Научная статья на тему 'ЯўРЭЙСКIЯ СВЯТОЧНЫЯ ТРАДЫЦЫI ў БЕЛАРУСI'

ЯўРЭЙСКIЯ СВЯТОЧНЫЯ ТРАДЫЦЫI ў БЕЛАРУСI Текст научной статьи по специальности «СМИ (медиа) и массовые коммуникации»

CC BY
52
13
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Аннотация научной статьи по СМИ (медиа) и массовым коммуникациям, автор научной работы — Мяшкоў Раман

Разгледжаны сучасныя рэлігійныя, сямейныя і супольныя святы яўрэяў Беларусі, вылучаны іх асаблівасці i новыя элементы, прыўнесеныя сучаснымi ўмовамi.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

JEWISH HOLIDAY TRADITIONS IN BELARUS

The author considers the modern religious, family and community holidays of the Belarusian Jews, their features and new elements appeared in present-day conditions.

Текст научной работы на тему «ЯўРЭЙСКIЯ СВЯТОЧНЫЯ ТРАДЫЦЫI ў БЕЛАРУСI»

Яурэйсшя святочныя традыцыi у Беларуи

Раман Мяшкоу,

малодшы навуковы супрацоушк Цэнтра даследаванняу беларускай культуры, мовы i л^аратуры НАН Беларусi

Паводле дадзеных перапiсу насель-нiцтва Рэспублiкi Беларусь 2019 г., на гэты час у краше пражывае 13,7 тыс. яурэяу (0,1% ад агуль-най колькасьщ) [1]. Паяуленне 1х на тэрыторып Беларусi адносiцца, па розных дадзеных, да Х11-Х1У стст. Яурэi традыцыйна вызнаюць iудаiзм, таму большая колькасць святау, якiя яны адзначаюць, звя-зана з гэтай нацыянальнай, этнiчнай рэлiгiяй.

У рэспубл1цы прадстаулены лггоусю кiрунак артадаксальнага iудаiзму, хасвдызм (любавiцкi, карлiн-столiнскi) i прагрэауны iудаiзм. Да сучас-най рэлiгiйнай традыцып беларускiх яурэяу адно-

Дзень Незалежнасф !зратя. Мшск, 2016.

сяцца наступныя святы i пасты: Шабат, Рош ха-Шана, Ём-Кiпур, Сукот, ШмШ Ацэрэт, Ом-хат Тора, Ханука, Ту бьШват, Пурым, Песах, Шавуот, Рош ха-Шана хасiдызму, Гахнасат сэфер Тора, Дзявятага ава, Пост Гэдали, Дзяся-тага тэвета, Сямнаццатага тамуза, Пост Эстэр.

Свята Шабат адзначаюць у суботу. У гэты дзень забаронена выконваць любую працу, трэба спяваць песш, праводзщь трапезы; гучаць бласлауленш; апранаюць светлую вопратку, весяляцца; забараняецца смуткаваць i пас-цщца; траур перарываецца. Шабат мае сямейны характар. Асноуную частку рытуалау здзяйс-няюць у коле сям^ дома за святочным сталом.

1 i 2 тышрэя (верасень - кастрычшк) яурэi святкуюць Новы год - Рош ха-Шана. У сшаго-гах трубяць у трубу шафар, выконваюць абрад ташлiх: iдуць да раю, выварочваюць кiшэнi у знак пазбаулення ад грахоу, выкiдваючы крошкi хлеба рыбам. На Рош ха-Шана пры-нята есщ яблыкi з мёдам, гранат, галаву рыбы.

Ём-Ктур, або Судны дзень - адзiн з найбольш важных яурэйскiх свят i пастоу, якi з'яуляецца кульмiнацыяй дзесящ дзён пакаяння i прабачэння

ПОЛЕЭТНАЛОГП

грахоу (10 тышрэя). Да наступу паста бела-рускiя яурэi з'ядаюць курынае яйка, якое абмак-ваюць у попел, i крэплах (трохвугольныя пель-менi). У гэты дзень забаронена есц1, пiць i мыцца. Да традыцый Ём-Кiпур адносяцца звычай прасiць ва уах прабачэння, жадаць добрага запiсу у Кшзе Жыцця, лёгкага посту. У Ём-Юпур праводзяць абрад капарот, згодна з яюм мужчына павiнен пакруцiць над галавой пеунем, а жанчына куры-цай са словамi «Мае грахi пераходзяць на гэтую жывёлу». Затым птушку разразаюць, мяса адда-юць бедным. Нярэдка замест птушкi выступае рыба (карп) або грошы. Напрыклад, у суполцы лггвакоу у Маплёве капарой выступаюць грошы, якiя кладуць у скрыню ахвяраванняу [2].

Свята Сукот (у Беларуа носiць таксама назву «Кучкi») адзначаюць 15 тышрэя, па тра-дыцыi будуюць сукку (будан) без даху, здзяй-сняюць у ёй трапезу, трымаюць 1 трасуць святочны букет, яю складаецца са звязаных разам 3 галш мiрта, 2 галiн вярбы, па адной гал1не лулава (фшжавая пальма) i этрога (цытрон). Беларусюя яурэi карыстаюцца суккой у двары сiнагог.

На Омхат Тора (друг дзень Шм1н1 Ацэ-рат) завяршаецца гадавы цыкл чытання Торы i пачынаецца новы. У гэтае свята ладзяць танцы, у тым лжу са скруткам Торы.

Свята Ханука доужыцца 8 дзён з 25 юслева (лiстапад - снежань), усталявана у памяць аб аднауленш набажэнства у Iерусалiмскiм храме i паспяховым паустанш 1уды Макавея. На пра-цягу 8 дзён запальваюць ханук1ю (васьм1свеч-н1к), у дварах сiнагог у Беларуа - метaлiчныя элек-трычныя хануки. Свята Новага года дрэу - Ту б1-Шват - адзначаюць 15 швата (студзень - люты) у «Хэсэдзе», дома i у абшчынным цэнтры, аддаючы перавагу садавше, сухафруктам (фiнiкaм) i арэхам.

Свята Пурым усталявана у памяць аб вырата-вaннi яурэяу у Старажытнай Персii ад знiшчэння Аманам i святкуецца 14 адара (люты - сакавж). У сiнaгозе пры вымaуленнi iмя Амана прынята тупаць нагамь крычаць i грымець трашчоткам1. З 1995 г. у Вщебску на Пурым каманды яурэйскiх клубау i суполак праводзяць мiжнaродны фесты-валь «Пуримшпиль в Витебске», прадстауля-ючы на сцэне маскарадны спектакль з сюжэтам пра выратаванне яурэйскага народа легендар-нымi Мардэхаем i Эстэр. На Пурым гатуюць тaкiя традыцыйныя стравы, як гаменташы (трохву-гольнае пячэнне з макам) i крэплах, дораць адзш аднаму ежу i раздаюць пaдaрункi бедным.

Свята Песах, усталяванае у памяць аб Сыходзе яурэяу з Егшту, у Белaрусi адзначаюць 8 дзён у месяцы шсан (сакавж - крaсaвiк). У трады-цыi замацавана прыгатаванне i уключэнне мацы у пасхальную яурэйскую трапезу (седэр), заба-рона на хамец, уборка дома. Падчас пасхаль-нага вечара чытаюць Агаду i праводзяць пасхальную трапезу - седэр. З 1950-х гг. бела-русюя яурэi aтрымлiвaюць пaсылкi з мацой з 1зрашя, ЗША, Вялiкaбрытaнii i Канады [3].

Свята Шавуот прысвечана дарэнню Торы яурэям на гары Сiнaй пры выхадзе з Егiпту i адзначаецца 6 авана (май - чэрвень). У Шавуот прынята есц1 малочныя i муч-ныя стравы i упрыгожваць сiнaгогу зелянiнaй i кветкaмi (бэзам). У сiнaгозе зачытваюць апавяданне пра дараванне Торы.

Рош ха-Шана хасiдызму, або Свята вызва-лення Альтэр рэбэ Шнэура Залмана бар-Баруха з Лядау з Петрапаулаускай крэпaсцi 27 лiстaпaдa 1798 г., святкуюць 19 кiслевa выключна любавщюя хaсiды. Яны апрана-юць святочнае адзенне, праводзяць хасвдсюя сходы (фарбрэнген) i ядуць грэцкую кашу.

Рэлтйныя яурэi вераць, што кожны багаты яурэй для выратавання душы аба-вязаны падрыхтаваць пергаментны скру-так Торы i ахвяраваць яго сшагозе. З гэтым звязана свята унясення новага скрутка Торы у сшагогу - Гахнасат сэфер Тора.

Сямейныя традыцы1 белaрускiх яурэяу звя-заны з нараджэннем, абразаннем, рэлшй-ным пауналеццем, са шлюбам i смерцю.

На восьмы дзень пасля нараджэння хлопчыку праводзяць абрад абразання (брыт мiлa), якi сiмвaлiзуе саюз пaмiж Богам i народам Iзрaiля i прыналежнасць яурэя да народа 1зрашя. Абра-занне мае не толью рэлiгiйнaе, але i нацыянальнае

34 НАУКА И ИННОВАЦИИ / №2 (216) / Февраль 2021 /

http://innosfera.by

значэнне, здзяйсняецца як рэлiгiйнымi яурэямь так i нерэлiгiйнымi. У нашы дш яго право-дзяць у сшагозе, дома i медыцынскiх установах.

Хлопчыю i дзяучынкi дасягаюць рэлiгiйнага пауналецця адпаведна у 13 i 12 гадоу. 1х назы-ваюць бар-мщва («сын запаведзi») i бат-мiцва («дачка запаведзЬ). У першую суботу па дасяг-неннi 13 гадоу хлопчык упершыню завязвае тфiлiн (элемент малггоунага адзення), атрым-лiвае статус «бар-мщва», прамауляе бласлауленне над Торай i чытае урывак з яе. З гэтага моманту хлопчык лiчыцца дарослым, можа уваходзiць у мiньян (кворум з не менш чым дзесящ дарос-лых яурэяу-мужчын старэй 13 гадоу), абавязаны выконваць усе мщвот (прадпiсаннi) i нясе адказ-насць за свае учыню [4]. Цырымошя уступлення у пауналецце дзяучынак (бат-мiцва) практыку-ецца выключна у суполках прагрэаунага iудаiзму. Напрыклад, у Вщебску яна аналагiчная бар-мi-цве у хлопчыкау, але часам абмяжоуваецца тым, што дзяучынкi робяць даклад на рэлтйную тэму.

Адной з важных падзей у жыцщ яурэяу з'яуля-ецца яурэйсю шлюб - хупа. Святочная трапеза яурэйскага вяселля праводзщца у сша-гозе, часам у рэстаране. Перад пачаткам вяселля складаецца шлюбны дагавор - ктуба. Затым маладыя становяцца пад балдахiн (хупу), дзе жашх надзявае нявесце заручальны пярсцё-нак на указальны палец правай рукь Першая страва, якую з'ядаюць муж i жонка,- курыны булён, або «залаты суп», паколью курыца i певень лiчацца амвалам дзетараджэння.

Сярод супольных (грамадскiя святы i днi памяцi, якiя адзначаюць у яурэйскiх суполках) традыцый беларусюх яурэяу вылучаюцца наступ-

ныя: Дзень незалежнасщ Iзраiля, Дзень Iерусалiма, святкаванне прывшею лiтоускага князя Вiтаута яурэям Гродна у 1389 г., дш нараджэння i юбiлеi членау суполю, юбiлеi суполак, днi нараджэння i памяцi знакамiтых беларускiх яурэяу, Дзень памящ Катастрофы i гераiзму, Дзень зшшчэння Мiнскага гета, дзень зшшчэння Гродзенскага гета, Мiжнародны дзень памящ ахвяр Халако-сту, удзел у Рэспублжансюм фестывалi нацы-янальных культур i Ночы музеяу. Большасць супольных свят i дзён памяцi увайшлi у святочную культуру у канцы XX - пачатку XXI ст.

Дш нараджэння i юбiлеi членау суполкi адзначаюць у абшчыннай сталовай у канцы месяца на Шабат. Iмянiннiкам спяваюць песню-вiншаванне «Ём хулэдэт», вiншуюць «Мазаль тоу» i жадаюць жыць да 120 гадоу, што звязана з уяуленнямi пра сапрауднага яурэя. Святкуюцца таксама дш нараджэння i памяцi знакамiтых бела-рускiх яурэяу - Нахума Каплана, Льва Бакста, Марка Шагала [5]. Шэраг яурэйсюх суполак пра-водзщь Ноч музеяу, напрыклад, у Гродне у зале Вялжай харальнай сшагоп праходзiць канцэрт, майстар-класы па вырабе яурэйскай нацыяналь-най стравы харасэт (сумесь арэхау, садавiны, спе-цый i салодкага вiна), настольныя гульш, ладзяць паэтычную гадзiну з Наталляй Лггвшавай.

Яурэйскiя этнакультурныя традыцыi пста-рычна аказваюць прыкметны уплыу на склад-ванне i развiццё нацыянальнай культуры крашы. 1х падтрымлiваюць як у сшагогах, так i у яурэй-скiх абшчынных цэнтрах i яурэйсюх дабрачын-ных арганiзацыях «Хэсэд». Айчыннае заканадау-ства гарантуе, а дзяржава забяспечвае свабод-нае развiццё яурэйскiх традыцый у краше..

СП1С ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫН1Ц

1. Общая численность населения, численность населения по возрасту и полу, состоянию в браке, уровню образования, национальностям, языку, источникам средств к существованию по Республике Беларусь: статистический бюллетень: https://www.belstat.gov.by/upload/iblock/471/471b4693ab545e3c40d20 6338ff4ec9e.pdf.

2. Архив Института искусствоведения, этнографии и фольклора имени Кондрата Крапивы (ИИЭФ).-Фонд. 6. Оп. 14. Д. 237.

3. Верашчапна А. У., Гурко А. В. Псторыя канфесш на Беларуа у другой палове XX стагоддзя.- Минск, 1999.

4. Shoham H. The Bar and Bat Mitzvah in the Early Israel: From Initiation Rite to Bithday Party / H. Shoham // AJS Review. The Journal of the Association for Jewish Studies.— New York, 2018. V. 42. N1. P. 133-157.

5. Куцевич Е. Н. Гродненская еврейская община сегодня / Е. Н. Куцевич // Гродна i гродзенцы: дзевяць стагоддзяу псторьи (да 880-годдзя горада): матэрыялы Мiжнар. навук. канф., Гродна, 10-11 крас. 2008 г.- Гродна, 2008. С. 512-517.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.