Научная статья на тему 'Усовершенствование подготовки кадров массовых профессий в системе сельских профтехучилищ БССР (1976-1985)'

Усовершенствование подготовки кадров массовых профессий в системе сельских профтехучилищ БССР (1976-1985) Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
40
11
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
РЕКОНСТРУКЦИЯ / СРЕДНЕЕ ПТУ / MIDDLE VOCATIONAL SCHOOL / РАЦИОНАЛИЗАЦИЯ / RATIONALIZATION / ИЗОБРЕТАТЕЛЬСТВО / INVENTION / ПЕРСПЕКТИВНО-ТЕМАТИЧЕСКОЕ ПЛАНИРОВАНИЕ / FORWARD AND THEME PLANNING / ТРЕНАЖЁР / ПРОИЗВОДСТВЕННОЕ ОБУЧЕНИЕ / INDUSTRIAL TRAINING / ПРОИЗВОДСТВЕННАЯ ПРАКТИКА RECONSTRUCTION / SIMULATOR / PRACTICAL TRAINING

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Якуш Надежда Михайловна

В статье анализируются вопросы модернизации материально-производственной базы сельских профтехучилищ и рационализации учебно-воспитательного процесса на научно-технической основе. Обосновывается вывод о качественно новом этапе политехнизации белорусской советской школы.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

The modernization issues of material and production base of rural vocational schools and rationalization of educational process on scientific and technical basis are analyzed in present article. The proof of a qualitatively new level of Belarusian schools polytechnicalization is given.

Текст научной работы на тему «Усовершенствование подготовки кадров массовых профессий в системе сельских профтехучилищ БССР (1976-1985)»

УДК 37.09:377,12 «1976/1985»

Н. М. Якуш, кандыдат пстарычных навук, дацэнт (БДТУ)

УДАСКАНАЛЕННЕ ПАДРЫХТОУК1 КАДРАУ МАСАВЫХ ПРАФЕС1Й У С1СТЭМЕ СЕЛЬСК1Х ПРАФТЭХВУЧЫЛ1ШЧ БССР (1976-1985)

У артыкуле анал1зуюцца пытанш мадэршзацып матэрыяльна-вытворчай базы сельсшх праф-тэхвуч^1л1шч i рац^1янал1зацы1 навучальна-выхаваучага працэса на навукова-тэхшчнай аснове. Абгрунтоуваецца вывад аб якасна новым этапе палггэхшзацьп беларускай савецкай школы.

This article analyzes the issues of upgrading material production base of rural vocational schools and rationalize educational explains how on the scientific and technical basis. Justified the qualitatively new stage of politehnizacii of the Bеlаrusian Soviet school.

Уводзшы. Прафесшныя тэхшчныя вучы-лшчы з'яулялюя важнай часткай савецкай аду-кацыйнай сютэмы на ушх этапах яе псторыи. У разглядаемы перыяд найбольш мэтазгоднай формай падрыхтоую працоуных кадрау для патрэб развщця аграпрамысловага комплекса БССР сталi сельсюя прафтэхвучылiшчы.

ЦК КПБ i Савет Мшютрау Беларускай ССР вызначылi задачай дзясятай - адзiнаццатай пя-щгодак хуткi колькасны i якасны рост сельсюх ПТВ, iх рацыянальнае размяшчэнне у адпавед-насцi з патрэбамi развiцця калгасна-саугаснай вытворчасцi, эканомiкi i культуры рэспублiкi пры значным павелiчэннi колькасцi сярэднiх СПТВ. Ва усiх абласцях былi распрацаваны перспектыуныя планы умацавання вучэбна-ма-тэрыяльнай базы, яюя прадугледжвалi тэхшч-нае пераутварэнне дзейных сельскiх прафтэхву-чылiшч i комплекснае новае будаунщтва з пер-спектывай стварэння у кожным адмшютратыу-ным раёне сярэдняга СПТВ.

Асноуная частка. Рэалiзацыя планау пры-вяла да разгортвання значнай па маштабах i тэмпах праграмы будаунiцтва i рэканструкцыi СПТВ. За 1976-1983 гг. было уведзена у экс-плуатацыю 33 новых вучэбных корпусы, 31 корпус лабараторна-практычных майстэрань, 20 гра-мадска-бытавых памяшканняу. У рэспублiцы налiчвалася 70 СПТВ, у т. л. 65 - сярэдшх. 1х кантынгент перавышу 48 тысяч чалавек i у параунанш з 1875 годам узрос на чвэрць, а у сярэдшх СПТВ - больш чым у два разы [1]. З 1 верасня 1984 г. усе вучылшчы адпаведна з асноУнымi накiрункамi рэформы агульнаадука-цыйнай i прафесiйнай школы былi пераутвора-ны у сярэдшя i уключаны у аграпрамысловыя аб'яднанш. Дырэктары сельскiх прафтэхвучы-лiшчау увайшлi у склад саветау раённых агра-прамысловых аб'яднанняу.

Праводзiлася i тэхшчнае пераузбраенне базы навучання. Толькi за 1976-1980 гг. машынна-трактарны парк СПТВ быу папоунены 1454 трак-тарам^ 45 бульдозерамi, 45 экскаватарам^ 176 зернеуборачнымi камбайнамi, а у 1985 г. на адно вучылшча аграпрамысловага комплекса

прыходзiлася у сярэдшм 30 трактарау, 12 аута-машын, 4 зернявых камбайны i многа шшай тэхнiкi [2].

Да удасканалення базы тэарэтычнага i вы-творчага навучання былi прыцягнуты калгасы, саугасы, прадпрыемствы i ведамствы. Яны удзельшчат у фармiраваннi рэальных магчы-масцей для атрымання выпуснiкамi СПТВ вы-сокай квалiфiкацыi, дапамагалi паскорыць пра-цэс перавода вучылiшч на навучанне моладзi прафесiям шырокага профiля, сумяшчальным i складаным. Патрабаваннем якаснай мадэршза-цыi вучэбнай базы было стварэнне для кожнай прафесй вучэбнай майстэрш, а для кожнага прадмета - вучэбнага кабшета цi лабараторыi, узброеных тэхнiчнымi сродкамi навучання, наг-ляднымi дапаможнiкамi, комплексамi вывучае-мых машын, вузлоу, агрэгатау. У такiм наюрун-ку па сiстэме сельскiх прафтэхвучылшч у перыяд другой паловы 1970-х гг. было створана i пераабсталявана адпаведна патрабаванням пра-фесiянальнай падрыхтоУкi, тэхнiчнай эстэтыкi i навуковай арганiзацыi працы 1777 вучэбных кабшетау i 152 майстэрнi [3]. Гэта значна па-шырыла магчымасщ кадравай падрытоУкi меха-нiзатарау палявых, мелiяратыуных, жывёлага-доучых работ, слесарау-рамонтшкау i майст-роу-наладчыкау машынна-трактарнага парка, слесарау кантрольна-вымяральных прыборау i аутаматыкi, электраманцёрау сельскай электры-фiкацыi i iшн. I усё ж у разглядаемы час вучэб-на-матэрыянальная база сельскiх ПТВ у шэрагу момантау не адказвала запатрабаванням пад-рыхтоую высокаквалiфiкаваных спецыялютау. Значная колькасць прафтэхвучылiшч не мела пунктау тэхнiчнага абслугоування i тэарэтыч-ных кабiнетау па аднаiменнаму прадмету, не ва усiх СПТВ былi аутадромы, палiгоны, вучэб-ныя гаспадарю. Само удасканаленне вучэбна-матэрыяльнай базы праводзшася без сур'ёзнага улiку пашырэння жаночых прафесiй для квалi-фшаванай працы у сельскай гаспадарцы.

У рашаючай ступеш павышэнне якасцi навучання моладзi у СПТВ залежала ад кватфша-цыi i педагапчнага майстэрства выкладчыкау

История

53

i майстроу вучылшч. Адпаведна з накiрункамi удасканалення вучэбна-выхаваучага працэсу ш-жынерна-педагапчныя работнiкi сiстэмна пра-ходзiлi перападрыхтоуку i стажыроуку у Бела-рускiм шстытуце мехашзацыи i электрыфшацып сельскай гаспадаркi, на Заходняй машынавып-рабаваучай станцыi, на заводах - вытворцах сельскагаспадарчай тэхнiкi, у Горыцкай сельс-кагаспадарчай акадэмii, Рэспублшансюм шсты-туце работшкау прафтэхадукацыi, рэспублшан-скiм i абласных камiтэтах удасканалення працы настаушкау. На базе самiх вучылiшч дзейнiчала сетка тэарэтычных семшарау, школ палгохшч-най i эканамiчнай адукацыi, працавалi метадыч-ныя камюп, якiя забяспечвалi рэалiзацыю мiж-прадметных сувязей.

У 1975-1985 гг. кадравы склад сютэмы се-льскiх прафтэхвучылiшч быу значна папоу-нены за кошт шжынерна-тэхшчных i педага-гiчных вышэйшых навучальных устаноу Бела-рускай ССР. Калi у 1976 г. у СПТВ працавалi 1120 чалавек выкладчыкау, з яюх вышэйшую адукацыю мелi 79,5%, то у 1981 г. адпаведна 1717 чалавек i 92,1%, а у 1983 г. - 1863 чалаве-кi i 94,6%. Змяшуся у лепшы бок i склад майстроу вытворчага навучання. Калi у 1976 г. то-лью 30 чалавек з iх мелi вышэйшую i незакон-чаную вышэйшую адукацыю, то у 1983 г. iх было 218 [4].

Умацаванне матэрыяльна-тэхшчнай базы i павышэнне квалiфiкацыi кадравага складу сель-скiх прафтэхвучылшч павiнны былi найперш забяспечыць характар падрыхтоую сельскагас-падарчых рабочых, адлюстраваны у вучэбных планах, уведзеных у сярэдшх СПТВ з пачатку 1978/1979 навучальнага года. 1х вызначальным момантам была цесная узаемасувязь выкладан-ня агульнаадукацыйных дысцыплiн з агульна-тэхнiчнымi i спецыяльнымi, з вытворчым наву-чаннем. У прафесiянальна-тэхнiчны цыкл быу уведзены курс «Асновы эканомiкi працы i выт-ворчасщ». У курс спецыяльнай тэхналогii да-даткова уводзшся такiя тэхнiчныя тэмы, як супращуленне матэрыялау, дэталi машын, пы-танш тэорыi машын i механiзмау, тэхшчны кантроль, надзейнасць i якасць прадукцьи, звес-ткi па механiзацыi i аутаматызацыi вытворча-сцi, асновы ппены i прамысловай санiтарыi, што значана пашырала кругагляд i забяспечва-ла прафесшную мабiльнасць выпускнiкоУ [5].

Вялшую работу па змяненню характара навучання у разглядаемы час праводзiлi калек-тывы Магiлёускага, Друйскага, Вiлейскага, Кас-цюковiцкага СПТВ. У дадзеных вучылшчах было уведзена машыннае i безмашыннае праг-рамiраванне навучання, прымянялася шструк-тыуна-тэхналагiчная дакументацыя i перспектыу-на-тэматычнае планаванне вучэбных заняткау,

атрымала распаусюджванне праблемна-пошу-кавая методыка правядзення урокау. Працэс тэ-арэтычнага пазнання быу арганiчна уключаны у правядзенне конкурсау прафесiйнага майстэрс-тва, алiмпiяд, тэматычных вечароу. Вышкам падобных намаганняу станавiлася пераутварэн-не заняткау у цэласны iнтэгральны вучэбна-выхаваучы працэс, якi актывiзоУваУ навукова-тэхнiчную думку юнацтва, стымулявау штарэс да тэхнiчнай творчасцi. Напрыклад, на працягу многiх гадоу Магiлёускае СПТВ з'яулялася Удзельнiкам рэспублiканскай выставы тэхшч-най творчасцi. Толькi у 1982 i 1983 гг. яно ат-рымала 21 медаль ВДНГ СССР, 8 з яюх былi атрыманы навучэнцамi [6].

У цэлым усе сельсюя прафтэхвучылiшчы БССР даволi актыуна Удзельнiчалi ва Усесаюз-ным агляд-конкурсе на лепшую арганiзацыю працы у галше рацыяналiзацыi, вынаходнiцтва, тэхнiчнай i мастацкай творчасцi у навучальных установах прафтахадукацып. Вынiкi конкурса падводзiлiся на штогодных вучылiшчных, абласных i рэспублiканскiх выставах. Непасрэдна ж творчы працэс разгортвауся на базе прадметных кружкоу i кружкоу тэхнiчнай творчасцi.

Экспанаты, якiя дэманстравалiся на выставах сельскiмi ПТВ, - гэта у асноуным дзеючыя мадэлi сельскагаспадарчай тэхнт i усемагчы-мыя трэнажоры яе разнастайных вузлоу [7]. Многiя з распрацоуваемых мадэлей актыуна выкарыстоУвалiся у працэсе навучання. Аута-матычныя даведачныя устаноУкi, устаноУкi-экзаменатары, радыёпульты упраулення тэхнiч-нымi навучальнымi сродкамi, выкананыя рука-мi самiх навучэнцау, былi ва усiх сельскiх прафтэхвучылiшчах. Менав^а яны рабiлi навучэнцау сутворцамi пазнавальнага працэсу i павышалi прадуктыунасць заняткау.

Разам з удасканаленнем тэарэтычнага нада-валася вялiкая увага i пытанням паляпшэння форм арганiзацыi вытворчага навучання у класах-цэхах, пал^онах, вучэбных гаспадарках, падчас праходжання практыю у калгасах i саугасах рэспублш. Задача заключалася у тым, каб пры-весцi прафесiйнае практычнае навучанне у ад-паведнасць з тэхнiчнымi працэсамi у жывёлага-доУлi i земляробстве, выконваць практычныя работы згодна з тэхналагiчнымi картамi, якiя адлюстроувалi патрабаваннi перадавой навуко-вай агратэхнш. У гэтых мэтах ва умовах СПТВ выкарыстоувалася да 350 разнавщнасцей усе-магчымых трэнажорау прамысловага i уласнага вырабу, якiя маглi макшмальна наблiзiць умовы вытворчага навучання да умоу вытворчасцi.

У значнай меры прафесшныя навыкi буду-чых земляробау i ж^1вёлаводау аж^Iццяулялiся вучэбнымi гаспадаркам^ як1я мелiся у 42 сельс-кiх ПТВ рэспублiкi. У распараджэнш гаспадарак

знаходзшася 26 042 га зямл^ звыш 8 тысяч га-лоу буйной рагатай жывёлы i 4 тысячы свiней. Тут навучэнцы самi ажыццяулялi працоуны працэс, а майстры вытворчага навучання i спе-цыялюты уважшва сачылi за выкананнем прыё-мау агратэхнiкi, рацыянальнай арганiзацыяй працы, знаёмiлi навучэнцау з дасягненнямi пе-радавога вопыту. Асаблiва добра было нала-джана вытворчае навучанне у гаспадарках Кас-цюковiцкага, Драгiчынскага, Ашмянскага, Ма-гшёускага сельскiх прафтэхвучылiшч, дзе у разглядаемы час быу асвоены звеннявы метад працы навучэнцау з укараненнем у работу эле-ментау брыгаднага падраду.

У рашаючай ступенi узровень прафесiйнай падрыхтоую залежау ад вытворчай практыкi непасрэдна у сельскiх гаспадарках. Рашэннямi абкамау i райкамау партьп за сельскiмi праф-тэхвучылiшчамi замацоувалюя у якасцi апор-ных гаспадарю з перадавымi метадамi вядзення калгасна-саугаснай вытворчасцi. Мэтамi педа-гагiчных калектывау СПТВ была такая аргаш-зацыя практыкi, пры якой навучэнцы задзейш-чаны толькi на асноуных работах, знаходзяцца пад юраунщтвам вопытных настаушкау i ма-юць магчымасць знаёмства з самымi эфектыу-нымi формамi аграрна-вытворчага працэсу.

Трэба зазначыць, што разсяроджанасць на-вучэнцау па некалью чалавек у перадавых кал-гасах i саугасах альбо адпраука iх на час прак-тыкi у гаспадарю па месцу пражывання сямЧ у большасцi выпадкау сябе не апраудвала. Як правiла, у лепшых гаспадарках iснавала высокая забяспечанасць механiзатарскiмi кадрамi, таму кiраунiцтва калектывау не вельмi хацела прыцягваць практыкантау да самастойнай пра-цы. Да таго ж разсяроджанасць навучэнчау у межах раёна щ вобласцi аслабляла педагапчны кантроль за iмi з боку майстроу вытворчага навучання. Таму трэба станоуча ацанiць той факт, што у рабоце па паляпшэнш арганiзацыi вытворчай практыю навучэнцау СПТВ Беларускай ССР пачау выкарыстоувацца вопыт Херсонскай вобласцi, кат з практыкантау камплектуюць механiзаваныя атрады пад кiраунiцтвам майстроу вытворчага навучання. У таюх атрадах на-

вучэнцы лёгка адпрацоУвалi усю практычную праграму, маглi паспрабаваць любыя вщы работ на рознай тэхнщы.

Заключэнне. Такiм чынам, як бачна з дас-ледавання, у перыяд 1976-1985 гг. у рэспубл> цы вялася значная работа па удасканаленш пад-рытоукi кадрау механiзатарскiх прафесш у сю-тэме СПТВ. Яе асноунымi накiрункамi сталi: стварэнне рэальнай асновы для падрыхтоУкi тэхнiчна граматнага сельгасрабочага з высоюм узроунем агульнаадукацыйнай падрыхтоУкi праз мадэрнiзацыю вучэбна-вытворчай базы СПТВ; удасканаленне квалiфiкацыйнай структуры шжынерна-педагапчных кадрау, павы-шэнне узроуню iх iдэйнай i прафесiйнай пад-рыхтоУкi; актывiзацыя i iнтэнсiфiкацыя вучэб-на-выхаваучага працэсу на аснове яго рацыяна-льнай навуковай аргашзацып; стварэнне умоу для прадукцыйнай працы навучэнцау у вучэб-ных гаспадарках; уключэнне навучэнцау у пе-радавую вытворчую практыку гаспадарак аг-рапрамысловага комплекса Беларускай ССР. У даследуемы час адзначыуся яуны якасны скачок беларускай савецкай школы на шляху яе палiтэхнiзацыi i вырашэння задач прафешяна-льнай спецыялiзацыi працоунага навучання. Арсенал метадау, форм практычнай працы i тэ-арэтычных разважанняу навукова-метадалагiч-нага характару, назапашаных у БССР, можа быць скарыстаны i у сучасны момант станау-лення шавацыйнай адукацыi Беларусi.

Лiтаратура

1. Сельская газета. - 1983. - 31 июля.

2. Настаунщкая газета. - 1985. - 13 лютага.

3. Коммунист Белоруссии. - 1979. - № 9. -С. 37.

4. Настаунщкая газета. - 1985. - 7 верасня.

5. Скугаревский, А. Ф. Обучение и воспитание в условиях научно-технического прогресса / А. Ф. Скугаревский, Я. Я. Федоров. -Минск: Вышэйшая школа, 1978. - 128 с.

6. Чырвоная змена. - 1983. - 11 чэрвеня.

7. Рабочая смена. - 1979. - № 11.

8. Вщебсю рабочы. - 1985. - 31 снежня.

Пастуту 20.03.2013

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.