Научная статья на тему 'Academic folklore studies: achievements and perspectives'

Academic folklore studies: achievements and perspectives Текст научной статьи по специальности «Прочие социальные науки»

CC BY
38
4
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Аннотация научной статьи по прочим социальным наукам, автор научной работы — Volodina Tatyana

Культуры ў глабалістычным грамадстве адаптуюцца да адзінай інфармацыйнай прасторы. Рэвалюцыя ў сферы інфарматыкі і камунікацыйных сродкаў стварае надзвычайныя магчымасці для кантакту розных культур, але ў спрошчанай стэрэатыпізаванай форме. Актыўнасць уніфікуючых інфармацыйных працэсаў у сучасным свеце настолькі высокая, што падпарадкоўвае сабе нацыянальныя культуры. Іх дыфузія, стыхійнае некрытычнае перайманне жыццёвых каштоўнасцей, транслюемых масмедыя, распаўсюджанне аднолькавых узораў транснацыянальнай маскультуры па ўсіх кантынентах пагражаюць стратай нацыянальнай культурнай самабытнасці, небяспекай татальнай уніфікацыі паводзін, ацэнак, светаўспрыманняў, рэзкім зніжэннем маральных норм і крытэрыяў у параўнанні з традыцыйнымі, фарміраваннем, асабліва ў моладзі, прымітызаванай спажывецкай псіхалогіі.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «Academic folklore studies: achievements and perspectives»

ГДЕ МЫСЛЬ, ТАМ И МОГУЩЕСТВО.

виктор гюго

Aкадэмiчная фалькларыстыка: набытк1 i перспектывы

Культуры у глабалгстычным грамадстве адаптуюцца да адзшай шфармацыйнай прасторы. Рэвалюцыя у сферы шфарматык I камушкацыйных сродкау стварае надзвычайныя магчымасц для кантакту розных культур, але у спрошчанай стэрэатытзаванай форме. Актыунасць ушфшуючых шфармацыйных працэсау у сучасным свеце настолькi высокая, што падпарадкоувае сабе нацыянальныя культуры. 1х дыфузiя, стыхiйнае некрытычнае перайманне жыццёвых каштоунасцей, транслюемых масмедыя, распаусюджанне аднолькавых узорау транснацыянальнай маскультуры па уш кантынентах пагражаюць стратай нацыянальнай культурнай самабытнасцi, небяспекай татальнай ушфкацьм паводзiн, ацэнак, светауспрыманняу, рэзк1м знiжэннем маральных норм i крытэрыяу у параунаннi з традыцыйнымi, фармiраваннем, асаблiва у моладзi, прымiтызаванай спажывецкай псiхалогii.

Таццяна Валодзiна,

загадчык сектара этналшгвютым i фальклору 1нстытута мовы i лiтаратуры iмя Якуба Коласа i Яню Купалы НАН Беларус

У сувязi з гэтым асноунай мэтай i адначасова вышэйшым дасягненнем этшчных супольнасцей у сучаснай цыв^зацьи з'яуляецца захаванне традыцыйных духоуных каштоунасцей, культурнай щэнтычнасц i нацыянальнай своеасаблiвасцi шляхам вы-вучэння, асэнсавання, пераемнасц i папулярызацыi лакальных традыцыйных культур у складзе этшчных. Пра-блема щэнтычнасц iндывiдуума выра-шаецца у сферы лакальнай культуры, з традыцыямi i глыбiннымi сэнсамi якой ён сябе атаясамлiвае. Культура «малой бацькаушчыны» транслiруе сэнсы, нормы маральных iмператывау,

паводзiн i узаемадачыненняу з прырод-ным асяроддзем, эстэтычныя крытэрыi, якiя традыцыйна склалiся у лакальнай супольнасцi на падставе яе штодзённа-га, сакральнага i пстарычнага вопыту.

Менавiта збiранне, даследаванне i пашырэнне фальклору як найбагацей-шай скарбонкi этнiчных культурных каштоунасцей з'яуляецца аб'ектам увап акадэмiчных фалькларыстау. З самага пачатку стварэння 1нстытута мастацтвазнауства, этнаграфii i фальклору iмя К. Крапiвы Нацыянальнай акадэми навук Беларусi (1МЭФ) вывучэнне праблем белару-скай вуснапаэтычнай творчасцi i яе узаемасувязяу з фальклорам шшых народау, лiтаратурай, даследаванне этнамузыказнаучых асаблiвасцей займалi адно з вядучых месцау. У якасцi прыярытэтных разглядалася збiранне творау розных фальклор-ных жанрау, запiсванне абрадау, народных традыцый, мелодый. Запiсы супрацоунiкау iнстытута, а таксама матэрыялы iншых фалькларыстау (у

№11(105) Ноябрь 2011 НАУКА И ИННОВАЦИИ 63

I В МИРЕ НАУКИ |

прыватнасц збор прыказак i прымавак А. Сержпутоускага, запiсы

A. Грыневiча i iнш.), карэспандэнтау непасрэдна з вёсак захоуваюцца у архiве 1нстытута мастацтвазнауства, этнаграфii i фальклору. Вуснапаэтычныя творы, запiсаныя як дарэвалюцыйнымi збiральнiкамi, так i супрацоуш^ iнстытута, выдаюцца у жанрава-тэматычных выданнях i шматтомных зборах. Па iнiцыятыве П. Глебк была пачата падрыхтоука шматтомнага акадэмiчнага збору беларускай на-роднай творчасцi (1970-2007), рас-працаваны прынцыпы класiфiкацыi i сiстэматызацыi матэрыялау, камента-вання i тэксталогii. Гэты фундаментальны збор беларускага фальклору, як ця-пер налiчвае 49 тамоу, у 1986 г. быу ад-значаны Дзяржаунай прэмiяй Беларусь

Значная частка матэрыялау у тамах серый «Беларускай народнай творчасцЬ (БНТ) друкуецца з архiуных фондау, перш за усё з Калекцыi фальклорных запiсау пры аддзеле славiстыкi. Калек-цыя складаецца з некалькiх фондау: тэкставага, фотаматэрыялау, нотных варыянтау (расшыфровак) i фоназапiсау, у як уваходзяць матэрыялы асноунага i навукова-дапаможнага фондау. У 2001 г. спецыяльнай пастановай Савета Мiнiстрау РэспублЫ Беларусь фаль-клорная калекцыя аддзела славютыю 1МЭФ атрымала статус нацыянальнага здабытку.

Фалькларыстамi iнстытута тэарэтычна асэнсоуваецца багатая духоуная спад-чына беларусау, даследуюцца сучасныя фальклорныя працэсы. Адмысловая увага надаецца вывучэнню генезiса, iдэйна-тэматычнага напаунення, паэтык творау асобных жанрау i вщау, праводзiцца параунальны аналiз фальклорных творау славян. Па кожным з гэтых функау працавалi i працу-юць I. Гутарау, Г. Барташэвiч, Т. Варфаламеева, У. Васiлевiч, М. Грын-блат, А. Гурскi, А. Доунар-Запольская, Т. Кухаронок, А. Лозка, З. Мажэйка, Л. Малаш, Г. Пятроуская, Л. Салавей,

B. Скщан, У. Сысоу, Г. Таулай, I. Цшчанка, Т. Цяпкова, К. Цвiрка, В. Ялатау i iнш.

Значная увага надаецца вывучэнню □старым беларускай народнай творчасц i гiсторыi фалькларыстыкi. 1м прыс-вечана калектыуная манаграфiя «Бе-ларуская народная вусна-паэтычная творчасць: Гiсторыка-тэарэтычнае даследаванне» (1967 г.), калектыуныя выданнi «Беларуская фалькларысты-ка: Збiранне i даследаванне народнай творчасц у 60-х гадах XIX - пачатку XX ст.» (1989 г.), «Беларуская фальклары-стыка: Эпоха феадалiзму» (1989 г.), А. Фядосiка «Беларуская савецкая фаль-кларыстыка» (1987 г.). Надрукаваны таксама манаграфii пра розныя вщы i жанры фальклору, iх паэтыку i мастацкiя асаблiвасцi. Калектывам аутарау па-дрыхтавана i апублiкавана шэсць кнiг серыi «Беларускi фальклор: Жанры, вщы, паэтыка», у тым лку «Каляндарна-абрадавая паэзiя», «Сямейна-абрадавая паэзiя» (2001 г.), «Пазаабрадавая паэзiя», «Народная проза» (2002 г.), «Мфалопя. Духоуныя вершы» (2003 г.), «Малыя жанры. Дзщячы фальклор» (2004 г.). Станауленне i развiццё нацыянальнай музычнай фалькларыстык даследуецца у кнiзе «Беларуская этнамузыкалопя: нарысы гiсторыi (XIX - XX стст.)» (1997 г.). Этнамузыказнауцы iнстытута выы^ рэгiянальныя зборы беларускiх народных песень «Песш Беларускага Паазер'я» (1981 г.); «Песш Беларускага Палесся» (Вып. 1, 1983-1984 гг.); «Песш Беларускага Панямоння» (1998 г.); «Песш беларускага Падняпроуя» (1999 г.).

З 2001 г. аддзелы фалькларыстык i славiстыкi сумесна пачалi распрацоуку тэмы «Беларускi фальклор у агульнаславянсюм кантэксце» у адпаведнасц з рэкамендацыямi Мiжнароднага кам^эта славiстау, якi лiчыць неабходным пашыраць i па-глыбляць параунальнае вывучэнне фальклору славянскiх народау. Мэта навукова-даследчай працы - вывучыць тое агульнае, што аб'ядноувае сiстэму жанрау i вiдау беларускай вусна-паэтычнай творчасцi з вуснай паэзiяй iншых славянскiх народау, выявщь на-цыянальную i рэгiянальную спецыфку беларускай народнай творчасцi i яе

ролю у духоунай культуры этнасау. Сярод публкацый гэтай тэматыкi -калектыуная манаграфiя «Узроунi агульнасцi фальклору усходшх славян», манаграфiчныя даследаваннi К. Кабашшкава «Малыя жанры беларускага фальклору у славянсюм кантэксце», А. Марозава «Фальклор у духоунай культуры усходшх славян: мен-тальныя перадумовы функцыянаван-ня». Кампаратыуны падыход дазволiу у поунай меры асэнсаваць генезю каляндарна-абрадавай творчасцi, выявщь прыярытэты традыцый-най культуры славян на жанравым, сюжэтна-вобразным i эстэтычным узроунях. Прааналiзавана тыпалагiчнае падабенства каляндарна-абрадавай паэзii беларусау, рускiх, украiнцау, балгарау i шшых славянскiх народау на узроунi сюжэтау, вобразнай сiстэмы, паэтыкi, што дало магчымасць рэальна прадставiць паэтычнае багацце трады-цыйнай культуры славянскiх этнасау, даследаваць чыннiкi дэтэрмiнаванасцi тыпалагiчнага адзшства i спецыфiчнага адрознення фальклору славян.

Сваiмi вытокамi заглыбленая у эпоху iндаеурапейскай супольнасщ мiфапаэтычная паводле светапогляднай асновы, традыцыйная духоуная культура беларусау у апошняе тысячагоддзе падлегла значнаму уплыву хрыс^янства. Яго iдэi, асобныя вобразныя рэалii, не-каторыя абрады з цягам стагоддзяу сталi аргашчнай часткай каляндарна- i сямейна-абрадавага фальклору, як адыграу кардынальную ролю у быццi этнасу, захаваннi яго щэнтычнасцк Хрысцiянскiм уплывам у беларускiм фальклоры гэтаксама удзеленая значная увага (працы А. Боганевай, А. Люа, А. Марозава).

Ад пачатку стагоддзя у якасц прыярытэт-нага кiрунку акадэмiчных даследаванняу фальклору стала арэальнае яго вы-вучэнне. Рэгiянальная спецыфiка тра-дыцыйнай культуры застаецца з'явай устойлiвай i на узроунi народнасцi, нацык Без скрупулёзнага збору усiх артэфактау нацыянальнага фальклору, дэталёвага вывучэння традыцый духоунага жыцця у

64 НАУКА И ИННОВАЦИИ №11(105) Ноябрь 2011

iх лакальным ц рэпянальным праяуленн нельга належна спасцiгнуць у сукупнасцi усяго багацця i разнастайнасцi феномен вуснапаэтычнай творчасцi народа, увасо-блены у ёй сацыякультурны i эстэтычны досвед - запавет будучым пакаленням. Рэальна больш поунае уяуленне пра межы бытавання таго ц iншага фаль-клорнага жанру можна атрымаць пры арэальным падыходзе да збору i вы-вучэння матэрыялу. Таму мэтазгодна спалучаць картаграфаванне геаграфп пашырэння артэфактау кожнага жанру у асобнасцi i у канчатковым вынiку уах разам у маштабе макра- i мiкрарэriёнаy, пачынаючы менавiта з апошнiх.

На сучасным этапе першапачатковае значэнне мае кансалщацыя намаганняу беларускiх фалькларыстау па збiраннi, захаваннi, апрацоуцы i разнастайным выкарыстанн фальклорных архiваy Рэспублiкi Беларусь. Дадзеная работа здзяйсняецца у адпаведнасцi з Канвен-цыяй ЮНЕСКА 2003 г. аб ахове нематэ-рыяльнай культурнай спадчыны народау свету. У адпаведнасц з палажэннямi дадзенай Канвенцьп супрацоунш аддзе-ла славiстыкi 1МЭФ лiчаць мэтазгоднымi наступныя прынцыпова новыя навуковыя праблемы:

• перазап1с зафксаваных фальклорных каштоунасцей на сучасныя носьбпы элек-троннай 1нфармацы1;

• фарм1раванне электроннай базы дадзеных па фальклору для наступнага ¡х уключэння у Нацыянальны сп1с нематэрыяльнай культур-най спадчыны;

• картаграфаванне (вызначэнне арэалау бытавання заф1ксаваных з'яу нематэрыяльнай культуры беларусау);

• стварэнне мультымедыйных кампакт-дыскау па асобных вщах нематэрыяльнай спадчыны беларусау;

• распрацоуку асноуных палажэнняу, прынцыпау захавання, сютэматызацы1, вы-вучэння I пашпартызацы1 нематэрыяльнай спадчыны беларусау;

• прапаганду палпыю ЮНЕСКА па захаванн нематэрыяльнай спадчыны I распаусюджанн м1жнародных матэрыялау па дадзенай праблематыцы;

• супрацоушцтва з адпаведным1 замежным1

арган1зацыям1 I установам1 па вывучэнн1 I захаванн нематэрыяльнай культурнай спадчыны беларусау [1].

Апошняе дзеся^годдзе тэарэтычная фалькларыстыка узбагачаецца выкары-станнем сучасных метадау даследавання, комплексным падыходам да разгляду фальклорнага факту. Навуковая пара-дыгма фалькларысгыкi (як дысцыплiны, якая даследуе традыцыйныя формы славеснасцi) перажывае значныя змены. У сучасных даследаваннях фальклор нтэрпрэтуецца не голькi як эстэтычны феномен, але i як комплекс найваж-нейшых светапоглядных, сацыяльных i iдэалагiчных функцый. Пасля усебаковага разгляду асноуных жанрау (апiсанню большасц з iх прысвечаны асобныя манаграфп) фалькларысты iнстытута звярнулiся да даследавання кодау фальклорнай мадэлi свету беларусау. За апошыя гады па гэтай тэме абаронены дысертацыi, з^уся шэраг публкацый па асобных кодах - дэндралапчнаму (I. Швед), заалагiчнаму (|. Вырва), астралагiчнаму (I. Малашук), прадмет-наму i саматычнаму (Т. Валодз^а), вегетатыунаму (У. Сiвiцкi), арнiталагiчнаму (М. Камарова). Каштоунасна-нарматыуным аспектам шанавання продкау прысвечана манаграфiя В. Шарай.

У цяперашнi час перад айчынным фалькларыстамi стаiць першасту-пенная навукова-даследчая задача: щэнтыфкаваць сiстэму каштоунасцей i заканамернасцi сацыякультурнай дынамiкi сучаснай народнай творчасцi беларусау у шматстайнасц жанрау i у кантэксце развiцця славянскай культуры, сусветнай цыв^зацыи у цэлым. Вывучэнне i абагульненне актуальных пытанняу развщця духоунай культуры Беларусi дазволiць не тольк развiць навуковыя даследаваннi на новым тэарэтычным узроуш, але i узмацнщь iх практычнае значэнне. Важнейшае прызначэнне культуры - устанауленне i падтрымка сiстэмы каштоунасцей, якая будзе садзейычаць устойлiваму развiццю грамадства i не прыводзiць да крызюау.

Рашэнне гэтай задачы сфармулявана наступным чынам:

• прапаганда беларускай культурнай спадчыны у глабал1заваным славянск1м свеце;

• стварэнне плённых умоу для узаемадзеяння нацыянальнай культуры беларусау з народнай творчасцю славян I ¡ншых еурапейсюх народау;

• фарм1раванне славянскага культурна-¡нфармацыйнага поля I разв1ццё спосабау яго рэг1янальнага, нацыянальнага I трансфар-мацыйнага апасродкавання [1].

Фалькларысты сектара этналшгвютыю i фальклору 1нстытута мовы i лiтаратуры iмя Якуба Коласа i Янкi Купалы распачы-наюць працу па стварэнн Беларускага фальклорна-этналшгвютычнага атласа (БЭЛА). Па сэнсу, прынцыпах арганiзацыi, мэтах i задачах ён можа выступщь як сiстэматызаванае па дакументальных, але найперш экспедыцыйных крынщах, абагуленае на роун тыпалагiчна значы-мых прыкмет апiсанне з'яу традыцыйнай народнай культуры, якая адносiцца да самастойных гiсторыка- цi этнакультур-ных комплексау у суаднясеннi з iх тэры-тарыяльным размеркаваннем. У атласе дэталёва i паслядоуна раскрываюцца усе сэнсавыя элементы фальклорнай культуры, якiя маюць тыпалапчнае значэнне, устойлiва узнауляюцца у своеасаблiвай, характэрнай для кожнай дадзенай традыцып форме.

Акадэмiчнымi фалькларыстамi праводзiцца актыуная i значная праца па папулярызацыи беларускага фальклору - гэта i публiкацыi у прэсе, радыё- i тэлеперадачы, удзел у фэстах народнай творчасц i г.д. У планах на будучыню -арэальныя даследаваннi, тэарэтычная прапрацоука асноуных кодау фальклорнай мадэлi свету, стварэнне электроннай базы дадзеных i рашэнне яшчэ друпх праблем тэарэтычнай i прыкладнай фалькларыстыкi.

Лiтаратура

1. Марозау А.У. Беларуская фалькларыстыка 90-х гадоу XX - пачатку XXI стагоддзяу: вын м i перспектывы развщця // Словенски фолклор и фолклористика на размечи два милен^ума / уредник Л. РаденковиИ - Београд, 2008.

№11(105) Ноябрь 2011 НАУКА И ИННОВАЦИИ 65

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.