Научная статья на тему 'THE PROBLEM OF STATE AND CHURCH CORRELATION AS REFLECTED IN THE WORKS OF MATEUSZ BEMBUS'

THE PROBLEM OF STATE AND CHURCH CORRELATION AS REFLECTED IN THE WORKS OF MATEUSZ BEMBUS Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
18
3
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
ВАРШАЎСКАЯ КАНФЕДЭРАЦЫЯ / ДЗЯРЖАВА / "ЕРАСЬ" / ЕЗУіТЫ / КАТАЛіЦЫЗМ / КОНТРРЭФАРМАЦЫЯ / РЭЧ ПАСПАЛіТАЯ / ТАЛЕРАНЦЫЯ / ЦАРКВА / WARSAW CONFEDERATION / STATE / "HERESY" / JESUITS / CATHOLICISM / COUNTER-REFORMATION / POLISH-LITHUANIAN COMMONWEALTH / TOLERANCE / CHURCH

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Bortnik I.

The object of the research is the works of the Jesuit theologist and philosopher Mateusz Bembus, who lived at the end of XVI - the beginning of XVII. The subject of the research is the ideas about state and church correlation in the works of Mateusz Bembus. As a result of the conducted research the following main Bembus’s ideas on state and church correlation were identified: the idea of monoconfessional state, the idea of spiritual and state power collaboration and at the same time guaranteering right immunity for the Catholic Church, the idea of temporary and limited tolerance towards adherents of different creed. The idea of monoconfessional state is grounded with the help of the following three arguments: theological, political and pragmatic, legal. The issues of guaranteering rights for the Catholic Church take a significant space in the works of Bembus. Bembus insists on the importance of state compulsion on adherents of different creed, but he never touches upon the aspect of laying specific sanctions over them.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «THE PROBLEM OF STATE AND CHURCH CORRELATION AS REFLECTED IN THE WORKS OF MATEUSZ BEMBUS»

УДК 87/3(Бел.)

ПРАБЛЕМА СУАДНОС1Н ДЗЯРЖАВЫ I ЦАРКВЫ У ТВОРАХ МАЦЕЯ БЕМБУСА

канд. фтас. навук, дац. 1А. БОРТН1К (Полацк дзяржауны ушверсШэт)

Аб'ектам дадзенага даследавання з'яуляюцца творы езущкага тэолага i фЛосафа канца XVI - па-чатку XVII стст. Мацея Бембуса. Прадметам выступаюць iдэi адносна праблемы суадност дзяржавы i царквы, змешчаныя у творах М. Бембуса. У вытку праведзенага даследавання ôbwi выяулены наступныя асноуныя iдэi, ятя датычаць вышэйназванай праблемы: iдэя монаканфесшнай дзяржавы, iдэя супрацоунщтва царкоунай i дзяржаунай улады пры забеспячэнт недатыкальнасц правоу каталщкай царквы, iдэя часовай абмежаванай талеранцъи у дачынент тшаверцау. 1дэя монаканфесшнай дзяржавы абгрунтоуваецца з дапамогай тэалагiчнага, палтыка-прагматычнага i прававога аргументау. Вялшае значэнне у творах М. Бембуса нададзена пытанням забеспячэння у дзяржаве канкрэтных правоу каталщкай царквы. М. Бембус настойвае на неабходнасц дзяржаунага прымусу у дачынент да тшаверцау, аднак, не закранае пытанне аб выкарыстанн да ix канкрэтных санкцый.

Ключавыя словы: Варшауская канфедэрацыя, дзяржава, "ерась ", езуты, каталщызм, Контррэ-фармацыя, Рэч Паспалiтая, талеранцыя, царква.

У грамадска-палиычнай думцы Вялшага Княства Лиоускага у апошняй трэщ XVI - першай пало-ве XVII стст. адзш з найбольш уплывовых наюрункау быу прадстаулены творчасцю езущюх штэлектуалау. Адным з прадстаушкоу езущкай думю Вялшага Княства Лггоускага i Польскага Каралеуства першай паловы XVII ст. з'яуляуся Мацей Бембус (1567-1645). Ён нарадзiуся у Познанц у 1587 г. устуту у ордэн езуггау. У канцы XVI - пачатку XVII стст. М. Бембус выкладау фшасофда i тэалогю у езуiцкiх калегiумах Польшчы. У 1601-1612 гг. ён працавау у Вшенскай езуiцкай акадэмii, дзе выкладау фшасофда i тэалогiю. У 1612-1618 гг., пасля смерщ П. Скарп, М. Бембус займау пасаду прапаведшка караля Жыгiмонта III Вазы. У далейшым ён працавау у розных езущюх навучальных уста-новах Польшчы, у тым лiку быу рэктарам езущкага калепума у Познанi (1621-1623), з'яуляуся дарадцам польскiх правiнцыялау, актыуна удзельнiчау у рэлiгiйным i грамадсюм жыццi ордэна, у 1625 г. некалью месяцау выконвау функцыi вщэ-правшцыяла Польскай правiнцыi ордэна езуiтау [1, s. 419-420]. Мацей Бембус яшчэ падчас працы у Вiленскай акадэмп зарэкамендавау сябе як таленавiты рэлтйны прапаведнiк, хаця сваiх казанняу друкам не выдавау [1, s. 420]. У пазнейшы перыяд сваёй дзейнасщ ён пакiнуУ значную колькасць надрукаваных творау тэалагiчнага, рэлiгiйна-палемiчнага, рэлiгiйна-этычнага i грамадска-палиычнага зместу.

Аб'ектам дадзенага даследавання з'яуляюцца творы М. Бембуса, у яюх прадстаулена праблематы-ка суадносш дзяржаунай i царкоунай улады: "М1р, якi не з'яуляецца мiрам..." ("Pax non pax...", Кракау, 1615; перавыдадзены у перакладзе на польскую мову у анталогii „Filozofia i mysl spoleczna" [2]), "Камета, тое ёсць пагроза з неба" (Kometa, to jest pogrozka z nieba", 1619). Першая з гэтых прац уяуляе з сябе палемiчны твор, сюраваны супраць пратэстантау у якасцi адказу на праект некаторых пратэстанцкiх дзеячоу 1613 г. аб пагадненнi з каталщкай царквой. Другая праца уключае у сябе разважаннi з нагоды з'яулення на небе каметы, што лiчылася знакам магчымых боскiх кар. Гэтыя разважаннi у сваю чаргу выступш стымулам для разгляду шэрагу сацыяльных праблем Рэчы Паспалiтай.

Прадметам дадзенага даследавання выступаюць ^i адносна праблемы суадносш дзяржавы i царквы, ямя змяшчаюцца у названых творах М. Бембуса. Адпаведна, мэта прадстауленай працы -выяуленне i аналiз асноуных iдэй адносна узгаданай праблематыкi у творчасцi Мацея Бембуса.

Праблематыка творау М. Бембуса да гэтага часу не станавшася прадметам грунтоунага навуковага аналiзу. Асобныя яе элементы разглядалюя у працах польсюх навукоуцау, прысвечаных жыццю i дзейнасщ езущкага штэлектуала [3]. Погляды М. Бембуса як прыклад рэлiгiйнай нецяртмасщ каротка узгадваюцца у працах польсюх даследчыкау З. Аганоускага i У. Аугустыняк [4, s. 118; 6, s. 58].

Праблема суадносш дзяржавы i царквы у грамадстве вырашалася М. Бембусам у рэчышчы контр-рэфармацыйнай iдэi монаканфесiйнай дзяржавы. У гэтай сувязi вострай крытыцы падлягау акт Варшаускай канфедэрацыi, якi забяспечвау свабоду веравызнання сярод шляхты у Рэчы Паспалiтай.

Iдэя монаканфесiйнай дзяржавы абатралася на некалькi аргументау. Першым сярод iх выступае тэалагiчны аргумент. Паводле яго, "ерась", пад якой разумеецца адыход ад каталщкай артадоксп у форме розных пострэфармацыйных вучэнняу, разглядаецца як найцяжэйшы грэх, як "bluznienie wiary swiçtey

СЬтеезаа^Ыеу КаШоИсЫеу", "duchowe cudzolostwo у balwochwalstwo" [6, 21-22]1. Свабода веравыз-нання, на думку М. Бембуса, дае прастор для з'яулення розных вучэнняу, якiя yтрымлiваюць у сабе зня-вагу Бога [2, э. 465-466]. Падкрэслiваецца прынцыповы антаганiзм каталщызму i "ерасяу"; спробы iх прымiрэння ацэньваюцца як спробы "pojednaC diabla z Chrystusem" [2, э. 461]2. У гэтай сувязi можна вы-лучыць паралелi з iдэяй шшага выбiтнага езуiцкага iнтэлектуала П. Скарп аб тым, што цярпiмасць ад-носна "ератыкоу", што забiваюць душы, рауназначная з цярпiмасцю да забойцау [7, к. 6-7]. Разам з "ератыкамГ' М. Бембус востра крытыкуе так званых "палиыкау", пад якiмi мелiся на увазе каталiкi, што талерантна ставшся да шшаверцау i iмкнулiся да рэлiгiйнага мiру, абвшавачваючы iх у рэлiгiйным iндыферэнтызме [6, s. 35]. Прымiрэнне з "ератыкамГ', на яго думку, магчымае толью пры умове пакаяння i навяртання у каталiцызм апошнiх.

Некалькi шакшае стауленне у М. Бембуса да праваслауя, якое, паводле яго, пстарычна узыходзщь да апостальскай традыцыi. Пры гэтым М. Бембус прызнавау толью манархiчную мадэль хрысцiянскай царквы на чале з рымсюм папам як пераемшкам апостала Пятра [8, к. 12]. Таму непадпарадкаванне праваслаунай царквы рымскаму папе i наяунасць спець^чных элементау у яе веравучэннi i кульце, якiя не адпавядаюць канонам каталщызму, разглядаюцца як "схiзма". Неабходна мець на увазе тое, што твор-часць М. Бембуса прыходзшася на час вострых рэлтйных канфлштау у Рэчы Паспалiтай, выклiканых Брэсцкай царкоунай унiяй. У творы "Камета" "грэцкая схiзма" i нежаданне праваслауных прызнаваць унiю з каталiцкай царквой разглядаюцца як адна з важнейшых негатыуных з'яу ("грахоу") у Рэчы Паспалиай [6, s. 23-24]. М. Бембус актыуна выступау у падтрымку yнiяцкай царквы (асабiста прымау удзел у сшодзе унiяцкай царквы у Львове у 1629), бачачы у ёй сродак выпраулення "памылак" праваслаунай царквы i забеспячэння дагматычнага i арганiзацыйнага адзiнства пры захаваннi спецы^чных абрадау, цырымонiй i мовы набажэнства для асобных цэрквау. У сваiм познiм творы "Заклiк да каталщкага адзiнства" („Wzywanie do jednosci katolickiej", Кракау, 1629) ён заклiкаy праваслауных Рэчы Паспалиай да прыняцця "новай унii" з каталiцкай царквой. Асаблiвы нацiск аутар надавау iлюстрацыi працяглай трацыцыи падпарадкавання yсходнiх цэрквау Рыму, Фларэнтыйскай унii 1439 г., якая была ухвалена у тым л^ i праваслауным духавенствам Польшчы i ВКЛ [8, к. 16-17]. У цэлым М. Бембус звяртаецца да праваслауных у даволi лагодным тоне, пазбягае швектыу, што можна патлумачыць надзеямi на перамогу yнiянiсцкiх тэндэнцый у межах праваслаунай царквы.

М. Бембус выкарыстоувае таксама у сваiх творах палггыка-прагматычны аргумент на карысць iдэi монаканфесiйнай дзяржавы. Сутнасць яго палягае у разуменнi рэлiгiйнага адзшства як важнейшага фактару грамадскай стабшьнасщ. Дадзены аргумент абгрунтоуваецца спасылкамi не толью на хрысцiянскiх, але i на антычных мыслiцеляy, у яюх знаходзяцца сцвярджэннi наступнага кшталту: "Wyznawanie jednej i tej samej тиЫ o Bogu, nier6znienie si§ wzajemnie sposobem zycia i obyczajami mogц. zapelnic najlepszц. zgod§ ки og6lnemu pozytkowi" [2, s. 463]3. Сярод аутарытэтау у гэтай справе узгадваецца таксама знакамiты i па-пулярны у грамадскай думцы Рэчы Паспалггай нiдэрландскi фiлосаф канца XVI - пачатку XVII стст. Юст Лшсш [2, s. 462]. Згодна з разважаннямi М. Бембуса, панаванне у дзяржаве аднаго рэлiгiйнага веравызнан-ня - цалкам разумная i нармальная з'ява, у той час як шматканфесшнасць указвае на ненармальны стан, што становщца крынiцай сацыяльных канфлштау, у тым лiку ва узброенай форме: "2 г6£пю w pogl^dach religijnych pozostajц. i czerpiц. pozywk§ wasnie mi§dzy ludzmi" [2, s. 464]4. Дадзеныя погляды асвячалiся таксама аутарытэтам польских каралёу Ягайлы i Жыгiмонта I Старога [2, s. 463]. Грамацзянскiя войны у Францыi у другой палове XVI ст., а таксама рэлшйна-палиычныя канфл^ы у Англii у сярэдзiне XVI ст. вышкал^ у ацпаведнасцi з пацобнымi разважаннямi, з наяyнасцi у грамадстве розных рэлiгiйных груп [2, s. 463].

Палiтыка-прагматычны аргумент карыстауся папулярнасцю у межах контррэфармацыйнай думкц у прыватнасцi, ён сустракаецца у творах П. Скаргi i Ф. БiркоУскага [7, k. 15; 9, s. 9-10]. У той жа самы час у пратэстанцкай лиаратуры мiжканфесiйны мiр абвяшчаецца крынiцай грамадскай згоды, а менавiта рэлiгiйная нецяртмасць - крынiцай сацыяльных канфлiктаУ; вша за рэлшйныя войны у заходнееурапейсюх краiнах ускладаецца на неталерантных дзеячоу каталiцкай царквы, перадусiм езуiтаy [10, к 31-32, 36-43; 11, s. 282-283; 12, s. 355-357; 13, s. 219-225, 239-240; 14, s. 156].

1"знявага святой хрысщянскай каталщкай веры", "духоунае пралюбадзейства 1 щалапаклоннщтва" (пер. аут.).

2„злучыць д'ябла з Хрыстом" (пер. аут.).

3"З адрозненняу у рэлтйных поглядах вышкаюць жыццёвыя разлады пам1ж людзыш. ЛюдзЦ яюя прытрымл1ваюцца розных веравызнанняу, не могуць заключыць пам1ж сабой трывалага 1 сапрауднага м1ру" (пер. аут.).

4 "З рэлтйных адрозненняу вышкаюць 1 абвастраюцца сварю пам1ж людзыш" (пер. аут.). Пра тое ж размова на 468-469.

Крытыка Варшаускай канфедэрацыи у М. Бембуса абапiраецца таксама на прававы аргумент, згод-на з яюм узгаданы дакумент нельга лiчыць сапраудным заканадаучым актам Рэчы Паспалггай, таму што ён не быу ухвалены аднагалосна yсiмi станамi, уключаючы каталiцкае духавенства [2, s. 467]. Дадзены аргумент таксама займау шырокае месца у творах каталiцкiх, асаблiва езуiцкiх, iдэолагаy.

Выкарыстанне узгаданых традыцыйных у каталiцкай думцы аргументау супраць рэлшйнай талеранцыi спалучаецца з распаyсюджанымi у контррэфармацыйнай лiтаратуры абвiнавачваннямi "ератыкоу" у крывадушшы, што праяуляецца у iнструментальным разуменнi феномена талеранцыi. М. Бембус адзначае жорстю Уцiск, якому падлягаюць каталiкi у тых дзяржавах (Антя, Галандыя, Саксонiя), дзе улада знаходзiцца у руках пратэстантау. Таксама ён выяуляе супярэчнасць памiж дэкла-руемай пратэстантамi Рэчы Паспалiтай свабодай веравызнання i адмауленнем рэлiгiйнай талеранцыи у творчай спадчыне аутарытэтнага швейцарскага рэфарматара-кальвшста Тэадора Безы, адпаведная цы-тата якога прыведзена у творы "Мiр, якi не з'яуляецца мiрам" [2, s. 468-469]. Дадзеныя з'явы знайшлi адлюстраванне i адпаведную штэрпрэтацыю таксама у шматлiкiх творах рымска-каталщюх i yнiяцкiх мыслiцеляy [15, а 147; 16, s. 397; 17, s. 363, 366; 18, s. 10, 13-14; 19, s. 140-143].

Адмауленне свабоды веравызнання спалучаецца у творчасцi М. Бембуса з пастулiраваннем неабходнасцi цеснага супрацоУнiцтва дзяржаунай i царкоунай улады. Галоуная функцыя царквы - гэта духоунае выхаванне вершкау у накiрунку дасягнення "вечнага выратавання", а таксама навяртанне у "юцшную веру" тых, хто знаходзiцца па-за межамi каталiцкай царквы, i духоуная абарона ад "ерасяу". Абавязкам дзяржаунай улады абвяшчаецца "strzezenie praw Kosciola oraz zwalczanie jego nieprzyjaci61 i wrog6w, naruszaj^cych jego spok6j i rozbijaj^cych jego jednosC" [2, s. 471].5.

Сцвярджэнне абавязку дзяржаунай улады выкарыстоуваць уласцiвыя ёй механiзмы для забеспя-чэння пануючага статусу каталщкай царквы вынiкае з пашыранай у каталщюм свеце у Сярэднявеччы тэорыи "двух мячоу". Розныя каталiцкiя мыслiцелi позняга Сярэднявечча i ранняга Новага часу, разва-жаючы аб адносшах да дзяржаунай улады, якая не выконвае свае функцыi перад царквой, рабш з гэтай тэорыi высновы аб праве царкоунай улады на аргашзацыю грамадскага непадпарадкавання i змяшчэнне з пасад дзяржауных кiраУнiкоУ у выпадку разыходжання спосабу iх праулення з патрабаваннямi боскага i натуральнага права. Дадзеныя iдэi набылi актуальнасць ва умовах Контррэфармацыi для абгрунтавання барацьбы з тымi дзяржаyнымi уладам^ якiя адыходзiлi ад каталiцкай царквы. У контррэфармацыйнай думцы Вялшага Княства Лиоускага i Польскага Каралеуства падобныя iдэi знайшлi увасабленне у розных варыянтах канцэпцыi "капланскага каралеуства", змешчанай у творах С. Ажахоускага, С. Гозiя П. Скаргi, Я. Вуйка i iншых мыслiцеляy [17, s. 105; 20, k. 47; 21, s. 83-84, 96-97, 111; 22, s. 213-214].

М. Бембус не выбудоувае тэарэтычнай канцэпцыi суадносш царкоунай i дзяржаунай улады. Большая увага у яго творах нададзена канкрэтным правам каталiцкай царквы, яюя павiнны быць забяспечаны у дзяржаве. Сярод iх узгадваюцца недатыкальнасць культавых пабудоу (касцёлау i кляштароу) i царкоунай маёмасцi, у тым лiку зямельнай, а таксама недапушчальнасць iх выкарыстання у свецкiх мэ-тах, права царквы на атрыманне дзесяцiны, падатковы iмунiтэт царквы, права на ажыццяуленне царкоунага суду i выкананне яго рашэнняу дзяржаyнымi органамi улады, права царквы i кляштароу на набыццё зямельнай маёмасцi [2, s. 466; 6, s. 24-29]. Правы каталщкай царквы, на думку М. Бембуса, парушалюя у вышку захопу прадстаyнiкамi шляхты пострэфармацыйных канфесш культавых будынкау i iншай царкоунай маёмасщ у сваiх уладаннях, адмовы iмi у выплаце царкоуных дзесяцш, скасавання абавязку выканання органамi дзяржаунай улады рашэнняу царкоуных судоу у справах "ерасГ i г.д. Не-абходна адзначыць, што у другой палове XVI - першай трэщ XVII стст. праблема сошро8Шо Швт звязаная з вызначэннем правоу каталщкай царквы i звязаных з iмi адносiн памiж шляхтай i каталiцкiм духавенствам у шляхецкiх маёнтках, была прадметам шыроюх дыскусiй як на пасяджэннях соймау, так i у сацыяльна-палiтычнай лiтаратуры Рэчы Паспалггай [4, s. 29-93, 99-121]. М. Бембус, як i шматлiкiя шшыя прадстаyнiкi контррэфармацыйнай думкi, супрацьпастауляу лептымныя правы каталiцкай царквы, яюя пастаянна парушалiся пасля Рэфармацыi, нелептымным, на яго думку, правам пострэфармацыйных канфесш, што вынiкалi з акту Варшаускай канфедэрацыи [2, s. 466-467].

Заслугоувае на увагу таксама пытанне канкрэтных мерапрыемствау па барацьбе з "ерасямГ', пра якое шмат гаворыцца у творах М. Бембуса. Ён падкрэ^вае недапушчальнасць беспакараннага стаулення да праяу "ерасi" i "блюзнерства", якiя нясуць з сабой пагрозу для грамадскага спакою [2, s. 464-465]. Падобныя заявы былi у цэлым уласцiвыя для контррэфармацыйнай думю. У той жа час канкрэтны змест таго, што разумелася пад барацьбой з "ерасямГ, нярэдка быу розным у залежнасщ ад падыходу таго цi iншага аутара, а таксама ад асаблiвасцяy сацыяльна-палпычнай сiтуацыi, ва умовах якой стварауся той цi

5„абарона правоу царквы 1 барацьба з яе непрыяцелям1 1 ворагамЦ што парушаюць яе спакой 1 падрываюць яе адзшства" (пер. аут.).

шшы твор. Гэта датычыць i контррэфармацыйнай думкi у Рэчы Паспалiтай, нягледзячы на тое, што у цэлым тут сацыяльна-палiтычныя умовы спрыялi актуалiзацыi дастаткова мяккiх падыходау у справе рэлшйнай iнталеранцыi. Так, напрыклад, П. Скарга у працы "Засцеражэнне да каталшоу аб паводзiнах з ератыкамГ найблiжэйшымi задачамi у барацьбе з шшаверствам лiчыць неабходнасць выдалення пратэстантау з каралеусюх гарадоу i рэстытуцып захопленай шляхтай падчас Рэфармацыi маёмасщ каталiцкай царквы [18, к. 32]. Што датычыць творчасщ М. Бембуса i найперш яго твору "М1р, якi не з'яуляецца мiрам", дзе закранаецца узгаданая праблематыка, нiякай канкрэтыю у справе дэклараванай неабходнасцi пакарання "ератыкоу" няма. У кантэксце крытыю Варшаускай канфедэрацыi можна звяр-нуць увагу на наступную фразу: "Wyznawajcie, co chciecie, nie przeszkadzamy; nie dr^czymy was karami, ale nie naruszajcie i nie tykajcie naszych praw. Powsztrzymywajcie wasze oczy i uszy od naszych spraw. W przeciwnym razie chciecie nie pokoju z nami, ale bezkarnego naruszania naszych praw (...)" [2, s. 467]6. З гэтай фразы вышкае, што езуiцкi iдэолаг быу вымушаны лiчыцца з фактам шматканфесiйнай атуацып у Рэчы Паспалiтай, а таму барацьба з "ерасямГ у яго словах рэштэрпрэтуецца у барацьбу за захаванне правоу каталiцкай царквы ад парушэнняу з боку "ератыкоу", што азначала па сутнасщ згоду на дапуш-чальнасць абмежаванай рэлiгiйнай талеранцыь Можна пагадзiцца з думкай У. Аугустыняк, якая вылучы-ла у поглядах М. Бембуса прызнанне часовай талеранцып як неабходнага зла (...)"[4, s. 118]7.

Такiм чынам, аналiз творчасцi Мацея Бембуса дазволiу выявщь у яе межах наступныя асноуныя iдэi паводле праблемы суадносiн дзяржавы i царквы: iдэя монаканфесiйнай дзяржавы, iдэя супрацоУнiцтва духоунай i дзяржаунай улады пры забеспячэннi недатыкальнасцi правоу каталщкай царквы, iдэя часовай абмежаванай талеранцып у дачыненнi да шшаверцау.

Л1ТАРАТУРА

1. Bednarski, S. Bembus Mateusz / S. Bednarski // Polski Slownik Biograficzny. - T. 1, z. 2-5 / [kom. red. W. Konopczynski (red. glöwny) et al.]. - Warszawa : PAU, 1935. - S. 419-420.

2. Bembus, M. Poköj, ktöpy nie jest pokojem / M. Bembus // Filozofia i mysl spoleczna XVII wieku: 700 lat mysli polskiej / wybral, oprac., wst^pem i przypisami opatrzyl Z. Ogonowski. - Warszawa, 1979. - Cz. 1. - S. 459-472.

3. Darowski, R. Mateusz Bembus SJ (1567-1645), profesor filozofii w Poznaniu / R. Darowski // Archiwum filozofii i mysli spolecznej. - Т. 31. - Wroclaw, 1985. - S. 213-228.

4. Augustyniak, U. Panstwo swieckie czy ksi^ze? Spör o rol§ duchowienstwa katolickiego w Rzeczypospolitej w czasach Zygmunta III Wazy : wybör tekstöw / U. Augustyniak. - Warszawa : Semper, 2013. - 688 s.

5. Ogonowski, Z. Z zagadnien tolerancji w Polsce XVII wieku / Z. Ogonowski. - Warszawa : PWN, 1958. - 349 s.

6. Bembus, M. Kometa to iest pogrozka z nieba na postrach, przestrog^, y upomnienie ludzkie, pokazana w roku [...] / M. Bembus. - Kraköw : A. Piotrkowczyk, 1619. - 54 s.

7. Skarga, P. Proces konfoederatiey / P. Skarga. - Kraköw : A. Piotrkowczyk, 1595. - 20 k.

8. Bembus, M. Wzywanie do iednosci katholickiey narodu ruskiego, religiey graeckiey z Kosciolem rzymskim [... ] / M. Bembus. - Kraköw : A. Piotrkowczyk, 1629. - 26 k.

9. Birkowski F. Kwiat opadaj^cy abo Nagrobk Gustawa Adolfa, kröla szwedskiego / F. Birkowski // Mowy pogrzebowe i przygodne : w 2 cz. / F. Birkowski ; z portr., oraz z krytyczna ocen^ möwcy przez ks. A. Szlagowskiego. - Warszawa : Ksi^garnia Gebethnera i Wolfa, 1901. - Cz. 2. - 262 s.

10. Niemojewski, J. Apologia to jest dowody i obrona konfesjej kosciolöw polskich / J. Niemojewski. - Kraköw : M. Wierzbi^ta, 1572. - 773 s.

11. Obrona przeciw procesowi konfederacyjej teraz pod sejmem krakowskim wydanemu, w ktörej jest jasne okazanie, ze ewanjelicy konfederacyjej si§ upominaj^c nie zadnej inszej rzeczy z^daj^. i pragn% jedno samego pokoju. - [Kraköw]. [Maciej Wierzbi^ta]. [1595] // Korolko, M. Klejnot swobodnego sumienia. Polemika woköl Konfederacji Warszawskiej w latach 1573-1658 / M Korolko. - Warszawa : PAX, 1974. - S. 260-292.

12. Oliwka poköj nios^ca poslana do jasnie wielmoznego pana Adama Gorajskiego z Goraja od pewnego przyjaciela I. C. M. 1597 // Korolko, M. Klejnot swobodnego sumienia. Polemika woköl Konfederacji Warszawskiej w latach 1573-1658 / M. Korolko. - Warszawa : PAX, 1974. - S. 334-358.

13. Respons w porywcz^ dany na Upominanie do ewangeliköw o zburzeniu zboru Krakowskiego i na Przestrog^ do katoliköw od kogos uczynion^. w roku 1592. [Torun]. [Andrzej Cotenius] // Korolko, M. Klejnot swobodnego sumienia. Polemika woköl Konfederacji Warszawskiej w latach 1573-1658 / M. Korolko. - Warszawa : PAX, 1974. - S. 216-259.

14. Zbiör wilenski ewanielicki, przez rzymskie katoliki burzony, mordowany, pаlony // Kosman, M. Protestanci i kontrreformacja. Z dziejöw tolerancji Rzeczypospolitej XVI-XVII wieku. - Wroclaw-Warszawa-Kraköw-Gdansk : PAN, 1978. - S. 145-162.

6"Вызнавайце тое, што хочаце, не перашкаджаем; мы вас не прыгнятаем, але i вы не парушайце i чапайце нашыя правы. Устрш^вайце свае вочы i вушы ад нашых спрау. У адваротным выпадку атрш^ваецца, што вы не ]шру з на]ш хочаце, але беспакараннага парушэння нашых правоу" (пер. аут.).

7 Augustyniak, U. Panstwo swieckie czy ksi^ze. - S. 118.

15. Ушя греков с костёлом Римским 1595 года // Русская историческая библиотека, издаваемая Постоянной исторической археографической комиссией Российской Академии Наук (АН СССР): в 39 т. - СПб., 1872-1927. - Т. 7 : Памятники полемической литературы в Западной Руси. Кн. 2 / под ред. П. Гильтебрандта. - СПб. : Тип. А.М. Котомина и К°, 1882. - С. 111-168.

16. Deklaracyja nowego prawa konfederacyjej // Korolko, M. Klejnot swobodnego sumienia. Polemika wokol Konfederacji Warszawskiej w latach 1573-1658 / M. Korolko. - Warszawa : PAX, 1974. - S. 388-398.

17. Skarga, P. Kazania sejmowe / P. Skarga // Pisma wszystkie : w 4 t. / P. Skarga. - Warszawa : Dr. R. Kaniewskiego, 1923-1926. - T. 2 : Kazania sejmowe. Wyzwanie do pokuty obzwatelow Korony Polskiej y Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego. - 1924. - S. 2-107.

18. Skarga, P. Upominanie do ewangelikow y do wszystkich spolem nie katholikow, iz o skazenie zborow Krakowskich gniewac si§ y nic nowego y burzliwego zaczynac nie mai^ / P. Skarga. - Poznan : B. Wolrobowa i dziedzice, 1592. -88 s.

19. Skarga, P. Wzywanie do pokuty obzwatelow Korony Polskiej y Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego / P. Skarga // P. Kazania sejmowe / P. Skarga // Pisma wszystkie: w 4 t. / P.Skarga. - Warszawa: Dr. R. Kaniewskiego, 1923-1926. -T. 2 : Kazania sejmowe. Wzywanie do pokuty obzwatelow Korony Polskiej y Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego. - 1924. -S. 108-147.

20. Hosius, S. Ksy^gi o jasnym a szczyrym slowie Bozym (...) Sygmuntowi Augustowi (...) przypisane / S. Hosius. -Krakow : L. Andrusowic, 1562. - [4], [147] k.

21. Orzechowski, S. Quincunx, to jest wzor Korony Polskiej na cynku wystawiony / S. Orzechowski ; wyd. K.J. Turowskiego. - Warszawa : Wyd-wo Biblioteki Polskiej, 1858. - 113 s.

22. Wujek, J. O kosciele Pana Chrystusowym prawdziwym rozprawa stateczna a dowodna z odpowiedzi^. na dowody przeciwne pana Jakuba Niemoiewskiego / napisana przez professory w Collegium Poznanskim Societas Iesu (...) / J. Wujek. - Poznan : Jan Worlab, 1580. - 206 s.

Поступила 28.04.2017

THE PROBLEM OF STATE AND CHURCH CORRELATION AS REFLECTED IN THE WORKS OF MATEUSZ BEMBUS

I. BORTNIK

The object of the research is the works of the Jesuit theologist and philosopher Mateusz Bembus, who lived at the end of XVI - the beginning of XVII. The subject of the research is the ideas about state and church correlation in the works of Mateusz Bembus. As a result of the conducted research the following main Bembus's ideas on state and church correlation were identified: the idea of monoconfessional state, the idea of spiritual and state power collaboration and at the same time guaranteering right immunity for the Catholic Church, the idea of temporary and limited tolerance towards adherents of different creed. The idea of monoconfessional state is grounded with the help of the following three arguments: theological, political and pragmatic, legal. The issues of guaranteering rights for the Catholic Church take a significant space in the works of Bembus. Bembus insists on the importance of state compulsion on adherents of different creed, but he never touches upon the aspect of laying specific sanctions over them.

Keywords: The Warsaw Confederation, state, "heresy", Jesuits, Catholicism, Counter-Reformation, the Polish-Lithuanian Commonwealth, tolerance, church.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.