Научная статья на тему 'ДА ПЫТАННЯ АБ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ПАЛіТЫЦЫ ПАРТЫЙНА-ДЗЯРЖАўНАГА КіРАўНіЦТВА У БЕЛАРУСКАЙ ССР У 1930-Я ГГ'

ДА ПЫТАННЯ АБ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ПАЛіТЫЦЫ ПАРТЫЙНА-ДЗЯРЖАўНАГА КіРАўНіЦТВА У БЕЛАРУСКАЙ ССР У 1930-Я ГГ Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
209
65
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ / НАЦИОНАЛЬНАЯ ПОЛИТИКА / ПАРТИЙНО-ГОСУДАРСТВЕННОЕ РУКОВОДСТВО / НАЦИОНАЛЬНО-КУЛЬТУНОЕ РАЗВИТИЕ

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Альховік М. К.

В статье впервые в белорусской историографии представлена целостная картина национальной политики партийно-советского руководства в Белорусской ССР в 1930-е годы. Особенное внимание уделяется политике полонизации белорусского католического населения в первой половине 1930-х гг., а также анализу языковой ситуации в БССР во второй половине 1930-х гг.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

ABOUT THE NATIONAL POLICY OF THE PARTY AND STATE GOVERNMENT IN THE BELARUSIAN SSR IN 1930-S

In this article, the author tries to present the hole picture of the Soviet national policy in the Byelorussian SSR in 1930-s. Special attention is paid to the polonization of the Belarusian Catholics in the first half of 1930-s and at the analysis of the language situation in BSSR in the second half of 1930-s.

Текст научной работы на тему «ДА ПЫТАННЯ АБ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ПАЛіТЫЦЫ ПАРТЫЙНА-ДЗЯРЖАўНАГА КіРАўНіЦТВА У БЕЛАРУСКАЙ ССР У 1930-Я ГГ»

ИСТОРИЧЕСКИЕ НАУКИ

УДК 314

ДА ПЫТАННЯ АБ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ПАЛ1ТЫЦЫ ПАРТЫЙНА-ДЗЯРЖАУНАГА К1РАУН1ЦТВА У БЕЛАРУСКАЙ ССР У 1930-Я ГГ.

М.К. АЛЬХОВ1К

Беларуст дзяржауны утверстэт, г. Мiнск, Рэспублка Беларусь

Уводзшы. У беларускай пстарыяграфи нацыянальная пал^ыка у БССР 1930-х гг. адлюстрава-на фрагментарна. Даследчыкi засяродзш сваю увагу на вывучэннi толью некаторых праблем на-цыянальна-культурнага развщця карэннага насельнiцтва: згортвання беларусiзацыi i курсу на за-давальненне этнакультурных патрэбау нацыянальных меншасцяу, вывучэння дзейнасщ камiсii Затонскага, пастаноу савецкай улады па нацыянальным пытаннi, ажыццяулення нацыянальнай палiтыкi на пэуных участках дзяржаунага i культурнага будаунщтва [1; 2; 3; 4; 5; 6]. Айчынная гiстарыяграфiя не абмiнула i праблематыю развiцця этнiчных супольнасцяу БССР у 1930-я гг. [7; 8; 9; 10; 11; 12; 13] i у т.л. нацыянальнага фактару палггычных рэпрэсш [14; 15]. Аднак псторыкам яшчэ належыць стварыць цэласную карщну нацыянальнай палiтыкi, якую праводзiла партыйна-дзяржаунае юраунщтва рэспублiкi ва ушх галiнах сацыялiстычнага будаунщтва у 1930-я гг.

Асноуная частка. Нацыянальную пал^ыку акрэсленага перыяду можна ахарактарызаваць наступнымi рысамi:

1) Вырашэнне нацыянальнага пытання поунасцю падпарадкоуваецца задачам сацыялттыч-нага будаунщтва, ператварыушыся у яго другарадны фронт. XVI з'езд УКП(б) (1930 г.) прадтсау канчаткова вырашыць нацыянальнае пытанне «у найблiжэйшы час» з тым, каб яно «было назаусёды здадзена у архiу» [16, с.3]. Само паняцце «нацыянальная пал^ыка» шмат у чым страчвае культурнае вымярэнне. Галоуная увага надаецца барацьбе з працiунiкамi кiраунiчага рэжыму i сацыяльна-эканамiчным мерапрыемствам. VIII Пленум ЦК КП(б)Б 12 трауня 1940 г. канстатавау, што «у вынiку ажыццяулення леншска-сталшскай нацыянальнай палiтыкi Беларусь пераутварылася з адсталай дробнабуржуазнай краiны, ускрашы царскай Расеi, у перадавую шду-стрыяльную Савецкую Сацыялiстычную рэспублiку» [17, арк.3].

2) Улада прадпрымае захады, накiраваныя на перамогу класавай iдэнтыфiкацыi i салiдар-насц над нацыянальнай i умацаванне сувязяу народау СССР. Носьб^ы нацыянальнай iдэi вызна-чалюя як найвялiкшыя злачынцы i гэткiмi ж пауставалi у вачах насельнщтва. Клопаты аб сама-бытнасцi якой-небудзь мовы i культуры расцэньвалiся як контррэвалюцыйныя [18, с.2].

3) Усталёуваецца поуная манаполiя Камутстычнай партъи на вызначэнне курсу нацыянальнай палiтыкi. ПращунЫ афщыйнай лши у нацыянальнай палтщы падлягалi асуджэнню i перас-леду.

4) Дзейнасць беларусюх партыйна-дзяржауных органау поунасцю кантралюецца i верыфту-ецца ЦК УКП(б).

У беларускай пстарыяграфи юнуе два пунткы гледжання на тое, калi скончылася беларуаза-цыя. Большасць даследчыкау (Р.Платонау i шш.) сцвярджае, што у вынiку дзейнасщ камюи ЦК УКП(б) на чале з Затонсюм у 1929 г. i вынясення прысуду па справе «СВБ» у 1930 г. была згорну-та беларусiзацыя i пачалася русiфiкацыя. Так лiчыць нават вщавочца падзей М. Улашчык [19, с.384]. Мiж iншым, шэраг даследчыкау звярнулi увагу на тое, што у пачатку 1930-х гг. шмат у чым яшчэ захоувауся ранейшы курс у нацыянальнай палтщы [20, 21, с.2].

На нашу думку, меркаванш першых i другiх не супярэчаць адно аднаму. Па-першае, камiсiя Затонскага пацвердзша курс на беларуазацыю, бо яна дапамагала шырокiм масам у культурным развщщ i садзейшчала саветызацыi, але вызначыла нармальнымi наяуныя тэмпы развiцця беларускай мовы. Калi у 1929/1930 навучальным годзе налiчвалася 5526 беларускiх школ, то у наступ-ным iх колькасць узрасла да 6365. Калi у 1928 г. тыраж беларускай кшжнай прадукцыi склау 1838 тыс., то у 1933 г. - 9379 тыс. экзэмплярау [22, с. 64-66]. Па-другое, працягвалася паступальнае i

дынамiчнае развщцё нацыянальных меншасцяу. На задавальнне культурных патрэб 6,8 тыс. л^оуцау (0,14% насельнiцтва БССР) працавалi 11 пачатковых (300 вучняу) i 2 сярэдшя (197 вучняу) школы, 3 дамы культуры, газета «Чырвоны араты», л^оусю сектар пры Дзяржауным выда-вецтве БССР, л^оуская падсекцыя пралетарскай культуры у 1нстытуце псторыи Акадэмii навук БССР. У 1934 г. у БССР функцыянавала 17 латышсюх школ [23, с. 131].

Дасягненш нацыянальнай палiтыкi выкарыстоувалюя для прапаганды сацыялiстычных iдэй, а падрыхтаваныя кадры з прадстаушкоу нацыянальных меншасцей павiнны былi у выпадку сусвет-най рэвалюцыi правесцi сацыялiстычныя пераутварэнш на сваiх гiстарычных радзiмах.

Разам з тым, у нацыянальнай палтщы адбылiся iстотныя змены. Знiкла пагроза адмшютра-цыйных мер уздзеяння щ публiчнага асуджэння адказных работнiкаУ i кiраУнiкоУ за няведанне i таараванне беларускай мовы. Знiкла планамернасць i зладжанасць у дзеяннях органау улады у ажыццяуленнi беларусiзацыi. Рэпрэсiуныя мерапрыемствы супраць нацыянал-дэмакратау прывялi да дэзарыентацыи работнiкау на нiве нацыянальнага будаунщтва.

Да пачатку 1930-х гг. за кошт рускага народа адсталасць раней прыгнечаных нацый была знач-на пераадолена. У дырэктывах 17-й партыйнай канферэнцыi УКП(б) (студзень-люты 1932 г.) кан-статавалася «зжыванне эканамiчнай i культурнай адсталасцi нацыянальнасцей, атрыманай у спадчыну ад царскага каланiяльна-капiталiстычнага рэжыму» [24, с.332]. У вынiку з 1932-1933 г. справа беларушзацып яшчэ больш прамаруджваецца. Сакавiцкi пленум ЦК КП(б)Б 1933 г. назвау работу Цэнтральнай Нацыянальнай камiсii пры СНК БССР нездавальняючай, а працу мясцовых нацкамiсiй яшчэ горшай. Беларусiзацыя войска абмяжоувалася строга вызначанымi вайсковымi часцямь У 1933 г., калi насельнщтва вагалася памiж беларускай i расейскай щэнтыфшацыяй, улады вырашалi справу ужо не на карысць беларускай (як гэта было з Церахоусюм раёнам) [25, арк.58].

V Аб'яднаны пленум ЦК i ЦКК КП(б)Б XIV склiкання (люты 1933 г.) выстуту супраць бела-русiзацыi беларускага насельнщтва па-за межамi БССР. У 1933 г. нацыянал-дэмакраты былi абвшавачаны у ажыццяуленнi «гвалтоунай» беларусiзацыi. Снежаньсю аб'яднаны пленум ЦК i ЦКК КП(б) Беларусi (1933 г.) прызнау, што пастановы лютаускага i сакавщкага пленумау ЦК КП(б)Б (1933 г.) не праводзяцца у жыццё цэлым радам партыйных, савецкiх i грамадсюх аргашза-цый, аднак вiну за зрыу беларусiзацыi усклау на нацыянал-дэмакратау, дасягненш яюх прысвоiу сабе.

Дзеяч заходнебеларускага нацыянальнага руху Антон Луцкевiч, кiраунiк спрау СНК БССР 1932-37 г. Сымон Кандыбовiч i беларусю вучоны Анатоль Вялiкi звярнулi увагу на тое, што да 1934 г. улады БССР, у прыватнасщ наркамат асветы, патуралi паланiзацыi беларускага каталщкага насельнiцтва БССР па наступных прычынах. Польская грамадскасць магла пераканацца у спрыяльнай для палякау палтщы савецкай дзяржавы. Кiраунiцтва БССР спрабавала узмацнiць уплыу камунiстычнай iдэалогii у рэспублiцы, змагацца з уплывам духоуных асоб. Некаторыя ура-дауцы не разумелi адрознення «польскасцi» i «каталщкасщ», кiравалiся этнiчнай самащэнтыфша-цыяй грамадзян паводле перапiсу 1926 г. (абследаванне 1934 г. паказала, што большасць палякау не ведала польскай мовы) [26, с.180]. Нават у 1937 г. щэя федэравання Беларусi з Лггвой i Польш-чай заставалася папулярнай. Польскi Дзяржынскi раён быу утвораны падчас рэпрэсiй у дачынент да прадстаУнiкоУ беларускага нацыянальнага руху i дыскрэдытацыi беларускай нацыянальнай щэь У той час у рэпрэшунай палiтыцы Савецкай улады у адносшах да сялянства i нацыянальнай штэл^енцып практычна не брауся да увап нацыянальны фактар, а таксама лiчылася, што разведка Польшчы кантралявала толью частку падпольных арганiзацыяу.

Утварэнне польскага раёна на мяжы з патэнцыяльным ваенным супернiкам не магло адбыцца без санкцыi Крамля. А. Луцкевiч меркавау аб уплыве непрапарцыянальна вялшага польскага лобi у савецкiм дзяржауным апараце. У пачатку 1930-х гг. СССР дэманстравау iмкненне развiваць добрасуседсюя адносiны з Польшчай. Таму пал^ычныя дзеячы Заходняй Беларусi падазравалi Расда i Польшчу ва узгадненнi дзейнасщ па асiмiляцыi беларусау. Падобная прапанова была вы-лучана яшчэ лiбералам С. Южаковым у «Северном вестнике» (№8 за 1886, с. 25-48). Беларуская эм^рацыя абвшавачвала Савецкую уладу таксама у iмкненнi распалiць варожасць у беларуска-польскiх дачыненнях, аслабщь «нацыянальную сiлу» беларусау, iх здольнасць супращуляцца русiфiкацыi.

У пачатку 1930-х гг. польсюм раёнам меркавалася абвясцщь Плешчанiцкi. Аднак бюро ЦК КП(б)Б выбрала КойданаУскi як раён з больш кампактным размяшчэннем польскага насельнщтва. У 1931 г. ЦК КП(б)Б звярнууся у ЦВК БССР па статыстычнае абгрунтаванне пераутварэння беларускага раёна у польсю. Работнiкам апошняй установы было дадзена заданне павялiчыць лiк поль-4

скага насельнщтва, прытсаушы да палякау беларусюх каталiкоу. У вынiку бюро ЦК КП(б)Б у лютым 1932 г. звярнулася да ЦК УКП(б) з хадайнщтвам аб тым, каб зрабщь Дзяржынсю раён на-цыянальным польскiм раёнам.

Практыкавалася выкладанне польскай мовы у беларускiх школах, дзе вучылюя дзецi каталiкоУ цi мшмальная колькасць палякау. Факт навучання неапалячанага беларускага насельнiцтва у польскiх адукацыйных установах iгнаравауся. Пачалося укараненне польскай мовы ва усе сферы грамадскага жыцця, у прадпрыемствы, установы i г.д. На пратэсты беларускага насельнщтва су-праць паланiзацыi не было шякай рэакцыi. Крытыка паланiзацыi каталщкага насельнiцтва вызна-чалася як выступленне супраць лiнii партыйна-дзяржаунага кiраунiцтва у нацыянальным пытаннi.

У пачатку 1933-1934 г. у БССР юнавала 289 польсюх школ, у якiх навучалася 17664 чал. Ка-легiя Наркамасветы БССР 28 студзеня 1934 г. вынесла рашэнне павялiчыць лiк польсюх школ па I канцэнтры да 285, па II - да 60, па III - да 10. У вышку лш польсюх школ павялiчыуся на 74 школы (з 289 да 363).

У 1933-1934 г. адбылася дэфармацыя лшп партыi па нацыянальным пытанш, распачауся асiмiлятарскi курс у дачыненш да этнiчных супольнасцяу ва ушх нацыянальных рэгiёнах Савецкай краiны, падобны на нацыянальна-культурныя мерапрыемствы царскага урада.

Па-першае, партыйна-дзяржаунае кiраунiцтва свядома узяло курс на павышэнне сферы ужытку рускай мовы. Прыкладна з 1933-1935 гг. русюя перасталi разглядацца як нацыянальная меншасць. Iнтарэсы гэтай дзяржаваутваральнай нацыi былi пастаулены пад ахову партыйна-дзяржауных ор-ганау. Па-другое, быу спынены працэс беларусiзацыi, прычым у тым часе, калi павялiчвалася доля карэннага насельнщтва сярод гараджан. Прыкладам, у 1926 г. толькi 32% работшкау прамысло-васцi Вiцебшчыны былi беларусамi. Праз дзесяць год доля беларусау дасягнула паказчыку 62% [27, с.69, 196; 28, с.189]. Па-трэцяе, пытанне сацыялiстычнай рэвалюцыi у Еуропе страцiла акту-альнасць, таму адпала неабходнасць здавальнення нацыянальна-культурных запатрабаванняу на-цыянальных меншасцяу, падрыхтоую нацыянальных кадрау. Нятытульныя супольнасцi, асаблiва калi iх гiстарычныя радзiмы мелi агульную гранiцу з СССР, аутаматычна пераутваралiся у «пятую калону» i сацыяльную базу «контррэвалюцыйных» настрояу.

Ашмшяцыя нацыянальных меншасцяу праводзiлася за два этапы. Для першага этапа (1934-1936 гг.) характэрна:

1) !гнараванне праблем развщця нацыянальных меншасцяу, аналiз стану развщця апошнiх абмяжоуваецца выняткова канстатацыяй дасягненага росквiту i пастаноукай праблем, яюя належыць развязаць.

2) Вызначэнне паланiзацыi Койданаушчыны, беларускiх нацыянальных саветау i школ як вы-прауленай палiтычнай памылкi.

3) Паступовае, але няухшьнае змяншэнне колькасцi надрукаваных кшг, газет i часопiсаУ на мо-вах нацыянальных меншасцяу, закрыццё адукацыйных i культурна-асветных устаноу, лiквiдацыя нацыянальных саветау. Так, калi у 1936 г. тыраж кнiг на яурэйскай мове склау 124 тыс. экзэмпля-рау, то у наступным годзе ён зменшыуся да 46 тыс. [29, с. 46; 30, с. 64].

Фармальнай зачэпкай дэпалашзацыи быу той факт, што пры правядзенш пашпартызацыi насельнiцтва Дзяржынскага раёна колькасць палякау апынулася непараунальна меншай у параунанш з дадзенымi, атрыманымi пры аргашзацып польскага раёна. ЦК УКП(б) указау бела-рускаму парткiраунiцтву 24 лшеня 1934 г. на «няправшьную палiтыку i практыку насаджэння у раёнах i сёлах з бальшынёй беларускага насельнiцтва польскiх школ i прымусовага навучання дзяцей на польскай мове» [31, с.115], загадау «перагледзець сетку i нацыянальны характар школ у духу найбольшага забеспячэння штарэсау беларускае мовы». Рэспублiканская кiраунiчая элга спрабавала адхрысцiцца ад гэтага «шкоднщтва», перакладаючы адказнасць на польскую разведку, кашталютычныя элементы вёскi, на нацдэмау, абараняючы палiтычную падаплёку паланiзацыi.

У 1937-1939 гг. праводзiуся другi этап ашмшяцып этнiчных супольнасцяу. Былi лшвщаваны на-цыянальныя саветы. Згортвауся друк на нацыянальных мовах. Вучш нацыянальных навучальных устаноу былi пераведзены на рускую щ беларускую мову навучання з 1 верасня 1938 г. Пад щскам юраушкоу камiсii па праверцы рэспублiканскай партыйнай арганiзацыi Г. Малянкова i Я. Якауле-ва 28 лшеня 1937 г. Бюро ЦК КП(б)Б прыняло пастанову «Аб л^вадацыи палiтыкi паланiзацыi, якая праводзшася нацыянал-фашыстамi», у вынiку чаго была рэпрэсавана вялшая частка пар-тыйна-савецкага кiраунiцтва. XVII з'езд КП(б)Б пацвердзiу, што польскiя школы, раён, калгасы i саугасы былi цэнтрам работы польскай разведю. Прадстаунiкi нацыянальных меншасцяу значна пацярпелi у вынiку ажыццяулення шэрагу аперацый НКУС СССР па л^вадацыи замежнай агентуры у БССР. Паляю не проста складалi сярод рэпрэсаваных працэнт, большы за iх долю у насель-

нщтве. Прадстаушкоу рэспублiкi ахапiла паланафобiя. Напрыклад, удзельнiк пленума ЦК КП(б)Б ад 17-19 жшуня 1937 г. Волкау, адзначыушы неабходнасць лiквiдацыi польскiх школ у БССР, прыгразiу усiм палякам БССР: «Ничего, пускай живут, работают, а вредить будут - возьмём на дачу» [32, с.173].

Заключэнне. Як бачна, вынш нацыянальна-культурнага развщця БССР у 1930-я гг. даволi супярэчлiвыя.

1) Дэфармацыя нацыянальнай пал^ыю у адносiнах да этнiчных супольнасцей паставша пад пагрозу iх юнаванне на Беларусi, заклала аснову пал^ычнай нестабiльнасцi.

2) З сярэдзiны 1930-х гг. у БССР пачалi паралельна ужывацца дзве мовы - руская i беларус-кая. Прычым у вышэйшых сферах дзяржаунага i грамадскага жыцця запанавала менавiта руская мова. Руская мова дамшавала у вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных установах, бела-руская - у сярэдняй адукацьп, руская мова абслугоувала юраушчую элiту - мясцовыя чыноУнiкi не грэбавалi беларускай, гарадское насельнiцтва гаварыла пераважна па-руску, сельскае - па-беларуску. Калi у канстытуцыi рэспублш 1937 г. адзначалася, што законы Вярхоунага Савета БССР публiкуюцца на чатырох мовах, то у рэдакцыи 1938 г. - толькi на беларускай i рускай. Па-добныя змены кранулi i надпiсау на дзяржауным гербе БССР. Да канца 1930-х гг. беларуская мова абмежавана ужывалася у публiчных выступах i мясцовым справаводстве, у навуковых, культурных, адукацыйных i асветных установах i асяродках. Беларуская этнiчная, моуная i культурная спецыфiка, мэтазгоднасць юнавання БССР не ставiлiся пад сумнеу.

3) Калi дзвюхмоуе (бiлiнгвiзм) не рэгулюецца заканадауствам, то мае тэндэнцыю абмя-жоувацца да аднамоуя (моналшгазму). Паколькi патрэба значнай часткi насельнщтва краiны у нацыянальных мовах зменшылася, то беларусы зноу пачалi атаесамляць мову з уладай: шмптама-тычна, напрыклад, што большасць творау Сталша, выданых у БССР у 1933-1936 гг., была на ра-сейскай мове, а не на беларускай, у адрозненне ад Маркса, Энгельса i Ленша. Адзначым, што упершыню дзвюхмоуе пачалi прапагандаваць славянафiльскi часотс «День», а таксама аргашза-цыи, якiя стаялi на платформе заходнерушзму («Союз Белорусской демократии», «Белорусское общество»).

Л1ТАРАТУРА

1. Каляда, 1.У. Палггыка беларуйзацып: прычыны яе згортвання / 1.У. Каляда // Весщ Нацыянальнай Ака-дэми навук Беларуси - 1998. - № 1. - С. 75-80.

2. Пурышева, Н.М. Деятельность «Комиссии Затонского» и пути развития белорусской художественной культуры / Н.М. Пурышева // Куляшоусшя чытанш / пад рэд. В.М. Мартынавай [1 шш.] - Магшёу : МДУ, 2008. - С.30 - 31.

3. Пурышева, Н.М. Левый поворот : октябрьский (1930 г.) пленум ЦК КП(б)Б и белорусская культура// Актуальныя праблемы псторып Беларуси стан, здабытк1 1 супярэчнасщ, перспектывы развщця: Матэрыялы рэспублжанскай навуковай канферэнцып : у 4 ч. Ч. 3 / Пад рэд. I. П.Крэня, У.1. Навщкага, 1.А. Змиров1ча. -Гродна : ГрДУ, 2003. - С.161 - 165.

4. Платонау, Р.П. Лёсы : псторыка-дакументальныя нарысы аб людзях 1 малавядомых падзеях духоунага жыцця у Беларус1 20-30-х гадоу / Р.П. Платонау. - Мшск : БелНД1ДАС, 1998 - 326 с.

5. Платонау, Р.П. Палпыш. 1дэ1. Лёсы. (Грамадзянсшя паз1цы1 ва умовах нарастання щэолага-пал1т^1чнага дыктату у Беларус1 20-х - 30-х) / Р.П. Платонау. - Мшск : БелНД1ДАС, 1996. - 328 с.

6. Бандарэнка, М.А. Беларуазацыя у вайсковых часцях у 1920-1930-я гг / М.А. Бандарэнка // Беларуск1 г1стар^1чны часотс, 2003. - №4. - С.11 - 16.

7. Тугай, У.В. Латышы на Беларус1 / У.В. Тугай ; [Прадм. В.М. Фамша]. - Мшск : Скакун, 1999. - 133, с.

8. Этшчныя супольнасщ у Беларус1 : псторыя 1 сучаснасць : навук. канф. (Мшск, 6-7 снеж. 2001 г.) / Навук. рэд.: У.Навщш, М.Сташкев1ч. - Мшск : Дэполю, 2001. - 387 с.

9. Этнонациональные и конфессиональные процессы в транформирующемся обществе / редкол.: У.Д. Ро-зенфельд (отв. ред.) [и др.]. Ч.1. - Гродно : ГрГУ, 2001. - 326 с.

10. Нацыянальныя меншасц1 Беларус1 : матэрыялы 1-й Нац. навук.-практ. канф., 21-22 мая 1996 г. Кн. 2 : Нацыянальныя меншасщ 1 м1жэтшчныя знойны на Беларус1 у святле пстарычных фактау / Навук. рэд. С.А. Яцкев1ч. - Брэст-М1нск-В1цебск : Рэспублжансш цэнтр нац^1янальных культур, 1996. - с. 65-67.

11. Лейзеров, А. Национальная политика в Беларуси в первые годы советской власти (1920-1939) / А. Лейзеров // Беларусь у XX стагоддзi : зб. навук. прац. / Навук. рэд. В.П.Андреев. - Мшск - Томск : Водолей, 2002. - С. 88 - 95.

12. Лейзеров, А. Участие поляков в государственной, экономической, культурной жизни Беларуси (192030-е годы) /А. Лейзеров // Нацыянальныя пытанш: матэрыялы III М1жнар. кангрэса беларуастау «Беларуская культура у дыялогу цывшзацый» (Мшск, 21-25 мая, 4-7 снеж. 2000 г.) / Рэдкал.: Э. Дубянецш (гал. рэд.) [1 шш.] - Мшск : Беларуси кшгазбор, 2001. - С. 193 - 201.

13. Пурышева, Н.М. Взаимовлияния белорусской и польской культур в 20-30 годы XX века / Н.М. Пу-рышева // XX стагоддзе у псторын палякау 1 беларусау / Адказныя рэдактары : У. М1хнюк, П. Ганцарэк, Мшск: БДУ, 2001. - С. 206 - 218.

14. Дзядзшшн, А.Л. Рэпрэси другой паловы 1920-1930-х гадоу як адзш са сродкау ажыццяулення на-цыянальнай палтгыш савецкай улады на Беларус / А.Л. Дзядзшшн // Весшк МДУ 1мя А.А.Куляшова, 2003. -№4(16). - С. 34 - 35.

15. Акунев1ч, В.У. Рэпрэси у адносшах да нетытульных этшчных супольнасцей Беларус як элемент на-цыянальнай палггыш савецкай улады (на прыкладзе Вщебшчыны канца 1920 - 1930-х гг.) / В.У. Акунев1ч, А.Л. Дзядзшшн // Актуальныя праблемы псторып Беларуй: стан, здабытк1 1 супярэчнасщ, перспектывы разввдя: Матэрыялы рэспуб. навук. канф.: у 4 ч. Ч. 3 / Пад рэд. !П. Крэня, У.I. Навщкага, !А. Змггров1ча. -Гродна : ГрДУ, 2003. - С.142 - 145.

16. Таболау, К. Нацыянальнае пытаньне на XVI зьезьдзе УсеКП(б)Б з дадаткам перадавога артыкулу «Правды"» / К.Таболау. - Менск : БДВ, 1930. - 42 с.

17. Нацыянальны арх1у РэспублЫ Беларусь (далей - НАРБ). - Фонд 4П. - Вотс 1. - Справа 14906.

18. Лобан, I. Беларуская народная песня / I. Лобан // Звязда. - 1935. - 8 красавжа.

19. Улашчык, М. Выбранае / М.Улашчык. - Мшск : Беларуси кшгазбор, 2001. -384 с.

20. Навщш, У. Гютарыяграф1я псторып культуры Беларус1 20 ст.: вынш 1 перспектывы даследаванняу /У. Навщш // Пстар^1чны альманах. - 2002. - № 7. - С. 48 - 54.

21. Лыч, Л. Дзве шастай «Звязды»: выкрывальнща нацдэмакратызму 1 заступн1ца беларуазацыи /Л. Л^гч // Звязда. - 2009. - 7 лютага.

22. Печать СССР в 1928, 1933 и 1934 гг. Москва : Крестьянская газета, 1936. - 96 с.

23. Skilters, К. Latviju zemneeks ЬаИкгееууа pirms ип рес Octobra геуо1ис^=Латышсш селян1н на Беларуй да 1 пасля Кастр^1чн1цкай рэвалюц^11 / К. §кЛ1еге. - М1п8ка : ВаИакгееууаБ 21иа1ии Akademijas izdevneeciba, 1935. - 144 с.

24. Протько, Т.С. Становление советской тоталитарной системы в Беларуси (1917-1941 гг.) / Т.С.Протько. - Минск : Тесей, 2002. - 688 с.

25. НАРБ. - Фонд 4П. - Вотс 1. -Справа 6343.

26. НАРБ. - Фонд 4П. - Вотс 1. - Справа 10917.

27. НАРБ. - Фонд 4П. - Вотс 1. - Справа 7096.

28. НАРБ. - Фонд 4П. - Вотс 1. - Справа 9109.

29. Печать СССР в 1936 году. Статистические материалы. - Москва : Изд-во Государственной книжной палаты, 1937. - 116 с.

30. Печать СССР в 1937 году. Статистические материалы. - Москва : Изд-во Государственной книжной палаты, 1938. - 94 с.

31. НАРБ. - Фонд 4П. - Вотс 1. - Справа 10917.

32. НАРБ. - Фонд 4П. - Вотс 1. - Справа 10959.

ABOUT THE NATIONAL POLICY OF THE PARTY AND STATE GOVERNMENT

IN THE BELARUSIAN SSR IN 1930-S

M.K. ALHOVIK

Summary

In this article, the author tries to present the hole picture of the Soviet national policy in the Byelorussian SSR in 1930-s. Special attention is paid to the polonization of the Belarusian Catholics in the first half of 1930-s and at the analysis of the language situation in BSSR in the second half of 1930-s.

© Альховик М.К.

Поступила в редакцию 6 апреля 2011 г.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.