісторыі палякаў, украінцаў і яўрэяў Беларусі ў канцы ХХ - пачатку ХХІ стст. на беларускай і рускай мовах.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

THE ETHNIC COMMUNITIES OF BELARUS IN 1991-2017 YEARS: THE BELARUSIAN HISTORIOGRAPHY

The process of forming the Belarusian historiography, dedicated to the history of ethnic communities in the Republic of Belarus in 1991-2017, is shown in the article. The main directions in the study of the problem are determined, the subjects of research within each direction are analyzed. The most studied aspects of the theme were the history of the Polish and Jewish ethnic communities of Belarus in the post-Soviet period, the development of education of ethnic minorities, the history of ethnic communities in Grodno region. It was shown that within the comparative direction the researchers had revealed the peculiarities of the realization of the legally established rights of ethnic minorities to preserve their cultural identity, the typology and periodization of socio-political life and cultural activity of ethnic communities were also proposed. It is concluded that the research works whose subject was the activity of public associations of ethnic communities were dominated in the historiography, while at the same time there was a lack of works on the history of the art of ethnic communities, the history of Poles, Ukrainians and Jews of Belarus in the end of XX - beginning of XXI centuries on Belarusian and Russian languages.

Текст научной работы на тему «ЭТНІЧНЫЯ СУПОЛЬНАСЦІ БЕЛАРУСІ Ў 1991-2017 ГАДАХ: БЕЛАРУСКАЯ ГІСТАРЫЯГРАФІЯ»

УДК 323.15:930 (476)"1991/2017"

ЭТН1ЧНЫЯ СУПОЛЬНАСЦ1 БЕЛАРУС1 У 1991-2017 ГАДАХ: БЕЛАРУСКАЯ Г1СТАРЫЯГРАФ1Я

А.М. АБУХАВА (Гродзенск дзяржауны утверсгтэт Мя Янк Купалы)

Паказаны працэс фармiравання беларускай гiстарыяграфii, прысвечанай гкторьп этнiчных супольнасцяу у Рэспублщы Беларусь у 1991-2017 гг. Вызначаны асноуныя напрамт у выеучэнт праблемы, праанал1завана тэматыка даследаванняу у рамках кожнага напрамку. Найбольш вывучанымi асnектамi тэмы былi гкторыя польскай i яурэйскай этнiчных супольнасцяу Беларуd у постсавецк перыяд, развщ-цё адукацый эттчных меншасцяу, гкторыя этнiчных супольнасцяу Гродзеншчыны. Адзначана, што у рамках кампаратыунага напрамку даследчыкамi былi выяулены асаблiвасцi рэалiзацыi этнiчнымi мен-шасцямi заканадауча зацверджаных правоу на захаванне сваёй культурнай самабытнасцi, таксама былi прапанаваны тыпалаг1зацыя i перыядызацыя грамадска-палiтычнага жыцця i культурнай дзейнасцi эттчных супольнасцяу. Зроблена выснова, што у гктарыяграфп праблемы пераважалi працы, прадме-там даследавання яюх была дзейнасць грамадскх аб'яднанняу эттчных супольнасцяу, у той жа час ад-чувауся недахоп работ па гкторый мастацтва эттчных супольнасцяу, гкторый палякау, укратцау i яурэяу Беларуа у канцы ХХ - пачатку ХХ1 стст. на беларускай i рускай мовах.

Ключавыя словы: эттчныя супольнасцi, гiстарыяграфiя, грамадстя аб'яднаннi, русюя, палят, яурэi, украiнцы, лiтоуцы, татары.

Уводзшы. Дэмакратызацыя грамадскага жыцця у постсавецю час абумовша актышзацыю наву-ковых даследаванняу раней не распрацаваных тэм па псторыи Беларуа, у тым лшу псторыи этшчных супольнасцяу. Даследчыкау щкавш як храналапчна аддаленыя перыяды, так i разнастайныя аспекты жыцця этшчных супольнасцяу у 1990-2000-х гадах. На сённяшш момант у беларускай пстарычнай навуцы ужо сфармiравауся пэуны комплекс работ па праблеме, у сувязi з чым наспела неабходнасць ас-тэматызаваць атрыманыя вынш даследаванняу, выявщь асноуныя тэматычныя напрамю вывучэння тэмы, вызначыць ступень даследаванасщ розных аспектау гiсторыi этнiчных супольнасцяу Беларус у постсавецкi перыяд у айчыннай гiстарыяграфii.

Даследаванняу, прысвечаных анашу пстарыяграфп гiсторыi этнiчных супольнасцяу у 1991-2017 гг., пакуль няшмат. Каротю агляд прац па сучаснай псторын этнiчных супольнасцяу дадзены I.A. Пушкшым у манаграфй 2007 года выдання [1, с. 7-8], у 2008 годзе выйшау яго артыкул, дзе асвятлялюя падыходы у айчыннай пстарыяграфп да вывучэння дзейнасцi этнiчных супольнасцяу Беларуа [2]. Больш поуны гiстарыяграфiчны аналiз становiшча этнiчных меншасцяу у Рэспублщы Беларусь быу зроблены I.A. Пушкшым ва уводзшах калектыунай манаграфй «Нацыянальны сегмент грамадзянскай супольнасцi Рэспублш Беларусь», якая выйшла у 2015 г. [3, с. 9-18]. Беларускую пстарыяграфю развiцця адукацыi этнiчных меншасцяу Беларус у 1990-х - пачатку XXI ст. прааналiзавала Н.Л. Улейчык [4; 5]. Aналiз гiстарыяграфii культурнага развщця этнiчных супольнасцяу у 1991-2004 гг. быу зроблены у канды-дацкай дысертацыi А.М. Макрушыч [6, л. 11-15].

Асноуная частка. Увесь комплекс навуковых прац па псторын этнiчных супольнасцяу у 1991-2017 гг. можна падзялщь на тры групы згодна з асноунай праблематыкай даследавання.

Да першай групы адносяцца навуковыя даследаваннi, прысвечаныя гжторъп адной эттчнай групы, агульнай характарыстыцы яе становшча у перыяд незалежнай Рэспублiкi Беларусь щ вывучэнню асобных аспектау грамадска-палиычнага цi культурнага жыцця.

Гiсторыi рускай эттчнай супольнасщ у постсавецкi перыяд прысвечана невялiкая колькасць навуковых прац. I. Левяш прааналiзавау вынiкi сацыялапчнага апытання рускiх i беларусау, якое прай-шло у чэрвенi 1992 г., паказаушы iх меркаваннi наконт моунай i мiжнароднай палiтыкi новастворанай Рэспублш Беларусь [7]. У прыватнасщ, 82,7% апытаных рускiх не лiчылi сябе прадстаунiкамi нацыя-нальнай меншасщ, 63,9% лiчылi, што дзяржаунымi мовамi у краiне павiнны быць руская i беларуская мовы [7, с. 141]. Да аналiзу дэмаграфiчных характарыстык рускiх Беларусi звярталiся r.I. Каспяровiч [8], А.Ф. Смаленчук (у кантэксце вывучэння псторыи рускай супольнасцi на беларусюх землях) [9]. У 2010 г. выйшау зборшк артыкулау «Русские в Беларуси», дзе у асобным раздзеле была прадстаулена шфар-мацыя аб дзейнасцi пяцi рускiх грамадсюх аб'яднанняу рэспублiкi [10, с. 231-244].

Да даследавання псторып палякау Беларуа у перыяд пасля 1991 г. даследчыш звярнулiся у 2000-х гг: М. Гуменшк [11] i Т. Крышын [12] аналiзавалi дзейнасць польсюх грамадскiх аб'яднанняу у 1990-х гг., аналiзу дэмаграфiчных характарыстык палякау прысвечаны артыкул Д. Лiна i А. Парахневiча [13], куль-

турнае жыццё польскай этшчнай супольнасщ у канцы ХХ - пачатку ХХ1 стст. разглядалася у артыкуле А.М. Макрушыч [14]. У кантэксце вывучэння узаемаадносш Рэспублiкi Беларусь з Польшчай у 1991-2004 гг. было прааналiзавана становiшча польскай супольнасщ Беларуа у кандыдацкай дысертацыi I.I. Дарняка [15]. Найбольш значнай працай па псторьи польскай супольнасцi у Рэспублiцы Беларусь з'яуляецца манаграфiя «Polskie odrodzenie na Bialorusi 1988-2005», падрыхтаваная у 2010 г. Т. Гавшым, дзеячам польскага грамадскага руху [16]. У ёй падрабязна асветлены разнастайныя аспекты грамадска-культурнай дзейнасцi польсюх грамадскiх аб'яднанняу у канцы 1980-х - пачатку 2000-х гг. (узаема-адносшы з уладнымi структурамi, развщцё польскай адукацыi, станауленне адносiн з польскiмi арга-нiзацыямi па дапамозе суайчыншкам i iнш.).

Невялiкая колькасць прац прысвечана гiсторыi укратцау Беларусь Г.Я. Калюжная у пачатку 2000-х гг. падрыхтавала два артыкулы аб дзейнасщ украшскага грамадскага аб'яднання «Ватра», членам якога яна з'яулялася [17, с. 372-375; 18], у далейшым псторыя грамадска-культурнага жыцця украшскай супольнасщ Беларуа закраналася у манаграфii Д.В. Юрчака у кантэксце вывучэння псторыи беларуска-украiнскiх мiждзяржауных адносiн [19 ].

Як i пры вывучэнш гiсторыi палякау i украiнцау Беларуа, даследаванне сучаснага становiшча беларускiх яурэяу пачалося з аналiзу дзейнасцi яурэйсюх грамадскiх аб'яднанняу (Э.Р. 1офе [20; 21],

H.В. Бурая [22]). Станауленне яурэйскай адукацыи асвятлялася у артыкулах А. Гальперына [23], Э.Р. 1оффе [24], аналiз дэмаграфiчных характарыстык яурэйскай супольнасщ у канцы ХХ ст. быу дадзены у артыкуле Я. Разенблата i I. Яленскай [25]. Што датычыць манаграфiчных даследаванняу, то Э.Р. 1офе у 1999 г. была падрыхтавана праца «Джойнт в Беларуси», дзе ён паказау ролю гэтай амерыканскай арга-нiзацыi у яурэйсюм культурным адраджэннi 1990-х гг. [26]. У 2012 г. выйшау навукова-папулярны нарыс Л.М. Лыча «Яурэйская культура Беларусi - яе агульны духоуны набытак» [27]. У дадзенай працы цэлы раздзел - «Ухабiстымi шляхамi нацыянальна-культурнага адраджэння» - быу прысвечаны асэнсаванню асаблiвасцяу i праблем культурнага развщця яурэяу Беларусi, больш увагi было нададзена перыяду канца 2000-х - пачатку 2010-х гг.

Вывучэнне фармiравання дыяспар народау з Кауказскага рэгiёну у Рэспублiцы Беларусь i iх сацыякультурнай адаптацыi у краiне стала прадметам дысертацыйнага даследавання А.Н. Рапмава [28]. У 2014 г. выйшла манаграфiя Б.А. Ганбарава, у якой усебакова асвятлялюя жыццё i дзейнасць азер-баджанскай дыяспары Беларусi у 1989-2013 гг. [29]. Гродзенсю даследчык Н.С. Авецян у 2015 г. падрыхтавала манаграфда аб армянскай дыяспары у Беларуа [30], у якой разглядалюя сацыякультурнае жыццё i дэмаграфiчныя характарыстыкi дадзенай этшчнай супольнасщ. У далейшым яна працягнула працу над гiсторыяй армянскай абшчыны Беларусi [31].

Гiсторыю культурнага адраджэння татарау Беларуа у канцы ХХ - пачатку ХХ1 ст. вывучау

I.Б. Канапацкi [32, с. 10-14; 33; 34] i 3.I. Канапацкая [35], гэтая праблема таксама была закранута у мана-графп Л.М. Лыча «Татары Беларусi на пераломах сацыяльна-палiтычных эпох (ХХ - пачатак ХХ1 ст.)» [36]. Усе вышэйпералiчаныя даследчыкi звярталiся да псторыи беларускiх татарау мясцовага пахо-джання, яюя гуртавалiся вакол мусульманскiх абшчын i грамадскага аб'яднання «Зiкр уль-Ютаб». Дзей-насцi грамадскага аб'яднання «Татаро-башкирское культурное наследие «Чишма», створанага татарам^ што прыехалi у Беларусь у савецю i постсавецкi час, быу прысвечаны артыкул, змешчаны у зборшку «Рускiя у Беларусi» [10, с. 243-244].

1ншыя этнiчныя супольнасцi былi меншыя па колькасцi прадстаУнiкоУ i не так актыуна публiчна праяулялi сябе, таму iм прысвечана невялшая колькасць прац. Асаблiвасцi этнакультурнай адаптацыи i iнтэграцыi у грамадства беларусюх цыганоу былi разгледжаны у артыкуле I. Чаквша i В. Бартош [37]. Грамадска-культурная дзейнасць лiтоУцаУ Беларуа напрыканцы ХХ - пачатку ХХ1 стст. была коратка ахарактарызавана у кандыдацкай дысертацыi Ю.1. Внуковiча, прысвечанай этналагiчнаму аналiзу лиоу-скай этшчнай групы Беларусi [38]. Дзейнасць грамадсюх аб'яднанняу латышоу i лiтоУцаУ прааналiзавау 1.А. Пушкiн [39]. Карэйскiя трады^и i грамадска-культурная дзейнасць карэйцау Беларуа асвятлялюя у кнiзе C.I. Тэна [40], культурнае адраджэнне немцау Беларуа прaaнaлiзaвaлa Т. Горбач [41].

Друпм нaкiрункaм даследаванняу стала кампаратыунае даследаванне псторьи этшчных супольнасцяу. Вывучэнне грамадска-палиычнага i культурнага жыцця (цi iх асобных аспектау) адразу некaлькiх этшчных супольнасцяу дазваляла вызначыць агульнае i aсaблiвaе у сацыякультурным рaзвiццi апошшх, выявiць прычыны узнiкнення адрозненняу i падабенствау.

Рaзвiццё aдукaцыi этнiчных супольнасцяу разглядалася у артыкулах В.Ф. Кaсовiч [42, с. 161-169], С. А. Яц^ча [43, с. 35-37; 44, с. 11-19], В.П. Паулоускай [42, с. 153-160], А.М. Абухавай [45]. Вывучэнне дэмaгрaфiчных характарыстык этшчных супольнасцяу Беларуа актышзавалася пасля публшацыи матэрыялау першага перaпiсу нaсельнiцтвa Рэспублiкi Беларусь 1999 г. Абашраючыся на дадзеныя матэ-рыялы, А.Ф. Смаленчук i Л.П. Шахоцька прaнaлiзaвaлi трансфармацыю этшчнай структуры насельнщтва Белaрусi у першае дзесяцiгоддзе незaлежнaсцi крaiны [46; 47]. Выкарыстанне матэрыялау Другога пера-тсу нaсельнiцтвa Рэспублiкi Беларусь 2009 г. дазволша Л.П. Шахоцька паказаць дынамку колькаснага складу i змены у шшых дэмaгрaфiчных паказчыках этнiчных супольнасцяу крашы за aпошнiя 20 год [48].

Увагу даследчыкау прыцягнула псторыя фестываляу нацыянальных культур, якiя у 2000-х гг. CT^i самымi маштабнымi культурна-MacaBbiMi мерапрыемствамi у KpaiHe з удзелам салютау i сама-дзейных калектывау этнiчных меншасцяу. У 2009 г. выйшау артыкул А.М. Макрушыч, прысвечаны гэтай тэме [49], у 2014 г. I.A. Паповым быу падрыхтаваны раздел пра гiсторыю фестываляу нацыянальных культур у складзе калектыунай манаграфй «Этнокультурные процессы Гродненского Понеманья в прошлом и настоящем» [50, с. 389-406], у 2016 г. сщслую характарыстыку гэтых культурных мера-прыемствау дау I.A. Змiтровiч [51].

У 2007 г. выйшла манаграфiя I.A. Пушкша «Нацыянальныя супольнасцi Беларусi: грамадска-паль тычная i культурная-асветнiцкая дзейнасць 1990-2005 гг.» [1]. Аутар прааналiзавау палиыка-прававыя умовы удзелу этнiчных меншасцяу у грамадска-культурным жыццi Беларусi i ацашу iх як у цэлым спры-яльныя [1, с. 27]. Друп раздзел манаграфй быу прысвечаны характарыстыцы палiтыкi беларускiх улад у адносшах да этнiчных супольнасцяу Беларусi [1, с. 70-120]. Уласна псторыю этшчных меншасцяу у 1990-2005 гг. I.A. Пушкш аналiзавау па двух напрамках. У трэцяй главе 6brai паказаны асаблiвасцi колькаснага складу i рассялення, гiсторыя стварэння, мэты i дзейнасць грамадсюх аб'яднанняу найбольш шматлiкiх этшчных супольнасцяу (усяго каля 20) у 1990-х - пачатку 2000-х гг. [1, с. 121-160]. Аутар прыйшоу да высноу, што найбольш актыунымi з'яулялюя яурэйскiя i польскiя грамадсюя арганiзацыi, асноуным напрамкам работы уах грамадскiх аб'яднанняу быу культурна-асветнiцкi [1, с. 180]. У чац-вёртай главе I.A. Пушкш разглядау дзейнасць грамадсюх аб'яднанняу этнiчных супольнасцяу асобна у кожным з рэпёнау Беларус у 2001-2006 гг., у вышку былi зроблены высновы аб больш нiзкiм узроУнi актыунасцi этнiчных супольнасцяу на усходзе краiны, асаблiва на Гомельшчыне. Таксама навукоуцам былi прааналiзаваны праявы экстрэмiзму на этнiчнай глебе, што мелi месца у краше у вывучаемы перыяд [1, с. 161-174].

Aналiзу культурна-асветнiцкай дзейнасцi этшчных супольнасцяу Беларуа у 1991-2004 г. была прысвечана кандыдацкая дысертацыя A.M. Макрушыч [6]. Aутар вызначыла асноуныя напрамкi культурна-асветнiцкай дзейнасцi: асветнiцкi, мастацю i iнфармацыйны, праналiзавала асаблiвасцi iх рэалiзацыi этнiчнымi супольнасцямi, ахарактарызавала удзел у гэтым працэсе беларускiх улад i краiн паходжання. Aутар прыйшла да высноу, што найбольшая колькасць этшчных супольнасцяу займалася у 1991-2004 гг. развщцём мастацкай самадзейнасцi, што было абумоулена значнай дзяржаунай пад-трымкай дадзенага напрамку, рэалiзаваць свае адукацыйныя iнiцыятывы найбольш паспяхова змаглi палякi i лiтоУцы (усяго у гэты перыяд iснавалi адукацыйныя праекты 14 этнiчных супольнасцяу), а най-меньшая актыунасць этнiчных супольнасцяу назiралася у рэалiзацыi iнфармацыйнага напрамку з-за пра-блем з фiнансавымi сродкамь

У 2015 годзе выйшла з друку калектыуная манаграфiя выкладчыкау Магшёускага дзяржаунага Унiверсiтэта харчавання «Нацыянальны сегмент грамадзянскай супольнасцi Рэспублiкi Беларусь», першы раздзел якой - «Нацыянальныя супольнасщ у Рэспублiцы Беларусь» - быу нашсаны гiсторыкам I.A. Пушкiным [3, с. 29-167]. У параунанш з папярэдняй манаграфiяй яго ж аутараства у дадзеным дасле-даваннi была пашырана крынiцазнаучая i гiстарыяграфiчная база. Aутарам быу прааналiзаваны нацыя-нальны склад насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь з 1926 па 2009 гады, вызначны фактары, якiя уплывалi на фармiраванне спакойных i талерантных адносiн у этшчнай сферы краiны. Становiшча этшчных супольнасцяу у Рэспублщы Беларусь аналiзавалася I.A. Пушкiным па схеме, падобнай да выкарыстанай у яго манаграфй 2007 г. выдання: асобна разглядалася статутная дзейнасць грамадскiх аргашзацый этнiчных супольнасцяу у 1990-х - 2000-х гг., былi паказаны iх узаемаадносiны з уладамi [3, с. 87-138], дадаткова былi вызначаны рэпянальныя асаблiвасцi у працы этнiчных грамадсюх арганiзацый у 2000-2010 гг. [3, с. 138-152]. Даследчык вылучыу тры этапы у грамадска-палiтычным i культурным жыцщ этнiчных супольнасцяу (1991-1995 гг., 1996-2000 гг. i пачатак 2000-х гг. - сённяшш час), крытэрыем перыя-дызацыi была ступень актыунасщ этнiчных супольнасцяу у публiчнай прасторы i асаблiвасцi палiтыкi дзяржауных органау у гэтай сферы [3, с. 152]. I.A. Пушкшым адзначалася змяньшэнне актыунасцi этнiчных супольнасцяу пасля 1999 г., былi вызначаны прычыны такой з'явы. Aутар разглядау не тольм станоучы вопыт рэалiзацыi заканадауча вызначаных прау этнiчных супольнасцяу, але ашсау выпадкi непаразуменняу у стасунках з уладам^ складанасцi iнтэграцыi у грамадства цыганоу [3, с. 154-166].

Пэуную навуковую цiкавасць уяуляе навукова-папулярнае выданне «Кто живёт в Беларуси», якое у 2012 г. было падрыхтавана вучонымi Iнстытута мастацтвазнауства, этнаграфй i фальклору iмя К. Кра-швы [52]. У iм была прадстаулена iнфармацыя аб матэрыяльнай i духоунай культуры, моунай сiтуацыi i дэмаграфiчных працэсах беларусау i больш чым 15 этнiчных супольнасцяу Беларусi (русюх, украiнцау, палякау, яурэяу, лiтоУцаУ i iнш.). Aутарамi разглядалася гiсторыя з'яулення i рассялення этнiчных супольнасцяу на Беларуа, сцiсла характарызавалася дзейнасць створаных iмi грамадскiх аб'яднанняу у перыяд пасля 1991 г. [52].

Яшчэ адным наюрункам даследаванняу стала вывучэнне рэгiянальнай гкторьи эттчных супольнасцяу у Рэспублщы Беларусь у канцы 1980-х - пачатку XXI ст. Вялшая колькасць навуковых

артыкулау прысвечана даследаванню дзейнасцi этшчных грамадскiх аб'яднанняу: Гродзеншчыны (польскiх - Д.А. Крывашэй [53], украiнскiх i татарскiх - В.В. Шейбак [54; 55], яурэйсюх - А.С. Рама-шэуская [56], лiтоУскiх - Н.Л. Улейчык [57]), Магiлёушчыны (I.A. Пушкш [58; 59]), Вiцебшчыны (А.А. Крумплеуская [60]). Высокая актыунасць этнiчных супольнасцяу Гродзеншчыны у справе развiцця адукацып абумовiла цiкавасць да дадзенай тэмы мясцовых навукоуцау М.Я. Калацэй i Н.Л. Улейчык [17, с. 331-335; 61-63], Т.А. !вановай [64]. Разнастайныя аспекты гiсторыi этнiчных меншасцяу гродзен-скага рэгiёну у постсавецкi перыяд прааналiзаваны у артыкулах В.В. Шэйбака (гiсторыя этнакультурных аб'яднанняу гродзенскага рэпёну у 1988-2013 гг. [50, с. 327-360]), С.Л. Сакумы (гiсторыя в'етнамскай абшчыны Гродна [50, с. 361-368]) i Н.С. Бункевiч (асаблiвасцi матэрыяльнай культуры азербайджанцау, грузiн i армян Гродзеншчыны [50, с. 369-388]), яшя змешчаны у выданнi «Этнокультурные процессы Гродненского Понеманья в прошлом и настоящем» [50]. У 2016 г. калектывам беларусюх этнолагау была падрыхтавана праца «Этнокультурные процессы Центральной Беларуси в прошлом и настоящем», у якой быта ахарактарызаваны асноуныя вехi пстарычнага развiцця этнiчных супольнасцяу гэтага рэпёну у XX -пачатку XXI стст., прааналiзаваны асаблiвасцi адаптацып асоб з Сярэдняй Азп у Беларусi [65, с. 463-497].

Заключэнне. Айчынная гiстарыяграфiя гiсторыi этнiчных супольнасцяу Беларус у постсавецкi перыяд уключае у сябе розныя па падыходах, праблематыцы i аб'ёму працы. Навуковую цiкавасць для даследчыкау уяулялi тыя этнiчныя супольнасцi, што займалiся публiчнай грамадскай дзейнасцю, ства-ралi суполм i таварыствы. Гэта абумовiла перавагу у гiстарыяграфii праблемы навуковых работ, прад-метам даследавання якiх была дзейнасць грамадсюх аб'яднанняу этнiчных супольнасцяу, у першую чаргу вывучауся яе культурна-асветнщю напрамак. Гiсторыя асобных этшчных супольнасцяу Беларус у постсавецкi перыяд у большасщ навуковых прац вывучалася у кантэксце больш шырокай навуковай праблемы, асноуную увагу даследчыкау прыцягнула тэма культурнага адраджэння палякау, яурэяу i татар у Рэспублiцы Беларусь. Сярод шшых тэм досыць актыуна вывучалася развiццё адукацыi этнiчных меншасцяу Беларуси гiсторыя фестываляу нацыянальных культур, сацыядэмаграфiчныя характарыстыкi этнiчных супольнасцяу. У межах кампаратыунага напрамку даследчыкамi былi вызначаны асаблiвасцi рэалiзацыi этнiчнымi меншасцямi заканадауча зацверджаных правоу на захаванне сваёй культурнай самабытнасцi, прапанаваны тыпалапзацыя i перыядызацыя грамадска-палiтычнага жыцця i культурнай дзейнасцi этнiчных супольнасцяу. Найбольш плённа у гэтым накiрунку працавау магiлёускi гiсторык I.A. Пушкiн. У 2010-я гг. узрасла щкавасць навукоуцау да рэпянальнага аспекту гiсторыi этшчных супольнасцяу, найбольш актыуна вывучалася найноушая этнакультурная псторыя Гродзеншчыны. Разам з тым у айчыннай гiстарыяграфii не хапала даследаванняу, прысвечаных развiццю мастацтва этшчных супольнасцяу, прац па псторыи палякау, украшцау, яурэяу Беларусi канца XX - пачатку XXI стст. На рускай i беларускай мовах.

ШТАРАТУРА

1. Пушкш, I.A. Нацыянальныя супольнасщ БеларуЫ: грамадска-пал1тычная i культурна-асветнщкая дзейнасць (1990-2005 гг.) / I.A. Путин. - Магшёу, 2007. - 203 с.

2. Пушкш, I.A. Дзейнасць нацыянальных меншасцей БеларуЫ (1990-2005 гг.) у айчыннай пстарыяграфп / ГА.Пушюн // Пстарыяграф1я псторын БеларуЫ, новай i навейшай псторын краш Еуропы i ЗША : матэрыялы Рэсп. навук.-тэарэт. канф., Мшск, 28 сак. 2008 г. : у 2 ч. / Бел. дзярж. пед. ун-т ; рэдкал.: A.I. Андрала [i шш.]. -Мшск, 2008. - Ч. 2. Пстарыяграф1я новай i навейшай псторын краш Еуропы i ЗША: даследаванш, праблемы, пошую. - С. 151-152.

3. Нацыянальны сегмент грамадзянскай супольнасц1 Рэспублш Беларусь / I.A. Пушк1н [i 1нш.] ; М-ва адукацы1 Рэсп. Беларусь, Магш. дзярж. ун-т харчавання. - Магшёу : МДУX, 2015. - 335 с.

4. Улейчик, Н.Л. Национальное образование этнических меньшинств в Беларуси в 90-е гг. XX в. в отечественной историографии / Н.Л. Улейчик // Пстарыяграф1я псторын БеларуЫ, новай i навейшай псторын краш Еуропы i ЗША : матэрыялы рэсп. нав.-тэарэт. канф., Мшск, 28 сак. 2008 г. : у 2 ч. / Беларус. дзярж. пед. ун-т ; рэд. A.I. Андарала [i шш.]. - Мшск. 2008. - Ч. 2. Пстарыяграф1я новай i навейшай псторын краш Еуропы i ЗША : даследаванш, праблемы, пошую. - С. 146-148.

5. Улейчик, Н.Л. Польское образование в Беларуси в 90-е годы XX - начале XXI вв. в белорусской историографии / Н.Л. Улейчик // История Польши в историографической традиции XIX - начале XX вв. : материалы меж-дунар. науч. конф., Гродно, 29-30 октября 2009 г. / Гродн. гос. ун-т ; под общ. ред. Т.Т. Кручковского. - Гродно, 2011. - С. 231-236.

6. Макрушыч, А.М. Культурна-асветнщкая дзейнасць этшчных супольнасцяу у Рэспублщы Беларусь (1991-2004 гг.) : дыс. ... канд. пст. навук : 07.00.02 / А.М. Макрушыч. - Гродна, 2012. - 138 л.

7. Левяш, И. Русские в Беларуси: дома или в гостях? / И. Левяш // Социс. - 1994. - № 8-9. - С. 139-142.

8. Каспяров1ч, Г.Г Русюя у БеларуЫ (дэмаграф1чны аспект) / Г.Г Каспяров1ч // Нацыянальная пал1тыка i м1жнацыянальныя адносшы на Беларум у XX ст. : зб. навук. арт. / Беларус. дзярж. пед. ун-т iмя М. Танка, Фонд фундамент. даслед. Рэсп. Беларусь ; пад агул. рэд. А.М. Мацко, М.К. Сакалова. - Мшск, 1997. - С. 67-81.

9. Смаленчук, А. Русюя у БеларуЫ [Электронны рэсурс] / А. Смаленчук // Kamunikat : Беларуская !нтернэт-б1бл1ятэка. - Рэжым доступа: http://www.kamunikat.org/7982.html. - Дата доступа: 31.10.2010.

10. Русские в Беларуси / сост. A.H. Aндреев. - Минск : Макбел, 2010. - 255 с.: ил.

11. Gumennik, M. Polskie odrodzenie narodowe na Bialorusi w ЫасИ 1988-1998 / M. Gumennik // Шлях да узаемнасщ : матэрыялы Дзесятай М1жнар. навук. канф., Гродна-М1р, 24-25 кастр. 2002 г. : у 2 ч. / Кам. па справах рэлтй i нацыянальнасцей пры Савеце Мшютрау Рэсп. Беларусь [i inm.] ; пад рэд. С. МуЫеню, I. Крэня. - Гродна, 2004. - Ч. 2. - C. 288-294.

12. Кгусгуп, T. Dzialalnosc zjednoczenia spolecznego «Polska Macierz szkolna» na rzeсz promoeji kultury na Bialorusi / T. K^zyn // Шлях да узаемнасщ : матэрыялы Дзесятай М1жнар. навук. канф., Гродна-Млр, 24-25 кастр. 2002 г. / Гродз. дзярж. ун-т ; пад рэд. С. МуЫенка. - Гродна, 2004. - Ч. 1. - С. 165-172.

13. Лин, Д. Поляки в Беларуси: демографический очерк / Д. Лин, A. Парахневич // Шлях да узаемнасщ : матэрыялы XIV М1жнар. навук. канф., Гродна, 26-27 кастр. 2006 г. / Гродз. дзярж. ун-т ; пад рэд. С. МуЫеню, I. Крэня — Гродна, 2007. - С. 320-324.

14. Макрушыч, AM. Культурнае жыццё польскай этшчнай супольнасщ у БеларуЫ у канцы XX - пачатку XX стст. / A.M. Макрушыч // Шлях да узаемнасщ : матэрыялы XX м1жнар. навук. канф., Гродна, 23-24 кастр. 2014 г. / рэдкал.: Я. Панькоу [i шш.]. - Мшск : БудМедыяПраект, 2015. - С. 312-316.

15. Дорняк, И.И. Белорусско-польское экономическое и культурное сотрудничество в 1991-2004 гг. : дис. ... канд. ист. наук : 07.00.02 / И.И. Дорняк. - Гродно, 2010. - 160 л.

16. Gawin, Т. Polskie odrodzenie na Bialorusi 1988-2005 / Т. Gawin / Wysza Szkola Administraoji Publkznej im. S. Staszka. - Bialystok, 2010. - 406 s.

17. Этшчныя супольнасщ у БеларуЫ : псторыя i сучаснасць : матэрыялы навук. канф., Мшск, 6-7 снеж. 2001 г. / ¡н-т псторьп HAH Беларуа ; рэдкал.: У1. Навщю (гал. рэд.) [i шш.]. - Мшск, 2001. - 387 с.

18. Калюжна, Г.Я. Д1яльшсть бшоруського громадського об'еднання украшщв «Ватра» по вщроджэнню i збереженню мов1, культуры i народно1 творчост украшщв БшоруЫ / Г.Я. Калюжна // Беларусь-Украша: пстарычны вопыт узаемаадносш : матэрыялы М1жнар. навук. канф., Мшск, 18-19 сак. 2003 г. / ![н-т псторып HAH БеларуЫ [i шш.] ; рэдкал.: У.!. Навщю (гал. рэд.) [i шш.]. - Мшск, 2004. - С. 387-393.

19. Юрчак, Д.В. Беларусь - Украина: 20 лет межгосударственных отношений / Д.В. Юрчак. - Витебск : ВГУ, 2009. - 279 с.

20. Иоффе Э. Деятельность Белорусского объединения еврейских организаций и общин по укреплению национального согласия / Э. Иоффе // Технология политики. Гражданское и национальное согласие - первооснова консолидации белорусского общества : материалы Междунар. науч. конф., Минск, 8-9 февр. 1995 г. / редкол.: ВА. Бобков [и др.]. - Минск : Право и экономика, 1995. - С. 259-264.

21. Ьфе, Э. Яурэ1 на Беларуа / Э. Пфе // Роднае слова. - 2005. - № 1. - С. 97-100.

22. Бурая, Н.В. Напрамю дзейнасщ яурэйсюх аргашзацый БеларуЫ на сучасным этапе развщця / Н.В. Бурая // Этносоциальные и конфессиональные процессы в современном обществе : материалы Междунар. науч. конф., Гродно, 8-9 дек. 2005 г. / Ком. по делам религий и национальностей при Совете Министров Респ. Беларусь [и др.] ; отв. ред. МА. Можейко. - Гродно, 2006. - С.191-193.

23. Гальперын, A. Стан i тэндэнцып развщця яурэйскай адукацыи (Беларусь у кантэксце дзяржау былога СССР) / A. Гальперын // Беларусiка=Albaruthenica / М1жнар. асац. беларуЫстау, Нац. навук.-асвет. цэнтр ¡мя Ф. Скарыны ; рэд. В. Рагойша [i шш.]. - Мшск : Навука i тэхшка, 1995. - Кн. 4 : Яурэйская культура БеларуЫ i яе узаемадзеянне з беларускай i inmымi культурам. - С. 157-159.

24. Тофе, Э.Р. Пачатак адраджэння яурэйскай вышэйшай адукацыi у Рэспублiцы Беларусь [Электронный ресурс] / Э.Р. Тофе // Материалы по еврейской истории на русском и белорусском языках. - Режим доступа: http://alexandersimoukov.narod.ru/jewhistory.htm. - Дата доступа: 11.08.2011.

25. Розенблат, Е. Динамика численности и расселения белорусских евреев в XX в. / Е. Розенблат, И. Еленская // Demoskop weekly [Электронная версия бюллетеня «Население и общество»]. - 2003. - № 105-106. - Режим доступа: http://demoscope.ru/weekly/2003/0105/analit03.php. - Дата доступа: 11.12.2008.

26. Иоффе, Э. Джойнт в Беларуси / Э. Иоффе, Б. Мельцер. - Минск : Мэджик Бук, 1999. - 94 с.

27. Лыч, Л.М. Яурэйская культура БеларуЫ - яе агульны духоуны набытак / Л.М. Лыч. - Мшск, 2012. - 121 с.

28. Рагимов, A.H. Миграции и особенности адаптации этнических групп народов Кавказа в Республике Беларусь в конце XX— начале XXI вв. : автореф. дис. ... канд. ист. наук: 07.00.07 / A.H. Рагимов ; Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора им. К. Крапивы HAH Беларуси. - Минск, 2009. - 24 с.

29. Ганбаров, БА. Aзербайджанская диаспора в Республике Беларусь : организационная структура, социально-экономическое положение и основные направления деятельности (1989-2013 гг.) / БА. Ганбаров. - Минск, 2014. - 291 с.

30. Aветян, Н.С. Aрмянская диаспора в Республике Беларусь. Социокультурные и социодемографические характеристики / Н.С. Aветян. - Saarbru^en : LAP LAMBERT Academic Publishing, 2015. - 165 с.

31. Aветян, Н.С. Особенности социокультурной адаптации армянской национальной диаспоры и ее интеграции в белорусское общество / Н.С. Aветян // Весн. Гродз. дзярж. ун-та ¡мя Яню Купалы. Сер. 1, Псторыя. Фшасоф1я. Пашталопя. Сацыялопя. - 2016. - Т. 6, № 3. - С. 108-116.

32. Нацыянальная адукацыя : тэмат. зб. навук. прац. Шостай М1жнар. навук. канф., Брэст, 1-3 крас. 1998 г. / М1жнар. акадэм1я вывучэння нац. меншасцяу ; нав. рэд. СА.Яцкев1ч. - Брэст, 1998. - Кн. IX. Aдукацыя дыяспар. - 118 с.

33. Канапацю, I. Татары-мусульмане у БеларуЫ / I. Канапацю // Беларус. пст. часотс. - 2004. - № 7. - С. 40-46.

34. Канапацю, I. З псторыи мусульманскай адукацыи татарау у БеларуЫ / I. Канапацю // Псторыя: праблемы выкладання. - 2005. - № 6. - С. 3-8.

35. Канапацкая, З.И. Положение татар-мусульман в Беларуси в XX — нач. XXI в.: национально-религиозное возрождение / З И. Канапацкая // Культура мира среди религий : доклады Междунар. науч. конф., Минск, 30 нояб. 2015 г. / под ред. AJ^ Можейко. - Минск : БГУКИ, 2016. - С. 101—105.

36. Лыч, Л. Татары Беларуа на пераломах сацыяльна-палтчных эпох (ХХ - пачатак ХХ1 ст.) / Л. Лыч. - Мшск : Кшгазбор, 2007. - 76 с.

37. Чаквин, И.В. Цыгане в Беларуси. Особенности этнокультурной адаптации и социокультурной интеграции / Чаквин И.В., Бартош О.Э. // Пытанш мастацтвазнауства, этналогп i фалькларыстыкi : зб. арт. / НАН БеларуЫ, 1н-т мастацтвазнауства, этнаграфй i фальклору iмя К. Крапiвы. - Мшск. - 2008. - Вып. 4. - С. 448-454.

38. Внуюдач, Ю.1. Л^оуская этнiчная група Рэспублш Беларусь : аутарэф. дыс.... канд. пст. навук : 07.00.07 / Ю.1. Внуков1ч ; 1н-т маст-ва, этнаграфй i фальклору iM. К. Кратвы НАН Беларусь - Мшск, 2008. - 20 с.

39. Пушюн, I.A. Грамадсюя аб'яднаннi балтамоунага насельнiцтва у навейшай гiсторыi Беларуа / I.A. Пушкiн // История. Философия. Политика. Право : науч. тр. препод. гум. дисц. / Могил. гос. ун-т продовольствия. - Могилев, 2011-2013. - Вып. 3. - С. 97-102.

40. Тен, С.И. Корейцы Беларуси : истоки, традиции, современность : научно-популярный очерк / С.И. Тен ; ред. С .А. Яцкевич. - Минск, 1997. - 80 с.

41. Горбач, Т. К вопросу о судьбах немцев Беларуси : возрождение немецкой культуры (90-е гг. ХХ в.). / Т. Горбач // Беларусжа - 22. Нацыянальныя пытанш : матэрыялы III мiжнар. кангрэсу беларусютау «Беларуская культура у дыялогу цывшзацый», Мшск, 21-25 мая, 4-7 снежня 2000 г. - Мшск, 2001. - С. 159-163.

42. Нацыянальная палггыка i мiжнацыянальныя адносшы на Беларуа у XX ст. : зб. навук. арт. / Беларус. дзярж. пед. ун-т iмя М. Танка, Фонд фундамент. даслед. Рэсп. Беларусь ; пад агул. рэд. А.М. Мацко, М.К. Сакалова. -Мшск, 1997. - 170 с.

43. Нацыянальная адукацыя : псторыя, сучаснасць, перспектывы : тэмат. зб. матэрыялау Мiжнар. навук.-практ. канф., Брэст, 3-4 крас. 1995 г. / Брэсц. аб'яднанне рэпян. арг-цьи «Згуртаванне беларусау свету «Бацькаушчына»» ; навук. рэд. С.А. Яцкевiч. - Брэст, 1995. - Зб. 1. - 55 с.

44. Нацыянальная адукацыя : матэрыялы Мiжнар. навук. канф., Брэст, 3-4 чэрв. 1997 г. / Рэсп. цэнтр нац. культур [i шш.] ; навук. рэд. С.А. Яцкевiч. - Брэст, 1997. - Кн. 8 : Нацыянальная адукацыя беларуска-польска-лпоускага сумежжа. - 50 с.

45. Абухава, А.М. Развщцё адукацыи этшчных супольнасцяу Беларус у 1991-2004 гадах / А.М. Абухава // Вестн. Полес. гос. ун-та. - 2015. - № 1. - С. 3-10.

46. Смаленчук, А. Нацыянальная структура насельнщтва Беларуа у ХХ ст. [Электронны рэсурс] / А. Смаленчук // Беларусь у ХХ стагоддзi : зб. навук. Прац. - 2002. - Вып. 1. - Рэжым доступа: http://www.homoliber.org/ru/xx/xx010119.html. - Дата доступа: 24.04.2009.

47. Шахотько, Л.П. Этноязыковый состав населения Белоруссии / Л.П. Шахотько, Д.Н. Куделка // Demoskop weekly [Электронная версия бюллетеня «Население и общество»]. - 2003 - № 97-98. - Режим доступа: http://www.demoscope.ru/weekly/2003/097/analit01 .php. - Дата доступа: 18.12.2011.

48. Шахотько, Л.П. Динамика численности и структуры населения Беларуси / Л.П. Шахотько // Основные вызовы демографической безопасности: сходства и различия в Молдове и Беларуси / отв. ред. Г.А. Палади, Л.П. Шахотько, О.Е. Гагауз. - Кишинёв : Штиинца, 2010. - С. 39-66.

49. Макрушич, Е.Н. Фестивали национальных культур / Е.Н. Макрушич // Этносоциум и межнациональная культура. - 2009. - № 3. - С. 224-230.

50. Этнокультурные процессы Гродненского Понеманья в прошлом и настоящем / Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора им. К. Крапивы НАН Беларуси ; редкол.: Л.В. Ракова, А.В. Гурко, А.В. Гурко. - Минск : Беларус. навука, 2014. - 447 с.

51. Змитрович, И.О. Республиканские фестивали национальных культур как современный формат динамичного межнационального взаимодействия в Беларуси / И.О. Змитрович // Першы мiжнародны навуковы кангрэс бела-рускай культуры : зб. матэрыялау, Мшск, 5-6 мая 2016 г. - Мшск : Права i эканомжа, 2016. - С. 539-542.

52. Кто живет в Беларуси / А.В. Гурко [и др.] ; Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора им. К. Крапивы НАН Беларуси. - Минск : Беларус. навука, 2012. - 799 с.

53. Крывашэй, Д.А. Дзейнасць Саюза палякау Беларуа на Гродзеншчыне (1990-1996 гг.) / Д.А. Крывашэй // Этнасацыяльныя i культурныя працэсы у заходшм рэпёне Беларуа : псторыя i сучаснасць : матэрыялы рэсп. навук. канф., Гродна, 5-6 снеж. 1997 г. / Гродз. дзярж. ун-т ; пад рэд. 1.П. Крэня. - Гродна, 1998. - С. 274-277.

54. Шейбак, В.В. Украинское объединение «Барвинок» в г. Гродно / В.В. Шейбак // Навуковая спадчына Яустафiя Тышкевiча (да 200-годдзя са дня нараджэння) : матэрыялы Мiжнар. навук. канф., Лагойск, 18 крас. 2014 г. / укл.: А.Г. Алфёрава, Ю.С. Пракоф'ева, С .Л. Сакума. - Мшск, 2014. - С. 127-132.

55. Шейбак, В.В. Формирование и деятельность гродненского татарского общественного объединения (конец 1980-х - 1990-е гг.) / В.В. Шейбак // Традыцыи i сучасны стан культуры i мастацтва : матэрыялы Мiжнарод. навук.-практ. канф., Мшск, 28-29 лют. 2013 г. : у 2 ч. / рэдкал.: А.1. Лакотка (гал. рэд.) [i шш.]. - Мшск : Права i эканомка, 2014. - Ч. 2 - С. 189-194.

56. Ромашевская, А.С. Еврейские общественные объединения в Гродненской области в 1990-2000-е гг. / А.С. Ро-машевская // Европа : актуальные проблемы этнокультуры. История и культура Беларуси : материалы IX Меж-дунар. науч.-теор. конф., Минск, 10-11 ноября 2016 г. / редкол.: А.В. Касович (отв. ред.) [и др.]. - Минск, 2016. - С. 90-93.

57. Улейчик, Н.Л. Литовские национальные общественные объединения Гродненской области в 2000-е годы / Н.Л. Улейчик // Европа : актуальные проблемы этнокультуры. История и культура Беларуси : материалы IX Междунар. науч.-теор. конф., Минск, 10-11 ноября 2016 г. / редкол.: А.В. Касович (отв. ред.) [и др.]. - Минск, 2016. - С. 114-118.

58. Пушюн, 1.А. Дзейнасць нацыянальных грамадсюх аб'яднанняу у Магшёускай вобласщ / 1.А. Пушюн // Социальное знание и белорусское общество : материалы Междунар. науч.-практ. конф., Минск, 3-4 дек. 2009 г. / Ин-т социологии НАН Беларуси ; редкол.: И.В. Котляров (гл.ред.) [и др.]. - Минск, 2009. - С. 278-283.

59. Пушюн, 1.А. Дзейнасць грамадсюх аргашзацый нацыянальных супольнасцей Маплёускага рэпёна (1990-2008 гг.) / 1.А. Пушюн // Регионалистика : сб. науч. тр. / Гродн. гос. ун-т ; редкол.: Н.И. Богдан [и др.]. - Гродно, 2012. -Вып. 3. - С. 167-183.

60. Крумплевская, А.А. К вопросу о развитии национально-культурных объединений в Витебской области в конце 1980-х годов - начале XXI в. / А.А. Крумплевская // Пытанш мастацтвазнауства, этналогп i фалькларыстыю : зб. арт. / 1н-т мастацтвазнауства, этнаграфп i фальклору ¡мя К. Кратвы НАН Беларусь - Мшск. - 2016. -Вып. 21. - С. 201-207.

61. Колоцей, М.Я. Национальное образование национальных меньшинств на Гродненщине в конце 80-х-90-е гг. ХХ в. / М.Я. Колоцей, Н.Л. Улейчик // Этнасацыяльныя i культурныя працэсы у заходшм рэпёне Беларус : псторыя i сучаснасць : матэрыялы рэсп. навук. канф., Гродна, 5-6 снеж. 1997 г. / Гродз. дзярж. ун-т ; пад рэд. 1.П. Крэня - Гродна, 1998. - С. 303-308.

62. Колоцей, М.Я. Развитие национального образования этнических меньшинств на Гродненщине в 1990-е - начале 2000-х годов / М.Я. Колоцей, Н.Л. Улейчик // Весн. Гродз. дзярж. ун-та ¡мя Яню Купалы. Сер. 1, Псторыя. Фшасоф1я. Пал1талопя. Сацыялопя. - 2010. - № 1. - С. 58-64.

63. Улейчик, Н.Л. Польское национальное образование на белорусско-польско-литовском пограничье / Н.Л. Улейчик // Традиции духовной и материальной культуры пограничья : сб. материалов Междунар. науч. конф., Брест, 15-16 нояб. 2016 г. / под ред. А.Н. Вабищевича. - Брест, 2017. - С. 246-252.

64. 1ванова, Т.А. Этшчная Ытуацыя на Гродзеншчыне i развщцё нацыянальных школ (1990-2000 гг.) / Т.А. 1ванова // Этносоциальные и конфессиональные процессы в современном обществе : материалы Междунар. науч. конф., Гродно, 8-9 дек. 2005 г. / Ком. по делам религий и национальностей при Совете Министров Респ. Беларусь [и др.] ; отв. ред. М.А. Можейко. - Гродно, 2006. - С. 345-347.

65. Этнокультурные процессы Центральной Беларуси в прошлом и настоящем / Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора им. К. Крапивы НАН Беларуси ; науч. ред. А.В. Гурко. - Минск : Беларус. навука, 2016. - 539 с.

Пастуту 19.09.2018

THE ETHNIC COMMUNITIES OF BELARUS IN 1991-2017 YEARS: THE BELARUSIAN HISTORIOGRAPHY

A. ABUKHAVA

The process of forming the Belarusian historiography, dedicated to the history of ethnic communities in the Republic of Belarus in 1991-2017, is shown in the article. The main directions in the study of the problem are determined, the subjects of research within each direction are analyzed. The most studied aspects of the theme were the history of the Polish and Jewish ethnic communities of Belarus in the post-Soviet period, the development of education of ethnic minorities, the history of ethnic communities in Grodno region. It was shown that within the comparative direction the researchers had revealed the peculiarities of the realization of the legally established rights of ethnic minorities to preserve their cultural identity, the typology and periodization of socio-political life and cultural activity of ethnic communities were also proposed. It is concluded that the research works whose subject was the activity of public associations of ethnic communities were dominated in the historiography, while at the same time there was a lack of works on the history of the art of ethnic communities, the history of Poles, Ukrainians and Jews of Belarus in the end of XX - beginning of XXI centuries on Belarus-ian and Russian languages.

Keywords: ethnic communities, Belarus, public associations, Russians, Poles, Jews, Ukrainians, Lithuanians, Tatars, historiography.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.