Научная статья на тему 'CHRONOTOPE AS AN INDICATOR OF SACRALIZATION LIMITS FOR STRUCTURAL RESEARCHES OF UKRAINIAN WEDDING RITES'

CHRONOTOPE AS AN INDICATOR OF SACRALIZATION LIMITS FOR STRUCTURAL RESEARCHES OF UKRAINIAN WEDDING RITES Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
14
4
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
СЯМЕЙНЫЯ АБРАДЫ / УКРАіНСКАЕ ВЯСЕЛЛЕ / СТРУКТУРНА-ФУНКЦЫЯНАЛЬНЫ МЕТАД / САКРАЛіЗАЦЫЯ / ХРАНАТОП / FAMILY RITES / UKRAINIAN WEDDING / STRUCTURAL AND FUNCTIONAL METHOD / SACRALIZATION / CHRONOTOPE

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Kukharenko O., Kukharenko A.

Propagation and curtailment of ritual sacralization are connected with the change of time and spatial frames, which involves the geographical displacement of ceremonial actions and participants of ceremonies in clearly defined days or parts of the day. In the wedding cycle, from the rite to the rite, deployment of sacralization takes place with the involvement of more and more territories and the increase in the number of participants. Together with her the sacral center moves and the last stage of transformation of the main characters into a man and a woman takes place. Also in the end, before quitting the rite, the frames of sacralization are folded to the sacral center and later they are eliminated.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «CHRONOTOPE AS AN INDICATOR OF SACRALIZATION LIMITS FOR STRUCTURAL RESEARCHES OF UKRAINIAN WEDDING RITES»

УДК 392.51: 130.2

ХРАНАТОП ЯК ПАКАЗЧЫК МЕЖАУ САКРАЛ1ЗАЦЫ1 ДЛЯ СТРУКТУРНЫХ ДАСЛЕДАВАННЯУ УКРА1НСК1Х ВЯСЕЛЬНЫХ АБРАДАУ

канд. фыал. навук, дац. АА. КУХАРЭНКА (Харкауская дзяржауная акадэмш культуры);

А.В. КУХАРЭНКА (Студэнцкае этнаграфiчнае таварыства, Мтск)

Пашырэнне i згортванне рытуальнай сакрал1зацъй звязаныя са змяненнем часавых i прасторавых межау (хранатопа), што прадугледжвае геаграфiчнае перамяшчэнне абрадавых дзеянняу i удзельткау абрадау у пэуныя днi або час сутак. У вясельным цыкле, ад абраду да абраду, адбываецца разгортванне сакралiзацыi з далучэннем да яе усё большых тэрыторый i прымнажэннем колькасц удзельткау. Мехатзм сакралiзацыi запускаецца у доме маладога (жатха), але сакральны цэнтр узшкае у двары дзяучыны (нявесты), дзе i адбываюцца усе асноуныя дзеяннi ажно да абраду прыезду нявесты у двор жатха. Разам з ёй перамяшчаецца сакральны цэнтр i адбываецца апошш этап трансфармацый галоуных персанажау у мужчыну i жанчыну. Гэтак жа у канцы, перад выхадам з абраду, межы сакралгзацып згортваюцца да сакральнага цэнтру i у далейшым лiквiдуюцца.

Ключавыя словы: сямейныя абрады, украiнскае вяселле, структурна-функцыянальны метад, сакралгзацыя, хранатоп.

Уводзшы. Украшсюя традыцыйныя абрады на працягу стагоддзяу у сваёй структуры захав^ першародны нацыянальны светапогляд, ям адлюстроувае спрадвечныя вераванш i ментальнасць украш-скага народа. Пад "першародным нацыянальным светапоглядам" варта разумець протаславянскую, про-таукрашскую ментальнасць цi калектыуную свядомасць народа (у дадзеным выпадку - украшскага). Даследаванне абраднасцi, у прыватнасцi сямейнага цыкла, дазваляе пашырыць iснуючыя паняцщ украш-скай культуры i паглыбщь веды аб тым, чым жылi продкi, што вызнавалi i да чаго iмкнулiся. Структурна-функцыянальныя даследаванш традыцыйных вясельных абрадау прадастауляюць шырокую перспектыву для атрымання новых навуковых вышкау. Вучэнне пра хранатоп з'яуляецца вядучым у структуралiсцкай тэорыi [1, с. 382] i можа паспяхова выкарыстоувацца для вывучэння традыцыйнай вясельнай абраднасщ.

Да украшскай вясельнай абраднасщ у сваiх даследаваннях звярталiся В. Балушок, А. Боряк, I. 1г-наценка, Г. Кабакова, А. Юсь, С. Лашчанка, М. Маерчык, Н. Пушкарова. Структурныя метады даследа-вання абраднасщ выкарыстоувалi А. Байбурын, К. ЛевьСтрос, В. Пропп, В. Тапароу, Б. Успенскi. Вя-сельныя абрады досыць добра вывучаныя у галше этналагiчных даследаванняу, але культуралагiчныя студьи з пункту гледжання структурна-функцыянальнага аналiзу маюць значныя перспектывы. Стварэн-не структуры дазваляе нашмат шырэй разгледзець сувязi памiж асобнымi абрадамi цыклу, параунаць вяселле з iншымi сямейнымi i каляндарнымi абрадамi. Гэты артыкул з'яуляецца своеасаблiвым працягам папярэдшх публiкацый, прысвечаных структуры цыкла вясельных абрадау i яго даследаванню [2, с. 8287; 3, с. 36-49; 4, с. 5-18].

Мэта артыкула - вызначыць ролю i месца хранатопа ва украiнскай вясельнай абраднасщ, разгледзець межы сакралiзацыi i iх залежнасць ад храналапчных i тапаграфiчных паказчыкау правядзення таго щ iншага абраду вясельнага цыкла.

Асноуная частка. Хранатопам у навуковай тэрмiналогii называюць заканамерную сувязь прасторава-часавых каардынат, спалучэнне часавых i прасторавых рамак [5, с. 347]. Адносна абрадавых дзеянняу змена хранатопа прадугледжвае геаграфiчнае перамяшчэнне у залежнасщ ад пэуных этапау правядзення абраду у пэуныя дш, цi у пэуныя часткi дня - ранща, апоУднi, вечар, ноч i г.д. Сакралiзацыя - прадукт узаемадзеяння двух светау - рэальнага i таемнага. Такое узаемадзеянне магчыма у межах абраду i нiякiм iншым чынам немагчымае у будзёным жыццi. Дынамша сакралiзацыi нарастае на пачатку абраду i спа-дае у яго канцы. Гэты працэс адбiваецца на разгортванш i згортваннi хранатопа.

Пачынаючы з храналогп, варта зауважыць, што пралог давясельных падзей, як складовая частка вялшага абрадавага цыкла, не з'яуляецца пастаянным у часавым вымярэнш адносна блiжэйшага да яго абраду сватання. Нарада хлопца з бацькамi адносна патэнцыйнай жонкi магла адбывацца як за месяц, два i нават год, так i за некалью дзён да часу засылання сватоу; таму пазначым пралог пэуным пунктам перад сватауством без указання на час ажыццяулення.

У любым выпадку, незалежна ад паказанай храналапчнай рознщы, менавiта у пралогу адбываецца зараджэнне сакральных дзеянняу, якiя набываюць паунавартасную сiлу толькi пасля першай змены статусау галоуных герояу: хлопец ператвараецца у жанiха, а яго выбраннща - у нявесту. Магчымым гэта

становщца тольм пасля таго, як апошняя, пагаджаючыся выйсщ замуж за таго, хто сватаецца, падае сватам ручнш, а выбраншка абвязвае хусткай. Гэта кульмшацыйны момант абраду, якi адбываецца выключ-на для таго, каб здзейснщь пераход да наступных сацыяльных статусау - жашха i нявесты. Сватанне, як правша, праводзш увечары пэунага дня, як ужо адзначыл^ без усялякай часовай прывязш да пралогу. Абрад сватання не давау выразнага адказу на тое, як далей будуць развiвацца падзеi, а разам з м i працэс сакралiзацыL

Гэта становiцца зразумелым толькi у вышку правядзення наступнага абраду, якi щзе следам за сватаннем, - заручыны, што праводзiлiся у той жа вечар пасля сватауства, або таксама увечары, але у бль жэйшыя пасля сватання днi. Кульмiнацыя заручын павiнна была вызначыць неабходную умову для функцыянавання вялiкага абрадавага цыкла, яго адпрауную кропку, а менавиа - прадстауленне ручшкоу i хусткь Разгортванне абрадавых дзеянняу становiцца магчымым толькi пасля таго, як неабходная працэ-дура выкананая i пераход адбыуся. Не згаджаецца дзяучына на прапанову, не падае ручшкоу, адмауляец-ца iсцi замуж за хлопца - абрад у таюм выпадку прыпыняецца, пераход не адбываецца, персанажы вярта-юцца на зыходныя пазщьи: дзяучына застаецца у сваiм статусе i далей чакае сватоу, з хлопцам адбываецца тое ж, i ён можа сватацца да любой шшай выбраннщы. Гэта щ не адзiная падстава для таго, каб разгортванне сакральных дзеянняу спыншася i не знайшло свайго працягу, паколью такая працэдура здоль-ная адбывацца толькi у рамках абраду i нiякiм чынам за яго межамь

Першы пераход да новага статусу жашха i нявесты падзяляе давясельны цыкл абрадау на два этапы, у вышку чаго першы этап уключае пралог, сватанне i заручыны, друп - "агледзшы", "тарочины", "бгання" (гатаванне з цеста) каравая i "гiльце" (дзявочшк). Чым далей адбываецца разгортванне абрадавых дзеянняу, тым больш пэунымi становяцца храналагiчныя межы. Дзеянне ужо не расцягваецца у часе, а усё больш i больш сцюкаецца, пакуль не пераходзiць да аднаго нядзельнага дня - дня вяселля. Падчас выканання давясельнага цыклу абрадау яшчэ дазваляецца пэунае iгнараванне жорстюх часовых абмежа-ванняу. Так "агледзшы", калi члены сям'i нявесты 1дуць на двор жанiха, праходзяць у каротю час пасля змовiн, аднак выразна пэунага моманту правядзення абраду не кнуе. Затое "тарочины" ужо павшны пра-ходзiць на вясельным тыднi з панядзелка па пятшцу. "Бгання" (гатаванне з цеста) каравая, шышак i галь нак - перадапошш абрад давясельнага цыкла i апошнi, што мае храналагiчную памылку, паколькi мог праводзiцца як у пятшцу, так i у суботу. Толью "гiльце" (дзявочнiк) - адзшы з усяго цыклу абрад, выразна замацаваны за суботнiм вечарам напярэдадш дня вяселля.

Названыя моманты сведчаць не толькi пра шлях ад адноснай свабоды выбару часу правядзення абрадау да жорсткага храналапчнага замацавання за пэунымi дням^ але i аб паскарэннi пераходу ад аднаго абраду да шшага. Такая заувага наводзiць на думку, што гэтыя два напрамш звязаныя памiж сабой. Можна сцвярджаць, што з паскарэннем сакральных абаротау дзея, якая дагэтуль мела свабодны выбар часу, стано-вiцца цвёрда замацаванай за днямi i нават гадзшам^ пачынаючы з малога вясельнага цыклу.

Ппотэза пацвярджаецца вясельным цыклам абрадау, што працягваецца з ранщы да позняй ночы нядзелi. Названы цыкл утвараюць пяць абрадау - "вянчанне", "выкуп нявесты", "распусканне касы", прыезд жонк1 i "камора"; як было выяулена у папярэднiм падраздзеле, да гэтага варта дадаць пралог вя-сельных дзеянняу. Усе пазначаныя абрадавыя дзеi адбываюцца у нядзелю, на працягу аднаго дня: пралог -ранщай, вянчанне - памiж ранщай i абедам, выкуп нявесты - апоудш, "распусканне касы" - пасля абеду, прыезд у дом мужчыны - увечары, "камора" - увечары i уначы.

Па сваiм значэнш пералiчаныя абрады з'яуляюцца асноватворнымi ва уам вялiкiм цыкле i перау-зыходзяць усе iншыя па узроуш сакралiзацыi. Кульмiнацыя асноунага абраду вясельнага цыкла - "камора", дзе адбываецца пераход галоуных герояу у статус мужчыны i жанчыны, адначасова з'яуляецца куль-мiнацыйным момантам усяго вясельнага цыкла. Таюм чынам, тое, што павшна адбывацца пасля гэтага, пачне шлях да дэсакралiзацыi, згортвання сакральных дзей, выхаду з абраду i вяртання да штодзённага. Менавиа такая задача ставiцца перад паслявясельным цыклам абрадау, замацаваным за панядзелкам i ауторкам: дзень панядзелка удзельнш абраду разам з гасцямi святкавалi на мужавым падвораку, а у ауторак гасцявалi у бацькоу жоню. Пры гэтым на панядзелак, уключаючы пралог паслявясельных дзей, прыходзяцца тры абрады - пралог, "прыданкi" i "перейма", на ауторак толькi адзш - "перезва" (вясельны поезд). Гэтая спуацыя таксама сведчыць аб дэсакралiзацыi: чым блiжэй абрады дасягаюць фшалу, тым больш яуным становiцца згортванне i згасанне сакральнага дзеяння i вяртанне да штодзённага.

Да гэтага часу даследаваная тольм храналогiя абрадавага цыкла, аднак паняцце хранатопа уключае таксама прасторавую, геаграфiчную характарыстыку. Неабходна сумясцщь гэтыя два складнш, каб убачыць, як напачатку сакральных дзеянняу да iх прыцягваецца усё большая частка прасторы, а у фiнале адбываецца звужэнне геаграфii, i дзеянне лакалiзуецца толькi у пэуных кропках.

Вясельны абрадавы цыкл, яю з'яуляецца сакральным, нягледзячы на сваю ярка выражаную цэлас-насць, не можа выкарыстоуваць кантынуальны, або бесперапынны, хранатоп, таму абрады размеркаваны у часе: ад некальюх дзён да некальюх тыдняу. Рытуальнае дзеянне цыкла грунтуецца на дыскрэтным хранатопе, а дакладней - на пункцiрным сакральным хранатопе, падзеленым уварваннем рэальнага часу i прасторы.

Вясельнае дзеянне пачынаецца з перамоу хлопца з бацькаш, адбываецца у iх уласным доме, што з'яуляецца адпрауной кропкай хранатопа, далей распаусюджваецца на памяшканнi дзяучыны, прычым не толью на час-прастору, але i на людзей, бо да дзеяння далучаюцца новыя персанажы. Пашырэнне са-кральнага хранатопа ажыццяуляецца з кожным этзодам i абрадам. Калi мащ з дачкой (сваячка цi свацця) щуць ад дому хлопца да бацькоу дзяучыны, на уяунай схеме абрадавай структуры гэта можна пазначыць "А - В", дзе "А" - памяшканне хлопца, а "В" - памяшканне дзяучыны. Калi перамоушчыкам атрымоува-ецца дасягнуць згоды, адбываецца далейшае пашырэнне хранатопа з прыцягненнем новых персанажау з абодвух бакоу: дома сватоу (сваты) - дома суседзяу (суседзi), жылля сябрукоу (дружю) - жылля дружок (дружкы), памяшкання каравайнщ А (каравайнiцы хлопца) - памяшкання каравайнщ В (каравайнiцы дзяучыны). Напярэдадш абраду вяселля пашырэнне адбываецца за кошт склшання гасцей. Пры гэтым яны выразна рэгламентаваны i нiякiм чынам не змешваюцца да заканчэння вясельнага цыкла абрадау: адна група уяуляе каманду жанiха, другая - нявесты [6, с. 62-89].

Пасля таго, як дзяучына дала згоду на шлюб з хлопцам, хата яе бацькоу становщца галоуным мес-цам далейшага дзеяння - сакральным цэнтрам. А паколькi сакральны цэнтр не можа заставацца пустым, там пастаянна хтосьщ павшен знаходзщца; нават тады, калi маладыя адпрауляюцца на вянчанне у царк-ву, у памяшканш застаецца мацi нявесты - двайшк, якi замяшчае галоуную дзеючую асобу. Хранатоп працягвае пашырацца, новыя персанажы надалей уцягваюцца у рытуальныя дзеяннi. Падчас "тарочин" i "гiльце" (дзявочнiка) далучаецца практычна усе сяло, а у дзень вяселля - яшчэ i царква. Адбываецца працэс сакралiзацыi рэальнага свету з дапамогай правядзення рытуалау. Калi маладыя наведваюць царкву, там дзейшчаюць новыя персанажы - святар з ™рам; падчас вясельных абрадау да дзеяння далучаюцца вароты - сакральнае збудаванне у сядзiбе маладой, i камора у гаспадарцы жанiха.

«Асваенне» новай прасторы для здзяйснення абраду адбываецца паступова i з пэунай паслядоу-насцю. Да прыкладу, сядзiбу дзяучыны спачатку наведваюць старэйшыя; затым хлопец, падчас заручын, з сям'ёй i адным сябруком; далей, на "тарочины", - з групай сябрукоу; а падчас вяселля - з уам вясель-ным поездам. Тое ж самае можна назiраць пры прыцягненш да сакральных дзеянняу памяшканняу сябрукоу, дружак, гасцей. Спачатку iх наведвае жашх цi нявеста, а у канцы абрадавага цыкла усе госщ, пера-апранутыя у традыцыйных персанажау, так званых "цыган", щуць да месцау пражывання удзельнiкау абраду, каб пагарэзщь, нанесцi пэуны шкоду (злавiць i забраць з сабой курыцу або пеуня). У той час (маюц-ца на увазе абрады панядзелка i ауторка, якiя адносяцца да паслявясельнага абрадавага цыклу), паводзь ны гасцей не падлягаюць строга рэгламентавацца, i госщ перастаюць прадстауляць адну з дзвюх каманд -маладога щ маладой. Пасля таго, як адбыуся апошш пераход галоуных дзеючых асоб у статусы мужчы-ны i жанчыны, госцi таксама становяцца адзiным цэлым i больш не належаць да адной з рытуальных груп, ператвараючыся у адну агульную каманду гасцей, яюя Удзельнiчаюць у рытуалах паслявясельнага абрадавага цыкла. Таюм чынам, выразна пазначаюцца моманты уваходу у абрад i выхаду з яго, пасля таго, як адбыуся пераход з аднаго сацыяльнага стану да шшага.

Калi з вялiкага цыкла вясельных абрадау прыбраць усё лiшняе, што не датычыць вызначэння i змя-ненняу правядзення абрадавых дзеянняу, застаецца макамальна простая структура, якая патрабуе некаторых тлумачэнняу. Паколькi вялiкi вясельны цыкл, улiчваючы пралог, складаецца з 17 абрадау, для iх абазначэння пакшем толькi парадкавыя нумары ад 1 да 17, захавоуваючы паслядоунасць правядзення: 1-7 - давясельны цыкл абрадау (пралог , "сватанне", "заручыны", "агледзiны", "тарочины", "бгання каравая", "гшьце" (дзявочнiк); 8-13 - вясельны цыкл абрадау (пралог, "вянчанне", "выкуп нявесты", "распус-канне касы", "прыезд маладой", "камора"); 14-17 - паслявясельны цыкл абрадау (пралог, "прыданкi", "перейма", "перезва" (вясельны поезд)). Каб дакладна вызначыць асноунае месца правядзення пэунага абраду, варта звярнуць увагу, дзе менавиа адбываецца ключавы, то бок кульмшацыйны эпiзод.

Да прыкладу, пралог давясельнага цыклуа не абмяжоуваецца бацькоусюм падворкам дзяучыны, паколькi яго дзеянне, як i дзеянне усяго вясельнага абрадавага комплекса, пачынаецца з памяшкання хлопца. Гаворка щзе пра тое, што разгортванне сакралiзацыi, заснаванае хлопцам i яго бацькамi (А), перамяшчаецца да новага сакральнага цэнтра, яюм становiцца дом бацькоу дзяучыны (В); менавг1а тут адбываецца дасягненне згоды у пралогу, а таксама абрады сватання i заручын, калi прадстаунш сям'i юнака прыходзяць да месца правядзення абрадау.

Наступны абрад - "агледзшы" - дае нам адваротнае дзеянне: для яго правядзення ужо сям'я дзяучыны адпрауляецца у дом будучых сватоу (В - А). Таюя эпiзоды, як гасцёуня i перамовы двух лагерау -з боку жашха i нявесты - паутараюцца з незвычайнай дакладнасцю. Названыя эпiзоды, якiя адбываюцца у доме бацькоу маладога чалавека падчас агляду, з'яуляюцца адлюстраваннем падобных этзодау у структуры пралогу i эпiзодаУ у памяшканнi дзяучыны у абрадзе заручын. Гэтак жа суадносяцца этзоды прыходау прадстаунiкоу аднаго лагера у памяшканне прадстаунiкоу iншага: мащ (сястра, свацця, сваячка) хлопца щзе да бацькоу дзяучыны (пралог) - хлопец з сябруком, сватам^ сям'ёй i музыкамi iдзе у дом дзяучыны (заручыны) - сямейства нявесты щзе да бацькоу жашха (агледзшы).

Галоуная умова разгортвання сакралiзацыi заключаецца у змене хранатопа: к^ зараджэння адбыва-ецца у пункце А, то у далейшым сакральны цэнтр перамяшчаецца у iншае месца - пункт В (памяшканне баць-коу дзяучыны). Гэтыя аб'екты, як i пэрсанажы, яия у iх знаходзяцца, з'яуляюцца антанiмiчнымi, процшастау-леннымi адзiн аднаму, уяуляюць сабой палярныя аспекты разгортвання працэсу сакралiзацыi.

Хоць дом дзяучыны i падчас наступных абрадау застаецца цэнтрам сакралiзацыi, абрады "торочи-ны", "бгання каравая" i часткова "гшьце" (дзявочнiк) паказваюць, што памяшканне жанiха мае усе падста-вы разлiчваць, што на пэуным этапе абрадавага дзеяння сакральны цэнтр перамесцщца сюды. Таму у названых абрадах назiраецца такая з'ява, як люстраное паутарэнне абрадау у нявесты, дзе у цяперашнi час знахо-дзiцца сакральны цэнтр, i жанiха, куды ён пасля перамясщцца. Гаворка iдзе пра тое, што для "торочин" жанiх запрашае да сябе сябрукоу, тое ж самае робщь нявеста - для правядзення абраду запрашае да сябе дружок; у адпаведнасщ з запрашэннямi, дружи щуць да жанiха, а дружи збiраюцца ля нявесты. У далейшым люстраны адбiтак дзеянняу у абодвух аб'ектах спыняецца, пакольй каманда жашха з дружкамi i му-зыкамi адпрауляюцца да нявесты, дзе у гэты час знаходзiцца цэнтр сакралiзацыi.

Абрад "бгання (гатавання з цеста) каравая верчiв i шишок" наогул з пачатку i да канца адбываец-ца паралельна у абодвух антанiмiчных пунктах, аднак галоуныя персанажы - жанiх i нявеста - удзелу у iм не бяруць. Адзшае, што можа зрабщь нявеста, - запрасiць жанчын сваёй вёси быць каравайнiцамi у абрадзе "бгання", хоць часцей такая мшя выпадала бацькам щ сваякам нявесты; на паралельны абрад у жашха запрашэннем каравайнщ займалiся яго бацьи або сваякi. У далейшым увесь абрад "бгання каравая" адбываецца у двух месцах як адначасова, так i у розны час дня щ нават у розныя днi. "Бгання (гатавання з цеста) каравая верчiв i шишок" можа ажыццяуляцца як у пятнщу, так i суботу напярэдаднi вя-сельнага дня [7, с. 214-248]. Варта адзначыць, што "бгання" з'яуляецца ня проста абрадам, яго мэта скла-даецца не толькi у ажыццяуленнi вызначаных сакральных дзеянняу, але i у атрыманнi вынiку у выглядзе сакралiзаваных прадметау абрадавай выпечи. Складанасць абраду у тым, што ён аб'ядноувае у сабе пра-цэс i вынiк, паказвае на наблiжэнне да асноуных абрадавых дзеянняу, якiмi у нядзельны дзень вяселля з'яуляюцца этзоды, павiнныя ажыццявiць пераход галоуных дзеючых асоб - хлопца i дзяучыны -спачатку у стан маладога i маладой, а затым - мужчыны i жанчыны.

Наступны абрад - "гiльце" або "дзявочшк" - адбываецца у сакральным цэнтры, хаце нявесты, але гэта тычыцца толькi асноунага дзеяння. На яго пачатку дружи i музыи сыходзяцца у памяшканне жаш-ха, туды ж нявеста адпрауляе паслоу з кашуляй для выбраннiка, i толькi пасля гэтага жанiх з дружкамi i музыкамi iдуць у пункт В для здзяйснення абраду.

На нязначны прамежак часу дзеянне пераносщца у царкву, што сведчыць аб далейшым пашырэннi хранатопа. Спачатку у царкву на ранiшнюю службу, разам з парафiянамi, щуць жашх i нявеста. Ноч перад вяселлем жашх з дружкам знаходзiуся у нявесты, але перад царквой ён i сябрук павiнны вярнуцца дадому. У царкве, як культавым будынку, адбываецца сакрамэнт шлюбу - адно з сямi сакрамэнтау праваслаунай царквы. Для традыцыйнага вясельнага абраду такая сувязь з'яуляецца дастаткова позшм напластаваннем, бо абрад вянчання i пераход персанажау у статусах жанiха i нявесты адбываецца па-за сакральным цэнтрам, яи у гэты час знаходзщца, як i раней, у доме бацькоу нявесты. Заканамерна, што з рашшняй службы нявеста вяртаецца дадому, пасля шлюбу маладыя таксама вяртаюцца да аб'екта В, дзе утрымлiваецца сакральны цэнтр. Малады яшчэ раз наведвае уласнае жыллё, i у гэтым эпiзодзе мы яшчэ раз сутыкаемся з адлюстраваннем падзей у пунктах А i В - у абодвух месцах госщ за накрытымi сталамi адзначаюць вяселле. З уласнага жылля малады зноу павшен ехаць да сакральнага цэнтру (В), каб забраць адтуль не тольи сваю нарачоную, але i перамясщць сакральны цэнтр да уласнага двара (А).

Адбываецца гэта перасоуванне разам з маладой, якая са шлюбным поездам i чорнай курыцай, з'яуляецца у хаце будучага мужа; з'яуляецца упершыню у жыццi, пераходзщь праз падпаленую салому, аблiванне вадой i прыводзiць курыцу пад печ. Пасля гэтага можна канстатаваць, што цэнтр сакралiзацыi атрымау новае месца знаходжання - пункт А.

У панядзелак, пасля абраду "перейма", госщ збiраюцца у доме мужа, адбываецца дарэнне грошай маладым i надзяленне дарыльшчыкау кавалкамi каравая. Пасля гэтага сакральныя дзеяннi згортваюцца, цэнтр сакралiзацыi А спыняе абароты i самалшвщуецца для таго, каб яшчэ раз адрадзщца у пункце В у наступны дзень, дзе збяруцца госщ, маладыя i усе сваяи для правядзення апошняга абраду паслявя-сельнага цыкла - "перезвы". Адродзiцца тольи для таго, каб пасля гэтага апошняга абраду канчаткова самалквщавацца на карысць штодзённай рэчаюнасщ.

Падворак дзяучыны (В) з'яуляецца сакральным цэнтрам, пачынаючы з абраду сватання, на пра-цягу дзесяцi абрадау i перамяшчаецца у памяшканне маладога (А) разам з пераездам маладой з пасагам i чорнай курыцай. З гэтага часу i да абраду "перезва" цэнтр сакралiзацыi знаходзiцца у доме i гаспадарцы маладога чалавека; i толькi апошнi абрад зноу перамяшчае цэнтр у ранейшае месца, але цэнтр сакралiзацыi у гэты час ужо прыкметна згортваецца i дзеянне рыхтуе выхад з абраду.

У пачатку абрадавага цыкла сакральныя дзеянш зараджаюцца у пункце А i пераходзяць у пункт В, дзе ствараецца цэнтр сакралiзацыi; у канцы цыклу - з сакральнага цэнтра А абрадавае дзеянне перамяш-чаюцца у пункт В, дзе i згортваецца канчаткова.

Заключэнне. Таим чынам, прырода сакралiзацыi падчас яе распаусюджвання i згортвання заклю-чаецца у абавязковай змене хранатопа. Калi ж браць пад увагу увесь вялш абрадавы цыкл, то можна адзначыць, што у двары хлопца (А) пачынаецца разгортванне сакральных дзеянняу падчас сямейнага савета наконт будучай жонм i, асаблiва, паходзе прадстаушка жанiха да бацькоу дзяучыны ^ гэта, нягле-дзячы на тое, што кульмшацыйны эпiзод адбываецца у пункце В). Паутарэнне падобных дзеянняу можна назiраць у абрадзе сватання: хлопец запускае мехашзм сакралiзацыi тым, што да дзеяння прыцягвае аднавяскоуцау, якiх просiць засватаць яму дзяучыну, уручае iм хлеб i юёчкц i сваты iдуць у дом бацькоу дзяучыны. Кульмшацыйны этзод з правядзеннем традыцыйнага рытуалу сватауства адбываецца у дзяучыны, але момант раскрути сакральных дзеянняу, запуск яго мехашзму ажыццяуляецца у цэнтры А.

З пазначанага вышкае, што хранатоп правядзення кожнага наступнага абраду залежыць ад месца знаходжання папярэдняга сакральнага цэнтра, калi ён зарадзiуся у адным месцы (напрыклад - А), то скончыцца i самалiквiдавацца мае ужо у iншым (напрыклад - В).

Л1ТАРАТУРА

1. Леви-Строс, К. Структурная антропология / К. Леви-Строс. - М. : Главная редакция восточной литературы, 1985. - 536 с.

2. Кухаренко, О. О. Дослщження нацюнально! обрядовосп за допомогою структури весшьного циклу / О. О. Кухаренко // Украшська культура: минуле, сучасне, шляхи розвитку. - 2016. - Вип. 23. -С. 82-87.

3. Кухаренко, О. О. Критерп подшу структури весшьних обрядiв / О. О. Кухаренко // Парадигма тзнання: гуматтарш питання. - 2016. - № 8. - С. 36-49.

4. Кухаренко, О. О. Побудова структури украшсько! весшьно! обрядовосп / О. О. Кухаренко // Парадигма тзнання: гуматтарш питання. - 2016. - № 7. - С. 5-18.

5. Ухтомский А. А. Доминанта / А. А. Ухтомский. - СПб. : Питер, 2002. - 448 с.

6. Байбурин, А. К. Ритуал в традиционной культуре: структурно-семантический анализ восточнославянских обрядов / А. К. Байбурин. - СПб : Наука, 1993. - 238 с.

7. Труды Этнографическо-статистической экспедиции в Западно-русский край, снаряженной Русским географическим обществом : Юго-зап. Отдел : Материалы и исслед., собр. Д. чл. П.П. Чубинским. Т. 4: Обряды: родины, крестины, свадьба, похороны / Изд. Под наблюд. Д. чл. Н.И. Костомарова. -Тип. В. Киршбаума. - № 3, 1877. - [2], XXX. - 715 с.

Пастуту 17.04.2019

CHRONOTOPE AS AN INDICATOR OF SACRALIZATION LIMITS FOR STRUCTURAL RESEARCHES OF UKRAINIAN WEDDING RITES

O. KUKHARENKO, A. KUKHARENKO

Propagation and curtailment of ritual sacralization are connected with the change of time and spatial frames, which involves the geographical displacement of ceremonial actions and participants of ceremonies in clearly defined days or parts of the day. In the wedding cycle, from the rite to the rite, deployment of sacralization takes place with the involvement of more and more territories and the increase in the number of participants. Together with her the sacral center moves and the last stage of transformation of the main characters into a man and a woman takes place. Also in the end, before quitting the rite, the frames of sacralization are folded to the sacral center and later they are eliminated.

Keywords: family rites; Ukrainian wedding; structural and functional method; sacralization; chronotope.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.