Научная статья на тему 'MIDSUMMER TRADITIONS OF BELARUSIANS'

MIDSUMMER TRADITIONS OF BELARUSIANS Текст научной статьи по специальности «Искусствоведение»

CC BY
31
14
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Область наук

Аннотация научной статьи по искусствоведению, автор научной работы — Kuharonak Tatsiana

The article describes the regional features of the main summer festivities of Belarusians.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «MIDSUMMER TRADITIONS OF BELARUSIANS»

На

Купалле сонца йграе.

Купальстя традъщъп беларусаи

Таццяна Кухаронак,

старшы навуковы супрацоушк аддзела нарадазнауства Цэнтрадаследаванняу беларускай культуры, мовы i лiтаратуры НАН Беларуси ка ндыдат гiстарычных навук, дацэнт

Каляндарная абрад-насць - адна з самых старажыт-ных, нават архаiч-ных з'яу у народнай культуры, якая най-больш трывала утрымл1вае сваю этн1чную спецыфжу, таму паста-янна выкл1кае 1нтарэс як абъ-ект вывучэння у супрацоушкау Цэнтра даследаванняу беларускай культуры, мовы i лггара-туры. Здабытыя палявыя матэры-ялы дэманструюць рэпянальныя i лакальныя асаблiвасцi трады-цыйнай абраднасц1, служаць асно-вай для кшг, артыкулау, вучэб-на-метадычных дапаможшкау, а таксама - стымулам для нось-б1тау народных ведау 1 уменняу, звычаяу i норавау сямейнага 1 абрадава-святочнага жыцця кан-крэтнай лакальнай супольнасщ.

Сучасны народны каляндар свят 1 абрадау на Беларуа часава

прымеркаваны да царкоуна-хрыс-щянскага. Так, Купалле - адно з самых значных традыцыйных гулянняу беларусау, прысвечанае перыяду летняга сонцастаяння, часу найпаунейшага роскв1ту пры-роды - катал1кам1 святкуецца у самую кароткую летнюю ноч з 23 на 24 чэрвеня, праваслауныя ж беларусы адзначаюць яго у ноч з 6 на 7 лшеня.

Гэта надзвычай прыгожая урачыстасць летняй пары актуаль завана 1 у наш час. У постсавецк1 перыяд тутэйшыя культработн1к1 ладз1л1 падчас яго разнастайныя мерапрыемствы, выкарыстоува-ючы традыцыйную купальскую абраднасць, песн1, гульн1, атрыбу-тыку. I сёння гэтае свята папуляр-нае у рабоце сельсюх Дамоу культуры, Дамоу фальклору, народнай творчасщ. У быце мнопх жыхароу Беларусi прынята захоуваць ры-туальныя прадметы-с1мвалы, у 1х

лжу купальсюя зёлкi з уяyленнямi аб 1х сакральнай моцы. Купалле ладзяць таксама падчас кашку-лау у летшках, выкарыстоуваючы многiя традыцыйныя элементы: шэсце удзельшкау у масках, скою праз вогшшча, запуск вогненна-га кола, пошук папараць-кветю, варажба - усё гэта лёгка 1 радас-на успрымаецца моладдзю i пад-леткам1, разв1вае 1х творча, ума-цоувае ф1з1чна. Часам Купалле праводзяць у санаторыях, што садзейн1чае папулярызацьи тра-дыцыйнай беларускай культуры, у тым лiку i па-за межамi краiны.

У м1нулым свята пачынала-ся са зб1рання лекавых раслш 1 кветак для вянкоу, падчас яко-га дзяучаты 1 жанчыны абавяз-кова спявал1 абрадавыя купаль-ск1я песн1, бо 1накш, л1чылася, што травы не будуць мець га-ючай с1лы. Асвечаныя купаль-ск1я зёлк1 захоувал1 на працягу

года, выкарыстоувал1 супраць розных захворванняу, як абярэг ад стых1йных бедствау; 1х клал1 у труну нябожчыку ц1 акурвал1 iмi пры пахаванш.

Пры падрыхтоуцы да свята дзяучаты плял1 вянк1, як1я с1м-вал1завал1 сабой дзявоцкасць, цнатлiвасць, лiчылiся надзейным мапчна-ахоуным сродкам i выка-рыстоувалкя у купальскую ноч для варажбы. 1х раб1л1 не толь-к з кветак, але 1 з галшак бяро-зы, хвоi, ёлю, клёна, дуба. Для ку-пальскай абраднасщ характэрны пераважна раслiнны код формул i рытуалау варажбы. Самы вядомы з iх, калi дзяучаты здымалi вянкi з галавы 1 пускал! 1х на ваду, за-гадаушы аб сва1м лёсе. Кал1 вя-нок паплыве - гэта азначае хуткае замужжа, кал1 патоне - сядзець дзяучыне яшчэ год у бацькоускай хаце, або яшчэ горш - напаткае яе хуткая смерць. Часта удзельнщы

свята плял1 па два вянк1 - на ся-бе 1 свайго жашха - 1 пускал1 1х на ваду. Кал1 вянк1 злучал1ся -хутка адбудзецца вяселле зака-ханай пары, калi адплывалi далё-ка адзш ад другога - чакала ма-ладых разлука. У час экспедыцый супрацоyнiкi Цэнтра запiсваюць якраз шматл1юя наратывы пра абстав1ны купальскай варажбы: «На Купальле мама нас вучы-ла, мо дзевачак шэсьць нас было. Трэба разьдзецца голым-голым у дзвянаццаць часоу ночы i туда голаму забегчы, дзе падарожшк расьце па дарожачцы^ Нагнуц-ца, не прыпiрацца рукамi i зубамi атарваць л1сток той. Прынесьщ, палажыць пад падушку i сказаць: «Рожшчак-падарожшчак, ты на да-розе сташ, усiх бачыш сьвятых -як старога, так i малога, щ не бачыу ты майго мшога». I н1 с юм не га-варыць, заснуць - 1 сасьшш ужо таго жашха. Нам мама расказала,

i мы паразьдзявалюя галышом 1 пабегл1. А брат у мяне быу стар-шы, да ён падслухау ету усю пра-цадуру, як нас мама вучыла. Ён хлопцам сказау, дык яны i шль-нуюць. А мы голыя папрыбягал1, атарвалi етыя лiсьця, а яны вы-скачылi - дак мы еле пауцякаль Напугалiся-то добра, крычалi, п1шчал1, уцякал1 - гаданьне наша прапала» (Соф'я Путрык, 1927 г.н., в. Клшок, Чэрвеньскi раён, Мш-ская вобласць).

Для купальскага вогшш-ча хлопцы збiралi па вёсцы ста-рыя зношаныя рэчы, галiнкi зе-ляншы, якой был1 прыбраны хаты на Сёмуху. Вечарам дзяучаты з вянкам1 на галаве, хлопцы, пад-пяразаныя палыном, запальвал1 доупя жэрдк i з песнямi, му-зыкай адпраулялюя па вулiцах вёскi запрашаць усiх на свята. Паступова да моладз1 далучал1ся

аднавяскоуцы. Паводле трады-цыйных вераванняу беларусау, спаць у купальскую ноч лiчы-лася грахом. Абавязкова сачылi за тым, каб у паселшчы былi за-тушаны усе «старыя агн1». У вёсцы Каралёва Верхнядзвшскага раёна Вщебскай вобласцi зафш-саваны адметны моладзевы абы-ходны абрад, як1 спалучау у сабе раздачу купальск1х зёлак для жы-вёлы 1 атрыманне дароу ад аднавя-скоуцау: «Трава ж ёсць - купальня. Сам цвяток зшзу сшенью, а на-вярху 1шчо 1 жоуценька. Маладзёж сабiраецца, да i жэншчыны, нар-вуць этай купальн1 1 прынясуць у каждую хату. Яе каровам нясуць ад порчы, еты цвяты карове добра^ Каждая хазяйка гатовша сыр на Купалле, хазяйка 1м сыр до-рыць. А сыр еты нясл1 на вячэру, на купальню i кушалi» [1]. У не-каторых лакальных традыцыях

абрадавая працэс1я спалучалася з абходам сядзiб аднавяскоуцау або з гульнёй: «У нас было шостага <лшеня>, перад 1ванам, дзец1 пе-радзявалкя у цыганей. Брал1 кра-шву, жыгучку здаравенную ла-мал1. З канца дзярэуш этыя дзец1, што перадзелкя у русалку, у нас называлася ета русалка, 1 цыгане с этай крашвай бягуць па сялу. Самыя меньшыя бягуць, а тыя 1х ужо жыгаюць. Бабю на прызбах сядзяць на лавах, етыя цыганю к бабкам падходзяць, бабю далж-ны абязацельна даць iм канфет-к1 1л1 грошы. Есл1 ужо бабк1 нам не даюць, мы бабак етых абжыга-ем крашвай, шкуды яны не дзе-нуцца. I па усяму сялу вот так пра-ходз1м, с канца да канца. Я сам пе-радзявауся у етыя русалю, як быу малы, мы толью 1 ждал1 этага ма-мента» (Рыгор Басау, 1972 г.н., в. Гадз1чава, Гомельск1 раён, Гомельская вобласць) [2].

Купалле л1чылася часам, кал1 актыв1завал1ся злыя дух1 1 усяля-кiя нячысщю, якiя iмкнулiся пашкодзiць чалавеку. Паводле

Крашва ад ведзьмы

вераванняу, у гэты час ведзьмы магл1 змяняць сваё абл1чча: пе-ратварацца у жабу, кошку, чор-ную курыцу 1 адб1раць малако у кароу. Таму напярэдаднi купаль-скай ночы беларуск1я вяскоуцы вял1кую увагу надавал1 засцера-гальна-ахоуным абрадавым дзе-янням i магiчным прыёмам: заты-калi у дзверы i сцены хлявоу кра-п1ву-жыгучку, каля ганка клал1 дзядоушк, косы, сякеры, сярпы, сыпал1 у варотах асвечаны мак, кароу акурвалi грамнiчнай свеч-кай, крапШ хрышчэнскай вадой, прывязвал1 да рагоу замок або малявал1 дзёгцем па шбе крыж. У жыта кiдалi галавешкi з агнём. Бытавау звычай раскладваць кас-цёр насупраць кожнай хаты i пад-трымлiваць яго на працягу усёй купальскай ночы. У беларусау 1снавала два месца распальван-ня агнёу: кастры на зямл1 1 ка-стры-факелы, узнятыя на дрэвы. На Вщебшчыне да таго ж пал1л1 драуляныя колы i запускалi iх з га-ры, як i бочю з-пад дзёгця цi сма-лы (мазёнкi, мазнiцы).

Месцам для купальскага во-гн1шча выб1рал1 звычайна уз-вышша за вёскай, у лесе, бераг рак1 ц1 возера, скрыжаванне да-рог. Касцёр збiраy вакол сябе уах жыхароу населенага пункта, кож-ны з якiх рэальна павшен быу пау-дзельн1чаць 1 у яго арган1зацы1, 1 у правядзенш, што адыгрыва-ла вялiкую кансалвдуючую ролю. Купальскае вогнiшча было куль-мiнацыяй свята, «новы», «жывы», «святы» агонь у гэту ноч здабы-валь як у глыбокай старажытнас-цi, пры дапамозе трэння. Для рас-пальвання купальскага вогнiшча грамада выб1рала галоунага рас-парадчыка свята, якога часта называл! Купал1шам. На Палесс1 купальск1 касцёр распальвала дзяучына або маладая прыгожая

жанчына. Адначасова з успыхван-нем купальскага вогшшча узды-малi на высоюм шасце запаленае кола (сiмвал сонца).

Хлопцы 1 дзяучаты усю ноч вадзш1 тут карагоды, спявал1, таньчыль скакалi праз агонь, час-цей за усё узяушыся за рукь па-рам1. Л1чылася, кал1 пры гэтым у закаханых рук1 не разыйдуц-ца - 1х вяселле адбудзецца у гэтым жа годзе, калi разыйдуцца -не быць iм разам. На Купаллi пад спевы абрадавых песень-купалак з вясельным любоуным зместам

хлопцы выбiралi сабе любых дзяу-чат, а дзяучаты - хлопцау.

У народзе верыль што купаль-ск1 агонь валодае незвычайнай с1лай, таму часта спальвал1 або прасушвалi на кастры кашулью хворых дзяцей, каб яны хутчэй выздаравелi. Старыя людзi кiдалi у полымя рознае ламачча, старыз-ну i прасiлi багатага ураджаю, зда-роуя сабе i сваiм блiзкiм, плодна-сцi статку.

Вялжае месца у гульнях мола-дз1 займау карнавал, падчас якога удзельшю апранал1 касцюмы

мiфiчных ютот: Купалы, Русалку куста, ведзьмы, чорта, або ан-трапаморфных асоб - дзеда i бабы. Сустракалiся персанажы, яюя сiмвалiзавалi маладую/нявесту i маладога/жашха, гульнi з удзе-лам яюх мелi таксама i шлюб-ную намраванасць. Паводле тра-дыцыйных уяуленняу беларусау, некаторыя удзельшю Купалля у масках сiмвалiзавалi i разнастай-ныя злыя сшы, што надзвычай ак-тывiзавалiся падчас гэтага свята, якое з'яулялася пераломнай мяжой каляндарнага года. Адмоуныя персанажы падчас абрадавай гульш дэманстравалi кульмiнацыю разгулу i небяспекi для людзей: «У нас з веку на век, як я знаю, на Купала мужчына перадзенецца у чорта, щ як хлопец - пугай як пай-дзёць ганяць, сьцёбаць. Наражаль ся i у ведзьму, i у чорта на Купалу. Бегаюць, ловяць дзевак, тхаюць, штырхаюць, а тыя пiшчаць, уця-каюць» (Дзiна Кеулева, 1928 г.н., в. Барсукi, Кармянскi раён, Гомельская вобласць).

У мнопх беларусшх вёсках да Купалля хлопцы рабШ пудзша-ляльку (Купалу, Мару, Бабу Ягу), якая нагадвала жаночую постаць. З ёй праводзШ разнастайныя аб-радавыя гульнi, а яе спальванне на кастры у мiфалагiчным плане сiмвалiзавала смерць старога, дзя-куючы якой нараджалася новае ва уах яго шматвобразных аблiч-чах: «Чучала дзелалi: вазьмем на палку напхнем саломай, шапку надзенем, нясём, вдом па сялу, пяём. Тады спалiм яго на кастры» (Соф'я Макарава, 1928 г.н., в. Юс-цяш, Рагачоусю раён, Гомельская вобласць).

Карнавальная уседазволенасць праяулялася на Купаллi у агрэау-на-разбуральных дзеяннях моладзi: хлопцы магль напрыклад, закрыць шклом комш, падперцi бервяном

дзверы у чыёй-небудзь хаце, пера-гарадзiць дарогу, украсщ i спалiць на купальскiм вогшшчы дровы.

У беларусау iснавала паданне, што у купальскую ноч расцвггае папараць-кветка. Паводле народ-нага меркавання, хто сарве яе, той будзе багаты i шчасивы, атрымае дар разумець мову звяроу, пту-шак, дрэу, раслiн. Але здабыць яе вельмi цяжка: у самую поунач, калi яна павiнна раскрыцца, пачынаецца мацнейшая наваль-нiца, зiхацiць блккавща, грымiць гром, таму, хто спрабуе сарваць кветку, здаюцца розныя пачвары. Калi усё ж удавалася завалодаць жаданай раслшай, шча^учык павiнен быу не аглядваючыся к-цi дадому. Калi ён усё ж пагляд-зiць назад, кветка у адзш момант прападзе.

Найбольш папулярны сюжэт пра тое, як у абутак хлопца щ мужчыны, што згубiу у лесе жы-вёлу, выпадкова трапша папараць-кветка i ён набыу звышнатураль-ныя веды i магчымасщ, вяскоуцы старэйшага узросту пераказваюць i сёння: «Расказвалi колiсь: адзiн чалавек валы загубiу, якраз на Купала. Пашоу тыя валы шукаць, дайшоу да цьвятка, да папаращ. Ня бачыу, а цьвяток упау яму у ла-паць. Кагда ён етага цьвятка зной-дзя, знацьма, што гавораць вераб% што гавораць кош, валы - усё знацьмя. Ён вдзе, а валы ляжаць, дай гаворяць: «Хадзем, а то наш хазяш шукае нас, а мы ляжым». «Што-та мае валы загаварылi? Я ня знаю, што таке?». Аж iдзе чалавек прощ яго, да кажа: «На табе сапап, а мне дай лапщ» Эта iшоу нячы-сты, а ён ня знау i памяняу. Калi ж ён чобаты адзяваць, а эта ня чоба-ты, а Hni асiнавыя. Зараз нячысты усе зная» (Агаф'я Грэська, 1909 г.н., в. Бяланавiчы, Петрыкаусю раён, Гомельская вобласць) [2].

Напрыканцы свята пад ранi-цу усе удзельшю iшлi сустракаць узыход сонца, якое, паводле на-роднага меркавання, на Купал-ле грае, гэта значыць, дзелiцца на круп, яюя разыходзяцца, мi-гцяць i сыходзяцца зноу: «На Ку-пальле сонца йграя. I прауда, я адзш год глядзела, яно купаецца: схаваецца - i назад, схаваецца -i назад. Краава купаецца» (Воль-га Мiхнавец, 1937 г.н., в. Анань-чыцы, Салпорси раён, Мiнская вобласць).

Купалле немагчыма уявщь i без ранiшняга купання або ка-чання у расе, каб набрацца зда-роуя i нрыгажосцi на цэлы год. Вяртаючыся са свята, дзяучаты абыходзШ свае засеяныя палi i па вуглах iх утыкалi па галiнцы, каб загарадзiць ведзьме доступ на шву; хлопцы убiвалi на сваiх землях па вуглах асшавыя калы, наверх яюх клалi каменьчы-кi, каб засцерагчы пасевы ад граду. У некаторых месцах дзяучаты пасля купальсюх гулянняу сахой аралi зямлю вакол вёсю цi абносiлi абрубак дрэва i барану. Часта яны пры гэтым раснраналiся да нiж-няй сарочю, распускалi валасы.

Купалле^ Чароуная казка^ I як усялякая казка, яна не маг-ла цягнуцца бясконца. Гаснуу ку-пальсю агонь, узыходзша, iгра-ючы, сонца, i людзi, прасветле-ныя, адноуленыя, далучаныя да вялiкай таямнщы быцця, нат-хнёныя хараством навакольна-га свету, вярталкя да сваiх што-дзённых клопатау i цяжкай сялян-скай працы..

Фота аутара

СП1С ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫН1Ц

1. Традыцыйная мастацкая культура беларусау. У 6 т. Т. 2. Вщебскае Падзв(н не / Т. Б. Варфаламеева, А. М. Боганева, М. А. Козенка i ¡нш.; Складальн(к Т. Б. Варфаламеева. - М(нск, 2004.

2. Традыцыйная мастацкая культура беларусау. У 6 т. Т. 6. Гомель-скае Палессе i Падняпроуе. У 2 кн. Кн.1 / Т. В. Валодзна [i ¡нш.]; ¡дэя i агул. рэдагаванне Т. Б. Варфаламеевай. - Мнск, 2012.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.