Научная статья на тему 'Аграрнае пытанне ў праграме незалежнай сялянскай партыі (1924 - 1927)'

Аграрнае пытанне ў праграме незалежнай сялянскай партыі (1924 - 1927) Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
12
3
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
ПОЛИТИЧЕСКИЕ ПАРТИИ / ПАРТИЙНЫЕ ПРОГРАММЫ / КРЕСТЬЯНСКИЕ ПАРТИИ / ЗЕМЕЛЬНЫЕ РЕФОРМЫ / КРЕСТЬЯНСКИЕ ДВИЖЕНИЯ / NIEZALEżNA PARTIA CHłOPSKA / НЕЗАВИСИМАЯ КРЕСТЬЯНСКАЯ ПАРТИЯ

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Гарматны В.П.

Исследуется земельный вопрос в программе Независимой Крестьянской Партии. Показан радикальный проект земельных реформ. Анализируется роль партии в крестьянском движении и ее авторитет среди крестьянского населения.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

AGRARIAN QUESTION IN THE PROGRAM OF INDEPENDENT PEASANT PARTY (1924 - 1927)

The agrarian question in the program of Independent Peasant Party (IPP, 1924 - 1927) is studied, its positions to the solving of the agrarian problem are shown. During the whole period of II Rzeczpospolita (1921 - 1939) the agrarian question was one of the most important, which the future of the country depended on. The Independent Peasant Party proposed its own project of agrarian changes, which was very radical and wasn’t understood by the Sejm. The party played an important role in the peasant movement of II Rzeczpospolita, its ideas were popular among the peasantry of that period.

Текст научной работы на тему «Аграрнае пытанне ў праграме незалежнай сялянскай партыі (1924 - 1927)»

2013

ВЕСТНИК ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА. Серия А

УДК 94,438 ("1924-1927")

АГРАРНАЕ ПЫТАННЕ У ПРАГРАМЕ НЕЗАЛЕЖНАЙ СЯЛЯНСКАЙ ПАРТЫ1

(1924 - 1927)

В.П. ГАРМАТНЫ (Баранавцк дзяржауны ушверсШэт)

Даследуецца аграрнае пытанне у праграме Незалежнай Сялянскай Партыи (НСП) у 1924 - 1927 гадах, паказаны яе падыходы да вырашэння зямельнага пытання. На працягу усяго перъшду iснавання II Рэчы Паспалтай (1921 - 1939) аграрнае пытанне было адным з самых злабадзённых, ад вырашэння якога за-лежыу далейшы лёс дзяржавы. Незалежная Сялянская Партыя прапанавала уласны праект ажыццяу-лення аграрных пераутварэнняу, як быу занадта радыкальны i таму не знайшоу падтрымк Сейма. Зроблена выснова, што партыя адыграла важную ролю у сялянскш руху II Рэчы Паспалiтай, яе iдэi ка-рысталiся сярод тагачаснага сялянства вялкай папулярнасцю.

Уводзшы. Незалежная Сялянская Партыя (Niezalezna Partia Chlopska, НСП) узшкла пасля расколу 11 лютапада 1924 года у Польскай Народнай Партьи-"Вызваленне" (Polskie Stronnictwo Ludowe-"Wyzwolenie", ПНП-"Вызваленне"), выклшанага супярэчнасцямi у адносшах да урада на чале з Уладзюлавам Грабск1м (Wladyslaw Grabski) i законапраекта аграрнай рэформы, а таксама актыунай агта-цш Камушстычнай партып Польшчы (КПП, Komunistyczna Partia Polski) [11, s. 15]. Паслы (дэпутаты) Сейма II Рэчы Паспалiтай ад Заходняй Беларусi Адольф Бон (Adolf Bon), Фелкс Галавач (Feliks Holowacz), Антонi Шапель (Antoni Szapiel) i Сшьвестр Ваявудсш (Sylwester Wojewodzki) выйшлi з шэрагау "Выз-валення" [3, s. 271; 4, s. 77] i абвясцш аб заснаваннi новага сеймавага пасольскага клуба, як1 наау вы-разна сялянскую нак1раванасць. Аутарам назвы ствараемай партыi - НСП - стау Ф. Галавач [8, s. 25].

Непасрэднай прычынай выхада азначаных палиыкау з шэрагау "Вызвалення" стала галасаванне аб вотуме даверу ураду: у той час як ПНП-"Вызваленне" галасавала за давер, Бон i яго аднадумцы пра-галасавалi супраць. Свой выхад з партып палiтыкi абгрунтоувалi сцвярджэннем, што калi уступалi у "Вызваленне", то верыл^ што будуць змагацца за уладу, зямлю i адукацыю для працоунага народа, але, на iх думку, партыя адыйшла ад ранейшых лозунгау i перайшла на пазiцыi супрацоунщтва з памешчы-камi i буржуазiяй [16, s. 143 - 144]. Разам з тым прадстаунiкi НСП не адмаулялi заслуг ПНП-"Вызваленне" i у перспектыве супрацоУнiцтва з ёю [13, s. 122; 15, s. 145 - 147].

Асноуная частка. У лiстападзе 1924 года прадстаунЫ сеймавага клуба НСП выдал дэкларацыю аб намерах дзейнасцi, у якой адзначыл^ што "жадаюць быць голасам i сумненнем вясковага насельнiцтва". У якасщ галоуных праграмных мэт НСП был вызначаны змена падатковага заканадауства з перанясен-нем большасцi падаткау на плечы заможных класау, адзяржауленне лясоу, бясплатная свецкая адукацыя на бацькоускай мове вучняу, аддзяленне царквы i касцёла ад дзяржавы i барацьба з "памешчыцка-буржуазным мштарызмам i iмперыялiзмам" [12, s. 53 - 55].

Працэс пераутварэння нешматлжага сеймавага пасольскага клуба у сапраудную палиычную пар-тыю заняу даволi працяглы час. З пачатку 1925 года заснавальнш партыi разгарнулi актыуную аргашза-тарскую дзейнасць па стварэнш сетк1 ваяводскiх i павятовых партыйных камiтэтау. Першапачаткова у склад НСП уваходзш 6 паслоу Сейма (заснавальнш, Станiслау Балiн, Stanislaw Ballin, i Уладзiмiр Шакун, Wlodzimierz Szakun) [3, s. 274] i каля 800 чытачоу газеты "Wyzwolenie Ludu" ("Вызваленне сялянства"), а ужо у студзеш 1925 года партыя мела каля 1 000 прыхшьшкау, галоуным чынам у Заходняй Беларусi [8, s. 56].

У сакавiку 1925 года у Варшаве створаны Галоуны сакратарыят (Sekretariat Glowny), якi кiравау прапагандысцкай i арганiзатарскай дзейнасцю, акрамя таго у шэрагi НСП перайшоу адзш з актыуных паслоу ПНП-"Вызваленне" доктар Альфрэд Федаркевiч (Alfred Fiderkiewicz) i стау старшынёю Прэзвдыума Пасольскага клуба НСП [12, s. 67; 13, s. 123]. Рэдактарам партыйных органау, якiя з-за частых канфюка-цый палщыяй выходзiлi пад рознымi назваш, быу С. Ваявудскi. Усяго з 1924 па 1927 год партыя выдала 114 нумароу штотыднёвай газеты (у асноуным пад назваю "Незалежны селянiн", "Niezalezny Chlop", 20 нумароу канфюкавана), 8 брашур, 27 лiстовак i некалькi адозвау [7, s. 31; 16, s. 150].

ПрадстаунЫ пасольскага клуба НСП вельмi актыуна дзейнiчалi у парламенце i за увесь перыяд ю-навання партып (1924 - 1927) не было такога месяца, каб сеймавыя стэнаграмы не зафiксавалi выступлен-няу членау партыi [12, s. 84]. Паслы НСП выкарыстоУвалi сеймавую трыбуну для прапаганды сваiх iдэй i вострай крытыкi польскага урада, дзейнiчаючы у цеснай звязцы з прадстаунiкамi шшых левых партый, прадстауленых у Сейме II Рэчы Паспалтай [7, s. 26; 16, s. 222].

Фракцыя НСП разам з пасольскiмi клубам КПП i Беларускай Сялянска-Рабочай Грамады (БСРГ, Bialoruska Wlosciansko-Robotnicza Hramada) 26 чэрвеня 1925 года унесла на разгляд маршалку (старшынi) Сейма II Рэчы Паспалтай Мацею Ратаю (Maciej Rataj, ПНП-"Пяст", PSL-"Piast") сумесны праект ажыц-

ГУМАНИТАРНЫЕ НАУКИ. Исторические науки

№ 9

цяулення у краiне аграрнай рэформы [5, 168], як1 прадугледжвау спыненне насаджэння на землях Заход-няй Беларусi i Заходняй Украшы асадшкау (перасяленцау-калашстау з карэннай Польшчы) i перадачу на карысць малазямельных i беззямельных сялян без усялякага выкупу памешчыцк1х маёнткау звыш 30 га, а таксама бясплатнае надзяленне iх лесам. Законы аб аграрнай рэформе ад 10 лшеня 1919 года i 15 лiпеня 1920 года ацэньвалюя пасламi азначаных партый як ашуканск1я [15, 8. 105, 112]. Таю радыкальны закон аб аграрнай рэформе не мог знайсщ падтрымку у Сейме, i у вынiку за яго прагаласавалi тольи прадстау-нiкi левых сiл.

У гэты ж дзень у Сейме адбылося другое чытанне урадавага праекта аграрнай рэформы, падчас аб-меркавання якога першым выстуту А. Бон i адзначыу, што: 1) прапануемы законапраект дае памешчыкам свабоду рук падчас парцэляцьп (падзелу зямель) i гарантуе iм абарону; 2) не вызначае максiмум кошту на памешчыцшя землi, чым могуць скарыстацца абшарнш i спекуляцыйна узняць цэны; 3) абмяжоувае пар-цэляцыю да 200 000 га штогод; 4) парцэляцыя будзе ажыццяуляцца занадта павольна; 5) закон не утрымль вае пастановы аб надзяленнi зямлёю малазямельных i беззямельных сялян, а, наадварот, заахвочвае наса-джэнне асаднiцтва на новадалучаных землях; 6) закон дазваляе памешчыкам мець зямлi звыш 180 га; 7) паста-нова аб парцэляцш 200 000 га штогод можа быць перанесена на iншы год, што будзе на карысць памешчыкам, яшя могуць адцягваць яе на нявызначаны тэрмiн; 8) закон не закранае лясных абшарау [8, 8. 85 - 86].

Асаблiвая дыскуая разгарэлася падчас абмеркавання артыкула 4 (аб максiмуме памешчыцкага зем-леуладання) i артыкула 27 (аб кошце выкупа зямлi у памешчыкау). Пасол Балiн выступiу з прапановаю аб канфiскацыi без выкупу памешчыцкай зямлi звыш 30 га (у некаторых рэгiёнах звыш 60 га) i перадачы разам з усiмi забудовамi i швентаром мясцовым сялянам, але маршалак Сейма Мацей Ратай увогуле не па-ставiу яе на галасаванне як супярэчлiвую Канстытуцыi [5, 8. 177]. Ншодзш з шшых законау не выкткау такой гарачай дыскусii, як закон аб аграрнай рэформе [10, 8. 177]: падчас другога чытання у Сейме пас-ламi прапанавана 600 паправак у яго змест, у асноуным ад НСП i ПНП-"Вызваленне", падчас трэцяга - 400.

Сеймавыя прамовы прадстаушкоу НСП часта выходзш за рамк1 дазволенага у паламенце, з-за чаго маршалку Сейма прыходзшася заклiкаць выступаючых да парадку щ нават аб'яуляць перапынак. Так, на-прыклад, пасол Ст. Балш выступiу 2 лiпеня 1925 года у Сейме II Рэчы Паспалггай з прамовай, у якой пад-крэслiу, што НСП "змагаецца за тое, каб канфГскаваць у памешчыкау (зямлю) не только для таго, каб паз-бавiць iх магчымасщ эксплуатаваць чужую працу i жыцця з яе, але найперш за усё для таго, каб адабраць у iх асновы улады палиычнай, адабраць у iх тое, што дае магчымасць уцiску 22 мГльёнау сялян i рабо-чых" [8, 8. 131]. Таим чынам, НСП выступала за лГквщацыю памешчыкау як класа навогуле.

Падчас галасавання па артыкулу 27 законапраекта паслы Балш i Ваяводск1 18 лiпеня 1925 года бы-лi выключаны з удзелу у двух пасяджэннях Сейма. 20 лшеня 1925 года падчас галасавання па праекту аграрнай рэформы за бщцё у пульпiты, спевы i свiст Ваяводск1, Федаркевiч i Шакун выключаны з удзелу на трох, а Бон - на адным пасяджэннi [12, 8. 83]. Нягледзячы на актыуны супрацiу левых сш, закона-праект аб аграрнай рэформе быу правацэнтрысцкаю бальшынёю Сейма прыняты, а 28 снежня 1925 года зацверджаны Сенатам [4, 8. 132; 5, 8. 177].

Аграрная рэформа 1925 года прадугледжвала правядзенне прымусовай парцэляцыi з выкупам па-мешчыцшх маёнткау звыш 60 га у прамысловых акругах i 180 га у iншых рэпёнах, ажыццяуленне кама-сацып (аб'яднання расшданых сялянск1х зямельных надзелау), надзяленне сялян зямлёю за выкуп, лГквь дацыю сервiтутау (права агульнага сумеснага карыстання сялян i памешчыкау пашаю, лесам, рэкамi i г.д.) [6, 8. 36 - 37; 9, 8. 262], i у цэлым прадугледжвала эвалюцыйнае ажыццяуленне у дзяржаве аграрных пе-раутварэнняу у рамках Гснуючых на той час эканамiчных магчымасцяу.

Са стварэннем даволi шмалiкай i добра арганiзаванай партыi кiраунiцтва НСП пастанавша апра-цаваць яе праграму i статут, што i было ажыццёулена 25 кастрычшка 1925 года на партыйнай канфе-рэнцш у Варшаве. Абодва дакументы былi выдадзены у cнежнi 1925 года у форме брашур, а у чэрвеш 1926 года з-за актыунага попыту перавыдадзены [8, 8. 125].

Заснаваная на гдэях папярэдняй дэкларацш, але больш змястоуная i канкрэтызаваная праграма партыi i Статут НСП прыняты 20 лiстапада 1925 года Галоунаю управаю ^ате^ G16wny) партыi. Га-лоуная управа партыi 31 снежня 1925 года пераiменавана у Цэнтральны Камiтэт (ЦК, Komitet Сейга1пу) НСП, на чале якога стау А. Федаркевiч [12, 8. 68].

У адрозненне ад iншых тагачасных палггычных партый II Рэчы Паспалiтай, яшя дабiвалiся дасяг-нення пастауленых у праграмах задач шляхам мiрнай парламенцкай барацьбы, НСП падкрэслiвала, што правесщ аграрную рэформу на карысць бальшыш сялянства зможа тольк1 рабоча-сялянск1 урад, усталя-вання якога i дабiвалася партыя [7, 8. 29; 8, 8. 129]. Прынятыя праграма i статут разглядалiся як часовыя i абавязковыя да склiкання Кангрэсу - вышэйшай партыйнай iнстанцыi, якая павшна была зацвердзiць праграму альбо выпрацаваць шшую [10, 8. 189].

У прынятай праграме парты аналiзавалася палтычная спуацыя у свеце i асаблiва у Польшчы, пад-крэслiвалася вельмi цяжкае становiшча сялянства II Рэчы Паспалггай, якое складала бальшыню насельнщ-тва (каля 65 %) Г было у дзяржаве "шэраю масаю, з якой адны жывуць, якую Гншыя ашукваюць" [14, 8. 248].

2013

ВЕСТНИК ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА. Серия А

На думку лгдарау НСП, ворная зямля у Польшчы на той час была падзелена вельмГ несправядлГва [6, 8. 35; 10, 8. 177]: вялшя абшары зямлГ знаходзшся у руках тых, хто не працуе на ёй (памешчыш), а тольи вы-карыстоувае сваё права уласнасщ для эксплуатацып тых, хто на ёй працуе (сялян). Адзшым магчымым выхадам з такога неадпаведнага часу становГшча з'яулялася канфГскацыя памешчыцкай зямл Г перадача яе малазямельным Г беззямельным сялянам без усялякага выкупа разам з уам неабходным сельскагаспа-дарчым швентаром Г пабудовамГ [16, 8. 147]. У праграме партый адзначалася, што плануемы падзел зямлГ павшны ажыццяуляць не ваяводсшя Г павятовыя зямельныя управы, яия "не ведаюць сялянсшх патрэб", а выбраныя непасрэдна сялянамГ зямельныя камюй. Паводле вызначэння сялянсшх камюш некаторыя буй-ныя памешчыцшя гаспадарк з улжам эканамГчнай мэтазгоднасщ могуць так Г застацца непадзеленымГ Г перайсщ у грамадскае карыстанне [14, 8. 254].

Незалежная Сялянская Партыя усяляк прапагандавала думку, што велГчыня зямельнага надзела не павшна была перавышаць таго памеру, якГ селянш мог апрацаваць самастойна без наёмнай алы. Пасол А. Бон вызначау абшар такога сярэдняга надзела ад 8 да 20 маргоу (4 - 10 га) [8, 8. 130]. Дзяржава павшна была усяляк спрыяць новаствораным сялянсшм гаспадаркам праз аказанне найперш за усё грашо-вай дапамоп, а таксама доугатэрмшовых банкаусшх пазык для шшых катэгорый сялянства. Усе мерапры-емствы па мелГярацый Г камасацый павшны был быць выкананы за дзяржауны кошт. Лясы, рэк1 Г азёры, як1я раней належал памешчыкам, павГнны был праз сялянская камГсп быць аддзяржаулены [14, 8. 254 - 255].

РосквГт НСП прыпадае на 1926 - 1927 гады, калГ узшкла шмат новых гурткоу партый, а колькасць членау ужо Гснуючых значна павялГчылася. Па стане на сакавж 1927 года колькасць членау НСП дасяг-нула 10 000, а з улжам сталых чытачоу партыйнай перыёдыи - 20 000 чалавек [9, 8. 242], што дало ЦК партый на пасяджэнш 5 лютага 1927 года падставу прызначыць тэрмш Кангрэса на 27 сакавГка 1927 года. У Кангрэсе павшны былГ прыняць удзел па тры дэлегаты ад ваяводсшх Г павятовых аргашзацый, члены ЦК НСП Г яе сеймавага пасольскага клуба, а таксама "надзейныя мужы" [12, 8. 94].

Вестка аб плануемым склжанш Кангрэса НСП выкткала рэзкую незадаволенасць польских ула-дау, яшя Г да гэтага ставшся да партый вельмГ непрыгальна з-за яе радыкальнай праграмы Г сталых кан-тактау з камушстамг Сёмага сакавГка 1927 года выдадзена патаемнае распараджэнне мшстра унутраных спрау II Рэчы Паспалггай Фелщыяна Славоя Сладкоускага (РеНдап Slawoj Skladkowski) да ваявод Г урадавага камГсара у Варшаве аб роспуску НСП з дня 21 сакавГка 1927 года. На падставе распараджэння мь шстра унутраных спрау ваяводы распрацавалГ уласныя пастановы аб лГквгдацый сялянскай партый Г пата-емна разаслалГ Гх да уах павятовых старост [8, 8. 314 - 316].

Варта таксама адзначыць, што 15 студзеня 1927 года польсшмГ уладамГ забаронена БСРГ, а сейма-выя паслы Бранюлау ТарашкевГч, Павел Валошын, Сымон Рак-Шхайлоуси абвшавачаны у падрыуной дзейнасщ супраць польскай дзяржавы Г, нягледзячы на сваю парламенцкую недатыкальнасць, арыштава-ны палщыяй Г пасаджаны у турму. На наступны дзень пасол Ф. Галавач ад НСП Г Пётр Мятла ад БСРГ арыштаваны па гэткаму ж самаму абвшавачванню [12, 8. 94].

Дваццаць першага сакавжа 1927 года было абвешчана распараджэнне аб роспуску Г забароне НСП як камунютычнай аргашзацып, цесна супрацоушчаючай з КПП Г ставячай на мэце гвалтоуную змену урада Г канстытуцыйнага ладу дзяржавы. На наступны дзень на пасяджэнш ЦК НСП было прааналГзавана ста-новГшча партый, а пасол ад КПП Адольф Варсш-Варшауси (Adolf Warski-Warszawski) выстуту з вострым пратэстам супраць забароны НСП [13, 8. 134], але маршалак Сейма забрау у яго голас.

Пасольсш клуб НСП 24 сакавГка 1927 года выстуту з заяваю, што, нягледзячы на незаконнае распараджэнне, партыя застаецца легальнай масавай сялянскай аргашзацыяй Г надалей будзе дзейшчаць у рамках Канстытуцый II Рэчы Паспалггай па дасягненш пастауленых у праграме мэт, але фактычна гэта была тольк1 дэкларацыя [8, 8. 321 - 322]. Пад к1раунщтвам КПП была аргашзавана шырокая пратэстная кампанГя супраць роспуску НСП, але рэальных вышкау яна не дала.

Вестка аб роспуску партый выкткала неадназначную рэакцыю яе членау. Сеймавыя паслы Бон, Шакун Г Шапель выступш з крытычнаю ацэнкаю рэвалюцыйнай тактыи НСП Г з перасцярогаю бараць-бы з урадам, вышкам чаго стала стварэнне новай палиычнай аргашзацып - Радыкальнай Сялянскай Партый Беларусшх Зямель (Radykalnej Partii Wloscianskiej Ziem Bialoruskich). Новая партыя на працягу 1927 года змянша назву на Сялянскую Левую Партыю (Chlopska Partia Lewicowa), мела невялжую колькасць членау, галоуным чынам сярод заходнебеларусшх сялян, Г дзейшчала тольи да вясны 1928 года [7, 8. 34; 15, 8. 16; 16, 8. 223].

Шшыя члены НСП не падпарадкавалюя рашэнню польсшх уладау Г на патаемнай нарадзе у краса-вГку 1927 года пастанавш падтрымлГваць канстратыуную сувязь з былым членамГ Г суполкамГ партыГ, але стварыць новыя гуртк1 у так1х неспр^1яльн^1х умовах не удалося [10, 8. 448].

Заключэнне. Нягледзячы на непрацягл^1 перыяд свайго Гснавання (1924 - 1927 гг.), Незалежная Сялянская Партыя адыграла важную ролю у сялянск1м руху II Рэчы ПаспалГтай, яе ГдэГ карысталГся сярод тагачаснага сялянства вялжай папулярнасцю. У шэрагах партый знаходзшася галоуным ч^1нам бяд-нейшая частка сялянства II Рэчы Паспалггай, штарэсы як1х партыя абараняла мэтанак1равана Г паслядоуна.

ГУМАНИТАРНЫЕ НАУКИ. Исторические науки

№ 9

Па аграрнаму пытанню НСП адносшася да крайне левых партый, выступала за перадачу малазя-мельным i беззямельным сялянам без усялякага выкупа памешчыцкай зямлi, што у тагачасных умовах было немагчыма, а таксама за саюз рабочых i сялян у дасягненнi пастауленых задач. Незалежная Сялянская Партыя знаходзшася пад значным вдэйным уплывам Камунютычнай партьн Польшчы, што i прад-вызначыла яе далейшы лёс - роспуск i забарону польскiмi уладаш.

Л1ТАРАТУРА

1. Гецевич, А.К. Деятельность Независимой Крестьянской Партии на территории Западной Беларуси (1924 - 1927) / А.К. Гецевич // Вести Института Современных Знаний. - 2006. - № 1. - С. 20 - 24.

2. Политические партии в Польше, Западной Белоруссии и Западной Украине / под ред. С. Скульского. -Минск: Изд-во Белорус. Акад. Наук, 1935. - 336 с.

3. Belcikowska, A. Stronnictwa i zwi^zki polityczne w Polsce: charakterystyki, dane historiczne, programy, rezolucje, organizacje partyjne, prasa, przywodcy / A. Belcikowska. - Warszawa: Dom Ksi^zki Polskiej, 1925. - 1086 s.

4. Brzoza, Cz. Polska w czasach niepodleglosci i II Wojny Swiatowej (1918 - 1945) / Cz. Brzoza. - Krakow: Fogra, 2001. - 424 s.

5. Burger, W. Ruch ludowy wobec kwestii spoleczno-ustrojowych II Rzeczypospolitej / W. Burger. - Szczecin: Wyzsza Szkola Morska, 1983. - 414 s.

6. Ciepielewski, J. Stronnictwa i partie polityczne wobec kwestii rolnej i chlopskiej w Polsce miçdzywojennej / J. Ciepielewski. - Warszawa: Centralna Szkola Partyjna przy KC PZRP, 1969. - 71 s.

7. Cimek, H. Legalne chlopskie partie rewolucyjne w Drugiej Rzeczypospolitej / H. Cimek. - Bialystok: Krajowa Agencja Wydawnicza, 1988. - 157 s.

8. Dymek, B. Niezalezna Partia Chlopska (1924 - 1927) / B. Dymek. - Warszawa: Ksi^zka i Wiedza, 1972. -455 s.

9. Historia chlopow polskich: w 3 t. T. 3. Okres II Rzeczypospolitej i okupacji hitlerowskiej / pod redakj St. Inglota. - Warszawa: Ludowa Spoldzielna Wydawnicza, 1980. - 715 s.

10. Holzer, J. Mozaika polityczna Drugiej Rzeczypospolitej / J. Holzer. - Warszawa: Ksi^zka i Wiedza, 1974. - 670 s.

11. Jachymek, J. Rozlamy w ruchu ludowym (do 1939) / J. Jachymek // Roczniki z Dziejow Ruchu Ludowego. -2008. - № 35. - S. 3 - 25.

12. Jarecka, St. Niezalezna Partia Chlopska (1924 - 1927) / St. Jarecka. - Warszawa: Ludowa Spoldzielnia Wydawnicza, 1961. - 187 s.

13. Mioduchowska, M. Klub Poselski Niezaleznej Partii Chlopskiej w obronie mas chlopskich / M. Mioduchowska // Roczniki z Dziejow Ruchu Ludowego. - 1959. - № 1. - S. 120 - 134.

14. Programy partii i stronnictw politycznych w Polsce w latach 1918 - 1939. - Rzeszow: Wyzsza Szkola Pedagogiczna w Rzeszowie, 1993. - 456 s.

15. Wybor publicystyki Niezaleznej Partii Chlopskiej / wstçp i wybor A. Luczak, K. Przybysz. - Warszawa: Ludowa Spoldzielnia Wydawnicza, 1975. - 220 s.

16. Zarys historii polskiego ruchu ludowego. W 2 tomach. T. 2, 1918 - 1939 / J. Borkowski [et al.]. - Warszawa: Ludowa Spoldzielnia Wydawnicza, 1970. - 602 s.

nacmyniy 05.06.2013

AGRARIAN QUESTION IN THE PROGRAM OF INDEPENDENT PEASANT PARTY

(1924 - 1927)

V. HARMATNY

The agrarian question in the program of Independent Peasant Party (IPP, 1924 - 1927) is studied, its positions to the solving of the agrarian problem are shown. During the whole period of II Rzeczpospolita (1921 - 1939) the agrarian question was one of the most important, which the future of the country depended on. The Independent Peasant Party proposed its own project of agrarian changes, which was very radical and wasn 't understood by the Sejm. The party played an important role in the peasant movement of II Rzeczpospolita, its ideas were popular among the peasantry of that period.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.