Высшее техническое образование, 2017, том 1, № 1, с. 35-39
35
УДК 811.161.3:378.6
В. В. Шахаб
Беларуси дзяржауны тэхналапчны ушверстт
АБ БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ У ТЭХНАЛАГ1ЧНАЙ АДУКАЦЫ1
Артыкул прысвечаны разгляду пытанняу рэал1зацьп адукацыйнага i светапогляднага патэнцыялу белару-скай мовы як дысцыплiны i як сродку фармiравання сацыяльна-асобасных, акадэмiчных i прафесiйных кампе-тэнцый сучасных студэнтау устаноу вышэйшай адукацыi. Прадэманстраваны досвед, назапашаны Беларуск1м дзяржауным тэхналапчным унiверсiтэтам у дадзеным к1рунку, паказаны выхаваучыя магчымасцi i запатраба-ванасць беларускай мовы у тэхналагiчнай адукацып сучаснай Беларусi. Падкрэслiваецца значэнне навучальнай дысцыплiны па дзелавой лексiцы беларускай мовы. Вылучаны 30 дысцыплiн сацыяльна-гуманггарнага i ад-мысловага цыклау, выкладанне як1х вядзецца на беларускай мове, па 29 з яшх маюцца электронныя канспекты лекцый, даступныя студэнтам праз бiблiятэку, а таксама 350 розных выданняу БДТУ навучальна-метадычнага характару на беларускай мове. Коратка атсаны прадугледжаныя планам развiцця ушверспэта мерапрыем-ствы, наюраваныя на папулярызацыю i пашырэнне ужывання мовы у навучальным працэсе. Пашыраецца ужыванне беларускай мовы у студэнцкай практыцы у тым лiку за кошт ix удзелу у штогадовых конкурсах, як1я праводзяцца ва ушверспэце, кружках студэнцкага навуковага аб'яднання «Пошук», «Памяць», «Мая Ра-дзiма - Беларусь», «Спадчына», «Патрыёт», «Крынща», а таксама у лггаратурным клубе «Ветлща», праекце «Жыву i памятаю».
Ключавыя словы: беларуская мова, тэхналапчная адукацыя, прафесiйнае i асобаснае развщцё, каштоу-насныя маркеры, штэлектуальны патэнцыял, гуманiтарная культура, пахалшгвютычнае уздзеянне.
O. V. Shahab
Belarusian State Technological University
ABOUT THE BELARUSIAN LANGUAGE IN TECHNOLOGICAL EDUCATION
The article is devoted to the issues of the realization of the educational and world outlook potential of the Belarusian language as a discipline and as a means of forming the social, personal, academic and professional competencies of modern students of higher education institutions. The experience accumulated by the Belarusian State Technological University in this direction, opportunities and relevance of the Belarusian language in the technological education of modern Belarus has been spent. It is outlined the value of the course on business Belarusian. 30 courses of humanitarian and economic circles that are delivered in Belarusian are named. 29 among them are supplied with electron conspectus of lectures. As well there 350 published materials in BSTU in Belarusian for students. In short, the plan of the development of Belarusian language use in university practice is analyzed. The goals of the plan are to be achieved by participation of the students in annual completions, which are organized for students, coteries like "Search", "Memory", "Belarus is my Motheland", "Heritage", "Patriot", "Spring", and in literature club "Vetlitsa".
Key words: Belarusian language, technological education, professional and personal development, value markers, intellectual potential, humanitarian culture, psycholinguistic influence.
Уводзшы. Станауленне нацыянальнай тэхналапчнай адукацып для беларускага гра-мадства на сённяшш дзень з'яуляецца стратэпчна важнай мэтай. Забеспячэнне эканамiчнай стабшьнасщ у розных галшах вытворчасщ цалкам залежыць ад якасщ падрыхтоук спецы-ялютау-прафеаяналау, здольных мабшьна рэагаваць на патрабаванш часу i апярэджваць ix. Юраунщтвам нашай крашы неаднаразова падкрэсшвалася, што щэалопя беларускай дзяр-жавы грунтуецца на любовi да сваёй зямл^ павазе да людзей i гонары за сваю дзяржаву. Гэ-тыя пачуцщ з'яуляюцца неад'емнымi складнiкамi поспеху у эканамiчным развщщ крашы. У дадзеным кантэксце прафесшны поспех кожнай асобы магчымы толью пры разуменш ёй самакаштоУнасцi i каштоунасщ для роднай зямлi, свайго месца у яе гiстарычным развiццi. Надзвычай важна тое, што сучасны спецыялют, якому трэба будзе працаваць у дынамiчным прафесiйным асяроддзi, павiнен мець таю сацыяльны iнтэлект i культурна-каштоунасныя арыентацыi, якiя дазволяць яму жыць у гармонii з грамадствам i дзяржавай.
Вядома, што iнтэлектуальны патэнцыял i асноуны iнавацыйны прадукт нашага грамадства фармiруюцца i выкрышталiзоУваюцца у сферы вышэйшай адукацыi. Менавiта тут асоба усвя-домлена вызначае траекторыю свайго уласнага развiцця i набывае прафесiйны практычны
i сацыяльны досвед, як у далейшым не толькi спрыяе станауленню спецыялюта, але i вызна-чае умовы паспяховай сацыялiзацыi i нацыянальна-культурнай iдэнтыфiкацыi. Таму сутнасць сучаснай вышэйшай адукацыi заключаецца у падрыхтоуцы квалiфiкаваных спецыялютау з высокай прафесшнай i навуковай кампетэнтнасцю, агульнай культурай i светапоглядам.
Беларуская мова як першааснова сацыяльна-каштоунаснай арыентацы1 асобы. Маральна-духоуны складнiк жыцця беларускага грамадства у цэлым i кожнай яго асобы у прыватнасцi быу прыярытэтным для айчыннай сiстэмы адукацыi фактычна на уам шляху яе развiцця i станаулення. Не менш надзённым для нашай краiны бачыцца ён i сёння, калi у плынi масавай глабалiзацыi надзвычай важным усведамляецца захаванне нацыянальнага аблiчча, нацыянальнай iдэнтычнасцi, назапашванне айчыннага навуковага, культурнага i адукацыйнага патэнцыялу, развiццё i змястоунае напауненне сучаснай нацыянальнай iдэi. Айчынная педагапчная думка на працягу гiсторыi яе развщця прыйшла да слушнай высновы, што гармонiя фiзiчных, iнтэлектуальных i духоуных пачаткау садзейнiчае дасягненню ш-дывiдам маральных вяршынь. Бясспрэчны i той факт, што якасць адукацьп, якая не працуе на сацыяльна-маральнае аблiчча будучага спецыялiста, выклiкае сумненне з прычыны яе фактычнай небяспею для грамадства i дзяржавы. На стваральную дзейнасць чалавека натх-няе разуменне уласнай адметнасцi, ролi i месца у нацыянальным iнтэлектуальным развщщ, у адваротным выпадку чалавек пазбаулены руху да творчых i працоуных здабыткау.
Менавiта моуная адукацыя на сённяшш дзень усведамляецца тым стрыжнем, якi канса-лiдуе грамадскасць i спрыяе рэалiзацыi чалавека як асобы i як спецыялюта менавiта на сваёй радзiме, таму пытанне сютэмнага забеспячэння бесперапыннай моунай адукацыi выраша-ецца на розных адукацыйных узроунях. Родная мова разглядаецца як аснова этшчнай памяцi народа, сродак нацыянальна-культурнай iдэнтыфiкацыi i сацыялiзацыi асобы, вядучы фактар фармiравання патрыятызму i грамадзянскасщ.
Дзейнасць Беларускага дзяржаунага тэхналагiчнага ушверсггэта па папулярыза-цыi беларускай мовы. Праца па папулярызацыi i пашырэнш сферы ужывання беларускай мовы у жыцщ грамадства праводзiцца па розных напрамках у цесным узаемадзеяннi з ш-шымi установамi вышэйшай адукацып, навукова-даследчымi цэнтрамi, адукацыйнымi i культурна-асветнiцкiмi установамi Рэспублiкi Беларусь i сютэматычна асвятляецца у рэс-публiканскiх СМ1, на афiцыйным сайце БДТУ, старонках ушверстцкай газеты «Тэхно-лаг». Факультэты унiверсiтэта максiмальна выкарыстоуваюць беларускую мову у справа-водстве, iнфармацыйным асяроддзi i штодзённай працы. Напрыклад, факультэт прынттэхна-логiй i медыякамушкацый ажыццяуляе справаводства (загады, распараджэннi, расклад i г. д.) i вядзенне вучэбна-улшовай дакументацыi толькi на беларускай мове. Маецца беларуска-моуная версiя сайта БДТУ.
Выкладчыю беларускай мовы БДТУ надзвычай вялшую увагу надаюць методыцы вы-кладання дысцыплiны «Беларуская мова (прафесшная лексiка)» i вычарпальнаму агульна-культурнаму кантэксту дысцыплiны. Яны зыходзяць з таго, што вучэбны працэс неабходна забяспечыць не толькi дыдактычнымi сродкамi у адпаведнасцi з патрабаваннямi праграмы, але i тэкставым матэрыялам (тэкстацэнтрычны падыход), суаднесеным з рэальнымi сферамi духоУнасцi (этыкi, культуры, маралi), актуальным для развiцця сучаснага грамадства. Вы-карыстоуваецца iнфармацыйна насычаны, стылёва разгалiнаваны, лексiчна i сiнтаксiчна разнастайны тэкставы матэрыял, прапануецца шырокi спектр паслятэкставых заданняу (на-пiсанне эсэ, нарысау, публiцыстычных прамоу; дадатковыя паведамленш па прафесiйнай i сацыяльна-культурнай тэматыцы; вывучэнне энцыклапедычнай i даведачнай л^аратуры; самастойная пошукавая дзейнасць i шш.). Усё гэта стымулюе развiццё вуснага маулення. Поруч з фармiраваннем уласна лшгвютычных ведау пашыраецца кругагляд студэнтау, на-запашваецца iх iнтэлектуальны патэнцыял, што у цэлым дэтэрмiнуе агульную духоуную культуру моладзi.
На сённяшш дзень у Беларусюм дзяржауным тэхналапчным унiверсiтэце на белару-скай мове выкладаецца трыццаць вучэбных дысцыплiн, сярод яюх не толькi гуманiтарныя, але i такiя, як «Асновы вядзення лясной гаспадарю i лесакарыстання», «Асновы шжынер-най творчасцi i шаватыка», «Асновы iнавацыйнай дзейнасцi», «Дэндралогiя», «Засцярога металау ад карозii», «Лясная тралопя з асновамi радыёэкалогii», «Матэрыялазнауства i апрацоука матэрыялау», «Матэрыялазнауства i тэхналопя канструкцыйных матэрыялау», «Машыны i абсталяванне прадпрыемствау будаушчых матэрыялау», «Тэарэтычная мехашка», «Тэорыя аутаматычнага кiравання», «Тэхналогiя рэдакцыйна-выдавецкай справы», «Этна-графiчныя рэсурсы турызму» i iнш.
Вышэйпералiчаныя дысцыплiны забяспечаны адпаведнымi вучэбнымi дапаможнiкамi на беларускай мове, цалкам або часткова створаны вучэбна-метадычныя комплексы (у тым лшу электронныя) па 29 вучэбных дысцыплшах I ступенi вышэйшай адукацыi. На сённяшш дзень Беларуси дзяржауны тэхналапчны ушверстт валодае дастатковымi магчымасцямi для аргашзацып навучання на беларускай мове. Тыпавыя вучэбныя планы i вучэбныя планы па усiх спецыяльнасцях распрацаваны на беларускай мове. Па шэрагу дысцыплiн падрыхта-ваны адпаведныя вучэбныя выданш i дыдактыка-метадычнае забеспячэнне - звыш 530 най-менняу па уах спецыяльнасцях, створаных за апошшя 20 гадоу толькi супрацоУнiкамi БДТУ.
Ушверстт паспяхова выконвае План мерапрыемствау па папулярызацыi i пашырэннi сферы выкарыстання беларускай мовы у жыцщ грамадства на 2010 i наступныя гады. На сiстэмнай аснове рыхтуюцца творчыя i сацыяльна-адукацыйныя праекты, праводзяцца алiмпiяды па беларускай мове; аргашзуюцца сустрэчы з пiсьменнiкамi, прадстаунiкамi на-вуковай i творчай iнтэлiгенцыi, студэнтамi наведваюцца усе знакавыя мерапрыемствы куль-турна-асветнiцкага характару гарадскога i рэспублшанскага узроуняу. Такiя iнiцыятывы аб'ектыуна стымулююць цiкавасць студэнцкай моладзi да актуальных праблем беларускай мовы, пытанняу псторып, лiтаратуры i культуры.
Звыш 40 артыкулау - рубрыка «Роднае слоука» - надрукавана у газеце «Мшская прауда». Аутар рубрыкi, загадчык кафедры рэдакцыйна-выдавецюх тэхналогiй Кулiковiч У. I., стау пераможцам VI Фестывалю нефармальнай адукацып i у 2017 г. узнагароджаны Граматай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублт Беларусь.
З мэтай захавання народных традыцый кафедрай турызму i прыродакарыстання штогод практыкуецца правядзенне абрадавых святау («Каляды» i «Гуканне вясны»), у яюх актыуна прымаюць удзел студэнты БДТУ. У распрацаванай экалагiчнай сцежцы «Казка Негарэль-скага лесу» выкарыстоуваюцца персанажы беларускай мiфалогii i элементы традыцыйных рамёствау беларусау [1, 2].
Беларускамоуная творчасць навучэнцау i выкладчыкау унiверсiтэта удасканальваецца у межах дзейнасщ студэнцкага аб'яднання «Пошук» i л^аратурнага клуба «Ветлiца». Ва унiверсiтэце выдаецца лiтаратурна-мастацкi альманах «AVE» (выйшла восем нумароу). Студэнты рэгулярна бяруць удзел у Рэспублшансюм конкурсе навуковых прац, Рэспубль канскiм конкурсе лiтаратурнай творчасщ студэнтау вышэйшых навучальных устаноу «Ау-тограф», штогадовых унiверсiтэцкiх конкурсах i атрымлiваюць прэстыжныя узнагароды. Усе навуковыя i творчыя работы i праекты выкананы на беларускай мове.
Аналiз вынiкау адукацыйнай працы у БДТУ паказвае, што беларускамоуныя праекты генеруюць большую частку высакаякаснага патрыятычнага зместу. На рэгулярнай аснове працуюць гурткi лiнгвакультуразнаучай накiраванасцi, якiя уваходзяць у студэнцкае наву-ковае аб'яднанне «Пошук» («Памяць», «Пазнай свой край», «Мая Радзiма - Беларусь», «Спадчына», «Патрыёт», «Крынiца», лiтаратурны клуб «Ветлща»). Напрыклад, на ушвер-сiтэцкi конкурс навукова-даследчых i творчых прац студэнтау па грамадсюх i гуманiтарных навуках штогод падаецца звыш 200 прац, выкананых на беларускай мове. У перыяд з 2015 па 2017 гады удастоены I катэгорып 9 студэнцюх прац, II - 33 працы, III - 27 прац.
З мэтай вяртання гютарычнай памяцi аб Вялiкай Айчыннай вайне быу распрацаваны пастаянна дзеючы праект «Жыву i помню» у межах працы гуртка «Памяць» (кафедра беларускай фшалогл). Дзейнасцю гуртка ахоплены практычна усе студэнцкiя групы. Матэры-ялы неаднаразова прадстаулялюя на шматлшя рэспублiканскiя выставы i конкурсы i ат-рымлiвалi высокую ацэнку. Сярод апошшх перамог - Дыплом I ступеш i грашовы прыз у намшацьп «Мае гераiчныя продкi» на рэспублшансюм конкурсе «Памяць роду: мшулае ва-чыма сучасшкау» (узнагароджаны студэнцю гурток «Памяць» УА «Беларускi дзяржауны тэхналагiчны ушверстт» (юраушк - Кузьмiч В. А., дацэнт кафедры беларускай фшалогл, выдатнiк адукацыi, заслужаны работшк адукацыi Беларусi; навуковы кансультант - дацэнт Шахаб В. В.). На конкурс бы1Ш прадстаулены рукапiсы дзвюх кнiг, створаных студэнтамi БДТУ. Матэрыяльная узнагарода, атрыманая студэнтамi, была наюравана на будаунщтва мемарыяльнага комплексу «Трасцянец». У разглядаемым кантэксце вышэйзгаданы праект -гэта феномен калектыунай свядомасцi цэлай нацыi, таму што аднауленне гiстарычнай па-мяцi дае найбольшы плён, калi яно адбываецца праз прызму асабiстых перажыванняу кан-крэтных людзей, з якiх нанова складаецца карщна велiзарнага подзвiгу народа. На жаль, з часам пэуныя падзеi могуць наогул забывацца i нават пераацэньвацца. Пры гэтым страчва-ецца засцерагальная функцыя гiстарычнай памящ, якая захоувае тоеснасць народа. Сучас-ная моладзь часам неахвотна звяртаецца да трапчных старонак нашай мiнуушчыны i, горш за тое, ацэньвае iх у адрыве ад пстарычнага кантэксту як нешта абстрактнае. Асабютае пе-ражыванне мiнулага, наадварот, напауняе моладзь глыбока патрыятычным зместам i выво-дзiць грамадзянска-патрыятычнае i прафесшнае выхаванне на вышэйшы узровень. Сямей-ная гiсторыя - ключ да ажыулення i умацавання дзяржаунай щэалогл, гэта той фактар, якi робщь пстарычныя iсцiны зразумелымi кожнаму грамадзяншу i павышае адказнасць асобы перад дзяржавай ва уах сферах жыццядзейнасщ, у тым лiку у прафесшнай. Студэнты усве-дамляюць месца кожнай сямЧ i кожнай асобы у супольным развiццi грамадства i разуме-юць прычыны, мэты i наступствы сваёй дзейнасцi. Беларуская мова пры гэтым выконвае функцыю ланцуга, яю мацуе памяць i будзе трансляваць яе ужо нашчадкам цяперашнiх студэнтау.
У БДТУ таксама назапашаны пазiтыуны вопыт па арганiзацыi маштабнага навучання беларускай мове выкладчыкау i супрацоУнiкаУ установы. Так, у 1991-1995 гадах на базе ушверстта функцыянавау Унiверсiтэт беларускай мовы, гiсторыi i культуры, у межах дзейнасщ якога былi аргашзаваны лекторыi, практычныя заняткi для уах зацiкауленых у павышэннi узроуню гумаштарных ведау. Пасля заканчэння навучання слухачам было выда-дзена адпаведнае пасведчанне. У вышку грунтоунай моунай падрыхтоую прафесарска-выклад-чыцкага складу была створана вялшая колькасць беларускiх прафесiйных слоушкау, вучэб-най i метадычнай л^аратуры, выкладанне многiх дысцыплiн ажыццяулялася па-беларуску. Прафесарска-выкладчыцю склад БДТУ валодае беларускай мовай у належнай ступеш, i аб-салютная большасць сённяшнiх навукова-педагапчных кадрау можа выкладаць вучэбныя дысцыплшы, у тым лiку профшьныя, па-беларуску.
Заключэнне. Запатрабаванне у беларускай мове як у сродку выхавання i адукацыi -гэта натуральны вышк палiтыкi нашай дзяржавы, накiраванай на узмацненне дзяржаунасцi, павышэнне этнакультурнай прыцягальнасщ нашай краiны для замежных турыстау. Нацыя-нальны элемент у выхаванш, заснаваны на вывучэннi мовы, набывае асаблiвае значэнне сёння, калi у грамадска-культурным жыццi попыт на нацыянальную мову у адукацыi вый-шау на зусiм iншы узровень i ператварае яе у магутны фактар нацыянальнага будаунiцтва. Акрамя таго, беларускамоуная адукацыя па спецыяльнасщ дапамагае кансалщаваць нацыянальную адукацыйную i прафесшную супольнасць, а таксама стрымлiвае адток каштоуных навуковых кадрау у крашы блiжняга i далёкага замежжа. Таюм чынам, попыт на беларуска-моуную адукацыю у першую чаргу абумоулены аб'ектыунымi патрабаваннямi беларускай
эканомЫ i дзяржаунасщ. Рэальныя вынт ужывання беларускай мовы у БДТУ, пацверджа-ныя высокiмi узнагародамi i выдатнымi адукацыйна-выхаваучымi i навуковымi дасягнен-нямi, сведчаць аб вартасцi беларускай мовы ва уах сферах адукацыйнага працэсу.
Л1таратура
1. Зданович Н. И., Каплич В. М., Шапорова Я. А. Концепция проектируемой экологической тропы «Сказка Негорельского леса» // Труды БГТУ. 2015. № 1 (174): Лесное хозяйство. С. 256-259.
2. Экологическая тропа «Сказка Негорельского леса» как объект образовательного туризма / Н. И. Зданович [и др.] // Труды БГТУ. 2017. Сер. 1, № 1 (192): Лесное хозяйство, природопользование и переработка возобновляемых ресурсов. С. 74-78.
References
1. Zdanovich N. I., Kaplich V. M., Shaporova Y. A. The concept of the projected ecological path "The Tale of the Niegoreloye Forest". Trudy BGTU [Proceedings of BSTU], 2015, no. 1 (174), Forestry, pp. 256-259 (In Russian).
2. Zdanovich N. I., Shaporova Y. A., Kaplich V. M., Bachur O. V. Ecological path "The Tale of the Niegoreloye Forest" as an object of educational tourism. Trudy BGTU [Proceedings of BSTU], 2015, issue 1, no. 1, Forestry, Nature Management, Processing of Renewable Resources, pp. 74-78 (In Russian).
Информация об авторе
Шахаб Вольга Васшьеуна - кандыдат педагапчных навук, дацэнт, намесшк начальшка вучэбна-метадычнага аддзела. Беларуси дзяржауны тэхналапчны ушвератэт (220006, г. Мшск, вул. Свярдлова, 13а, Рэспублка Беларусь). E-mail: [email protected]
Information about the author
Shahab Olga Vasil'evna - PhD (Pedagogics), Deputy Head of the Educational-Methodical Department. Belarusian State Technological University (Sverdlova str., 13a, 220006, Minsk, Republic of Belarus). E-mail: [email protected]
Поступила 15.05.2017