ЛИТЕРА ТУРОВЕДЕНИЕ
УДК 82.09
ДАСЛЕДАВАННЕ ПРАБЛЕМЫ ПС1ХАЛАГ1ЗМУ У БЕЛАРУСКАЙ ПРОЗЕ У ПРАЦАХ А.П. МАТРУНЁНКА
А.М. ЧАРНАВОКАЯ
(Цэнтр даследаванняу беларускай культуры, мовы i лтаратуры НАН Беларусь, Мтск)
Артыкул прысвечаны навуковай дзейнасцi лтаратуразнауцы Альфрэда Пятров1ча Матрунёнка, як1 нарадзiуся у вёсцы Падобы Вщебскай вобласцi. А.П. Матрунёнак даследавау творчасць Якуба Коласа, Змтрака Бядулi, Кузьмы Чорнага, 1вана Шамякта, Яню Брыля, 1вана Мележа i тш. Адметнасць яго прац -паглыблены прафесшны анал1з мастацтх тэкстау, арыентацыя на канкрэтную методыку даследавання. А.П. Матрунёнак з цшавасцю ставiуся да еурапейскай прозы другой паловы ХХст., звяртау увагу як на по-спехi беларускай лтаратуры, так i на яе праблемы, абумоуленыя адмоунымi тэндэнцыямi савецкай эпохi. У працах А.П. Матрунёнка выяуляюцца асаблiвасцi творчай манеры беларустх тсьменткау, супас-тауляюцца розныя падыходы да псiхалагiчнай распрацоую персанажау.
Ключавыя словы: гкторыя беларускага лтаратуразнауства, анал1з мастацкага тэксту, ана-лiтычны псiхалагiзм, персанаж, савецкая iдэалогiя.
Уводзшы. У асяроддзi беларусюх лиаратуразнауцау 1970-1980-х гг. адметнай асобай быу Альфрэд n^rpoBi4 Матрунёнак - нараджэнец вёсю Падобы Шаркаушчынскага раёна Вщебскай вобласщ. Свае наву-ковыя росшую А. Матрунёнак прысвящу праблеме пахалапзму у беларускай прозе ХХ ст. (творах Якуба Коласа, Змгграка Бядул^ Кузьмы Чорнага, 1вана Шамякша, Яню Брыля, 1вана Мележа i шш.). Працам А.П. Матрунёнка уласщвая даследчыцкая смеласць, арыентацыя на канкрэтную методыку даследавання, мшмум эсэктычнасщ i макамальная абгрунтаванасць высноу.
Як зазначау В.Я. Х^зеу, у працах мнопх савецкiх лггаратуразнауцау меу месца погляд як бы «скрозь твор»: увага была сканцэнтравана на культурна-пстарычным цi сацыяльным кантэксце, дойных уплывах, фактах бiяграфii шсьменшкау i г. д. [1, с. 9]. Даследаванш А.П. Матрунёнка прыкметна адрозшвалюя на агульным фоне сюраванасцю на аналiз менавiта мастацюх тэкстау. Выключную значнасць для яго мелi факты, «здабытыя шляхам уважлiвага тэкстуальнага аналiзу» [2, с. 183], яюя быт адзiнай падставай для высноу i падагульненняу.
Калi беларускiя навукоуцы нярэдка пiсалi пра творы вельмi агульна, акрэслiваючы псторыка-куль-турны кантэкст, лакашчна звяртаючыся да розных узроуняу твора (доя, праблема, сюжэт, кампазщыя, сютэма персанажау), то А.П. Матрунёнак меу канкрэтны аб'ект даследавання i дакладную метадалогю. Азначаючы свой навуковы метад ён тсау, што мае на мэце «прайсщ дарогу твора i прасачыць паслядоуны рад чалавечых дзеянняу, рухау, жэстау - знешнiх i унутраных, звяртаючы асаблiвую увагу на тое, у якой меры яны выяуляюць псiхалогiю характару» [3, с. 40]. Праз увесь твор даследчык быу побач з героем i назiрау, як аутар канструюе яго вобраз, звяртаючыся да розных тыпау пахалапзму, якую мастацкую ролю адыгрываюць у творы апiсаннi i дыялоп, прасочвау, як спалучаюцца простая i няуласна-простая мова, вызначау адметнасцi падыходу розных пiсьменнiкау да стварэння вобразау-персанажау.
Уважлiвы аналiз творау быу, безумоуна, плённым: у працах даследчыка шмат трапных назiранняу i цiкавых дой, якiя могуць быць развiтыя у сучасных працах. З гэтай прычыны бачыцца актуальным не-вялiкi агляд навуковай дзейнасцi А.П. Матрунёнка, яю можа быць карысны для уах, хто вывучае беларус-кую прозу ХХ стагоддзя.
Асноуная частка. А.П. Матрунёнак нарадзiуся 5 студзеня 1940 г. Вучыуся у Беларускiм дзяржау-ным унiверсiтэце. Яшчэ да паступлення у аспiрантуру Акадэмii навук БССР быу аутарам некалькiх наву-кова-папулярных выданняу: «Школа юнага рыбалова» (1960) i «Для цiкауных» (1964) - невялшага збор-нiка апавяданняу пра незвычайныя рэчы, з'явы i навуковыя вынаходнiцтвы.
У 1968-1993 гг. А.П. Матрунёнак працавау у 1нстытуце лгтаратуры Акадэмii навук БССР, у 1969 г. абарашу кандыдацкую дысертацыю. Выдау тры аутарскiя манаграфii: «Псiхалагiчны аналiз у сучасным беларускiм рамане» (1972), «Пахалапчны аналiз i станауленне беларускага рамана» (1975), «Пахалапч-ная проза: Традыцьи i час» (1988). Быу аутарам калектыунай манаграфii «Нараджэнне новага мастацтва» (1980, разам з Л.Я. Гараншым i А.С. Яскевiчам).
Праца «Пахалапчны аналiз у сучасным беларусюм рамане» (1972) была для беларускага лтаратуразнауства «першай спробай даследавання пахалапчнага аналiзу у тыпалагiчным плане» [4, с. 80], што неаднойчы адзначалi калегi А.П. Матрунёнка [2, с. 186], [5, с. 144]. У гэтай манаграфп, як i у далейшых працах, даследчык вылучау два асноуныя тыпы псiхалагiзму: дынамiчны i аналiтычны. Прыклад дынамiч-нага (знешняга) псiхалагiзму - проза А.С. Пушюна, дзе «раскрыццё духоунага вобл^ герояу неаддзельна
ад атсання iх дзеянняу, учынкау» [3, с. 18], на першым месцы знаходзiцца паказ знешняга жыцця, тым часам як выяуленне жыцця унутранага адыходзiць на другi план.
Аналпычны псiхалагiзм, пры якiм на першым месцы знаходзщца «жыццё унутранае, рэфлексiя i са-мааналiз» [3, с. 88], разглядауся найперш на матэрыяле прозы М.Ю. Лермантава. А.П. Матрунёнак адзначау, што дынамiчны i аналiтычны псiхалагiзм «нягледзячы на iх пэуную процiлегласць, нельга уяуляць iзалява-нымi адзiн ад аднаго. Узаемадзейшчаючы памiж сабой, яны даюць мноства пераходных з'яу» [3, с. 150], што дазваляе вылучыць трэцi - сштэтычны - тып псiхалагiзму, яю прысутнiчае у творах, дзе «немагчыма выявщь перавагу адной формы пахш над другой» [3, с. 151] - як у рамане Л.М. Талстога «Вайна i мiр».
Даследчык неаднойчы звяртау увагу на тое, што пытанне псiхалагiзму у савецкай лиаратуры i лгга-ратуразнаустве было востра дыскусшным. Арыентацыя на апахалапзм прадвызначыла тое, што «прац агульнага плана, якiя разглядалi б пытанш тэорыi псiхалагiчнага аналiзу у розных яе аспектах» [3, с. 9] на той час было вельмi мала.
Безумоуна, у вылучэнш асноуных тыпау псiхалагiзму А.П. Матрунёнак шоу следам за расiйскiмi даследчыкамi: акадэмiкамi М.Б. Храпчанкам i Д.Д. Блапм, лiтаратуразнауцамi У.Я. Лакшыным, В.В. Ко-жынавым, Л.М. Мышкоускай. Але падрабязны разгляд тыпау псiхалагiзму на матэрыяле беларускай прозы (раманах I. Шамякша, Я. Брыля i I. Мележа) быу актуальным, бо даследчык, па-першае, дэманстравау новы падыход да аналiзу творау, па-другое, вылучау асаблiвасцi творчай манеры беларусюх пiсьменнiкау.
Творчасць 1вана Шамякiна А.П. Матрунёнак пазiцыянавау як прыклад дынамiчнага псiхалагiзму: «Там, дзе рамашст мае справу з перадачай псiхiчнага жыцця ... праз учыню, жэсты, знешнасць, г. зн. праз знешняе дзеянне, там ёсць не толью прауда думак, але i пачуццяу, перажыванняу ... як толью справа да-ходзiць да паказу працэсу унутранага жыцця, непасрэдна у форме рэфлексп, самааналiзу, плынi свядо-масцi, знiкае унутраная логiка ... пачынаецца адвольнае канструяванне статычных псiхiчных станау, слаба звязаных з папярэднiмi i з наступнымi» [3, с. 84]. Датычна рамана «Сэрца на далонях» даследчык адзначау, што «з усiх сродкау псiхалагiчнай абмалёукi характару тсьменшк аддае яуную i неаспрэчную перавагу дыялогу» [3, с. 61]; мнопя сцэны твора пабудаваны па уах законах драматычнага мастацтва - але мы «глядзiм» на iх вачыма I. Шамякiна [3, с. 45] - што ёсць прыкметай дынамiчнага псiхалагiзму.
Пра Янку Брыля - <шрыка па характары свайго таленту» [3, с. 96] - даследчык адзначау, што усе яго буйныя рэчы - «гэта творы звычайна аднаго героя i уяуляюць сабой карцiны жыцця, убачаныя як бы "знутры", з пазiцый гэтага галоунага героя. Выдзяляючы яго для сябе сярод шшых персанажау, аутар затым максь мальна наблiжае сваё успрыманне жыцця да успрымання яго гэтым героем» [3, с. 96]. Найбольш вядомы твор гэтага аутара - раман «Птушкi i гнёзды» - створаны праз зварот да аналпычнага псiхалагiзму, што пацвярджаецца аналiзам партрэтных замалёвак, дыялогау, унутраных маналогау.
Прыкладам трэцяга - сштэтычнага - тыпу псiхалагiзму паустае раман I. Мележа «Людзi на балоце». Персанажы гэтага твора для аутара рауназначныя - «кожнага з iх тсьменшк даследуе з аднолькавай увагай, кожнаму "дае слова", дае магчымасць выказаць свае меркаваннi, думю. i пачуцщ, свой погляд на тыя або шшыя з'явы жыцця, падзеi, асоб» [3, с. 165], што робщь твор блiзкiм да полiфанiчных раманау Ф.М. Дастаеускага [3, с. 202]. «[ван Мележ у аднолькавай меры валодае майстэрствам перадачы як унутранага жыцця герояу, так i iх знешняга жыцця <.> Адзiнства гэтых двух метадау пазнання псiхалогii чалавека дазволiла раманiсту па-сапрауднаму глыбока i зразумець i паказаць у рамане сва1х герояу» [3, с. 173] - падкрэ^вау А. Матрунёнак.
Варта зазначыць, што першая праца А. Матрунёнка была дастаткова нехарактэрнай для тагачаснага беларускага лиаратуразнауства, пра што яскрава сведчыць яе абмеркаванне у перыёдыцы. Рэцэнзент У.М. Юрэвiч дастаткова высока ацэньвау манаграфiю, але падыход А. Матрунёнка падавауся яму новым i нязвыклым: «Мы прызвычаiлiся у лiтаратуразнаучых i крытычных працах больш бачыць раскрыццё сацыяльнай сутнасцi твора, i кожны захад, скiраваны на высвятленне сродкау, якiмi пiсьменнiк рэалiзуе сваю мастацкую iдэю, часам бянтэжыць незвычайнасцю падыходу да лiтаратурнай з'явы знутры, ад слова як першаасновы лиаратуры. Але мне здаецца, што А. Матрунёнак, дэталёва разбiраючы сказы з рамана, саступае пад час на малаплённую сцежку анатамiравання тэксту» [6, с. 230]. У якасщ прыкладу пры-водзiлася месца, дзе даследчык цытавау даволi вялiкi дыялог, прасочваючы, як пiсьменнiк характарызавау герояу праз рэмарю i простую мову. Гэты фрагмент наурад цi можа выктакаць пытаннi сёння, але у пачатку 1970-х. гг. такая зануранасць у тэкст выглядала падазронай.
У.М. Юрэвiч звяртау увагу на тое, што «патрэбна больш усебаковае, глыбокае даследаванне» [6, с. 233], бо першая праца выканана на падставе аналiзу некалькiх творау. Рэцэнзенту не iмпанавалi за-надта вузкiя вывады, якiя тычылiся менавiта даследаванага матэрыялу i былi каштоуныя сваёй абсалютнай абгрунтаванасцю. Разам з тым, новы падыход падавауся крытыку патрэбным, бо «да спець^чна эстэтыч-ных пытанняу мастацтва слова нашы крытыка i лiтаратуразнауства звяртаюцца яшчэ рэдка i нясмела. За-нятак гэты куды больш турботны, чым пераказваць змест твора» [6, с. 233] - i праца А. Матрунёнка была рэалiзацыяй менавиа гэтага «вузскаскiраванага» падыходу.
Рэцэнзiя Г. Д. Сiненкi была больш добразычлiвай, папрок У.М. Юрэвiча у празмерным «анатамiра-ваннi тэксту» падавауся рэцэнзенту неабгрунтаваным. «Менавiта дэталёвы аналiз слова як першаэлемента мастацкага твора ёсць магчымасць прашкнення у творчую лабараторыю пiсьменнiка. <.> Калi аутар ставщь мэту аб'ектыунага даследавання пэунай эстэтычнай катэгорыi, то чым больш глыбока i тонка ён "праанатамiруе" тэкст, тым больш эфектыуным будзе вышк» [2, с. 184].
Г. Д. Сшенка, кандыдат фшалапчных навук, выкладчык БДУ, быу больш дасведчаны у тонкасцях лгга-ратуразнауства, i, верагодна, часцей сустракауся з вузкаскiраванымi даследаваннямi, чым У.М. Юрэвiч -вядомы журналiст, крытык, радыёвядучы. Палемiка яскрава сведчыць, што даследаванне, дзе аутар быу не схшьны разважаць на агульныя тэмы, а анатазавау менавiта тэкст - прафесшна, дэталёва, арыентуючыся на пэуную метадалопю, - было з'явай не тыповай для лiтаратуразнауства пачатку 1970-х гг., i вартасць такiх прац магла ставщца пад сумнеу. Магчыма, адгукаючыся на крытычныя заувагi, А.П. Матрунёнак у пазнейшай манаграфп падкрэслiвау: «Вузкасць праблематыкi не варта блытаць з дробнасцю. Звужэнне поля зроку кампенсуецца павелiчэннем яго "кратнасщ", што дазваляе зауважыць такiя "дэталi" i "дробязГ', якiя могуць не толькi удакладнщь, але i карэнным чынам змянщь усю канцэпцыю» [7, с. 263].
Важна падкрэслщь, што А.П. Матрунёнак быу аб'ектыуным у ацэнцы творау i не лiчыу апрыёры «лепшым» пэуны тып псiхалагiзму. Проза А.С. Пушкша была у гэтым плане важным аргументам: «ня-развiтасць у пушкшскай прозе прамога паказу унутранага жыцця, вядома, не значыць, што у ёй не раскры-ваецца пахалапчны змест вобраза. Адсутнiчае толью "непасрэдны псiхалагiзм" (Л.М. Мышкоуская), г. зн. прамы паказ плынi думак i пачуццяу, раскрыццё псiхалогii у яе унутранай суб'ектыунай форме» [8, с. 39].
«Ямм шляхам кщ? Паказваць псiхалагiчнае жыццё герояу знешне, "аб'ектыуна", у такiх формах, яюя даступны назiранню збоку, дапускаючы толью паасобныя апiсаннi i замалёукi унутраных перажыванняу i псiхалагiчных станау для матывiроУкi паводзiн, учынкау, дзеянняу, цi, наадварот, апiсваць у рамане перш за усё унутранае жыццё, рух самiх пачуццяу, перажыванняу, станау, адводзячы "аб'ектыунаму" рас-крыццю пахалогп другарадную ролю?» [8, с. 44]. А.П. Матрунёнак не прапаноувау адзшага адказу на пы-танне i дапускау абсалютна свабодны выбар памiж гэтымi варыянтамi - галоунае, каб абраны шлях быу найбольш аргашчны для творцы i прыводзiу да аптымальных мастацкiх вынiкау.
У наступнай манаграфп - «Пахалапчны аналiз i станауленне беларускага рамана» - даследчык звярнууся да аналiзу беларускай прозы першай паловы ХХ стагоддзя. У першым раздзеле ён разглядау розныя падыходы да выяулення унутранага жыцця чалавека у розных родах лиаратуры. Далей, аб-вясцiушы раман сштэтычным жанрам, якi «стаiць як бы на чале усёй лiтаратуры» [8, с. 32] - ^ умоуна кажучы, знаходзiцца па-над лiтаратурнымi родамi - А.П. Матрунёнак прапаноувау вылучаць тры «сама-стойныя спосабы пахалапчнага аналiзу» [8, с. 35] - этчны, драматычны i лiрычны. Гэтыя спосабы паха-лагiчнага аналiзу даследчык спачатку разглядау на матэрыяле расшскай прозы: у творах Пушкiна мелi месца «тыпова драматургiчныя формы выражэння дзеяння [8, с. 37], раманы Лерманатава былi блiзкiя да лiрыкi [8, с. 43], «гогалеУскi» спосаб пахалапчнага аналiзу вызначауся як блiзкi да эпiчнага [8, с. 48], прычым «пушкiнскi» i «гогалеУскi» спосабы пахалапчнага аналiзу пазiцыянавалiся як два тыпы аб'ек-тыунага псiхалагiзму, тым часам як лiрычны псiхалагiзм быу тоесны суб'ектыунаму псiхалагiчнаму аналiзу.
Прапанаваная А.П. Матрунёнкам канцэпцыя не атрымала значнага распаусюджання у беларускiм лиаратуразнаустве, але, цалкам верагодна, дапамагла даследчыку вызначыць умоуныя арыенцiры, якiя былi патрэбны для аналiзу канкрэтнага лиаратурнага матэрыялу: творау Цiшкi Гартнага, Якуба Коласа, Мiхася Зарэцкага, Кузьмы Чорнага.
У дачыненш да творчасцi Ц. Гартнага высновы А.П. Матрунёнка супадалi з меркаваннямi А. Адамовiча i М. Стральцова: «талент Гартнага - талент эпiчны» [8, с. 74], таму у рамане «Сок1 цалшы» эпiзоды, дзе аутар звяртаецца да дынашчнага псiхалагiзму, атрымлiваюцца больш паспяховыгш, чым пры звароце да аналпычнага псiхалагiзму (карцiны унутраных перажыванняу герояу не велыш пераканаучыя [8, с. 88]; «уся безлiч дэталяу i падрабязнасцей слаба "працуе" на характары, iснуе як бы сама па сабе, незалежна ад iх» [8, с. 75]).
Даследаванне прозы Я. Коласа дазволша вылучыць некальк1 этапау у творчасцi класiка. Напачатку тсьменшк «iмкнууся, як i у лiрыцы, авалодаць жыццём у яго аб'ектыуных, знешнiх праявах - "гiсторыi", здарэнш, бытав^1я замалёук1, сцэнкi, "спiсаныя" аутарам з самога жыцця, або запазычаныя з фальклору» [8, с. 115]. Друп этап азначаны спробай аналпычнага даследавання унутранага жыцця [8, с. 122], якую даследчык звязвае з такiмi творам^ як «Новая зямля», «Сымон музыка», ^<На ростанях». Галоуны герой А. Лабановiч выяуляецца «у адзiнстве знешняга i унутранага, i дзейнiчае i перажывае» [8, с. 138], мы бачым яго не толью «знешне», але i «знутры», у шматлiкiх карцiнах i замалёуках плынi думак, пачуццяу, адчуван-няу, настрояу, псiхалагiчных станау [8, с. 144]. Канец 1920-х гг. у творчасщ Я. Коласа зноу адзначаны зваро-там да дынамiчнага пахалапзму, «паваротам да "iнтарэсу падзей"» [8, с. 159]. У пэуным сэнсе пераходным творам стала аповесць «На прасторах жыцця», дзе добра паказаны узаемаадносшы галоуных герояу i разам з тым «выразна праявiлася тэндэнцыя да спрошчанага паказу жыцця паслярэвалюцыйнай вёскi» [8, с. 149].
Разнастайнай паустае i проза Мiхася Зарэцкага. Гэты празаiк, як адзначау А.П. Матрунёнак, паустае «рамантыкам, схiльным да высокай патэтыкi, драматызму, вострых канфлштау i напружаных сюжэтных сiтуацый» [8, с. 178]. Некаторым яго апавяданням уласцiв^Iя «схематызацыя жыцця, згладжванне рэальнай складанасцi i супярэчлiвасцi характарау i канфлiктау, iмкненне уцiснуць iх у загадзя складзен^1я абстрактныя формулы» [8, с. 176]. Але найбольш вядомыя творы М. Зарэцкага, пабудаваныя на «вострых унутраных калiзiях, на унутраным дзеяннi, на даследаваннi пачуццяу i перажыванняу герояу» [8, с. 181]. Сярод iх пераважаюць «"бiяграфii" аднаго або двух-трох цэнтральных герояу, разгорнутыя у карцiнах iх унутраных перажыванняу» - «своеасаблiвы унутраны партрэт чалавека, дадзены або "знутры", праз самааналiз, праз унутраную мову, або "збоку", вачыма аутара, якi сам даследуе душу свайго персанажа, або спа-лучэнне аутарскага аналiзу i самааналiзу героя» [8, с. 181].
Зшчны paздзел пpысвечaны твоpчaсцi Кузьмы Чоpнaгa, якi «з сaмaгa пaчaткy свaйго твоpчaгa шля-xy склaдвaеццa як псixолaг-aнaлiтык, мaстaк "yнyтpaнaгa" чaлaвекa» [8, с. 221]. Aднaк y твоpчaсцi К. Чоp-нaгa тaксaмa выявiлiся aдмоУныя тэндэнцыi сaвецкaй эпохи Як пaдкpэслiвay A.n. Maтpyнёнaк, y 1930-х гг. твоpы К. Чоpнaгa «пaчынaюць "зaсяляццa" "нaпayжывымi" пpофiлямi, yвaсaбленнямi пэуных сaцыяльныx стaновiшчay, гpyп, клaсay, нaцый, pэлiгiй. Яyнaя пеpaвaгa aбaгyльнення нaд iндывiдyaлiзaцыяй вялa дa тaго, што не толькi дpyгapaдныя i эmзaдычныя вобpaзы, aле i вобpaзы пяpэднягa плaнy як бы aчышчa-юццa ayтapaм aA усяго выпaдковaгa i неxapaктэpнaгa. У вынiкy xapaктapы збядняюццa, стaновяццa aднa-плaнaвымi, яны лягчэй пеpaтвapaюццa y схемы, што выконвaюць волю ayтapa» [8, с. 288].
Aнaлiз белapyскaй пpозы дaзволiy пpaдэмaнстpaвaць, што ayтapы «з'яyляюццa пеpaвaжнa aбо "суб'ек-ты^ным^', aбо "aб'ектыyнымi"» [8, с. 29S], бо мaе месцa «yнyтpaнaя "скipaвaнaсць" сaмогa тaлентy чaсцей толькi нa пэуны тып псixaлaгiчнaгa aнaлiзy» [8, с. 293]. npbi гэтым пiсьменнiк цягaм усяго твоpчaгa шляху «як пpaвiлa, не зaстaеццa y межax нейкaгa aднaго тыпу псixaлaгiчнaгa aнaлiзy» [8, с. 289], i чaстa нa rara yплывaюць экзaгенныя фaктapы - aбстaвiны лiтapaтypнaгa жыцця, якiя вымyшaюць apыентaвaццa нa пэу-ныя твоpчыя ^bm^i^i, што мелa месцa y СССР y 1930-1950-я гг. A.n. Maтpyнёнaк пaдкpэслiвay, што «нaдзейнaя гapaнтыя "нapмaльнaсцi" i нaтypaльнaсцi paзвiцця жaнpy paмaнa» - гэтa «сyiснaвaнне i yзaе-мaдзеянне pозныx тыпay псixaлaгiчнaгa aнaлiзy» [8, с. 301].
Дaследчык aбipay для aнaлiзy сaмыя лепшыя твоpы - пpы гэтым зayсёды iмкнyyся дa aб'ектыyнaсцi, звяpтay yвaгy не тольш нa вapтaсцi, aле i m недaxопы - y пpывaтнaсцi, твоpay Ц. Гapтнaгa, Я. Колaсa, M. Зapэц-кaгa, I. Шaмякiнa, Я. Бpыля. Рэцэнзенты A.n. Maтpyнёнкa тaксaмa былi дaстaтковa кpытычныя, i можш пaгaдзiццa, што y пеpшaй мaнaгpaфii дaследчык чaсaм 6ыу зaнaдтa сyб'ектыyным, a y дpyгой зaнaдтa pы-зыкоУнa стaвiy paмaн ш пеpшaе месцa y пapayнaннi з iншымi лiтapaтypнымi жaнpaмi.
У 1980 г. выйшлa з дpyкy кaлектыyнaя мaнaгpaфiя «Hapaджэнне новaгa мaстaцтвa» (з пaдзaгaлоУкaм «Сaцыялiстычны pэaлiзм - зaкaнaмеpнaсць гiстapычнaгa paзвiцця белapyскaй лiтapaтypы»). Mэтaй дaсле-дaвaння было «вывучэнне узшкнення i стaнayлення сaцыялiстычнaгa pэaлiзмy y белapyскaй лiтapaтypы» [7, с. 3], aле y сaмым пaчaткy кшп змяшчaлaся цытaтa з Д.Ф. Mapкaвa [7, с. 7] - npa^dy^ra нa той чaс дaследчыкa, сaпpaУднaгa членa AH СССР, дыpэктapa I^^r^a слaвянaзнayствa. У 1970-я гг. Д.Ф. Mapray пpaпaнaвay кaнцэпцыю соцpэaлiзмy як aдкpытaй эстэтычнaй сiстэмы, што фaктычнa легaлiзaвaлa лiтapa-тypy, ствоpaнyю таводле тpaдыцый «не толькi pэaлiзмy i "pэвaлюцыйнaгa paмaнтызмy", aле i усяго шыфо-кaгa спектpa сyсветнaгa мaстaцтвa» [9, с. 329].
БезyмоУнa, ганцэпцыя Д.Ф. Mapкaвa iмпaнaвaлa A.n. Maтpyнёнкy i многiм ягоным кaлегaм. I m сга-pонкax кaлектыyнaй мaнaгpaфii дaследчык пiсay нязмyшaнa i свaбоднa. У paздзеле «Пpaблемa xapaктapy у лiтapaтypы сaцыялiстычнaгa pэaлiзмy» A.n. Maтpyнёнaк пaдкpэслiвay вaжнaсць вобpaзaУ-xapaктapaУ y мaстaцкaй пpозе. Haпaчaткy ён aнaлiзaвay вобpaзы-пеpсaнaжы у твоpax Ядвiгiнa Ш., З. Бядул^ Цёткi, Я. Колaсa, M. Гapэцкaгa з тым, кaб выявщь ix aдметнaсць i вызнaчыць, дa якой кaтэгоpыi - тыпу щ xapa^ тapy - ix можш aднесцi. Дaследчык звяpтay yвaгy ш шэpaг цiкaвыx тэм, яскpaвыx мaстaцкix вобpaзaУ y дapэвaлюцыйнaй пpозе i пaдкpэслiвay вaжнyю для кнiгi щэю: гiстapычнaя зaкaнaмеpнaсць стaнayлення сaцыялiстычнaгa мaстaцтвa выявiлaся у яго здольнaсцi y спaдчынy усё лепшaе aд лiтapaтypы мшу-
лых эпох i paзвiвaць яго у новых гiстapычныx yмовax, нa новым iдэйнa-эстэтычным yзpоУнi» [7, с. 260].
Aглядaючы твоpы 1920-1930 гг. ён пaдкpэслiвay недaxопы пpозы тaк звaнaгa «фaльклоpнa-paмaнтыч-шга тыпу», геpоi якой былi шaблоннымi, спpошчaнымi, сxемaтычнымi. Як aдзнaчay дaследчык, y гэтых твоpax «многaе щзе aд кaзкi i геpaiчнaгa этасу, пеpсaнaжы яшх тaксaмa не мaюць iндывiдyaльнa-непayтоpнaгa пaчaткy. Iндывiдyaльнaе у ix цaлкaм пaглынaеццa aгyльным, геpой, m сутшсщ, зaстaеццa сxемaй, пустой aбaлонкaй, ён pоУны свaiм подзвiгaм, учынкш i xapaктapызyеццa пеpш зa усё тым, што ён pобiць, a не тым, як ён ^a pобiць» [7, с. 277]. Aдной з xapaктэpныx yлaсцiвaсцей фaльклоpнa-paмaнтычнaй ^озы, якaя пa сyтнaсцi з'яуля-лaся мэйнстpымaм сaвецкaй лiтapaтypы, было сyпpaцьпaстayленне стaноyчыx i aдмоyныx пеpсaнaжay, дзе сга-ноучы пеpсaнaж - «носьбгг геpaiчныx якaсцей, дaведзеныx дa кpaйнaсцi, гiпеpбaлiзaвaныx», яго aнтaгaнiст -«yвaсaбленне сyцэльнaгa злa, y iм усяляк пaдкpэслiвaюццa пpaявы звяpынaй жоpсткaсцi у спaлyчэннi з тaкой жa пaтaлaгiчнaй бaязлiвaсцю, сxiльнaсцю дa п'янствa, paспyсты i г. д.» [7, с. 277]. Haтypaльнa, тaкiя вобpaзы ствapaлiся без звapотy дa псixaлaгiзмy тaго цi iншaгa тыпу. I к^ A.n. Maтpyнёнaк y пaчaткy paздзелa aR^ma-вay вaжнaсць xapaктapy як «гaлоУнaй, цэнтpaльнaй пpaблемы лiтapaтypы» [7, с. 201], то нaпpыкaнцы недвух-сэнсоУнa УкaзвaУ нa тое, што мнопя вобpaзы-пеpсaнaжы у твоpax 1920-1930 гг. не мелi вялiкaй мaстaцкaй зшч-нaсцi пpaз iдэaлaгiчнyю зaдaдзенaсць, шмaтлiкiя aбмежaвaннi, яшя yводзiлiся у той чaс для твоpцay.
Пaдaгyльненнем дaследaвaнняy A.n. Maтpyнёнкa стaлa мaнaгpaфiя «Псixaлaгiчнaя пpозa» (1988). Пеpшы paздзел - «Псixaлaгiчнaя пpозa. Пытaннi тэоpыi i гiстоpыi», - якi склaдaе aмaль пaловy кнiгi, ^ы-свечaны paзвiццю жaнpy paмaнa з a^^n^ix чaсоУ i выяуленню pозныx ты^у псixaлaгiзмy.
Дaтычнa белapyскaй пpозы A.n. Maтpyнёнaк звяpтay yвaгy нa зшчную дыстaнцыю aд пpозы еУpa-
пейсгай: y той чaс, кaлi у еУpaпейскaй лiтapaтypы paзвiвayся paмaн татоку свядомaсцi, белapyскaя пpозa знaxодзiлaся ш этaпе стaнayлення [10, с. 90] i мелa пеpaд сaбой «цэлыя эпоxi paзвiцця сyсветнaй пpозы у жaнpы paмaнa» [10, с. 109]. Дaследчык шмaт paзвaжay пpa «спецы^ку пpaгpэсy у лiтapaтypax познягa фapмipaвaння» [10, с. 111], пpa aсaблiвaсцi пaскоpaнaгa paзвiцця белapyскaй лiтapaтypы.
Ha пpыклaдзе твоpaУ Ядвiгiнa Ш, З. Бядул^ Я. Колaсa, M Гapэцкaгa A.n. Maтpyнёнaк пpaдэмaнстpaвay, што 1900-1910-я гг. - чaс «пеpшaй xвaлi сyб'ектывiзaцыi» у белapyскaй лiтapaтypы. Рaзвiццё суб^ктаутга
пачатку у прозе Ядвшна Ш. выяуляецца у апавяданнях, натсаных ад першай асобы [10, с. 133]; сярод творау З. Бядулi маюць месца апавяданнi, дзе даецца «грунтоуная псiхалагiчная матышроука паводзiн i учынкау герояу» [10, с. 144]; суб'ектыуную манеру пiсьма «з выкарыстаннем у той цi iншай ступеш рамантычных спосабау i сродкау раскрыцця характарау» [10, с. 152] выкарыстоувау М. Гарэцш. Суб'ектывiзацыя мела месца i у паслярэвалюцыйнай прозе - у творах Я. Коласа, М. Гарэцкага, М. Зарэцкага. У манаграфи паута-раюцца крытычныя пасажы, яюя тычацца героiка-рамантычнай аповесцi i апавядання, на прыкладзе творчасцi М. Зарэцкага яскрава выяулены складанасцi, яшя у 1920-1930-х гадах чакалi пiсьменнiкау пры распрацоуцы станоучых i адмоуных вобразау. Такiм чынам, аналiз вобразау-персанажау, выяуленне розных тыпау паха-лагiзму дазволша даследчыку звярнуць увагу як на дасягненш беларускай прозы, так i на яе праблемы. Аналiз прац А.П. Матрунёнка дазваляе звярнуць увагу на шэраг шшых важных аспектау:
- стауленне даследчыка да еурапейскай прозы - падаецца, у параунанш з калегамi ён найбольш прыхшьна i зацiкаулена пiсау пра Дж. Джойса, Н. Сарот i шшых шсьменшкау-мадэршстау;
- плённы удзел А.П. Матрунёнка у дыскусii пра фармiраванне беларускай лiтаратуры ХХ ст. -палемiзуючы з навукоУцамi, якiя адстойвалi канцэпцыю «перарастання фальклорнай прозы у лггаратур-ную» [10, с. 93], ён звяртау увагу на вельмi важную акалiчнасць - абумоуленасць прозы пачатку ХХ ст. запатрабаваннямi i густамi тагачаснага чытача;
- асэнсаванне спецыфш жаночых вобразау у мужчынскай прозе ХХ ст. - у манаграфiях А.П. Матрунёнка у параунанш з працамi iншых лиаратуразнауцау аналiзу жаночых вобразау прысвечана шмат увап i зроблена багата щкавых назiранняу.
Заключэнне. Грунтоуны аналiз творау 1910-1960 гг. дазволiу А.П. Матрунёнку зрабщь шэраг трапных зауваг, якiя тычылiся асаблiвасцей творчай манеры шсьменшкау, распрацоУкi пэуных вобразау, тэм i праблем. У якасцi прыкладу можна прывесцi старонкi, на яюх лiтаратуразнауца разважау пра глыбокую сацыякультурную абумоуленасць беларускага падыходу да тэмы кахання у мастацкай прозе [10, с. 148] або праз супастауленне жаночых вобразау у творах Я. Коласа i З. Бядулi звяртау увагу на яскравыя адроз-ненш у мастацкай канцэпцыi чалавека [7, с. 237]. Працы А.П. Матрунёнка былi яскравым прыкладам таго, што выкарыстанне пэунай метадалогii, уважлiвая праца з творам дазваляе рабщь як канкрэтныя, цалкам абгрунтаваныя высновы па лиаратуры пэунага перыяду, так i цiкавыя назiраннi па асобных мастацюх тэкс-тах. Даследчыкi, якiя вывучаюць творчасць Я. Коласа, З. Бядул^ М. Зарэцкага, М. Гарэцкага, Я. Брыля i сёння могуць знайсщ шмат карысных iдэй у працах А.П. Матрунёнка.
Л1ТАРАТУРА
1. Хализев, В.Е. О составе литературоведения и специфике его методологии / В.Е. Хализев // Социальные и гуманитарные науки в ХХ веке : сб. ст. / редкол.: А.А. Ревякина [и др.]. - М. : ИНИОН РАН, 2001. - С. 7-29.
2. Синенко, Г. Исследуется современная проза / Г. Синенко // Нёман. - 1974. - № 5. - С. 182-185.
3. Матрунёнак, А.П. Пахалапчны анал1з у сучасным беларусюм рамане / А.П. Матрунёнак. - Мшск : Навука i маста-цтва, 1972. - 221 с.
4. Псторыя беларускай лнаратуры ХХ стагоддзя : у 4 т. / НАН БеларуЫ, Аддз-не гумаштар. навук i мастацтвау, 1н-т шт. 1мя Я. Купалы - М1нск : Бел. навука, 1999-2003. - Т. 4, кн. 1 : 1966-1985. - 2002. - 928 с.
5. Андраюк, С. Сва1м шляхам / С. Андраюк // Маладосць. - 1973. - № 2. - С. 144-147.
6. Юрэв1ч, У. Пахалапчны грунт рамана / У. Юрэв1ч // Полымя. - 1973. - № 2. - С. 229-234.
7. Матрунёнак, А.П. Праблема характару у лнаратуры сацыялютычнага рэал1зму / А.П. Матрунёнак // Нараджэнне новага мастацтва / Л.Я. Гарант, А.С. Яскев1ч, А.П. Матрунёнак. - Мшск : Навука i тэхшка, 1980. - 328 с.
8. Матрунёнак, А.П. ПЫхалапчны анал1з i станауленне беларускага рамана / А.П. Матрунёнак. - Мшск : Навука i тэхшка, 1975. - 304 с.
9. Будагова, Л.Н. Ипостаси и варианты «самого прогрессивного метода эпохи». К столетию со дня рождения Дмитрия Федоровича Маркова / Л.Н. Будагова // Славянский альманах: 2014. - М. : Индрик, 2014. - Вып. 1-2. - С. 321-333.
10. Матрунёнак, А.П. Пахалапчная проза: Традыцьн i час / А.П. Матрунёнак. - Мшск : Навука i тэхшка, 1988. - 205 с.
Пастуту 04.06.2020
THE STUDY OF PSYCHOLOGISM IN BELARUSIAN PROSE IN A. MATRUNENAK'S WORKS
A. CHARNAVOKAYA
The article is devoted to the works of the literary critic Alfred Matrunenak (born in the village of Podoby, Vitebsk region). A. Matrunenok studied the prose of Yakub Kolas, Zmitrok Byadula, Kuzma Chorny, Ivan Shamya-kin, Yanka Bryl, Ivan Melezh and others. The distinctive feature of his works is an in-depth professional analysis of artistic texts, focus on a specific research methodology. A. Matrunenok was interested in European prose of the second half of the XXth century, he paid attention to both the successes of Belarusian literature and its problems caused by the negative tendencies of the Soviet period. A. Matrunenak's works reveal the peculiarities of Belarus-ian writers' style, compare different approaches to the psychological development of characters.
Keywords: history of Belarusian literary criticism, analysis of literary text, analytical psychologism, character, Soviet ideology.