Научная статья на тему 'WEDDING TOWEL AS A SYMBOL OF THE BRIGHT WAY AND UNITY OF THE NEWLY MARRIED'

WEDDING TOWEL AS A SYMBOL OF THE BRIGHT WAY AND UNITY OF THE NEWLY MARRIED Текст научной статьи по специальности «Искусствоведение»

CC BY
27
7
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Область наук

Аннотация научной статьи по искусствоведению, автор научной работы — Paulava Alena

The article deals with the semantics and the basic functions of the image-object «towel» in the folk songs of the Belarusian wedding ceremonies in different regions of Belarus.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «WEDDING TOWEL AS A SYMBOL OF THE BRIGHT WAY AND UNITY OF THE NEWLY MARRIED»

СПАДЧЫНА

Вясельны ручшк - спмвал светлага шляху i яднання маладых

Алёна Паулава,

малодшы навуковы супрацоушк Цэнтрадаследаванняу беларускай культуры, мовы i лтратуры НАН Беларус

Даследчыю нездарма адзначаюць, што тра-дыцыйнае вяселле мае вельм1 багатую с1мвол1ку i складаную остэму, каран1 яшх сягаюць у глыбшю стагоддзяу. Бела-рускi вясельны абрад вывучаны у роз-ныя часы ва усёй разнастайнасцi тыпау i форм, як вясковых, так i гарадскiх. 1х апiсаннi даюць матэрыял для уяуленняу аб народных спосабах зама-цавання шлюбу праз пэуныя атрыбуты, сярод якiх на першы план выходзiць ручнiк - рытуальная прына-лежнасць усходнеславянскага вяселля.

Па папулярнасщ ён апярэджвае нават вясельны каравай, абрад з яюм выкарыстоуваецца далёка не усюды, а там дзе ён зафшсаваны, каравай усё роуна спалучаецца з ручшком. Гэта назiраецца нават у сучас-ных гарадскiх вяселлях, якiя ладзяцца прафеаяна-ламi. Кожны з iх распрацоувае свой сцэнарый свята, зыходзячы з галоуных знакавых момантау традыцый-нага беларускага абраду. I кожны абавязкова выкары-стоувае ручн1к. Зразумела, у наш час яго роля змен-шылася, асабл1ва у гарадской урачыстасщ, але заха-вауся глыбшны сэнс рушн1ка як атрыбута, што злу-чае маладых.

Некаторыя моманты сучаснага вяселля лiчацца навамоднымi, але насамрэч яны вядомы здауна. Сярод iх, напрыклад, вясельныя «указы», абавязкова смеш-ныя, якiя чыталiся у залежнасцi ад традыцыi у роз-ныя моманты вяселля, цi своеасаблiвая «латарэя» для сябровак нявесты: тая наступнай возьме шлюб, хто зловщь рытуальны букет маладой. Што да руч-нiка, то тут не узшкае сумнення, што ён дауш i вельмi важны атрыбут яднання жашха i нявесты, бо менавгга iм звязвалiся разам iх рукь

З матэрыялау даследаванняу бачна, з якiмi вясель-нымi чынамi, iншымi атрыбутамi свята ён быу i зас-таецца звязаны па сённяшш дзень. Раней вясельны абрад складауся з некалькiх этапау. На кожным былi прадугледжаны свае рытуальныя дзеянш, пра якiя сёння мала хто ведае. Адзначым галоунае: усе яны спрыялi добраму жыццю маладых. Песш, якiя выконвалiся на абрадавых этапах, павшны былi мець маг1чны сэнс, а рытуальныя атрыбуты (каравай, вянок, ручшк) складалi матэрыяльную аснову дзеяння.

Ручшк здауна вядомы як прадмет народнага маста-цтва. На працягу стагоддзяу ён займае асобнае месца i выконвае асаблiвую ролю у самыя важныя i адказныя моманты жыцця чалавека: пры выкананнi хрэсьбш-нага i вясельнага абрадау, на праводзшах нябожчыка у апошнi шлях.

Калi гаварыць пра вясельныя традыцьп, пачаць трэба з разгляду так званага ручшка-набожшка. Ён здауна лiчыуся адным з галоуных складнiкау пасагу дзяучыны шлюбнага узросту, якi, згодна з друкава-нымi крынiцамi, бацью пачыналi збiраць для дачкi з таго часу, як немауля вучылася рабiць першыя крокi. Пасаг раб^ паасобку для кожнай дачкi, каб не пакрыудзщь нiводнай, што адлюстравана у песенных радках:

СПАДЧЫНА

«// ... Малада дзяучына хадзша // З залатымi ключам^ // З васкавымi свячамi. // Скрыначк адмыкала, // Падарачкi выбрала. // А за ёю, маладою, // Яе мамачка з сястрою: // - Мая дочка, мая родная, // Да не выб1рай усе падарачю, // Да й застауляй меньшай сястрэ. // - Мамачка, мая родная, // Пакуль сястру падгадуеце, // I шшых пада-рачкау нагатуеце».

Пасаг дзяучыны на выданнi яскрава сведчыу аб яе працавггасщ, майстэрстве мац1 1 хроснай, а таксама бл1зк1х родз1чау: сясцёр 1 цётак. Вершаваныя радю вясельных песень распавядаюць: «.Не я вас, дарочю, тонка выпрала, // Не я вас, дарочю, часта выткала, // А мащ мая старая тонка выпрала, // А сястра мая малая часта выткала, // А я, млада, бела выбелша, // У цiхi Дунай ды й памаювала, // Мiж гор, мiж азёр ды й высцелiвала».

Трэба думаць, нашы продю былi упэунены у залеж-насщ колькасц1 ручшкоу у пасагу дзяучыны ад яе працавггасщ i ад заможнасцi бацькоу. У кожным разе, да сва-тання у пасагу дзяучыны павшна было быць «... Сорак саракоу ручшкоу, // Трыццаць локатау намётау...» вышэй-шага гатунку «... таней лксщны кляновай, // Бялей паперы лiстовай». Немалаважная асаблiвасць гэтага вобраза^м-вала заключаецца, на наш погляд, у тым, што ручшю ужывалiся амаль на уах этапах вясельнага абраду бела-русау, пачынаючы ад сватання i да вясельнага застолля: «У каморы на крэслечку, // Там дзевачка дары крощь... // Добра дзевачка - дары добры, // Тоню, бяленью - тонка прала. // Густа ткала, бела бялша, // Бела бялша, племя дарыла». Чакаючы прыезду суджанага са сватам1, дзяучына хвалявалася, щ хоп1ць вясельных ручшкоу на падарункi родзiчам маладога. Паусюдна на Беларусi вядомы вясельныя песш, у якiх выразна i паэтычна гаво-рыцца аб падрыхтоуцы нявесты да той важнай падзе1, што хутка адбудзецца у яе жыцщ: «Да на той крын1цы Ганначка, // Да бялша ручшчю беленька, // Прыйшла ж да яе матка яе: // - Бял^ бял^ дзiцятка, беленька, // Ужо ж тваё сватоуе блiзенька,.. // - Да няхай едуць хоць цяпер, // Ды мае ж ручшчю, як папер, // Ды няхай едуць сватовы, // Гатовы ж мае ручтчю, // Гатовы».

Дзяучына, якая не мела сваёй скрыш з падрыхта-ваным пасагам, дауней нават не магла л1чыцца няве-стай. Тэма скрын1 з ручшком з'яуляецца дастаткова выразнай у песнях: «Скрыш ж мае да й бодне ж мае, // Ой, куды ж мы да й паедзема? // Щ у лес, щ у дуброву, // Щ да свёкра да й у камору? // - Ш у лес, нi у дуброву, // А да свёкра да й у камору».

На першым этапе вяселля, сватанш, сваты прыхо-дз1л1 у хату бацькоу нявесты з бутэлькай гарэлю 1 боха-нам хлеба, адмыслова спечанага мащ жашха, абавязкова загорнутым у святочны ручшк. Дружка, што прыехау да хаты суджанай разам з маладым, наумысна мыу сабе рук1 1 запрашау маладую падаць яму ручшк: «Дружю

кон1ка луп1л1 // Да 1 рук не памыль // - Дайце нам вад-зщы // Памыцi ручыцы // Й ручшка выцерцi рукi.». Гэты ручшк дружка атрымлiвау у падарунак i забiрау з сабою.

З хлебам, загорнутым у ручшку, 1 гарэлкай з'яулял1ся сваты, жан1х 1 яго бацью на заручыны (запо1ны, зговар), яюя л1чыл1ся друг1м этапам давя-сельнага абраду беларусау, кал1 за невял1чюм застол-лем бацьк1 дамаулялкя аб часе вяселля: «Прыехал1 заручшчю // Усё па белы ручшчю...». Кал1 бацьк1 ц1 нявеста адмаулялi жанiху i сватам, яны часцей за усё тлумачыл1 гэта тым, што дзяучына яшчэ не падрых-тавала неабходнай колькасщ ручн1коу: «... Прыехау Андрэйка у сваты, // А йшчэ мае рушшчю не ткаты...» У гэтым выпадку дружка жашха павшен быу вярнуць нявесце ручшк, падораны яму падчас сватання.

Адзначым рэгiянальны звычай, што кнавау раней на Гомельскiм Палессi: нявеста на заручыны кожнага дружку жашха адорвала прыгожым святочным ручшком. Тыя, атрымаушы каштоуны падарунак з рук нявесты, павязвалi яго сабе замест чырвонага пояса. Мы не ведаем, як дауно ручнiк стау неад'емным атрыбутам вяселля, аднак за гэты час ён набыу мноства значэн-няу, сэнсау, функцый. 1м перавязвал1 сватоу падчас сватання, а таксама 1 на уласна сам1м вяселл1. Павя-звал1 злева направа, бл1жэй да сэрца. Сваты 1 дружю жашха увесь час гасцявання у хаце нявесты хадзт з ручшкам1, перак1нутым1 цераз плячо 1 завязаным1 збоку канцам1. Дарэчы, у залежнасщ ад таго, быу святочны ручшк вольна пераюнуты праз плячо удзельшка вясельнага застолля або завязаны на вузел, сiмвалiчна вызначалася ступень пашаны да кожнага вясельнага чыну, так званых «перавязн1кау». Так, кужэльны руч-нiк, якiм старшага свата (маршалка) падпяразвалi праз правае, а шафера i дружку жашха - левае плячо, гэтыя удзельшю вяселля насiлi на працягу усяго свята як сво-еасабл1вы с1мвал улады над прысутным1 1 ус1м, што адбывалася вакол галоуных асоб - жашха 1 нявесты. Колькасць ручшкоу - адзш щ два, спосабы перавя-звання - цераз левае щ правае плячо, крыж-накрыж, iх форма, даужыня 1 якасць, а таксама чарговасць павя-звання вызначалi пэуную iерархiчную прыналежнасць вясельшкау. Найбольш каштоуным лiчыуся саматканы кужэльны ручшк, абшыты з абодвух канцоу махрамi. З даунiх часоу амаль паусюдна у беларускiх вёсках ксна-вау звычай апяразваць сватоу самымi доугiмi ручнiкамi у знак асаблiвага ушанавання гэтых вясельных чыноу: «Прыйшоу на вяселле наш сваток, // Павязаушы крыжам ручнiчок.». Такiм чынам гучыць яго песенная падача.

Згодна з лакальным1 звычаям1, у некаторых мяс-цовасцях Беларус1 жан1х, сваты, а потым 1 нявеста садзшкя на лауку, засцеленую ручн1ком: «Ай падый-дзi, наша свацiца, падыйдзь // Ай, паглядзi, наша сва-цiца, паглядзi, // Цi харошага мы табе зяця прывязль

74 НАУКА И ИННОВАЦИИ / №1 (203) / Январь 2020 /

http://innosfera.by

// А падайдз^ наша свацща, з ручшком, // Мы паса-дзШ тваю дачушку з пашчком...» Вясельны ручшк асэнсоуваецца як с1мвал сумеснага шляху маладых. Кал1 яны разам садзШся на ручн1к, то тым самым с1м-вал1чна акрэсл1вал1 новы этап свайго жыцця.

На Беларусюм Палесс1 на «зборную суботу» запра-шал1ся не тольк1 дружк1 (бальшаначи, баярачк1) нявесты, яе сяброую, але таксама часам 1 жашх са сва1м1 бацькам1. Тады напрыканцы застолля нявеста адорвала будучую свякроуку ручн1ком-набожн1кам, як1 потым пав1нен быу упрыгожыць покуць свёкрау.

С1мвалам злучэння жашха 1 нявесты, якое адбы-валася як раней, так 1 сёння, паустае звязванне 1м рук ручшком-набожшкам. Менав1та гэты акт сведчыць пра яднанне пам1ж дзвюма асобам1 перад вачыма прад-стаунiкоу двух родау - жанiха i нявесты, а таксама грамады.

Другiм па значнасщ пасля ручнiка-набожнiка з'яуляецца ручшк-падножшк. У песнi наступным чынам гаворыцца пра яго: «... Ой, рад Щмошка, вельм1 рад, // Што у цэркауцы пабывау, // На белым ручшчку пастаяу // I з Матронкай шлюб узяу». Вельм1 распаусю-джана павер'е, згодна з яюм той з маладых, хто першым ступ1ць на разасланы на падлозе ручшк, 1 будзе старэй-шым у сям'ь У той жа час на Гродзеншчыне, у пры-ватнасц1 у Ваукавысюм раёне, пры уваходзе у царкву маладая павшна была першай уступ1ць туды, прычым зраб1ць гэта мус1ла абавязкова з правай нап. Кал1 гэта удавалася, то паводле звычаяу л1чылася, што муж будзе да яе добра ставщца 1 дзец1 будуць здаровыя.

М1ж 1ншым вясельны святочны ручшк мог таксама выконваць функцыю уц1ральн1ка, што мела адметнае с1мвал1чнае значэнне. Ручн1к-уц1ральн1к станав1уся таксама ахоушкам не тольк1 жыццёвай прасторы маладых, але 1 хатняй жывёлы. Напрыклад, пасля першай шлюбнай ночы маладым падавалi у якасцi ущраль-нiка толькi адзiн ручнiк, што сiмвалiзавала адзiнае жыццё на два1х.

Сёння ручн1к1 па-ранейшаму выкарыстоуваюцца у вясельным абрадзе. I трэба сказаць, што працуе нават цэлая шдустрыя па стварэнш гэтага абрадавага атры-бута. Сучасныя ручн1к1 - гэта 1 звычайныя уц1раль-нiкi, i прадметы хатняга ужытку, iх можна падара-ваць на любое свята, можна адшукаць на любы густ, 1 з 1мёнам1, 1 ручшю-прызначэнш: «Са святам», «З 8 сакавжа», «Ручнiк для мацi» i г. д. Але нельга забы-ваць, што раней менавгга гэты прадмет ужытку ады-грывау важную ролю у абрадах. Ручн1к1 суправаджал1 маладых на працягу усяго сямейнага жыцця, пачына-ючы ад першага этапу вясельнага абраду - сватання -1 да праводзшау кожнага з 1х у апошш шлях. Святоч-ныя ручн1к1 - «набожн1к1», «настольшчю» 1 «паднож-н1к1» маладз1ца зберагала у скрын1 у пасаг дачкам.

ШШ

Абход маладых вакол стала з дапамогай ручнiка

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.